Канспект лекцый па ВАВ


Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў
Ст. выкл. І.Л. Грыбко
Канспект лекцый па дысцыпліне
“Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны ў кантэксце Другой сусветнай вайны”
Размешчаны: http://elib.bsu.by/handle/123456789/56089/browse?type=title&sort_by=1&order=ASC&rpp=200&etal=0
Тэма: Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны.
1. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Гістарыяграфія і крыніцы.
2. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны.
3. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
1. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Гістарыяграфія і крыніцы. Уводзіны ў дысцыпліну. Войны ў гісторыі чалавецтва. Тыпалогія войн. Лакальныя і сусветныя войны, іх прычыны. Мэты, прадмет вывучэння, храналагічныя межы дысцыпліны. Перыядызацыя Другой сусветнай вайны. Праблемы перыядызацыі Другой сусветнай вайны. Перыядызацыя Вялікай Айчыннай вайны. Агульная характэрыстыка гістарыяграфіі Другой сусветнай вайны. Актуальныя праблемы гістарыяграфіі Другой сусветнай вайны. Характэрыстыка асноўных відаў крыніц па гісторыі Другой сусветнай вайны і праблемы іх вывучэння.
2. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны. Вынікі Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Характэрыстыка міжнародных адносін у Еўропе ў 1920 – 1930-я гг. Усталяванне таталітарных і дыктатарскіх рэжымаў у шэрагу краін Еўропы. Фарміраванне ідэалогій фашызму і нацыянал-сацыялізму. Міжнародная дзейнасць і ўнутраная палітыка Германіі ў 1930-я гг. Ачагі ваеннай напружанасці (Далёкі Усход, Еўропа, Афрыка). Фарміраванне фашысцкага блока. Антыкаментэрнаўскі пакт. Грамадзянская вайна ў Іспаніі. Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі. Спробы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Перамовы паміж Велікабрытаніяй, СССР і Францыяй і іх вынікі. Ліга нацый. Пакт Рыбентропа-Молатава і сакрэтныя пратаколы да савецка-германскага дагавора 23 жніўня 1939 г.
3. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Прычыны і характар Другой сусветнай вайны. Пачатак Другой сусветнай вайны. Нападзенне Германіі на Польшчу. План “Вайс”. Аб’яўленне Велікабрытаніяй і Францыяй вайны Германіі. “Дзіўная вайна” у Еўропе. Паход войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Вырашэнне пытання мяжы паміж СССР і Германіяй. Дагавор 1939 г. паміж СССР і Літвой аб далучэнні Віленскага края і Вільні да Літвы. Рашэнні Народнага схода Заходняй Беларусі ў Беластоку. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях Беларусі і Украіны.
Палітыка СССР па пашырэнню сваіх межаў і ўмацаванню абароназдольнасці краіны. Савецка-фінская вайна, яе асноўныя этапы і вынікі. Уваходжанне краін Балтыі ў склад СССР. Ваенна-эканамічны патэнцыял і ваенная дактрына СССР у пачатку Другой сусветнай вайны. Ваенна- патрыятычная і абаронча-масавая работа ў СССР.
4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы. Ваенныя дзеянні Германіі ў Еўропе. Акупацыя Германіяй Даніі, Нарвегіі, Бельгіі, Галандыі і Люксембурга. Ваенныя дзеянні Германіі супраць Францыі. Блакада Дзюнкерка. Капітуляцыя Францыі і вынікі Камп’енскага перамір’я. Аб’яўленне Італіяй вайны Францыі і Велікабрытаніі. Ваенныя дзеянні Італіі ў Афрыцы. Стварэнне патрыятычнай арганізацыі “Вольная Францыя” у Лондане.
Тэма: Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Акупацыйны рэжым і яго сутнасць.
1. Мэты Германіі ў вайне. Напад Германіі на СССР.
2. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
1. Мэты Германіі ў вайне. Напад Германіі на СССР. Мэты Германіі ў вайне супраць СССР. Стратэгічныя напрамкі і задачы “Плана Барбароса”. Напад Германіі на СССР. Характэрыстыка ваеннага патэнцыялу краін.
2. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі і іх этапы. Прыгранічныя баі ў Беларусі. Контрудар Чырвонай Арміі пад Гродна. Абарона Брэсцкай крэпасці. “Навагрудскі кацёл”. Абарончыя баі пад Мінскам.
Дзейнасць савецкіх і партыйных органаў па мабілізацыі сіл і рэсурсаў на абарону краіны. Удзел знішчальных атрадаў і народнага апалчэння ў абароне краіны. Дзяржаўны камітэт абароны, яго склад і паўнамоцтвы. Перавод прамысловасці на ваенную вытворчасць. Эвакуацыя насельніцтва, вытворасці, матэрыяльных рэсурсаў і каштоўнасцяў у тыл. Асаблівасці эвакуацыі з тэрыторыі БССР. Эвакуацыя БДУ, і аднаўленне дзейнасці ўніверсітэта пад Масквой у 1943 г.
Стратэгічныя абарончыя баі Чырвонай Арміі пад Барысавым, Оршай і Віцебскам. “Лепельскі контрудар”. Абарона Магілёва. Баі пад Бабруйскам, Жлобінам, Рагачовым, Гомелем. Значэнне абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі.
3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. Генеральны план “Ост”. Ваенна-эканамічныя мэты Германіі ў дачыненні захопленых тэрыторый. Палітыка генацыду. Усталяванне “новага парадку”. Адміністратыўна-тэрытарыяльны падзел захопленай тэрыторыі СССР. Рэйхскамісарыяты “Остланд” і “Украіна”. Адміністратыўна-тэрытарыяльны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі: Генеральная акруга Беларусь, Генеральная акруга Валынь – Падолія, Генеральная акруга Беласток, Генеральная акруга Літва, вобласць армейскага тылу групы армій “Цэнтр”. Акупацыйны апарат кіравання: склад і структура. Генеральны камісарыят, абласныя і мясцовыя камісарыяты, раенныя і валасныя ўправы. Дапаможныя акупацыйныя органы кіравання.
Масавае знішчэнне мірнага насельніцтва і ваеннапалонных на акупаваных тэрыторыях. Дзейнасць айзанцгруп і зондэркаманд. Карныя экспедыцыі. Буйнейшыя канцлагеры на тэрыторыі Еўропы. Трасцінецкі лагер смерці пад Мінскам, іншыя канцлагеры і гета на тэрыторыі Беларусі. Вываз насельніцтва на прымусовую працу ў Германію. “Остарбайтэры”.
Эканамічная палітыка акупацыйных улад на тэрыторыі Беларусі. Аграрныя рэформы. Арганізацыя гандлю, грашовая сістэма на акупаванай тэрыторыі. Формы і метады германскай агітацыі і прапаганды. Адукацыйная, культурная, рэлігійная палітыка акупацыйных улад. Спроба арганізацыі Беларускай аўтакефальнай царквы. Рабаванне матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў.
Калабарацыянізм: сутнасць, прычыны, праяўленне. Беларуская народная самапомач, Беларуская краёвая абарона, Саюз беларускай моладзі, Беларуская Цэнтральная рада. Эканамічная калабарацыя. Паўсядзённае жыццё насельніцтва ва ўмовах германскай акупацыі.
Тэма: Барацьба супраць германскай агрэсіі (1941 - 1944).
1. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
2. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі.
3. Сталінская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне.
1. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта. Смаленская бітва (10 ліпеня – 10 верасня 1941 г.). Пераход германскіх войск да абароны. Баі на Ленінградскім напрамку. Пачатак блакады Ленінграда. Баі на тэрыторыі Украіны. Кіеўская абараніцельная аперацыя. Маскоўская бітва (30 верасня 1941 г. – 20 красавіка 1942 г.). Нямецкая наступальная аперацыя “Тайфун”. Контрнаступленне Чырвонай Арміі пад Масквой. Крах германскай стратэгіі “маланкавай вайны”.
Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. Падпісанне Атлантычнай хартыі. Разгром амерыканскай ваенна-марской базы Пёрл-Харбар. Уступленне ў вайну ЗША. Падпісанне ў Вашынгтоне Дэкларацыі Аб’яднаных Нацый. Перамовы аб адкрыцці другога фронту ў Еўропе.
2. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі. Разгортванне партызанскага і падпольнага руху на акупіраванай тэрыторыі. Першыя партызанскія атрады на тэрыторыі Беларусі. Формы і этапы партызанскай барацьбы. Арганізацыя партыханскага руху. Дзейнасць Цэнтральнага штаба партызанскага руху і Беларускага штаба партызанскага руху. “Віцебскія (Суражскія) вароты”. Структура партызанскага руху. Партызанскія брыгады і злучэння. Партызанскія рэйды. “Рэйкавая вайна”. Роля партызанскага руху ў барацьбе супраць германскіх захопнікаў.
Партыйнае, камсамольскае, антыфашысцкае падполле. Формы і метады барацьбы. Дзейнасць Мінскага падполля. Антыфашысцкія падполлі Магілёва, Віцебска, Гомеля. Дыверсіі на чыгуначных вузлах Оршы, Асіповічаў, Полацка і інш.
Асаблівасці антыфашысцкай барацьбы ў заходніх абласцях Беларусі. Дзейнасць Арміі Краёвай: мэты, формы, адносіны да мірнага насельніцтва і савецкіх партызанскіх фарміраванняў.
3. Сталінская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне. Падзеі на германска-савецкім фронце ў 1942 – 1943 гг. Ржэўская бітва. Баі за Крым і Каўказ. Абарона Севастопаля. Германская аперацыя “Эдэльвейс”.
Пашырэнне масштабаў Другой сусветнай вайны ў Афрыцы, Міжземнамор’і, Ціхім акіяне.
Сталінградская бітва (17 ліпеня 1942 г. – 2 лютага 1943 г.). Абарончыя баі пад Сталінградам і ў горадзе. Аперацыя “Кальцо”. Міжнароднае значэнне перамогі Чырвонай Арміі пад Сталінградам. Контрнаступленне савецкіх войск на Каўказе. Курская бітва (5 ліпеня – 23 жніўня 1943 г.). Карэнны пералом у Другой сусветнай вайне. Пачатак распаду фашысцкага блоку. Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Лэнд-ліз. АлСіб. Тэгеранская канферэнцыя. Пытанне аб адкрыцці Другога фронту.
Тэма: Разгром фашысцкага блока. Завяршэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
1. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў.
2. Вызваленне краін Еўропы ад фашызму. Заснаванне ААН.
3. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.
1. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў. Пачатак вызвалення Беларусі. Вызваленне Гомеля, Рэчыцы, Мазыра, Рагачова, Гарадка. Узаемадзеянне партызан і савецкіх войск. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”. Акружэнне і разгром германскіх войск пад Віцебскам, Бабруйскам, Мінскам. Вызваленне Мінска. Партызанскі парад. Вызваленне Брэста. Удзел у вызваленні Беларусі французскай лётнай эскадрыльі “Нармандыя” і 1-й Польскай дывізіі. Разгром групы армій “Цэнтр”. Шаўляйская, Вільнюская, Каўнаская, Беластоцкая, Люблінская аперацыі. Мерапрыемствы па аднаўленню народнай гаспадаркі БССР.
2. Вызваленне краін Еўропы ад фашызму. Заснаванне ААН. Аперацыя “Аверлорд”. Высадка саюзных войск у Нармандыі. Вызваленне Францыі і часткі Бельгіі. Удзел савецкіх войск у вызваленні краін Еўропы: Львоўска-Сандамірская, Яска-Кішынёўская, Вісла-Одэрская, Усходне-Пруская аперацыі і інш. Берлінская аперацыя і разгром гітлераўскай Германіі. Падпісанне Акта аб капітуляцыі нацыскай Германіі. Парад Перамогі ў Маскве.
Рашэнні Крымскай (Ялцінскай) і Патсдамскай (Берлінскай) канферэнцый. Удзел БССР у заснаванні ААН.
3. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі. Абвяшчэнне СССР вайны Японіі. Атамныя бамбардзіроўкі японскіх гарадоў Хірасімы і Нагасакі. Разгром Квантунскай арміі. Манчжурская стратэгічная аперацыя. Капітуляцыя Японіі. Вынікі і ўрокі Другой сусветнай вайны. Нюрнбергскі працэс і яго рашэнні. Гарады-героі, мемарыяльныя комплексы, ўшанаванне памяці загіныўшых.

Приложенные файлы

  • docx 22382504
    Размер файла: 22 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий