shpory sblm gos 1


1.Бел.мова – нац. мова бел. народа. Літ. мова, яе пісьм. і вусн. разнавіднасці. Стылі.
Бел.мова – гэта м. бел. народа, які жыве пераважна на тэрыторыі Б. Гал. адзнака прыналежнасці людзей да бел. нацыі з’яўл. бел. мова як сродак зносін народа, форма яго нац. культуры. Бел. нац. мова пачала фарм-цца ў 1-й пал. 19 ст., а канчатк. станаўленне яе завярш. у 20-я гг. 20 ст., разам з фарм-ннем бел. нацыі. Гэта літ. мова з яе разнаст. стылямі (стылем маст. літ-ры, публіц., навук., афіц.-дзелавым) і дыял. мова. Яны аб’ядноўв. агульнасцю асн. слоўніка, грам. і фанет. асаблівасцей. Літ. мове ўласцівы наст. прыметы: пісьм. фіксацыя, нарматыўнасць, абавязковасць нормаў і іх афіц. прызнанне (кадыфікацыя), наяўнасць функц-ных моўн. стыляў. Суч. бел. мова бытуе ў 2-х формах – пісьм. і вусн.. В. ф. разлічана на слыхав. ўспрыманне, п. – на зрокавае. П. мова – універс. спосаб аб’яднання ўсіх пісьм. людзей, не толькі нашых сучаснікаў, але і папяр. пакаленняў. П. м. спрыяе ўстойлівасці літ. мовы, замацаванню ў ёй агульнапрын. нормаў словаўжывання, напісання і г.д. В. ф. літ. мовы абслуг. надзён. патрэбы людзей, ёю карыст. ў паўсядз. жыцці, у публ. выступленнях, у сродках масав. інф-цыі. П. і в. ф. літ. мовы патраб. захавання пэўн. правілаў, не дапуск. парушэння нормаў. Нормы літ. мовы – прынятыя, агульнапрызначаныя і замацав. ў моўн. практыцы правілы вымаўлення, словаўжывання, словаўтварэння, напісання. Афіц. прызначэнне нормы назыв. кадыфікацыяй. К. – гэта пісьм. фіксацыя моўн. нормы ў нармат. граматах, даведніках і слоўніках. Норма, або нарматыўнасць, - асн. прымета літ. мовы на ўсіх этапах яе развіцця. Лекс. н. патраб. правільнага выкарыстання слоў і выразаў роднай мовы, засведчаныя слоўнікамі (чарніцы, друкаваць, а не чарніка, пячатаць). Грам. н. патраб. правільнага ўжывання формаў слоў і спалучэнняў (так абстрактн., зборн., рэчыўн. наз. м. р. у Р. скл. ужыв. з канч. –у (-ю) – грому, лесу, цукру). Арфагр. н. акрэслів. правілы перадачы на пісьме вусн. мовы (так прыст. аб-, ад-, над- перадаюцца нязменна – абвесці, адказаць). Арфаэп. н. патраб. аднастайнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у словах (асімілят. мяккасць свісцячых – песьня, сьвет). Стыль у мов-ве – гэта разнавіднасці мовы, якія адрознів. паміж сабой сферай абслугоўвання грам. жыцця і ўласцівымі ім моўнымі сродкамі. Нав. стыль – гэта стыль навук. дасл-ў. Для гэтага стылю характэрна дакладнасць фармуліровак, лаканічнасць думкі, навук. доказнасць. Публіц. стыль – гэта стыль газет і часопісаў, дакладаў, выступленняў, лозунгаў, заклікаў пераважна на грам.-паліт. тэмы. Дзве ф-цыі – інф-ная і эмацыян. уздзеянне. Афіц.-дзелавы стыль – гэта стыль дзярж. дакументаў, законаў, указаў, дагавароў, даведак, заяў і інш. дакументаў афіц. і канцыл. перапіскі. Дакладны, лаканічны і канкрэтны. Стыль маст. літ-ры – гэта стыль як празаічных, так і вершав. твораў; ён займае асобае месца сярод інш. кніжных стыляў. Гутарк. (размоўны) стыль – гэта пераважна вусн. мова асоб ў бытавой або прафес. сферы (часта ў форме дыялогу), разлічаная на хуткае ўспрыманне. Наяўнасць жэстаў, мімікі.
2. Ф. Скарына выдатны бел. першадрукар і асветнік. – гуманіст, паэт, астраном, батанік. Нарадзiўся Ф.Ск. каля 1490 г. у сям’і купца, вучыўся ў Полацкім бернардз. кляштары, закончыў Кракаўскi ўнiверсiтэт i ў 1506 г. быў удастоен вуч. ступенi бакалаўра вольных мастацтваў. У Падуанск. у-це ён здаў экстэрнам экзамен на ступень доктара медыцыны. Пераезд у Прагу, дзе ў 1516 г. пачаў кнігавыдав. дзейнасць. Пераклад Старога і Нов. Запавета. Два перыяды: 1) пражскі – Псалтыр (1517) – гаварыў дзецям, што там пачатак усякай добрай навукі (раслінны арнамент, вялікія літары-ініцыялы, віньеткі, застаўкі), 23 кнігі Бібліі (1517-1519) – адрасавана простаму люду; 2) віленскі – Малая падарожная кніжыца (1522) – на царкоўна-слав. мове, нагадвала словы малітваў і псалмоў, рэліг. парадак абрадаў на кожны дзень тыдня, каляндар святаў, Апостал (1525). У Вільні стварыў 1-ю друкарню ў доме мецэната Я.Бабіча. Хацеў надрукаваць статут ВКЛ, але друкарню спалілі. Прамова да кнігі “Юдзіф”. Карыст. паўуставам – адна з граф. разнастайнасцей пісьма грэч. і слав. рукапісаў, якая ўзнікла як спрашчэнне ўстава, што забяспечвала большую хуткасць пісьма. Відаізменіў шрыфт для друк. справы. Ужыў арнамент упершыню ў кірыл. друку. Тэкст падаваўся ў выглядзе чашы, ромба, малюнкі. У кнігах 52 ксілаграфаў – гравюра на дрэве (Цар Давід, узор стала). Як паэт – гімнаграф – творы і паэт. сказанні, 1-я ўзоры сілаб. вершаў. У 2-й палове 16 ст., у разгар рэфармац. руху на Беларусі, у славутага палачаніна знайшліся паслядоўнікі ў асобе Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага, якія фактычна давялі яго справу да канца, даўшы свайму народу рэліг. кнігі на тагачаснай бел. мове. С.Б. – асветнік-рэфарматар, выст. супраць дагматаў кат. царквы. Заснаваў у Нясвіжы друкарню. У 1562 г. выдаў на бел. мове 2 кнігі – Катэхізіс і Апраўданне грэшнага ч-ка перад Богам. Адстойваў раўнапраўе родн. мовы, дакараў тых, хто ўзносіў адну мову і прыніжаў інш. пераклаў Біблію на польск. мову, як і Скарына тлумачыў на палях незразум. словы - глосы. Творы яго палемічныя. В.Ц. – рэфарм. публіцыстыка. Заснаваў ў сваім маёнтку друкарню, дзе на ўласныя сродкі выдаў у перакладзе “Евангелле” – новае размяшчэнне 2 тэкстаў – царкоўнаслав. і старабел. У прадмове ён упершыню паставіў пытанне аб адкрыцці школаў з бел. мовай навучання. Пётр Мсціславец і іван фёдараў – заблудаўская друкарня. Іх творчае супрацоўніцтва пачалося ў Маскве выданнем Апостала (1564) і Часоўніка. На Беларусі надрукавана Евангелле вучыцельскае (1569) і Псалтыр (1570) – упершыню пасля Ф.Ск. тут былі змешчаны тытул, геральд. выявы, фігурныя ілюстрацыі. У Вільні купцы Лука і Кузьма Мамонічы заснавалі друкарню, якую ўзначальваў П. Мсціславец (Часоўнік, Псалтыр), якія пакалалі пачатак граф. школы (раслінныя матывы, святочны стыль гравюр). У друкарні Мамонічаў Трыбунал (1586), Статут ВКЛ (1588) – юрыд.-законныя кнігі з маст. вырашэннем.
3. Літ. мова і нар. гаворкі, узаемадзеянне паміж імі. Дыялекты бел. мовы як асн. разнавіднасці.
Літ. мова і дыял. мова як разнавіднасці мовы нацыі звязаны і ўзаемадзейнічаюць. Але паміж імі ёсць іст. адрозненні: 1. Літ. мовай карыст. на ўсёй тэрыторыі Б., яна адзіная і абавязковая для ўсіх, хто піша і гаворыць па-бел. Дыял. мова выкарыст. людзьмі пэўн. тэрыторыі – адной вёскі ці некалькі блізкіх вёсак, невял. пасёлкаў, мястэчак. 2. Літ. мова абслуг. разнаст. патрэбы грам. і культ. жыцця людзей і з’яўл. мовай маст. літ-ры, навукі, справаводства, публіцыстыкі. Д.м. – г. бытавая мова, на ёй, як правіла, размаўляюць у сям’і і аднавяскоўцы. 3. Літ. мова строга ўнармаваная і мае дзве формы – вусн. і пісьм. У дыял. м. няма строга выпрацав. нормаў, яна мае толькі вусн. форму, гэта гутарковая, беспісьм. мова. Дыял. мова – мова (гаворка) людзей пэўн. мясцовасці. Асобныя гаворкі, якія маюць падабенства паміж сабой, аб’ядноўв. ў пэўн. групы. Група гаворак, блізкіх па сваіх асаблівасцях і пашыраных на пэўн. тэрыторыі, назыв. дыялектам. На тэрыторыі Б. выдзяляецца 2 дыялекты: паўн.-ўсх. і паўдн.-зах.. Паўн.-ўсх. д. складаюць гаворкі Віцебскай, большай часткі Магілёўскай, паўн. раёнаў мінск. Вобл.. У паўдн.-зах. д. ўваходзяць гаворкі паўдн. раёнаў Мінск. Вобл.,большай часкі гродз. і Гом. абласцей, Брэсц. Вобл.. Кожны з дыялектаў мае рысы, уласцівыя ўсім бел. гаворкам і літ. мове, а таксама пэўн. хар-ныя асаблівасці, якімі дыялекты адрознів. паміж сабой. Акрамя паўн.-ўсх. і паўдн.-зах. дыялектаў ёсць яшчэ сярэднебел. гаворкі (пераходныя). Гэта гаворкі Ашмянскага, Валожынскага, Вілейскага, Маладзечанскага, Лагойскага, Мінскага, дзяржынскага, Бярэзінскага, Жлобінскага і некаторых інш. раёнаў Б. Паўн.-усх.: 1) дысімілят. аканне і яканне (выда, ныга, зімля); 2) цвёрды і мяккі гук [р]: рака, треба; 3) канчаткі –аць, -эць (-ець) у дзеясл. 3-й асобы адз.л. 1 спраж. (кажаць, нясець); 4) наяўнасць суфікса –онак (-ёнак) у назвах маладых істот (цялёнак); 5) наяўнасць канчаткаў –ый (-ій), -эй (-ей) у прым. м.р. адз.л. (добрый, сіній, плахей). Паўдн.-зах.; 1) недысімілят. аканне і яканне (вада, нага); 2) цвёрды гук [р]: рака, бяроза; 3) прыстаўны [г] у словах тыпу гуліца, гавечка; 4) наяўнасць дыфтонгаў [уо], [іе] у словах хліеб, дуом; 5) наяўнасць канчатка –му ў дзеясл. буд. часу (рабіцьму, хадзіцьму); 6) постфікса –са ў зваротных дзеясл. (памылася, садземса).

4. Лексіка суч. бел. мовы паводле паходжання. Спрадвечна бел. лексіка і яе гіст. пласты. Запапаз. словы. Іх прыметы. Інтэрнац. лексіка. Лексіка – гэта ўвесь слоўнік (слоўнік. склад), сукупнасць слоў пэўн. мовы. Лексіка падзял. на 2 групы: спрадвечнабел., запазычаная. Агульнаслав. словы існавалі ў мове стараж. славян VI – VII ст., перайшлі ў спадчыну да ўсх., зах. і паўдн. слав. плямён і цяпер ўжыв. ў большасці суч. слав. моў: пр. бор, дуб, корань, ячмень, лета, вясёлы і г.д. Агульнаўсходнеслав. словы ўзніклі ўжо ў мове ўсх. славян у VI - XIV ст. і з’яўл. агульнымі для беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, але не ўжыв. ў мове зах. і паўдн. славян: пляменнік, кошка, харошы, зоркі, сягоння і шмат інш. Уласнабел. словы пачалі ўзнікаць з XIII-XIV ст. у перыяд самаст. існавання бел. мовы на базе мясцовых гаворак, а таксама ад агульнаслав. і ўсходнеслав. каранёў: адвячорак, адкуль, адпаведны, жыхар, каліва, спадчына і інш. Акрамя спрадвечна бел., у лексіцы суч. бел. літ. мовы вылуч. словы, запазычаныя з інш. моў. Яны праніклі ў бел. мову розн. шляхамі і ў розны час пры гандлёва-эканам., паліт., навук., культ. сувязях бел. народа з суседнімі і несуседнімі народамі. Папаўненне лексікі іншамоўн. словамі адбыв. непасрэдна з моў-крыніц і праз пасрэдніцтва інш. моў 2 шляхамі: 1) вусным – у выніку непасрэдных моўн. зносін; 2) пісьм. – праз кнігі і г.д. Неабходна адрозніваць 2 тыпы запазычанняў: 1) з блізкароднасных слав. моў і 2) з неслав. моў. У бел. мове ёсць слав. запазычанні: іх прыкметы: паланізмы – 1) спалуч. ен (эн), ён (он) – наконт, парэнчы; 2) спалуч. дл - кудлаты; 3) спалуч. лк паміж зычн. – тлусты; 4) суфікс –унак – падарунак; русізмы – 1) без змен марф. будовы – аказаць; 2) са зменамі – плошча, адсутнічаць; 3) на ўзор рус. слоў - ажыццяўленне; украінізмы (варэнікі, хлебароб, боршч) і праз укр. з цюрскіх (кавун, гайдамак). Неслав. запазычанні: з літ.: свіран, дойлід, пуня; з татар.: базар, барсук, гарбуз; з грэч. – у пач. ф – фантазія, пачт. а, э – акіян, эпоха, спалуч. кс, ск, пс, мп, мв – сімвал, аксіёма; з лац.: суфіксы – ум, - ус, - тар, - цы – акварыум, конус; з ням.: спалуч. зычн. шт, шп у пач. слова – штатыў, спалуч. хт у сяр. – вахта; з фр.: канцавыя спалуч. анс, ёр, аж – аванс, суфлёр, пляж; з англ.: байкот, лідэр; з галан.: гавань, матрос,шлюпка; з італ.: макароны, лібрэта, піяніна, а таксама з ісп., з венгер., з фінскай, з япон.. Асобную групу сярод запазычанняў скл. інтэрнац. словы. Інтэрнацыяналізмы – гэта міжнародныя словы, запазычаныя пераважна з класічных стараж. грэч. і лац. моў. Інтэрнац. лічацца агульнавядомыя грам.-паліт., эканам., навук. тэрміны: цывілізацыя, партыя, мітынг, працэнт, культура, магнітафон, тэлевізар.Варварызмы – словы, якія заўсёды знаходз. па-за літ. мовай, не адл-цца ў слоўніках, але ўжыв. у тэкстах любой мовы – банжур, мерсі, пардон. Асваенне запаз. слоў: 1) графічнае – перадача запаз. слоў на пісьме сродкамі бел. графікі (грэч. тонос, бел. тонус); 2) фанетычнае – паводле законаў бел. мовы: аканне – прапаганда, аглушэнне зычн. на канцы слова – айсберг); 3) марфалаг. – поўнае або частковае захаванне марфемнай будовы, уласцівай словам з мовы-крыніцы: дагавор, дэсерт (фр.); 4) семантычнае – з фр. пляж і вестыбюль аднольк. па знач. Па ступент асвоенасці: 1) часткова – словы, якія абазнач. прадметы і паняцці, уласців. паліт., эканам. і культ. жыццю інш. народаў – лэдзі, сейм, злоты; 2) цалкам – словы, у фанетыка-марфалаг. афармленні і семантыцы якіх не застаееца нічога, што паказвала б на іх іншамоўн. паходжанне – школа, блакітны.

5. Актыўная і пасіўная лексіка. Паводле ступені ўжывання лексіка бел. мовы падзял. на актыўную і пасіўную. Замацаванне новых слоў і значэнняў або ўзнікненне ўстар. слоў адбыв. паступова. Таму ў слоўнікавым складзе мовы заўсёды існ. 2 групы слоў – актыўная і пасіўная лексіка. Да акт. лексікі аднос. ўсе суч. ўжыв. словы, якія не маюць ні адцення ўстарэласці ні адцення навізны. Такімі словамі карыст. ўсе носьбіты мовы незалежна ад прафесіі, занятку, а таксама месца іх пражывання; нпр.: маці, хлеб, лета, брат, возера, настаўнік і інш. Пас. лексіку склад. словы, пераважна зразумелыя, але непрывычныя, яны маюць або адценне ўстарэласці, або адценне навізны. Іх фарм-нне звязана з пэўн. працэсамі ў грам-ве, развіццём навукі і тэхнікі. Сюды ўваходзяць устарэлыя словы і неалагізмы. Устарэлыя словы – гэта словы, якія выйшлі з акт. складу лексікі і ўжыв. ў суч. мове зрэдку. Уст. словы могуць узнаўл. ў мове, вяртацца з пас. слоўніка ў акт. Словы выходзяць з акт. ўжывання і станов. устар. па розных прычынах. У залежнасці ад гэтага ўстар. словы падзял. на гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы – гэта словы, якія абазнач. рэчы, з’явы, што зніклі (дзядзькаванне - калі паны аддавалі сваіх сыноў у сял. сем’і; войт, лучына). Гістарызмы не маюць сінонімаў у суч. мове. Архаізмы – даўнейшыя назвы, якія ў працэсе развіцця мовы былі заменены новымі словамі – сінонімамі (іспыты – экзамены, перст – палец, лемантар – буквар). Калі гістарызмы – назвы ўстар. рэчаў і з’яў, то архаізмы – устар. назвы суч. рэчаў і з’яў. Адрозн. лекс. і семант. архаізмы. Лекс. архаізмы падзяляюцца ў сваю чаргу на лексіка-словаўтваральныя, лексіка-фанетычныя і ўласналексічныя. Семант. архаізмы – гэта ўстарэлыя значэнні мнагазначнага слова, а не слова ў цэлым. Устар. словы па-рознаму выкарыст. ў розных стылях суч. мовы. У навук. літ-ры (падручніках, манаграфіях, артыкулах і г.д.) гістарызмы выкарыст. як нейтральныя словы, якія з’ўл. адзінымі назвамі знікшых прадметаў, паняццяў. У суч. маст. творах гістарызмы і архаізмы ўжыв. толькі з пэўнай стыліст. мэтай, таму іх называюць гістарызмамі і архаізмамі стыліст. ўжывання. У творах пра мінулае яны ўжыв. з мэтай узнаўлення гіст. каларыту пэўнай эпохі мовы герояў. У маст. творах на суч. тэматыку ўстар. словы выкарыст. з мэтай надаць апісваемай з’яве, падзіе, прадмету і г.д. хар-р ці адценне ўрачыстасці, камічнасці, іроніі. У маст. творах, дакументах, напісаных не ў наў час, ужыв. словы, якія для нас з’яўл. ўстарэлымі, а ў час напісання актыўна ўжываліся як назвы прадметаў, з’яў і г.д., г.зн. не былі ўстарэлымі. Неалагізмы – словы і словазлучэнні, якія ўзнікаюць у мове як назвы новых прадметаў, з’яў або для змены старых назваў, прадметаў, з’яў: авангард, авіятаксі, Экалагічны саюз. Блізкія да неалагізмаў аказіяналізмы – так званыя індыв.-аўтарскія неалагізмы, якія ствар. пісьм-мі і маюць адценне навізны толькі ў маст. тэксце (снапавоз). Я верую ў вечнабыт (Я.Купала).

6. Сінонімы. Тыпы с. Сін. рад. Стыліст. роля с. Народная сінаніміка. Сінонімы – гэта словы, якія абазначаюць адно паняцце, але адрознів. адценнямі значэння або стыліст. афарбоўкай. Як правіла, сінонімы належаць ла адной часціны мовы і выступ. як узаемазамяняльныя элементы выказвання. Гал. ф-цыя сінонімаў – удакладняць паняцці, хар-ць асобы, прадметы, з’явы найбольш поўна, з розн. бакоў. Правільны выбар адзіна патрэбнага і адзіна магчамага для пэўн. кантэксту сіноніма – аснова дакладнай, выразнай і вобразнай мовы. Найважн. прымета сінонімаў – тое, што ўсе яны маюць пэўнае агульн. значэнне. Нпр., словы ураджайны, урадлівы, плённы, умалотны, пладавіты і іншыя аб’ядноўваюцца ў сінан. групу слоў з агульн. значэннем ‘здольны прыносіць плён’. Наз. мяцеліца, завіруха, завея, буран маюць агульн. значэнне ‘снегапад з моцным ветрам’. Паводле спосабу ўтварэння і ўжывання лекс. сінонімы падзяляюцца на: семант., стыліст., кантэкст. Сінонімы, якія выраж. розныя сэнс. адценні значэння, назыв. семант. або ідэаграфічнымі. Яны могуць ўжыв. без абмежаванняў у любым стылі мовы: стары, даўнейшы, даўні, старадаўні. Сінонімы, якія адрознів. толькі стыліст. афарбоўкай, назыв. стылістычнымі. Тое ці іншае слова вызначаецца як стыліст. сінонім ў параўнанні з адпаведным стыліст. нейтральным словам. Таму кожнаму стылістычна афарбаванаму слову адпавядае нейтральнае слова. Нпр., слова памыліцца – нейтральнае, сінонімы да яго збіцца, прамахнуцца, спатыкнуцца – гутарковыя, дзеясл. гаварыць – нейтральны, дыскутаваць – кніжны; зорка – нейтральны наз., знічка – паэтычны. Да стыліст. сінонімаў належаць эўфемізмы – словы і спалучэнні слоў, якія ўжыв. для змены слоў і выразаў, што гучаць грыба або выклікаюць непажаданыя ці непрыемныя эмоцыі. Пр. памыляцца – хлусіць. Найбольш ўжывальныя ў СБЛМ сінонімы, якія адрознів. адначасова і значэннем і стыліст. афарбоўкай. Напр., дзеясл. хадзіць, совацца, шляндаць адрознів. не толькі адценнямі значэння, але і прыналежнасцю да пэўнага стылю мовы. У БЛМ ёсць сінонімы, якія не адрознів. адценнямі значэння, ні стыліст. афарбоўка. Гэта так званыя абсалютныя сінонімы, інакш – лекс. дублеты. Пр. арфаграфія – правапіс, намінатыўны – назыўны. Існуе “Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў М. Клышкі”. Кантэкст. – не ўтвараюць сін. рада, аўтарскія (Цёплай срэбранай расой дождж дубам абсыпаў плечы - плечы=галлё). Да аднаго слова звычайна можна падабраць некалькі сінонімаў, напр., няясны – невыразны, цёмны, туманны. Група слоў, аб’яднаных сін. адносінамі, утварае сін. рад, які можа скл. з 2, 3 і больш слоў, напр., многа – шмат, багата; гаварыць – размаўляць, шчабятаць, лепатаць, гаманіць, балбатаць, малоць, плявузгаць і інш. У сінанім. радзе выдзял. асн. слова, якое найбольш ужывальнае і стыліст.-нейтральнае – гэта дамінанта – яно паўней перадае агульнае значэнне рада і стаіць у ім першым, у слоўніках у пач. слоўн. артыкула. Роля сінонімаў вялікая – пазбегнуць паўтораў, робіць мову багацейшай і прыгажэйшай.

7. Аманімія і амонімы. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці. Тыпы амонімаў і шляхі іх ўзнікнення. Паронімы. Міжмоўныя паронімы і амонімы. Слоўнікі паронімаў і амонімаў.
Амонімы – словы, якія аднолькава гучаць, але маюць розн. значэнне. З’ява гукав. Супадзення зусім розн. па сэнсе моўн. адзінак назыв. аманіміяй. У мнагазн. слове заўсёды захоўв. адзінства значэнняў, нягледзячы на семант. разнастайнасць гэтага слова. Нпр., значэнні слова аднародны: 1) які аднос. да таго самага роду, разраду; падобны на інш. (аднародныя з’вы); 2) аднолькавы ва ўсіх сваіх частках (аднароднае рэчыва); 3) у граматыцы: аднародныя члены сказа – члены сказа, якія аднос. да таго самага слова, паясняюць яго з якога-н. аднаго боку і адказв. на адно пытанне. Амонімы не маюць такой сэнсавай сувязі, як мнагазначныя словы. Слова пара абазначае ‘туман з дробных кропелек, які выразна відаць на марозе’ у другім сказе пара – ‘двое, аб’яднаных чымсьці агульным’. Значэнні гэтых слоў не маюць нічога агульнага. Гэта – амонімы. Падзел: лексічн., марфалаг., фанет. Трэба адрозніваць лекс. амоніны ад амаформаў, амафонаў і амографаў. Лекс. амонімы – словы адной часціны мовы; яны супадаюць гучаннем і напісаннем або ва ўсіх уласцівых ім формах, або толькі часткова. Паводле гэтага іх падзял. на 2 разнавіднасці: поўныя і няпоўныя. Поўныя амонімы супадаюць ва ўсіх грам. форма. Нпр.: поўнач – адзін з напрамкаў свету і поўнач – 12 г. ночы. Няпоўныя амонімы супадаюць гучаннем і напісаннем не ва ўсіх уласцівых ім грам. формах. Нпр., розн. канчаткі ў Р. скл. маюць словы рабіннік – зараснікі рабіны і рабіннік – птушка. Узнікаюць амонімы рознымі шляхамі. Амонімы з’явіліся ў бел. мове ў выніку:1) распаду мнагазначнасці (полісеміі) і адрыву слова ад яго першапачатк. знач. (плюшчыць вочы – заплюшчваць; плюшчыць цвік – рабіць яго тонкім, пляскатым). 2) супадзення гучання і напісання спрадвечна бел. і іншамоўн. слоў (бор – сасновы лес; бор – хім. элемент). 3) супадзення гучання і напісання слоў, запазыч. з розн. моў (брас – снасць на марск. судне; брас – стыль плавання). 4) супадзення слоў, запазыч. з адной мовы, дзе яны ўжо былі аманімічныя (гранат – садовае дрэва і яго плод; гранат – каштоўны камень). Па марфагагічнай будове амонімы бываюць невытворныя, або простыя, і вытворныя. Амаформы супадаюць гучаннем і напісаннем у адной ці некалькіх формах той самай або розных ч.м., напр., прывезлі паўтары тоны збожжа – паўтары верш. Амафоны – словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца і маюць рознае значэнне: грыб – грып, мог – мох, род –рот – гэта звязана з аглушэннем на канцы слова. Амографы – словы, якія пішуцца аднолькава, але вымаўляюцца па-рознаму (маюць націск на розных складах): мука – мука. Паронімамі называюцца словы з гукавым і струкурным падабенствам, але з розным лексічным значэннем. Паронімы – аднакаранёвыя словы адной часціцы мовы: чытач – чытальнік, рэальны – рэалістычны. С.М. Грабчыкаў “Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў”, “Межъязыковые омонимы и паронимы. Опыт русско-бел. словаря” (1980).
8. Бел. фразеалогія.Фразеалогія – раздзел мов-ва, які вывучае значэнне ф., іх стр-ру, адносіны да слова і словазлуч., іх паходжанне і ўжыванне ў мове. Ф. – устойлівая, узнаўляльная, не менш як 2-кампанентная сінтаксічна непадзельная адзінка з цэласным значэннем. Прыкметы:1)узнаўляльнасць – мы не ствараем ф. у працэсе маўлення, а ўзнаўл. яго ў памяці і выкарыст. як гатовую моўн. адзінку. 2)устойлівасць – выраж. у складзе і значэнні. 3)шматкампанентнасць і сэнс. непадзельнасць – не менш, чым 2 словы, якія маюць адзіны сэнс. У складзе ф. гэтыя словы страчваюць сваё першаснае знач. – белая варона “той, хто выдзял. сярод інш. сваімі паводзінамі ці знешнім выглядам”. 4)сінтакс. непадзельнасць – адзін член сказа – я прачытаў кніжкі адным духам – акалічнасць. Некат. фр-мы ужыв. у змен. выглядзе, маюць свае варыянты (адабрала мову - адняло мову). Такія фр-мы размярк. па відах:1) лексіч. вар., у якіх змян. адзін з кампан. (баліць сэрца - баліць душа); 2) мафалаг. вар. - камп. маюць розн. грам. ф. (мераць вокам - мераць вачамі); 3) сінтакс вар. - розн. склоны (ублізкі свет - за блізкі свет). Фр. сінонімы хоць і склад. з розн. камп., але абазнач. адзін і той жа прадмет і адрознів. толькі адцен. знач. ці стыліст. афарб. Асн. і невычэрпн. крыніца б. фр. - жыв. народ. м. і вусн. народ. тв. - дрыжакі бяруць, патыліцу чухаць, сталі фр-мі прафес. выразы: закручв. гайкі., есць запазыч. з інш. моў: альфа і амега, з царк. сл. м.: блудны сын. Бел. і рус. м. мае агульн. паходж., таму іх нямала аднольк.: біцца як рыба аб лед, рукою падаць. Ф. адзінкі ўтвараюцца шляхам пераасэнсавання свабодных словазлуч., у выніку чаго апошнія набываюць вобразна-пераноснае знач., а словы, што ўваходзяць у іх склад, страчваюць сваё першаснае знач., нпр. зубы скаліць, без задніх ног, як пшаніцу прадаўшы. Жыц. вопыт людзей, іх думкі, надзеі яскрава адлюстр. у прыказках (гэта трапнае народ. выслоўе з павуч. зместам): вучыцца ніколі не позна. У сінтакс. аднос. пр. - самаст. сказы. Мова даклад., сціслая, вобраз. Крыл. выразы - трап. вобр. выслоўі выдатн. людзей розных эпох і народаў. Шмат крыл. выр. прыйшло ў б. м. з твораў (Мой родны кут, як ты мне мілы). Ад фр., прык., кр.в. трэба адрозн. перыфразы - апісальн. выразы, якія ужыв. замест слоў, што назыв. прадметы, дзеянні (край бацькоў – М. Танк). Пер. з’яўл. сродкам вобр-ці і выразн-ці маст. твора: кожны пісьм. з’яву ўспрым. па свойму (М. Танк - песняр Нарачы). Слоўнікі:“Слоўнік бел. нар. фразеалогіі” Мяцельскай, Камароўскага (1972), “Фразеалаг. слоўнік для сяр. школы” Гаўрош, Лепешава, Янкоўскага (1973).
9. Фанетыка – раздзел мов-ва, які вывучае гук. адзінкі мовы: гукі, склады, такты, фразы, а таксама націск і інтанацыю. Усе фанет. адзінкі звязаны паміж сабой і ўтвар. сістэму: фраза скл. з некалькіх тактаў, такт — з некалькіх складоў,... Фан. цесна звязана з інш. раздз. мов-ва: графікай (перадача гукаў м. умоўнымі значкамі), арфаэпіяй (каб ведаць правілы літ. вымаўлення), арфагр., акустыкай, фізіялогіяй. Самая малая фанет. адзінка — гук. Гукі мовы маюць 3 ўласцівасці: акустычную, артыкуляцыйную і функцыянальную. Гэтыя ўласцівасці залежаць адна ад адной. Функцыянальныя асаблівасці гукаў асвятляюцца ў раздзеле фанетыкі — фаналогіі. Аб'ектам вывучэння фаналогіі з'яўл. фанема і сістэма фанем. Гук – самы кароткі членараздзельны элемент мовы, утвораны органамі маўлення (лёгкія, гартань, гал. звязкі, глотка, цв. і мяк. паднябенне, губы, поласць рота і носа, язык і зубы) за адну артыкуляцыю. Гукі не маюць значэння і не абазнач. паняцця, але ствараюць знешнюю, г.зн. матэр., фіз. абалонку гук. комплексу, якім з’яўл. слова. Фанемы – гукі мовы, якія служаць сродкам адрознення слоў: <х>олад - <г>олад. Словы могуць адрозн. 1-й фанемай - <м>еч - <п>еч; 2-ма - <з>а<р>а - <с>а<ж>а; усімі – сум – радасць; парадкам размяшчэння – сама – маса; колькасцю – шына – машына. Асобны гук можа быць словам: [у] лесе. Гукаў больш, чым фанем, бо не ўсе гукі змяняюць сэнс. Паводле артыкуляц., акуст., функцыян. асабл. усе гукі падзял. на гал. і зычн. Артыкуляц. адрозненне:гал. гукі ўтвар. амаль выключна пры ўдзеле голасу – галас. звязкі напружаны, паветра з лёгкіх выходзіць спакойна і плаўна; зычн. гукі – гал. звязкі расслаблены і паветра выдыхаецца з сілай, напружаннем, пераадольваючы перашкоды. Акуст.: гал. утвар. пры дап. чыстага голасу, а зычн. – голасу і шуму або толькі шуму. Функц. адрозненне: гал. утвар. склады, а зычн. не. У бел. літ. м. 6 гал. гукаў: а, о, э, і, ы, у. У зал-ці ад становішча языка па гарызан. гал. падзял. на гал. пярэдн. (э, і), сярэдн. (а, ы) і задн. (о, у) рада. У адпаведнасці з пад’ёмам языка падзял. на гукі верх. (і, ы, у), сяр. (э, о) і ніжн. (а) пад’ёму. Паводле ўдзелу губ: лабіялізав. (о, у) і нелаб. (а, э, ы, і). Якасць гучання гал. залежыць ад націску, ад месца знаходжання гал. ў слове, ад суседн. зычн. (пасля мяк. – больш пяр. артыкуляцыя). Моцная пазіцыя – становішча, у якім гал. вымаўл. найб. выразна, пад націскам. Слабая наадварот (ненаціскное станов., акр. пачатку сл.). Зменамі гал. гукаў у ненац. становішчы з’яўл. аканне і яканне. Пераход гал. э,о не пад нац. пасля цв. зычн. у а наз. аканнем (рэчка – рачны, бор – баравік). Змена гал. о,э ў 1-м пераднац. складзе пасля мяк. зычн. на а наз. яканнем (белы – бялявы, дзень – дзянёк). У запазыч. словах аканне (трыа), яканне няма (бензін, бекон). Чаргаванне – змена гукаў у адной марфеме пры ўжыванні яе ў розн. словах або ў ф-ме аднаго слова. Адрозн. 2 тыпы: пазіцыйнае ці фанет. (залежыць ад фанет. законаў, як. дзейнічаюць у мове ў цяп. час і абумоўлены становішчам гукаў у сл. ці якасцю суседн. гукаў) і гістар. ці традыц. (не залеж. ад суч. фанет. законаў, ўяўляе сабой рэшткі фанетыка-марфал. рыс, якія склаліся ў стараж. пер-д развіцця мовы, не можа быць растлумачана законамі суч. м., называюць фанетычна не абумоўленымі). Найб. распаўс. сярод пазіц. чарг. – аканне і яканне (росы – раса, сёстры – сястра). Найб. пашыр. гіст. чарг.: э-о-а (трэсці-трос-трасца); э-о (сесці-сёдлы); э-а (лезці-лазіць); э-і-о-нуль гука (церці-зацірка-цёр-тру); о-у-ы (сохнуць-суха-высыхаць); о-ы у складах ро, ло, ры, лы (кроў-крыві); у-ы (дух-дыхаць); і-о-нуль гука (біць-бой-б’ю); а-у (вяжа-вузел); о, а, э-нуль гука (дамок-дамка, дзень-дня). Гал. о, а, э, якія чаргуюцца з нулём гука наз. беглымі. Акр. таго, існуе шэраг чаргаванняў гал. са спалуч. гукаў, у склад якіх уваходзяць гал. і зычн. м, н, й або в, ў: а-ін (ын), ім (ым): мяць-размінаць; у гэтым чарг гал. і,ы могуць знікаць у некат. ф-мах,чаргуючыся з нулём гука (размінаць-разамну); ы-ый-ов (оў):крыць-крыю-пакровы; ы-ыв (ыў) – а:плыць-плывец-плаваць. Зычн. гукі – 39.Класіф-цца паводле: 1)удзелу голасу і шуму: санорныя (пры вымаўленні пераважае голас – в, ў, й, л, м, н, р) і шумныя: звонкія (перавага шуму над голасам) і глухія (толькі пры ўдзеле шуму) – утвараюць пары, ф не мае пары; 2)цв. і мяккасці – у залежнасці ад перамяшчэння языка ў напрамку да сяр. паднябення, утвар. пары; гукі ж, ш, ч, дж, р, ц – зацвяр.; 3)спосабу ўтварэння – змычныя (выбухныя) – утвар. у выніку імгненнага, падобнага да выбуху размыкання пад уздзеяннем струменю паветра моўных органаў – губ ці зубоў і языку – б, п, д, т, к, г (гонта, гільза), шчылінныя (фрыкат.) – в, ж, з, с, ў, ф, х, ш, й, змычна-шчылінныя (афрыкаты) – дж, дз, ц, ч, змычна-праходныя (насавыя) – л, м, н, дрыжачыя (вібранты) - р; 4)органаў вымаўлення і месца ўтварэння: губна-губныя – б, п, м, ў; губна-зубныя – в, ф; пярэднеязычн. – д, дз, дж, ж, з, л, н, р, с, т, ц, ч, ш; сярэднеязычн. – й; заднеязычн. – г, к, х. Шыпяч. – ж, ч, ш; свісц. – з, ц, с, дз. Змены зычн. Моцная пазіцыя – у пач. слова перад гал. і ў сяр. слова паміж гал.: ганак, глухі. Санорныя зычн. заўсёды ў моцн. пазіцыі – банка, карма. Слабая пазіцыя – канец слова: грыб – грып; становішча перад зв.-глух. у сяр. слова: касьба – казьба, лодка – лотка. Змены, якія залежаць ад пазіцыі зычных у слове назыв. пазіц. або фанет.: асіміляцыя, дысіміляцыя, дзеканне, цеканне. Асіміляцыя (прыпадабненне) — гэта такі фанет. працэс, калі пад уплывам аднаго з суседніх гукаў у большай ці меншай ступені змяняецца другі гук. Бываюць 2 віды асіміляцыі: поўная і няпоўная. Пры поўнай асіміляцыі гук, які прыпадабняецца, поўнасцю траціць свае артыкуляц. асаблівасці і набывае асаблівасці гука, да якога прыпадабняецца: [у лоцы) — у лодцы. Пры няпоўнай асіміляцыі траціцца адна або некалькі асаблівасцей, але гук, які прыпадабняецца, не набывае ўсіх якасцей суседняга гука: [каска] — казка. Гукі [з], [ж] трацяць толькі адну асаблівасць — аглушаюцца. У СБЛМ ёсць такія разнавіднасці асіміляцыі: асіміляцыя па мяккасці, у выніку якой папярэдні гук пад уплывам наступнага мяккага таксама вымаўляецца мякка. Чаргуюцца цв. і мяк. гукі: [спац'] — [с'п'і] — спаць —спі. асіміляцыя па звонкасці, калі папярэдні глухі зычны перад звонкім вымаўляецца звонка. Чаргуюцца глухія са звонкімі: [кас'іц'] — [каз'ба ]. асіміляцыя па глухасці, калі звонкія зычныя перад глухімі вымаўляюцца глуха. Чаргуюцца звонкія з глухімі: [казац'] — [ка'ска]. асіміляцыя шыпячых да свісцячых. Чаргуюцца шыпячыя са свісцячымі: [мыjэш] — [мыjэс'а]. асіміляцыя свісцячых да шыпячых. Чаргуюцца свісцячыя з шыпячымі: [п'эравоз'іц'] — [п'эравошчык]. Дысіміляцыя (распадабненне) — замена аднаго з 2-х аднолькав. або падобных гукаў іншым, менш падобным па вымаўленні. Нпр., у выніку страты рэдук. Ъ, Ь у словах къто, чъто побач сталі гукі блізкага ўтварэння [кт] і [чт], што прывяло да замены [к], [ч] на [х], [ш]:хто, што. Дзеканне і цеканне — гэта змяненне гукаў [д] і [т] на [дз') і |ц'| пры іх змякчэнні(годы — у годзе). Падаўжэннедз, з, л, н, с, ц, ч, ж, ш адбыв. паміж гал.: суддзя, раллё, падарожжа. Падваенне на стыку марфем: раззлавацца, палонны. Пазіц. чарг-нні адбыв. пад уплывам суседніх зычн. гукаў у сяр. слова або залежаць ад становішча зычн. у канцы слова: 1) звонкія і глухія ў сяр. слова ў выніку асіміляцыі: [б]:[п]: галубы – галупкі; [г]:[х]: бягу – бехчы; 2) звонкія і глухія як вынік аглушэння звонкіх зычн. на канцы слова: [з]:[с]:паравозы – паравос; [д]:[т]:заводы –завод; 3) цв. і мяк. зычн. як вынік асіміляцыі па мяккасці, змякчэнне зычн. перад э, і пры змене формы слова і ўтварэнні новых слоў: [т]:[ц]:чарот – у чароце; [с]:[с’]:радасны – радасць; 4) заднеязычн. г, к, х з г’, к’, х’ перад і ў спрадвечна бел. словах: [г]:[г’]:перамога – перамогі; [х]:[х’]:арэх – арэхі; [к]:[к’]:рыбак – рыбакі. Гіст. чаргаванні назыв. таму, што змены гукаў у словах адбываюцца на аснове законаў, якія дзейнічалі ў агульнаславянскі, агульнаўсходнеславянскі, старажытнабеларускі перыяды. Найбольш даўняе заднеязычн. [г], [к], [х] з шыпяч. [ж], [ч], [ш]: вага – важыць, рака – рэчка, гарох – гарошак. Заднеязычн. [г], [к], [х] са свісц. [з’], [ц’], [с’]: дарога – на дарозе, вышка – на вышцы, верх – на версе. [дз’], [ц’], [з’], [с’] з шыпяч. [дж], [ч], [ж], [ш]: хадзіць – хаджу, плаціць – плачу, вазіць – важу, касіць – кашу. [б’]:[бл’]: раздрабіць – раздраблю; [п’]:[пл’]: паступіць – паступлю; [в’]:[ўл’]: направіць – напраўлю; [м’]:[мл’]: задрамаць – задрамлю; [л]:[ў]:спявала – спяваў.
10.Арфаграфія – гэта сістэма правілаў перадачы вусн. мовы, якія ўстанаўлів. аднастайнае, абавязковае для ўсіх, унармаванае напісанне слоў і іх значымых частак (марфем); гэта і правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна, ужывання вялікай літары, пераносу слоў. Тэрмін «арфаграфія» мае і другое значэнне: раздзел мов-ва, які вывучае правілы перадачы вусн. мовы на пісьме. Арфаграфія патрабуе захавання адзіных правілаў правапісу, бо арфагр. непісьменнасць абцяжарвае працэс чытання і разумення тэксту. Бел. правапіс грунт. на 2-х прынцыпах — фанет. і марфал. Паводле фанет. прынцыпу гукі перад. на пісьме адпаведна літ. вымаўленню: савет —савецкі, прыгожы — прыгоства, хораша — хараство. Паводле фанет. прынцыпу дакладна перадаюцца на пісьме арфаэп. нормы літ. мовы. Фанет. прынцып дае магчымасць перадаць на пісьме такія спецыф. асаблівасці бел. мовы, як аканне і яканне, дзеканне і цеканне, цвёрдасць шыпячых, [ц] і [р], падаўжэнне зычных і інш На фанет. прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы. 1) Правапіс на месцы гукаў [о], [э] пасля цв. і зацв. зычн. ва ўсіх ненац. складах літары а: мова — маўленне.2) Правапіс я на месцы е, ё ў 1-м скл. перад націскам. 3) Правапіс прыставак з-, без-(бяз-), раз-(роз-), уз-, цераз- (перад глух. зычн. пішацца с): бясспрэчны, бязмежны. 4) Абазначэнне на пісьме цв. зычных [д], [т] літарамі дз, \ц перад е, ё, і, ю, я і мяккімі [в'], [м'] у корані слова: людзі, дзеці. У словах іншамоўн. паходжання перад суфіксамі -н-, -ір-, -ёр, -еец-, -ейск-, перад памяншальным суфіксам -ік, а таксама ў даўно запазыч. словах [д] і [т] на пісьме абазнач. літарамі дз, ц: карціна, акцёр. 5) Правапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл на месцы этымалаг. [здн], [лнц], [рдц], [рдн], [стн], [стл]: прыязны, сонца. 6) Напісанне літары ц на месцы спалучэнняў [тс], [чс], [кс], [цс]: савецкі, 7) Напісанне літары с на месцы спалучэнняў [жс], [шс], [хс], [гс] у словах тыпу прыгоства. 8) Напісанне літары т на месцы спалучэння [дт] на канцы іншамоўн. слоў: Шміт, Кранштат. 9) Напісанне падвойнага ч на месцы суфікс. [цк] перад -ін-(-ын-) у геаграф. назвах: Полаччына.10) Правапіс падоўж. зычн.: падоўжанае вымаўленне зычн. [дз'], [з'], [л'], [н'], [ц'], [с'], [ж], [ч], [ш] паміж гал. на пісьме перадаецца падваеннем адпав. літар - разводдзе, 11) Напісанне адной літары с у словах расада, расаднік, расол, расольнік, ростань. 12) Правапіс прыст. [в] перад нац. [о] і каранёвым [у] ў спрадвечна бел. словах: восень, возера. 13) Перадача на пісьме асіміляцыі свісц. да шып. у словах пяшчота, рошчына, шчасце, ушчуваць, нішчымны, нішчымніца і вытворных ад іх. Паводле марфалаг. прынцыпу аднастайна перадаюцца на пісьме ўсе значымыя часткі слова — марфемы — незалежна ад таго, як яны вымаўляюцца. На м. прынцыпе грунт. наст. правілы.1) Правапіс зв. зычных на канцы слова і перад глух.: снег, след. 2) Правапіс зычн. на стыку марфем: у геаграф. назвах (і вытворных ад іх словах) на канцы зычн. асновы з, ж, ш, г, х перад суфікс. [с] захоўв. ў прым.: каўказскі, волжскі. 3) Напісанне спалучэнняў дц, тц, чц (у вымаўленні — доўгі гук [ц]):у лодцы, на кладцы. 4) Напісанне зычных б, д на канцы прыставак аб-, ад-, над, пад-:абступіць, адступіць. 5) Напісанне е ў прыназ. без і часціцы не: без клопату, без радасці. 6) Правапіс каранёвай я: дзевяць, дзесяць, 1 месяц, памяць, цягавіты, святкаваць, ярына. 7) Правапіс суфікс. -н-, -ен- у дзеепрым.: суфікс -ен- маюць дзеепрым., утвор. ад асновы інфінітыва на -і-:акрылі-ць, 8) Напісанне суфік. -язь, -ядзь: дробязь, боязь. 9) Не перадаецца на пісьме асіміляцыйная мяккасць зычн. [з'], [с'], [дз'], [ц']:свет, свята. У суч. бел. правапісе сустр. выпадкі традыц.: (гіст.) і дыферэнцырав. напісанняў. Традыц. напісанні — гэта напісанні, якія перадаюцца па традыцыі, нпр., правапіс вял. літары ў дакументах міжнар. значэння, у назвах міжнар. арг-цый: Сусветны Савет Міру. Дыферэнцырав. напісанні служаць для адрознення слоў. Нпр., у словах утвор. ад дзеясл. ісці, прыстаўка з- або с- пішацца ў залежнасці ад значэння слова: сышоў, сыходзіць (з ганка), але зыходзіць (з меркаванняў). Сэнс. дыферэнцыяцыя слоў перадаецца напісаннем малой і вял. літары ў словах-амонімах — агульн. і ўласн. наз.: цётка — Цётка.
11.Марф. будова сл. Тыпы марф. Слова – асн. адзінка мовы. У слове вылуч. часткі, або марфемы. Марфема – найменш. стр-ная частка слова, якая мае ўласнае зн-не (лекс. або грам.). Так, у слове сіненькі 3 марфемы: сін- выражае асн. значэнне прыметы (колеру), -еньк- мае памяншальна-ласк. значэнне, -і грам. знач. адз. л., м. р., Н. скл. Марф. дзеляцца на каранёвыя (абавязковая ч. слова) і афіксальн. (¬, ^, інтэрфікс, постфіксы, ). Разнавіднасці марфемы, якія выяўл. у формах слова або ў роднасных словах, назыв. варыянтамі марфемы (ног-, наг-, наз-, нож-, наж- пры змяненні нага). У зменных словах (наз., прым., ліч., займ., дзеясл.) вылуч. канчатак, у нязменных яго няма. Не маюць канчатка і несклан. наз. і прым. іншамоўн. паходжання: какаду, максі, паліто. Канчатак (флексія) – зменная службовая марфема, якая ўтварае грам. формы слова і служыць для сувязі яго з інш. словамі ў сказе: поле, поля, полю, полем, на полі. Канчаткі выражаюць грам. значэнні роду, ліку, склону, асобы. Формы некаторых зменных слоў маюць нулявы канчатак, які не мае гук. выражэння. Хар-ны ён для наз. м. р., адз. л., 2-га скл. у Н. скл. (а для неадуш. і ў В. скл.): брат, бераг; ж. р., адз. л., 3-га скл. у Н. і В. скл.: сенажаць, ноч; мн. л. 1-га скл. у Р. скл.: кніг, станцый; дзеясл. прошл. часу, адз. л., м. р.: чытаў, хадзіў. Аснова – частка слова без канчатка, якая выражае яго лекс. знач. Асновы бываюць простыя і склад. Простыя – маюць 1 корань – трава. Складаныя – 2 і больш – часопіс. Простыя асновы падзял. на невытворныя – складаецца толькі з кораня (рука) і вытворныя – з кораня і афіксаў (ручка). Формы некаторых слоў могуць утвар. ад розн. асноў – суплет.:вялікі – большы, мы –нас. У вытворнай аснове выдзял. корань і афіксы. Корань – марфема, якая выражае агульнае лекс. значэнне роднасных слоў: рака, рачны, зарэчны. Карані бываюць свабодныя – якія могуць ужыв. у мове самаст., так і ў спалучэнні з афіксамі (белы, белаваты) і звязаныя – толькі ў спалучэнні з афіксамі ў складзе вытворнай асновы (а-дзе-нн-е, а-дзе-ць). Вылуч. Карані падборам роднасных слоў. Афіксы – марфемы, якія выкарыст. пры ўтварэнні формаў слова або новых слоў (несці – прынесці). Від афікса залежыць ад яго месца ў слове ў адносінах да кораня: 1) прыстаўка (прэфікс) – афікс, які знах. у аснове перад коранем (за-ходзіць); 2) суфікс – пасля кораня (лімон-н-ы); 3) постфікс – пасля канчатка або формаўтвар. суфікса (-ся, -ца, -цца, -це, -сьці, -сь, -небудзь); 4) інтэрфікс – злучае простыя асновы ў складанай (час-о-піс). Афіксы паводле ролі ў мове падзял. на словаўтвар. – утвараюць словы з новым лекс. знач. (дзед – пра-дзед) і формаўтвар. – формы слова (гаварыць – гавары-ў, гавары-л-а). Інтэрфікс з’яўл. злуч. афіксам і не выражае ніякага значэння. Усе постфіксы, акрамя –це – словаўтвар. прыстаўкі і суфіксы могуць быць як словаўтвар. (стол – стал-яр), так і формаўтвар. (прачытаць – прачыта-н-ы). Апрошчанне – з'ява, у выніку якой былая вытв. асн. становіцца невытв. Перараскладанне – змена, у выніку якой адбыв. перамяшчэнне граніц марфем. Слова застаецца вытв., а на марф. дзеліцца інакш. У выніку з'яўл. новыя ¬, ^. “Марфемны слоўнік бел. мовы” Бардовіча і Шакуна, 2-е выд. 1989 г.
12. Словаўтварэнне. Тыпы і спосабы (марфалагічны, складанне, марф.-сінтакс., семантычны). Словаўтваральны слоўнік.
Словаўтварэнне – гэта раздзел мов-ва, у якім вывуч. будова вытворн. слоў, сродкі і спосабы іх утварэння. Аб’ект вывучэння – вытворыя словы, што ўзнік. на базе іншых, аднакарэнных з імі слоў пры дап. розн. словаўтвар. сродкаў. Слова, да асновы якога далуч. словаўтвар. сродак назыв. утваральным. Так, для вытвор. слова перакладчык утвар. з’яўл. перакладаць, да асновы якога далучаны словаўтвар. суфікс –чык. Словаўтварэнне цесна звязана з такімі раздзеламі мов-ва, як лексікалогія і марфалогія, паколькі кожнае новае слова ўключ. у лексіку мовы і афарм-цца па грам. законах як пэўная часціна мовы. Асн. спосабы ўтварэння слоў: 1) суфіксальны – далучэнне да ўтвар. асновы суфікса (блізкі - блізка). Разнавіднасцю гэтага спосабу лічыцца бязафіксны спосаб, якім утвар. наз. ад дзеясл. і прым. (бегчы – бег, сіні – сінь); 2) прыставачны (дзед – прадзед); 3) прыставачна-суфікс. (лес – узлесак); 4) постфіксальны (хто – хтосьці). Названыя спосабы маюць агульную назву – афіксацыя. Новыя словы могуць утвар. на базе 2 або больш утвар. слоў або асноў, тады выкарыст. наст. спосабы: 1) складанне – утварэнне шляхам аб’яднання 2 ці больш асноў ці цэлых слоў (светапогляд, светла-зялёны); 2) суфікс.-складаны – складанне ў спалучэнні з суфікс. спосабам (двухпавярховы); 3) зрашчэнне – 2 словы, звязаныя падпарадк. сувяззю, аб’ядноўв. у адно (высокаадукаваны); 4) абрэвіяцыя – спосаб утварэння склад.-скарочаных слоў шдяхам аб’яднання ўсечаных частак або частак і цэлага слова (ВНУ, медсястра). Новыя словы могуць утвар. шляхам пераходу адной часціны мовы ў др. – марфолага-сінтакс. спосаб. Сутнасць гэтага спосабу ў тым, што словы адной часціны мовы выконваюць сінтакс. ф-цыі, набываюць лекс., грам. значэнні, уласцівыя інш. часцінам мовы. Такім спосабам утвар. наз. ад прым., дзеепрым. (рабочы, хворы, сталовая), прым. ад дзеепрым. (любімы). Лексіка-семант. спосаб – утварэнне новых слоў расшчапленнем значэнняў мнагазначнага слова. У выніку асобныя значэнні слова страчваюць сувязь паміж сабой і з’яўл. словы-амонімы: конь “жывёла” і “гімнаст. прыстасаванне”.

13.Часціны мовы як лекс.-грам. разрады слоў. Прынцыпы выдзялення і размежавання часцін моў. Сістэма часцін моў. Класіфікацыя іх. Дыскусійныя пытанні.
Паводле грам. уласцівасцей усе словы бел. мовы размярк. па лекс.-грам. разрадах, якія назыв. часцінамі мовы. Падзел слоў на часціны мовы адбыв. на аснове іх катэгарыяльнага лекс. значэння, марфалаг. прымет, сінт. ўласцівасцей і асаблівасці сістэмы словаўтварэння. Катэгарыяльнае (класіфікацыйнае) значэнне – гэта абагульненае лекс. значэнне слоў пэўн. часціны мовы, не звязанае з лекс. значэннем кожнага асобнага слова – семант. прыметай, якая індывідуалізуе слова, вылучае яго ў асобную лексему. Катэгарыяльнае значэнне абагульняе, аб’ядноўв. словы ў адзін клас (разрад). Да марфалаг. прымет, якія ўлічв. пры класіфікацыі часцін мовы, адносяцца: зменнасць ці нязменнасць слоў, тып і асаблівасці іх змянення (скланенне, спражэнне); грам. катэгорыі слоў і іх спецыфіка. Зменнымі словамі з’яўл. наз., прым., ліч., займ., дзеясл., нязменнымі – прысл., катэгорыя стану (безасабова-прэдыкат. словы), мадальныя словы, усе служб. словы і выклічнік. Акрамя таго, сярод зменных часцін мовы могуць быць нязменныя словы. Нпр., сярод наз. у асобную групу выдзял. нескланяльныя словы тыпу метро, дэпо, кенгуру, калібры і інш. Адрознів. часціны мовы сінтакс. ўласцівасцямі: спосабам сінтакс. сувязі, сінтакс. функцыяй. Пры класіфікацыі часцін мовы неабходна ўлічваць асаблівасці іх словаўтварэння – кожная часціна мовы мае свае словаўтвар. мадэлі. Такім чынам, часціны мовы – гэта лекс.-грам. класы слоў, якія хар-цца катэгарыяльным значэннем, уласцівымі ім грам. катэгорыямі, асн. сінтакс. функц-мі, спосабамі словаўтварэння. У залежнасці ад ступені самастойнасці, сістэмы грам. катэгорый, хар-ру сінтакс. функцый часціны мовы дзел. на два разрады – самаст. і служб. Самаст. ч.м. – наз., прым., ліч., займ., дзеясл., прысл., безасабова-прэдыкат. словы – маюць лекс. значэнне, намінат. ф-цыю, з’яўл. членамі сказа. Да другога разраду аднос. службовыя ч.м. – прыназ., злучнікі, часціцы. Яны не маюць намінат. значэння і грам. катэгорый, самаст. сінтакс. ф-цыі – не з’яўл. членамі сказа. Асобна ў сістэме ч.м. стаяць выклічнікі і гукапераймальныя словы. Яны выраж. пачуцці, розныя волевыяўленні, але не называюць іх (выклічнік) або перадаюць з дапамогай моўн. сродкаў розныя гукавыя з’явы (гукапераймальныя словы).
Словы могуць пераходзіць з адной часціны мовы ў др., што абумоўлена зменай сінтакс. ф-цыі. Нпр., Добрае слова не забываецца. Добрае чуваць далёув, а благое яшчэ далей.
14. Назоўнік – сам. часціна мовы, якая аб’ядн. словы з катэгарыяльным значэннем прадметнасці і мае сам. грам. катэгорыі роду, ліку і склону. Вылучаюцца разнаст. лекс.-семант. групы наз.; наз. могуць абазначаць: 1) назвы прадметаў: стол, дом, аловак; 2) назвы асоб: чалавек, вучань, студэнт; 3) жывых істот: сава, ліса, пчала; 4) апрадмечаныя прыметы і якасці: холад, сумленне і г.д. Наз. належаць да аднаго з 3-х родаў (муж., жан., ніяк.), маюць форму адз. або мн. ліку, змяняюцца па склонах. У сказе наз. звычайна выконв. ролю дзейніка або дапаўнення: Цёплае паветра нагрэта сонцам. Можа быць выказнікам (Малыя дрывасекі – браты.), акалічнасцю (Побач чыгункі стаяў лес.), недапасаваным азначэннем (Сцяжынка да вёскі вяла цераз лес.). Наз. могуць мець пры сабе дапасаваныя азначэнні, выражаныя прым., дзеепрым., займ., парадк. ліч., і недапасаваныя азначэнні, выраж. наз., прысл., інфін.. Дапасав. азначэнні супад. ў родзе, ліку і склоне: цёплая раніца. Недап. азначэнні звязв. з наз. або пры дап. формы слова (сувязь – кіраванне): парады настаўніка, або толькі сэнсам (сувязь прымыканне): жаданне працаваць. У залежнасці ад лекс. значэння і грам. катэгорый наз. дзел. на агульн. і ўласн., канкр. і абстр., адуш. і неадуш., асабовыя і неасабовыя, зборн. і рэчыўн. Агульн. наз. абазнач. назвы класаў аднародн. прадметаў, жывых істот, з’яў прыроды, паняццяў: крэсла, снег, сумленне, вернасць. Уласныя наз. – гэта індыв. назвы людзей, жывёл, геаграф. аб’ектаў, прадпрыемстваў, газет, часопісаў, і інш.: Рагнеда, Максім, Васька (сабака), Марс, (тэлевізар) “Гарызонт”. Агульн. наз. падзял. на: канкр. наз. абазнач. прадметы рэчаіснасці: кніга, горад; з’явы прыроды: туман, дождж. Падаюцца лічэнню і змян. па ліках; абстр. наз. абазнач. разнаст. адцягн. паняцці, псіх. працэсы, пачуцці, стан: розум, каханне, захапленне. Яны не спалуч. з ліч., а з няпэўна-кольк. словамі шмат, мала і г.д.: мала розуму. Канкр. наз. могуць быць назвамі адуш. і неадуш. прадметаў, абстр. – толькі неадуш. Адуш. наз. абазн. назвы жывых істот – людзей, жывёл, птушак, рыб, насякомых: слесар, сарока, карась, камар; неадуш. – прадметаў нежывой прыроды, з’яў і падзей рэчаіснасці, сукупнасць людзей: вуліца, памяць, універсітэт, армія, натоўп. Асабов. наз. – гэта адуш. наз., якія абазнач. асоб паводле іх сац., нац., паліт. прыналежнасці (рабочы, беларус), роду дзейнасці (фельчар, токар), сваяцкіх адносін (залоўка, мачаха), месца жыхарства (вясковец, гараджанін), розн. якасцей (непаседа, задавака) і інш. Неасабов. наз. – гэта адуш. наз., якія абазнач. розных жывёл, птушак, насякомых (зубр, камар, сарока), і неадуш. наз., якія абазнач. прадметы і з’явы (стол, кніга, рака, лес, неба). Зборн. наз. абазнач. сукупнасць асоб, жывых істот, аднар. прадметаў як адно цэлае, не падаюцца лічэнню, ужыв. толькі ў адз. л.: студэнцтва, лісце, крылле). Рэчыўн. наз. абазнач. назвы рэчываў аднар. саставу. Такія рэчывы можна дзяліць на часткі, пры гэтым яны захоўв. назву цэлага. Да рэч. наз. аднос. назвы хім. элементаў: кісларод, азот, вадарод, аміяк; прадуктаў харчавання: мед, малако, цукар; лекаў: аспірын, валідол; тканін:шоўк, рацін і інш. З некат. збор. і рэч. наз. суаднос. т. зв. адзінкавыя наз. – гэта наз., што абазнач. асобныя прадметы, выдзеленыя з аднар. рэчыва або з сукупнасці аднар. прадметаў; яны ўтвар. ад рэч. і зб. наз. пры дап. суф. -ін-(-ын-), -інк-(-ынк-), якія надаюць ім значэнне адзінкавасці: гарох – гарошына, трава – травінка, чай – чаінка.
Катэгорыя роду – адна з асн. грам. катэгорый наз.. Наз. ў форме адз. л. аднос. да 1-го з 3-х р.: муж., жан., ніяк. Наз., якія ўжыв. толькі ў мн. л., катэгорыі роду не маюць (духі, сані, Асіповічы). Род наз. можна вызнач. 3 спосабамі: марфалагічна; сінтаксічна, семантычна, г.зн. паводле значэння. Марфал. род наз. вызнач. па склонав. канчатках. Да муж. р. аднос. наз., якія ў Н. скл. маюць нулявы канчатак, а ў Р. – канчаткі –а (-я), -у (-ю):дзень, чай; да жан. р. аднос. наз., якія ў Н. скл. маюць канч. –а (-я) і нулявы канчатак, а ў Р. – канчатак –ы (-і): восень, поўнач; да н. р. аднос. наз., якія ў Н.скл. маюць канчаткі –а (-я), -о (-ё), -е, а ў Р.скл. -а (-я): поле, імя. Сінтаксічна род наз. вызнач. па форме дапас. слова: блакітнае неба, блакітны шалік. Семантычна: асобы м., ж. полу. Наз. плакса, сірата – агульнага роду – як м., так і ж. род. Толькі м. р. – вожык, ж. р. – вавёрка. Род нескл. геаграф. назваў вызнач. па родавым слове: Сочы (горад) – м. р., Антарыо (возера) – н. р. Наз.толькі мн.л. – не маюць роду: дзверы, акуляры.
Лік наз. – гэта грам. катэгорыя, якая выражае колькасць прадметаў, паказв. на 1 або некалькі прадметаў. Наз. адз. л. абазнач. адзін прадмет: сшытак, дошка, возера, горад, мн. – 2 і больш аднар. прадметы: сшыткі, дошкі, сталы. Лік вызнач. марфал. (сродкі выражэння канчаткі: горад – гарады; суфіксы: імя – імёны) і сінтакс. (шляхам дапасавання прым., дзеепрым., парадк. ліч., некат. займ. да наз.: маё ўражанне – мае ўражанні, новае паліто – новыя паліто). Толькі адз.л.:1) уласныя імёны – Беларусь; 2) абстр. наз. – памяць; 3) зборн. – студэнцтва; 4) рэчыўн. – чарніла. Толькі мн.л.: 1) парныя і непадзел. прадметы – дзверы, сані; 2) некат. дзеянні, гульні, звычаі – выбары, шашкі, вячоркі; 3) асобныя рэчывы – апілкі; 4) прамежкі часу – суткі; 5) геаграф. назвы – Шабаны.
Склон – грам. катэгорыя, якая выраж. адносіны да інш. слоў у словазл. і сказах. У бел. мове 6 скл. Н. скл. назыв. прамым – гэта пачатк. форма наз. Усе астатн. – ускосныя. Скланенне – змяненне наз. па склонах. У залежн. ад скл. канчаткаў і роду наз. падзял. на 3 тыпы скл-ння: 1-е (аднос. наз. ж. р. з канч. –а, -я ў Н. скл., адз. л.: краіна, песня), 2-е (наз. м. р. з нулявым канч. у Н. скл., адз. л.: дзень, горад і наз. н. р. з канч. –а, -ё, -о, -е: возера, жыццё, жніво, насенне; 5наз. на –мя: полымя, семя, цемя, вымя, брэмя), 3-е (наз. ж. р. з нулявым канч. у Н. скл., адз. л.: радасць, печ). Не ўваходзяць не ў адзін тып рознаскл. наз.: імя, племя, бацька; несклан.: дэпо, таксі; субстантыв. прым.: хворая; наз., што маюць форму толькі мн.л.: дзверы, вароты. Скл. канчаткі наз. залежаць ад асновы слова, якая вызнач. па апошнім зычн. гуку. Аснова можа быць: 1) на цв. зычны – стол, краіна; 2) на мяккі – зямля, вырай; 3) на зацв. – гора, мяжа; 4) на г, к, х – кніга, рука, завіруха.
15. Прыметнік— сам. часціна мовы, якая мае абазначае прымету прадмета і дапасуецца да наз. у родзе, ліку і склоне, у сказе выконвае ф-цыю азначэння або выказніка. Прым. могуць называць: 1) якасць прадмета, уласцівасць – блакітнае неба, халодная ноч; 2) адносіны да інш. прадметаў – цагляны дом; 3) прыналежнасць асобе ці жывой істоце – братаў сшытак. Грам. катэгорыі роду, ліку і склону ў прым. (акрамя кароткіх форм) сінтакс., залежныя ад наз., да якога дапасуюцца. Значэнні роду, ліку і склону прым. выраж. з дапам. канчаткаў. У мн.л. прым. па родах не змян.: прыгожыя дамы, вуліцы. У сказе прым. бывае дапасав. азначэннем (Туман насоўваўся над саламянымі стрэхамі), выказн. або ўваходзіць у склад выказн. (Дзень быў ціхі, сонечны). Паводле значэння, грам. і словаўтв. уласцівасцей прым. падзял. на якасныя, адносныя і прыналежныя. Якасныя прым. абазнач. разнаст. прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўл. у большай або меншай ступені. Грам. асабл-сці:1) утвар. формы ступеняў параўнання (смелы— смялейшы, найсмялейшы, самы смелы); 2) маюць формы ацэнкі (сіні – сіненькі); 3) могуць уступаць у антанім. адносіны (вясёлы – сумны); 4) ал іх утвар. абстр. наз. з суф. – осць, -ізн, - ат, - ын (маладосць, навізна, глухата, дабрыня) і бязсуф. (сінь), а таксама прысл. на –а, -у (цікава, па-беларуску); 5) спалуч. з прысл. меры і ступені (вельмі ціхі, зусім малады); 6) могуць мець вытворн. і невытворн. аснову (гучны, новы, чырвоны); 7) маюць поўн. і каротк. формы (рады – рад, мілы – міл). Каротк. формы не скланяюцца, яны змяняюцца толькі па родах і ліках. У сказе выказнік – Міл майму сэрцу голас твой. Не ўсе я. прым. маюць пералічаныя асаблівасці. Так, нпр., прым. вялы, халасты, жанаты не ўтвар. ступеней параўнання, прым. гняды, вараны не маюць і суадносных якасн. прысл.Адносныя прым. абазнач. прыметупрадмета праз яго адносіны да інш. прадметаў: 1) да матэрыялу, з якога зроблены прадмет (дубовы стол), 2) да месца знаходжання і часу (вясковая вуліца, учарашні сход), 3) да прызначэння удзельнікаў (студэнцкая сталовая). Адносн. прым. – вытворн. словы ад наз., дзеясл., прысл. (драўляны слуп, чытальная зала, заўтрашні дзень). Адносныя прым. маюць свае спецыф. асаблівасці, якія адрознів. іх ад якасных і прыналежных:1)абазнач. пастаянную, нязменную прымету прадмета: бярозавы сок; 2) ад іх не ўтвар. прысл. на -а і адцягненыя наз. на -асць, -ата, -іня, -ізна; 3) паводле паходжання яны вытворныя. Адносныя прым. ў кантэксце могуць набываць пераноснае значэнне і ўжыв. у ролі якасных: залаты пярсценак і залаты лістапад. Прыналежныя прым. абазнач. прыналежнасць прадмета – пэўн. канкр. асобе (жывой істоце): маміна кніга, паказв. на агульн. родавую прыналежнасць воўчы след.Прыналежныя прым. падзял. на ўласнапрыналежныя і агульнапрыналежныя.Уласнапрынал. прым. абазнач. прыналежнасць прадмета канкр., індыв. асобе, маюць свае адметныя асаблівасці: у Н. і В. скл. пры неадуш. і асабовых наз. ж. і н. р. маюць каротк. форму: братава паліто, утвар. толькі ад асабовых наз., пры дап. суфіксаў –оў (-аў), -ёў (еў):братаў, Колеў; -ін (-ын): мамін, Наташын.Агульнапрынал. прым. паказв. на агульн., родавую прыналежнасць: воўчы след. Яны падобныя да адносн. і значэннем і формай – могуць быць поўнымі ў Н. і В. скл.: бабровая хатка.Прыналежныя прым. пры пераносна-вобразным ужыванні набыв. значэнне якасных: заячая нара і заячая смеласць.
Якасныя прым. ўжыв. пераважна ў поўнай форме. Поўныя прым.(членныя) ў Н. скл., адз. л., м. р. маюць канчатак –ы (-і):ясны; ж. р. –ая (-яя):вясёлая, сіняя; н. р. -ое, -ае (-яе); у Н. скл., мн. л. –ыя (-ія):далёкія, бязмежныя. Поўныя прым. скланяюцца. У сказе бываюць азначэннем і выказнікам. Кароткія (нячленныя) прым. ў Н. скл., адз. л. маюць нулявы канчатак у м. р.: рад; канчатак -а — у ж. р.: чутна, -а не пад націскам і -о пад націскам — у н. р.: дзіця рада; -ы (-і)- у Н. скл., мн. л. Кароткія прым. не скланяюцца, змяняюцца толькі па родах і ліках. У сказе выконв. ф-цыю выказніка.
Якасн. прым. маюць ступені параўнання – вышэйшую і найвышэйшую. Кожна я з іх можа мець — простаю (сінтэтычнаю) і складанаю (аналітычнаю). Змяняюцца па родах, склонах і ліках. Вышэйшая ст. параўн. прым. паказв. на больш. ці менш. якасць аднаго прадмета ў параўнанні з інш., або на розн. ступень якасці прадмета ў залежнасці ад часу і абставін (З набліжэннем цемнаты агні ў вокнах станавіліся ярчэйшыя). Простыя формы выш. ст. параўн. ўтвар. пры дап. суф. -эйш- (даражэйшы), -ейш- (смялейшы), -ш- (лепшы), якія далуч. да асновы прым., і з'яўл. поўнай зменнай формай. У бел. мове ёсць якасн. прым., якія не ўтвар. простай формы выш. ст. параўн.. Гэта прым., якія абазнач. стан чалавека (жывы, дарослы), колер прадметаў праз адносіны да інш. прадметаў (бэзавы), масць жывёл (вараны), знешнюю фіз. прымету ч-ка (барадаты), прым. з суф. -ав-, -іст-, -аўн-, -ат-, -к- (перадавы, сакаўны, шурпаты, ліпкі). Не ўтвар. ст. параўнання і якасныя скл. прым.: сінявокі, чарнабровы. Скл. форма выш. ст. параўн. ўтвар. спалучэннем прым. з прысл. больш (болей), менш (меней): больш моцны. Прым. выш. ст. параўн. найчасцей ужыв. з наз. В. скл. з прыназ. за: мацнейшы за мяне. Прым. найвыш. ст. параўн. паказв. самую высокую ці самую нізкую якасць прадмета ў параўн. з адпаведнай якасцю інш. прадметаў (Найцяжэйшай была дарога праз горны перавал). Простыя формы найвыш. ст. параўн. ўтвар. пры дап. прыстаўкі най-, якая далуч. да простай формы выш. ст. параўн.: званчэйшы — найзванчэйшы. Скл. форма найвыш. ст. параўн. ўтвар. далучэннем займ. самы ці прысл. найбольш, найменш да якасн. прым. (самы, найбольш, найменш шчаслівы). Значэнне найвыш. ступені якасці перадаецца і спалучэннямі прым. з прысл. вельмі, надта, надзвычай. Скланенне якасных і адносных прым. залежыць ад х-ру асновы: на цв. і зацв (чулы, дужы), мяккі (сіні), на г, к, х (доўгі, мяккі, ціхі). Прым. м., н., ж. р. у адз. л. маюць розныя склонавыя формы, а ў мн. л. – аднолькавыя для ўсіх 3 родаў.
16. Лічэбнік – гэта сам. часціна мовы, якая абазнач. абстр. лікі, колькасць аднародных прадметаў або паказв. на парадк. нумар прадметаў пры іх лічэнні: тры, чатыры; тры студэнты, чатыры дні; трэці студэнт, чацвёрты дзень. Паводле стр-ры ліч. падзял. на простыя (тры, пяць) – маюць 1 корань, складаныя (семдзесят) – утвор. з 2 або некалькіх асноў, састаўн. (трыццаць восем) – у якіх спалуч. 2 і больш словы-лікі. Паводле значэння, грам. уласцівасцей і х-ру ўжывання ліч. падзял. на колькасныя: пяць, дваццаць і парадкавыя: пяты, дваццаты.Ліч. як сам. часціна мовы мае ўласцівыя ёй марфалаг. прыметы і сінтакс. асаблівасці.Ліч. (за выключэннем дзевяноста, паўтара, паўтары) скланяюцца; колькасны ліч. адзін і ўсе парадкав. змяняюцца па родах і ліках; ліч. два, дзве, абодва, абедзве, паўтара, паўтары змяняюцца па родах. Маюць род і словы тысяча, мільён, мільярд. У сказе ліч. можа быць:1) дзейнікам (Дзве бярозы шумяць пад акном); 2) выказнікам (Плошча Нарачы – 80 кв. метраў); 3) азначэннем (Настала чацвёртая ноч); 4) дапаўненнем (Сямёра аднаго не чакаюць); 5) акалічнасцю (Гэтае гняздо я ведаў гадоў пяць) .Ад ліч. трэба адрознів. наз. з лікавым значэннем тыпу тройка, пяцёрка, сотня, дзесятак. Колькасн. ліч. абазнач. абстр. лікі, колькасць цэлых адзінак ці частак цэлага, няпэўную колькасць: пяць, восем дзесятых, шмат уражанняў. Сярод колькасных лічэбнікаў выдзял. ўласна-колькасныя – ўказв. на колькасць аднародн. прадметаў: восем, дванаццаць, трыста. Не змян. па родах і ліках, маюць адз. і мн. л.; няпэўна-колькасныя – няпэўн. колькасць аднород. прадметаў: многа, шмат, нямала, мала, трохі, крыху, нямнога, столькі, некалькі. Яны не маюць катэгорый роду і ліку, спалуч. з наз. у Р. скл., мн. л. (некалькі гадзін), а ў спалуч. з дзеясл. гэтыя словы прыслоўі (многа сталоў – многа працавала); зборныя – абазнач. пэўн. колькасць прадметаў як адно цэлае: двое, пяцёра. Утвар. яны ад кольк. ліч. пры дап. суфіксаў -оje:двое, трое; -ёр-а, -ер-а: пяцёра, дзевяцера. Не маюць катэгорый роду і ліку, ужыв.: а) з наз., што назыв. маладых істот (двое цялятак); б) з множналікав. наз. (трое сутак); в) з наз., якія назыв. асоб м. полу (пяцёра сяброў); г) з наз. людзі, дзеці, коні, свінні, гусі (сямёра дзяцей); д) з асабов. займ. мы, вы, яны, усе (мы абое); е) з субстантыв. прым. (трое дзяжурных); дробавыя – абазнач. частку адзінкі або цэлы лік і частку адзінкі: тры пятыя, адна шостая, дзевяць дзесятых, паўтара (м. р.), паўтары (ж. р.). Скланенне:адзін – мае формы роду і ліку, склан. як указ. займ. той; два (абодва), дзве (абедзве) – маюць 2 разнав. мяк. (ж. р.) і цв. (м., н. р.), маюць родавыя формы; тры, чатыры – не маюць роду; ад 5 да 20 і 30 склан. як наз. 3-га скл. тыпу сенажаць; 90 ва ўсіх склонах мае канчатак –а; ад 50 да 80 і ад 200 да 900 змян. абедзве часткі; у састаўн. змян. кожнае слова; тысяча склан. як наз. 1-га скл. з асновай на цв. зычн. (задача), а ліч. мільён, мільярд – як наз. 2-га скл. м. р. з асновай на цв. зычн. (план); няпэўна-кольк. склан. як прым. мн. л.; у дробавых лічнік склан. як кольк. ліч., а наз. – як парадкавы (адной пятай); паўтара, паўтары – адна форма ва ўсіх склонах; зборныя двое, трое склан. як займ. мае, твае, свае. Лічэбнікі сінтаксічна звязаны з наз. і разам з імі ўтвар. колькасна-іменныя спалучэнні, якія ў сказе выступ. як адзін член сказа. Сінтакс. сувязь ліч. з наз. выраж. у форме дапасавання ці кіравання. Ліч. адзін, адна, адно, адны дапасуюцца да наз. у родзе, ліку, склоне (адзін дуб). Ліч. два (дзве), 3, 4, абодва (абедзве) дапас. да наз. у форме Н. скл., мн. л. (два дубы). Ліч. ад 5 і далей кіруюць наз. у форме Р. скл., мн. л. (пяць кіламетраў). Ліч. тысяча, мільён, мільярд кіруюць наз. у форме Р. скл., мн. л. (тысяча кіламетраў). Пры зборных ліч. наз. таксама став. у Р. скл., мн. л. і кіруюць імі (двое сяброў). У астатніх склонах яны дапас. да наз. (дваіх сяброў). Парадкав. ліч. дапас. да наз. у родзе, ліку і склоне (першы год). Дробавыя ліч. спалуч. з наз. у форме Р. скл. (дзве пятыя задання).
17. Дзеяслоў – сам. часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і мае граматычныя катэгорыі трывання, стану, асобы, ладу, часу. Дзеясл. могуць абазнач. канкр. фіз. дзеянне: будаваць; рух, перамяшчэнне ў прасторы: ісці, бегчы; мову і думку: гаварыць, разумець; успрыняцце: бачыць; адносіны асобы да каго-н., чаго-н.:любіць; стан: спаць; змену прыметы ці стану: разумнець і інш.Дзеяслоў мае скл. сістэму формаў, сярод іх выдзял. наступ.: інфінітыў (неазнач. форма дз.), асабовыя формы (формы асобы, ліку, ладу, часу, роду) дзеясл., дзеепрым., дзеепрысл. Асабовыя формы падзял. на спрагальныя і неспрагальныя. Спрагальныя – змяняюцца па асобах, ліках, ладах, часах (а ў пр. часе — і па родах) – спяваю, спяваеш, спявае, спяваем, спяваеце, спяваюць; спяваў, буду спяваць, спяваў бы, спявала. Неспрагальныя – інфінітыў, дзеепрым., дзеепрысл. Інфінітыў і дзеепрыслоўе — нязменныя формы дзеясл. (сядзець, прыехаўшы) – маюць катэгорыі трывання і стану, дзеепрым., дзеясл. – зменныя, яны як і прым., склан. па родах, ліках, мае, як дзеясл., катэгорыі трывання, часу, стану (падпісаны сшытак, вучні падпісалі сшытак). Дзеясл. формы выконв. розн. сінтакс. ф-цыі ў сказе. Спрагальныя формы ўжыв. у ролі выказніка (Як прыемна пахне збожжа). Інфінітыў можа быць любым членам сказа: дзейнікам:У дружбе жыць – закон спакон вякоў; выказнікам: Кветкам гарэць агнём чырвоным; дапаўненнем: Ён загадаў усім легчы пры дарозе; азначэннем: Адзін Міхал і грэў імгненне давесці справу да сканчэння; акалічнасцю: Прыехалі знаёміцца новыя суседзі. Інфінітыў — нязменная форма дзеясл., якая абазнач. дзеянне ці стан, але не ўказв. на асобу, лік, час. Інфінітыў мае грам. катэгорыі:1) трыванне (закончанае і незакончанае): пісаць — спісаць; 2) стан (залежны і незалежны): адчыняць – адчыняцца; 3) пераходнасць – непераходнасць: чытаць казку – плыць па рацэ. Дзеясл. у неазнач. форме бываюць незваротн. і зваротн. (спаткаць - спаткацца). Інфінітыў не змян. па асобах і ліках, не мае форм часу і ладу. У ім канцавыя марфемы –ці, -ць, -чы – суфіксы. Суф. –ць далуч. да асновы на гал. (жадаць); суф. –ць – да асновы на зычн. (цвісці); суф. –чы – на заднеязычн. г, к (бегчы, секчы). Дзеясл. формы ўтвар. пры дап. формаўтвар. суфіксаў і канчаткаў, якія далуч. да асновы. Звычайна выдзял. 2 ўтвар. асновы — інфінітыва і цяп. часу. Аснова інфінітыва вызнач. шляхам аддзялення формаўтвар. суфіксаў -ць, -ці, -чы: спява-ць, вез-ці, бег-чы. Яна супадае з асновай пр. часу дзеясл., якая вызнач. аддзяленнем суфікса пр. часу; параўн.: збіра-ць — збіра-ў. Аднак у асобных дзеясл. асновы інфінітыва і пр. часу адрозніваюцца. Такія дзеясл. маюць 3 асновы: інфінітыва, цяперашняга (будучага простага) часу і прошлага часу: вес-ці — вя-д-уць — вё-ў, плес-ці — плят-уць — плё-ў, ся-чы — ся-к-уць — сек, мокну-ць — мокн-уць — мок, сохну-ць — сохн-уць — сох. Ад асновы інфінітыва ўтвар.: 1) формы пр. часу абвеснага ладу, умоўн. ладу (глядзе-ць – глядзе-ў – глядзе-ў бы); 2) дзеепрым. залежнага стану пр. часу (адрэза-ць – адрэза-н-ы); 3) дзеепрысл. законч. трывання (спыні-ць – спыні-ўшы). Аснова цяп. часу (будучага простага – у дзеясл. законч. трывання) вызнач. шляхам аддзялення канчаткаў 3-й асобы мн. л. ў форме цяп. (ці будучага простага) часу: піш-уць, вуч-аць. Ад асновы цяп. часу ўтвар.: 1) асабовыя формы дзеясл. цяп. (буд. простага) часу абвеснага ладу (воз-яць – воз-іш – воз-ім – во-іце); 2) формы загадн. ладу (гуляй-уць – гуляй, гуляй-це, гуляй-ма); 3) дзеепраым. цяп. часу (сядз-яць – седз-яч-ы); 4) дзеепрысл. незаконч. трывання (нос-яць – нос-ячы).
Грам. катэгорыі дзеясл. (стан, трыванне, лад, час, асоба). Паходжанне формаў умоўн. ладу. Ужыванне формаў аднаго ладу ў значэнні др.
Пераходнасць і неперах. дзеясл. заснавана на адносінах дзеяння да аб’екта. Перах. дз. абазнач. дзеянне, якое пераходзіць на аб’ект – дапаўненне ў форме В. скл. без прыназ. (прамы аб’ект), які ў сказе выступ. Прамым дапаўненнем: араць поле. Перах. дзеясл. могуць кіраваць наз. Р. скл. без прыназ.:1) калі дзеянне перах. толькі на частку прадмета (насыпаць солі); 2) калі перад дзеясл. стаіць адмоўная часціца не (не пасадзілі кветак); 3) пры дзесл. браць, пазычыць, прасіць, калі наз. Р. скл. мае значэнне “аб’ект часовага карыстання” (пазычыла запалак). Неперах. дз. абазнач. дзеянне, што не накіравана на аб’ект, яны не могуць мець пры сабе прамого дапаўнення у форме В. скл. без прыназ., яны звычайна абазнач. стан (спаць, плакаць) і рух (ехаць, ісці). Усе перах. дзеясл. станов. неперах. пры далуч. да іх постфікса –ся, -ца, -цца – такія дзеясл. назыв. зваротнымі (збіраў – збіраўся). Калі пры далучэнні гэтых постфіксаў утвар. новыя формы залежнага стану, тады яны маюць формаўтвар. значэнне (дзеці збіраюць кветкі – кветкі збіраюцца дзецьмі). Не ўтвар. зваротнай формы неперах. дзеясл. (расці, ненавідзець, цвісці, ехаць, плыць і інш.). Ужыв. толькі ў звар. форме (смяяцца, гневацца, ганарыцца). Стан – грам. катэгорыя дзеясл., якая выражае адносіны дзеяння да суб’екта. Дзеянне можа быць накіравана або не накіравана на суб’ект. з улікам гэтага выдзял. 2 станы – незалежны (дзеясл. абазнач. дзеянне, утворанае суб’ектам і накіраванае на аб’ект – Родная мова звязвае людзей) і залежны (дзеянне, накіраванае на суб’ект, пры гэтым утваральнік дзеяння выконвае ў сказе ролю дапаўнення – Белым снегам укрылася вуліца). Дзеясл. залеж. стану ўтвар. толькі ад перах. дзеясл. пры далуч. да іх постфікса –ся або –цца і ўтвар. пасіўную канструкцыю (песня спяваецца хорам). Трыванне дзеяслова – грам. катэгорыя дзеясл., якая абазнач. адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці (будаваць – пабудаваць). Трыванне ўласціва ўсім дзеясл. Выдзял. 2 трыванні – закончанае (абазнач. дзеянне, што закончылася – прачытаць)і незакончанае (працяглае, незакончанае дзеянне, якое не дасягнула мяжы – гаварыць). Дзеясловы незак. трывання маюць формы цяп., пр., буд. скл. часу (чытаю, чытаў, буду чытаць). Дзеясл. законч. – пр., буд. просты час (убачыў, убачу). Суадносныя пары паводле трывання ўтвар. пры дап.: 1) прыставак (сушыць – высушыць); 2) суфіксаў (стукаць – стукнуць); 3) чаргаванняў нуля гука з гал. і, ы у корані слова (выбраць - выбіраць); 4) змены націску (выразаць – выразаць); 5) суплет. асноў (узяць – браць). Ёсць аднатрывальныя дзеясл. (апавядаць, ганарыцца; ускрыкнуць, ачнуцца). Двутрывальныя дзеясл. – да 2 трыванняў (гарантаваць, нармалізаваць). Лад – грам. катэгорыя дзеясл., якая выражае адносіны дзеяння ці стану да рэчаіснасці. Катэгорыя ладу можа паказв. дзеянне па-розн.: як рэальнае ў часе або нерэальнае – пажаданае ці магчымае. У залежнасці ад гэтага выдзял. 3 лады дзеясл.:абвесны – сцвярдж. ці адмаўляе дзеянне, што адбыв. у цяп., пр., буд. часе – ім уласцівы формы часоў, што інш. ладам не ўласціва – наліваецца колас сонцам, загадны – пабуджэнне да дзеяння – шуміце вёсны, гарыце рабіны – мае 5 формаў: 2-й і 3-й ас. адз. л. і 1-й, 2-й, 3-й ас. мн. л., умоўны – пажаданае, магчымае дзеянне пры пэўных умовах – утвар. ад дзеясл. пр. часу пры дап. часціцы бы (б) – назваў бы правільна, каб ведаў. Час – грам. катэгорыя, якая выраж. адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Цяп. час змян. па ліках і асобах. Прошлы час мае формы м., ж., н. р. Формы пр. часу ўтвар. ад асновы інфінітыва шляхам далучэння суф. –а- (-у-) і канчаткаў: для м. р. – нулявы, для ж. р. - -а, для н. р. - -а (-о):жыў, жыла, жыло. У мн. л. аднолькавыя формы: суф. –л- і канчатак -і: гаварылі. Буд. час мае 2 формы – прост. (= канчаткам цяп. часу + суф. (стукаю – стукну) ці прыстаўка (пішу – напішу) і скл. (далуч. да інфінітыва дап. дзеясл. быць – будуць зоркі гарэць). Асоба – выражае адносіны дзеяння да яго ўтваральніка. Грам. сродкамі выражэння асобы выступ.: 1) асаб. канчаткі; 2) асабовыя займ.; 3) наз. і інш. субстантыв. часціны мовы для абазначэння 3-й ас. адз. і мн. л. (сын сказаў, браты гавораць). Дзеясл. пр. і ўмоўнага ладу катэгорыі асобы не маюць. Безасабов. – ёй доўга не спалася ў гэту ноч. СпражэнніІ (-іць, -ыць), ІІ (-аць, -яць).

18. Дзеепрыметнік – неспрагальная форма дзеясл., што абазнач. прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння: Сціснутая соснамі дарога. Дзеепрым. маюць асаблівасці дзеясл. і прым. Дзеепрым. ўтвар. ад дзеясл., таму маюць з імі:1) агульн. аснову і лекс. значэнне: прачытаць апавяданне — прачытанае апавяданне; 2) законч. і незаконч. трыванне: змалочаны ячмень, квітнеючы сад; 3) цяп. і пр. час: хвалюючыя навіны, апалае лісце; 4) незал. і зал. стан: парыжэлая трава, прывезенае трактарыстам сена; 5) дзеепрым. кіруюць наз.: усыпаныя снегам лясы; 6) могуць спалуч. з прысл.: складзены хутка. Дзеепрым., як і прым., маюць: 1) катэгорыі роду, ліку і склону, якія з'яўл. залежнымі, сінтакс. катэгорыямі, дапас. да наз.: зжаты ячмень, зжатая ніва, зжатае поле; зжатыя палі, зжатымі палямі, на зжатых палях; 2) поўную і каротк. форму: прачытаная кніга – кніга прачытана. Каротк. форму маюць толькі дзеепрым. залежн. стану пр. часу; яны змян. па родах і ліках, але не склан.: сачыненне напісана. Кароткія дзеепрым., як і каротк. прым., у БЛМ малаўжывальныя. Поўныя дзеепрым. ў сказе выконв. ролю азначэння і выказніка: За вокнамі снежныя казкі расказвае сцішаны лес. Дзеепрым. можа мець паясняльныя словы, утвараючы разам з імі дзеепрым. словазлучэнне, якое сінтаксічна непадзельнае — у сказе выступае адным членам сказа: У небе зоркі, ад марозу пахаладзеўшыя, дрыжаць.Утварэнне.Дзеепрым. незал. стану пр. часу ўтвар. ад асновы інфінітыва неперах. дзеясл. законч. трывання з дап. суфікса –л-:пасівець — пасівелы. Дзеепрым. незал. стану пр. часу могуць утвар. і з дап. суфіксаў -ш-, -ўш- ад асноў інфінітыва перах. і неперах. дзеясл. Суфікс –ш- далуч. да асноў на зычны: узнікнуць — узнікшае (пытанне); -ўш- — да асноў на гал.: расквітнець — раскеітнеўшая (ліпа). Дзеепрым. незал. стану цяп. часу ўтвар. ад асновы дзеясл. цяп. часу незак. трывання з дап. суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч). Дзеепрым. зал. стану цяп. часу ўтвар. ад асноў дзеясл. цяп. часу, як правіла, перах. незак. трывання з дап. суфіксаў -ом-,-ем- -ім-(-ым-):самалёт, вядомы камандай з зямлі. Дзеепрым. зал. стану пр. часу ўтвар. ад асновы інфінітыва перах. дзеясл. зак. трывання пры дап. суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т-. Суфікс -н- маюць дзеепрым., утвор. ад асноў на а, я:аблюбаваць — аблюбаваны, засеяць — засеяны. У БЛМ найболып ужывальныя дзеепрым. пр. часу зал. і незал. стану з суфіксамі –л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-:напісаны, зачараваны, абагрэты, засеяны, накрышаны, пашыты. У СБЛМ дзеепрым. пр. часу незал. стану з суфіксамі –ш-, -ўш- ужыв. абмежавана (застыўшыя рукі), а дзеепрым. з суфіксам -л- выразна пашырыліся (счарнелы снег, пераспелыя ягады). Рэдкасныя ў бел. мове дзеепрым. незал. і зал. стану цяп. часу з суфіксамі -уч-(-юч-), -ач-(яч-), -ем-(-ом-), -ім-; ужыв. яны пераважна ў публіц. і навук. стылях у тэрмінах і ўстойлівых словазлучэннях: бастуючыя рабочыя, неразлажымыя элементы. Бел. мова мае сістэму сродкаў замены не ўласцівых ёй дзеепрым. пры перакладзе з руск. мовы. Неўжывальныя ў бел. мове формы дзеепрым. можна замяніць:1)даданым сказам; 2) дзеепрыслоўем, дзеепрыслоўным словазлучэннем, 3) прыметнікам, 4) назоўнікам, 5) дзеясловам, 6) устаўной канструкцыяй. Тыя дзеепрым., якія не нясуць значнай сэнсавай нагрузкі, у перакладах могуць апускацца. Дзеепрым., дзеепрым. словазлучэнні, якія ўваходзяць у загалоўкі твораў, назвы прац, звычайна не перакладаюцца; пры неабходнасці захоўв. яны і ў навуковай, грам.-паліт. літ-ры.
19. Дзеепрыслоўе — нязменная форма дзеясл., якая абазнач. дадатк. дзеянне і паясняе асн. дзеянне, выражанае дзеясл.-выказнікам, нпр.: Андрэй, пасядзеўшы, пайшоў на сцэну. Дзеепрыслоўі маюць асаблівасці і дзеяслова і прыслоўя. Дзеепрысл. ўтвар. ад дзеясл., таму захоўв.: 1) агульнасць асновы і лекс. значэння: ісці – ідучы; 2) маюць зак. і незак. трыванне: спяваць – спяваючы; 3) согуць быць зваротн. і незваротн.: узняўшы – узняўшыся; 4) маюць толькі незал. стан: спаткаўшы сястру; 5) значэнне пераходнасці і неперах: косячы траву, углядаючыся ў цемру. Дзеепрысл. кіруюць наз. ці займ.: збіраючы ягады, гледзячы на іх; да дзеепрысл. могуць прымыкаць прыслоўі: весела спяваючы. Агульнае з прысл.: нязменныя, паясняюць дзеясл.-выказнік, у сказе выступ. у ролі акалічнасцей: Пагубляла, уцякаючы, лета ўборы. Дзеепрысл. найчасцей ужыв. з паяснял. словамі, утвараючы разам з імі дзеепрысл. словазлучэнне, якое ў сказе выступ. як адзін член сказа і выдзял. коскамі: У ззянні песцяцца бярозы, галлё спусціўшы да зямлі – адасобл. акалічнасць спосабу дзеяння. Утварэнне. Дзеепрысл. незак. трывання ўтвар. ад дзеясл. незак. трывання, а дзеепрысл. законч. трывання — ад дзеясл. законч. трывання. Дзеепрысл. незак. трывання ўтвар. ад асновы цяп. часу дзеясл. I спраж. з дап. суфіксаў –учы (-ючы), ад дзеясл. II спраж. — з дап. суфіксаў –ачы (-ячы): піш-уць — піш-учы, ко-сяць — кос-ячы. Ад некаторых дзеясл. II спраж. дзеепрысл. незак. трывання ўтвар. з дап. суфіксаў -учы(-ючы), а не -ачы(-ячы):баяцца — баю-чыся, крычаць — крычучы, дрыжаць — дрыжучы, спаць — сплючы.Дзеепрысл. зак. трывання ўтвар. ад асновы інфінітыва (або пр. часу) з дап. суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных): прачыта-ць — прачыта-ўшы, прынес-ці — прынёс-шы. Ад асноў пр. часу ўтвар. дзеепрысл. ў тых выпадках, калі ў інфінітыве дзеясл. маюць перад суфіксам -ці гук [с'], які ўзнік у выніку дысіміляцыі [д], [т]: сплес-ці — сплят-уць — сплё-ў — сплё-ўшы; калі ў інфінітыве маюць суфікс -ну-, які ў форме пр. часу выпадае: намокну-ць — намок — намок-шы; калі дзеясл. ў інфінітыве заканчв. суфіксам -чы, у якім гук [ч] узнік са спалучэння кт: спя-чы — спёк — спёк-шы. Дадатк. дзеянне, выражанае дзеепрысл., і асн. дзеянне, выражанае дзеясл.-выказнікам, утвар. адной і той жа асобай або прадметам: Васіль, стараючыся не разбудзіць нікога, ціха адзеўся, абуўся, выйшаў на ганак. Ёсць пэўныя заканамернасці, правілы ўжывання дзеепрысл. у сказе. Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрысл. і дзеясл.-выказнік, якія абазнач. дзеянні розных асоб або прадметаў; гэта парушэнне літ. нормы. У абагульнена-асабовых сказах асн. і дадатк. дзеянні, абазначаныя дзеясл.-выказнікам і дзее-прысл., таксама аднос. да адной асобы, але яна ўяўляецца абагульнена, як любы, кожны (у такіх выпадках можна ўставіць займеннікі ты, яны): Гуляючы, розуму не прыдбаеш.У сказе можа ўжыв. не адно, а некалькі дзеепрысл. (з паясняльнымі словамі і без іх), якія аднос. да аднаго дзеясл.-выказніка: Пагаварыўшы з вучнямі і крыху разагнаўшы іх страх, Лабановіч прынес журнал і пачаў рабіць запіс. Месца дзеепрысл. незак. і зак. трыванняў у сказе абумоўлена паслядоўнасцю асн. і дадатк. дзеянняў: Прыехаўшы з кірмашу дамоў, ён прывязаў каня да плота і, не заходзячы ў хату, пайшоў склікаць людзей
20. Прыслоўі як ч. м. Разрады прысл. Утварэнне.
Прыслоўе – сам. нязменная часціна мовы, якая абазнач. прымету дзеяння ці стану (тады, калі аднос. да да дзеясл. ці дзеепрысл.: зрабілі добра, слухаючы ўважліва), прымету якасці (калі аднос. да прым., дзеепрым. ці прысл.: надзвычай прыгожы, правільна зроблены, вельмі ціха) або прадмета (калі аднос. да наз.: дарога дадому). Гал. прымета – нязменнасць. Прысл. не спрагаюцца, не скл., не маюць форм роду, ліку і склону. Толькі якасныя прысл. маюць ст. параўн. і форму суб’ект. ацэнкі (высока – вышэй, найвышэй, высакавата). У складзе прысл. выдзял. суфіксы –а, -аму (-яму), -е, -у, -ы і інш.: ціха, па-летняму, уверсе, знізу, угары. У сказе прысл. найчасцей выст. у ролі акалічнасці, калі аднос. да дзеясл.: Зазванілі сумна і ўрачыста; недапасав. азначэнні, калі паясн. наз.: дарога дамоў; выказнік: калона ўжо блізка. Паводле значэння прыслоўі падзял. на 2 семант. разрады: азначальныя (якасныя, колькасныя, прысл. спосабу дзеяння) і акалічнасныя (прысл. са значэннем месца, часу, прычыны, мэты). Якасныя – абазнач. якасць дзеяння і ўтвар. ад якасных прым, адказв. на пытанне як? (весела, хораша). Колькасныя – абазнач. колькасць дзеяння, ступень яго інтэнсіўнасці, а таксама меру якасці, адказв. на пытанні колькі? як многа? да якой ступені? (вельмі, дужа, занадта, шмат). Прысл. спосабу дзеяння паказв., як адбывалася дзеянне, адказв. на пытанні як? якім чынам? якім спосабам? (бягом, раптам, моўчкі). Прысл. месца – паказв. на месца, дзе адбыв. дзеянне, адказв. на пыт. дзе? куды? адкуль? (дома, дахаты, зверху). Прысл. часу – калі? як доўга? з якога часу? (аднойчы, вясной). Прысл. прычыны – чаму? па якой прычыне? (нашто, таму, паняволі). Прысл. мэты – для чаго? з якой мэтай? (знарок, наперакор, назло).
Ступені параўнання. Якасныя прыслоўі маюць 2 ступені параўнання вышэйшую і найвышэйшую, якія паказв. на розн. ступень праяўлення дзеяння, стану ці якасці. Ступені параўн. прысл. бываюць простыя (сінтэт.) і склад. (аналіт.). Простая форма вышэйш. ст. параўн. утвар. ад прысл. пры дап. суф. –ей (-эй, -ай): востра – вастрэй. Некат. прысл. утвар. форму вышэйш. ст. параўн. ад суплет. асновы пры дап. суф. –ш: мала – менш, добра – лепш, многа – больш, дрэнна – горш. Склад. форма вышэйш. ст. параўн. утвар. з дап. слоў больш (болей), менш (меней), якія далуч. да якасн. прысл.: больш спакойны. Простая форма найвышэйш. ст. параўн. прысл. утвар. далуч. прыстаўкі най- да формы вышэйш. ст.: больш – найбольш. Скл. форма найвышэйш. ст. параўн. утвар. пры дап. слоў найбольш, найменш, якія далуч. да прысл., а таксама спалуч. форм вышэйш. ст. параўн. са словамі за ўсё, за ўсіх: менш за ўсё, найбольш выразна.
Спосабы ўтвар. прысл. Прыслоўі ўтвар. і ўтвар. ад усіх самаст. часцін мовы: 1) наз. – назад, апоўдні; 2) прым. – дакладна, смела, управа; 3) ліч. – утраіх, заадно; 4) займ. – па-мойму, затым; 5) дзеясл. – паўзком, уперамешку; 6) прысл. – назаўсёды, дз-нідзе. Некат. формы зменных часцін мовы пераходзяць у прысл., гэты працэс назыв. адвербіялізацыяй. Стаўшы прысл., гэтыя словы набываюць ф-цыі акалічнасці, змяняюць лекс. значэнне і выпадаюць з сістэмы скланення, г.зн. страчваюць уласцівыя ім грам. катэгорыі роду, ліку, склону. Змяняецца і стр-ра слова: склонав. канчаткі перетвараюцца ў суф., прыназ. станов. прыстаўкамі; часам змяняецца і месца націску: без канца цягнецца дзень – бясконца ідзе дождж. Прысл. утвар. суф. спосабам ад прым., наз., дзеясл.: весела, завочна, зімой; прыставачным – ад прысл., наз., займ.: назаўтра, уверх, нашто; прыстав.-суф. – ад прым., наз., займ., ліч.: па-летняму, угары, па-нашаму, утраіх; постфіксальным – ад прысл.: дзе-нібудзь. Нязначная колькасць прысл. утвар. шляхам складання – зліццём займ. з наз., спалуч. аднолькав. або блізкіх паводле значэння слоў: перш-наперш, штодня, далёка-далёка.
21. Словазлучэнне.
С. – гэта сэнсава-грам. адзінства, што склад. з 2 ці некалькіх самаст. слоў, аб’яднаных на аснове падпарадк. сувязі. Паміж словамі ў словаз-нні выраж. розныя сінтакс. адносіны: чытаць кнігу – паміж дзеяннем і аб’ектам; блакітная хустка – прадмет і яго прыкмета; прыезд брата – дзеянне і суб’ект і інш. Як і слова яно выконвае намінат. ф-цыю — называе прадметы, прыметы, дзеянні, але яно і адрознів. ад слова –мае больш склад. стр-ру, дае разгорнутую назву прадметаў і з’яў рэчаіснасці, адначасова канкрэтызуючы, звужаючы іх значэнне – школа – новая школа. С. істотна адрознів. ад сказа: яно структурна склад. з гал. і залежнага слова, а сказ мае грам. аснову; с. ўласціва сэнсава-грам. і інтанац. самастойнасць, закончанасць думкі. С. — гэта толькі часткі сказа, якія выконв. пэўную ф-цыю ў ім – дарога каля лесу – Дарога – каля лесу. Паводле стр-ры с. бываюць прост. і склад. Прост. с. звычайна маюць 2 сам. словы – гал. і залежнае – новая школа, склад. — 3 і больш: новая прасторная школа. У залежнасці ад сінтакс. самастойнасці слоў у сказе с. бываюць сінтаксічна свабодныя — калі кожнае слова з'яўл. сам. членам сказа (У цёмным небе свеціць месяц) і сінтаксічна звязаныя – калі выст. як адзін член сказа (У працы праляцелі пяць дзён).Па прыналежнасці гал. слова да той ці інш. часціны мовы с. падзял. на іменныя (гал. слова выраж. наз., прым., ліч., займ.), дзеясл. і прысл.:малады горад, другі ад дарогі, недалёка ад школы. Асобна разглядаюцца так званыя прэдыкатыўныя с. — спалучэнне дзейніка і выказніка. Асн. адрозненне прэдыкат. с. ад непрэдыкат. ў тым, што прэдыкат. с. ўласцва мадальна-часавае значэнне. (Была марозная раніца і Раніца была марозная). Па сэнсавых адносінах, якія выраж. ў с., яны падзял. на атрыбутныя (азначальныя) – гал. словы абазнач. прадмет, а залежныя – якасці, прыметы – свежая раніца. Аб’ектныя – гал. словы абазнач. дзеянне ці стан, а залежныя – прадметы (абекты), на якія накіравана дзеянне – вучыць верш. Акалічнасныя – гал. словы абазнач. дзеянне , а залежныя хар-ць абставіны, акалічнасці, пры якіх яно адбываецца – прыйшлі пад вечар.Словы ў с. звячзаны паміж сабой падпарадк. сувяззю дапасавання, кіравання і прымыкання. Дапасаванне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова став. ў тым жа родзе, ліку і склоне, што і галоўнае. Дапас. да наз. прыметнікі, парадк. ліч., абагульнена-якасныя займ., дзеепрым.: мірныя дні, на першым паверсе, наша вуліца, напісанае сачыненне. Выдзял. поўнае (калі залежн. слова прыпадабн. да гал. ва ўсіх грам. формах – новая песня) і няпоўнае (калі не ўсе формы дапасуюцца – возера Нарач – у склоне і ліку, а ў родзе не дапас.) дапасаванне. Пры кіраванні залежнае слова (наз., абагульнена-прадметны займ., субстант. прым., ліч.) ужыв. ў форме пэўнага ўскоснага склону, якога патрабуе гал. слова: наліць малака, імкненне да навукі. Кіраванне бывае прыназ. і безпрыназ.: ісці з лесу, збіраць грыбы. Калі гал. слова патрабуе адной пэўнай склонавай формы залеж. слова, кіраванне назыв. моцным: збіраць ягады. Пры слабым кіраванні залеж. слова можа ўжыв. ў формах розн. склонаў: гуляць уздоўж поля.Прымыканне – такі від сувязі, пры якім залеж. слова звязв. з гал. па сэнсе. Прымыкаюць звычайна нязменныя словы: прыслоўі і дзеепрыслоўі, неазначальная форма дзеясловаў: шмат працаваць, размаўлялі па-сяброўску, есці не спяшаючыся. У галіне сінтаксісу б. м. вылуч. словазлучэнні звязаныя сувяззю кіравання ў якіх выраж. аб’ектныя адносіны.1)Дзеясл. дзякаваць, падзякаваць, дараваць ..., спалуч. ў б. м. з наз. ці займ. Д. скл. – дзякаваць сябру.2) Дзеясл. руху: ісці, бегчы і волявыяўленчыя: паслаць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць наз. В. скл. з прыназ. па: ісці па ваду, з прыназ. у: ісці ў маліны.3) Дзеясл. думкі, пачуцця, маўлення: гаварыць, непакоіцца. Кіруюць наз. В. скл. з прыназ. пра: гаварыць пра ўраджай. 4) Дзеясл.: жартаваць, смяяцца, цешыцца, дзівіцца спалуч. з наз. Р. скл. з прыназ. з:смяяцца з дзіцяці.5) Пры дзеясл.: ажаніць, ажаніцца наз. у Т. скл. з праназ. з: ажанілі з нялюбай.6) Дзеясл. хварэць, захварэць і прым. хворы патрабуе В. скл. наз. з прыназ. на: хварэць на грып.7) У б.м. дзеясл. і наз. са значэннем дзеяння ці стану кіруюць М. скл. наз. з прыназ. па: хадзіць па палях.У параўн. словазл. з асн. словам прым. ці прысл. у форме вышэйш. ст. параўн. зал. слова ўжыв. ў В. скл. з прыназ. за: лепш за яго.
22. Гал. члены сказа. Выказнік.
У двухсастаўн. развітым сказе выдзял. гал. і дадан. члены сказа. Гал. члены – асн. стр-ны кампанент сказа, яны выраж. прэдыкатыўнасць і складаюць грам. аснову сказа. Да іх аднос. дзейнік і выказнік. Дзейнік – абазнач. прадмет думкі і хар-цца выказнікам. Бываюць простыя і склад. Выказнік – гал. член сказа, які граматычна залежыць ад дзейніка і абазнач. дзеянне, стан, прымету, уласцівыя дзейніку. У залежнасці ад будовы і спосабу выражэння адрознів. просты дзеясл. выказнік, саст. дзеясл. выказнік, просты іменны выказнік, саст. іменны выказнік, склад. выказнік. Просты дзеясл. в. часцей заўсё выраж. формамі дзеясл. абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладоў. Беларусы, сеяць будзем, дбайна зерне варушыць. (В. Ж.) Асцерагаўся б ты больш, браток. (Б.) У ролі прост. дзеясл. выказніка можа ўжыв. інфінітыў: На палях шырокіх жыту красаваць, на дубах высокіх буслам клекатаць. Просты дзеясл. выказнік можа выраж. фразеалагізмам, суадносным з дзеясл.: Трэба было адпачыць і агледзецца, каб не трапіць у нерат. Да прост. дзеясл. выказніка аднос. і выказнік, выражаны дзеясл.-паўторамі ці дзеясл.-сінонімамі. Вось тут крынічка білася-цякла. Саст. дзеясл. выказнік складаецца з інфінітыва і дапаможнага дзеясл., выражанага асабовымі формамі, які звязвае інфінітыў з дзейнікам, мае катэгорыі часу, ладу, асобы, ліку. На дварэ пачынаў брацца прыцемак. Спіць хлопчык, як забіты, і кашляць перастаў. Дапаможныя дзеясл. могуць выраж. таксама розныя мадальныя значэнні — непазбежнасці дзеяння, магчымасці, жадання (хацець, магчы, думаць, імкнуцца, марыць і інш.).Састаўны іменны выказнік складаецца з іменнай часткі (назоўніка, прыметніка, лічэбніка, займенніка) і дзеяслова-звязкі. Дзеепрыметнік, прыслоўе, прэдыкатыўнае прыслоўе таксама могуць ужывацца ў ролі іменнай часткі. Іменная частка выражае лексічнае значэнне выказніка, а дзеяслоў-звязка выкарыстоўваецца ддя сувязі выказніка з дзейнікам і мае катэгорыі ладу, часу, асобы, ліку. У ролі з в я з к і ў састаўным іменным выказніку ўжываюцца дзеясловы быць, стаць, станавіцца, рабіцца.Звязкай можа быць дзеяслоўная форма цяперашняга часу ёсць. У сказе звычайна слова ёсць апускаецца (нулявая звязка): Край наш вялікі і разнастайны. Іменная частка састаўнога выказніка выражаецца:1) назоўнікам, прыметнікам, лічэбнікам, займеннікам у назоў-ным склоне: Бацька мой быў ляснічым дзед быў ляснічы і прадзед. 2)назоўнікам, прыметнікам, лічэбнікам, займеннікам у форме ўскосных склонаў: Магазін быў на зошу/(Пташн.) Ён і яна не агледзеліся, як дарога сцежкаю стала. (А. К.) Ногі дрыжалі, слабелі, рабіліся нейкімі нежывымі... (В. А.); 3)нязменнымі часцінамі мовы: Мароз і снег, а ў полі стала ціха- ціха. (Грах) 4) фразеалагізмам або сінтаксічна непадзельным словазлучэннем: Рукі — хоць рэпу сей. Складаны выказнік спалучае ў сабе элементы саст. дзеясл. і саст. іменнага выказніка. Складаны выказнік можа выраж. спалучэннем: спрагальнага дзеяслова і двух інфінітываў: Русіновіч ужо збіраўся засесці пісаць, як раптам атрымаў пісьмо. (Дам.);прыметнікаў рад (рады), гатоў (гатовы), павінен, схільны, абавязаны з інфінітывам. 3) інфінітыва і прэдыкат. прысл. трэба, неабходна, можна, варта.

23. Дад.члены сказа
Азначэнне – даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета, яго якасць, уласцівасць. Азначэнні дапасуюцца да назоўнікау у родзе, ліку, склоне.Кажуць, кожны кулік сваё балота хваліць. (Сач.)
Дапасаваныя азначэнні могуць выражацца дзеепрыметнымі і прыметнымі словазлучэннямі: Падфарбаваныя марозам, абмытыя дажджом, заснулі ціхія бярозы ўночы пад акном.
Недапасаваныя азначэнні найчасцей выражаюцца формамі ўскосных склонаў назоўнікаў або займеннікаў з прыназоўнікамі ці без іх і звязваюцца з назоўнікамі спосабам кіравання або прымыкання: Налева ад дарогі стаяў прыгожы домік з чырвонай цэглы. Недапасаваныя азначэнні могуць выражацца прыслоўем і інфінітывам: Удвор каля ліпы пажылы чалавек уводзіў з пашы каня, з двара насупроць выганялі парасят.
Могуць выражацца недапасаваныя азначэнні таксама фразеалагізмамі і сінтаксічна непадзельнымі спалучэннямі: А сам дарэктар, з вузел ростам, ў сваім уборы бедным, простым, у зрэбных портках і кашулі, стаяў, як бы яго прыгнулі... (К-с
Прыдатак — гэта азначэнне, выражанае назоўнікам, які дае асобе або прадмету другую назву і падкрэслівае іх характэрныя асаблівасці. Прыдатак можа абазначаць: род заняткаў, прафесію, нацыянальнасць.
Каб размежаваць прыдатак і паяснёны назоўнік, трэба кіравацца наступным :
1) калі агульны назоўнік спалучаецца з назоўнікам — імем канкрэтнай асобы, прыдаткам з'яўляецца агульны назоўнік.
2) калі агульны назоўнік спалучаецца з уласным назоўнікам, які абазначае неадушаўлёны прадмет, прыдаткам з'яўляецца ўласны назоўнік: горад Мазыр. 3) нярэдка прыдатак можна замяніць азначэннем-прыметнікам: Сям-там пракідаліся абымшэлыя барадачы-дубы
4) выказнікі і азначэнні звычайна дапасуюцца не да прыдатка, а да паясняемага слова .
Азначэнні могуць быць аднароднымі і неаднароднымі. Азначэнні аднародныя:
1-калі яны абазначаюць адметныя прыметы аднайменных прадметаў (звычайна адносяцца да назоўніка ў форме множнага ліку
2-калі прадмет ці асоба характарызуюцца ў адным плане — па прыметах, якія можна назваць у адным лагічным радзе: Там бярозы шэпчуць белыя, сарамлівыя, нясмелыя. (К-с);|
3-калі прадмет характарызуецца па блізкіх, падобных прыметах. Ціхі, мяккі вечар. Дзень учора быў вельмі спякотны.
4-калі азначэнні адасобленыя. А лес маўчыць, глухі, таемны. (К-с);)
5-калі азначэнні недапасаваныя або адно дапасаванае, а другое недапасаванае: Паступова пачала вяртацца да мяне здольнасць адчуваць, бачыць, думаць
6-калі азначэнні мастацкія — эпітэты: Як ты дорага мне, мая
радная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова! (Пл.)
Азначэнні знычайна аднародныя, калі адно з іх выражана прыметнікам, а іншыя — дзеепрыметнікам, прыметным або дзеепрыметным словазлучэнне.
Азначэнні неаднародныя:
1) калі абазначаюць прыметы, што характарызуюць прадмет у розных адносінах: Прыйшла зіма, і ўсё навокал пакрылася бя-люткім пухнатым снегам.
2) калі з двух азначэнняў адно ўтварае з назоўнікам спалучэнне, а другое характарызуе не адзін назоўнік, а ўсё спалучэнне ў цэлым: Неўзабаве выплыла з-за хмаркі жыватворнае летняе сонца. (Кул)
У групах неаднародных азначэнняў найчасцей адно выражанае якасным прыметнікам, другое — адносным: Чорнае ветранае неба ўсё сыпала ў ноч спорны асенні дождж.
Адасобленыя дапасаваныя азначэнні выражаюцца дзеепрыметнікамі і дзеепрыметнымі зваротамі : На пыл ,дажджом прыбіты, упаў слядоў шнурок.
Прыметнікамі з залежнымі словамі : Я вачамі , поўнымі павагі, глядзеў...
Адзіночнымі прыметнікамі: А лес маўчыць , глухі , таемны.
Адасабленне азначэнняў залежыць ад месца дапас.азн. адносна паяснёнага слова і ад таго чым яно выражана – назоўнікам ці займеннікам. Адасобленыя недапасаваныя азначэнні выражаюцца назоўнікамі ва ўскосных склонах , звычайна з паясняльнымі словамі пры іх : У кароткім кажушку, са стрэльбай за плячыма ён абыходзіць калгасны табун.
Неазначальнай формай дзеяслова : І тут яму прыйшла думка—прыстроіцца да каго-небудзь і паехаць машынай.
Бывае дапасаван.азн. ужываюцца ў адным радзе : Невялічкая , з кірпатым носікам, з бліскучымі, як вугольчыкамі, вочкамі, яна трымала ў адной руцэ сумку , а ў другой вярбовыя галінкі.
1.Заўсёды, незалежна ад пазіцыі адносна паяснёнага слова, адасабляюцца адзіночныя і развітыя прыдаткі, якія адносяцца да асабовага займенніка.
2. Адасабляюцца развітыя прыдаткі, якія адносяцца да агульнага ці ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго.
3.Перад агульным ці ўласным назоўнікам адасабляюцца прыдаткі, калі яны маюць дадатковае акалічнаснае значэнну.
4.Адасабляюцца прыдаткі, выражаныя ўласным назоўнікам калі ён мае ўдакладняльны характар, канкрэтызуе агульны назоўнік ці займеннік.
5.Адзіночныя прыдаткі, выражаныя агульным назоўнікам, абавязкова адасабляюцца, калі назоўнік, які яны паясняюць, мае пры сабе залежныя словы.
Прыдаткі, звязаныя з паяснёным словам пры дапамозе злучніка як выдзяляюцца коскамі.
Калі злучнік як выступае са значэннем 'у якасці', то спалучэнні з ім не з'яўляюцца прыдаткамі і не адасабляюцца .
Прыдаткі, звязаныя з паяснёным назоўнікам словамі па імені, па прозвішчы, па мянушцы і інш., могуць адасабляцца і выдзяляцца коскамі. няма інтанацыі адасаблення, то знак прыпынку не ставіцца. .
Адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі прыдаткі паясняльнага характару, якія даюць другую назву прадмету ці з'яве і звязваюцца з паяснёным словам злучнікамі ці, або.
3амест коскі пры адасабленні прыдаткаў можа ўжывацца працяжнік. Звычайна ён ставіцца, калі прыдатак мае паясняльны характар і перад ім можна паставіць словы а іменна, гэта значыць.
Працяжнік ставіцца і для таго, каб прыдатак не ўключыць у рад аднародных членаў сказа.
24 Акалічнасці. Акалічнасці — даданы член сказа, які абазначае час, месца, прычыну, мэту, спосаб дзеяння, умову, меру і ступень і адказвае на пытанні прыслоўяў. Акалічнасці выражаюцца прыслоўямі розных разрадаў, назоўнікамі, інфінітывамі, дзеепрыслоўямі, дзеепрыслоў-нымі словазлучэннямі.
Акалічнасці могуць выражацца фразеалагізмамі і сінтаксіч-на непадзельнымі спалучэннямі.
Акалічнасць ч а с у абазначае час дзеяння і адказвае на пытанні калі?,як доўга?,з якога часу?,да якога часу?«Можа, заўтра будзе свет цяплейшым, дабратой прасвечаны знутры)(А. П.) Урэшце на золку недзе далёка пачуўся стрэл.
Акалічнасць м е с ц а абазначае месца дзеяння і адказвае на пытанні дзе?, куды?, адкуль?, дакуль?: Наўсходзе неба пачалоружа-вець.
Акалічнасць п р ы ч ы н ы паказвае на прычыну або падставу дзе-яння і адказвае на пытанне чаму?,па якой прычыне?:Мінскія вуліцы был імокрыя ад апошняга скіданага ў дварах снегу.
Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пы-танні для чаго?,з якой мэтай?.Потым мы паехалі ў лес на мох. Акалічнасць спосабу дзеяння абазначае спосаб і якасць дзеяння і адказвае на пытанні як?,якім чынам ? І вось наш дзядзька едзе зайцам. Акалічнасць у м о в ы паказвае, пры якой умове адбываецца дзе-янне, адказвае на пытанн! пры якой умове? \Беларусь... Ма-ладзею душою, гледзячы на прыгажосць тваіхлясоў і палёў, любу-ючыся маладым абліччам адроджаных з попелу вайны гарадоў і вёсак, чуючы музыку тваёй напеўнай моеы. (Пол.)
Акалічнасць уступкі называе абставіны, насуперак якім ад-бываецца дзеянне, адказвае на пытанні нягледзячы на што?, насуперак чаму?: Не прыйшоў і пракурор, нягледзячы на патрабаванні.
Акалічнасць меры і ступені абазначае меру ці колькасць чаго-небудзь, а таксама ступень дзеяння або якасці і адказвае на пытанні колькі?, як многа?,у якой ступені?: Міколку стала вельмі горача, падкошваліся ногі.
Адасобленымі акалічнасцямі выступаюць: дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты: Жыта, адкрасаваўшы, налівалася, палавела, але яшчэ было маладзенькае: склонавыя формы назоўнікаў: прыслоўі: 3 падлеску ніхто не азваўся, затым там штосьці хруснула — яўна і падазрона. Адасобленыя дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты паясняюць у сказе дзеяслоў-выказнік і выступаюці у ролі акалічнасцей спосабу дзеяння, часу, прычыны, умовы, мэты: Грукаючы коламі, да ганка пад 'ехала брычка. (В. К.)— адасобленая акалічнасць спосабу дзеяння; Першы раз яны спакойна пагаварылі, седзячы на зкардзяным плоце. (К.Ч.) — адасобленая акалічнасць часу; Абрадаваўся і я, спаткаўшы дарагога прыяцеля. (А. Гар.) — адасобленая акалічнасць прычыны; Гуляючы, розуму не прыдбаеш. (Прык.) — адасобленая акалічнасць умовы; Стары выбіваўся з усіх сіл, імкнучыся даць дачцэ адукацыю. (Маш.) — адасобленая акалічнасць мэты.
Акалічнасці, выражаныя прыслоўямі і склонавымі формамі назоунікаў, пры аднолькавых умовах могуць адасабляцца і не ада сабляцца. Такія акалічнасці адасабляюцца, калі нясуць дадатковуго сэнсавую нагрузку ў сказе; іх выдзяляюць спецыяльна, каб надаць болыпую значнасць, падкрэсліць іх паясняльны характар .
Склонавыя формы назоўнікаў часта ўжываюцца з вытворнымі прыназоўнікамі нягледзячы на, насуперак, дзякуючы, у сувязі, згодна з, у адпаведнасці з і інш. Найбольш ужывальныя сярод іх — канструкцыі з акалічнасным значэннем прычыны і ўступкі.Насуперак жаданню, Лабановіч доўга не мог заснуць. (К-с) — адасобленыя акалічнасці ўступкі. Дзякуючы большай зарплаце, ён меў магчымасць набыць іншы раз што-небудзь для сям'і. (Пестр.) — адасобленая акалічнасць прычыны.Акалічнасці ,выражаныя прыслоўямі, рэдка бываюць адасобленымі: Хведар пабег зноў – цяжка, знясілена.
25.Пабочныя словы. Устаўныя канструкцыі.
Пабочнымі называюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія выражаюць эмацыянальныя адносіны таго, хто гаворыць, да выказанай думкі, указваюць на ступень верагоднасці выказвання, крыніцу паведамлення, выяўляюць паслядоўнасць выкладу, сувязь з іншымі выказваннямі ў кантэксце: На жаль, мы не ведаем сваёй гістпорыі, хаця яна мае тысячагадовую даўнасць.
У ролі пабочных могуць выступаць: словы і спалучэнні слоў, якія страцілі жывую сувязь з пэўнымі часцінамі мовы, набылі застылую форму і ўжываюцца толькі як пабочныя: бадай, мабыць, прынамсі.словы і спалучэнні слоў, якія захавалі сувязь з рознымі часцінамі мовы- назоўнікамі (на шчасце, на дзіва.прыметникамі(галоўнае, самае важнае), займеннікамі (па-свойму, па-твойму), лічэбнікамі (па- першае, па-другое.прыслоўямі (урэшце, увогуле,дзеясловамі (відаць, помню,)
Адрозніць пабочныя словы і спалучэнні слоў ад падобных да іх слоў і спалучэнняў слоў іншых часцін мовы можна толькі па сінтаксічнай функцыі. Пабочныя словы і спалучэнні слоў членамі сказа не з'яўляюцца, яны звязваюцца сэнсава з усім выказваннем або асобным словам.Часам надвячоркамі хадзіў Лабановіч у Мікуцічы, каб пабыць у кампаніі сваіх таварышаў. (К-с) і Для сябе і для сваіх блізкіх сяброў я пісаў, часам, вершы жартаўлівыя.
Ад пабочных слоў, спалучэнняў слоў і сказаў адрозніваюцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія таксама сінтаксічна не звязаны з асноўным выказваннем і заключаюць у сабе дадатковае да асноўнага паведамленне, тлумачэнне, удакладненне або заўвагу. Гукі ішлі як бы з глыбіні Бірылавай сялібы (Бірыла жыў праз некалькі хат)
Пабочныя словы , спалучэнні слоў і сказы звычайна выдзяляюцца коскамі. Калі пабочныя словы ,спалучэнні слоў і сказы стаяць побач са злучальнымі або падпарадкавальнымі злучнікамі , то яны выдзяляюцца коскамі без гэтых злучнікаў : У той дзень у яе дачкідакапалі бульбу, і,як звычайна робіцца ў нашых гасцінны хвёсках, вечарам у хаце загудзела застолле
Узмацняльныя часціцы выдзяляюцца разам з пабочнымі словамі і спалучэннямі слоў.
Калі пабочныя словы і спалучэнні слоў уваходзяць у склад адасобленых зваротаў і стаяць у пачатку або ў канцы іх, то пабочныя словы і спалучэнні слоў у межах адасобленых зваротаў коскамі не аддзяляюцца. Аднекуль, мабыць з печы, да іх кінулася жанчына. Калі ж пабочныя словы і спалучэнні слоў стаяць у сярэдзіне адасобленага зварота, тады яны выдзяляюцца коскамі. Некалькі пабочных слоў, словазлучэнняў сказаў, аб'яднаных беззлучнікавай сувяззю, раздзяляюцца коскамі.
Слова аднак лічыцца пабочным і выдзяляецца коскамі, калі яно стаіць у сярэдзіне сказа. Калі слова аднак стаіць у пачатку простага сказа або ў пачатку састаўной часткі складанага сказа, яно адпавядае злучніку і коскай не адцзяляецца.
Устаўныя словы і спалучэнні слоў звычайна выдзяляюцца дужкамі або працяжнікаму.
Устаўныя сказы выдзяляюцца коскамі, калі яны неразвітыя, маюць простую будову, і дужкамі або працяжнікамі, калі яны больш развітыя або калі ў іх складзе ёсць свае знакі прыпынку: Палавіну дарогі, а гэта будзе вёрст пяць, Пятрусь быў сярдзіты.
Калі ўстаўны сказ, выдзелены дужкамі або працяжнікамі , уваходзіць у склад іншага сказа са сваімі знакамі прыпынку — коскамі, дужка і коска, працяжнік і коска могуць спалучацца. Важна надзьмуушы шчокі.— а гэта азначала, што ён трохі ўтаміўся, — Васіль стаў распранацца.
Пасля ўстаўных слоў, спалучэнняў слоў і сказаў, якія вымаўляюцца з клічнай або пытальнай інтанацыяй, ставіцца клічнік або пытальнік непасрэдна перад працяжнікам або дужкай.А то — яшчэ нават лепш! — схадзі да маці сваёй, нуду сваю пранясі.
26. Сказ. Просты сказ і яго класіфікацыя. Аднасастаўны сказ, віды, выражэнне галоўнага члена.
Аднасастауныя сказы–гэта сказы з адным галоўным членам дзейнікам або выказнікам. Развітыя і неразвітыя. Аднасастауныя сказы падзяляюцца на аднасастауныя дзейнікавыя і аднасастауныя выказнікавыя. Сярод аднасастауных выказнікавых сказау вылучаюцца пэуна-асабовыя няпэуна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабавыя, інфінітыўныя; да аднасастаўных дзейнікавых –намінатыўныя.
Пэўна-асабовыя – гэта аднасаст. выказнікавыя сказы, галоўны член якіх у форме асабовага дзеяслова ўказвае на пэўную дзеючую асобу: Чакай мяне ў госці, мая дарагая рака, рака маіх продкаў. Гал. член сказаў выраж.: 1) дзеясловамі 1-й і 2-й асобы адз. і мн. ліку цяп. і буд. часу абвеснага ладу; 2) дзеясловамі загаднага ладу адз. і мн. ліку .
Няпэўна-асабовыя – гэта аднасастаўныя выказнікавыя сказы, якіх абазначаецца дзеянне, ўтворанае няпэўнымі, невядомымі асобамі. Галоўная ўвага ў іх надаецца дзеянню. З нашай бульбы тысячу не меней, смажаць і гатуюць розных страў. Гал. чл. Выраж.: 1) дзеясловамі 3-й асобы мн.ліку цяп. і буд. часу са значэннем няпэўнай, невядомай асобы; 2) дзеяловамі пр. часу мн. ліку.
Абугульнена-асабовыя – г. Аднасаст. сказы, у якіх дзеянне, абазначае галоўным членам, адносіцца да абагульненай асобы, да кожнага. Гал. член выраж. 1)дзеясловамі 2-й асобы цяп. і бкд. Часу абвеснага ладу з абагульненым значэннем 2) дзеясловамі загаднага ладу: Думай з вечара, а рабі з рання.
Аднасаст. выказнікавыя сказы, галоўны член якіх абазначае дзеянне, стан незалежна ад дзеючай асобы, наз. безасабовымі: Ціха наўкола. Ціха і крыху сумнавата.
Інфінітыўныя – г. адн.выказн. сказы, гал. член якіх выраж. незалежным інфінітывам: Агня агнём не загасіць.

28. Складаназал. ск. Складаны сказ, у якім адна састаўная частка падпарадкоуваецца другой і звязваецца з ею падпарадкавальным злучнікамці злучальным словам. Сінтаксічна незалежная частка назыв. галоунай, а залежная даданай.Даданая частка можа паясняць у галоунай адно слова ці словазлучэнне даданая частка можа адносіцца да усей галоунай. Падзяляюцца на складаназал з 1 даданай і складаназал. з некалькімі даданымі часткамі.Даданая частка можа знаходзіцца перад галоуная у сярэдзіне і у канцы. Дадан. часткі бываюць: дзейнікавыя выказнікавыя азначальныя дапауняльныя акалічнасныя. Есць паслядоунае, сузалежнае і змешанае падпарадкаванне. Часткі складаназалежнага сказа непаўнапраўныя: сінтаксічна незалежная частка – галоўная, а залежная ад яе – даданая. Даданая частка складаназалежнага сказа могуць залежаць не толькі ад галоўнай, але і другой даданай часткі. Да адной галоўнай часткі могуць адносіцца дзве ці больш даданых, якія паясняюць ў галоўнай адно слова або розныя. Даданая частка можа адносіцца да якога-небудзь слова ў галоўнай частцы або усёй галоўнай часткі ў цэлым. Паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа выражаюцца розныя адносіны: суб’ектныя, прэдыкатыўныя, азначальныя, аб’ектныя, акалічнасныя.
Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы з’яўляюцца асноўнымі сродкам сувязі частак складаназалежнага сказа.
Падпарадкавальныя злучнікі (што, як, калі, бо, каб, таму што, быццам, нібы, хоць і інш) знаходзяцца ў даданай частцы і служаць толькі для сувязі даданай часткі з галоўнай.
Прычынныя злучнікі таму што, бо, уступальны хоць (хаця), часавыя пакуль, як толькі, пасля таго як, параўнальны бы і інш, звязваюць часткі з адным відам адносін і сваім лексічным значэннем указваюць на гэтыя адносіны.
Злучальныя словы (адносныя займеннікі хто, што, які, чый і займеннікавыя прыслоўі дзе , куды, адкуль, калі. як) не толькі звязваюць даданую частку з галоўнай, але выконваюць таксама ролю пэўнага члена сказа ў даданай частцы, могуць выдзяляцца лагічным націскам.
Злучальныя словы, як і падпарадкавальныя злучнікі, знаходзяцца ў даданай частцы. Яны могуць стаяць не толькі ў пачатку даданай часткі, але і ў сярэдзіне яе.
У беларускай мове часта выкарыстоўваюцца складаназалежныя сказы, дзе пры адной галоўнай есць некалькі даданых частак – дзве і больш. Падпарадкаванне даданых частак галоўнай бывае сузалежнае і паслядоўнае.
Складаназалежныя сказы з сузалежным падапарадкаваннем даданых частак – тыя, у якіх кожная даданая частка падпарадкоўваецца галоўнай частцы.
Сузалежныя аднародныя даданыя часткі паясняюць у галоўнай адзін член сказа або ўсю частку і адказваюць на аднолькавае пытанне. Такія аднародныя даданыя часткі адносяцца да аднаго тыпу, стаяць побач і звязваюцца паміж сабой злучальнымі злучнікамі і, або, а ці толькі з дапамогай інтанацыі.
Сузалежныя неаднародныя даданыя часткі паясняюць у галоўнай частцы розныя члены сказа або адзін, але ў розных адносінах, г.зн. адносяцца звычайна да розных тыпаў даданых частак.
Складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак – гэта такія, у якіх кожная наступная частка залежыць ад папярэдняй і паясняе яе.
27. Склад. злуч. ск .– склад. ск., у якім прэдыкат. часткі звязв. злучальн. злуч. і ўтвар. сэнс. і інтанац. цэлае. Злучальныя злучнікі з’яўл. асн. сродкам сув. п/ж часткамі скл. зл. ск. і паказв. на пэўн. раўнапраўн. частак у ск. У залежнасці ад сэнсавых адн. часткі скл. зл. ск. м/б адносна самаст. і ўзаемаабумоўл. Адносна самаст. тыя часткі, якія могуць ужыв. як прост. ск., слаба залеж. адна ад др., м. рабіць іх перастаноўку, аднак часткі ў саставе складаназлучанага м/б самаст. і незалеж. У шматлікіх ск. часткі цесна звязаны і ўзаемаабумоўл. 1-ая ч. такіх ск. больш самаст., а др. буд. у залежн. ад першай і абум. яе сэнсам і лексіч. складам. На сувязь ч. у скл. зл. ск. уплыв.: наяўн. у др. ч. займен. і прысл., якія замян. наз. 1-ай ч.; пропуск пэўных сл. у др. ч.; наяўн. у ск. агульн. чл., які аднольк. аднос. да абедзвюх ч.; ужыв. у ск. паўтор. зл. Для сувязі ч. у скл. зл. ск. ужыв. спалуч., супаст., пераліч.-размеркав., далуч. зл., якія адначас. служ. і сродкам выраж. разнаст. адносін п/ж ч. У залеж-ці ад гэтага скл. зл. ск. падзял. на 4 асн. гр.: -ск. са спалуч. ч. (выраж. час. і прычын. адн. Пры выраж. час. адн. дзеянні адбыв. адначас. ці пасляд., у такіх ск. выказн. ужыв. пераважна ў адной час. ф. - у ф. цяп., пр. ці буд. часу. Найб. часта ўжыв. скл. зл. са зл. і, які м/стаяць як п/ж ч. ск., так і перад кожнай з іх. Зл. ды ўжыв. для сувязі ч., дзеян. якіх адбыв. адначас. і надае ім дадатк. адценне катэг-ці. Менш пашыр. ск. з прычын.-вынік. адн.: 1-ая ч. т. ск. заключ. у сабе прычыну, а др. – вынік), - ск. з супаст. ч. (адна саст. ч. супаст. з др. П/ж ч. выраж. адн. супаст. ці супрацьпаст., грам. срод. якіх служ. зл. а, але, аднак, затое, ды (але) і інш. У ск. з супаст. адн. супаст. дзеян., факты, з’явы, прыметы, паказв. іх адрозн., неадпаведн. У ск. з супрацьпаст. адн. паведамл. пра з’явы, якія супярэч. адна др.; у такіх ск. змест др. ч. не адпавяд. зместу першай), - ск. з пераліч.-размерк. ч. ужыв. зл. або, або-або, не то – не то, ні – ні, ці, ці – ці, ці то-ці то, то-то. П/ж ч. ск. выраж. адн. чаргав., пераліч. ці ўзаемавыключ. з’яў і падзей. То-то – паказв. на пасляд. змену падзей, іх чаргав. ці пераліч., ці-ці – ужыв. у ск., дзе падзеі ўзаемна выключ. адна др. Або-або, ці, ці то-ці то, не то-не то – ск., у якіх гавор. пра падзеі і з’явы, што узаемна выключ. адна др., акрамя гэтага, у такіх ск. выраж. няўпэўнен., сумненне, меркаванне. Ні-ні ужыв. пры пераліч. падзей і з’яў у адмоўн. ск.). – ск. з далуч. адн. (др. ч. такіх ск. далуч. да. перш.і заключ. у сабе пэўн. заўвагу, дадатк. паведамл., вывад. Пры далуч. сув. ужыв. злуч. а, але, і, ды, ды і, а то.
29. Бяззлуч. склад. ск. – у якіх часткі звяз. бяззлуч. сув. Асн. сродак сув. – інтанацыя (пераліч., супрацьпаст., паясн., абумоулен.) На сув. час. паказ. таксама формы трыв., часу, ладу (звыч. супад.). Б. ск з аднатып, часткамі – па сэнс. аднос. нагадв. складаназлуч. Паміж ч. выраж. аднос. адначасов. і пасляд. М.б. таксама супаст. ці супрацьпаст. (бацька за парог, дзеці за пірог). Б.з разнатып. – нагад. складаназал., паміж ч. тыя ж сэнс. аднос як у складаназал. (бачыць яна: чалавек ідзе). Коска став.: аднос. адначас., пасляд. Кропка з кос.: разв. часткі або менш цесная сэнс сув. Двукроп.: а) наступ. тлумач. папяр. б) 2-я раскрыв. прыч. 1айв) 1-я абаг. змест наступных. Працяж.: а) 1ая-умов, 2ая-вынік б) 2ая паказ. вынік 1ай в) змест ч. спрацьпаст. (злуч. а, але) г) апош. абаг. змест. папяр. Калі ч звяз. злуч. і падпар., злуч. і бяззлуч., падпар. і бяззлуч. сув. - склад. сказы з розн. відамі сув. Паміж ч. сэнсаднос тыя ж што і у інш. склад. склад. ск. Коска – асн. знак прып. і став., калі ч. звяз. як злуч і падпар.,так і бяззлуч. Коска не став паміж ч. звяз. злуч. і, да якіх аднос 1 або нек. агульн. дад. частак. Кропка з кос.: часткі развіт. Двукроп.: ч. звяз бяззлуч. сув, наступ. ч. абазнач. прыч., паяс. змест папяр. Працяжнік: паміж ч. звяз бяззлуч. або злуч. сув, выніков аднос.
.30. Пунктуацыя.
Гэта сукупнасць правіл пастаноукі знакау прыпынку у пісьмовым тэксце. Знакі прыпынку гэта графічныя знакі якія выкарыстоуваюцца на пісьме з мэтай абазначэння межау сінтаксічнага і інтана-цыйнага падзелу сказау і тэкстау. Суч. бел. пункт.пабудавана на 3х прынцыпах сэнсавам граматычнам і інтанацыйнам.
Сэнсавы прынцып патрабуе падзелу тэксту на сказы. У залежнасці ад сэнсу мы ставім у канцы сказа кропку, патальнік, клічнік ці шматкроп’е. Двукроп’е ў складаназалежным сказе, напрыклад, перадае прычынныя, а працяжнік – выніковыя адносіны.
Паводле граматычнага прынцыпаў ўжываюцца знакі прыпынку, абумоўленыя будовай сказа, яго сінтаксісам: пастаноўка коскі ў складаных сказах пры выдзяленні пабочных слоў, дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў, ужыванне двукроп’я і працяжніка паміж часткамі складаназалежнага сказа і г.д.
На інтанацыйным пранцыпе сфармуляваны правілы пастаноўкі знакаў прыпынку з улікам мелодыкі (інтанацыі) мовы: двукроп’е і прцяжнік у бяззлучнікавых складаных сказах сведчаць пра значныя і напружаныя паўзы, коскі паміж аднароднымі членамі сказа патрабуюць невялікай паўзы, а кропка гаворыць пра паніжэнне голасу і вялікую паўзу.
У сучасным беларускім пісьме есць 10 знакаў прыпынку: . , ; : - ? ! ... ( ) “”. Усе знакі прыпынку паводле сваей функцыі ў сказе падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзяляльныя.
Раздзяляльныя (няпарныя) знакі прыпынку служаць для раздзялення асобных членаў простага сказа, састаўных частак складаных сказаў або цэлых сказаў.
Выдзяляльныя (парныя) знакі прыпынку служаць для выдзялення са структуры сказа пэўных сінтаксічных канструкцый: адасобленых членаў сказа, звароткаў, пабочных і ўстаўных слоў і словазлучэнняў, цытат і інш.
Выдзяляльныя знакі – ( ) “”. У ролі выдзяляльных знакаў прыпынку могуць выступаць , -.
Часам бывае спалучэнне некалькіх знакаў прыпынку (, з -; ?, !; ... з -; ( і ,; ( і : і інш).














Приложенные файлы

  • docx 18736132
    Размер файла: 108 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий