Пытанні да заліку


Пытанні да заліку «Методыцы выкладання беларускай літаратуры»
Літаратура ў школе як вучэбны прадмет. Мэты і задачы вывучэння беларускай літаратуры.
Методыка выкладання літаратуры як навуковая дысцыпліна. Яе месца сярод дысцыплін літаратуразнаўчага і педагагічнага цыклаў.
Асноўныя этапы развіцця методыкі выкладання беларускай літаратуры.
Прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іх рэалізацыя пры выкладанні літаратуры. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 15 ад 17.07.2008 г.
Асноўныя палажэнні Канцэпцыі літаратурнай адукацыі і Канцэпцыі вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура».
Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура».
Змест і структура школьных праграм па беларускай літаратуры.
Школьныя падручнікі па беларускай літаратуры. Вучэбна-метадычныя комплексы.
Вучні як чытачы. Асаблівасці ўспрымання вучнямі мастацкіх твораў на розных узроставых ступенях.
Настаўнік беларускай літаратуры як арганізатар вучэбна-выхаваўчага працэсу. Ваш ідэал настаўніка мовы і літаратуры.
Адметнасць выкарыстання агульнадыдактычных прынцыпаў пры выкладанні беларускай літаратуры. Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу.
Метады і прыёмы выкладання літаратуры і іх класіфікацыя.
Выкарыстанне славесных метадаў і прыёмаў на ўроку беларускай літаратуры.
Наглядныя метады і прыёмы выкладання літаратуры.
Практычныя метады і прыёмы, спецыфіка іх выкарыстання.
Метад творчага чытання. Рэпрадуктыўныя віды дзейнасці на ўроках літаратуры.
Эўрыстычны і даследчы метады выкладання літаратуры, іх роля ў фарміраванні аналітычных уменняў вучняў.
Патрабаванні да сучаснага ўрока літаратуры. Тыпы і віды ўрокаў літаратуры. Разнастайныя прынцыпы класіфікацыі ўрокаў.
Структура ўрока літаратуры. Тэхналагічная карта ўрока.
Нетрадыцыйныя ўрокі літаратуры. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.
Дамашнія заданні, іх віды. Патрабаванні да дамашніх заданняў. Улік і ацэнка ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па літаратуры.
Планаванне. Віды планаў працы настаўніка літаратуры.
Кабінет беларускай літаратуры. Віды і методыка прымянення нагляднасці і тэхнічных сродкаў навучання на ўроках літаратуры.
Падрыхтоўка вучняў да першага знаёмства з мастацкім творам (змест і методыка правядзення ўступных заняткаў). Вывучэнне чытацкага ўспрымання мастацкага твора вучнямі. Чытанне як асноўны этап вывучэння мастацкага твора.
Аналіз мастацкага твора ў школе, патрабаванні да яго. Шляхі аналізу. Прынцыпы, тыпы і віды аналізу мастацкага твора ў школе.
Заключныя заняткі ў сістэме вывучэння мастацкага твора.
Манаграфічныя тэмы ў курсе літаратуры на гісторыка-храналагічнай аснове.
Урокі па вывучэнні аглядавых тэм у гісторыка-храналагічным курсе старшых класаў.
Урокі па вывучэнні біяграфіі пісьменніка, іх спецыфіка.
Спецыфіка вывучэння вуснай народнай творчасці.
Асаблівасці вывучэння лірычных твораў.
Спецыфіка вывучэння эпічных твораў.
Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні драматычных твораў і драматычнага роду.
Спецыфіка вывучэння паняццяў па тэорыі літаратуры ў V – VIII і старшых класах.
Асноўныя палажэнні «Iнструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь». Сістэма работы па развіцці вуснага маўлення на ўроках літаратуры.
Развіццё пісьмовага маўлення вучняў на ўроках літаратуры. Методыка навучання сачыненням.
Развіццё маўлення лагічнага тыпу на ўроках літаратуры.
Унутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі на ўроках літаратуры.
Факультатыўныя заняткі па літаратуры: мэта, структура, формы навучання.
Пазакласная праца па літаратуры – арганічная частка вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе. Урокі дадатковага чытання, іх тыпы і віды.

Приложенные файлы

  • docx 20228754
    Размер файла: 15 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий