kupal-text 2 redahavany

Купальскія песьні

І. Песьні пры зборы зёлак

ІІ. Абыход вуліцы, збор на Купальле
= падрыхтока да Купальля
= пачатак Купальля

ІІб. Абыход жыта
= пры зборы зёлак

ІІІ. Пачатак Купальля, развод агню

ІV. Карагоды

V. Гульні
Шлюбныя, любоныя
Велічальныя (маладым)
Гульнёвыя карагоды
Песьні-насьмешкі з хлопца
Балады

VІ. Песьні на зыход сонца

VІІ. Пазаабрадавыя, прымеркаваныя



І.

Перад Пятром пятам днём, перад сьвятым Іванам
Дзекі краскі зьбіралі, да караля атаслалі
Кароль краскі не узна, караліхе атасла
Караліха узнала, караля дурням 'базвала
- Гэта ж тыя красачкі, што дзевачкі зьбіралі Ушачы, 2-26


ІІ.

Ішла Купалка сялом, сялом * 2р.
Закрышы вочкі пяром, пяром
Як сталі людзі дзівіціся -
Стала Купалка стыдзіціся Лепель, 2-04


(І) ходзіць Чыжык па вуліцы
Клічыць дзевак на вуліцу
- Вы дзевачкі, выхадзіця
Вы жоначкі, пасядзіця
Вам дзевачкі, ваша воля
Вам, жоначкі ёсьць няволя:
Каза крычыць нядоена
Дзіця плачыць някормлена
- Я й козачку падаіла
Я й дзіцяцю пакарміла
Я й спатачкі палажыла Лепель, 2-05



Хадзі Чыжык па вуліцы
Ой люлі, па вуліцы *
Зьбіра дзевак у купальню
А мне млодай нявольненька
Мілы журыць на пасьцелі
Дзіця плачыць  калыбелі
Пастух плачыць - сьнедаць хочыць
Бык рыкаець - у поле хочыць
Пакуль млода прыбралася
Купальлейка мінулася
А Купальня - прагуляньня
Дзявоцкая красаваньня Себеж, 1-25



Хадзі Вечар па вуліцы * 2р.
І з Купалкаю талкуючы
А дзе нам стаці начуваці?
А станім, станім сярод сяла
Сярод стала, напрот двара
Напрот двара Іванькава
Яго вулачка падмяцёна
Яго дачушка заручона
За купчыка аддадзёна
Купчык будзіць купчуваці
Яго жоначка - панаваці Лепель, 2-15

Ішла Купалка сялом, сялом * 2р.
Казала дзекам чалом, чалом
Дзекі Купалку не узналі
З сабой на вулку не пазвалі
- А што вы людзі за дзіныя
Ці вы век дзіва ня відзелі?
Стала Купалка бедаваць
А дзе мне ночаньку начаваць
Начуй жа ночаньку  Міценькі
Там табе піва наварана
І млода Люда сасватана. Ушачы, 4-09


ІІб.

А на Йвана, на Купала
Мар’я Івана  поле звала
- Хадзі, Ваня  чыста поле
У чыста поле па межам хадзіць
Па межам хадзіць, бога прасіць
- Радзі божа, жыта густа
Жыта густа, ядраніста
Колас з бярно, зярно зь вядро (Кр.)


Зьбірайцеся дзекі, Купальню піяці! * 2р.
Купальню піяці - трох зьмей пілнаваці
Адна зьмяя будзець пад хле падпазаці
Пад хле падпазаці - карову сасаці
Друга зьмяя будзець жыта спажніваці
Трэця зьмяя будзець малокі зьбіраці. Себеж, 1-28


Пойдзем дзекі кругом жыта
Кругом жыта *
Ці ня відзім каго  жыце?
Зайца відзім - паганяем
Мальца відзім - пагуляем Гарадоцк., 3-29


Пойдзем дзекі кругом жыта
Кругом жыта *
Ці ня відзім каго  жыце
Ці коніка варанога
Ці мальчышку маладога
Мы з конікам пагарцуім
Мы з мальчышкам патанцуім Плытка "Беларускі песенны фальклёр.
Паночна-Усходняя зона"
Шумілінскі р-н, 5-01
На Купала увечара
Ой рана на Йвана! *
Было дзелаць нам нечага
Пойдзем у жыта вянкі віці
Чужых мальца сазвадзіці
І Купалу правадзіці
Каб Купала не скучала
На лета к нам не забывала! Сянно, 3-06

Дзе ты Купала ноч начавала?
Ой рана на Йвана *
Што ты Купала вячэрала
Начавала пад мяжою
Пад мяжою із свіньнёю
Вячэрала рыбку з перцам
Рыбку з перцам, кашу з алейцам Сянно, 3-07


Хадзілі дзекі па балоту * 2р.
Рабілі ліха, не работу:
Злавілі рака на балоце
Садзілі рака на калодзе
Будзем дзевачкі гаварыці
Як нам рака падзяліці
А таму сяму па крошаццы
Аднаму Віцю - сярэдзінку
А таму сяму па дзеваццы
Аднаму Віцю - паненачку Лепель, 2-07


Да пайдзём сястрыцы пад ясну зарыцу
Ночка мала купальная *
Набяром сястрыцы жотага пясочку
Пасеем сястрыцы  таткі пад аконцам
Пясочак ня зойдзе - мне  таткі ня быці
Да пайдзём сястрыцы пад ясну зарыцу
Набяром сястрыцы белага гарошку (яравой пшаніцы)
Пасеем сястрыцы  свёкра пад аконцам
Гарошак узойдзе - мне  свёкаркі быці (Т.)



ІІІ.

ѕ нас сягоньня / Купалачка * па 2 р.
А  нас затра Іванічка
А хто ня бы на Купальлі
Бадай таго закапалі
Жану яго - калодаю
Дзетак яго - цельпучкамі (Т.)


Ой месяцу, месяцу
Ды зыйдзі ранюсенька
Ой, то, то *
Ды зыйдзі ранюсенька -
Засьвяці ясьнюсенька
Засьвяці ясьнюсенька,
Завядзі купаленку
Дзевачкі гуляць будуць,
Месяц усхваляць будуць (Мёрскі р-н, Кр.)

Божа мой!
Узыйдзі, зыйдзі, месічак
Божа мой! *
Узыйдзі, зыйдзі раненька
Разьвядзі Купальлейка:
Дзекам на пяяньнейка
Хлопцам на гуляньнейка
Бабам на сядзеньнейка
Дзяцём на глядзеньнейка
Дзевачкі пяяць будуць
Хлопчыкі гуляць будуць
Бабачкі сядзець будуць
Дзетачкі глядзець будуць (Бягомль)


Сягоньня  нас Купала
То-то-то! *
Ня дзека агонь клала
Сам бог агонь расклада
ѕсіх сьвятых да сябе зва
Звала Купала Ільлю
- Ты прыдзі да нас, Ільля
Ты прыдзі на Купальля
- Няма часу, Купала
Гэтай ноччу мне ня спаць
Трэба жыта пільнаваць
Каб зьмяя не ламала
Карэньня не капала (Т.)


То, то! Ды Пятровыя ночы
Выпеклі ведзьме вочы
То, то, то! *
Каб ведзьма не хадзіла
І жыта не круціла
І расы не зьбірала
І  жорнах не малола
І  гаршках не варыла
І дзяцей не карміла
І ведзьма не пладзіла (Т., БНТ, 111)


Сьвяты Яня, дзе дасюль бы?
Рана, рана, дзе дасюль бы *
- Божа моцны, за гарою
Сьвяты Яня, што там робі?
- Божа моцны, дзірваны дра
Сьвяты Яня, нашто дзірван?
- Божа моцны, ячмень сеяць
Сьвяты Яня, нашто ячмень?
- Божа моцны, солад расьціць
Сьвяты Яня, нашто солад?
- Божа моцны, піва варыць
Піва варыць, сына жаніць
Сына жаніць, дочку 'ддаваць. Себеж, 1-14

Іван да і Мар'я - на гарэ Купальня *2р.
Дзе Мар'я хадзіла, там жыта радзіла
Дзе Ванька купася - бераг калыхася
Іванькіна матка па беражку ходзіць
Па беражку ходзіць - Іванічку сочыць
- Іванька, дзіцятка плыві к беражочку
Плыві к беражочку, к жотаму пясочку
Надзень жа рубашку - тонка палаценца
Тонка палаценца, свайго рукадзельца
Свайго рукадзельца, з простам' рукавамі
З простам' рукавамі, з нябескімі швамі Себеж, 1-20
нябескі - сіні, блакітны
Іван, Іван і Мар'я
Кацілісі з узвальля
Іван Мар'ю перайма
Ручкі-ножкі палама
Іван, Іван і Мар'я
Кацілісі з узвальля
Каціліся з гарушкі
На мягкія падушкі
Каціліся з гарыны
На мягкія пярыны Ушачы, 2-27

ІV.
Арол – божжа пташка,
Высока лятаець
І  бога бываець
Сам бог піва варыць
Ільля гарэлачку
Сам бог сына жэніць,
Ільля дачку 'ддаець
Сам бог са сьвячою
Ільля са сьлязою (Кр.)

Купала, Купала, дзе ж ты прабувала? *2р.
На Полацкім рынку таргі таргавала
Таргі таргавала, сьвякро прадавала
Сьвякро прадавала, а мамку купляла
Сьвякро за тры грошы / мамку за сто рублі * па 2р.
Сьвякро не прадаці / мамкі не купіці (Кр.)

V.

У цёмным лесе
ѕ цёмным лесе гаманіна
Гаманіна *
Сасна з ельлю гаварыла
- Нешчасьліва тая маці,
У каторай сыно многа:
Штосуботы хахлы дзяруць
Штонядзелю на суд едуць
У цёмным лесе гаманіна
Сасна з ельлю гаварыла
- Шчасьлівая тая маці,
У каторай дачок многа:
Штосуботы сваты едуць,
Штонядзелю свадзьбы граюць ("Вянок", Т.)


Дубравушка,
Дубравушка зеляная
Зеляная *
Чаго рана зашумела?
- А як жа мне не шумеці?
Буйны вецер павявае
Дробны дожджык палівае
Дзячыначка маладая
Чаго рана заплакала?
- А як жа мне не плакаці?
Былі сваты далёкія
Далёкія, багатыя:
У нядзелю - з мядовачкай
У панядзелак - за дзевачкай ("Вянок", Т.)


Іван, Іван ды Мар'я
Вот люлі, ды Мар'я *
А на гарэ Купальля
Там дзевачкі гулялі
Карэньнійка капалі
У Івана пыталі
- Іван, Іван, стары дзед
А што гэта за зельля
Ды якія карэньня?
- Гэта карэньня - румяна
Дзявоцкае мываньнё
Хлапецкае ссыханьнё (Т.)

Божа мой, а на нашай вуліцы
Божа мой ! *
Удалыя молайцы
Няма удалейшага
За Колечку лепшага
На вулку пяшком ня йдзець:
Ён на коніку выязджаець
К сабе сокала вызываець
Не так сокала, як саколачку
Саколачку-чарнакрылачку
Сваю Наташку чарнабрывачку Бягомль (1-44) - велічальная


Як выйду, выйду на вуліцу * 2р.
А дару, дару  ладоначкі
Аб залатыя пярсцёначкі
Як чу-пачу жа мой сьвёкарка
- Ня бі нявеста ладоначкі
Аб залатыя пярсьцёначкі
- Нет табе дзела, мой сьвёкарка
Ня ты ладоначкі гадава
Ня ты пярсьцёначкі купля
Гадава татка ладоначкі
Купля браточак пярсьцёначкі
Купля пярсьцёнкі у горадзе
Адда насіці мне моладзе Ушачы, 4-08


А выйду выйду за вароты
Я гляну-гляну на балоты
Па нашам полі ходзюць коні
На чужым полі ня бываюць
Зялёну траву ні зьядаюць
Крынічну ваду ня сьпіваюць
К нашым дзевачкам сваты едуць
У чужых дзевачак не бываюць
Пшоннага хлеба не зьядаюць
Горкай гарэлкі ня співаюць в.Забор’е (Докшыцкі р-н, Кр.)


песьні-насьмешкі

Сягоньня Купала, затра Йван * 2р.
Будзіць малойцы, ліха вам
Ай будзіць ліха ліхоя
Пагоніця сучак у поля
Будзіця сучак даіці
Будзіця крупы бяліці Лепель, 2-03


Сягоньня Купальня, затра Йван
Затра Йван *
Будзіць ліха, мальцы вам
Пагоніця кошак у поля
Кошкі на ёлкі скакалі
Мальцам вочы засс<..>алі
Кошкі сястрыцы, лезьзе дало
Мы пагонім вас дамо
Да і будзем вас даіць
Калатуху і бяліць Себеж, 1-26


Перад Пятром пятам днём разгуляся Йвана конь
Разгуляся Йвана конь, разьбі камень капытом
А  камені ядра нет, а  мальчыка прады нет
А  мальчыка прадачка як узімку сонейка
Хоць жа яно лялеіць, але яно ня грэіць
Перад Пятром пятам днём разгуляся Йвана конь
Разгуляся Йвана конь, разьбі арэх капытом
А  арэхе ядро ёсьць, а  дзевачак прада ёсьць
А  дзевачак прадачка як улетку сонейка
А хоць яно хмурненька, але яно цяпленька Ушачы, 4-03


Перад Пятром пятам днём
Вот люлі, пятам днём *
Разгуляся Йвана конь
Разьбі камень капытом
А  камені ядра нет
А  мальчыка прады нет
Перад Пятром пятам днём
Разгуляся Йвана конь
Разьбі арэх капытом
А  арэху ядро ёсьць
А  дзевачак прада ёсьць Себеж, 1-09


А на гарэ карыта пона вады наліта
Там дзевачкі хадзілі, ручкі-ножкі памылі
А мальчыкі дзе былі - тую ваду выпілі Ушачы, 4-06



А  гародзе купарос рос
Там чорт мальца за хахол трос
Ён жа трос, калаці
І  іх прады дахадзі
Ён прадачкі не дайшо
Заплакашы дый пайшо
А  гародзе купарос рос
Там бог дзевак за падол трос
Ён жа трос, калаці
І  іх прады дахадзі
Ён прадачкі дайшо
Засьмяяся дый пайшо (Т.)

Карагоды
Як з дуба, з дуба
Рано, рано *
Як з зялёнага
Ляце сокалка, ляце ясьненькі
Спайма чырачку-краснакрылачку
Яна просіцца, яна моліцца:
Пусьці сокалка, пусьці ясьненькі
Дай да чырачак-краснакрылачак
Як з двара, з двара, як з мяцёнага
Зьязджа Колечка, спайма Ганначку
Яна просіцца, яна моліцца:
Пусьці Колечка, дай да дзевачак
Дай да дзевачак, песнахорачак (Кр.)

У Кузьмы на дварочку * 2р.
ѕсе дзекі  радочку * 2р.
Адной Ружы нету і Ружанай мамкі
Маці Ружу чэша, чэша, навучае
На вулку пускае:
Ты Ружа, дачушка, ня стой з Кузьмом поплеч
Кузьма - хітры малец, ён цябе падманець
Кузьма здагадася, узя ды прыбрася
У белае белье,  дзявоча адзеньне
Ружа не пазнала, з Кузьмом поплеч стала
Схапі Кузьма Ружу - на белую ложу
- Ой што за падружка цісьнець маю ручку
Топчаць маю ножку
Пальчыкі ламае, пярсьцёнкі зрывае.
Піша Кузьма лісты да Ружанай маці
- Ня жджы, маці Ружу
Ня жджы у вяночку, а жджы у платочку
Ня жджы з белым сырам, а жджы з малым сынам (Кр.)

ѕ Кузьмы на дварочку се дзекі  радочку
Толькі нету Ружы і Ружанай мамкі
Ружу мамка чэшыць, Ружу навучаець
Ня стой Ружа нізка, каля Кузьмы блізка
Кузьма дагадася, узя ды прыбрася
У дзевічча лічча,  жаноча аблічча
Ружа не узнала, з Кузьмом радам стала
Ня жджы, мамка, Ружу із беленькім сырам
А жджы мамка Ружу із маленькім сынам Ушачы, 2-25

За новаю сьвятліцаю
Стаіць верба з расіцаю
Да хто гэту вербу зломіць?
Да хто гэту расу сойміць?
Вербу зломіць ды Ванечка
Расу сойміць ды Манечка
Вербу зломіць - каня біці
Расу соймець - ліцо мыці
Штоба была бялюсенька,
Для Ванечкі мілюсенька Себеж, 1-10

А на гарэ царкока * 2р.
На царкоцы - макока
На макоцы гняздзечка
У гняздзечку яечка
На яечку - ластака
Яна сядзіць высока
Чуець-відзіць далёка
Што  Полацку дзеецца:
Дзевяць мальцо жэніцца
Дзясяты вянчаецца (Кр.), можа сьпявацца і не  карагодзе

Сядзі, сядзі стрэлачка
На беленькім камяшку
На круценькім беражку
- Ціха будзець, сядзець буду
Мокра будзець, палячу.
Жыві, жыві Манечка
ѕ свайго роднага таткі
- Добра будзець, жыць буду
Плоха будзець, замуж пайду Себеж, 1-12


Як на моры, на камешку * 2р.
На зялёным на прымежку
Там дзевачкі сад садзілі
Вінаградам гарадзілі
- Да хто мяне да выведзець
Із садзіку зялёнага
З вінаграду чырвонага?
Адазвася ды Ванечка
- Не хваліся ты Манечка
Да я цябе да вывяду
Із садзіку зялёнага
З вінаграду чырвонага
Ды бяз піва, ды бяз віна
Без людзкога пагавору
І бяз нізкага паклону Себеж, 1-11
(гульня-карагод)


Выйду млода, пагуляю * 2р.
Як рыбінка па дунаю
Шчука-рыба па пясочку
А я млода, па садочку
Шчука-рыба з акуньцамі
А я млода з малайцамі
Шчука-рыба з мора  мора
А я млода з поля  поля Себеж, 1-21


Чырвона рожа, ня стой у гародзе
Роза мая чырвоная *
- Я й так ня стою адна  гародзе
Да кала мяне усе цвяточкі
Усе цвяточкі, усе красачкі
Да толькі нету жотага цвету
Да каб жа бы ба жоты цвяточак
Я сё б шумела, усё б стаяла!
Да ты Валічка, ты маладзенька
Ня стой  народзе да  карагодзе
- Я й так ня стою адна  народзе
Да кала мяне усе дзевачкі
Усе дзевачкі, се падружачкі
Да толька нету млода Валодзі
Да каб жа бы ба млоды Валодзя
Я сё б хадзіла, усё б гуляла! Себеж, 1-22
рожа=ружа

Чэраз гару дарожанька * 2р.
Ішо-пашо бел малодзец
За ім ззаду красна дзека
- Пастой, пажджы бел малодзец
Загадаю загаданьку:
Што  Пятроку Дунай замёрз
- Прада, прада, красна дзека
І я там бы, коней паі!
Чэраз гару дарожанька
Ішла-пашла красна дзека
За ей ззаду - бел малодзец
- Пастой, пажджы, красна дзека
Загадаю загаданьку:
Што  Раштоку роза цьвіла!
- Прада, прада, бел малодзец
Я там была, вянкі віла! Себеж, 1-23

балады

Да што ж гэта ды за сьвет наста
Купала на Йвана ! *
Што брат сястру ды любіць ня ста
Ды любіць ня ста, ды страбіць хаце
- Не страбі, братка у суботачку
А страбі братка у нядзелічку
Не хавай братка пры даліначцы
А хавай братка пры дарожачцы
Абсадзі братка сю магілачку
ѕсю магілачку васілёчкамі
Будуць дзекі йсьці - васілёчкі рваць
Васілёчкі рваць - вяночкм плесьці
Вяночкі плесьці - на галоку класьці (Кр.)

Пойдзем мы сястра мяжою, абернемся травою.
На сьвятога Івана, пойдуць дзекі траву рваць,
Пойдуць дзекі траву рваць, сястру з братам спамінаць.
А дзе ж тая травіца, што брацетка й сястрыца.
На брацетку - сіні цьвет, на сястрыцу - жоценькі.
Ушачы, 4-02

А на Йвана Купала
Праявілаць праява * 2р.
Праявілась праява, сястра з братам прапала
А брахнейка жоценькі, а сястрыца сіненька
Затым яна сіненька, што плакала сільненька
А брахнейка жоценькі, а ён плака мочанькі
- А бог мяне засьцярог, што з сястрою спаць ня лёг
А бог мяне мілава, што сястры не абдыма
Рашчыніся, нова клець, сястра з братам з клеці йдзець
- Пойдзем сястра з табою, ды скінемся травою
А на Йвана Купала будуць дзекі  краскі йсьці
Будуць яны краскі рваць, у вяночкі завіваць
У вяночкі завіваць, сястру з братам памінаць (Т, БНТ, 604)


Ой ляцелі журалі, селі-палі на ральлі
Селі-палі на ральлі, дый гавораць аб ральлі
- Ці лепшая раньняя, ці лепшая позьняя?
Як на раньняй ральліцы расьце ячмень, пшаніца
А на позьняй ральліцы расьце кукаль, мятліца
Сабраліся мужыкі дый гавораць аб жанкі
Ці лепшая першая, ці лепшая другая?
- Я з першаю дзеці ма, а з другою гадава
А з другою гадава, а з трэцяю разагна
- Ідзіце вы, дзеткі  лес, няхай вас там зьвер паесьць
А  суботу раненька нехта  лесе гукае
Нехта  лесе гукае, бацька дзетак шукае:
- Йдзіце, дзеткі дадому, цяжка жыці аднаму
- Жыві, баця, як бог да, харошую жонку зя
Табе жонка малада, а нам мамка не радна (Т.)


Ох, у нас ё навіна, што довушка малада
Ох лі, ох люлі, што довушка малада *
Што довушка малада ды радзіла два сына
Да радзіла два сына, дай Ванюшу й Васіля
Да й Ванюшу й Васіля  ціхі Дунай пусьціла
ѕ ціхі Дунай пусьціла, чыстай вады прасіла:
- Ой ты рэчанька рака, падгадуй маё дзіця
Цераз дваццаць пяць гадо пайшла дова па ваду
Стала дова ваду браць, ста карабель падплываць
Ста карабель падплываць - два малойчыкі сядзяць
Адзін сядзіць на рагу, другі глядзіць на даву
- Ой прыгожая дава, ці ты пойдзеш за мяне?
- За старшага сама йду, за младшага доч даю
Ой, што гэта за сьвет ста, што сын матку не пазна
Што сын матку не пазна, дай за жонку сабе зя
- Ой то ж мяне бог сьцярог, што я з маткай спаць ня лёг
Ой, што гэта за сьвет ста, што брат сястру не пазна
Што брат сястру не пазна, дый за жонку сабе зя
- Ой, то ж мяне бог укры, што я сястру не накры (Т.)


VІ.
Ужо ж Іван наступаець * 2р.
Чалядзіна пабуджаець
- Уставайце, чалядзіны
Вывадзіця коней  поле
Толькі майго не вядзіце,
Злотам-срэбрам прыбярыце
Я паеду  чыста поле
ѕ чыста поле, проці Сонца
Буду Сонца пільнаваці
Да як будзе Сонца йграці
- Іграй, Сонца, харашэнька!
Для малайца - весяленька
Для бога - прыгожанька Себеж., 1-02








13PAGE 15


13PAGE 141515




15

Приложенные файлы

  • doc 19008404
    Размер файла: 128 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий