talochnyya — texty


Да пад мостам рыба с хвостам (сенакосная)
Да пад мостам рыба с хвостам, вадзіца лялея.
Гэй, гэй, касары, вы касарыкі мае*.
Маладая дзяўчыначка работаць не ўмея.
Як рабіць, не бяжыць, жаць - не перагнецца.
Як пачуе — ісьці есьці — як цяцера ўецца.
На тым баку дуба сякуць, а на гэтым трэскі.
На тым баку цалуюцца, а на гэтым не с кем.
Сякуць дуба, сякуць дуба, куды трэскі ляцяць,
Аддай, аддай, мой татачка, куды вочкі глядзяць.
Сякуць дуба, сякуць дуба, куды коцяцца.
Аддай, аддай, мой татачка, куды хочацца.
* Прыпеў пасля кожнага радка
***
Ў нас сягоння талака (талочная жніўная, Цэнтральная Беларусь)
Ў нас сягоння талакаШчуку-рыбу валакла,А на дварэ да й не рана! (2 р.)*
Талочнікі не пяюць,
Ім гасцінца не даюць.
Вы гасцінца дайце,
Песні вымагайце.
У нашага гаспадара
Кудравая галава
Ён кудрамі патрасе,
Нам гасцінца прынясе.
Гаспадар салавей,Варочайся жывей!
Гаспадыня вутка,Варочайся хутка!
Стаўце кашу на стол,
А гаршчок кіньце пад стол.
Наша пані маладаяСталы засцілае.
Талачане спатыкае,
Мёдам раздзяляе.
* Прыпеў пасля кожных двух радкоў
***
Ой, пайду я на талоку (талочная, в. Малыя Гарадзяцічы, Любанскі раён )Ой, пайду я на талоку,На талоцэ да й усе хлопцы*.Ены зь мене да й сьмеюцца, Што я в товстой да й сорочэчцы.Да й у товстой, падзіраной,На хлопчыкаў да й пазіраю.Ой, пайду ж я да й дадому,Да й надзену я й сарочачку.Ой, тоненьку, белюсеньку,Попераду раўнюсеньку. * Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы
***
Талачу-талачу, талакі ні ўняць (Балоціна, Верхнядзвінскі раён)
Талачу-талачу, талакі ні ўняць (2 р.)
Ні дасьцё гарэлкі – не буду піяць (2 р.)

Приложенные файлы

  • docx 19007256
    Размер файла: 17 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий