bel lit


Паэма м гусоускага “песня пра зубра”-твор пра беларусь
Песня пра зубра билет4
На пачатку паэмы М. Гусоўскі расказвае, калі і з якой нагоды ён ўзяўся за пяро, каб «сказ... пра волата-звера песняй зрабіць». Просіць «твор справядліва судзіць», бо лепей валодае лукам, чым пяром. У адпаведнасці з поўнай назвай паэмы — «Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго» М. Гусоўскі паказвае жыхара «дрымучых лясоў на землях літоўскіх». Пры апісанні выгляду аўтар аспрэчвае недакладныя звесткі пра гэту жывёлу, што прыжыліся ў літаратуры з часоў антычнасці. М. Гусоўскі прыгадвае свой удзелу паляваннях, што адбываліся калісьці на радзіме. Там ён добра вывучыў нораў і паводзіны зубра, назіраў за жыццём зубрынага статку. Радзіма паэта — багатая: «Многа ўсялякіх жывёл блукае і ў лесе, і ў полі...». Аўтара цешыць, што звер у яго краі — «ратнікам смелым раўня», можа спаборнічаць з чалавекам у сіле, смеласці, спрыце. Аднак паляваннем яго суайчыннікі займаюцца рэдка, бо вымушаны бараніць сваю зямлю ад ворагаў. Войны спусташаюць радзіму, нішчаць яе багацці, нясуць смерць і пакуты народу. «Мушу пра войны пісаць, — зазначае М. Гусоўскі. — Маўчанне было б тут ганебным. Бедства людзей вымагло словы і слёзы мае». Аўтар звяртаецца са словамі ўхвалы да караля-сучасніка Сігізмунда (Жыгімонта), адзначае яго паляўнічае ўмельства. Шырока паказваецца князь Вітаўт, пры якім Вялікае княства Літоўскае было моцным і незалежным. Часы Вітаўта паўстаюць у паэме як гераічныя, дзе кожны чалавек мог сцвердзіць сваю годнасць, паважаўся за смеласць, мужнасць, талент. Пісьменнік паказвае спаборніцтвы воінаў-паляўнічых па стральбе з лука, кіданні коп'яў у зубра, бо «ўсюды і як толькі мог Вітаўт кагорты вучыў». У творы падрабязна і дэталёва апісана паляванне на зубра. Спачатку звера скіроўваюць у загон, адасабляючы ад статку, потым цэляць у яго з лукаў, каб раззлаваць і прымусіць бегчы.
Грозны і страшны цяпер гэты лясны велікан.
Гневам напяты ўвесь, шыбуе праз пні і калоды,
Прагнучы, як наталіць ярасць крывёю ахвяр.
Пачынаецца поўнае драматызму адзінаборства людзей і магутнай жывёлы. Зубр умее за сябе пастаяць. Акрываўлены, раз'юшаны, ён «рушыць усё на шляху, быццам лавіна з гары». Нават знясілены гонам звер нясе смяртэльную небяспеку. Трэба мець адметны спрыт і немалую мужнасць, каб «пушчаў жыхар, наймагутнейшы звер, пераможаны ўкленчыў». Думка аўтара зноў скіроўваецца да праблем чалавечага існавання. Ён са скрухай гаворыць, што слабее ад несупынных войнаў, людской нязгоды «Хрыстовая светлая вера». Асуджае моцных свету гэтага, якія не думаюць пра спакой і мір. Апошнія старонкі твора — малітва да Дзевы Марыі. М. Гусоўскі просіць Маці Божую, абаронцу слабых і скрыўджаных, каб ворагі «не цягнулі ў ярмо бездапаможны народ», каб князі, каралі зразумелі ўласнае здрадніцтва, каб мір запанаваў на зямлі.
Гісторыя твора і яго мастацкія асаблівасці
«Песня пра зубра» напісана, як і некаторыя іншыя творы эпохі Адраджэння, на лацінскай мове. Выдадзеная ў 1523 г., яна, аднак, не была па належнаму ацэнена сучаснікамі М. Гусоўскага, а хутка і зусім аказалася забытай. Глыбою патрыятызм, нацыянальная самабытнасць твора ніяк не стасаваліся з палітыкай уціску, занядбання і ганьбавання ўсяго роднага, што стагоддзі вялася на беларускай зямлі. Не спрыяла папулярнасці твора, лічаць даследчыкі, і чужая мова, якая ўжо ў часы М. Гусоўскага выцяснялася з еўрапейскіх літаратур мовамі нацыянальнымі.
Вяртанне твора адбылося ў XIX ст., зноў жа няпроста. Паэта беспадстаўна прыпісвалі то да літоўскай, то да польскай, то да ўкраінскай літаратуры. Беларускі чытач з творам М. Гусоўскага пазнаёміўся толькі ў другой палове XX ст., дзякуючы перакладчыку Я. Семяжону. Нядаўна з'явіўся пераклад «Песні пра зубра» на беларускую мову Ул. Шатона.
Мэта, якая на пачатку стаяла перад аўтарам «Песні пра зубра» — пазнаёміць высокага чытача-чужынца з экзатычным зверам паўночных зямель, — аказалася замалой для таленту М. Гусоўскага. Зразумела, яна дасягнута ў творы. Пісьменнік ярка, рэалістычна-дакладна абмаляваў валадара беларускіх недраў. Ён грозны і магутны, горды і незалежны, можа быць лагодным і лютым, даваць жыццё і сеяць смерць. Але ён не крыўдзіць таго, хто ідзе да яго з дабром і мірам. Аўтар апеў родную зямлю, прыгажосць і багацце яе прыроды, самабытнасць народа. «Песня пра зубра» прагучала як велічная песня пра Радзіму. Разам з тым у паэме гучыць трывожны роздум над лесам роднага краю. Паэт-патрыёт бачыў, што яго любая Літва-Беларусь траціць сваю былую магутнасць і незалежнасць, а працавіты, мужны, спагадлівы народ пакутуе ад войнаў. М. Гусоўскі з гаркотай канстатаваў — тыя, хто стаіць над народам, забыліся на свае абавязкі:
Толькі адно ім наўме, аб адным заклапочаны вельмі,
Як бы на голаў каму зброю лацвей апусціць.
Іхні занятак — вайна на пагібель айчыннаму люду.
Паэт-гуманіст і адраджэнец асуджаў як міжусобіцы паміж беларуска-літоўскімі феадаламі, так і звадкі, суперніцтва паміж каранаванымі асобамі хрысціянскага свету («Што ж каралі сёння робяць для нас? А можа паснулі? Самі, прынамсі, яны дбаюць аб міры найменш»). У войнах, якія спусташаюць край, М. Гусоўскі бачыў немалую віну краін-суседзяў, гатовых дапамагчы ворагу, нажыцца на бядзе бліжняга. Аўтар «Песні пра зубра» паказаў трагічныя вынікі раз'яднанасці народаў «Хрыстовае веры такой жа». Іх чакае лес, падобны да тых, каго яны дапамагалі заняволіць.
Сучасным уладарам М. Гусоўскі супрацьпастаўляе князя Вітаўта, суровага, але справядлівага правіцеля, які караў махляроў, хабарнікаў, палахліўцаў і вылучаў людзей сумленных і адважных. Вітаўт — ідэальны вобраз у творы. Ён паказваецца як мудры палітык, мужны воін, абаронца роднай зямлі. Для аўтара істотна важна, што ён «сілу радзіме вярнуў, княствам вялікім зрабіў», прымусіў лічыцца з сабой і «татарына» і «маскавіта». Даследчыкі лічаць, што вобраз князя склаўся пад уздзеяннем «Пахвалы Вітаўту». Напісаная класічнай латынню (элегічным двувершам), «Песня пра зубра» разам з тым з'яўляецца творам самабытным і нацыянальна-адметным.
. Творчая дзейнасць паслядоунікау скарыны.( с. будны,в цяпінскі) билет5
С. Будны ўвайшоў у гісторыю як арыгінальны мысліцель. Зыходзячы з хрысціянскіх уяўленняў пра свет, ён дбаў пра маральную дасканаласць чалавека. Выказаў шмат цікавых і абгрунтаваных думак пра ўзаемаадносіны багатых і бедных у грамадстве, пра дзейнасць урада, Дзяржаўных інстытутаў (суда, войска, мясцовай адміністрацыі і т.д.). Аб'яўляў чалавека як галоўную каштоўнасць на зямлі, якому, згодна з боскай воляй, павінна падпарадкоўвацца усё жывое і нежывое. С. Будны заклікаў, каб кожны чалавек, жывучы з божым страхам у душы, усе свае ўчынкі суадносіў з запаведзямі Хрыста, ніколі не губляў надзеі на выратаванне, рабіў добрыя справы. Асветнік горача выступаў у абарону свабоды думкі і слова. Усякае прыцясненне і прыніжэнне асобы ён прыраўноўваў да найвялікшага зла. Ён быў праціўнікам ідэйнай нецярпімасці і радыкалізму, асуджаў каталікоў і лютэран за ганенні іншавернікаў, выступаў за грамадскую згоду, яднанне. Асветнік прызнаваў толькі справядлівыя войны. «Не кажной войны христианин служити можеть. Бо часом война бываеть не справядливая. Яко коли тыран или мучитель ка-кый гордый не переставаючи на своем панстве, чужие городы, княства или земли силою забираеть, таковое войны служити христианину не годиться. Бо таковая война ест разбой. Опять, справедливая война ест — коли не для гордости, не для лакомства, але для обороны пределов своих король или князь оружие противу врагом своим бероть». Адным з важнейшых дасягненняў рэфарматарскага руху ў заходнееўрапейскіх краінах стала выкарыстанне жывой народнай мовы ў літаратурнай дзейнасці і ў час богаслужэнняў. С. Будны, як актыўная постаць гэтага руху на беларускіх землях, на пачатку творчасці таксама звярнуўся да роднай мовы («Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам»). Пазней, вымушаны пісаць на польскай мове і латынь, ніколі не аддаваў перавагі нейкай адной. У прадмове да перакладу Бібліі выступіў з рашучым пратэстам супраць абразлівых адносін да любой мовы, тлумачачы, што ўсе яны ад Бога і таму — роўныя. У «Прысвячэнні князям Радзівілам», напісаным, побач з «Прадмовай да Чытача», да «Катэхізіса», С. Будны заклікаў князёў аказаць падтрымку кнізе на роднай мове беларусаў, любіць мову народа («...Абы ся ваши княжацкие милости не только в чужоземских языцех кохали, але бы ся тежь, ваши княжацкие милости, и того здавна славного языка словенского розмиловати и оным ся бавити рачили. Слушная бо речь ест, абы ваши княжацкие милости того народу язык миловати рачили, в котором давные предки и их княжацкие милости Панове отцы ваших княжецких милости славне преднейщие предложенства несуть»). З'яўленне «Катэхізісу» (Катэхізіс — выкладанне сутнасці якога-небудзь вучэння ў форме пытанняў і адказаў) С. Будны тлумачыў жаданнем спыніць распаўсюджанне «злых рэчаў, якія перамаглі ў Хрыстовай Царкве». У «Прадмове» да твора асветнік рэзка крытыкаваў дзейнасць праваслаўнага духавенства: «Не надобе о том много писати, вси бо ведаем, яковых тепер учителей маем. Ведает весь свет, яко на свои степени вступают. Не тайно тежь, яко на них стоять и справуются. Лепшей плакати, нежели их норовы выписовати». Ён звяртаў увагу на дрэнную сістэму адукацыі народа. Пры адсутнасці адукацыі і разумнага духоўнага выхавання, лічыў С. Будны, простаму люду немагчыма пазбавіцца ад невуцтва. Ён клапаціўся, каб прапаведнікі, духоўныя настаўнікі народа, былі адукаванымі і разумнымі. «...Аще слепец слепца водить — оба в яму впадетася, — прыводзіў біблейскую мудрасць С. Будны і ўсхвалявана звяртаўся да чьггача: «Слышиш ме, взлюбленый мой брате, иж тя сам господь остерегаеть, абы есь в яму не упал? Упадет всяк, кто ся слепому водити допущаеть. Чого ж для от таковых слепцов не бежим? Чому ся им водити допущаем? Смилуйся уже каждый над собою Бога для. Встани от сна, уже пора обачитися».
Прадмова
Кароткі змест «Прадмовы»Працягнуў справу Ф. Скарыны па перакдаду і выданню Бібліі. 3-за складанасці працы (В. Цяпінскі побач з перакладам на родную мову змясціў паралельна тэкст стараславянскі), недахопу матэрыяльных сродкаў ён пераклаў і выдаў у 70-я гг. XVI ст. толькі частку Евангелля. Да кніг Бібліі В. Цяпінскім была напісана страсная публіцыстычная прадмова, якая па невядомых прычынах засталася неапублікаванаУ літаратуры таго часу няма больш рашучага выступлення ў абарону роднай мовы і нацыянальнай культуры. В. Цяпінскі быў перакананы, што толькі з дапамогай асветы і адукацыі на роднай мове можна супрацьстаяць асімілятарскай палітыцы з бокуПольшчы.Ёнпершым з беларускіх асветнікаў выступіў супраць паланізацыі роднага краю, заклікаў духоўных і свецкіх феадалаў агульнымі намаганнямі ствараць і падтрымліваць нацыянальныя школы і навуку.
В. Цяпінскі тлумачыць, чаму ён узяўся за пераклад кніг Бібліі. «...Владыки и нихто з учоных через так многий час не хотели, — з убогое свои маетности народу моему услугую». Аўтар «Прадмовы» называв тыя хрысціянскія народы, якія даўно «слово божее з латинских и иных писм своим теж езыком прирожоным перакладати и читати почали». Сэрца слязьмі абліваецца, гаворыць ён, бачачы, як вялікія князі і багатыя паны, нявінныя дзеткі, мужы і жонкі занядбалі сваю мову, некаторыя з іх і пісаць на ёй і з Богам гаварыць саромеюцца. Продкаў некаторых нашых, што паказалі сябе «не толко в своем, але теж и в розных езыках науки», называлі «залатавустамі», Калі б яны цяпер былі, то надта засмуціліся б, «видечи, яко краса и оздоба народу их в потомстве их отнята а просто загинула».
Звяртаючыся да паноў і духавенства, В. Цяпінскі нагадваў пра іх абавязак клапаціцца аб простым людзе, яго навучанні. На гэта, а «не на марнотрацтва, не на строй и што такого», павінны траціцца багацці, якія перайшлі ў спадчыну ад продкаў. Школы, на думку асветніка, павінны даваць больш ведаў, «.. леч не такой, яко тепер на вечный свой встыд только прочести и то ледво в своем езыку на болшь учате».
У канцы «Прадмовы» В. Цяпінскі заклікае ўсіх да цярпімасці. «Не мець варожасці да тых, хто нас щипанем, ожиганем преследують», а просіць пана Бога і за іх.
Білет6. Палемічная літ-ра17 ст.( а філіповіч,м сматрыцкі, п скарга,і пацей) билет6
філіповічДыярыуш Дыярыуш (у перакладзе з лацінскай мовы — дзённік) — жанр старажытнабеларускай літаратуры, у якім у храналагічнай паслядоўнасці перадаваліся падзеі грамадска-палітычнага ці прыватнага жыцця праз суб'ектыўнае ўспрыманне пэўнай асобы. Паколькі ўсё жыццё А. Філіповіч прысвяціў змаганню за правы і прывілеі праваслаўнай царквы, грамадскае і асабістае ў яго «Дыярыушы» цесна пераплецена. Твор шматпланавы па кампазіцыі. Аўтар аб'яднаў падарожныя нататкі («Гісторыя падарожжа ў Маскву»), тлумачальныя запіскі, успаміны, дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс аб пражытым, пасланні, пісьмы, выкрывальніцкія прамовы, філасофскія трактаты багаслоўскага характару, вершы і песні, складзеныя ў турме. Твор стракаты па стылю — апавядальная манера змяняецца заклікавай публіцыстычнасцю, дакументальныя згадкі — містычнымі карцінамі і г. д. Аўтар выступае то прапаведнікам «разумнай мернасці» ў грамадстве, то ваяўнічым абаронцам «веры праўдзівай і царквы ўсходняй грэчаскай». У «Дыярыушы» А. Філіповіча няма кніжнай рыторыкі, да чаго часта звяртаўся ў творах яго сучаснік М. Сматрыцкі. Аўтар абапіраўся на ўласныя назіранні, на факты рэчаіснасці. Апантаны да фанатызму, надзвычай уражлівы, А. Філіповіч часам «бачыў» тое, што выходзіць за рамкі рэальнага. Так, у адной з частак «Дыярыуша» ён апісвае «борзо страшнии видоки (відовішча.— Г. Г.) на неби и земли», убачанае ім не ў сне, а на яве і ў дзень. На небе — гнеўныя хмары з войскам, пастаўленым у строй, на зямлі — сем агнёў пякельных, прыгатаваных на сем смяртэльных грахоў. «З тых огнюв ...трох особ выразне видилем: нунциуша легата (пасла рымскага папы. — Г. Г.) в короне папежской. Жигмонта кроля и Сапегу гетмана, за преследоване церкви восточной барзо смутно седячих». Поруч з гэтым у «Дыярыушы» шмат дакладных апісанняў і згадак: «Мещане зась убогие з Люблина, Сокаля, Орши, Пинска, Белска, Кобриня, Берестя и з инших мест и местечек плачливе ляментуют, же юж не мают и людей, з ким бы церквей своих доходити могли!.. Ах, беда ж! Креста не принявши детки, а дарослые без шлюбов живут, а умерлых в полях, в огородах и в пивницах потаемне в ночи погребают!.. Над турецкую неволю, тут в панстве христианском православные люде болшую неволю терпят и мают! Бо оршане бедные за тое, што в братстве своем новую церков збудовали, двесте червоных золотых подканцлерому за печать давали...» А. Філіповіч — прадстаўнік апошняга этапа ў развіцці палемічнай публіцыстыкі.
Сматрыцкі
Трэнас Непасрэднай прычынай для напісання твора сталі віленскія падзеі 1609 г., калі уніяцкім мітрапалітам Іпаціем Пацеем быў учынены пагром праваслаўных манастыроў і цэркваў. Па тагачаснай традыцыі пачынаецца «Трэнас» эпіграмай на герб дому Вішнявецкіх. У першым раздзеле гучыць плач усходняй (праваслаўнай) Царквы, якая паўстае ў вобразе жанчыны-маці, пакінутай дзецьмі. («Бяда мне, абцяжаранай невымоўнымі цяжкасцямі! Рукі мае ў аковах, ярмо на шыі, путы на нагах... меч з двух бакоў востры пад галавою... адусюль стогны і енкі, адусюль страх, адусюль праследаванні... Раней я была цудоўная і багатая, а цяпер абрыдлая і бедная. Калісьці была каралеваю, якую кахаў увесь свет, а цяпер усімі пагарджана і даведзена да смутку... Слухайце жалобную аповесць маю усе народы, слухайце ўсе, хто жыве на зямлі! Сыны і дочкі мае, якіх я нарадзіла і выхавала, пакінулі мяне і пайшлі датой, якая імі не пакутавала, каб досыць насыціцца ад яе тлустасці, Святары мае аслеплі, пастыры, не жадаючы ведаць таго, што змаганне ідзе за душу, анямелі. Старцы мае здурнелі, юнакі здзічалі, дочкі пайшлі на распусту, і ўсе аднадушна, Бога і праўду забыўшы, замахнуліся на маю душу»). М. Сматрыцкі дае знішчальную характарыстыку пастырам («У жыцці вы карчмары і купцы, у звычаях лежабокі, у размове невукі, а ў абыходжанні лісы крывадушныя...»), называе магнатаў, якія здрадзілі праваслаўю («Дзе... дарагія і вельмі каштоўныя каменні той самай кароны, слаўныя дамы рускіх князёў... князі Слуцкія, Заслаўскія, Збаражскія, Вішнявецкія, Сангушкі, Чартарыйскія...»).
Другі раздзел падаецца ў форме размовы маці з сынам, які пакінуў яе разам з іншымі. У трэцім і чацвёртым раздзелах М. Сматрыцкі звярнуўся да выказванняў старажытных багасловаў і філосафаў пра верхавенства папы рымскага. Апошнія шэсць раздзелаў прысвечаны вырашэнню рэлігійных праблем. Твор высокага грамадзянскага гучання. Напісаны на польскай мове. У «Трэнасе» выразна выявіліся рысы стылю барока: спалучэнне высокага і нізкага, элегіі, патэтыкі з іроніяй, сатырай, гратэскам. Аўтар шырока звяртаўся да метафарычнай сімволікі, у творы суіснуюць побач народна-паэтычныя, міфалагічныя, біблейскія вобразы-сімвалы.П скаргаБілет 7. Стыль барока у бел паэзіі. Творчасць с полацкага билет7Паэзія Асаблівасці творчасці Раннія вершы (цыклы «Акафіст», «Канон», 1648 г.) носяць павучальна-рэлігійны характар, напісаны ў традыцыях панегірычнай паэзіі. На пачатку творчага шляху пісаў на беларускай мове, але хутка звярнуўся да польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай. У Прадмове да «Рыфмологиона» С. Полацкі пісаў: ...Писах в начале по языку тому,
Иже свойственный бе моему дому.
Таже увидев много ползу быти,
Славенскому ся чистому учити.
Взях грамматику прилежах читати,
Бог же удобно даде ми ю знати...
Пад уплывам еўрапейскага барока С. Полацкі паступова набліжаўся да сацыяльна -філасофскіх і гістарычных праблем. Істотнае месца ў творчасці паэта займалі сатырычныя матывы, ён выкрываў кар'ерызм, прыстасавальніцтва, самазадаволенасць і іншыя заганы чалавека. У вершы «Стихи утешный к лицу единому» С. Полацкі з'едліва высмейваў самаўпэўненага Сямёна, які лічыць сябе самым разумным, моцным, багатым.
.Видете мене, как я муж отраден,
Возростом велик и умом изряден?
Кто ся со мною может поровнати,
Разве из мертвых Голиафу встати?
Ума излишком, аж негде девати, —
Купи кто хочет, а я рад продати.
Вся глава умом велми ся наткана,
А мозгу мало, что места не стало.
Временем сквозь нос разум вытекает,
Да Семен умен — языком приймает. Адна бяда ў Сямёна — «злые люди женится не дали». Герой верша абяцае «праведно служити» таму, хто паспрыяе яму ажаніцца — «хлеб дармо ести и вино добре пити». У канцы 70-х гг. С. Полацкі склаў два зборнікі паэзіі — «Вертоград многоцветный»» (увайшлі вершы грамадска-палітычнай, маральна-філасофскай, сямейна-бытавой тэматыкі) і «Рыфмологион» (уключаны патрыятычныя творы апошніх дзесяцігоддзяў). У маскоўскі перыяд С. Полацкі стварыў на аснове біблейскіх сюжэтаў дзве п'есы — «Комедия притчи о блудном сыне» і «Трагедия о Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех, в пещи не сожженных». С. Полацкі распрацоўваў новыя жанры і формы вершатворчасці, шырока выкарыстоўваў барочныя прыёмы пісьма (зрокава-графічны эфект, ускладнёныя метафары, гіперба-лы, алегорыі, сімвалы і інш.).Білет 14. Паэма “энеіда навыварат”. Жанр пародыі, характар увасаблення рэчаіснасціЭней пасля падзення Троі вымушаны пакінуць горад. Зрабіўшы човен, ён «траянцамі яго набіў» і паплыў па мору. Багіня Юнона вырашыла загубіць Энея. Неўзлюбіла яна яго за тое, што Эней — сын багіні хараства Венеры. Юнона просіць дапамогі ў свата Эола (бога вятроў). Вятроў з мора праганяе Нептун, якому перапалоханы Эней паабяцаў аддаць грошы і добра пачаставаць. Венера, даведаўшыся пра злыя намеры Юноны, «пайшла да Зеўса на паклон». Бог багоў запэўніў Венеру, што яе сын даплыве да Рыма і стане там царом. Адпачыўшы, траянцы зноў узяліся за вёслы. Пасля доўгага падарожжа апынуліся ў Карфагене. Заснавальніца горада Дыдона сустрэла падарожнікаў няветліва. Але, даведаўшыся, што з імі Эней, запрасіла ў госці.Паэма заканчваецца апісаннем застолля ў царыцы Дыдоны. Мастацкія асаблівасці
«Энеіда навыварат» была напісана ў канцы 10-х гадоў XIX ст. На такую думку наводзіць наступнае параўнанне ў творы: пасля пагроз Нептуна вятры ўцякаюць з мора, «як ад Кутуза Банапарт». Да нас дайшла толькі палова першайчасткі. Упершыню паэма была згадана чэшскім славістам П. Шафарыкам у 1842 г. А ў 1845 г. «Энеіда навыварат» з'явілася ў друку. Беларускі аўтар працягнуў распачатую М. Осіпавым і I. Катлярэўскім традыцыю травесційнага «пераказу» твора старажытнарымскага паэта Вергілія «Энеіда». Героі, якіх у свой час узнёсла апяваў Вергілій, пераапраналіся аўтарам ў простанароднае адзенне, сваімі рысамі характару і паводзінамі станавіліся падобнымі на сучасных людзей. Венера з кірмашу вярнулась
...Андрак з насоўкай апранула,
З падплётам ўздзела кавярзні,
Анучкі рабыя абула, Як быццам войта селязні...
З'яўленне ў рускай, украінскай, беларускай літаратурах «Энеід» сведчыла пра барацьбу дэмакратычных пісьменнікаў з эстэтыкай эпігонскага дваранскага класіцызму, цалкам адарванага ад народнай культуры. Паэма доўгі час лічылася ананімнай. У сучасным літаратуразнаўстве аўтарам «Энеіды навыварат» называецца Вікенці Равінскі (1786— 1855). У вядомую літаратурную форму беларускі аўтар уклаў арыгінальны змест. Антычнасць у творы — толькі мастацкая ўмоўнасць. Сапраўднымі героямі паэмы з'яўляюцца беларускія паны і прыгонныя сяляне. Так, зусім не як вольныя людзі паводзяць сябе траянцы пры сустрэчы з Дыдонай. На каленях просяць яе «запісаць у крэпасць» (у прыгонныя), абяцаюць сумленна працаваць на паншчыне, узгадваюць, якім рамяством кожны з іх валодае. Спадарожнікі Энея маюць тыповыя беларускія імёны:
Піліп наш лепіць гарлачы,
Пракоп жа ступы, таўкачы,
А Саўка зелле ўсяка знае... Праз «гісторыю» траянцаў (у Троі яны былі «сударскімі», г. зг. царскімі, уцяклі адтуль і просяцца да Дыдоны) у паэме паказваецца досыць тыповая пасля далучэння Беларусі да Расіі з'ява, калі былыя дзяржаўныя фальваркі аддаваліся царскім саноўнікам. Становішча сялян пагаршалася, і яны нярэдка ўцякалі ад сваіх гаспадароў, але вымушаны былі шукаць новых, бо дзейнічаў указ аб аседласці, на гэты указ намякае Дыдона:
Я й так дзесяцкага прыбіла,
Што ён распраўшчыны не знае
Ды без пашпортаў усіх пускае.
Знайшло адлюстраванне ў творы зараджэнне капіталістычных адносін у вёсцы. Траянцы, пералічваючы свае ўмельствы, не згадваюць пра традыцыйную для селяніна працу на зямлі. Яны ведаюць кавальскую, ганчарную, бондар скую і іншыя справы. «Энеіда навыварат» раскрывала эстэтычныя магчымасці беларускай мовы, мовы, якой было адмоўлена на той час у літаратурным існаванні, якая лічылася сялянскай, «хамскай». У першым вялікім па памеры беларускамоўным творы XIX ст. роднае слова прадстаўлена пакуль аднабакова, як размоўна-бытавое, грубавата-камічнае. А дна к яно здольнае на гаворку пра сур'ёзныя і важныя падзеі грамадскага і літаратурнага жыцця.
Білет 15. Паэма “ тарас на парнасе”.жанравыя асаблівасці, вобразнасць, мова твора
Палясоўшчык Тарас за сваю верную службу быў у ласцы ў пана. З ранку да вечара ён прападаў у лесе.
Аднойчы, палюючы на цецерукоў сутыкнуўся з мядзведзем. Стрэльба яго не спрацавала, давялося Тарасу ратавацца ўцёкамі. Паслізнуўся ён і зваліўся ў яму, трапіў у нейкае незнаёмае месца:
...Як там прыгожа!
Як быццам хто намаляваў!
Чырвоны краскі, мак і рожа...
Хлопчык з лукам і стрэламі, які «ці то прыйшоў, ці прыляцеў», патлумачыў палясоўшчыку, што дарога вядзе з таго свету на Парнас.
Прайшоўшы вёрст дзесяць, Тарас убачыў тару, а пад ёй шмат людзей з паперамі і кнігамі і — «ўсе паны». Штурхаючыся, спрачаючыся, яны лезлі на гару. Адзін з іх патрабаваў, каб яго прапусцілі, інакш у газеце «аблае на ўвесь свет, як Гогаля ў запрошлым леце». Паўз Тараса «як птушкі праляцелі» Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі і Гогаль.
Палясоўшчык узлез на гару і ўбачыў новы будынак, абнесены яловай агароджай. На двары хадзіла ўсякая жыўнасць. У хаце багі займаліся хто чым: Няптун ладзіў сеці, Сатурн падплятаў лапці, Марс з Геркулесам на пацеху старому Зеўсу біліся, Амур жартаваў з дзеўкамі. Зеўс, варухнуўшыся на печы нагадаў пра абед.
Багі паселі ўкруг стала,
I стравы смачны з печы Геба
Насіць да столу пачала.
Пасля добрага абеду багі пайшлі ў скокі. Калі дудар зайграў знаёмую мелодыю, Тарас не вытрымаў «і ад парога, што ёсць духу, скакаць на хату паляцеў». Аж здзівіліся багі яго ўмельству. Пасля зацікавіліся, хто ён і адкуль. Палясоўшчык расказаў, як трапіў на Парнас, і пачаў прасіцца дамоў. Па загаду Зеўса Тараса накармілі, а потым зефіры на крыллях перанеслі яго ў родны лес.
Пасля гэтага здарэння «Тарас ужо не ходзіць так дужа рана па лясах».
Мастацкія асаблівасці У апошнія гады ў літаратуразнаўстве замацавалася думка, што аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе» з'яўляецца Канстанцін Вераніцын. У творы ёсць мясціны, якія даюць магчымасць пэўным чынам зарыентавацца ў часе напісання. Булгарын («выдавец рэакцыйнай газеты «Северная пчела») у 1836 і 1842 гг. выступаў з рэзкай крытыкай М. Гогаля. Аднак верагодней за ўсё, паэма з'явілася пасля 1852 г., года смерці М. Гогаля, бо жывымі на Парнас пісьменнікі не траплялі.
Упершыню паэма была надрукавана ў 1889 г. у газеце «Минский листок».
З'явіўшыся на некалькі дзесяцігоддзяў пазней за «Энеіду навыварат», паэма «Тарас на Парнасе» вырашала іншыя, больш складаныя ідэйна-эстэтычныя задачы. Парадыйнасць твора скіравана супраць так званай афіцыйнай народнасці, супраць славянафільства з яго ідэалізацыяй патрыярхальнага ладу жыцця. Галоўным героем паэмы невядомы аўтар зрабіў простага селяніна. З'яўленне Тараса на гары, дзе жывуць багі і пісьменнікі, глыбока сімвалічнае. Такім чынам праводзілася думка, што чалавек з народа павінен стаць адным з галоўных герояў літаратуры. Сцвярджалася таксама права беларускай літаратуры (і беларускай мовы) заняць сваё месца на Парнасе.
Тарас, галоўны герой твора, паказаны чалавекам цікаўным, кемлівым, чулым да прыгажосці і нават літаратурна адукаваным. Праўда, ён не ведае прозвішча «сівога пана», што крычыць, «як ашалелы», але адразу пазнае Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага і Гогаля, разумее, чаму яны «шпарка каля нас прайшлі, як павы, на Парнас». У хаце багоў Тарас трымаецца з годнасцю, не саромеецца таго, што ён «не пісацель», а «палясоўшчык з Пуцявішча». Пайшоўшы ў скокі, нават здзівіў багоў, так гожа ў яго атрымлівалася. Галоўны герой паэмы валодае пачуццём гумару. Ён з іроніяй можа паставіцца да сябе самога (у час. сустрэчы з мядзведзем, узыходжання на Парнас). Дае дасціпныя, трапныя, часам па-сялянску грубаватыя характарыстыкі небажыхарам і іх занятку:
...З усяго сабралісь неба!
Як тараканы каля хлеба,
Багі паселі ўкруг стала.
Разам з тым вобраз Тараса не ідэалізуецца. Гэта жывы чалавек са сваім адметным характарам, са станоўчымі і не вельмі якасцямі. Так, аўтар лічыць не лепшай рысай свайго героя шчыраванне на пана. Зразумела, працавітасць, стараннасць, сумленнасць ні ў якім выпадку не з'яўляюцца заганамі. Тут чуецца водгулле спрэчак з славянафіламі, якія хацелі бачыць селяніна адданым пану і цару. Пісьменнікі-дэмакраты імкнуліся выхаваць у простага чалавека, чалавека працы, адчуванне годнасці, разуменне значнасці свайго становішча ў жыцці. Зусім не страх перад новымі прыгодамі прымусіў Тараса перастаць хадзіць «так дужа рана па лясах», з меншай стараннасцю пільнаваць панскі лес. «Перавыхаваўся» палясоўшчык, адчуўшы ўласную роўнасць з парнасцамі. У паэме паказваецца цэлы шэраг антычных багоў — Зеўс, Няптун, Сатурн, Марс, Венера, Амур, Геба. Багамі яны з'яўляюцца толькі па назве, але ніяк не па выгляду, роду заняткаў, паводзінах. У гэтых вобразах невядомы аўтар у парадыйным, сатырычным плане паказаў «вярхі» тагачаснага грамадства, развенчваючы «вышэйшасць» паноў у параўнанні з простым людам.
Паэма «Тарас на Парнасе» карысталася ў XIX ст. шырокай вядомасцю. Гэтаму садзейнічала натуральнасць, нязмушанасць яе інтанацыйна-рытмічнага гучання, блізкасць да жывой народнай мовы, тыповасць, вядомасць узноўленых аўтарам карцін жыцця, камізм сітуацый, у якія пастаўлены персанажы твора. Яна выклікала цікавасць да становішча і быту беларускага народа. Паэма стаіць на пачатку дэмакратычнай і рэалістычнай тэндэнцый у беларускай літаратуры.
У сыракомля билет8Лірыка ДОБРЫЯ ВЕСЦІ
Лірычны герой звяртаецца з прывітаннем да ветру «з далёкага свету», які прынёс добрыя весці. На Захадзе «б'юцца для славы, свабоды і чэсці і робяць вольных людзей з мужыкоў».
Далей гаворка ідзе пра родны край і тыя змены да лепшага, якія павінны адбыцца тут: Годзе ж вам,,годзе ў яснай карэце, Годзе, чыноўнікі, ездзіць у двор, Годзе вам, годзе, мужыцкія дзеці, 3 хаткі астаткі даваць на пабор. Мужык і шляхціц прысягнулі «быць сабе вольны і роўны народ», разам вырашаць грамадскія справы і змагацца з ворагам. Сваю «святую зямлю» лірычны герой просіць «радзіць нам збожжа ды судзіць пажаць», Сюды ўжо больш «не прыйдзе вораг з маскоўскага краю» забіраць зерне. У апошніх радках верша гучыць заклік-спадзяванне ў роўнасці, «у свабодзе зажыць шчасліва». ХАДЫКА (Гутарка з палескай мінуўшчыны)
Кароткі змест: «Пад замак слуцкі» збіраецца народ. Там «над мужыком і шляхтай суд па людску» правіць ваявода. Праз гурт людзей, не слухаючы варты, праціскаецца старац:
..Іскрацца дзіка вочы... Павісла белае валоссе клоччам, Касцісты твар, пагорбленыя плечы... Аддыхаўшыся, сабраўшы сілы, пачынае споведзь, выносіць на суд свой страшны лес. Трыццаць год, як ён хаваецца ў лесе. Лоўчы загадаў Хадыку асачыць мядзведзя, бо на паляванне меўся прыехаць сам гетман. Хадыка тры дні прагуляў у карчме, спадзеючыся, што ўсё паспее зрабіць да прыезду паноў у апошні дзень. Паляванне не адбылося, гетман «словам адборным злаяў лоўчага». Той, калі з'ехалі паны, «спагнаў злосць у ахвоту» на асочніку: Падхапілі мяне, прывязалі да дрэва, Лупцавалі гарапнікам з тоўстага дроту, Падплываў я крывёю ад панскага гневу. Марна бацька да ног прыпадае з адчаем, Плача жонка.
У парыве гневу Хадыка забіў лоўчага і ўцёк у пушчу. Цэлую ноч блукаў па лесе, згадваючы мёртвага пана і яго маладую жонку, уласную сям'ю. Ад людзей ён схаваўся, ад сумлення схавацца немагчыма.
Усю зіму змагаўся з холадам, голадам, сумленнем і д'яблам, які спакушаў выйсці на дарогу і разбоем здабыць ежу, апратку. Рэдка паварочвалася да Хадыкі паляўнічае шчасце вясной. А к лету ён зусім «падупаў душой, галадоўля ды скруха, — тапара не трымаюць аслабшыя рукі». З'явіліся думкі пра самагубства. Шукаючы патрэбную галіну, убачыў пчаліны рой. Вырашыў спачатку зрабіць пчолам дамоўку. Праца адвяла думкі пра смерць. Ішлі гады, «пашчарбіўся тапор, і сярмяга сатлела». Прыйшла старасць, з ёй нядужасць. Хадыка вырашыў ісці да людзей, ужо не баючыся зняволення і суда. Ды ўсе, каго ён сустракаў па дарозе і ў вёсцы, «з жахлівым крыкам уцякалі». Толькі адзін чалавек запрасіў на ноч, накарміў гарачай стравай, падараваў старую апранаху, а выслухаўшы Хадыку, падказаў, што «ў места князь прыехаў, судзіць за ўчынкі...» Хадыка просіць князя прызначыць яму суровае пакаранне, а за гэта абяцае аддаць сваю пчаліную гаспадарку. Князя вельмі ўразіў аповед старога. Ён перанёс суд на заўтрашні дзень. Хадыка да яго не дажыў, памёр у кляштары. Мастацкія асаблівасці Як і іншыя вялікія па памеру творы У. Сыракомлі («Дабрародны Ян Дэмбарог», «Лялька», «Ілюмінацыя» і г. д.), вершаванае апавяданне «Хадыка» напісана на польскай мове. Аднак героем яго з'яўляецца беларускі селянін, дакладней, асочнік (яго абавязак быў асочваць звера для панскіх паляўнічых уцех). Гэта падкрэслена ўжо падзагалоўкам твора — гутарка з палескай мінуўшчыны. Вобраз Хадыкі псіхалагічна заглыблены. Аўтар паказаў душэўныя пакуты чалавека, на сумленні якога цяжкі грэх. Хадыку праз трыццаць год на сатлелай сярмязе бачацца нязмытыя плямы крыві, «свежая памяць аб даўнім злачыну».
Пісьменнік не спрашчае сітуацыю. Хадыка забіў лоўчага, помсцячы за свае пакуты. Пан лоўчы быў «спрытны ...да зброі, а болей да біча», які ён часта апускаў на спіны залежных ад яго мужыкоў, Аднак герой не прымае такое апраўданне. Адразу пасля забойства ў яго вачах паўстае жонка пана лоўчага, як яна «галосіць з адчаю». Вельмі хутка Хадыка зразумеў нерэальнасць уласных спадзяванняў, што «час злачынства астудзіць, забудуцца людзі, і віну акуплю я пакутай і працай». Герой твора пакараў сябе сам — трыццаць гадоў «у скрусе жыў заўсёды», носячы ў душы невыносны боль. Нават князь, выслухаўшы споведзь Хадыкі, «бядой мужычай... устурбаваны». Мукі сумлення скончыліся ў героя толькі са смерцю, таму ён і прасіў сабе такога пакарання («Мяне ж, забойцу, пакарай на горла»). У. Сыракомля раскрыў у творы складаны свет чалавечай душы. У той час, калі многія прадстаўнікі пануючага класа не лічылі мужыка за чалавека, аўтар «Хадыкі» гаварыў пра яго высокую маральнасць і сумленнасць. Поруч з гэтым у апавяданні падкрэсліваецца моц духу, жыццястойкасць селяніна. Аднойчы, узняўшы ў парыве помсты сякеру супраць пана, ён не пайшоў па шляху разбою і гвалту. I не засіліўся, хоць часта смерць уяўлялася яму збавіцелькай ад пакут сумлення, ад здзічэлага, галоднага існавання. Хадыка развёў у пушчы пчэльнік. Зразумела, праца з пчоламі пэўным чынам ратавала яго ад скрушных думак, аднак мела яна і больш шырокі сэнс, бо скіравана была да людзей.
Гаспадарка ў бары — гэта ж дзіўнае дзіва. Не для ўласных патрэб, не на продаж у месце... А для працы, карысці... да так сабе, ўрэшце, Для людзей, бо на іх жа трымаецца праца, — тлумачыць Хадыка, марачы аб тым, што нехта некалі знойдзе яго гаспадарку і скарыстае на карысць. У. Сыракомля ўзняўся ў творы да гаворкі пра сэнс чалавечага існавання. Вырашаў аўтар спрадвечную філасофскую праблему ў адпаведнасці са светабачаннем народа, мараллю чалавека працы.Білет 10. Творчасць бел-польскіх пісьменнікау(я чачот.я баршчэускі.у сыракомля)Я баршчэускіШляхціц Завальня Кароткі змест апавядання «Пра чарнакніжніка і пра цмока...»: Адзін з падарожных людзей расказвае шляхціцу Завальню, што ў маладыя яго гады людзі мелі вельмі дрэннага пана. Яшчэ больш лютым пан стаў, калі сышоўся з чарнакніжнікам і прадаў душу д'яблу. У пана быў лёкай Карпа. Але і ён з нейкага часу не мог дагадзіць пану. Пан яго выгнаў з маёнтка, аддаўшы ў работнікі заможнаму гаспадару. Працаваць Карпа не ўмеў і не любіў, быў упартым, таму на яго часта скардзіліся людзі Урэшце пан даў яму колькі дзесяцін зямлі і пабудаваў хату Карпа ўпадабаў сціплую, слухмяную, прыгожую Агапку. Але бацькі не хацелі аддаваць адзіную дачку за лайдака. Пан па просьбе бацькоў Агапкі і аканома адклаў вяселле на год За гэты час Карпа павінен быў паказаць, на што ён здатны як гаспадар. Карпа пайшоў да чараўніка Парамона. Той даў яму зярнят і сказаў накарміць імі чорнага пеўня. Певень знясе яйка, якое Карпу трэба цэлы месяц насіць пад пахай. З яйка вылупіцца маленькая яшчарка. Карпа павінен яе кожны дзень карміць малаком са сваёй далоні. Праз месяц з яшчаркі вырасце крылаты цмок, які будзе служыць свайму гаспадару, прыносіць ноччу збожжа, золата, срэбра. Толькі трэба з ім жыць у згодзе. З дапамогай цмока Карпа разбагацеў. Праз год ён накупляў пану падарункаў і прыехаў да яго на добрым кані. Пан загадаў бацькам Агапкі рыхтавацца да вяселля. Вяселле Карпы і Агапкі было нярадасным. Калі яно перайшло ў дом Карпы, то гасцей стала апаноўваць незразумелая трывога. На вяселле з'явіўся Парамон. Акімь Грышка прыгадалі чараўніку, як калісьці ён назваў іх вінаватымі ў крадзяжы палатна, хоць гэта была няпраўда. Парамон, помсцячы, прымусіў аднаго граць, а другога скакаць да поўнай знямогі. Пасля вяселля Карпа яшчэ больш разбагацеў, зажыў па-панску. Аднак быў увесь час неспакойны, пачаў знікаць на некалькі дзён. Да Агапкі стаў з'яўляцца малады чалавек. Ён прапаноўваў ёй золата, сваю службу, дапамогу. Калі жанчына памінала Бога ці хрысцілася, чалавек знікаў. Агапка паслала ў вёску па бацькоў, каб тыя параілі, што ёй рабіць. У хаце пачало адбывацца неверагоднае: скакалі і падалі рэчы, з вакон і ад сцен ляцелі камяні. Карпа, калі даведаўся, што дзеецца ў яго адсутнасць, пайшоў да Парамона, але на гэты раз чараўнік яму не дапамог. Прыехаў Карпаў дом свянціць ксёндз. Аднак, калі ён са свянцонай вадой хацеў наблізіцца да сцен, дом імгненна ахапіла полымя. Карпа пасля пажару знік. Праз нейкі час яго мёртвага знайшлі ў возеры. Агапка перайшла жыць да бацькоў, доўга хварэла. Пасля смерці бацькоў згасла, як свечка. Кароткі змест апавядання «Вужыная карона»: Пан прыслаў загад свайму лоўчаму праз тры дні прынесці ў двор «пару глушцоў, дзве пары цецерукоў і колькі курапатак». Цэлы дзень прахадзіў Сямён у лесе, аднак нічога не ўпаляваў. Баючыся, каб пан не абвінаваціў у гультайстве, падумаў пра сябе, што пакланіўся б цяпер і нячысціку. Раптам выбег аднекуль чорны сабака са страшнымі вачыма. Потым выйшаў з гушчару пажылы чалавек. Чалавек параіў Сямёну ісці ўвечары на Лысую гару. Па дарозе нічога не баяцца і нічаму не здзіўляцца. Раніцай на схіле гары ён сустрэне сярод мноства вужоў Вужынага Караля. Трэба паслаць перад ім белую хусцінку, укленчыць і пакланіцца. Вуж скіне на хустку сваю Залатую Карону. З гэтага часу Сямёну будзе дапамагаць чорны сабака. Лоўчы зрабіў усё так, як яму сказаў незнаемы стары. Усе дзівіліся з паляўнічага шчасця і спрыту Сямёна. Хутка па ваколіцы пайшла пагалоска, што Сямён чараўнік. Аднойчы Сямён ідучы на паляванне, сустрэў Марысю. Дзяўчына даўно вабіла лоўчага. Вырашыў ён спытаць, ці падабаецца ёй. Марыся адказала, што баіцца чараўнікоў, а людзі кажуць, што Сямён чаруе. Каб пераканаць дзяўчыну ў тым, што не знаецца з нячыстай сілай, Сямён пацалаваў крыжык. I як толькі гэта зрабіў, з травы падняў галаву велізарны вуж, спалохаўшы Марысю. Сямён выцеў вужа камнем. Потым з'явіўся чорны сабака, загаўкаў і знік. Сямён у гэты дзень нічога не ўпаляваў, а прыйшоўшы дадому, убачыў, што Вужыная Карона ўжо не залатая. Замест золата — два пажоўклыя бярозавыя лісточкі. Чорны сабака больш не сустракаў лоўчага ў лесе і паляўнічае шчасце назаўсёды здрадзіла Сямёну. Доўга дома, у гасцях чалавеку дакучалі вужы: не баючыся нічога, з'яўляліся перад ім. Кароткі змест апавядання «Ваўкалак»: Недалёка ад горада Невеля жыў селянін па імені Марка. Яго ніколі не бачылі вясёлым. Калі пыталі, чаму ён увесь час маркотны, Марка адказваў, што шмат пакутаваў і нішто яго ўжо не цікавіць. Вось якая гісторыя яго жыцця. Некалі і ён быў вясёлы, любіў кірмашы і забавы. Спадабалася яму дзяўчына. Усё было спачатку добра, бо яна Марку адказвала ўзаемнасцю. Шмат каму падабалася Алена. Хацеў узяць яе за жонку Ілля, які быў у ласцы ў пана. Аднак сватоў Аленіны бацькі не прынялі. Тады Ілля дамогся свайго праз пана. Марка на жарцікі і кепікі, што ў яго адбілі нявесту, адказваў: «...Нядоўга Ілля мецьме панскую ласку, а грошы, сабраныя ашуканствам і крадзяжом, шчасця не дадуць...» Ілля за гэта вырашыў адпомсціць. У час вяселля Марку запрасіў выпіць кілішак гарэлкі дудар Арцём. I Марка набыў выгляд ваўка, бо гарэлка была чараваная. Уцёк ад людзей, бо нават свойская жывёла палохалася яго выгляду. Доўга блукаў ён у абліччы страшнага звера, але з чалавечымі думкамі і пачуццямі, з памяццю пра мінулае. Шукаў птушыная гнёзды, лавіў зайцоў, каб пракарміцца. Да людзей падыходзіць баяўся. У нядоўгіх снах вярталася да Маркі шчаслівае мінулае. Пачала ў ім расці нянавісць да людзей. Вырашыў шкодзіць ім ва ўсім, як яны шкодзяць адзін аднаму пры зручным выпадку... Надалася нагода адпомсціць Арцёму. Той араў поле, а непадалёку ад лесу яго малая дачка пасвіла гусей. Марка выскачыў з лесу, схапіў дзяўчынку і, аднёсшы яе ў глыб лесу, кінуў там.
Аднак не доўга цешыла Марку помста. Напаў на яго нязносны сум, зразумеў ён, што помстаю не супакоіш пакуты. Не давалі спакою бацькаўская роспач, плач пакінутай у лесе дзяўчынкі .Марка шукаў дзяўчынку, але не знайшоў.
Аднаго разу ён падслухаў размову знаёмых людзей. Тыя, згадваючы яго лёс, гаварылі пра чараўніцу Аксіню, якая лёгка ператварае людзей у звяроў і зноў вяртае ім чалавечае аблічча. Доўга блукаў Марка па дзікіх пушчах і дарогах. Ранкам на паляне сустрэў котку, якая весела лавіла матылёў. Хацеў схапіць яе і разарваць, ды яна ператварылася ў сароку і паляцела. Сарока прывяла Марку да самотнай хаціны, на якой і вакол якой было мноства катоў. Ісці да чараўніцы Аксіні Марка не адважыўся, вырашыў прычакаць яе ля хаціны. Калі сонца схавалася за лесам, усе каты пабеглі на луг і пачалі зрываць зубамі нейкую траву і ўраз ператварыліся ў дзяўчат. Сарваў і ён гэтую траву, таксама набыў чалавечы воблік. Шчасце яго доўжылася толькі да поўначы. У поўнач дзяўчаты сталі катамі, а Марка — ваўкалакам. Прычакаў Марка наступнага вечара, зноў стаў чалавекам. Адна з дзяўчат-котак сказала, што ненавідзіць ваўкоў, бо праз іх стала няшчаснай. Калісьці яе, як пасвіла гусей, схапіў воўк і занёс у лес. На плач прыляцела чорнай птушкай Аксіня і забрала ў сваю хаціну. Дзяўчына праклінае Марку, гаворачы, што лепш бы ён разарваў яе тады. Марка кінуўся бегчы куды вочы глядзяць, зноў несучы з сабой страшны ўспамін. Блукаючы без адпачынку, Марка натрапіў на сустрэчу ксяндза з сялянамі. Пачуў, як павучаў ксёндз, каб жылі між сабою ў згодзе і ніколі не думалі пра помсту. Марка вырашыў не толькі не шкодзіць людзям, але нават старацца ім служыць і дапамагаць. Можа, тады і над ім Бог злітуецца. Праз нейкі час ён набрыў на Алену, былую сваю каханую. Яна жала, а на мяжы спаў яе маленькі сын. Раптам з лесу выскачыў воўк і схапіў дзіця. Марка дагнаў ваўка, адабраў хлопчыка і прынёс да маці, якая ад гора знепрытомнела.Пасля гэтага Марку ахінулі «нейкае прыемнае пачуццё і ціхамірнасць». Ён лёг пад дрэвам і заснуў. Вярнуўся ў сне ў сваю шчаслівую маладосць. Убачыў Ганку, дачку Арцёма, потым сустрэў Волата... Прачнуўся Марка чалавекам. Спачатку баяўся крануцца з месца, каб не развеяліся салодкія мроі, не верыў, што жахлівае жыццё скончылася. Кароткі змест апавядання «Плачка»: Сляпы Францішак расказвае пра дзіўную кабету, якую бачылі ў розных мясцінах Беларусь Кабета тая незвычайна прыгожая. «Вопратка яе — белая, яе снег, на галаве — чорны ўбор, і чорная хустка накінута на плечы. Твар хоць і смуглы ад сонца і ветру, але гожы і паглядны, вочы жывыя і заўсёды блішчаць на іх слёзы. Яна з'яўляецца найчасцей у пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах». Каля Полацка ў пустую хату, пачуўшы у ёй журботны спеў, зайшоў «убогі сляпы, якога вёў маленькі хлопчык», прасіць міластыню. Пасярод хаты з'явілася кабета, кінула жменю сярэбраных манет сляпому ў шапку і знікла. На тых манетах з аднаго боку былі выявы каралёў, а з другога — Пагоня. Бачылі, што жанчына плакала, седзячы на парозе пустой каплічкі каля Віцебска. Рознае думалі людзі пра Плачку. Адны баяліся, што яна вяшчуе нейкае вялікае няшчасце, другія звязвалі з'яўленне жанчыны з закапаным скарбам. У адной вёсцы жыў бедны стары, які шмат пабачыў свету. Ён гаварыў такія словы: «Браты! Слёзы і нараканні гэтай жанчыны абяцаюць вам не золата і срэбра, кабета плача на парозе забытае вамі святыні. Вы думаеце толькі пра багацце, а вас чакаюць беднасць і пакуты». Маладыя пайшлі ноччу шукаць скарб на тым месцы, дзе сядзела Плачка. Адкапалі толькі спарахнелыя дошкі ды чарапы. Там, дзе яны капалі, некалі былі могілкі. Ідучы ў вёску, убачылі Плачку, але яна ўмомант прапала. Засталося толькі вялікае асінае гняздо. Моладзь вырашыла злосна пажартаваць над старым — укінуць праз акно ў хату гняздо з восамі. Аднак перад старым рассыпалася золата. З'явілася Плачка і сказала: «Бяры палову гэтага золата сабе, а другую — раздай убогім. Бог дапамагае маім пакутным дзецям». Пан М. у Інфлянтах загадаў аканому збіраць людзей і пачынаць капаць на замкавых руінах, дзе пасля захаду сонца залівалася слязьмі Плачка. Аканом паспрабаваў давесці, што жанчына аплаквала смерць нейкіх нешчаслівых дзяцей, а пра схаваныя скарбы не ўспамінала. Аднак пан не стаў слухаць. Адкапалі мураваны склеп, поўны шкілетаў у розных паставах. Косці рук і ног — у цяжкіх кайданах. Кайданы, як памятку старажытнасці, пан забраў у маёнтак, а косці людзі пахавалі на бліжэйшых могілках. Шукалі захаваны скарб каля Полацка. Выкапалі шкілет, грудзі якога закрываў жалезны панцыр, а чэрап — жалезны чалом-шышак. Вырашылі шкілет пакінуць, а даспехі і меч забраць з сабой. Аднак пры святле маланкі ўзняўся над скарбашукальнікамі Волат у жалезным панцыры, трымаючы агнёвы меч. «Нікчэмныя людзі! Золату і срэбру прадалі вы свае душы. Думаючы адно пра багацце, вы зняважылі прах Героя.,.», — гнеўна сказаў Волат.На Пачаноўскай гары са слёз Плачкі ўтварылася крыніца жывой вады. Падыходзяць людзі да крыніцы і бачаць побач з ёй сіраціну, але не пазнаюць у ёй Плачку. Некаторыя ўвогуле нічога не заўважаюць. Як тлумачыць сляпы Францішак, людзі шукаюць выгод, поўныя пыхі, яны не пазналі яе, хоць яна па ўсім краі з'яўляецца ў адным вобліку. Кароткі змест апавядання «Сын Буры»: Сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які называў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Здавалася, што грымоты і маланкі не палохалі яго, а забаўлялі. У гаворцы ён прызнаўся, што любіць слухаць шум ветру, любіць глядзець на хвалі чорных хмар і на пажары перуноў. Імя сваё патлумачыў наступным чынам: «Няма тут нічога дзіўнага. У багатым палацы, абкружаны мноствам лёкаяў і лісліўцаў, жыве Сын Шчасця. Ён ясны і халодны, як кавалак золата, з пагардай пазірае на сваіх падданых, якія мусяць, як пчолы, дзеля яго выгоды і ўцехі збіраць па лугах мёд. У хаце, пад саламянай страхою, жыве Сын Цярпення. Гэты ўсім сэрцам прывязаўся да таго кутка зямлі, які корміць яго і апранае. Я — Сын бацькоў, гнаных Бураю і Неспакоем. Мой бацька не разарваў жалезных кайданоў, якія колькі год упіваліся ў яго рукі і ногі. Несканчоныя слёзы і нараканні маці маёй, калі быў яшчэ ў яе ўлонні, паўплывалі на ўсю маю натуру...» Плачка спаткала Сына Буры каля беднай хаціны яго бацькоў. Была яна ў сукенцы вясёлкавых барваў і з кветкамі на галаве. Яна паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблокамі кружаць арлы. Вырашыў ён пабачыць, што дзеецца на свеце, высока і далёка ляцець. З таго часу і блукае па зямлі. Мастацкія асаблівасці
«Сярод беларускага народа захоўваюцца яшчэ і цяпер некаторыя паданні даўніх часоў, якія пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія ж цьмяныя, як і міфалогія старажытных народаў... У іх (жыхароў паўночнай Беларусь — Т. Г.)фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Я нарадзіўся там і вырас, іх скаргі і журботныя апавяданні, як гоман дзікіх лясоў навявалі на мяне заўсёды змрочныя думкі і з дзяцінства былі маёй адзінай марай. Некаторыя з гэтых родных успамінаў я прыгадаў у баладах... Балады былі пачаткам таго, пра што я меў намер сказаць падрабязней. Я не пераймаю формаў, якія любілі пісьменнікі англійскія, нямецкія або французскія; лічу, што чужаземнае не будзе пасаваць негаваркому жыхару Беларусь Узяў я форму з самой прыроды». Ян Баршчэўскі. Колькі слоў ад аўтара. Пецярбург, 1844 «Тое, што піша пан Баршчэўскі прозай, не датычыць непасрэдна ні гісторыі, ні літаратуры, ні мовы Беларусі, але мае сувязь з рэччу больш важнай, а менавіта з духам і паэзіяй народа, адкуль выйшлі і гісторыя, і літаратура, і мова. Ухапіўся ён за самую жыццёвую аснову і вырашыў паказаць у мастацтве вялікі народны вобраз. Ён мае перад сабою народ, часта з усёй прывабнасцю ягоных яшчэ паганскіх фантазій, якія апраменьвае сваім, так бы мовіць, беларускім гафманізмам (ад Гофман — прозвішча нямецкага пісьменніка-рамантыка. — Г. Г.)... У гэтых апавяданнях... толькі адно ядро належыць простаму народу, увесь малюнак — фантазія аўтара, сатканая на аснове нацыянальных колераў... Пан Баршчэўскі не збіральнік паданняў, але іх выразнік у мастацтве».
Рамуальд Падбярэскі. Беларусь і Ян Баршчэўскі. Пецярбург, 1844 «Шляхціц Завальня...» складаецца з асобных апавяданняў. Разам з тым гэта кампазіцыйна цэласны твор, бо ўсе расказаныя рознымі людзьмі гісторыі яднаюць паміж сабой вобразы шляхціца Завальні, які ўжо нямала пажыў на свеце, і яго маладога пляменніка. Пры ўсёй непадобнасці сюжэтаў апавяданняў — яны тэматычна блізкія, заснаваныя на народных паданнях, легендах, павер'ях, прымхах. Формы ўзаемадзеяння Я. Баршчэўскага з вуснай народнай творчасцю вельмі разнастайныя. Аўтар звяртаецца да фальклорных сюжэтаў і матываў, вобразаў і ўяўленняў, сродкаў тыпізацыі і ўмоўнасці. Аднак «Шляхціц Завальня...» наколькі фальклорны твор, настолькі і арыгінальны, індывідуальна-аўтарскі. Аўтар заклікае свайго чытача быць добрым і спагадлівым, жыць па справядлівасці і сумленню, не чыніць нікому зла. Да гэтага праз цяжкія выпрабаванні і пакуты прыходзіць герой апавядання «Ваўкалак». Пра гэта не аднойчы гаворыць у сваіх каментарыях да пачутых гісторый шляхціц Завальня. Я. Баршчэўскі дзеліць людзей не на багатых і бедных, а на добрых і злых. Злым можа быць як пан, так і лёкай яго ці селянін (героі апавяданняў «Ваўкалак», «Пра чарнакніжніка і пра цмока.,.»). Разам з тым у асобных апавяданнях гучыць тэма сацыяльнай няроўнасці («Белая сарока», «Сын Буры»). працы.
Білет 11. Паэтычная і драматургічная творчасць дуніна-марцінкевічаІдылія, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора Ідылія Вечарніцы
Гапон
Пінская шляхта Асобы
Кароль Лятальскі.
Ян Дабровіч, яго сваяк, ранейшы апякун.
Юлія, яго дачка.
Банавантура Выкрутач, камісар маёнтка Лятальскага.
Уршуля, яго жонка.
Шчырэцкі, падданы, звольнены ад паншчыны.
Ян Губач, слуга Лятальскага.
Іцка, арандатар у маёнтку.
Навум Прыгаворка, войт.
Ціт і іншыя сяляне з вёскі Лятальскага.
Кароткі змест:
Акт І Па загаду камісара Выкрутача войт Навум Прыгаворка зганяе ўсіх сялян у карчму. Камісар аб'яўляе, што з-за мяжы вяртаецца іх пан. Ён ужо даслаў загад былому свайму апекуну даведацца, ці крыўдзяць яго сялян. Але калі хто з мужыкоў паспрабуе паскардзіцца, то бізун будзе ў рабоце.
Сяляне разыходзяцца, Выкрутач разважае сам з сабой. Ён добра ведае, з якой пагардай ставіцца малады пан да мужыкоў, але не можа пазбавіцца ад трывожнага прадчування. Баіцца, што пра яго несумленнасць і жорсткасць раскажуць пану Дабровіч ці Шчырэцкі.
Юлія, пераапранутая ў сялянскую вопратку і выдаючы сябе за дачку Шчырэцкага, чакае маладога пана. Яна паставіла за мэту «пакарыць яго сэрца і прывязаць да сябе» і такім чынам адкрыць Лятальскаму прыгажосць роднай зямлі, нагадаць пра яго абавязак перад сялянамі. Бацька Юліі, Дабровіч, папярэджвае, што яна мае справу з чалавекам «сапсутых звычаяў», які «ўсё... ганьбіць, што не падобна да французскага, на падданых сялян глядзіць горай, як на быдла і імі пагарджае». Юлію сустракае Навум Прыгаворка і вырашае, што гэтая вясковая дзяўчына павінна стаць яго жонкай. Шчырэцкі паведамляе, што малады пан і слуга пакінулі коней і ідуць пехатой у маёнтак. Юлія выпраўляе Навума паглядзець, дзе пан, сама ідзе ў сад. Кароль Лятальскі і Ян, яго слуга, з вялікім смуткам успамінаюць французскія аўстэрыі, французскіх дзяўчат, культуру, звычаі. Ян раіць гаспадару прадаць маёнтак і ўцякаць «да нашага неба, да ўлюбёнага нашага Парыжа». Ян у самы разгар успамінаў пра Францыю заўважае Юлію. Кароль і Ян уражаны прыгажосцю сялянкі. Адбы-ваецца размова, у час якой Юлія дэманструе выхаванасць, тактоўнасць, шчырасць, дасціпнасць. Падараваўшы пану ружу з вялікага букета, падрыхтаванага для сустрэчы «свайго пана», Юлія пакідае мужчын. Лятальскі прызнаецца, што «мімаволі закахаўся ў нейкую сялянку... я, каторы дагэтуль лічыў іх за быдла». У маёнтку адбываецца ўрачыстая сустрэча маладога пана са сваімі падданымі. Лятальскі адчувае пры гэтым сапраўдную радасць. Юлія віншуе пана з прыездам і просіць прабачэння за свае смелыя паводзіны ў час першай сустрэчы. Тлумачыць, што не ведала з кім размаўляла. Дабровіч, падыгрываючы, тлумачыць, што Югася (так назвалася Юлія) вельмі добрая і здатная дзяўчына, што яна вучылася ў пансіёне з яго дачкой. Лятальскі загадвае камісару вынесці сялянам добры пачастунак. Пачынаюцца танцы. Малады пан у іх не ўдзельнічае, але раўніва сочыць за Янам, які запрасіў Югасю-Юлію. Ён адкрывае, што гэтая сялянка прыгожа танцуе.
Дзякуючы пану за пачастунак, сяляне разыходзяцца. Акт II
Навум у панскім садзе застае свайго кума Ціта, які добра пачаставаўся і заснуў на лаўцы. Адпраўляе яго дахаты. Камісар спрабуе выведаць у Навума, ці не нагаварылі на яго пану. Навум выкручваецца. Камісар урэшце гоніць яго прэч, бо ўбачыў у садзе Юлію. Пачынае заляцацца да дзяўчыны. Юлія нагадвае камісару пра яго ўзрост і пра жонку. Выкрутач ні на што не зважае і прызначае Юліі спатканне ноччу. Тая нечакана пагаджаецца, просіць пана чакаць яе ў альтанцы направа. З'яўляецца камісарава жонка, якую адправіў сюды Навум. Яна спачатку накідваецца на мужа, потым, застаўшыся ўдваіх з Юліяй, учыняе допыт дзяўчыне. Юлія расказвае Уршулі пра прызначанае спатканне і прапаноўвае ісці ў альтанку апоўначы ёй, каб муж не меў чым адгаварыцца. Уршуля, уражаная такім паваротам, дзякуе дзяўчыне. Ян, камердынер Лятальскага, дамагаецца ўзаемнасці Юліі. Тая прызначае яму спатканне ў альтанцы налева. З'яўляецца Навум і прапаноўвае Юліі стаць яго жонкай. Тая абяцае падумаць, калі Навум дапаможа ў адной справе. Просіць яго ў жаночым уборы прыйсці замест яе на спатканне з Янам. Каб адпомсціць суперніку, Навум пагаджаецца. Кароль Лятальскі гаворыць пра свае пачуцці, якія не можа вытлумачыць. Бачыць Юлію і папракае яе, што яна пазбягае сустрэч. Юлія прызнаецца, што гэта так, гаворыць пра іх рознае сацыяльнае становішча. «Нашто ж нам гэтае дарэмнае каханне? Пан мяне не возьме, а я не веру, каб такая шляхетная постаць магла таіць у сабе сэрца, здольнае пакрыўдзіць бедную дзяўчыну», — гаворыць яна. Кароль адказвае, што калі б яна была паненкай, то ён бы без ваганняў прапанаваў ёй руку, бо сэрца яна забрала яшчэ ў час першай сустрэчы. Юлія дражніць Лятальскага парыжанкамі, але ён гаворыць пра шчасце жыць сярод падданых, на радзіме. Кароль угаворвае Юлію прыйсці ноччу ў сад. Дзяўчына нагадвае пра свой дзявочы гонар. Лятальскі клянецца ў чысціні сваіх пачуццяў і намераў.Каля поўначы прыходзяць у сад закаханыя ў Юлію мужчыны — Лятальскі, Выкрутач і Ян. З'яўляюцца Юлія, Уршуля, пераапрануты Навум.Першым падмену заўважае Ян, злуецца што «гэткая авантура нават і ў Парыжы... ніколі не здаралася». Затым пазнае сваю жонку Выкрутач. На гвалт быццам выпадкова з'яўляецца Дабровіч, Шчырэцкі і некалькі слуг. Дабровіч папракае маладога пана, Шчырэцкі — сваю дачку, што яны ноччу ўдваіх бавяць час. Навум супакойвае, што сустрэча маладых людзей адбывалася пры сведках, што ён ад свайго слова не адмаўляецца, хоча ажаніцца на Юліі. Лятальскі аб'яўляе, што, нягледзячы «на розніцу станаў, бярэ Югасю за жонку... пакіне свет і будзе жыць сярод падданых». Дабровіч з радасцю бласлаўляе дачку і Лятальскага, адкрываючы, што Югася — гэта Юлія, якая захацела такім чынам адвучыць Кароля ад захаплення чужаземшчынай. Юлія просіць у Лятальскага прабачэння за «гэты нявінны падман», Лятальскі праганяе з маёнтка Выкрутача, праўда, не запатрабаваўшы рахункаў і справаздачы. Камісарам на яго месца прызначае Шчырэцкага. Малады пан дзякуе апекуну Дабровічу і Юліі, што яны дапамаглі яму пераканацца ў добрым сэрцы падданых сялян. «Хачу іх любіць і каб яны мяне любілі».
Мастацкія асаблівасці
«Ідылія» з'яўляецца першым друкаваным творам В. Дуніна-Марцінкевіча. У XIX ст. у польскай літаратуры быў шырока распаўсюд-жаны жанр «сялянак» («ідылій»), твораў, у якіх паказваліся сцэны народнага жыцця, перажыванні і пачуцці сялян. Многія з іх мелі фальклорную аснову. «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча нагадвае асобнымі рысамі вядомы жанр, аднак мае больш глыбокі змест. У аснове твора — актуальная для свайго часу праблема ўзаемаадносін мужыка і пана. На вобразе Кароля Лятальскага пісьменнік асуджаў адмаўленне ад свайго, роднага, і захапленне чужым, грэблівыя адносіны да народа. Аўтар «Ідыліі» заклікаў паноў стаць бацькамі для сялян. Услед за асветнікамі ён верыў, што шляхам маральнага самаўдасканалення, найперш прадстаўнікоў пануючага класа, можна змяніць жыццё грамадства да лепшага. «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча спалучала ў сабе рысы некалькіх мастацкіх напрамкаў і філасофскіх сістэм. Асноўны канфлікт твора развіваецца ў адпаведнасці з ідэямі асветніцтва. Лятальскі, дзякуючы прыгожай, адукаванай, дабрачыннай паненцы Юліі, вылечваецца ад франкаманіі, больш не імкнецца ехаць за мяжу, даўшы поўную ўладу над падданымі хціваму і жорсткаму камісару. Ён становіцца добрым панам, яму падабаецца жыццё на ўлонні прыроды, сярод сялян. Ідэалізацыя, уласцівая класіцыстам, прысутнічае ў абмалёўцы вобразаў Юліі, Дабровіча, Шчырэцкага. Юлія і яе бацька выступаюць ідэальнымі панамі, якія любяць сялян, абараняюць іх ад несправядлівасці «выкрутачоў». Шчырэцкі — увасабленне адданасці і дабразычлівасці селяніна. Пісьменік выбірае для сваіх герояў характарыстычныя прозвішчы — Лятальскі, Дабровіч, Шчырэцкі, Выкрутач. На прынцыпах ідэалізацыі будуецца таксама вырашэнне канфлікту: Лятальскі вельмі хутка перавыхоўваецца. Пісьменнік не заглыбіўся ў псіхалогію героя, не паказаў, як адбываўся працэс адраджэння, вяртання Кароля Лятальскага да радзімы. Аднак не будзем папракаць В. Дуніна-Марцінкевіча, як гэта рабілі многія даследчыкі, у адсутнасці ў творы рэалізму, у неадпаведнасці праўдзе жыцця. «Ідылія» — не раман і нават не апавяданне, а лібрэта камічнай оперы. Шырокі зварот пісьменніка да фальклору быў звязаны як з рамантызмам, так і з традыцыяй нацыянальнай літаратуры. Патрадыцыі аўтар «Ідыліі» звярнуўся да двумоўя: паны ў творы гавораць па-польску, сяляне — па-беларуску. Аднак тут якраз В. Дунін-Марцінкевіч ішоў ад праўды жыцця. Як адзначаў у свой час У. Сыракомля, «бытавая праўда загадала аўтару пераплятаць польскія дыялогі з крывіцкімі, адпаведнатаму выступае на сцэну пан, аканом ці хто іншы з шляхецкай пароды, што размаўляе па-польску, або народ з уласнай гаворкай».
Вечарніцы, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора Ідылія Вечарніцы Гапон Пінская шляхта
ВЕЧАРНІЦА 1
Дурны Зміцер, хоць хітры
Песня 1 У хаце дзеда Ананія бываюць самыя цікавыя вечарніцы (вячоркі). Да яго любяць прыходзіць маладыя і сталыя людзі, паслухаць «казкі» старога. Дзед успамінае Мінск ранейшых часоў. Ні адной не сустрэнеш мізэрнай хаты. Людзі «шчодрыя, добрыя, натуры не панскай». Усяго хапала і ўсё было таннае.
Песня 2 Дваццаць гадоў назад у Лошыцкім сяле каля Мінска жыў мужычок па імені Зміцер, «хоць дурань вялікі, ды мужык хіцёр», гультай, ласы на гарэлку, сквапны чалавек. На радаўніцу павёў на кірмаш прадаваць цялушку. Паклаў грашовую паперку ў кішэню, туды ж запхнуў і купленага селядца. У карчме, выпіўшы чарку, пачаў закусваць селядцом. I калі ад яго засталіся толькі «галоўка, хвасток», заўважыў, што разам з рыбінай з'еў выручку за цялушку.
Песня 3 Жыло калісьці ў Мінску некалькі паноў, якія любілі строіць жарты над іншымі, былі адметнымі ілгунамі.
Зміцер панёс прадаваць пеўня. Хваліць свой тавар, зазывае пакупнікоў. Падышоў да яго адзін пан і спытаў, колькі ён хоча за зайца. Зміцер здзівіўся, што яго пеўня называюць зайцам. Падышоў другі пан і таксама пачаў гаварыць пра зайца. Зміцер перапалохаўся і зусім разгубіўся. Пасля трэцяга пана, які назваў яго пеўня зайцам, ён падыйшоў да ксяндза з пытаннем, хто ў яго ў руках. Ксёндз (адзін з мінскіх адмысловых ілгуноў) пацвердзіў, што трымае ён сапраўды зайца Тады селянін перастаў верыць сваім вачам, вырашыўшы, што на яго напусціла туману жонка. I пачаў прадаваць зайца. Да Зміцера падышлі два паны і абурыліся, што ён падманвае народ. Сталі клікаць дзесятнікаў. Ад страху з крыкам «Згінь-прападзі, нячыстая сіла!» Зміцер кінуў пеўня.
ВЕЧАРНІЦА 2 Стаўроўскія дзядыПесня 1 Зноў у дзеда сабралася грамада. Ананій распавядае пра даўнія часы, калі «было людзей многа, што не ў хрысціянскай веры пражывалі, нячыстай сіле паклон аддавалі».
У Лагойску, у моцным крывіцкім замку княжыў Грамабой, добры, адважны, шчыры пан.
Недалёка ад Лагойска жыў з сям'ёй мужык Даніла. Меў ён другую жонку, родную і прыёмную дачку. Цяжка жылося Кацярыне з мачыхай.
Данілава сям'я памінае стаўроўскіх дзядоў. Кінуўшы пад стол усякай стравы, клічуць Стаўра і Гаўра, сабак, якія калісьці верна служылі крывіцкаму князю Вою, за што князь загадаў пасля іх смерці ўшаноўваць памяць. У сенях быццам нешта зашумела. Мархва, мачыхіна дачка, ухапіла рыдлёўку, каб выгнаць сабак, Кацярына паставіла перад імі міску з ежай. Сабакі аблізалі дзяўчыне ногі і пайшлі з хаты, ` пакінуўшы залаты абраз Лады і жалезны хрысціянскі крыж. Мархва забрала сабе залаты абраз, а крыж надзела на Кацярынку.
Песня 2
Грамабой правіў справядліва, «не даваў у крыўду мужычкоў». Любіў паляванне, змагаўся з паганскай сілай разам з літоўскім князем Вітам.
Князь Віт раіць Грамабою ажаніцца, прычакаць дзетак, каб пакінуць пасля сябе на княстве. Цэлы год князь з панамі раіўся, у якія землі пасылаць сватоў. Самы стары радца прапанаваў даручыць ксяндзу Апанасу спытаць у нябесных багоў.
Аднойчы, стаміўшыся на паляванні, князь заснуў у лесе. Прысніўся яму сон, што сівенькі дзядок вядзе прыгожую маладую дзяўчыну з жалезным крыжыкам на грудзях. Ён гаворыць князю, што воля багоў — узяць за жонку дзяўчыну, якая носіць падарунак Стаўра.
Вярнуўшыся ў замак, Грамабой аддаў загад адшукаць дзяўчыну з крыжыкам. Пачуўшы пра гэта, да князя з'явілася Мархва. Але раззлаваны князь скінуў яе з замкавай тары. Мархва зламала шыю і «ў сыру зямельку сышла без пары».
Пошукі «стаўроўскай дзевы» працягваюцца, «князь паноў ганяе, крычыць, што крый божа!» Дапамагае адшукаць нарачоную князя малады гусляр, які прысутнічаў у Данілавай хаце пры з'яўленні Стаўра і Гаўра.
Стары Даніла вядзе дачку ў замак. Глянуўшы на Кацярыну, князь адразу яе пазнаў і аб'явіў, што гэта яго жонка і княгіня для крывічан.
Сем дзён гулялі вяселле, «здаволь пілі, елі, досыта скакалі не жалелі лапцяў». Заканчвае стары Ананій «казку», што і ён на тым вяселлі быў, «піва, мёд, гарэлкі досыта папіў», хоць у роце нічога не было, затое «па барадзе уздаволь цякло».
Мастацкія асаблівасці
Вершаваная аповесць «Вечарніцы» была надрукавана ў 1855 г. Твор заснаваны на фальклорна-этнаграфічным матэрыяле. Аўтар паказваў, як бавіў час просты вясковы люд доўгімі зімовымі вечарамі. Дзяўчаты пралі, абавязак хлапцоў — нашчапаць лучыны і своечасова мяняць запаленыя лучнікі. Часам у складчыну на стале з'яўляліся і чарка са скваркай. Аднак было гэта дзеля настрою і асаблівасці моманту. Моладзь вельмі паважала старога Ананія і з цікавасцю слухала яго «казкі».
...Цэлая грамада
Маўчком на дзеда глядзіць,
Толькі дзевак чарада
На пальцах ніткі матае,
На хлапцоў цішком зіркае;
Верцяно кругом бурчыць —
такая атмасфера пануе на вечарніцах у хаце Ананія. Аўтар аповесці ўсяляк падкрэслівае ўважлівыя адносіны маладых да старога чалавека: яго і пачастуюць, і давядуць да месца, пасадзяць. У характары Ананія вылучаюцца такія рысы, як набожнасць, разважлівасць, шчырасць, дабрыня. Ён усіх называе «дзетачкамі», «міленькімі», удзячны, што не пакідаюць аднаго зімовымі вечарамі, зычыць старэйшым і маладым багацця і шчасця.
Суседзі добрыя — дзеткі дарагія!
Дзякуй жа вам, што убогу хату
Вы не забылі; — штоб зато багату.
Бог паслаў вам долю...
У аснову аповедаў першай вечарніцы лягла мясцовая, не надта аддаленая ў часе гісторыя пра хітрага Зміцера. Хітрасць у творы разумеецца як імкненне чалавека нешта мець за кошт іншых, не працуючы, не плацячы, не ахвяруючы. Таму спачування да селяніна не адчуваецца, нават калі яго збіваюць з панталыку мінскія ілгуны (песня 3).
У песнях другой вечарніцы паўстае сівая мінуўшчына, у якой адмыслова пераплялося паганства і хрысціянства (паганскі дух Стаура даруе хрысціянскі сімвал). Ствараючы «Стаўроўскіх дзядоў», — такі падзагаловак мае другая частка твора, — В. Дунін-Марцінкевіч абапіраўся на народныя паданні (паданнс пра Паненскую гару), язычніцкую міфалогію (вобразы Стаўра і Гаўра). Які пісьменнікі-рамантыкі, праз фальклорныя легенды і паданні, у якіх у своеасаблівай форме адбілася гісторыя народа, В. Дунін-Марцінкевіч гаварыў сучаснікам пра старажытнасць, пра адметнасць гістарычнага шляху беларусаў.
Гапон, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Ідылія
Вечарніцы
Гапон
Пінская шляхта
Песня 1
У карчме весяліцца вясковы люд, п'юць гарэлку, танцуюць, спяваюць. З'яўляюцца войт з аканомам, вяселле спынілася, усіх апанаваў страх. Не спалохаўся толькі Гапон. Ён закрычаў, каб маладыя ўцякалі з хаты, бо ходзяць чуткі, «што некрутаў будуць браць». Хоць Гапон адчайна супраціўляўся, «яго, беднага, звязалі дый у калодкі скавалі».
Песня 2
У вялікім сяле стаялі хаціны дзвюх удоў, Усцінні і Грыпіны. У першай з іх быў сын Гапон, «горды, смелы, зух дзяціна», прыгожы і нават пісьменны. У другой — дачка Кацярына. I маткі, і дзеці думалі пра вяселле, ды ўмяшаўся аканом. Ён пачаў заляцацца да дзяўчыны, тая ж прыгразіла, што паскардзіцца Гапону.
Аканому даклаў карчмар, што Гапон збіраецца ажаніцца з Кацярынай. Ён страшэнна раззлаваўся. Калі войт прывёў хлопца, то кінуўся да яго з кулакамі, каб не вольнічаў, «без двара ў сваты слаць». Гапон абразы не стрымаў і пан аканом вымушаны быў ратавацца ўцёкамі.
Помсцячы, ён абылгаў Гапона перад пані і хлапца аддалі ў салдаты. Кацярыну «зазваў у двор», паставіўшы за мэту дабіцца ўзаемнасці. Дзяўчына не бачыць выйсця, плача і просіць Бога, «штоб акончыў цяжкі мукі».
Выпадкова пачула галашэнні сіраты пані. Пачала пытацца, хто яе так пакрыўдзіў, і даведаўшыся праўду, прагнала аканома, а Кацярыну ўзяла «пакаёвай дзяўчынай». «Пані яе палюбіла, чытаць, пісаць навучыла».
Песня 3
Пайшоў пяты год, «Гапон на вайне як служыць, Кацярына па ім тужыць».
У горадзе Магілёве ідзе набор у войска. Поруч з «ясным маршалкам», строгім панам з крыжамі (узнагародамі. — Т. Г.) на грудзях, «пузатым, быццам, мядзведзь, такім касматым», доктарам і тоненькім, хітрым пракурорам сядзіць малады прыгожы афіцэр.
Першым перад камісіяй апынуўся былы аканом, які к гэтаму часу стаў аднадворным (набыў уласную гаспадарку). Доктар, агледзеўшы аканома, знайшоў ганьбу («Відна, з сабой яны зналісь, пярвей, відна, пастаралісь», — адзначаецца ў творы). Аканом усяляк жаліцца на свае здароўе.
Малады афіцэр кінуўся да аканома. Загадаў здаць яго ў салдаты, адправіўшы спачатку ў лазарэт і праверыўшы яго хваробу. Перапалоханы аканом у афіцэры пазнаў Гапона.
Песня 4
Кацярына ў пакоях пані знешне вельмі змянілася — «панску гаворку сумела і сукеначку надзела». Але яна не здрадзіла вясковаму жыццю, тужыць па ім, як і па каханаму.
Аднойчы вечараму двор з'явіўся афіцэр. Ён кінуўся пані ў ногі з просьбай злучыць яго з каханай дзяўчынай. Кацярына, пазнаўшы Гапона, таксама прыпала да ног сваёй заступніцы.
Гапон, хоць «чыноў дажыўся», вырашыў «простым звычаем, мужыцкім абычаем» гуляць вяселле. Ён пасылае сватоў да Агрыпіны. Пасля сватання (запоін), жаніх едзе да хаты нявесты, потым, разам з Кацярынкай — да пані, запрасіць на вяселле. Пані
Прыгожы пасаг дала,
Радасну слёзку ўраніла,
Маладых благаславіла,
Сама к вянцу павяла.
Мастацкія асаблівасці
Вершаваная аповесць «Гапон» была напісана ў 1855 г. і працягвала гаворку пра праблемы, закранутыя ў «Ідыліі». Аднак, калі ў першым творы галоўнымі героямі выступалі паны, то ў «Гапоне» імі сталі мужыкі. Жыццё простага працаўніка, такім чынам, паказваецца больш шырока.
Разам з тым і тут сустракаюцца вобразы добрай пані і злога аканома, а ў лёсе галоўных герояў Гапона і Кацярынкі адбываюцца шчаслівыя перамены. Здадзены ў салдаты Гапон не прапаў на вайне, а даслужыўся да чыноў, стаў афіцэрам. Нават паквітаўся са сваім крыўдзіцелем: выкрыў яго хлусню і адправіў у войска. Кацярынка ў пакоях пані дачакалася каханага.
Пісьменнік у творы паказаў цяжкое, бяспраўнае становішча селяніна. I пры добрай пані забралі ў жанчыны-ўдавы адзінага сына. Пані баіцца, каб «хлопы» не ўзбунтаваліся, не паўцякалі ад рэкруцкага набору ў лес, таму згаджаецца аддаць у салдаты Гапона. Аднак яна прычынілася да няправеднай справы з-за ўласнай даверлівасці і наіўнасці. Пісьменнік не кідаў крытычных стрэл у адрас гаспадыні двара. Пачуўшы расказ Кацярынкі, пані «і ўспляснула рукамі, і залілася слязамі». Адразу загадала, каб «пана аканома ні нагі тут каля дома за гадзіну не было». Кацярынка і Гапон плацяць пані адданасцю і павагай.
Паказваючы ўзаемаадносіны паноў і прыгонных сялян, В. Дунін-Марцінкевіч ствараў ідылічны, далёкі ад рэальнага жыцця свет. Карцінамі класавага міру і ўзаемапаразумення паміж багатымі і беднымі ён імкнуўся ўздзейнічаць на норавы і свядомасць сучаснікаў, найперш прадстаўнікоў пануючага класа. З сімпатыяй і павагай ставячыся да чалавека працы, пісьменнік хацеў адкрыць скарбы душы народа, яго таленавітасць, маральную чысціню тым, хто быў далёкі ад селяніна. Ідэя гуманная, аднак, на жаль, мала прыдатная для істотных змен у жыцці грамадства. У яе ўтапічнасці досыць хутка пераканаўся і сам В. Дунін-Марцінкевіч.
У вершаванай аповесці «Гапон», як і ў іншых творах дарэформеннага перыяду, пісьменнік шырока выкарыстоўваў фальклорныя сродкі — прыказкі, прымаўкі, параўнанні, апісанні і г. д. Выразна па узорах вуснай народнай творчасці малюецца, напрыклад, партрэт маладой дзяўчыны:
У Грыпіны ж Кацярына,
...Як у садочку маліна,
Расла, цвіла, даспявала;
На шчоках кроў з малаком,
А вочкі блішчаць агнём...
Часам В. Дунін-Марцінкевіч уводзіў у творы фальклорны матэрыял без ніякіх змен (у «Гапоне», напрыклад, прыпеўкі). Даследчык В. Жураўлёў у сувязі з гэтым адзначае: «Знешнія і не заўсёды глыбінныя сувязі вуснапаэтычных і літаратурных ліній у мастацкай структуры твора сведчаць не толькі пра індывідуальную творчую манеру пісьменніка, але адлюстроўваюць таксама заканамерны, канкрэтна-гістарычны перыяд узаемадзеяння новай, прафесійнай беларускай літаратуры з народнай паэзіяй».
Пінская шляхта, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Ідылія
Вечарніцы
Гапон
Пінская шляхта
Асобы
Кручкоў — станавы прыстаў.
Пісулькін — яго пісарчук.
Ціхон Пратасавіцкі.
Куліна — яго жонка.
Марыся — іх дачка.
Іван Цюхай-Ліпскі. }пінская ваколічная шляхта
Грышка — яго сын.
Цімох Альпенскі.
Базыль Статкевіч.
Харытон Куторга.
Падзеі адбываюцца... ў глушы Пінскага павета. Сцэна паказвае шляхецкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі. З боку сцэны — хата заможнага гаспадара; пры ёй — лаўка.
Кароткі змест:
З'ява I
Марыся сядзіць на лаўцы, прадзе і спявае пра каханне. Потым расказвае, што яе і Грышкавы бацькі пабіліся за
шляхецтва і не дазваляюць ім жаніцца. Сёння павінен адбыцца суд, маладыя збіраюцца кінуцца станавому прыставу ў ногі, каб ён памірыў іх бацькоў.
З'ява II
Грышка паведамляе любай дзяўчыне, што зранку з'ездзіў «да месца, кінуўся ў ногі асэсару і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку». Ездзіў не з голымі рукамі, а з «гасцінчыкамі», і найяснейшая карона абяцаў зрабіць маладым вяселле.
З'ява III
Ціхон Пратасавіцкі заспеў дачку з Грышкам. Кліча жонку Куліну. Сварыцца на Марысю і яе жаніха. Грышка заяўляе, што ўсё роўна Марыся будзе яго.
З'ява IV
Куторга абяцае Пратасавіцкаму выступіць на судзе сведкам, што біўся Ліпскі, а Пратасавіцкі толькі бараніўся, калі бацька і маці ўтавораць Марысю выйсці за яго замуж.
З'ява V
Куторга, размаўляючы сам з сабой, узважвае ўсе плюсы і мінусы свайго становішча, калі займее маладую прыгожую жонку.
З'ява VI
Куторга прызнаецца Марысі ў каханні. Гаворыць дзяўчыне кампліменты і цалуе ручкі. Марыся на заляцанні старога шляхціца гаворыць, што думае толькі пра Грышку. Куторга пагражае Марысі, калі яна не пойдзе за яго, то будзе сведчыць супраць Пратасавіцкага, Марысінага бацькі. Хваліцца, што дакажа асэсару так, як яму трэба.
З'ява VII
Пахвальбу Куторгі чуюць Кручкоў і Пісулькін. Кручкоў за згоду «крыва прысягнуць» загадвае арыштаваць Куторгу.
З'ява VIIІ
Кручкоў пытаецца ў Марысі, ці кахае яна Грышку Ліпскага. Дзяўчына сарамліва адказвае і просіць прыстава скончыць «дзела няшчаснае паміж нашымі бацькамі не па-судоваму, а па хрысціянскаму абычаю: пагадзіце іх з сабою, — няхай больш не індычацца, ды прымусьце, каб яны нас з Грышкам злучылі». Кручкоў абяцае ўсё зрабіць як трэба і загадвае дзесяцкаму клікаць шляхту на суд, перад гэтым асцярожна спакаваць у фурманку іх падарункі.
З'ява ІХ
... Кручкоў. Тише! (Куліна са страху адыходзіць ад стала ды хаваецца за мужа; Кручкоў, трымаючы паперу, устае ды, не пазіраючы на шляхту, гаворыць.) По указу Пинского земского суда от 23 мая сего года за № 2312 прибыл я в околицу для расследования уголовного дела о побоях, нанесенных Тихоном Протосовицким Ивану Тюхаю-Липскому... Ліпскі, маеш сведкаў?
Ліпскі. Маю, найяснейшая карона. Кручкоў. Пусть выступят вперед! (Трое шляхтаў выходзяць наперад.) Пратасавіцкі, за што ты яго біў?
Ціхон. Дык ён жа назваў мяне мужыком, — хрэн яму ў вочы!
Кручкоў. Маеш сведкаў? Ціхон. Маю, Куторгу.
Кручкоў. Яго няможна ставіць, — ён пад судом (Абярнуўшыся да сведкаў Ліпскага.) Вы бачылі, як Пратасавіцкі біў Ліпскага?
Тры сведкі. (Боязна кланяючыся.) Бачылі, найяснейшая карона!
Кручкоў. (Абярнуўшыся да іншай шляхты.) А вы бачылі? Усе іншыя. Не, не бачылі, найяснейшая карона! Кручкоў. Ну, дык добра! Следство кончано, цяпер будзе суд, а наўперад: по указу всемилостивейшей государыни Елисаветы Петровны 49 апреля 1893 года и всемилостивейшей Екатерины Великой от 23 сентября 1903 года, а равномерно в смысле Статута литовского раздела 8-го, параграфа 193-го, коим назначается в пользу суда от тяжущихся гривны. Обжалованный Протасовицкий имеет зараз же уплотить пошлин 20, прогонных 16 и на канцелярию 10 рублев. Жалующийся Липский в половине того, сведкі, каторые бачылі драку, а не баранілі, — по 9-ці рублев, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па 3 рублі. Плаціце!..
Па дэкрэту Пратасавіцкаму і Ліпскаму, шляхце, якая бачыла бойку і не бараніла, якая не бачыла і таму не магла бараніць, назначалася пакаранне розгамі і грашовы штраф.
Шляхта адкупляецца ад ганебнага пакарання. Кручкоў прымушае памірыцца Ліпскага з Пратасавіцкім і зрабіць заручыны Грышкі з Марысяй. Загадвае прывесці Куторгу.
З'ява X
Куторга даведваецца, што Марыся і Грышка заручаны. Дзякуе Кручкову за адкрыццё — «На тое бог даў людзям язык, каб умець маўчаць».
Кручкоў загадвае падаваць коней. Адводзіць убок сп'янелага Альпенскага і гаворыць, што Статкевіч усумніўся ў яго, Альпенскага, шляхетнасці. Тое ж самае Кручкоў гаворыць і Статкевічу. Пачынаецца бойка. Ліпскі звяртацца да Кручкова з просьбай разняць шляхціцаў. Той раіць звяртацца ў суд, тады ён прыедзе на следства.
Мастацкія асаблівасці
Жанр п'есы «Пінская шляхта» аўтар вызначыў як фарс-вадэвіль. Рысы гэтых жанравых форм (шаржыраваны, гратэскавы паказ персанажаў, адкрытыя самахарактарыстыкі, нечаканасці, што падпільноўваюць герояў, устаўныя куплеты і рамансы) у творы прысутнічаюць. Аднак бытавы канфлікт, характэрны для вадэвілю, у п'есе В. Дуніна-Марцінкевіча перарастае ў сацыяльны.
Пісьменнік едка высмейвае царскі суд. Тыя, хто павінен ахоўваць законы і строга іх прытрымлівацца, першымі ж іх парушаюць. Народ даўно заўважыў здольнасць чыноўнікаў выкарыстоўваць законы ў сваіх інтарэсах. Стары кавалер Куторга, які ў п'есе сыпле прыказкамі і прымаўкамі, на словы Ціхона Пратасавіцкага, што асэсар абдзярэ як ліпку, гаворыць: «Вот дзіва, —на то ён і асэсар! Заўваж толькі — у яго і рукі даўжэй, як у другіх людзей. Ты ведаеш яго прыпавесць: чырвонае — белае ўсё перадзелае». Добра вывучыўшы норавы і звычкі служкаў самадзяржаўя, просты люд разам з тым можа ад іх хіба што адкупіцца, але не абараніцца. Горкая іронія гучыць у спевах Куторгі:
Гдзе ўнадзіцца юрыста, Вымеце хату дачыста.
Сатырычнымі фарбамі пісьменнік малюе таксама вобразы шляхты, найперш Ціхона Пратасавіцкага і Івана Цюхай-Ліпскага. Для гэтых людзей, якія ні адукацыяй, ні звычаямі, ні ладам жыцця не адрозніваюцца ад сялян, найвялікшая абраза, калі хто назаве «мужыком». Зганьбаваны Ліпскім шляхецкі гонар Пратасавіцкі бароніць кулакамі. У канцы п'есы аналагічна дзейнічаюць Альпенскі і Статкевіч. Пісьменнік смяецца над пыхлівасцю правінцыяльнай шляхты, для якой каштоўнасцю здаецца не чалавечая прыстойнасць і годнасць, а забабонны гонар, прыналежнасць да пэўнага саслоўя.
Востры сацыяльны канфлікт у п'есе не здымаецца штучнай перамогай дабра над злом, што назіралася ў ранейшых творах В. Дуніна-Марцінкевіча. Кручкоў мірыць Пратасавіцкага і Ліпскага. Аднак з ім ніяк не стасуецца роля мудрага і справядлівага бацькі (ці начальніка), які вучыць розуму сваіх дзяцей. Яго словы — «Вы думаеце, што мне міла паняверыць кроў шляхецкую? Я ж сам шляхціц, вам родны, але што рабіць? Служба — не дружба» — няшчырыя. Кручкоў не толькі нахабны, але і двулікі чалавек, які з карысцю для сябе выкарыстоўвае заганы і слабасці іншых. У апошнім акце п'есы ён сам зводзіць шляхціцаў, каб праз нейкі час зноў правесці «харошае жніво».
«Вострае і смелае выкрыццё адмоўных з'яў, паспяховы подступ да аналітычнага раскрыцця і індывідуалізацыі чалавечых характараў даюць поўнае права назваць гэты твор сатырычнай камедыяй, а яе аўтара — заснавальнікам беларускай камедыёграфіі», — лічыць В. Жураўлёў
Білет 19. Творчасць пісьменнікау канца 19 ст.(я лучына. А гурыновіч)
Лучына
Лірыка, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
Пераклады з У. Сыракомлі
Паляўнічыя акварэлькі з Палесся
Асноўнай тэмай творчасці Янкі Лучыны было жыццё беларускага народа, а галоўным яе героем — мужык, селянін. «Беларускія творы Янкі Лучыны не маюць прыкмет пераадолення сацыяльна-псіхалагічнага бар'еру, які, здавалася б, павінен быў паўстаць пры набліжэнні інтэлігента-гараджаніна, патомнага шляхціца да «мужыцкага тыпу мыслення», — адзначае У. Мархель. Вершы паэта непасрэдныя і шчырыя. Аўтар засяроджвае ўвагу пераважна на ўнутраным стане чалавека.
Верш «Што думае Янка, везучы дровы ў горад» уяўляе сабой маналог селяніна, які ў калядны дзень вырашыў раздабыць капейку:
Дроў у месце многа трэба
I цана ж на іх сярдзіта,
Прадам дровы — куплю жыта.
Едзе ён у горад «з цяжкім возам» у святочны марозны дзень, бо «бяда у карак пагнала». Якая бяда напаткала селяніна, аўтар не гаворыць. Хутчэй за ўсё гэта беспрасветная беднасць, пра якую сведчаць многія дэталі ў творы:
Ну! Кабыла, чаго стала?!
Чаго стала?!., скажаш — цяжка,
Ды й не надта ж ты і сыта,
А мне ж легка?., глядзь, сярмяжка
Стара... рвана... ветрам шыта....
Стаў крапчэй мароз ка святу,
Ось і зорка забліскала.
Хоць скарэй бы мне ў хату.
Лаканічная, псіхалагічна дакладная, эмацыянальна стрыманая замалёўка выклікае спачуванне да селяніна, прымушае задумацца над яго жыццём і лесам.
Голас паэта спакойны і стрыманы, тон вершаў мінорны. Мала што радуе лірычнага героя верша «Роднай старонцы». Беднасць — адзнака ўсяго краю: бедная пясчаная і неўраджайная «маці-зямліца», сын яе адзеты ў бедную сярмягу.
Усё ў табе бедна. Часта заплача
Мужык араты дзеля злой долі,
Цяжка працуючы... — гаворыць аўтар. Аднак сумнае ўражанне ад краявідаў і карцін сялянскага жыцця перамагаецца пачуццём любові да роднай старонкі і верай у яе лепшае заўтра:
Сонца навукі скрозь хмары цёмныя
Прагляне ясна над нашай ніваю,
I будуць жыці дзеткі патомныя
Добраю доляй — доляй шчасліваю!..
Пераклады з У. Сыракомлі, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
Пераклады з У. Сыракомлі
Паляўнічыя акварэлькі з Палесся
Не я пяю —народ божы...
Не я пяю — народ божы
Даў мне ў песні лад прыгожы,
Бо на сэрцы маю путы
I з народам імі скуты.
З ім я зліўся з добрай волі.
Чы то ў долі, чы ў нядолі,
Чы дзе гора абзавецца,
Як асіна, грудзь трасецца.
Усё у грудзь хаваю дзесьці.
Мне гаворыць веска, хата,
Мне гаворыць сэрца брата,
Рад збіраю, што пачую,
У грудзі сваёй нашу я,
Аж, як траўка на кургане,
Яно ўзыдзе — песняй стане.
Паляўнічыя акварэлькі з Палесся, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
Пераклады з У. Сыракомлі
Паляўнічыя акварэлькі з Палесся
ЗАМЕСТ УСТУПУ
Стары паляўнічы Грышка разважае пра змены, якія павінны адбыцца ў краі з пабудовай чыгункі. Не прымаючы нязвыклае і новае, стары прадказвае, што павысякаюць лясы, усё пойдзе на звод:
Не толькі знікне звер у нас, але й глушэц.
А прыйдзе час, што й качкі не забіць на свеце,
Што на драздоў і дзятлаў будзем ставіць сеці...
Герой-апавядальнік, чалавек новага часу, не прымае аргументаў суразмоўцы. Ён упэўнены, што навуковы прагрэс, цывілізацыя нясуць людзям палёгку ў працы, матэрыяльныя набыткі.
Глухі, патрыярхальны палескі край адновіцца.
Паверма, шчасце заквітнее на зямлі,
Шумець там жыту, дзе балоты век былі.
Палескай простай грамады нашчадкі ў хатах
За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй,
Нарэшце скажуць: «Шчасце і да нас прыйшло!»
Паверма шчыра... Шапенгаўэру на зло!..
II
ПЕРШАЕ МАЁ ПАЛЯВАННЕ НА ЛАСЁЎ
Стары Грышка заспеў героя-апавядальніка за непрыгожым заняткам — той страляў у дробных птушак. Паўшчуваўшы паніча, Грышка прапанаваў арганізаваць сапраўднае паляванне на лася, узяўшы пры гэтым слова, што «пан... ніколі ў птушку не стрэльне».
Стары паляўнічы вучыць героя-апавядальніка, як трэба апранацца на паляванне, робіць вымову за дрэнны догляд зброі.
Раным-рана выязджаюць на паляванне. Упаляваў лася Грышка. Калі ж паніч пачаў тлумачыць, што з ім адбылося, «смяяўся Грышка, саркастычны быў той смех...
Сказаў: «Ласі не верабейкі?! Так, панічу?»
V
ГОЛАД
Грышка ўспамінае галодныя гады, якія яму давялося перажыць у дзяцінстве і маладосці. Асабліва запомніўся другі: «Кару ўжо дралі з дрэва! I страх было глядзець на люд худы, схварэлы»...
Ён хадзіў закаханы ў дачку каваля Уляну. Сям'і каваля жылося яшчэ цяжэй, чым сялянам: «Зусім яму забракавала працы з хатаў, расстацца мусіў кожны з конікам астатнім, бо ратаваў жыццё». Грышка, чым мог, дапамагаў кавалю, крадком беручы дома, але разумеў, што гэта не выйсце. Вырашыў «аблажыць мядзведзя» і прадаць без сведкаў скуру.
Бацька Грышкі, спрактыкаваны, разумны чалавек, заўважыў, што сын нешта задумаў. Цішком рушыў у лес за хлопцам і выратаваў таму жыццё ў адзінаборстве з параненым зверам.
Дазнаўшыся пра прычыну сынавага ўчынка, бацька яго «не біў... не лаяў, даў Мікіту збожжа», але загадаў са сватаннем пачакаць да лета. Да лета «галубка Уляна» з'ехала з ваенным.
Грышка «меў кару шчэ... мядзведзя ў двор завезці» і расказаць пану, як ён пацэліў у звера і ледзь не развітаўся з жыццём. Пасля таго Грышка прысягнуў, ні ў чым не рабіць шальмоўства.
Паны ў складчыну далі вёсцы дапамогу і «вясны няшчасны дачакаўся неяк люд».
VII
АБЛАВА НА ВАЎКОЎ
Паляўнічы Грышка ў нетрах асачыў зграю ваўкоў. У нядзелю пры карчме збіраецца «ўсякі люд» на аблаву. Грышка наводзіць строгі парадак і дысцыпліну: «загоншчыкаў на гурты разлучыў чатыры, дзяўчат прагнаў», наказаў усім маўчаць і «люлек не курыць... глядзець, вачэй не зводзіць з-за куста ці дрэва».
Герой-апавядальнік адзначае, што «аблавы не ўдаюцца на ваўкоў цяпер, малы з іх вынік, клапатных за многа мер». Аднак тая, якую вядзе стары Грышка, мела свой вынік: забіта «два пераяркі, два старыя, маладых шэсць, ліс, барсук». Пры гэтым паны атрымалі эмацыянальнае задавальненне, кожны з іх стрэліў або пабачыў воўка. Паляўнічы адчувае сябе пераможцам. «Трыумфатар быццам, разлёгся Грышка на ваўках — не надзівіцца», — з гумарам адзначае герой-апавядальнік.
IX
СТАРЫ ПАЛЯЎНІЧЫ
Стары паляўнічы просіць у пана набой пораху, каб паквітацца з мядзведзем. Пан усяк адгаворвае, нагадваючы пра ўзрост. Былы дворскі паляўнічы тлумачыць, што ўнукамі пакляўся адпомсціць («А я калі сказаў, ражном сядзіць тады, ні Богу, ні людзям хлусіць не думаў Грышка»). Яго порах схавалі «сын... з бабскай зграяй», не пускаючы ў лес. Пан абяцае даць старому свае жарабё. Грышка дзякуе і прапануе за панскую ласку скуру мядзведзя. Пан, бачачы упартасць старога, дае сваю стрэльбу і людзей у дапамогу. Грышка ад усяго адмаўляецца («Не умею з панскай стрэльбы, ў клеці ёсць свая... Не трэба палаткаў гэтаксама»).
Са словамі «няхай цябе бароніць Бог!» пан дае настойліваму старому порах.
Назаўтра раніцай Грышка з'явіўся да пана прасіць фурманку, каб прывезці мядзведзя.
Х
СМЕРЦЬ ГРЫШКІ
«Праз шмат гадоў бадзяння ў свеце» герой-апавядальнік вяртаецца цягніком у родныя мясціны. Яны вельмі змяніліся:
...Дзе лясы?.. Ці ж край той самы?
Хіба абшар вось той, пустэльня тая з пнямі
I ёсць Кругліца, дзе быў птушак спеў наўкол?..
Бярозы дзе шумелі, хвоі і асіны?..
I ўсё ж яна! Хто вынішчэнне ў край прынёс?
Пустэча, могільнік!..
Герой-апавядальнік пытаецца пра лесніка Рыгора, бо атрымаў ліст, што той памірас. Слуга адказвае, што прыбягаў унук і прасіў паніча быць у іх як мага раней.
Рыгор «нямоглы, сівы, быццам лунь», ляжаў на печы. Калі з'явіўся паніч, сыны перанеслі старога на ложак. Грышка гаворыць пра хуткаплыннасць часу, але не хоча пражыць свой век яшчэ раз: «Другі стаў свет... Мне ж з натураю маёй як жыць! Нялёгка сакалу, пан, курыцаю быць...» Стары прызнае, што асушэнне балота прынесла пэўныя выгоды людзям, «ды відок той брыдкі там, дзе прыроду глуміць прагны чалавек». Ён не прымае спусташэння прыроды, знішчэння прыгажосці дзеля нажывы.
Грышка хоча, каб унукі яго былі граматнымі. Аднак сын яго думае інакш, лічыць лепшым прыкупіць кавалак зямлі. Герой-апавядальнік супакойвае старога: «Паводле волі станецца тваёй, павер, — да школы пойдуць дзеці... навука ў хатку нізкую сягне святлом...»
Стары ўспамінае колішнія паляванні, цікаўнасць паніча да ўсяго, прызнаецца, што ён «выцягваў з пана» кніжныя веды. Адкрывае вялікую чалавечую прыхільнасць да таго, каго ведаў ад самага нараджэння:
Люблю я пана...
Паляўнічы хоць з яго
Такі, як люлька за тры грошы, і ўсяго.
...Ды
Нікога не любіў над пана з паляўнічых,
За шчасце хвілі, як быў з панам, Грышка лічыць.
Стары Рыгор падарыў герою-апавядальніку памятку аб сабе — паляўнічы ражок.
Стомленага ад гаворкі старога пакінулі, каб «спачыў у дрымоце».
Па дарозе дамоў у апавядальніка стаяў у вачах Грышка. Захапляў і ўражваў яго спакой «на дарозе Божай».
Мастацкія асаблівасці
«Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» напісаны на польскай мове, на родную мову быў перакладзены аўтарам раздзел «Стары паляўнічы».
У лісце да З. Пшасмыцкага (рэдактара варшаўскага часопіса «Zycie») Я. Лучына пісаў: «Чым жа прывабліваюць нас «Паляўнічыя акварэлькі»? Не ведаю. Мабыць тым, што яны арыгінальныя і праўдзівыя, як фатаграфія, бо спісаны яны з сапраўдных факцікаў... «Паляўнічых акварэлек» я мог бы напісаць з капу, бо і цяпер, хаця і без ног (на пачатку 80-х гадоў пісьменнік быў паралізаваны. — Г. Г.), трываю ў заўзятасці да шаракоў і бакасаў, за ложкам у мяне ёсць самапал і езджу, калі здарыцца, паляваць на ўражанні, бо звярыну нячаста пазбаўляю жыцця...» Аўтар прызнаваўся, што зместам паэмы стала асабіста перажытае і пабачанае. Паніч, ён жа апавядальнік, — гэта сам аўтар. Пэўна, меў рэальнага жыццёвага прататыпа і стары Грышка, галоўны герой твора.
Даследчыкі адзначаюць, што па маштабу і ўзроўню мастацкага абагульнення вобраза, роўнага врбразу паляўнічага Грышкі, ні ў беларускай літаратуры, ні ў іншамоўнай літаратуры Беларусі другой паловы XIX ст. няма. Грышка ўздымаецца над героямі іншых твораў свайго часу шырынёй бачання рэчаіснасці, імкненнем спасцігнуць змены ў жыцці народа.
Ва ўступе сумненні старога паляўнічага ў неабходнасці змен не прымаюцца. Сумненні гэтыя тлумачацца закасцянеласцю, патрыярхальнасцю поглядаў героя:
Выхоўвалі яго імшарыны, чарот, Разліваў далі, душагубкі, што з калод. Спрачацца з Грышкам цяжка, ў галаве закутай I дыспут не асветліць векавых закуткаў...
Але з часам спраўджваюцца песімістычныя прадказанні старога паляўнічага. Прыгажосць прыроднага свету неразумна нішчыцца, багацце спусташаецца — над усім пануюць голы разлік і карысць. Апавядальнік вымушаны прызнаць, што Грышка, а не ён са сваім аптымізмам, меў рацыю.
Пан ехаў праз Кругліцу, дзе ж яе краса? Як выглядае пустка, бачыў сам? Ні поля там не будзе, ні лугоў, ні пашы — Адна пустэча толькі, што людзей адстрашыць! Які раскошны лес спакон вякоў там быў! Дзе ж ён? Зладзюга Фоттэль кішэню набіў.
. Грышка ў канцы паэмы паказваецца чалавекам, які разумее неабходнасць навукі, ведаў у жыцці народа, які з гэтым звязвае шчаслівую будучыню сваіх унукаў.
У характары і паводзінах старога паляўнічага прывабліваюць высокая маральнасць, сумленнасць, спагадлівасць, смеласць, мужнасць. Ён вучыць паніча любіць усё жывое, не забіраць без патрэбы нічыё жыццё (раздзел «Першае маё паляванне на ласёў»), паважаць хлеб і даражыць ім (раздзел «Голад»). Што ж тычыцца палявання, то тут стары Грышка непераўзыйдзены знаўца. Ён не раз здзіўляе апавядальніка.
«Паляўнічыя гісторыі» («Паляўнічыя акварэлькі») пад пяром пісьменніка перараслі ў расказ пра свой таленавіты, сціплы, мужны, цярплівы народ, у роздум пра будучыню роднага краю.
Значнае месца ў творы займаюць апісанні прыроды, павадак, нораваў звяроў і птушак, што насяляюць беларускія лясы. Пейзажныя замалёўкі Я. Лучыны напоўнены гукамі і пахамі, яны каляровыя і жывыя:
Прыгожы, некрануты край перада мною,
Чарот бязмежны, пушча з сіняй глыбінёю,
Дзе хвой выносістых завершаны стажок,
Як галаву, траха пасерабрыў сняжок,
А побач клён раскошны, дуб стары, гарбаты,
З разлогаю сукоў магутных, вузлаватых.
Падшыта ўсё густым ляшчыннікам, лазой...
Я. Лучына адзін з першых у новай беларускай літаратуры апаэтызаваў прыгажосць роднай прыроды. У яго творах яна набывае эстэтычную каштоўнасць, ачышчае і ўзвышае чалавека.
Гурыновіч
Лірыка
ДЗЯКУЙ ТАБЕ, БРАЦЕ, БУРАЧОК МАЦЕЮ...
Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,
Што між братоў нашых знаходзяцца людзі
З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.
Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,
Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.
Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,
Няхай песнь смутная ідзе ў калейку
I будзіць у сэрцаў мысль аб лепшай долі,
Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.
У вершы «Перш душылі паны...» А. Гурыновіч з іроніяй гаворыць пра тыя «змены», якія адбыліся ў парэформенны перыяд, калі ў расійскай дзяржаве пачаў усталёўвацца капіталізм:
Перш душылі паны,
Што шляхтай зваліся,
Цяпер «сукіны сыны»
За нас узяліся.
Ні адны, ні другія нічога не далі, толькі «нашу працу ў свой кішэнь пакавалі». Аўтар заклікае «ўсім сабрацца кучай». Аб'яднаўшыся, яны стануць хмарай, з якой пральецца дождж —
У нашай злой долі
Дух падыме у нас,
Як рунь у тым полі.
Як гром з гэтай хмары, «загручыць усім паном загуба ў вочы!»
Верш «Бор» рытмічнай арганізацыяй, вобразнай сістэмай блізкі да фальклору. Звяртаючыся да бору, аўтар зазначае:
Мы з табой раслі
Уздымаліся,
На адной зямлі
Гадаваліся.
Мы зжылісь з табой,
Бор наш родненькі,
Як з сваёй сумой
Жабрак голенькі.
Побач з вобразам бору ў вершы паўстае вобраз народа, у якога няма «долі — шчасценька», які жыве ў нястачы і беднасці.
А на нашых людзях —
Усё сярмяжачкі,
А у іх кішанях —
Ні бумажачкі —
піша А. Гурыновіч. Аднак услед за гэтым выказвае спадзяванне, што «не будзе ж так векі вечныя», што некалі прыдуць «часы лепшыя!»
Лірыка, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
У ранніх вершах, якія з'явіліся ў 1909 г., М. Багдановіч таксама ішоў за нашаніўскай традыцыяй. Песня паэта плакала над цяжкай доляй мужыка і роднай старонкі. Так, герой верша «З песняў беларускага мужыка» (1909) жаліцца на свае гаротнае становішча, непасільную, ад цямна да цямна, працу: «Гнусь, працую, пакуль не парвецца / Мне жыццё, як сагніўшая ніць». Як і купалаўскі мужык, ён усведамляе, што на яго працы трымаецца свет:
Адтаптаў сотні вёрст пехатом я,
Будаваў я дарогі, масты;
Ліўся пот мой, як рэзаў на ком'я
Плугам глебы сухія пласты.
Працаваў над пяском, над дрыгвою
I не мала там выцерпеў мук...
З пачуццём уласнай годнасці селянін заяўляе, што на тым свеце яму не давядзецца «гэтых чорных саромецца рук».
Калі ў першай частцы верша мужык паказваецца змучаным жыццём, то ў другой — перад намі іншы чалавек. Ён таксама прыгнечаны, заняволены, бо вымушаны ў багатых прасіць хлеба. Але ён нясе ў душы вялікую крыўду і нянавісць да тых, хто ўстанавіў і падтрымлівае несправядлівы лад. Рэвалюцыйна-вызваленчыя настроі свайго героя М. Багдановіч перадае з дапамогай сімвалічных вобразаў камення і сцяны.
Я хлеба ў багатых прасіў і маліў, —
Яны ж мне каменні давалі;
I тыя каменні між імі і мной
Сцяною вялізнаю ўсталі.
Яна ўсё вышай і вышай расце
I шмат каго дужа лякае.
Што ж будзе, як дрогне, як рухне яна?
Каго пад сабой пахавае?
Пытанні ў канцы твора — гэта свайго роду папярэджанне класу эксплуататараў.
Вялікі сыноўні боль за свой народ гучыць у вершы «Народ, Беларускі Народ!..» (1913). Аўтар гаворыць пра яго забітасць і неадукаванасць («Ты цёмны, сляпы, быццам крот»), пра абкрадзенасць душы, у якой «нават мовы няма». Заўсёды пагарджаны, і збудзіўшыся «ад грознай бяды», ён «крыкнуць не вольны «Ратуйце!», а вымушаны крычаць « Дзякуй». У гэтых радках верша — горкая аўтарская іронія. М, Багдановіч хоча адкрыць іншым вочы на становішча свайго народа. Таму твор заканчваецца страсным зваротам да сучаснікаў: «Пачуйце жа гэта, пачуйце, / Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!»
Убачыць жыццё народа, зазірнуць у Душу простага чалавека заклікае М. Багдановіч у вершы «Вы, Панове, пазіраеце далёка...» (1913). Тыя, да каго звяртаецца паэт, у даным выпадку не толькі паны, чые багацці трымаюцца і множацца працай іншых. Тут маюцца на ўвазе людзі разумовай і творчай працы, якія спецыфікай дзейнасці адасоблены ад народа і якія прэтэндуюць на ролю яго прарокаў, правадыроў, кіраўнікоў. З вышыні свайго становішча, набытых ведаў гэтыя людзі «пазіраюць далёка». Аднак, адарваныя ад народа, яны не бачаць «зорак пуцяводных». Днём, у святле сонца, зоркі не бачны, разам з тым іх можна пабачыць, зазірнуўшы ў глыбокую студню, сцвярджае паэт. Іншымі словамі, інтэлігенцыя зможа выканаць сваю прарочую місію ў тым выпадку, калі будзе жыць інтарэсамі народа.
Побач з сучаснасцю М. Багдановіча цікавіла і мінулае роднага краю. Там, у мінулым, ён шукаў прыклады, знаходзіў адказы на пытанні сучаснага жыцця («Нашых дзедаў душылі абшары лясоў...»).
Пабачаныя ў калекцыі I. Луцкевіча знакамітыя слуцкія паясы выклікалі да жыцця верш «Слуцкія ткачыхі» (1912). Аўтар сілай паэтычнага ўяўлення ўзнавіў абставіны, у якіх ткаліся паясы. Для большай эмацыянальнай напружанасці М. Багдановіч у верш увёў маладых дзяўчат. Яны «дзявочыя забыўшы сны, свае шырокія тканіны на лад персідскі
Н ткуць» (паясы, як вядома з гісторыі, ткаліся мужчынамі-рабочымі на заснаванай Міхалам Радзівілам фабрыцы). З паднявольнай працай кантрастуе прырода, ад якой ткачыхі адгароджаны сцяной («смяецца поле, зіяе неба з-за акна»).Н Побач з матывам бяспраўнасці чалавека працы («Ад родных ніў, ад роднай хаты у панскі двор дзеля красы яны, бяздольныя, узяты...») гучыць і іншы. Дзяўчаты павінны ткаць не так і не тое, што рабілі іх маці і бабулі. Васілёк, які выткала, «забыўшыся, рука, заміж персідскага узора», выступае адначасова сімвалам волі і сімвалам сваёй, роднай культуры.
У поглядах на будучыню беларускага народа М. Багдановіч быў аптымістам, верыў у адраджэнне роднага краю.Н Гэтая вера не пакідала паэта на працягу ўсяго яго кароткага, але няпростага і небясхмарнага жыцця, у самыя драматычныя перыяды, што перажывала краіна. У 1915 г., калі Беларусь была парэзана акопамі, поўнілася гулам кананады, калі дзесяткі тысяч людзей, ратуючыся ад вайны, сталі бежанцамі, М. Багдановіч напісаў:
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарках залётных агня...
(«Беларусь, твой народ дачакаецца...»)
Вера ў будучыню роднага краю гучыць у знакамітай «Пагоні», напісанай М. Багдановічам у Мінску ў 1916 г. Сімвалам неўміручасці радзімы выступае ў вершы Старадаўняя Літоўская Пагоня, якую «не разбіць, не спыніць, не стрымаць».
Змест твора ўскладняецца актуальнай для беларусаў ва ўсе часы праблемай рэнегацтва і прыстасавальніцтва. Разважаючы, куды імчаць «ваякі на грозных канях», паэт выказвае наступнае меркаванне:
Мо яны, Беларусь, панясліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон ?
Лірычны герой верша гатовы «ўмерці» за «Маці-Краіну». Ён лічыць патрэбным нагадаць адступнікам пра радзіму, звяртаецца да Пагоні:
Біце ў сэрцьі іх — біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць.
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...
Пра адраджэнне Беларусі М. Багдановіч гаварыў у «Санеце» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...», 1911), дзе сімвалам роднага краю з'яўляецца насенне. Яно праляжала ў гаршку «колькі тысяч год», але «збудзілася і буйна ўскаласіла парой вясновай збожжа на раллі».
Родная зямля была для паэта не толькі крыніцай творчага натхнення (тут ён знаходзіў тэмы і вобразы, з маленства жывучы ў рускамоўным асяроддзі, далёка ад бацькаўшчыны, пісаў на мове свайго народа). Радзіма поўніла хворага М. Багдановіча жыццёвай сілай, была для яго гаючай жывой вадой. У вершы «Калі зваліў дужы Геракл у пыл Антэя...» (1910), выкарыстаўшы прыём паралелізму (першая страфа — гісторыя міфічнага Антэя, якому давала сілу маці Гея, багіня зямлі), М. Багдановіч згадвае ўласныя стасункі з бацькаўшчынай:
Паломаны жыццём, чакаючы магілы,
Радзімая зямля, прынікнуў я к табе,
I бодрасць ты ўліла ў слабеючыя жылы,
Зварушыла маёй душы драмаўшай сілы,
I месца ў ёй з тых пор няма ўжо больш жальбе.
Вершы «Летапісец», «Перапісчык», «Кніга» з'яўляюцца часткай цыкла «Старая Беларусь», які змешчаны ў зборніку «Вянок». Гэтыя творы звязаны паміж сабой праблемна. Летапісанне, перапісванне старажытных рукапісаў — з'ява культуры мінулых вякоў. Паэт гаворыць пра адказнасць і важнасць справы летапісца: расказаць", што дзеелася ў даўнія гады, што думалі, чаго жадалі людзі, «за што змагаліся, як баранілі веру». Летапісец павінен быць аб'ектыўным, каб узнавіць «ўсю праўду пра жыццё ў наш і пройшлы час». Дзякуючы працы летапісцаў мы ведаем гісторыю свайго народа, гісторыю чалавечай цывілізацыі («Летапісец», 1912). Побач з летапісцам, які ў «манастырскіх мурах» спісвае «усё ад слова і да слова з даўнейшых граматак», занатоўвае тыя падзеі, сведкам якіх быў сам, М. Багдановіч ставіць перапісчыка.
На чыстым аркушы, прад вузенькім акном,
Прыгожа літары выводзіць ён пяром,
Устаўляючы паміж іх чорнымі радамі
Чырвоную страку; усякімі цвятамі,
Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў
I птах нявіданых, спляценнем завіткоў
Ён пакрашае скрозь...
(«Перапісчык», 1912)
Паэту важна, каб летапіс не толькі даносіў дыханне мінулых стагоддзяў, але і выклікаў эстэтычнае пачуццё. I ў жыцці, і ў мастацтве М. Багдановіч праўду не адлучаў ад прыгажосці, «красы». Аднак героі яго вершаў, летапісец і перапісчык, працуючы над рукапісам, пільнуюцца чагосьці аднаго.
Арганічна яднае змест і форму — твор летапісца і перапісчыка — кніга. Беручы ў рукі Псалтыр, лірычны герой спачатку любуецца знешнім выглядам старажытнай кнігі:
Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
I воску з ладанам прыемны пах пачуў.
(«Кніга», 1912)
Потым ён атрымлівае душэўнае задавальненне ад зместу «псальмы слічнай» (прыгожай царкоўнай песні). Дзяк Гапон, які згадваецца ў апошняй страфе верша, «кнігу гэтую... дзеля душы спісаў у месцы Ваўкавыску». Ён, такім чынам, выступае ў ролі перапісчыка, аднак адрозніваецца ад героя вышэй згаданага верша. Гапон не проста перапісаў «псальмы», а далучыўся да іх душой, прапусціў праз сэрца.
Усе тры творы напісаны александрыйскім вершам — антычнай формай радка (у славянскіх літаратурах — гэта шасцістопны ямб з цэзурай пасля трэцяй стапы). Зварот да такога вершаванага памеру не з'яўляецца выпадковым. Доўгі дванаццаціскладовы радок падкрэслівае значнасць і велічнасць справы, якую робяць летапісец і перапісчык.
М. Багдановіч надаваў вялікую ўвагу паэтычнаму майстэрству, форме твара. У праграмным вершы «Песняру» (1910), дзе выяўляюцца эстэтычныя погляды паэта, гучыць думка пра вялікую, карпатлівую працу над творам. «Брата маладога», песняра, М. Багдановіч папярэджвае, што слабы верш не закране чалавечае сэрца, што
Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба з цярпеннем.
Як ударыш ты ім, — ён, як звон, зазвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменняў.
Праз усё свае жыццё М. Багдановіч нёс веру, што адроджаная беларуская літаратура ўздымецца да ўзроўню мастацкіх дасягненняў сусветнай культуры і панясе «свой дар» іншым народам. Творчасць М. Багдановіча сінтэзавала ў сабе два полюсы: фальклорную традыцыю свайго народа і класічную, напрацаваную тысячагоддзямі культурную спадчыну чалавецтва. Як ніхто ў нацыянальнай літаратуры пачатку стагоддзя, ён смела звяртаўся да класічных жанраў, форм, памераў — санета, трыялета, рандо, актавы, пентаметра, александрыйскага верша, верша ў прозе, верлібра і г. д. Узбагачаў, рабіў больш разнастайнай беларускую паэзію і прозу, а побач з гэтым даказваў мастацкай практыкай, што родная мова, багатая, гнуткая, патрапіць любой форме.
Трыялетам, васьмірадковым вершам, напісаным у адпаведнасці з жорсткай схемай, паэт мог перадаць самыя розныя жыццёвыя з'явы. Так, у трыялеце «С. Палуяну» М. Багдановіч гаворыць пра трагічны лёс свайго сучасніка — крытыка, публіцыста, празаіка С. Палуяна, які ў дваццацігадовым узросце, не вытрымаўшы жыццёвых нягод, застрэліўся. Ён называе прычыны, што прывялі актыўнага нашаніўца да трагічнага фінала:
Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
Хоць свет і людны, і шырокі, —
Ты быў, як месяц, адзінокі.
Красу, і светласць, і прастор
Шукаў — і, ад усіх далёкі,
Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
Даследчыкі адзначаюць выключную меладычнасць, музыкальнасць паэзіі М. Багдановіча. Не дзіўна, што да вершаў паэта звярталіся кампазітары («Раманс», «Пагоня», «Па-над белым пухам вішняў...», «Маладыя гады...», «Лявоніха», «Ізноў пабачыў я сялібы...»). Уражвае таксама насычанасць твораў фарбамі, гарманічнасць ужытай пісьменнікам каляровай гамы:
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
(«Зімой»)
«Верш «Зімовая дарога» напісаны ў літаральным сэнсе «святлом» — усімі яго адценнямі і пералівамі — залаціста-срэбнага, імгліста-сіняга, халаднавата-стальнога, якія пранізваюць прастору зіхоткім ззяннем, ствараючы ўражанне казачнасці, нерэальнасці: «Брызгі золата ў небе блішчаць», «Маркотныя месяца рожкі //Праз марозную мглу зіхацяць», «Поле нікне ў срэбным тумане, // Снег блішчыць, як халодная сталь», — зазначае Т. Чабан.
Паэтычна, тонка, запамінальна М. Багдановіч мог перадаць і бадзёрасць марознай зімовай ночы («Зімой», «Зімовая дарога») і сцішанасць позняга летняга вечара («Вечар на захадзе ў попеле тушыць...»), і сумна-узнёслую песню закаханага сэрца, якому наканавана жыць у разлуцы з дарагім чалавекам («Раманс»), і многае-многае іншае, з чаго складаецца жыццё людзей.
Варункі асабістага жыцця афарбавалі інтымную лірыку М. Багдановіча ў журботна -сумныя, часам нават трагічныя таны. На пачатку XX стагоддзя яшчэ невылечныя сухоты, на што быў хворы паэт, рабілі праблематычным стварэнне ўласнай сям'і, не давалі магчымасці па-сапраўднаму выявіцца нават самому пачуццю кахання. Разлука, ростань — лейтматыў многіх вершаў інтымнай лірыкі. У «Рамансе» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю...») прычыны, чаму закаханыя павінны расстацца, не называюцца. «Пэўна, ўжо доля такая у нас», — гаворыць паэт. Разлучаныя няласкавым лесам людзі знаходзяцца далёка адзін ад другога, іх «пагляды» можа злучыць толькі зорка. Каханне ў вершы М. Багдановіча — высокае, адухоўленае пачуццё, сімвалам якога з'яўляецца зорка Венера. Калі «зямля», чалавечы лес, не дазваляе закаханым быць разам, то «неба» (ідэальнае, духоўнае) злучае іх.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў Далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, — у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...
М. Багдановіч быў невылечна хворы, бачыў смерць блізкіх людзей (маці, другой жонкі Адама Ягоравіча, сястрычкі...), таму ён рана ўсвядоміў непазбежнасць смерці. Аднак гэта не прынесла ў яго паэзію меладраматызму, слязлівай пачуццёвасці. У многіх вершах паэт выяўляе імкненне да паўнаты жыцця.
Жывеш не вечна, чалавек, —
Перажыві ж у момант век!
Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два пайшло! —
заклікае паэт у вершы «Жывеш не вечна, чалавек.. .» (1911). Поўным прыгажосці, светлай радасці паўстае жыццё ў творах «Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак» (1915—1916), «Прывет табе, жыццё на волі!» (1913), «Маладыя гады» (1915—1916) і інш.
Выйшаў з хаты.
Ціха спіць надворак.
Наплывае радасць, з ёю — сум.
Не злічыць у небе ясных зорак,
Не злічыць у сэрцы светлых дум.
Шмат зазнаў я горычы з нудою,
Што шчаміла, мучыла, пякла...
Ўсё ужо прайшло, сплыло вадою, —
Моладасць не знікла, не прайшла!
(«Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак...»)
Роздум над лесам чалавека і народа ў вершы «Мяжы» (1914) скіроўваецца ў нечаканае агульнафіласофскае рэчышча. Люд, які «моцнымі рукамі стварыў усе багацтвы на зямлі», галодны і абдзёрты. Прычыну гэтага аўтар бачыць у адасобленасці людзей, у падазронасці і недаверы адзін да другога:
...А чалавек .
Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век,
Хаваўся ў іх, як ліс у норы,
I жыў пужліва сам — адзін,
Дрыжачы, як лісцё асін,
Зласлівы, бессардэчны, хцівы,
Такі здрадлівы,
Для ўсіх чужы, зусім чужы.
М. Багдановіч гаворыць таксама пра размежаванасць народаў, што прыводзіць да войнаў:
Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі
Гараць, як дзікае хаценне,
На гасударстваў рубяжы.
Глядзі: паўсюль мяжы.
Калі Купала, Бядуля, Колас у вершах пра вайну паказалі жахлівыя карціны разбурэння, смерці, людскога гора, то М. Багдановіч пісаў пра чалавечую адасобленасць, падзеленасць, нагадваў пра агульнасць лесу жыхароў планеты Зямля.
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Дазор?»
(«Я хацеў бы спаткацца...», 1915)
Творчасць М. Багдановіча — своеасаблівы «пашпарт на інтэлігентнасць» (I. Франко) беларускай літаратуры. Шырокі, абагульнена-філасофскі погляд на жыццё, на чалавека, на лес народа, прысутнічае ў многіх творах пісьменніка.
«Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што сотні народаў праз тысячы год сабіралі ў скарбніцу светавой культуры. Але занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, — гэта яшчэ горш: гэта значна глуміць народную душу. Да таго ж адны жабракі могуць праз усё жыццё толькі браць. Трэба ж і нам, беручы чужое, калі-нікалі даць нешта сваё», — пісаў М. Багдановіч у артыкуле «Забыты шлях» (1915). Паэт свядома арыентаваўся на вобразны лад, паэтыку фальклора, адчуваючы яго як жывую і плённую культурна-нацыянальную традыцыю.
Да вуснай народнай творчасці М. Багдановіч звяртаўся на працягу ўсіх дзесяці гадоў літаратурнай дзейнасці. А пачаткам тут сталі вершы, якія склалі вельмі арыгінальны цыкл «У зачарованым царстве». «Зачарованае царства» — гэта царства міфічных істот, створаных фантазіяй і ўяўленнем народа — лесуна, вадзяніка, падвея, змяінага цара і г.д. «У нацыянальнай міфалогіі Багдановіч... не шукае яркай экзотыкі, таямнічага, незвычайнага каларыту, а падкрэслівае якраз нешта супрацьлеглае, «непаэтычнае» — паныласць, маркоту, здранцвенне, упадак сіл: «сумны, маркотны лясун», «сівавусы, згорблены», дрэмлючы між ціны вадзянік... калісьці жывое, поўнае сіл, а цяпер нібы зачарованае некім царства, дзе «ўсё навокал сном адвечным спіць», — адзначала Т. Чабан.
Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
I гадамі грэюся — сплю на дне ракі.
Твар травой аблутаны, быццам павуцінай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.
Над вадой ля берага ціха спіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, —
I усё навокала сном адвечным спіць.
(«Вадзянік», 1909)
Узноўленыя М. Багдановічам вобразы міфічных істот увасабляюць старажытнае, «антычнае», мінулае Беларусі, памяць пра якое засталася ў паданнях і легендах.
З пачаткам першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у баях, быў паранены. Пасля шпіталю накіраваны ў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраград (1916). Камісаваны ў сувязі з хваробай у 1918 г. у Смаленску. Працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда», з якой у 1919 г. пераехаў спачатку ў Мінск, потым у Вільню. У выніку заходу Польшчай Вільні застаўся пад акупацыяй. Працаваў у Беларускай гімназіі. За сувязь з камуністамі трапіў у Лукішскую турму (1922). 3 кастрычніка 1923 г. жыў у БССР. Працаваў выкладчыкам роднай мовы і літаратуры ў розных навучальных установах. З 1928 г. займаўся навуковай працай у Інбелкульце і БАН.
У 1930 г. арыштаваны па справе так званага Саюза вызвалення Беларусь і высланы на 5 гадоў у Вятку (Кіраўск). У. 1935 г. пераехаў у пасёлак Пясочня (Калужская вобл.), бо вярнуцца на радзіму ўлады не дазволілі. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры.
Билет13
Першае апавяданне «У лазні» пад псеўданімам Максім Беларус з'явілася ў 1913 г. у «Нашай ніве». У 1914 г. выйшаў зборнік «Рунь», у 1919 г. — драматызаваная аповесць «Антон», аповесць «Дзве душы». У 1926 г. апублікаваны дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне», аповесць «Ціхія песні» («Ціхая плынь»), зборнік апавяданняў «Досвіткі».
М. Гарэцкі — аўтар першай «Гісторыі беларускай літаратуры» (1920). Напісаў раманы «Віленскія камунары», «Камароўская хроніка» (твор застаўся незакончаным).
Выступаў як даследчык літаратуры і мовы, як крытык.
У канцы 1937 г. М. Гарэцкі быў арыштаваны другі раз. На пачатку лютага 1938 г. расстраляны ў Вязьме. Справа па абвінавачанні адменена Вярхоўным судом БССР у 1957 г. У 1959 г. М. Гарэцкі поўнасцю рэабілітаваны.
Білет 15. Творчасць купалы-класічная спадчына бел літ. Лірыка і драматургія
Лірыка, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
Курган
Бандароўна
Адвечная песня
На куццю
Безназоўнае
Паўлінка
Раскіданае гняздо
Тутэйшыя
Янку Купалу называюць паэтам-прарокам. Гэта значыць, што ён не толькі асэнсоўваў лес народа, яго гісторыю і сучаснасць, але і паказваў шлях да будучыні, вёў за сабой, ствараў нацыю.
Станаўленне асобы творцы адбывалася ў час, калі словы «Беларусь», «беларусы», «беларускі» нічога і нікога не называлі. Паўночна-заходні край — такое найменне мела да 1906 г. зямля, што нарадзіла паэта. Таму доўгія гады Купала цярпліва і настойліва тлумачыў супляменнікам, што яны — старажытны і самабытны народ, са сваёй багатай слаўнай гісторыяй, прыгожай і мілагучнай мовай, вучыў любіць свой край. «Не шукай ты шчасця, долі / На чужым, далёкім полі», — наказваў ён сучаснікам, —
Ты ўсё знойдзеш гэта блізка,
Там, дзе маці над калыскай
Табе песні напявала,
Як малога калыхала,
Толькі ўмей шукаці блізка.
(«Не шукай...», 1913)
Купала ўслаўляў і паэтызаваў роднае слова, шукаў адметныя вобразы і мастацкія сродкі, каб паказаць яго хараство, моц, сілу. У розныя гады ён напісаў некалькі вершаў з ідэнтычнай назвай «Роднае слова», што сведчыць пра тое вялікае значэнне, якое надаваў паэт беларускай мове ў фарміраванні нацыі.
Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. прымусілі царызм зняць забарону на беларускую мову, яна пачала жыць «на хвалу людзей». У вершы, які з'явіўся ў 1908 г., роднае слова называецца «магутным», «бяссмертным», «свабодным»:
Бяссмертнае слова ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш, як жыло!
Аптымізмам прасякнута нават апошняя страфа, дзе паэт называе роднае слова «загнаным», такім чынам акцэнтуючы ўвагу на няроўным становішчы беларускай мовы побач з іншымі мовамі.
Загнанае слова ты, роднае слова!
Грымні ж над радзімай зямлёй:
Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой!
У вершы шмат зваротаў і клічных сказаў. Рытміка-інтанацыйнае афармленне твора (ён напісаны амфібрахіем, мае розную колькасць складоў у цотных і няцотных радках — 12 і 8) спрыяе адчуванню ўзнёсласці, лёгкасці.
Першая пралетарская рэвалюцыя, не вырашыўшы сацыяльныя праблемы, дала магутны імпульс нацыянальнаму адраджэнню Беларусь Гэтым тлумачыцца аптымістычнае гучанне многіх купалаўскіх твораў, напісаных у гады рэакцыі. «Зваяваным» (1909) — паэтычны рэквіем (твор, у якім выкліканыя смерцю жалоба і смутак спалучаюцца з услаўленнем жыцця). Рэквіем ахвярам рэвалюцыі, тым, «што праўды на свеце шукалі»:
Спіце вы, слаўныя гора і працы патомкі,
Хутка над вамі распалім памінкаў агні!
Мала вас, мала было паміж цёмнымі намі;
Сільны яшчэ быў наш блуд і туман кругом нас!
Вы, перамогшы усё, узняліся арламі,
Бліскам былі нам, тым бліскам, што гас і не згас.
...Спіце! Мы вашых навек не забудзем магілаў;
Збуджаны вамі, мы ўскрэслі, мы больш не заснём!
Бязмежная любоў да роднай зямлі, да скрыўджанага, абяздоленага народа вадзіла пяром паэта. Лес народнага песняра і лес Беларусі неадлучныя — такая думка прачытваецца ў многіх творах. У філасофскім вершы «Мая вера» (1905—1906), гаворачы праўласныя светапоглядныя арыенціры, Купала прызнаваўся: «У народ і край свой толькі веру. / I веру ў самога сябе».
Жыццёвыя абставіны (пошукі працы, першая і другая сусветная вайна) не аднойчы адрывалі Купалу ад роднай зямлі. Што адчуваў паэт, як яго душа ірвалася «на бацькоўскія гоні», сведчыць верш «Я ад вас далёка...» (1910).
I няма на свеце так вялікай меры,
I няма на свеце так каваных дзвераў,
Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі —
Беларусь са мною разлучыць пасмелі!
Асабліва ўражвае заключная страфа:
А хоць дасць мне доля ў дамавіне месца, —
Ўстане цень з зямлі мой, на крыж абапрэцца.
I ў той бок глядзеці будзе век нязводна,
Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай.
У грамадзянскай лірыцы Я. Купалы асобнае месца займае нацыянальна -патрыятычная тэма. Яна заявіла пра сябе ўжо на раннім этапе творчасці народнага паэта. Вершам «А хто там ідзе?» (1905—1907} Купала ўсяму свету абвяшчаў пра выхад на гістарычную арэну беларускага народа, пра яго спрадвечнае жаданне «людзьмі звацца». Тады, на пачатку XX стагоддзя, «за грамаду — не народ, а ўсяго толькі насельніцтва — як слушна адзначае даследчык літаратуры В. Рагойша, — адказваў сам паэт». Гэтая «пагарджаная век», «сляпая», «глухая» грамада павінна была стаць народам, кансалідавацца ў нацыю. Дзеля вялікай мэты Купала выступаў не толькі як асветнік, а калі таго патрабавалі абставіны, і як палітык. Ён хацеў бачыць Беларусь вольнай, незалежнай, што звязваў з аднаўленнем дзяржаўнасці.
Адраджэнне краю, якое, нягледзячы на цяжкасці, адбылася, Купала вітаў у вершы «Маладая Беларусь» (1911—1912). Сімвалічны вобраз маладой Беларусі — свабоднай, шчаслівай, упэўненай у сваім заўтра краіны — праходзіць праз усю творчасць пісьменніка. У згаданым вершы гэты вобраз ствараецца рамантычнымі сродкамі. Абудзілі ад сну Беларусь магутныя сілы-стыхіі Зямлі і Сусвету. Купала піша:
Вольны вецер напеў вольных песень табе,
Бор зялёны узняў дружным гоманам.
Сонца полымем вызвала к дружнай сяўбе,
Зоры веру ўлілі сілам зломаным.
Эпітэты, параўнанні, да якіх звяртаецца паэт, так ці інакш звязаны са святлом, сонцам, агнём: «зіхаціш і гуслярнаю песняй звініш», «смела ў сонцы ідзеш, як жывы агняцвет!», «сееш ласкавы сны залацістыя» і г.д. Зразумела, Я. Купала ў гэтым вершы стварыў рамантычны ўзвышана-ідэалізаваны вобраз будучай Беларусі, якая нараджалася. Заклік паэта:
Падымайся з нізін, сакаліна сям'я,
Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
Занімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі
тычыцца не дасягнутага ўжо, здзейсненага, а ён скіраваны ў заўтрашні дзень. У 1911—1912 гг. рэаліі беларускага жыцця пры ўсёй іх неадназначнасці жывілі надзею на добрыя змены ў лесе Беларусі. Але гэту надзею хутка перакрэсліла першая сусветная вайна.
Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. нібыта давалі беларусам шанц «заняць свой пачэсны пасад між народамі». Купала разумеў, што яго слова можа аказаць уплыў на ход жыцця. Вершам «Для бацькаўшчыны» (1918) пачаўся вельмі плённы перыяд у творчасці пісьменніка. Ён браў «зноў заснуўшую было жалейку» і прароча граў для маці-Беларусі. Вершы «Спадчына», «Час!», «На сход!», «Свайму народу», «Беларускія сыны», «Крыўда», «3 павяўшай славы», «Паязджане», «Паўстань...», «Перад будучыняй» і многія іншыя напісаны ў прамежку між 1918—1922 гадамі. У іх надзея змяняецца роспаччу, светлыя сонечныя таны саступаюць месца змрочным.
Трагічна складвалася для незалежнасці Беларусі гістарычная сітуацыя, народ не выяўляў імкнення да волі. I паэт клікаў яго на сход, «на ўсенародны грозны, бурны сход» («На сход», 1918). Па Купалу народ, а не дабрадзеі-чужынцы, павінен вырашыць уласны лёс. «За сябе сам пастаяці / I за Бацькаўшчыну-маці / Йдзі, народ, на сход!» — радкі з верша «Час!» (1918). Каб абудзіць дух суайчыннікаў, паэт прыгадваў слаўнае, змагарнае мінулае:
Дняпро і Сож, Дзвіна, Вілля і Нёман
Шмат могуць што у памяці збудзіць.
Ты жыў, ты панаваў у краі родным,
Сцярог ад чужака й законы укладаў;
Звон вечавы сход склікаваў народны,
I сход аб шчасці Бацькаўшчыны дбаў.
Ён кідаў горкі папрок народу:
Чужак-дзікун, крывёй упіўшысь свежай,
Запрог цябе ў няволю, ў батракі
I тваю Бацькаўшчыну-маці рэжа,
Жывую рве на часці, на кускі.
У вершы «Свайму народу» (1918), з якога ўзяты цытаты, маналог паэта напоўнены вялікім душэўным болем. Купала заклікае, прарочыць, просіць:
Паўстань, народ! Для будучыны шчасце Ты строй, каб пут не строіў больш сусед; Не дайся ў гэты грозны час прапасці, — Прапашчых не пацешыць шчасцем свет.
Сваю магутнасць пакажы ты свету, — Свой край, сябе ў пашане мець прымусь. Паўстань, народ!.. 3 крыві і слёз кліч гэты... Цябе чакае Маці-Беларусь!
Змрочная карціна жыцця беларусаў у першыя паслякастрычніцкія гады ўзноўлена ў вершах «Паязджане» (1918), «Крыўда» (1918), «Беларускія сыны» (1919). У гэты час неаднаразова мянялася ўлада, у краі гаспадарылі акупанты, гістарычная перспектыва не бачылася. Творчае ўяўленне мастака малюе трагічны вобраз паязджан, якія заблудзіліся ў снежнай імгле. Людзі рухаюцца, але гэты рух бязмэтны і бессэнсоўны:
Едуць, едуць, ані следу,
Ні праслуху, ні прагляду,
Ні прасвету, ні надзеі —
Усё ў зацьмішчы, ўсё ў завеі.
У полі дымна, ў полі цёмна,
Беспатольна і заломна,
Ні пуціны, ні упыння,
Як у вечнай дамавіне
(«Паязджане»)
Паязджане ў Купалы не проста людзі, якія збіліся са шляху, гэта вясельны поезд: маладая, малады, сват, свацця... Сімвалічны вясельны поезд можна спраецыраваць на знаёмы нам вобраз маладой Беларусі. Атрымаецца, што гэта яе вязуць ахопленыя жахам, пасіўныя і абыякавыя да ўсяго насельнікі краю «без днявання, без начлегу, / У бездарожжа, ў беспрыстанне». Захліпаючыся ад смеху, «папаўзуха-завіруха» цешыць паязджан ілюзіямі, шэпча «аб музыцы-дудаграі, аб пшанічным караваі».
Распачатая ў 20-я гады беларусізацыя змяніла адносіны Купалы да савецкай улады. Разам з тым ён удумліва ставіўся да ўсяго, што адбывалася ў жыцці. Так, паэт не мог прыняць вядомы пастулат, што пралетарый не мае бацькаўшчыны. Думаецца, Купала разумеў сапраўднае становішча працоўнага чалавека, аб'яўленага гаспадаром краіны. У першай страфе верша «...О так! Я — пралетар!..» (1924) выразна прачытваецца крылатае ленінскае выслоўе: «Пролетариату нечего терять, кроме своих цепей. Обретет же он весь мир». Лірычны герой твора заяўляе:
...О так! Я — пралетар!..
Яшчэ учора раб пакутны —
Сягоння я зямлі ўладар
І над царамі цар магутны!
Ужытая аўтарам гіпербала (перабольшанне) — «зямлі ўладар», «над царамі цар магутны» — прымушае думаць, што з'ява (становішча рабочага ў новым грамадстве) не сцвярджаецца, а адмаўляецца.
Прывязанасць, любоў да роднай зямлі ўспрымаецца пралетарам як недахоп, перажытак мінулага. Ён з радасцю канстатуе: «Мне бацькаўшчынай цэлы свет, / Ад родных ніў я адвярнуўся...» Але пакуль што канчаткова вытруціць з душы і памяці вобраз радзімы лірычны герой не здолеў, «не збыў яшчэ ўсіх бед»: яму «сняцца сны аб Беларусі». Апошнія радкі верша праз непрыманне пралетарыем патрыятызму гавораць пра каштоўнасць гэтага агульначалавечага пачуцця. У вершы «...О так! Я — пралетар!..» Я. Купала па-майстэрску выкарыстаў такі мастацкі сродак, як іронія. Нібыта ўхваляючы з'яву, аўтар на самай справе яе высмеяў.
Імкненне да свабоды, самапавага, пачуццё годнасці — такія якасці хацеў бачыць паэт у характары народа, імі ён вымяраў змястоўнасць жыцця людзей. У вершы «I прыйдзе» (1926) Я. Купала звяртаўся не толькі да сваіх сучаснікаў, а і да нас, далёкіх нашчадкаў:
I прыйдзе новых пакаленняў
На наша месца грамада
Судзіці суд, ці мы сумленна
Жыццё прайшлі...
Ці аб свой гонар дбайна дбалі,
I дабравольна, без прынук,
Самі сабой не гандлявалі,
Не неслі ў петлі дум і рук?
I ці пакінуці на памяць
Мы песень гэтакіх змаглі,
З якіх бы можна было ўцяміць,
Што мы свабоднымі былі?..
Аўтар папярэджвае, што «суд гісторыі цяжкі», што яна кожнаму выдасць «непадкупны прысуд». Пры ўсёй відавочнай сувязі са сваім часам верш «I прыйдзе» можна аднесці да філасофскай лірыкі. У ім выявілася Купалава разуменне сэнсу чалавечага існавання. Як трэба жыць — паэт тлумачыў ад процілеглага. Многія яго сучаснікі адышлі ад наканаванага шляху свабоды, гонару, годнасці.
I засумуецца патомак,
Калі дазнаецца аб нас,
Што нейкі з нас хоць быў не зломак,
А плечы гнуў у крук не раз;
Не йшоў з адкрытымі вачыма
У свет і сцежкі не прастаў,
А ўсёй магчымасці магчымай
Сляды таптаў, сябе таптаў.
З нацыянальна-патрыятычнай тэмай цесна звязана Купалава ўсведамленне свайго месца ў жыцці народа. На пачатку творчага шляху, тлумачачы, чаму ён, сялянскі сын, узяўся «снаваць песенькі-думкі», малады Я. Купала пісаў у вершы «Я не паэта»:
Кожны край мае тых, што апяваюць,
Чым ёсць для народа ўпадак і хвала,
А беларусы нікога ж не маюць,
Няхай жа хоць будзе Янка Купала.
Адразу вызначыўся паэт, для каго ён стане спяваць свае песні:
Я не для вас, паны, о не,
А я для бедных і загнаных,
Я з імі мучуся ўраўне,
У адных закут з імі кайданах...
Я не для вас, паны, о не!
(«Я не для вас...», 1905—1907)
Шырокая эстэтычная праграма выкладзена ў вершы «З кутка жаданняў» (1912). Паэт хоча «з цэлым народам гутарку весці, сэрца мільёнаў падслухаць біцця». Адзіны скарб, патрэбны яму — «песню стварыці ясну, як неба, ў кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём». Ён жыве надзеяй, «што не загубяць крыўды жывую душу народа», гатовы памерці «за лепшую долю роднага краю».
Верш складаецца з 5 строф, якія пабудаваны па аднаму прынцыпу. Два першыя радкі праграмныя, аўтар у іх выказвае задачы і мэту мастака, у двух апошніх сцвярджаецца асабістая далучанасць да таго ці іншага палажэння эстэтычнай праграмы:
К яснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця,
К славе з бясслаўя ўсім нашым людзям,
Гэткай шукаю сцежкі на свеце,
Гэткаму богу і душу аддам.
Не аднойчы Янка Купала падкрэсліваў, што яго песня нараджалася сярод родных лясоў і ніў, сярод свайго, простага сялянскага люду.
Путча і ночка яе гадавалі,
Няньчылі казкамі долі нямой;
Дождж і расіца вясною купалі,
Снежныя буры тулілі зімой.
(«Мая песня», 1911)
Таму песня «службы лакейскай не знае», яна вольная і незалежная, «з небам і ніваю ў дружбу заходзе». Купала з поўным правам мог сказаць пра сябе:
Песня мая не шукае чырвонцаў — Будучнасць гэткіх не знойдзе ў ёй плям...
Пісаць для народа і пісаць пра народ — асноўнае ў творчай праграме паэта. Але пісаць пра народ для Купалы было не толькі расказваць пра яго долю-нядолю, заклікаць на змаганне з сацыяльнай несправядлівасцю, а і гаварыць пра нацыянальную годнасць, адказнасць перад продкамі і нашчадкамі, весці да праўды, шукаць шляхі да шчаслівай будучыні.
Паэт, па Купалу, на асаблівым становішчы ў грамадстве. У вершы-наказе «Песняру -беларусу» (1909) ёсць такія радкі:
За родну песню будзь ваякай,
Не жджы заплаты ад людзей.
Песняр-слуга слугі ўсякай,
Пяснар і цар усіх царэй!
У 1926 г., калі досыць шырока грамадствам Беларусі адзначалася 20-годдзе творчай дзейнасці, Янка Купала напісаў верш «За ўсё...» Азіраючыся на пройдзены шлях, паэт з годнасцю гаварыў: «Я адплаціў народу, чым моц мая магла, зваў з путаў на свабоду, зваў з цемры да святла». Ён быў з народам у самыя цяжкія часы:
Для бацькаўшчыны роднай,
Для ўпаўшых яе сіл
Складаў я гімн пабедны
Сярод крыжоў, магіл.
У вершы гучыць удзячнасць за тое, што дала краіна яму, песняру.
«За ўсё...» стаў адным з першых твораў паэта, напісаным на кантрасце цемры і святла, мінулага ліхалецця і шчаслівай сучаснасці. У сярэдзіне 20-х гадоў Янка Купала пачаў пераконвацца, што жыццё народа набывае нацыянальныя абрысы, стабілізуецца. I хоць радзімая старонка аказалася падзеленай на дзве часткі (пра гэта верш «Па Даўгінаўскім гасцінцы», 1926), так званая беларусізацыя абяцала, што Беларусь зойме «свой пачэсны пасад між народамі».
Свет чалавечых пачуццяў у творчасці Янкі Купалы адлюстраваны шматгранна і ўсебакова. Душа паэта адгукалася на прыгажосць прыроды, на светлы позірк дзяўчыны, на ласкавую усмешку маці. «Старонка родная» для Купалы не толькі народ з яго доляй-нядоляй, мінулым і будучыняй, але і ўся зямля. Таму аб роднай зямлі-спадчыне, што засталася «ад прадзедаў спакон вякоў», паэту
...баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полі дуб абпалены.
(«Спадчына», 1918)
Прырода ў творах Купалы паўстае ў сваёй някідкай прыгажосці, рухомай і зменлівай. Паэт звяртаецца да рэалістычных сродкаў мастацкай вобразнасці, паказваючы звыклыя для сялянскага вока карціны:
...Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна.
Рэчкі бурлівыя, учора санлівыя,
Сёння ўсталі, плывуць і бурляць;
Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца,
К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.
Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя,
Радасна песні зайгралі свае...
(«Вясна», 1906)
Купала раскрывае радасць чалавека ад зямлі, таму ў полі зроку — з'явы, якія станавіліся падзеямі ў працоўным календары («Поле травіцаю сочнай адзелася, выйшла скацінка і дружна скубе»).
Верш заканчваецца запаветнай думкай аб долі і шчасці чалавека. Іх прыход атаясамліваецца з заканамерным наступам вясны («Грай, грай, жалеечка, грай, грай вясёлая! Выйграй з вясною і долечку мне»).
Стаў песняй цудоўны пейзажны верш Янкі Купалы «Явар і каліна» (1910), у якім зліліся прырода і каханне, радасць вясновага абнаўлення і паганскія казкі начнога лесу, сум сонных далін. Твор прасякнуты філасофскай ідэяй бясконцасці жыцця, прыроды, яе зменлівасці і абнаўлення. Пра змест верша «Явар і каліна» слушна сказаў I. Навуменка: «Гэта выказаная замілаванымі, надзвычай экспрэсіўнымі паэтычнымі радкамі хвала Жыццю, Каханню, увасобленых у вобразах дрэў.., што шэпчуцца аб чымсьці неразгаданым, таямнічым пад вечным небам».
Верш гарманічны паводле зместу і формы. Купала валодаў высокай эстэтычнай культурай слова, адчуваннем яго мастацкіх магчымасцей, што ярка выявілася ў вершы «Явар і каліна».
Як гімн жаночай прыгажосці гучыць верш «Жняя» (1911). Зыходзячы з народных маральна-эстэтычных прынцыпаў, паэт паказаў не проста дзяўчыну, а «жнейку». У гарманічнай еднасці перапляліся ў творы прыгажосць маладой дзяўчыны, сонечнага летняга дня, залатой спелай збажыны.
Як сама царыца
Ў залатой кароне,
Йдзе яна ў вяночку
Паміж спелых гоняў...
Вецер абнімае
Стан яе дзявочы,
Сонца ёй цалуе
Шыю, твар і вочы.
Намаляваўшы залаціста-сонечнымі фарбамі партрэт сялянскай дзяўчыны, аўтар у канцы верша з гонарам зазначае
Гэта жнейка наша
Ў нашаей старонцы.
Такім чынам, постаць жняі ўздымаецца ў сімвалічным абагульненні да постаці Беларусі з патрыятычных вершаў Купалы.
Лірычная гераіня верша «Лён» (1935) жыве ў іншы час, чым жняя з аднайменнага твора. Яна калгасніца, гадуе «чысты, валакністы, залацісты лянок». Паэт паказвае ўсе этапы нараджэння ільнянога валакна. «Раніцай вясны» было пасеяна ў раллю зерне. Лён рос, цвіў, «надзяваў галоўкі на сябе». Дзяўчына «рваць ішла яго ў снапы», абівала, «слала лянок на зялёным на лугу» ...Другая сюжэтная лінія ў вершы — каханне лірычнай гераіні і брыгадзіра:
Рваць ішла яго ў снапы,
Песні пела аб вясне,
Брыгадзір лічыў капы,
Час ад часу моргаў мне.
Ой, лянок, лянок мой чысты
Валакністы, залацісты!
...А як слала я лянок
На зялёным на лугу,
Дзе папаўся Міхасёк,
Цалавала на бягу.
«Лён» — адзін з вершаў «ляўкоўскага цыклу», створанага ў сярэдзіне 30-х гадоў, у якім паэт услаўляў шчаслівую працу сялян «на нашым полі, полі калгасным». У многіх творах 30-х гадоў з'явілася не ўласцівая раней Купалу ідэалізацыя, прыхарошванне рэчаіснасці, што знайшло адбітак і ў вершах «ляўкоўскага цыклу». «Лён» у даным выпадку можна лічыць выключэннем, бо той ідэальны свет, у якім існуе лірычная гераіня, звязаны з маладосцю і каханнем.
Паэма курган
Курган, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
Курган
Бандароўна
Адвечная песня
На куццю
Безназоўнае
Паўлінка
Раскіданае гняздо
Тутэйшыя
У пачатку твора апісваецца старажытны курган. З ім звязана наступнае паданне.
Шмат гадоў назад «на гары на крутой» стаяў «белы хорам», у якім жыў князь «недаступны і грозны». Ён «спуску і ласкі не знаў непакорам».
Аднойчы была ў князя вялікая бяседа. На вяселле князевай дачкі з'ехалася шмат знатных гасцей. На трэці дзень «князь прыдумаў адну для дружыны пацеху-забаву», загадаў паклікаць старога гусляра.
Пасадзілі гусляра «на ганку, між клёнаў і ліп».
Невыдумная світка — убор на плячах,
Барада, як снег белы — такая,
Незвычайны агонь у задумных вачах,
На каленях ляглі гуслі-баі.
Князь загадвае гусляру іграць:
Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям —
Поўны гуслі насыплю дукатаў;
Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам —
Канапляную возьмеш заплату.
Заіскрыліся вочы гусляра і заплакалі пад яго рукамі «струны жывыя». Гусляр гаворыць, які ні моцны князь, а дум ланцугамі не скуе. Ён нагадвае князю, колькі людзей стогнуць і плачуць вакол яго харомаў і ў лёхах пад імі. На золаце князя блішчыць чалавечая кроў, а брыльянты — «цёртая сталь ад кайданаў».
Князь нейкі час маўчаў, думаючы, як пакараць гусляра. Загадаў:
Узяці старца і гуслі жыўцом у зямлю!
Знае хай, хто тут пан: я — ці неба!
Закапалі старога гусляра. «Не часалі дамоўкі яму сталяры, не заплакалі бліжнія вочы». А хорам князя «гудзеў, не маўчаў, шалы, музыка ў такт рагаталі».
На тым месцы, дзе быў закапаны гусляр, вырас дуб.
Людзі кажуць, што раз у год выходзіць з кургана з гуслямі Дзед
I ўсё нешта пяе, што жывым не паняць,
I на месяц глядзіць, як сам, белы.
Калі б хто зразумеў тую песню, то не зазнаў бы гора ніколі.
Мастацкія асаблівасці
«Курган» (1910) адкрываў цыкл фальклорна-рамантычных паэм Я. Купалы. Аднак у адрозненне ад «Бандароўны» і «Магілы льва» ў аснове твора — прыдуманая аўтарам легенда пра гордага непакорлівага гусляра і жорсткага князя. Тэма паэмы — лес мастака ў класавым грамадстве. Гусляр гіне, але маральная перамога застаецца за ім. Жыве ў народзе памяць пра яго ўчынак (сімваламі памяці выступаюць у творы курган на месцы смерці, дуб, што вырас на кургане).
Канфлікт паэмы звязаны з вобразамі Гусляра і Князя, якія з'яўляюцца антыподамі. З аднаго боку — незалежнасць, непадкупнасць, свабодалюбства («Гуслям, княжа, не пішуць законаў: небу справу здае сэрца, думка мая, сонцу, зорам, арлам толькі роўна»), з другога — самаўпэўненасць, пыхлівасць, уладарнасць («Знаеш славу маю, знаеш сілу маю... Князь умее плаціць незвычайна!»). Гусляр і Князь — сканцэнтрыраванае выяўленне класавых супярэчнасцей у грамадстве. Гусляр выступае прадстаўніком народа, увасабленнем яго маральнай прыгажосці, высакароднасці. Вобраз яго ў паэме выразна ідэалізаваны, рамантычна абагульнены. Князь — носьбіт заган эксплуататарскай вярхушкі. Кантраснасць вобразаў выяўляецца праз апісанне знешняга выгляду, паводзін герояў.
Паэма «Курган» стройная па кампазіцыі — як агульнай, "страфічнай (складаецца з 12 раздзелаў, кожны з якіх у сваю чаргу мае 4 катрэны), так і звязанай з развіццём дзеяння. Першы раздзел экспазіцыйны, аўтар апісвае курган, «памятку дзён, што ў нябыт уцяклі». У заключным раздзеле-эпілозё гаворка зноў вяртаецца да кургана: на ім раз у год з'яўляецца «белы, як лунь», стары з гуслямі. Легенда пра гусляра расказваецца ў асноўнай частцы твора.
Паэма бандароуна
Бандароўна, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
Курган
Бандароўна
Адвечная песня
На куццю
Безназоўнае
Паўлінка
Раскіданае гняздо
Тутэйшыя
У народзе засталася песня з давен-даўна пра жорсткага бесчалавечнага пана Патоцкага і прыгожую Бандароўну.
«У слаўным месце Берастэчку» жыў Бандарэнка. У яго была дачка-прыгажуня Бандароўна:
Хараства такога ў свеце
Не было, не будзе;
Аб ёй людзі гаварылі,
Як аб нейкім цудзе.
У карчму, дзе гуляла моладзь, прыблукаўся пан Патоцкі.
Банкятуе з казакамі,
Мёд, віно п'е квартай,
К маладзіцам і дзяўчатам
Лезе смоллю ў жарты.
Бандароўна за нахабныя жарты выцяла пана па твары. Патоцкі пачаў пагражаць «усёй казачай брацці». Бандароўна кінулася ўцякаць ад панскай помсты. «Дзікая пагоня» адшукала дзяўчыну і прыцягнула ў панскія харомы.
I стаіць яна прад панам,
Як калінка тая,
Што у лузе над ракою
Вецер пахінае.
...Глядзіць смела, ані моргне,
Ворагу у вочы.
Пан Патоцкі загадаў накрыць «стол дубовы сытаю ядою», прынёс з бакоўкі стрэльбу. Спытаў у Бандароўны, што яна выбірае: з ім «піць, гуляці, ночкі каратаці ці навекі косці парыць у зямельцы-маці?» Бандароўна выбрала апошняе:
Не такую, ясны пане,
Бачыш прад сабою,
Што захоча чэсць і славу
Прадаваць з табою.
Пан застрэліў Бандароўну.
Але праз нейкі момант пачаў праклінаць сябе.
Бацькі забралі мёртвую дачку, дома яе «прыбіралі, як да шлюбу».
Пан хацеў неяк загладзіць сваю віну. «шоўкам кажа абіваці гроб той дзераўляны», загадаў музыкам граць сумную мелодыю.
Бандароўну пахавалі, але вестка пра смерць дзяўчыны разляцелася па ўсёй Украіне. «Задымелі у пажарах панскія сялібы», пайшла крывавая бітва.
«З долі горкай Бандароўны» засталіся песні і ўспаміны.
Мастацкія асаблівасці
У аснову сюжэта паэмы (1913) лягла народная песня пра Бандароўну, вядомая на Украіне і Беларусі. Купала заглыбіў сюжэт фальклорнага твора сацыяльна і псіхалагічна: канфлікт у паэме не паміж Бандароўнай і панам, а паміж народам і прыгнятальнікамі. Дзяўчына гаворыць Патоцкаму: «За мной праўда і народ мой». Смерць Бандароўны стала той кропляй, што перапоўніла чашу народнага цярпення.
Вобраз Бандароўны ў паэме ідэалізаваны, падаецца аўтарам як сімвал дзявочай прыгажосці, знешняй і ўнутранай. Яна гордая, смелая, незалежная, гіне, духоўна перамагаючы пана-спакусніка.
У абмалёўцы вобразаў герояў, узнаўленні падзей побач з фальклорнымі сродкамі аўтар выкарыстоўвае рамантычныя. Так, рамантычная выключнасць, гіпербалізацыя, арганічна спалучаная з фальклорнымі параўнаннямі, эпітэтамі, прысутнічае ў партрэтнай характарыстыцы Бандароўны:
Хараства такога ў свеце
Не было, не будзе;
Аб ёй людзі гаварылі,
Як аб нейкім цудзе.
Як маліны, яе губкі,
А твар, як лілея,
Як дзве зоркі, яе вочкі,
Гляне — свет яснее.
У плынь аб'ектывізаванага апавядання ўведзены радкі суб'ектыўнага аўтарскага перажывання за гераіню, выяўлення адносін да пана Патоцкага. Купала адкрыта спачувае Бандароўне («Ой, няшчасна Бандароўна, адпачні часіну, памаліся за сябе ты, за сваю Ўкраіну!»).
Падзеі ў паэме развіваюцца імкліва, канфлікт востры і напружаны. Паэма «Бандароўна» мае падзагаловак «з народнай песні». Купала выкарыстаў у творы некаторыя кампазіцыйныя элементы песні, напрыклад, паралелізм.
Паэма адвечная песня
Адвечная песня, в сокращении. Краткое содержание.

I. Хрэсьбіны
Ноччу над калыскай дзіцяці спяваюць Жыццё, Доля, Бяда, Голад і Холад. Жыццё дае яму пад уладу «як ёсць усё чыста на свеце». Доля абяцае напяваць чалавеку «аб радасці, славе, багацці», але яна ўцячэ ад яго. Бяда ж будзе з ім заўжды («I так ён зжывецца са мной, што стану яго я душой»). Голад и Холад збіраюцца «хадзіць за ім парай, наводзіць балесці і хмары». Жыццё, Доля, Бяда, Голад і Холад даюць імя дзіцяці — Мужык.
ІІ. На службе
Маленькі, босы, у парванай апратцы пастушок пасе скаціну, жаліцца на сваю долю. Прыходзіць маці, пытаецца, чаму сын невясёлы. Жанчына плача, шкадуючы свае дзіця. Пастушок яе супакойвае:
Не плач, маці, і не злуйся На жыццё,
Як я ў сілачку ўбяруся, . Змагу ўсё.
III. Вяселле
Сват і свацця запрашаюць весяліцца, хваляць маладых. Малады абяцае нявесце: «Зажывём мы па-сваёму, як ніколі, як ніхто». Маладой страшна і трывожна, бо яна пакідае родную хату, наперадзе зусім новае жыццё.
IV. Вясна
У хату Мужыка прыходзіць Вясна. Нагадвае, што ўжо прасохла ралля, трэба сеяць. Мужык жаліцца, што «зерня к севу няма».
V. За сахою
Мужык арэ, падганяе спрацаванага коніка, яму самому «ломіць косці, грудзі... пыл засыпаў вочы». Падарожны, мінаючы аратага, гаворыць пра сваю нядолю, бо ў яго няма хаты, нівы. Але бяздольным лічыць сябе і араты, які ўсё гэта мае.
VI. Лета
На ўзмежку пад грушай сядзіць Мужык. Відаць залітая паводкай сенажаць, пабітае градам жыта. На небе падымаецца чорная хмара. Лета прапануе яму весялей глядзець, працягвае серп і касу. Мужык паказвае на сваю сенажаць і поле. Лета ўшчувае селяніна:
I не стыдна табе век-вяком,
Хоць і дуж, як той дуб векавы,
Вясці гутарку ўсё са плачом,
Ніжэй гнуцца павялай травы!
Падказвае, што ў двары (у пана) ёсць заробкі. Мужык даводзіць, што двор ён знае даўно, з году ў год пакідаў там сілу.
Вынімала мне паншчына дух,
Зжыў яе — думаў, воля дасць хлеб...
Як за паншчынай, бедзен і слеп.
Лета кідае Мужыку пад ногі серп і касу. Пачынаецца моцны дождж з градам.
VII. Касьба і жніво
Гарачыня. Мужык косіць, Жонка жне. З ёю побач малыя дзеці. Мужык, звяртаючыся да касы?
Век звініш, свішчыш,
Адкляпаная,
Век плыве сляза
Неўніманая.
Жонка, абкручваючы параненую на ржышчы нагу:
Усюды бог гасціў
З сваёй ласкаю,
Толькі крыў мінуў
Ніву хамскую.
Ідзе да калыскі немаўляці і корміць яго.
VIII. Восень
Мужык малоціць. З'яўляецца Восень і пытаецца, як у яго з кормам, як жыта. Селянін адказвае, што ўсяго мала, «да паўзімкі не стане». Восень раіць прыкупіць «з пудзік хлеба», пазычыць «з воз сянца». Але на гэта ў Мужыка няма грошай.
IX. Свята
У хаце на палку двое хворых дзяцей. Іншыя поўзаюць босыя, у адных кашульках. На печы крэкча стары бацька. Мужык хоча павесяліцца, выпіць чарку. Жонка нагадвае пра нястачы:
Трэба новае карыта,
Каптан Зосі трэба,
Просіць фельчара Мікіта —
Ўжо не есць і хлеба.
...Не да смеху, не да гуляў, Калі бяда ў хаце.
Прыходзяць Стараста і Магазыннік, каб спагнаць з Мужыка падаткі і доўг. Мужык уцякае з хаты. Жонка плача.
X. Зіма
Мужык па калена ў снезе сячэ тоўстую хвою. Прыходзіць Зіма і прапануе яму памерацца сілаю. Той просіць яе «не мучыць абарванага», адпраўляе ісці «пад футры багатыя, ў палацы мураваныя». Пачынаецца мяцеліца. Падсечанае дрэва валіцца і забівае Мужыка. К нябожчыку прыбліжаецца зграя ваўкоў.
XI. Хаўтуры
У хаце ў дамавіне ляжыць Мужык. Галосіць жонка:
Нашто на свет раджацца,
Хто мае з ім расстацца,
I горкі жаль кідаці
Удаве, бацькам, дзіцяці...
Стары бацька збіраецца з унукам ісці ў свет жабраваць. («Не месца мне у хаце: не дуж я працаваці; пры кім дажыць
тут веку няшчаснаму калеку?») Сталяр канчае рабіць века да труны. Дзеці і суседзі развітваюцца з нябожчыкам. Выносяць труну з хаты.
XII. На могілках
Цёмнай ноччу перад узвіжаннем на паваленым крыжы сядзіць цень Мужыка. Яна хоча ведаць, як жывуць нашчадкі. З'яўляюцца тыя духі, якія былі на хрэсьбінах. Бяда паведамляе, што
Не зломлены к шчасцю вароты,
Слязы не убыло, — прыбыло.
Не згінулі Голад і Холад. Хорам духі гавораць, што «завалены сцежкі к прасвету крыжамі бясчасных магіл». Доля расказвае пра лёс дзяцей Мужыка. Адзін, як і бацька, арэ шнур, «карчомкай душу весяліць». Другі дзесьці на чужыне, трэці ў турме, чацвёрты «ў здзеку загінуў, за праўду, за крыўду сваю». Пятаму машына адсекла руку, і ён стаў жабраком. Жыццё, якое пры нараджэнні абяцала так многа, гаворыць: «Я лоўка расставіла сеткі! Папробуй расплутай вазьмі!»
Цень Мужыка просіць наноў раскрыцца магілу, бо «страшней яе людзі і свет».
Мастацкія асаблівасці
«Адвечная песня» (1908) — першая напісаная Я. Купалам драматычная паэма. У 12 частках-праявах раскрываецца жыццё галоўнага героя твора Мужыка ад нараджэння і да самай смерці. Кожная частка — пэўны этап у жыцці героя. Купала паказаў, што Мужык, як і кожны чалавек, прыходзіць у гэты свет свабодным. Жыццё над калыскай сялянскага дзіцяці спявае:
Ён будзе ўсіх чыста дужэй,
Ён будзе ўсіх чыста мудрэй...
Так будзе ён царам прыроды,
Сам найдасканальнага роду...
Аднак царом прыроды Мужык не становіцца. Нават скупы дастатак у сялянскай сям'і залежыць ад прыроды — каб не вымачыла і не высушыла збажыну, не пабіла градам і г. д.
(праява «Лета»). Дужасць, мудрасць, дасканаласць чалавека пры сутыкненні з рэчаіснасцю набываюць чыста тэарэтычны характар. У апошняй праяве, калі ўстае з магілы цень Мужыка, Жыццё смяецца над чалавекам, яно таксама супраць чалавека:
Я сілам цямрачым у рукі
Няпраўд пустазелле дало,
Хай сеюць знішчэнне і мукі,
Хай корча ўсіх змога і зло.
З Мужыком сталася так, як прадказалі на яго хрэсьбінах Жыццё, Доля, Бяда, Холад і Голад. Усе яго памкненні, змаганне, мазольная потная праца нічога не далі, ён пераможаны. Мужык у паэме памірае па сутнасці два разы. Першы раз гіне пад паваленай хвояй, другі — добраахвотна вяртаецца ў магілу, бо за яе «страшней людзі і свет». Вобраз Мужыка набывае ў паэме выразную трагедыйнасць.
Я. Купала звярнуўся да рэалістычных і сімвалічных сродкаў мастацкай выразнасці. У творы шэраг умоўных вобразаў — Жыццё, Доля, Бяда, Голад, Холад, Вясна, Лета, Восень, Зіма. Вобразы людзей — Мужык, Жонка, Араты, Пастушок, Маці, Магазыннік і інш. — абагульненыя, індывідуальна-канкрэтныя рысы ў іх адсутнічаюць.
Паэма цікавая з боку формы. Кожная яе частка-праява мае сваю танальнасць, сваю адметную рытміка-інтанацыйную арганізацыю.
Паэма на куццю
На куццю, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора

У першай частцы — экспазіцыі — аўтар гаворыць пра час дзеяння. Гэта зімовая ноч, пара прывідаў, чараў, «нямых загавораў», «салодкага магільнага сну».
Ажывае старое замчышча: іскрыстым святлом заліты палац князя, залататканымі абрусамі засланы дубовыя сталы, вакол іх — «дружына вольная». Тут «духі мінулага куццю на старасвецкі лад спраўляюць». На беласнежны пасад усходзіць князь з князёўнай. Князь гаворыць, што толькі раз у год ім дазволена збірацца на «падмурках гэтых сцен», іншыя людзі занялі іх пасад і «багі другія верх бяруць» у краі. Ён хоча даведацца, як і чым жывуць нашчадкі, ці захавалася сувязь паміж мінулым і сучаснасцю. Загадвае паклікаць ганцоў, пасланых у свет жывых.
Першы ганец «у руцэ меў светач, што на здзіў усюды зводзіў цені». Ён тройчы абышоў край. I хоць там «усё той самы лад, з вачэй не зняты йшчэ павязкі», людзі, «сляпым замораныя сном», пацягнулі да святла худыя рукі. Другі ганец трымаў лук і стрэлы. Ён таксама сведчыў, «што яны ўсе... жывы». Жыхары краю «валочаць ёрмы за сабою», але калі ганец «чапнуў стралой аб лук», сотні крэпкіх рук пацягнуліся да яго зброі. Трэці ганец, з гуслямі на грудзях, даў князю такі адказ:
...Торг усё ідзе
Над іх душою патаптанай;
Яны, як цені, ў грамадзе
Маўчаць і йдуць на пір паганы.
А як ударыў па струне,
Замітусіліся, як пчолы,
I на гарэ і нізіне
Мне падавалі голас кволы.
Князь робіць вывад, што «не ўмруць ужо яны, раз хочуць сонца, славы, песні». Загадвае ганцам кожны год абыходзіць край.
Гуслямі, лукам і святлом
Будзіце, клічце і свяціце...
Каб сон іх счэз і ўсталі жыці.
Ён падымае чарку за мінулае, за сучаснасць, за будучыню. Шуміць за сталом бяседа, ясней разгараецца паходня, нацягваецца лук, ракочуць гуслі. Іх розгалас нясецца на ўвесь «бел-свет». Але апоўначы старое замчышча замірае, як і раней гэта дзікая пустка. «Быў тут хто або не быў, — і так і гэтак мала веры», — гаворыць аўтар у апошніх радках твора.
Мастацкія асаблівасці
Сюжэт паэмы «На куццю» (1911) умоўна-фантастычны. Падзеі адбываюцца ў калядную ноч, калі варожаць, загадваюць на будучыню (на новы ўраджай, гаспадарку, сямейны дабрабыт і г.д.). Па народных павер'ях — душы продкаў з'яўляюцца ў гэты свет і далучаюцца да жыцця блізкіх людзей. Такім чынам, творчая фантазія Я. Купалы адштурхоўвалася ад старажытных уяўленняў народа. У творы куццю «на старасвецкі лад спраўляюць» духі мінуўшчыны.
Каб зразумець ідэйны змест твора (што аўтар хацеў сказаць узноўленай карцінай), неабходна расчытаць сімвалічныя вобразы. Здзічэлае разбуранае старое замчышча — гэта далёкае мінулае беларусаў, іх гісторыя, забытая і вытручаная з памяці жыхароў краю. «Духі мінуўшчыны» — князь, ганцы — носьбіты колішняй славы, моцы, велічы. Князь — гаспадар і ўладар сваёй зямлі, свайго народа — увасабленне мудрасці і патрыятызму. Калі меркаваць па апісаннях знешняга выгляду і зместу маналогаў, то першы ганец — асветнік, другі— воін, трэці — гусляр. Сімвалічнымі вобразамі ганцоў аўтар гаворыць, што ў даўнія часы нашу зямлю на ўвесь свет праславілі асветнікі, вучоныя адраджэнцы-рэфарматары, такія, як Ефрасіння Полацкая, Ф. Скарына, С. Будны, Л. Сапега і інш., што беларускія воіны вызначыліся ў многіх бітвах і маглі абараніць незалежнасць дзяржавы, што народ і яго таленавітыя сыны стварылі вялікае мастацтва.
Аднак Я. Купала імкнуўся не толькі выклікаць пачуццё гонару за мінулае роднай зямлі. Ён верыў, што асвета, навука, культура, мастацтва змогуць адрадзіць край, а ваяцкая доблесць і мужнасць абараніць яго ад чужынцаў. Таму і павінны ганцы кожны год абыходзіць народ, «будзіць, клікаць і свяціць».
Як і ў многіх іншых творах, у паэме «На куццю» Я. Купала супрацьпастаўляе велічнае мінулае нецікавай запрыгоненай сучаснасці. Аднак поруч з гэтым ён паказвае іх сувязь. Князь хоча бачыць свой край адроджаным. Ганцы прыносяць доказы таго, што ў цёмнай, заняволенай, знямелай грамады ёсць імкненне да «сонца, славы, песні». «На дзеле — кожны йшчэ слугой, у думках — вольныя ўжо людзі», — такімі бачыць сваіх далёкіх нашчадкаў князь. Маналог князя (IX раздзел) — гэта гімн адраджэнню Бацькаўшчыны:
Не ўмруць, не ўмруць ужо яны,
Раз хочуць сонца, славы, песні;
Заб'юць ім зычныя званы
Прабудным звонам напрадвесні.
Сваёй забранай старане,
Скаванай мучаніцы-княжне,
Узнясуць пасад на кургане
На панаванне недасяжна.
Я. Купала верыў у адраджэнне, аднак ён разумеў, што шлях да яго няпросты і нялёгкі. Таму ў апошнім раздзеле паэмы з'яўляецца вобраз замчышча-пусткі.
Паэма безназоунае
Безназоўнае, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора

Мастацкія асаблівасці
Паэма «Безназоўнае» (1924) несюжэтная, лірычная. У ёй з'явы рэчаіснасці перадаюцца сродкамі лірыкі, праз метафарычныя і сімвалічныя вобразы. Паэма выявіла новае ў творчасці Купалы, звязанае з рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі і адначасова з'явілася працягам ранейшага.
«Безназоўнае» — вобраз, што даў назву ўсяму твору — своеасаблівая паэтычная загадка ў фальклорным стылі, калі з'ява падаецца праз апісанне яе характэрных прыкмет. «...Фактычная, паняційная абалонка гэтага вобраза, — адзначае I. Багдановіч, — распаўсюджваецца не на ўвесь кантэкст паэмы, бо ён вельмі шырокі, і многія з'явы называюцца сваімі метафарычнымі, закадзіраванымі «імёнамі». Уласна «безназоўнае» — таямнічае ўзвышанае «яно» — гэта толькі пачатак, прадспеў рэвалюцыі, выспяванне яе ў перадкастрычніцкі час... Той метафарычны змест, які выражаўся вобразам «яно», знікае пасля чацвёртай страфы першага раздзелу і пераўтвараецца ў вобраз «буралому» — гэта значыць уласна рэвалюцыі. «Яно», «безназоўнае», —перад ёю (рэвалюцыяй), перад «бураломам» і далей у змесце паэмы як вобраз не ўзнаўляецца, саступаючы месца іншым вобразам і выявам, якія працягваюць і развіваюць яго».
Рух лірычнага дзеяння нараджае новыя вобразы: «бяседы», «жывога полымя», «заручын», «вясельніцы засмучанай», «вясёлага жаніха», «Беларусі на куце» і інш. Паказаўшы выспяванне рэвалюцыі і яе самую («Скаваная сіла паўстала бурай... навалай... Надзелі чырвоныя кветкі нашы палеткі»), пісьменнік звяртаецца таксама да падзей, што ішлі ўслед за звяржэннем самаўладдзя — грамадзянскай вайны, акупацыі Беларусі:
Ой, была ж бяседа, была
Вельмі гучная бяседа!—
Не адходзіла ад стала
Плойма-чарада суседаў.
Як на рынак ці на кірмаш,
Ад нядзелі да нядзелі,
На каравай пшанічны наш
Машкарой ляцелі, елі.
Праз увесь твор ідзе супрацьпастаўленне «мінулых чорных дзён» і новай «песні-казкі». Купала верыў у адраджэнне роднага краю. Рэчаіснасць 20-х гадоў давала падставы для аптымізму: Беларусь стала дзяржаўнай, роўнай у сям'і народаў-суседзяў. У шостым раздзеле паэт паказаў Радзіму ў вобразе маладой гаспадыні, якая «на куце ў хаце сваёй села»:
Сядзіць важна, сама
Сабе гаспадыня,
I прыбрана яна —
Ніхто не закіне...
А суседзі глядзяць,
Дзівяцца суседзі:
— То ж яна з мужыкоў,
А як выйшла ў людзі!
Як міне больш гадкоў,
Што ж тады ўжо будзе?!
Гаворачы пра адышоўшае змрочнае мінулае, калі «сорам было выйсці ў свет з сваёй зямлі», малюючы шчаслівае жыццё беларускага народа пры савецкай уладзе, Купала далёкі ад думкі, што ўсё дасягнута. Ён нагадваў пра падзеленасць Беларусі па ўмове Рыжскага міру («Яшчэ дзесь здрадна ласка панская на беларускім едзе карку»). У восьмым раздзеле, прысвечаным 1000-му нумару газеты «Савецкая Беларусь», паэт папярэджваў, што
...Цікуе злосна вораг
Тых, што спыняцца не ў часе
У сваім паходзе ў зорах
I задрэмлюць на папасе.
Радкі-папярэджанне паўтараюцца ў раздзеле тройчы, што сведчыць пра сур'ёзны роздум мастака над будучыняй
Радзімы, разуменне ім складанасці пабудовы гарманічнага, справядлівага грамадскага ладу.
Я. Купала завяршыў паэму «Безназоўнае» нязменнада-рагой яму думкай-марай пра «вольны бацькаў кут», пра «межы без ашуканскіх крас». У апошнім, дзесятым раздзеле гучыць упэўненасць паэта ў тым, што
Пакінем спадчыну мы для патомкаў
Інакшую ад той,
Што ўзялі мы ад продкаў на абломках
Гісторыі сваёй.
З інакшай думкай пойдзе ў свет і людзі
Патомак гэны наш:
Згібацца ўжо не будзе і не будзе
Піць з недапітых чаш.
Камедыя паулінка
Паўлінка, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Асобы
Сцяпан Крыніцкі, засцянковы шляхціц, 45 г.
Альжбета, яго жонка, 40 г.
Паўлінка, дачка Крыніцкіх, 19 г.
Пранцысь Пустарэвіч, сваяк Крыніцкіх, 50 г.
Агата, яго жонка, 43 г.
Якім Сарока, настаўнік, 25 г.
Адольф Быкоўскі, 24 г.
Госці, музыкі.
Кароткі змест:
Акт І
Якім і Паўлінка раяцца, што рабіць, каб бацькі дзяўчыны далі дазвол на шлюб. Стары Крыніцкі не любіць настаўніка і не жадае мець зяця з мужыкоў. Якім прапаноўвае ўцячы і абвянчацца цішком: «Бацькі спачатку пазлуюць,
пазлуюць трохі і адпусцяцца, — ведама, бацькоўскае сэрца». Паўлінка баіцца. Дамаўляюцца, што заўтра пасля вечарынкі самы раз здзейсніць задуманае. Якім дае дзяўчыне свой фотаздымак. Паўлінка хавае яго за абраз, калі настаўнік пакідае хату.
Вяртаюцца з кірмашу п'янаваты Крыніцкі з жонкай. Альжбета пытаецца, з кім ён начаставаўся. Муж адказвае, што з зяцем, панам Быкоўскім. Альжбеце «зяць» не падабаецца. Дачка заяўляе, што пойдзе замуж толькі за Якіма Сароку. Бацька злуе і сварыцца.
У хату ўвальваецца п'яны Пранцысь Пустарэвіч з жонкай. Крыніцкі скардзіцца на дачку, што «спуталася з гэтым... бязбожнікам, і хоць ты ёй вар на галаву лі».
Паўлінка расказвае Агаце пра сваю бяду. Старая кабета раіць слухаць бацьку і маці, хваліць Якіма. Дзяўчына палохае Агату, што павесіцца, калі яе разлучаць з каханым.
Высвятляецца, што Пустарэвіч дрэнна прывязаў кабылу і яна ўцякла. Агата з крыкам гоніць Пустарэвіча дамоў.
Крыніцкі загадвае Паўлінцы заўтра «злавіць зяця, аб якім ён ёй сягоння гаварыў». Дастае з-за абраза куплены на кірмашы каляндар, а разам з ім — фотакартку Якіма Сарокі. Паўлінка хоча забраць здымак, бацька не аддае.
Вяртаюцца Пустарэвічы, знайшоўшы кабылу прывязанай пад паветкай. Усе разглядаюць фотакартку, потым Крыніцкі рве яе. Пранцысь прапануе выпіць хаўтурнага. Паўлінка са словамі «Па кабыле сваёй пі хаўтурнага, а не па чалавеку, якога і падноскаў не варты!» вырывае з рук пляшку і б'е яе. Усе здзіўлены.
Акт II
За сталом Крыніцкія і госці. П'юць гарбату. Гаспадар шкадуе, што няма пляшкі, манаполька была закрыта. Музыкі лічаць яго скнарай. Размова заходзіць пра Якіма Сароку: некаму ён падабаецца, некаму — не. Крыніцкі перапыняе гаворку, намякаючы на штосьці, паведамляе, што ён настаўніку «ўжо даў дарогу».
З'яўляецца Быкоўскі, тлумачыць сваё спазненне тым, што «жарабец панёс з гары». Пачынае хваліцца ўласнай гаспадаркай, ураджаем. Кпіны Паўлінкі і гасцей не заўважае, прымае іх за кампліменты. Паўлінка прапануе музыкам зайграць лявоніху. Быкоўскі гаворыць, што «такіх мужыцкіх танцаў не гуляе». Ён танцуе «гэрц-польку, падзі-спаць, манчыз, падзі-кварту». Пачынае вучыць Паўлінку «навамодным танцам». Дзяўчына ўрэшце вырываецца.
Крыніцкія і Пустарэвічы п'юць гарбату, моладзь танцуе. Просяць Быкоўскага праспяваць, той няскладна спявае рамансы то на беларуска-польскай, то на беларуска -рускай трасянцы. Моладзь спявае беларускія народныя песні. Паўлінка запрашае на лявоніху Быкоўскага. Танцуюць і маладыя і старыя.
Моладзь разыходзіцца, ад'язджаюць Пустарэвічы. Сцяпан і Альжбета ідуць спаць. Паўлінка з Быкоўскім гуляюць у карты, Быкоўскі прайграе і ўрэшце пакідае хату, перакананы, што дзяўчыне спадабаўся.
Паўлінка ў нерашучасці. I хоча, каб з'явіўся Якім, і не хоча. Пачынае складваць рэчы. За акном чуваць шорах. Паўлінка праз акно выкідвае вузлы і збіраецца выскачыць сама. Прачынаецца бацька. Хапае Паўлінку за ногі. Камандуе жонцы несці стрэльбу, думаючы, што трымае злодзея.
Бацька і маці цягнуць дачку праз акно назад у хату. Патрабуюць тлумачэнняў. Паўлінка гаворыць, што «хацела замуж ісці».
Пустарэвіч за каўнер прыводзіць Быкоўскага, аб'яўляе, што злавіў злодзея. Быкоўскі тлумачыць, што збіўся з дарогі і хацеў запытацца ў Паўлінкі.
Крыніцкі праганяе Быкоўскага, зразумеўшы, што дачка вырашыла ўцячы за яго замуж. Паведамляе, што настаўніка, «гэнага гада за афішкі арыштавалі... ужо гэтае мужыцкае насенне не будзе больш нашых сцежак паганіць».
Паўлінка падае ў непрытомнасці з крыкам «Звяры сляпыя!!!»
Мастацкія асаблівасці
Камедыя «Паўлінка» напісана ў 1912 г. у Акопах. Усе галоўныя персанажы твора мелі сваіх прататыпаў, «падгледжаных» Я. Купалам сярод сяброў і знаёмых. Пры стварэнні камедыі Я. Купала пэўным чынам абапіраўся на вопыт папярэднікаў В. Дуніна-Марцінкевіча і К. Каганца. «Паўлінка» праблемна, вобразна пераклікаецца з «Пінскай шляхтай» (зацятая абарона шляхетнасці, непаразуменне бацькоў і дзяцей), з «Модным шляхцюком» (імкненне бацькі мець за зяця «хлопца шляхецкага заводу», высмейванне грэблівых адносін да народнай культуры).
Пераканаўча, дасціпна Купала абмаляваў быт беларускай засцянковай шляхты, стварыў адметныя яркія характары Сцяпана Крыніцкага і яго жонкі Альжбеты, Пранцыся Пустарэвіча і Агаты, Адольфа Быкоўскага. За знешняй нескладанасцю, традыцыйнасцю для беларускай літаратуры канфлікту — бацькі хочуць мець за зяця не таго, каго выбрала дачка — Купала паказаў няпростыя сацыяльныя і псіхалагічныя стасункі паміж людзьмі свайго часу (а дзесьці нават і пазачасавыя).
Аўтар «Паўлінкі» гаварыў пра неразуменне, непрыманне селянінам новага. Нават калі яно тычылася імкнення бачыць усіх людзей роўнымі, жыць з дабром і справядлівасцю ў сэрцы, — такія ідэі прапаведуе Якім Сарока. Пра драматызм становішча вясковага інтэлігента, які з'яўляецца чужым у родным асяроддзі. Настаўніка не паважае і не любіць Крыніцкі, не разумее яго, нават бачыць у ім «франта» сялянская моладзь. Адзначаючы памкненні засцянковай шляхты да культуры, аўтар «Паўлінкі» са скрухой паказваў перавернутасць іх уяўленняў «пра шляхетнасць» і «панскасць». Крыніцкі лічыць культурным не інтэлігентнага, адукаванага Сароку, а фанабэрыстага Быкоўскага, з яго знешнімі атрыбутамі «панскіх паводзін».
Цікавым, поўным жыцця атрымаўся вобраз галоўнай гераіні Паўлінкі, вясёлай, дасціпнай, разумнай вясковай дзяўчыны. Яна любіць бацькоў, баіцца трапіць на язык людзям, зрабіўшы штосьці не так, і разам з тым рашуча змагаецца за асабістае шчасце. Паўлінка заяўляе Агаце: «...Я свайго такі даб'юся або згіну, каб і следу не засталося». Гераіню твора можна лічыць у поўнай ступені ахвярай патрыярхальнай адсталасці, заскарузласці светабачання бацькі. Камедыя заканчваецца на драматычнай ноце: Якім арыштаваны па даносу Крыніцкага, Паўлінка, пачуўшы пра гэта, «як сноп, валіцца на зямлю».
Даследчыкі, найперш сучасныя (напрыклад, П. Васючэнка) гавораць пра «другі план» у купалаўскім творы, пра сімвалічнае прачытанне вобразаў. Цэнтральнымі тут становяцца вобразы-сімвалы Маладой і Старой Беларусі, іх дыялектычнае адзінства і ўзаемавыключэнне.
Драма раскіданае гняздо
Раскіданае гняздо, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
Курган
Бандароўна
Адвечная песня
На куццю
Безназоўнае
Паўлінка
Раскіданае гняздо
Тутэйшыя
Асобы
Лявон Зяблік, пажылы гаспадар, кульгавы, гадоў пад 50.
Марыля, яго жонка, нараклівая, замучаная жыццём кабеціна, гадоў 48.
Сымон, 24 г.
Зоська, 18 г.
Данілка, 14 г. } дзеці Зябліка
Аленка, 8 г.
Юрка, 7 г.
Старац, гадоў пад 70.
Паніч, гадоў 23.
Незнаемы, гадоў 35.
Двое дворных людзей.
Падзеі адбываюцца ў 1905 г.
Першы акт у хаце Зяблікаў, астатнія — на котлішчы гэтай хаты.
Кароткі змест:
Акт першы
З'ява I
(Час каля купалля. Поўдня. Хата Зябліка. Марыля — хворая: то сядзіць, то ляжыць на ложку. Данілка на зямлі скрыпку майструе. Старац сядзіць на лаве).
Марыля скардзіцца Старцу на хваробу, на гаспадара, які,-судзячыся з дваром, змарнаваў усю гаспадарку і нічога не дабіўся. Баіцца, каб чаго з мужам не здарылася, бо «учарнеў, асунуўся... як сам не свой».
З'явы II—III
З сякерай у руках з'яўляецца Сымон, заяўляе, што, «пакуль будзе хоць якая магчымасць, то не дадзімся жыўцом воўку ў зубы», што ў яго хопіць сілы і за бацьку, і за сябе, і за ўсю сям'ю пастаяць. Старац папярэджвае, што не заўсёды сіла на дабро ідзе. Сымон ідзе сустрэць бацьку, які пайшоў да пана прасіць адкласці тэрмін высялення. Марыля гаворыць пра змены ў панскім двары з прыездам маладога Паніча, што ён адмовіўся здаваць зямлю ў арэнду.
З'ява IV
Зоська з кветкамі ў руках просіць Старца памаліцца за здароўе Паніча. Старац развітваецца з гаспадыняй і дзецьмі.
З'явы V—VI
Зоська расказвае маці, як прыгожа на сенажаці і як яна сустрэла ля рэчкі маладога прыгожага Паніча. Марыля просіць дачку не думаць многа пра яго.
Зоська расказвае незвычайны сон. Бацька, маці, дзеці падняліся ў неба, па зорках, па млечнаму шляху трапілі ў дзівосную краіну. У ёй шмат кветак, спяваюць райскія птушкі... Марыля кажа, што гэта добры сон, што Бог на іх яшчэ не забыўся.
З'ява VII
Лявон пытаецца, як здароўе жонкі. Паведамляе, што «сягоння будуць высяляць, ужо фурманкі ў іх наладжаны». Марыля ў роспачы. Ніхто з суседзяў не хоча ўзяць сям'ю Зяблікаў да сябе. Лявон кажа, што Сымон, Зоська і Данілка служыць пойдуць, а ён з Марыляй і меншымі дзецьмі — жабраваць.
Лявон: ...Ха-ха-ха! Зяблікі служыць і жабраваць! Бацькі і дзяды жылі на гэтым куску зямелькі. Вечна думалі жыць. Чынш плацілі, талаку рабілі ў двор, як паншчыну якую; пасеку рабілі, будаваліся... Цяпер сын і ўнукі служыць і жабраваць... гаспадарскія сын і ўнукі.
Лявон успамінае, як з бацькам ставілі новую хату і бацька падарваўся, цягаючы бярвенне, а ён пакалечыў нагу. Успамінае, як садзіў сад, працаваў на полі. «Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне».
З'ява VIII
Сымон паведамляе, што заворваюць гародніну і пшаніцу. Кліча бацьку бараніць плён сваёй працы, хапае з-пад лавы сякеру. Бацька не пускае, вырывае сякеру з рук. Зоська спрабуе супакоіць брата і бацьку. Лявон павучае сына, што «трэба праўды шукаць не тапаром, а розумам. Дзед твой не меў розуму, я не маю, але ты яго мей, каб з часам цябе і тваіх дзяцей не ганялі гэтак, як сягоння».
З'ява IX
Аленка і Юрка са слязьмі на вачах паведамляюць, што «нейкія людзі страху з нашае хаты здзіраюць». Зоська хоча
ісці іх папрасіць, каб не рабілі гэтага. Бацька не пускае («Годзе ўжо бацька твой спіны нагнуўся і парогаў паабіваў»). Потым гаворыць, як памешаны, як чалавек, які страціў арыентацыю, дзе ён і што вакол адбываецца. Хата пачынае трашчаць. Лявон загадвае не пакідаць яе, пакуль ён не вернецца.
З'явы X—XI
Данілка заўважае, што тата сёння як не ў сваім розуме. Сымон прызнае, што добра зрабілі, адабраўшы ў яго сякеру, а то забіў бы каго. Зоська просіць брата не рабіць гэтага, бо хто дагледзіць меншых. Зяблікі збіраюцца выйсці з хаты.
З'ява XII Дворныя людзі паведамляюць, што гаспадар павесіўся.
Акт другі
Мінула два тыдні.
З'ява I
Данілка прыбівае абразок да дрэва. Марыля звяртаецца да Бога з просьбай не пакінуць яе, удаву, даць сілы выхаваць дзяцей. Тлумачыць Данілку, чаму доўга не хавалі бацьку (вялося следства). Данілка абяцае, што, як вырасце вялікі, пойдзе са сваёй скрыпачкай шукаць старонку, дзе плывуць крыніцы з жывой вадой.
З'ява ІІ
Сымон прыходзіць пасля пахавання бацькі. Лявона, як самагубцу, не дазволілі хаваць на могілках. На матчыны словы, што бацька грэшны і мусіць пакутаваць, Сымон гаворыць: «Гэта вечная пакута толькі чалавека на звера перарабляе... Я сам сябе не пазнаю. Калі кідаў сягоння на бацькаў труп зямлю, то мне здавалася, што ...засыпаю самога сябе, сваё шчасце, свае леты маладыя, засыпаю бога, людзей, цэлы свет...» Марыля хоча супакоіць сына, пераводзіць размову на становішча сям'і. Сымон не дазваляе ісці ў двор на паклон («...Не пайду туды і вы ў сене пойдзеце... Над бацькавай магілай зарок сабе даў жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага нашага разграбленага гнязда»). Сымон гаворыць маці, што Зоська бегае у двор да Паніча.
З'ява III
Зоська тлумачыць, дзе яна была. Дастае з-пад фартушка сала і хлеб, што нібыта дала на памінкі цётка. Сымон не верыць сястры, папракае, што яна забылася на бацькаў наказ «не прыніжацца перад дужым дачаснікам».
З'явы IV—V
Данілка вядзе малых шукаць новую дошчачку Для скрыпкі. Марыля ўспамінае, як карміла сваім малаком Паніча, і дапытваецца ў Зоські, ці праўду казаў Сымон. Зоська просіць не мучыць яе, не пытацца, бо штосьці страшнае, дзіўнае творыцца вакол яе і з ёй, чаго яна не можа зразумець. Пасля гаворыць маці, што з Панічом была не яна, а яе цень. Марыля патрабуе прысягі перад абразом. Зоська баіцца.
З'ява VI
Прыходзіць Паніч, пытаецца, што думае Сымон. Гаворыць, што з-за яго і бацькавай упартасці давялося разбурыць хату. Ён можа даць сям'і ў двары службу і хату. Марыля просіць Паніча не зводзіць дачку, той адказвае, што ўжо позна.
З'ява VII
Уваходзіць Сымон, пакручваючы ў руках сякеру. Паніч пагражае, што варта яму кіўнуць пальцам, як Сымон зазвоніць ланцугамі. Сымон гаворыць, што гэтага не здарыцца да таго часу, пакуль Панічу не абрыдне яго сястра, і што ён чакае справядлівага суда.
З'явы VIII—IX
Данілка просіць у Паніча жыл на струны і конскага хваста на смык. Нагадвае Сымону, што бацькава магіла без крыжа, варта ў Паніча папрасіць лесу.
Раззлаваны ўпартасцю Сымона Паніч пакідае Зяблікаў. Зоська хоча бегчы за ім. Сымон, пагражаючы сякерай, не пускае яе.
Акт трэці
З'явы I—II
Марыля шые торбы, Зоська, убачыўшы яе за такой працай, гаворыць, што маці ім, жывым яшчэ, нібыта смяротныя сарочкі шые. Маці наракае на Сымона і Зосю, што яны «пропасць сабе капаюць»: адзін сваёй «дзікай заўзятасцю», другая «сваёй шалёнай прыхільнасцю». Зоська просіць не чапаць Паніча, бо ён ні ў чым не вінаваты.
З'ява III
Сымон і Данілка прыносяць дрэва на крыж.
Марыля гаворыць, што Паніч зноў прапаноўваў ісці на службу ў двор. Сымон стаіць на сваім. Заяўляе, што маці і сястра становяцца ўпапярок яго дарогі. Зоська адказвае на гэта: «Хто ведае — можа ты горай сваёй гордасцю топчаш тое, што сею я сваім сэрцам дзявочым?»
Сымон і Марыля поначы нясуць на магілу крыж.
З'ява IV
Данілка гаворыць Зосьцы, што Паніч пасля суда «едзе кудысь за мора жаніцца». Але потым шкадуе сястру, кажа, што наманіў. Вядзе малых спаць.
З'явы V—VI
Зоська збіраецца ісці да Паніча. З'яўляецца Незнаёмы і гаворыць ёй, што «склікаецца сход вялікі, і ўсе браты і сёстры павінны на гэты сход з'явіцца... жыццё мільёнаў будзе важыцца».
З'ява VII
Зоська думае над сустрэчай з Незнаёмым. Потым збіраецца ісці да Паніча, але той прыходзіць сам.
Акт чацвёрты
Позняя восень. Сцюдзёна.
З'явы I—II
Марыля з малымі дзецьмі распальвае вогнішча. Данілка вяртаецца з двара, дзе яму далі патрэбных рэчаў для скрыпкі.
З'ява III
Сымон пануры вяртаецца з суда. Суд ён прайграў. Сведкі былі падкуплены панам. Марыля просіць сына скарыцца, «выкінуць гордасць з сэрца». Сымон не згаджаецца.
З'ява IV
Прыходзіць Незнаёмы, кліча Сымона на сход, на якім будуць «смока выганяць». Сымон адмаўляецца, хоць яго і цягне туды, бо павінен «рукамі і зубамі трымацца гэтай спадчыны бацькавай». Марыля таксама не пускае сына. Незнаёмы са словамі «Час, Сымоне, час!.. Агляніся, Сымоне!.. Успомні матку, сястру сваю ўспомні... і тую вяроўку, на якой бацька твой павесіўся!» хутка выходзіць.
З'явы V—VI
Сымон хоча ісці ўслед за Незнаёмым, маці не пускае. Ён пытае, дзе Зоська. Маці кажа няпраўду. Сымон хапае ў Данілкі скрыпку і хоча пашчапаць яе, бо той не гаворыць, дзе сястра. Данілка закрывае скрыпку сваёй галавой.
Двое дворных людзей уводзяць Зоську з завязанымі назад рукамі. Паведамляюць, што Зоська хацела каля палаца павесіцца.
Акт пяты
З'ява I
Данілка грае на скрыпцы сумную мелодыю. Угаворвае маці ісці з торбамі ў свет. Тая не ведае, што рабіць з Сымонам і Зосяй.
З'ява ІІ
Старац слухае сумную гісторыю сям'і Зяблікаў. Марыля пытаецца, ці чуў ён што пра сход, якога цяпер шукае Сымон, той адказвае няпэўна. Старац раіць гаспадыні ісці адсюль («Час, птушка-маці, знімацца з гэтага раскіданага гнязда, каб іншых тваіх дзетак убараніць ад благіх ястрабаў, ад якіх сілачкі ты не мела ўбараніць свайго Сымонкі і Зоські!»).
З'ява ІІІ
Старац палохаецца выгляду Зоські і яе слоў. Зоська, як вар'ятка.
Бачны водбліскі пажару. Усім страшна. Зоська абдымае дрэва, быццам свайго «каралевіча ненагляднага». Старац збіраецца адыходзіць. Данілка просіцца ісці з ім разам. Рашаецца ісці і Марыля з дзецьмі. Хоча адзець жабрачую торбу на Зоську. Зоська гнеўна скідае торбу. Застаецца на котлішчы адна.
З'явы IV—V
Прыходзіць з паходняй у руках Сымон, бачыць, што маці і дзяцей няма. Кліча Зоську з сабой. Зоська пазнае брата, пытаецца, куды і па што ісці. Сымон, паказваючы галавешкай у процілеглы ад пажару бок, гаворыць: «На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!» Бярэ яе за руку і абое ў цемнаце знікаюць.
Мастацкія асаблівасці
Сюжэт драмы «Раскіданае гняздо» (1913) быў падказаны аўтару рэчаіснасцю. Купала, сын арандатара, добра ведаў жыццё такіх сялян-чыншавікоў, як Зяблік, і па ўласнаму вопыту, і па вопыту іншых. Дзед Купалы сутыкнуўся з такой жа несправядлівасцю, што і герой.
Аднак паказаць драму сялянскай сям'і, якая павінна пакінуць абжыты дзядамі і прадзедамі кут, толькі адна з пастаўленых Купалам у творы мастацкіх задач. Побач з гэтым аўтар гаворыць пра пошукі Беларусі шляху да новага жыцця. Пра яго думаюць, мараць амаль усе героі п'есы, уяўляючы новае, шчаслівае жыццё па-рознаму. Сымон звязвае яго са справядлівасцю, з працай на ўласнай зямлі, Зоська — з казачнай краінай, дзе цвітуць прыгожыя кветкі і спяваюць райскія птушкі, Данілка — з магчымасцю граць на скрыпачцы для ўсіх людзей, Марыля — са спакоем і лагоднасцю. Пошукі шляхоў да новай Беларусі — другі, сімвалічны план прачытання драмы «Раскіданае гняздо».
Героі яе вымушаны шукаць выйсця з рэальнага становішча, у якім апынулася сям'я пасля адмовы Паніча аддаць зямлю ў арэнду на новы тэрмін і самагубства гаспадара. Гэты, больш просты, рэалістычны план твора звязаны таксама з вызначэннем шляху. У кожнага героя ён аказаўся сваім, адметным — і вялікая дружная сям'я Зяблікаў распалася. Марыля з малымі дзецьмі і Данілкам надзяваюць жабрацкія торбы, Сымон і Зоська ідуць на Сход, па Бацькаўшчыну. Але гэта толькі напрамкі, бо не супадаюць шляхі Марылі і Данілкі (з рознымі думкамі і мэтамі яны кіруюцца ў белы свет), і вельмі непадобныя Сымон і Зоська, каб ісці адным шляхам. Сымон вырашэнне праблем чалавечага жыцця звязвае з сілай, барацьбой, што падкрэсліваецца аўтарам сімвалічнай дэталлю — герой на працягу амаль усяго дзеяння не разлучаецца з сякерай. Зоська свет чалавечых узаемаадносін спрабуе будаваць на каханні і дабрыні (яе сімвал у творы — кветкі).
Аўтар нібыта прызнае раўназначнасць усіх шляхоў, якія выбіраюць героі, прынамсі, сам не вылучае ніводзін як правільны. Так, жыццё жорстка карае даверлівасць і летуценнасць Зоські, але і Сымон нічога не дамагаецца, не можа адстаяць роднае гняздо.
Тупіковы шлях, як паказвае Купала, гэта шлях Лявона Зябліка, які спадзяваўся з дапамогай закона вярнуць зямлю. Смерць героя сведчыць, што тут шукаць ужо няма чаго. Стары існуючы лад не можа па-справядлівасці вырашыць грамадскія і сацыяльныя праблемы і ніяк не стасуецца з будучыняй Беларусі.
Істотную ролю ў творы іграе вобраз Вялікага Сходу. П. Васючэнка паказвае няслушнасць ранейшай трактоўкі гэтага сімвалічнага вобраза, адзначаючы, што «ў купалаўскай сімволіцы рэвалюцыя звязана з інакшым шэрагам вобразаў, паміж якімі — завіруха, пажар... Вялікі Сход — не помста і не бунт; каб трапіць на яго, Сымон і Зоська мусяць пайсці ў процілеглую старану ад пажару... На Сходзе будзе вырашацца лёс Бацькаўшчыны, лес мільёнаў, але дзеля таго на ім патрэбна прысутнасць кожнага, а не жменькі бунтаўнікоў, мсціўцаў».
«На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход», — пакліча Купала «аграблены, закованы народ» у 1918 г., пасля дзвюх прайшоўшых рэвалюцый (верш «На сход!»).
Я. Купала вылучаў «Раскіданае гняздо» сярод іншых п'ес. «Я памру, але «Раскіданае гняздо» зойме яшчэ на сцэне свае пачэснае месца і загаворыць на поўны голас. Я ўклаў у гэтую п'есу лепшае, што было ў маёй паэзіі і прозе», — пісаў народны паэт.
Драма ўпершыню была пастаўлена і надрукавана пасля падзення царызму.
Трагікамедыя тутэйшыя
Тутэйшыя, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
Курган
Бандароўна
Адвечная песня
На куццю
Безназоўнае
Паўлінка
Раскіданае гняздо
Тутэйшыя
Асобы
Мікіта Зносак — калежскі рагістратар, 25—28 г.
Гануля Зносчыха — яго маці.
Янка Здольнік — настаўнік, 25—28 г.
Лявон Гарошка — паважаны селянін.
Аленка — яго дачка, 17—19 г.
Наста Пабягунская — дзяўчына невядомых заняткаў, 23—25 г.
Гэнрых Мотавіч Спічыні — Мікітавы настаўнік, сярэдняга веку.
Усходні вучоны — носіць велікарускую вопратку і боты, барада калматая.
Заходні вучоны — носіць польскі строй, барада голеная, вусы завесістыя.
Дама.
Поп.
Спраўнік;
Пан і інш.
Усё дзеецца ў Менску. 1-я дзея адбываецца ў лютым 1918 г., 2-я — у снежні 1918 г., 3-я — у ліпені 1919 г., 4-я — у чэрвені 1920 г. 1-я, 3-я і 4-я дзеі адбываюцца ў Мікітавай хаце, 2-я дзея — на Катэдральным пляцы, называным мянчанамі «Брахалка».
Кароткі змест:
Дзея першая
З'ява І
Гануля вяжа панчоху. Прыходзіць у госці кватарант Янка Здольнік. Гануля расказвае, што сын застаўся без працы, але хоча справіць імяніны. Янка раіць сыну «падвучыцца боты шыць» ці ехаць у вёску, «дзе столькі некранутага поля ляжыць». Гануля тлумачыць, што яе Мікіта надта далікатны, не цягне яго ні да «чорнай работы, ні да зямлі». Баіцца, каб на старасці ёй зноў не давялося людзям бялізну мыць.
З'явы II—III
Уваходзіць Мікіта з пакупкамі. Янка віншуе «кватэрнага гаспадара» з імянінамі. Мікіта просіць маці прырыхтаваць закуску, бо хутка збяруцца госці. Тлумачыць Янку, што ў яго становішчы інакш нельга, «пачнуцца ўсякія суды ды перасуды». Янка прапануе Мікіту плюнуць на тое, хто і што скажа, і жыць сваім розумам. Размова заходзіць пра палітыку. Мікіта нядаўна «цвёрда стаяў на варце святога расійскага самаўладдзя і бараніў тутэйшую рускую народнасць ад «інанародчаскага засілля». Кпіць з Янкі, што яго «сходкі ці там з'езды раскідаюцца, а саміх на казённы хлеб садзяць». Смяецца з тых, хто служыць «скупой пані» — ідэі. Ён служыць таму, хто лепей плаціць. Янка перасцерагае, што такая «лінія жыцця крывабокая, цямняцкая». Мікіта абражаны, абзывае Янку дырэктарам беларускай басоты. Янка просіць прабачэння, ідзе ў сваю бакоўку.
З'ява ІV
Мікіта гаворыць маці, што ад «нашага кватаранта бальшавіцкім духам пахне», што ён «з нашымі рангамі і клясамі абходзіцца зусім не па-чалавецку». Вучыць маці, як звяртацца і гаварыць з яго гасцямі.
З'ява V
Янка просіць у Ганулі дазволу, каб пераначавалі ў яго пакоі былая вучаніца і яе бацька.
З'явы VI—VII
З'яўляецца Наста Пабягунская, ідзе з Гануляй паправіць прычоску. Мікіта прызнаецца Янку, што Наста «першая ды, мабыць, апошняя слабасць яго сэрца». Некалькі разоў рабіў ёй прапанову і не траціць надзеі дабіцца ўзаемнасці.
З'ява VIII
Наста паведамляе Мікіту, што « з пэўных крыніц мае пэўныя звесткі», што сёння ў Менску будуць немцы. Мікіта не супраць іх прыходу, толькі баіцца, каб яны не сапсавалі яму імяніны.
З'ява IX
Прыходзяць госці — Дама, Поп, Спраўнік, Пан. Крытычна аглядаюць кватэру.
З'ява Х
Гануля выходзіць на званок і вяртаецца з Аленкай і Гарошкам, якія шукаюць настаўніка Здольніка. Мікіта сустракае іх няветліва. Гануля кліча Янку.
З'ява ХІ
Янка знаёміць Ганулю з Аленкай і яе бацькам. Гануля пазнае ў Гарошку сваяка, Мікіта злуе на маці, што перад гасцямі «ўсю рэпутацыю папсавала».
З'ява ХІІ
З двух бакоў у хату ўваходзяць Усходні і Заходні вучоны. Мікіта тлумачыць, што гэта яго добрыя знаёмыя, паны вучоныя. Яны шукаюць «праўдзівых тыпаў беларускіх» і ён падказаў, што адзін такі тып кватаруе ў іх. Знаёміць з вучонымі Здольніка. Янка называе беларусамі Ганулю, Гарошку, Аленку. Пра іншых прысутных гаворыць, што яны таксама беларусы, але «з пароды рэнегатаў і дэгенератаў».
Заходні вучоны бачыць перад сабой тыповага «Всходнё-Крэсовэго поляка з немалой дозон крыві познаньско-гуральской». Усходні — «ісціно-русскій ціп Северо-Западной области і безусловно з прымессью монгольско-фінской крові».
Мікіта, кланяючыся, праводзіць вучоных да дзвярэй.
З'ява ХIII
Гануля прыносіць закускі. Запрашае Гарошку з Аленкай за стол. Лявон дзякуе, але да Мікітавых гасцей не ідзе. Дастае з торбы сваё.
Госці віншуюць Мікіту. Наста прапануе тост за немцаў, усе падтрымліваюць, але потым наступае непрыемная паўза. Усе ўстаюць з-за стала. Наста просіць Янку іграць на балалайцы, бо Мікіта баіцца заводзіць грамафон. Госці танцуюць і расходзяцца. Мікіта і Гануля ідуць іх правесці.
З'ява XIV
Янка распытвае Аленку, што яна збіраецца рабіць у Менску. Аленка ў Вільні праслухала настаўніцкія курсы і хоча вучыцца далей. Янка раіць пакуль ехаць на вёску і там працаваць. Вырашаюць ехаць на вёску ўжо заўтра.
Аленка дарыць Янку прыгожа вышытую кашулю і саматканы пояс, Гарошка — дзераўляную, па-мастацку зробленую лыжку.
З'ява ХV
Мікіта радасна абвяшчае, што ў Менску немцы.
З'явы XVI—XVII
З'яўляецца Спічыні. Вучыць Мікіту вітацца па-нямецку. Пачуўшы стук ў дзверы, пакідае хату.
З'ява XVIII
Мікіта ў форме пажарніка вітае ўвайшоўшага немца. Немец па-тутэйшаму просіць вады. Зносак здзіўляецца. Немец аб'яўляе Мікіту, што бярэ яго, рускага генерала, у палон. Мікіта шукае ў слоўніках тлумачэнне, што ён не генерал, а калежскі рэгістратар, і не знаходзіць. Гануля просіць не браць сына ў палон. Кліча на дапамогу кватаранта і яго гасцей.
З'ява ХІХ
Янка раіць даць немцу тры рублі. Пазычыўшы ў кватаранта грошы, Мікіта адкупляецца ад палону. Немец пакідае хату Зносака.
З'ява ХХ
Мікіта са злосцю зрывае з сябе касцюм пажарнага, шпурляе на падлогУ слоўнікі. 3 наступнага дня збіраецца заняцца «свабоднай профэсіяй», гандляваць нямецкімі маркамі.
Дзея другая
Месца дзеі — кусок Катэдральнага пляца.
З'ява I
Гануля гандлюе дробнымі хатнімі рэчамі, Мікіта прадае маркі. Гандаль не ідзе. Мікіта вінаваціць маці, што ў яе няма «чуткай кемнасці ў гандлёва-прамысловых справах». Адпраўляе яе дамоў. Спадзяецца сам «злавіць ...якога-небудзь немца і ўсучыць яму ягоныя маркі».
З'ява II
Аленка і Янка чакаюць на пляцы Гарошку. Гавораць, што трэба рабіць для шчасця народнага.
З'ява III
Мікіта, не прызнаўшы Янку, прапануе таму маркі. Янка іранізуе над «свабоднай профэсіяй» Мікіты. Зносак называе яго зайздросным чалавекам і заяўляе, што з заўтрашняга дня «пераходзіць яшчэ на адну свабодную профэсію». Пры новай уладзе «здольны аратар будзе магчы купацца, як сыр у масле». Янка выказвае сумненні, што Мікіта зарыентуецца ў новай палітычнай сітуацыі, а не трапіць «на свабоднае месца ў Менскім астрозе».
З'явы IV—VI
Уваходзіць з пугай Гарошка, якога немцы былі забралі ў абоз. З клункамі за плячыма і кіямі ў руках брыдуць Дама, Поп, Спраўнік, Пан. Нядаўнія Мікітавы госці тлумачаць, што часова эвакуіруюцца на Захад, «дзе сэрцу прытульней і грудзям дышыцца вальготней». Пан папярэджвае Гарошку: Каб там ваша вёска вельмі ў двор мой не перлася, бо як вярнуся...» Мікіта адмаўляецца «адступаць» на Захад, ён «як істы рускі патрыёт, вымушаны пакуль што стаяць тут на варце сваіх рангавых і рускаісціных інтарэсаў». Калі Дама, Поп, Спраўнік, Пан пакідаюць плошчу, Мікіта спахапіўся, што не прапанаваў ім купіць маркі.
З'ява VII
З'яўляецца Заходні і Усходні вучоны. Іх цікавіць пытанне тэрытарыяльных даных вобласці, «іменуемой вашым племенем — Белорусь». Янка дае іранічныя тлумачэнні, якія вучоныя запісваюць.
З'ява VІІІ
К Па адыходзе Усходняга і Заходняга вучонага Аленка гаворыць, што на іх няма ніякага ўпынку. Мікіта перад іх вучонасцю схіляе галаву. Гарошкі і Янка развітваюцца з Мікітам.
З'ява IX
Спічыні вучыць Мікіту аратарскаму майстэрству. Зносак выступае з «араторыямі» на тэму «Пралетарыят і буржуазія», «Рэвалюцыйная самадысцыпліна». Настаўнік увесь час нагадвае вучню пра палітычную сітуацыю і стойкую платформу, без чаго «араторыі» не могуць атрымацца. Убачыўшы немца, які кіруецца на пляц, Спічыні пакідае Мікіту, бо не любіць «спатыкацца з ворагам, калі ён наступае і калі ён адступае». Мікіта ўдакладняе, што вораг асабліва небяспечны, калі наступае.
З'ява Х
Немец прыходзіць з Настай. Пабягунская паведамляе Мікіту, што гэта апошні з немцаў, які, згодна з Берасцейскай умовай, пакідае «сягоння нашы Менскія палестыны», што ў Германіі таксама рэвалюцыя.
З'ява XI
Застаўшыся ўдваіх, Мікіта «паўтарае мамзэль Насце сваю адвечную прапазіцыю». Наста адказвае: дасць згоду толькі тады, калі «з пэўных крыніц напэўна даведаецца»,што Зносак не рэгістратар, а ўжо асэсар. Пакідае Мікіту, бо «мусіць збегаць у адну пэўную крыніцу».
З'ява XII
Абарванец просіць у Мікіты ахвяраванняў беспрацоўнаму, называе яго таварышам. Мікіта прадстаўляецца «буржуазам», а «буржуазія нічым не жэртвуе». Абарванец забірае пакінутае Мікітам на лаўцы партманэ і выходзіць.
З'ява XIII
Мікіта прапаноўвае «мадамам і мусьі» маркі, але не знаходзіць партманэ. Засмучаны, нейкі час сядзіць на лаўцы. Чуюцца гукі вайсковай музыкі, крыкі «Ура». Мікіта прывязвае да парасона чырвоную хустачку, махае ў такт музыцы. Крычыць: «Хай жывуць свабодныя прафсаюзы! Хай жывуць чырвоныя асэсарскія рангі!»
Дзея трэцяя
З'ява І
Гануля і Гарошка ўспамінаюць ранейшыя часы, параўноўваюць іх з цяперашнім. Гарошка згадвае свайго зяця, Янку Здольніка, яго словы: «Пакуль не зробімся самі сабе гаспадарамі, датуль ніякага ладу і складу ў нас не будзе».
З'ява II
Прыходзяць Аленка і Янка з нейкага пасяджэння. Янка заўважае змены ў кватэры Зноскаў. Гануля тлумачыць, што было ў Менску «апошнім часам нейкае палатненне, дык нас і ўпалатнілі ў адзін пакой, а іншыя — забралі».
Уваходзіць Мікіта, цягнучы за сабой каламажку, у якой чатыры партфелі і мяшочкі з прадуктамі.
З'ява ІІІ
Мікіта знаёміць з паперамі і дакументамі ў кожным партфелі, гаворыць, што адмовіўся ад усіх свабодных прафесій. Гануля расказвае пра адно з выступленняў сына, пасля якога, калі б не заступніцтва Насты, ён невядома куды трапіў бы. Мікіта тлумачыць канфуз тым, што не ўгадаў «платформу» слухачоў. Цяпер жа ён «мае шаснаццаць дзённых і восем вячэрніх пасадаў регістратара ў розных Менскіх Губэрнскіх Саўхозах, Нархозах, Камхозах, Дамхозах і іншых...» Бяда толькі, што новая ўлада спыняе сваю дзейнасць.
З'ява ІV
Уваходзяць Заходні і Усходні вучоны з пытаннем пра рыроду так званай Белай Русі. Здольнік тлумачыць.
З'ява V
Пасля адыходу Заходняга і Усходняга вучонага Мікіта згадвае, што яны тутэйшыя людзі, адзін сын дзяка, другі — арганіста. Здольнік пытаецца, як Мікіта думае дапасавацца да самай навейшай палітычнай сітуацыі. Мікіта ўжо зрабіў пэўныя захады, вучыць з гэрам Спічыні «язык» новай улады. Ён выказвае незадаволенасць, «што напладзілі сабе людзі языкоў, як тая трусіха трусянят». Каб ён быў царом, то «завёў бы ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну адзін непадзельны рускі язык і жыў бы сабе тады прыпяваючы». Здольнік прапаноўвае Зноску «стаць на свой тутэйшы грунт». Мікіта адказвае, што ён яшчэ не ўпаў са сваім гонарам так нізка, каб лезці ў мужыцкую беларускую кампанію.
Янка просіцца ў Ганулі на начлег. Тая выпраўляе іх у свабодны пакой.
З'явы VI—VII
З'яўляецца Спічыні. Вучыць са Зноскам польскія «прывітанні шыварат навыварат».
З'ява VIII
Наста прыносіць вестку, што «нашы» занялі Менск. Мікіта крычыць праз сценку Здольніку, што ў горадзе палякі.
З'ява ІХ
Мікіта кідае партфелі. Але пасля кплівай заўвагі Здольніка загадвае маці схаваць партфелі, бо «быўшае, цяперашняе і будучае начальства заўсёды і ўсюды трэба шанаваць і мець на воку». Гануля прыбірае ў пакоі ўсё, што нагадвала б пра савецкую ўладу.
З'ява Х
Заходзяць Дама, Поп, Спраўнік. Ад Мікітавага пачастунку госці адмаўляюцца, бо ўжо паспелі выпіць і закусіць. Успамінаюць танцы на Мікітавых імянінах. Грамафон Зносак прадаў. Дама, як і першы раз, просіць сыграць на балалайцы Здольніка. Той грае, пары танцуюць.
З'явы XI—XII
Поп праз акно ўгледзеў бальшавіка. Мікіта і ўсе яго госці хаваюцца. Аленка, Гарошка, Здольнік пасміхаюцца з іх пра сябе.
Чырвонаармеец просіцца перасядзець да цемнаты, бо адстаў ад сваёй часці. Мікіта і госці бяруць чырвонаармейца ў палон і вядуць яго здаваць новай уладзе.
Дзея чацвёртая
З'ява І
Гануля на спакаваных вузлах вяжа панчоху. Яна рада з'яўленню Янкі і Аленкі, віншуе іх са шлюбам. Вяселле маладыя адклалі да таго часу, калі адсюль выйдзе апошні акупант. Аленка скардзіцца, што «татку зноў у абоз пагналі». Ён іх, акупантаў, «бедны, возіць, возіць, ды ніяк вывезці не можа».
З'ява ІІ
Мікіта ў шапцы з вялікім белым арлом прыносіць вядро патакі. Янка пытае, чаму Мікіта не пакінуў горад. Мікіту «падашукалі» — не далі «пшэпустку» на выезд. Ён адгадаваў бараду, бо Наста папярэдзіла, што «пры новай палітычнай сітуацыі будуць дабравольна браць маладых мусьі і дабравольна адпраўляць іх на Урангелеўскі фронт». Мікіта соча перайсці на беларускі бок і дабівацца «беларускага ісэсарства». Просіць Янку дапамагчы яму ў «абеларушчанні», бо яго настаўнік гэр Спічыні можа толькі «адбеларушваць». Янка раіць яму паступіць на курсы. Мікіта бярэ ў маці польскія грошы і ідзе іх атаварыць.
З'ява ІІІ
Гануля жаліцца, як сын пры паляках «улез у такую кашу, што сорам і расказваць». Аленка і Янка запрашаюць жанчыну прыязджаць да іх на вёску і развітваюцца.
З'явы IV—V
Уваходзяць Дама і Спраўнік, якім таксама не хапіла "пшэпусткі», каб пакінуць горад.
З'яўляецца босы, без курткі Мікіта, у руках кошык з бутэлькамі і два рэвальверы. Расказвае, як яго перастрэлі к,ва апошнія адступаючыя паны, знялі куртку і боты, бо [роблены гэтыя рэчы з іх сукна і скуры. Зняць яшчэ што-небудзь не змаглі, бо пачалі падыходзіць людзі. Гарэлку і пісталеты Мікіта называе «даходнай стаццёй», бо тое і другое новая ўлада забараняе.
З'явы VІ—VII
Наста прыносіць «смутную» навіну, што Зноскаў «ідуць трэсці». Яна раіць вывесіць праз акно чырвоны сцяг і бяжыць «дапасці сям-там у пэўныя крыніцы». Мікіта хоча схаваць пляшкі і рэвальверы. На парозе сутыкаецца з Начальнікам патруля, Двума патрульнымі, Грамадзянінам, Спічыні.
З'ява VIII
Начальнік патруля загадвае Мікіту пакласці на стол рэвальверы, успамінае леташняе знаёмства, калі Мікіта вёў яго ў палон. Мікіту ставіцца ў віну ўдзел у грабяжы, сведкам чаго выступае Спічыні. Мікіта не можа даказаць, што яго прымусілі цягаць рэчы з кватэры. Мікіта паказвае Начальніку свой польскі дакумент, дзе Спічыні чытае, што «Нікіціуш Зносіловскі служыў ...яко доносіцель». Мікіта тлумачыць, што служыў «разносіцелем», разносчыкам, але на дакуменце сапраўды стаіць іншае.
Патруль арыштоўвае Мікіту, Даму, Стражніка і выводзіць. За вокнамі чуваць песня:
Ой ты, яблочко,
Куда коцішся!
Не туда попадзёш —
Не вароцішся...
Мастацкія асаблівасці
Трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922) доўгія дзесяцігоддзі лічылася супярэчлівым і слабым у ідэйна-мастацкіх адносінах творам. Быццам народны пясняр у нечым не разабраўся і чагосьці не змог пераканаўча паказаць.
У «Тутэйшых» выявілася тая ж трывога Купалы за лес Бацькаўшчыны, народа што і ў вершах «На сход!», «Час!», «Свайму народу», «Беларускія сыны» і інш. Толькі форма была абрана іншая — пра набалелае, сур'ёзнае пісьменнік гаварыў сродкамі камічнага.
Дзеянне ў трагікамедыі адбываецца ў вельмі складаны перыяд для нашага народа, калі Беларусь стала арэнай змагання паміж Захадам і Усходам, калі адна акупацыя змянялася другой (Аленка гаворыць пра бацьку, што ён акупантаў «возіць, возіць, ды ніяк вывезці не можа»). За няпоўныя два гады, што ўзноўлены ў творы, чатыры разы мянялася ўлада.
Персанажы твора, аднак, у гэтых гістарычных падзеях не ўдзельнічаюць. Ніхто з іх не абараняе тую ці іншую ўладу са зброяй у руках, не прызнае за сваю. Акрамя Дамы, Пана, Спраўніка, якіх, нібы восёнскія апалыя лісты з месца на месца бязмэтна ганяе вецер часу, усе яны застаюцца дома. Могуць толькі з'язджаць у вёску і зноў вяртацца ў горад, як Здольнік і бацька з дачкой Гарошкі.
Дом, у якім жывуць героі Купалы (у шырокім сэнсе — гэта ўся Беларусь, у вузкім — кватэра Мікіты Зноска, дзе адбываюцца амаль усе падзеі твора), няўтульны і ненадзейны. Ды і жыхары яго мала падобныя на гаспадароў. Сімвалічны ў гэтым сэнсе пачатак чацвёртай дзеі, дзе Гануля сядзіць на вузлах і вяжа панчоху.
Разам з тым Купала акцэнтуе ўвагу на іншай трагедыі народа, трагедыі «тутэйшасці». Яна выявілася ў недастаткова развітай самасвядомасці, пасіўнасці, абыякавасці, што ператварыла людзей у старонніх назіральнікаў уласнага лесу, у бязвольную інертную масу, якая не здольна заявіць пра свае правы.
Усе персанажы п'есы, незалежна ад таго, станоўчыя яны ці адмоўныя, пазначаны гэтай нацыянальнай бядой, што падкрэсліваецца ўжо назвай твора. Слова «тутэйшы» нейкі час было амаль адэкватна слову «беларус» (калі апошняе афіцыйна забаранялася і не адно пакаленне вырасла, не ведаючы, як завецца родны край). Аднак у першыя дзесяцігоддзі XX ст. сітуацыя карэнным чынам змянілася. Ад беларуса гісторыя запатрабавала не толькі любові да сваёй зямлі і хаты, да простай «тутэйшай» мовы, але ўсведамлення сябе, як народа са сваёй гісторыяй, культурай, адметным складам характару і светабачання.
У п'есе Купала вывеў прадстаўнікоў розных сацыяльных груп тагачаснага грамадства — ад настаўніка і вучонага да абарванца. I ўсе яны высвечваюцца адносінамі да свайго, роднага.
Свядомымі беларусамі ў камедыі з'яўляюцца Янка Здольнік і Аленка. Яны не толькі ведаюць, якога «роду-племені», але і займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю — збіраюцца вучыць іншых. Аднак і іх закранула хвароба «тутэйшасці». Яна выявілася ў аднабаковасці жыццёвых памкненняў, пэўнай унутранай самаізаляванасці герояў. Ці зможа Янка Здольнік стаць настаўнікам для людзей, павесці іх за сабой, калі нават цесць Лявон Гарошка, які ў цэлым вельмі добра ставіцца да Янкі, не заўсёды разумее яго заклікі і памкненні. Ад Аленкі можна чакаць яшчэ меншага, бо яна пакуль толькі вучаніца. Такім чынам у вобразах Янкі Здольніка і Аленкі Купала выявіў недастаткова высокі ўзровень падрыхтаванасці нацыянальна свядомай інтэлігенцыі да будаўніцтва сваёй дзяржавы.
Пасіўнымі носьбітамі беларускасці выступаюць Гануля Зносчыха і Лявон Гарошка. Яны прытрымліваюцца адвечных звычаяў, родная мова для іх такая ж натуральная з'ява, як хлеб і паветра. Разам з тым Зносчыха і Гарошка асобы сузіральныя, ні ў што не ўмешваюцца (скажа Мікіта маці гаварыць з яго гасцямі «ў нос, культурна», і будзе старацца Гануля патрапіць, называючы Даму «мадама музей»).
Мікіта Зносак — вобраз прыстасаванца, ідэя для якога нічога не значыць. Ён адарваўся ад сваёй мовы, культуры і як кожны рэнегат усё чужое лічыць лепшым і прыгажэйшым. (Зносак з захапленнем гаворыць нават пра «выхаванасць» паноў палякаў, якія знялі з яго фрэнч і боты). Пры змененых абставінах Мікіта Зносак паспрабуе прыстасавацца і да нацыянальнай палітыкі, пачне шукаць «беларускага асэсарства», ды карысці ад яго дзейнасці на роднай глебе, як, дарэчы, і на глебе чужой, будзе вельмі мала.
Зносак займае цэнтральнае месца ў трагікамедыі, з чаго вынікае, што прыстасавальніцтва Купала бачыў як тыповую рысу ў характары народа. Высмейваючы свайго героя, паказваючы, у які нерат завяла Зносака «вельмі простая лінія жыцця», пісьменнік жыў клопатам пра будучыню нацыі, пра яе ўнутраную здольнасць абараняць сябе, самазахавацца.
Дама, Пан, Поп, Спраўнік не толькі чужыя ўсякай ідэі, але і абсалютна апатычныя, абыякавыя, не здольныя ні да якога самаруху.
Урэшце Усходні і Заходні вучоны, гэр Спічыні гэта «ворагі беларушчыны», да вобразаў якіх не аднойчы звяртаўся Купала-паэт. Пазіцыя іх ваяўніча антыбеларуская. Аднак, і яны не аднекуль прыблукалі на нашу зямлю, а нарадзіліся і выраслі тут. Нават гэр Спічыні, які мае выразнае «замежнае» прозвішча, мясцовы.
Асаблівасцю твора з'яўляецца тое, што адны персанажы выявіліся як адметныя, паўнакроўныя характары (Мікіта Зносак, Гануля, Лявон Гарошка, Янка Здольнік, Аленка, Наста Пабягунская, Спічыні), другія з'яўляюцца вобразамі абагульненымі, дзесьці нават умоўнымі (Поп, Дама, Пан, Стражнік, Заходні і Усходні вучоны), роля трэціх — чыста службовая, функцыянальная (Абарванец, Чырвонаармеец, Начальнік патруля, Немец, Грамадзянін). Гэта не пралік пісьменніка, а менавіта асаблівасць мастацкага свету твора. Абагульненыя вобразы прысутнічаюць таксама ў драме «Раскіданае гняздо» (Паніч, Незнаёмы), у драматычнай паэме «Адвечная песня».
Білет 20. Паэмы я коласа “новая зямля”, “сымон-музыка”-шэдэуры бел літ 20 ст
Новая зямля
Новая зямля, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
Новая зямля
Сымон-музыка
Калядны вечар
Малады дубок
Хмарка
Крыніца
Стары лес
Балотны агонь
На ростанях
Раздзел I.
«Леснікова пасада».
Ён пачынаецца лірычным адступленнем, у якім аўтар гаворыць пра сваю любоў да малой радзімы. Далей ідзе апісанне прыроды, што акружае леснікову пасаду, і апісанне самой пасады. Аўтар у раздзеле не аднойчы падкрэслівае, што ён вяртаецца ў мінулае:
Мой родны кут, лугі, крыніца!
Цяпер для вас я — чужаніца.
Той самы лес, палеткі тыя,
Ды людзі там жывуць другія.
Мне душу смуткам напаўняе
Што ў прошласць канулі гадочкі...
Раздзел II.
«Раніца ў нядзельку».
Пісьменнік паказвае летні святочны ранак. Гаспадар Міхал усё роўна ішоў у лес, дзядзька Антоні, заўзяты рыбак, «хадзіў на Нёман ці на тоні», Уладзя пасвіў кароў, у маці было поўна клопату па гаспадарцы. Познім ранкам уся сям'я збіралася на сняданне.
Раздзел III.
«За сталом».
Паказваецца, як праходзіў сняданак у сям'і, які парадак панаваў за сталом, хоць сямейка была не малая:
Чатыры хлопцы, тры дзяўчаці
Ды бацька з дзядзькам, трэцця маці;
I кожны месца сваё мае.
Калі сям'я паснедала, бацька распачаў гаворку, што за зямля прадаецца каля Заблоння.
Даўно ўжо бацька жыў думою
Разжыцца ўласнаю зямлёю
I не належаць ні да кога,
Не знаць начальства ніякога.
I зямля, і месца, як апісвае Міхал, цудоўныя. Міхал згадвае сваю службу, ліхога начальніка («Ці ж чалавек ён? азіят, душа зацятая, ліхая, такіх паноў і свет не знае»). Дзядзька Антось, маці добра разумеюць, «што тут жывеш да часу», што ў любы момант лесніка могуць адправіць у іншае месца, дзе трэба абжывацца наноў.
Раздзел IV.
«На першай гаспадарцы».
Браты Антось і Міхал мяркуюць, дзе ўзяць грошай для пакупкі зямлі. Ганна, маці, выказвае сумненні («Няпэўна ўсё і невядома, дык больш пільнуйцеся вы дому!»). Антось прапаноўвае выбраць часіну і «агледзець... як мае быць Заблонне тое»).
Аўтар знаёміць з палясоўшчыкам Міхалам, якога «ўся воласць наша знала», нават сам князь «не раз з Міхалам меў размову». За верную службу ў вёсцы лесніка любілі мала.
Стары ляснічы па-сваему
Цаніў Міхала, як служаку:
Ганяў усюды небараку,
Як бы скаціну тую нему.
Міхал, ажаніўшыся, аддзяліўся ад бацькі і пайшоў на службу. Ляснічы выдзеліў месца Міхалавай сям'і «ў страшнай дзічы... дзе рос сівец ды пырнік густа». На дапамогу брату прыйшоў Антось, які ўзваліў на сябе амаль увесь сялянскі клопат. Праз нейкі час:
У тым кутку, глухім і дзікім,
Стараннем дзядзькавым вялікім
I цяжкай працай хлебароба
...Ўсё зацвіло, загаманіла...
Але праз пяць гадоў сям'і лесніка было прапанавана іншае месца.
Раздзел V.
«Пярэбары».
Па вясне сям'я Міхала перабіраецца ў Парэчча. Там ляснічаму спатрэбіўся добры чалавек, «а не гультай які, нязграба». Дапамагаюць перавезці рэчы сваякі:
Ўсе варушыліся, снавалі,
Як бы мурашнік раскапалі —
Такая тут была трывога.
Раздзел VI.
«Каля зямлянкі».
На першы погляд нецікава
Парэчча тое выглядала...
Прыгрэбнік, хата — ўсё дачыста
Казала ясна, галасіста,
Аб непарадку, запусценні,
Аб гаспадарчым нерадзенні.
Зайшоўшы ў хату, Ганна залілася слязьмі: «Было так цёмна, няпрытульна, ў гразі-балоце ўсё агульна». Аднак тыдні праз тры Парэчча быццам памаладзела. Новыя жыхары пачалі наводзіць парадак. Праз год «згарэла хата з варыўнёю і ўвесь набытак, што быў ў дому». На пажарышчы з'явілася зямлянка.
Раздзел VII.
«Дзядзька-кухар».
Прыхілен дзядзька быў да дзетак. Ён быў настаўнікам, суддзёю...
Аўтар расказвае пра сяброўства лесніковых дзяцей з дзядзькам Антосем.
Усе гуртам ідуць у лес за бярозавікам. Дзядзька вырашыў здзівіць пляменнікаў новымі прысмакамі — клёцкамі з бярозавым сокам. Аднак нічога добрага ў дзядзькі-кухара не атрымалася.
Раздзел VIII.
«Смерць ляснічага».
Ксавэры прыносіць у зямлянку навіну, што памёр стары ляснічы. Міхал і аб'ездчык памінаюць ляснічага добрым словам:
Быў чалавек ён справядлівы,
Не фанабэрысты, праўдзівы!
Гадаючы, хто стане на месца ляснічага, Міхал упершыню падумаў — «купіць зямлю, прыдбаць свой кут, каб з панскіх выпутацца пут».
Усе леснікі сабраліся на панскім двары, каб выправіць у апошнюю дарогу ляснічага. Пасля пахавання трапілі ў карчму, да «цёткі» Хрумы.
Раздзел IX.
«Новы ляснічы».
Антось арэ запушчанае ранейшым гаспадаром поле, будзіць пляменнікаў-пастушкоў, якіх маці пашкадавала падымаць з сонцам. Браты за снеданнем абмяркоўваюць кандыдатуру на пасаду ляснічага. Зноў гаворка пераходзіць да набалелага: «Дабра ніколі не прыдбаем, пакуль свайго кутка не маем», — упэўнены Міхал. Антось і Ганна разважаюць практычна: «Тут грошай трэба поўна жменя — не наша голая кішэня».
Сям'я перабіраецца з зямлянкі ў новую хату. Становіцца вядомым, што ляснічым стаў пан Ракоўскі. Міхал пра яго чуў:
Лядачы нораў, лае цяжка,
Яшчэ і звычай такі мае,
Што з кулакамі налятае.
У час першай сустрэчы новы ляснічы выказаў незадаволенасць Міхалавай службай.
Раздзел X.
«На панскай службе».
Новы ляснічы прысылае загад Міхалу налавіць рыбы і завезці ў Нясвіж, а Антосю «ісці да адбору».
Спакою Міхал на службе не знае, «то дуб ссякуць, бярозку зваляць... або патравяць сенажаці». Акрамя догляду за лесам у абавязак Міхала ўваходзіла многае іншае, патрэбнае непасрэдна пану («То пастуха згадзі, служанку... касцоў наймай і жней...»). Але ляснічы ўсё роўна знойдзе зачэпку, каб аблаяць. Нахабства новага ляснічага вывела з сябе нават Ганну. Яна раіць мужу «часам агрызнуцца», выгаворвае, што не спіць, не есць, у лесе днюе і начуе — так дбайна служыць.
Пан пачаў лаяць на чым свет Міхала, пагражаць выгнаць.
Міхал маўчаў, ды нечакана
Ён сам як рушыцца на пана!..
Ляснічы зразу ўзад падаўся. —
Чаго пан гэтак раскрычаўся?
Завошта пан мяне так лае?
Згарыць яна няхай такая
I служба гэта, і пасада,
I гэта крыўда, й гэта здрада,
I гэта панская адплата!..
Раздзел XI.
«Дзедаў човен».
Жонка падтрымала мужа, але Міхал пабойваўся, каб пан не прагнаў са службы. Аднак пан пасля сутычкі быццам паспакайнеў («Нават з ім была размова, і гаварыць з сабой даваўся...»).
Дзядзьку Антосю дзед Юрка, таксама рыбак, падарыў човен. Але ў першы ж выхад на ваду човен урэзаўся ў дрэва і раскалоўся, Антось зваліўся ў рэчку.
Раздзел XII.
«Сесія».
Прыгожы панскі дом, дзе збіраліся на нарады леснікі і аб'ездчыкі, «на Міхася глядзеў астрогам, бо тут, апроч тае знявагі... у стражнікоўскім сваім лёсе нічога ведаць не прыйшлося». Аўтар паказвае стасункі паміж леснікамі і аб'ездчыкамі, грубыя, зняважлівыя «разносы» пана ляснічага.
Раздзел XIII.
«Падгляд пчол».
Парэчча стала абжытым кутом. Дзядзька Антось узяўся за новую навуку — пчалярства. Запрошаны пасля Спаса сваякі на падгляд пчол.
Гудуць пакрыўджаныя пчолкі,
Бы плачуць, бедныя саколкі,
Што праца іх неспадзявана
Людскою хцівасцю забрана.
Пасля таго, як мёд падзелены.паміж кумамі, усе садзяцца за стол адзначыць сустрэчу. Пачынаюцца песні і танцы.
Раздзел XIV.
«Дарэктар».
Паэтычнае апісанне восені:
...На ніцях белай павуціны
Прывозяць восень павучкі.
Яе красёнцы, чаўначкі
У моры лесу мільгатнулі
I лісцеў багру апранулі...
Дарослыя раяцца, як быць з навучаннем дзяцей. Вырашаюць узяць дарэктара, Базылёва Яську. Праз нейкі час хлопчыка прывозяць у Парэчча:
А сам дарэктар, з вузел ростам,
У сваім уборы бедным, простым,
У зрэбных портках і кашулі,
Стаяў, як бы яго прыгнулі...
Не ведалі на пачатку і хлопцы, як з ім паводзіць сябе. Але хутка разгаварыліся і пасябравалі.
Раздзел XV.
«Начаткі».
Бацька дае наказ хлопцам брацца за навуку, а дарэктару трымацца з імі строга. Хутка, на радасць вучням, высветлілася, што «дарэктар выдаўся мяркоўны». У Алеся не ідзе закон Божы і ён вырашыў парваць «начаткі», але так, каб падумалі на катоў. Толькі к вечару бацька прынёс новую кнігу. Алесь падбівае Костуся схаваць «начаткі» ў снег. Калі той адмовіўся, схаваў сам. На гэты раз бацька ўзяўся за папругу.
Раздзел XVI.
«Вечарамі».
Пасля заняткаў дзеці коўзаюцца на лёдзе, ідуць гуртам у гумно да дзядзькі. Антось вучыць іх малаціць. Вечарам усе дома. Антось, Міхал, Ганна пачынаюць успамінаць розныя здарэнні, якія з цікавасцю слухаюць дзеці.
Раздзел XVII.
«Воўк».
У будні сям'я уставала рана. Маці садзілася за кудзелю, мужчыны «ў сваю работу запрагаліся». Гаспадарам дапамагаў у працы дарэктар.
Міхал выпраўляецца ў абход. Пільна аглядаючы лес, ён у думках — на сваёй зямлі і ў сваёй хатцы. Раптам заўважае ваўка, які бяжыць аднекуль з сяла. Міхал здымае з плеч дубальтоўку. Аднак воўк праваліўся ў палонку. Нейкі час змагаецца з плынню, хоча выбрацца на лёд, ды гэта яму не ўдаецца.
Раздзел XVIII.
«Зіма ў Парэччы».
На пачатку — аўтарскае адступленне — разважанне пра лёс роднага краю.
Дзядзька Антось з Костусем ловяць тхара. Аднойчы ў свята дзядзька рыхтуе паляванне, загадвае хлопцам нарабіць у лесе шуму, каб зайцам задаць страху.
Прачнуўся лес ад бразгатання,
Ад таго шуму палявання:
I крык, і лямант захаплення,
Гудзе лес зверху да карэння.
Але паляўнічыя не ўбачылі ніводнага зайца.
Раздзел XIX.
«На рэчцы».
Аўтар паказвае захапленне Костуся прыродай, адкрытасць яго душы прыгажосці свету.
Раздзел XX.
«Каляды».
Леснікова сям'я чакае галоўнага зімовага свята — каляд. Антось з пляменнікам ходзіць на рэчку, дзе стаяць яго загарады,
Гатуецца вячэра, усе «прыбралісь і памылісь». Наступае калядны вечар. Па традыцыі на стол кладуць сена, якім пасля кормяць усю хатнюю жыўнасць. Гадаюць па зерню, «які зародзіць хлеб налета».
Раздзел XXI.
«Таемныя гукі».
Дзяцей цікавяць таемныя гукі, якімі поўніцца прырода зімой:
Стаіш і ловіш зыкі тыя,
А луг трашчыць, гудзе і вые;
То рэзкі трэск там панясецца...
Не то сякера мерна чэша,
Не то хтось кашляе ці брэша...
Растлумачыць іх хлопчыкі не могуць, дарэктар напалоханы таемным найбольш. Урэшце меншыя здагадаліся, што так трашчыць лёд на марозе. Бацька тлумачыць, чаму ён трашчыць. Костусь задае пытанне, што гэта за зоркі, якія падаюць знічкай, куды яны дзяюцца. Антось і Міхал адказаць не могуць. Тлумачыць Ганна, звязваючы чалавечае жыццё з зоркай.
Раздзел XXII.
«На глушцовых токах».
Пачатак вясны:
I вось у дзень адзін прыўдалы
Загаманілі перавалы,
I гоман, спеў і шум усюды...
Міхал з іншым службовым людам арганізоўвае «панам пацеху і забаву» — паляванне на глушцоў. Задача леснікоў і аб'ездчыкаў асачыць такавішчы, тады ўжо прыедуць паны.
Раздзел XXIII.
«Панская пацеха».
Міхал з сынам у будан вязуць з хаты «стол, услон, саломы», каб паны смачна спалі і елі. Сыходзяцца леснікі. Чакаюць у размовах гаспадароў.
Паны ў калясцы пад'язджаюць...
А пан Абрыцкі з леснікамі
Скланілісь нізка прад панамі,
Паны чуць-чуць адно зірнулі,
На іх увагі не звярнулі,
Як бы не людзі то стаялі...
Назаўтра, калі ледзь разднела, леснікі вядуць паноў на таковішчы. Міхалу дастаўся пан Свіда з Нясвіжа. За ўдалае паляванне пан аддзячыў лесніка рублём.
Раздзел XXIV.
«Вялікдзень».
Схаваны кніжкі, бо замаркоціўся дарэктар і яго завезлі да бацькоў. Хата і двор прыбіраюцца да свята, бацька, дзядзька, старэйшыя дзеці едуць у царкву на споведзь. Заязджаюць да сваякоў у вёску. У царкве поп правіць службу. Дома чакае «абрусам белым стол накрыты», святочная ўрачыстасць. Пасля малітвы» свянцонага велікоднага яйка сямейка «цешыцца ядою».
Раздзел XXV.
«Летнім часам».
У рабоце, у клопаце праходзіць вясна і настае лета. Леснікова сям'я рыхтуецца да касавіцы. Прыходзіць дзень, калі «касцы, ваякі мірнай працы, выходзяць з коскамі на пляцы». Увачавідкі змяняецца наваколле («Эх, скошан луг, — і зніклі краскі, бы тыя чары мілай казкі»). На змену касцам выходзяць «жней чародкі». Пачынаецца пара грыбоў.
Раздзел XXVI.
«Агляд зямлі».
Прайшло ў Парэччы лет нямала;
Яно ж не цешыла Міхала,
Хоць тут мясцінка гожа, міла...
Ды што краса без аўладання?
...Усё гэта — скарбы чужаніцы,
Магната князя Радзівіла...
Міхал не страціў думку-мару пра ўласную зямлю, бо яна «аснова ўсёй айчыне». Як адзначае аўтар, «ён паскупеў і нават значна», пачаў складваць капейку да капейкі.
Міхал і Антось едуць глядзець зямлю. На трэці дзень трапляюць у патрэбнае месца. Гаспадар прыветна сустракае падарожнікаў, тлумачыць, чаму вымушаны прадаваць зямлю («Няма сыноў — няма падмогі»}. Хадыка расхвальвае поле, поплаў. Браты ўважліва прыглядаюцца да ўсяго, сядзіба ім падабаецца. Пасля агледзін пакупнікоў запрашаюць на сняданак. За сталом адбываецца торг, Хадыка і Міхал з Антосем прыйшлі да згоды.
Раздзел XXVII.
«Па дарозе ў Вільню».
Дзядзька Антось выпраўляецца ў зямельны банк браць пазыку. У Стаўбцах просіць свайго знаёмага танна падвезці да Вільні. «На паравозе без білета» даехаў да Баранавіч, затым па сходнай цане — да Вільні.
Раздзел XXVIII.
«Дзядзька ў Вільні».
У горадзе дзядзьку многае здзіўляе, яму тлумна і млосна. Распытвае ў паноў дарогу да зямельнага банка.
З цяжкай душой Антось адкрывае дзверы ўстановы: «Забіты дух яго вякамі ўжо чуе страх перад панамі». Па парадзе аднаго селяніна дзядзька афармляе прашэнне, але, каб падпісаць яго, чыноўнік загадвае прыйсці праз тры гадзіыы.
Раздзел XXIX.
«На Замкавай гары».
Дзядзька з новым знаёмым кіруюцца ў горад, каб дзе падсілкавацца. Горад дзядзьку і захапляе, і выклікае непрыязнь, страх. Яму хочацца зірнуць на горад з гары. Антось з Грышкам купляюць білет і шыбуюць на гару.
Сябры на верх гары ўзняліся,
Аж упацелі, засапліся,
I ногі іх спынілісь самі.
А слаўны від перад сябрамі
З гары высокай адчыняўся!
Раздзел XXX.
«Смерць Міхала».
З зямлёю быў вялікі клопат. Дзядзька вяртаўся з паездак «сярдзіты, чорны, як махнуша», злосна кідаў паперы на стол. Потым адыходзіў душой, рабіўся, як заўсёды, «лагодны, добры, клапатлівы, на ўсё спагадны і руплівы». Пачынаў расказваць. Але заканчваў што яшчэ многа трэба вандравання і цяганіны. Міхал стараўся ўсяліць веру («Адзін Міхал і грэў імкненне давесці справу да сканчэння»).
У нейкі момант Міхал адчуў, што цяжка хворы. «Хвароба гэта даўно цягнулася, не з лета, і ў тым была яе сіла, што незаметна налучыла». Ні зёлкі, ні дактары Міхалу не дапамаглі. Гаспадар адчувае блізкі канец, жонка і брат імкнуцца яго падбадзёрыць.
Перад смерцю Міхал апрытомнеў. Апошнія словы, з якімі ён пакідае свет, звернуты да брата:
— Антоська!.. родны мой! канаю...
Перагарэў, адстаў, знікаю...
Вядзі ж ты рэй, вядзі... адзін...
Бог не судзіў мне бачыць волі
I кідаць зерні ў свае ролі...
Зямля... зямля... туды, туды, брат,
Будуй яе... ты дай ёй выгляд...
На новы лад, каб жыць нанова...
Не кідай іх...
Мастацкія асаблівасці
«Новая зямля» была распачата Я. Коласам у Мінскім астрозе. Пра гэта мы знаходзім у апошнім раздзеле:
I ты, мае апавяданне,
...На свет радзілася бурлівы
Яшчэ далёкаю вясною
За мураванаю сцяною
Ў няволі жудаснай астрога...
Нам былі напісаны раздзелы «Раніца ў нядзельку», «Леснікова пасада», «Смерць ляснічага», «Каля зямлянкі», «Дзядзька-кухар», «Пярэбары», «На першай гаспадарцы». Напачатку твор задумваўся як вершаваная аповесць пра жыццё лесніковай сям'і. Першым напісаным яе раздзелам стаў «Як дзядзька ездзіў у Вільню і што ён там бачыў», пры ўключэнні ў паэму перапрацаваны.
У аснову твора пісьменнік паклаў матэрыял, які ведаў глыбока і дасканала. Прататыпамі герояў «Новай зямлі» з'яўляліся члены сям'і бацькі Якуба Коласа Міхайлы Міцкевіча.
Паэмай Якуб Колас вяртаўся ў краіну свайго дзяцінства, але вяртаўся ўжо сталым чалавекам, які нямала пабачыў свету, шмат над чым задумаўся. Таму мінулае ў творы не проста ўзнаўляецца ў сваіх фарбах, колерах, гуках, але асэнсоўваецца. Разважанняў, роздумаў пісьменніка над жыццём, над лесам чалавека, над узаемаадносінамі паміж людзьмі нямала на старонках паэмы. Вось як, напрыклад, Якуб Колас гаворыць у XVIII раздзеле пра вайну, што пранеслася над яго радзімай:
I ў час вялікі разбурэння
Не сцерпіць нават і каменне
Тваіх палёў, глухіх абшараў...
Каб не заплакаць з таго здзеку,
Што чалавек — звер чалавеку —
Так злосна чыніць, неўспагадна!..
Заканчвалася паэма ў 1919—1923 гг., калі жыццё карэнным чынам мянялася, калі новыя парадкі па сутнасці перакрэслілі той свет, у якім жывуць героі выдатнага коласаўскага твора.
Паэма вызначаецца цэласнай, стройнай кампазіцыяй. Яна пачынаецца разгорнутым усхваляваным аўтарскім адступленнем. Аўтарскія разважанні ў канцы апошняга раздзела скіраваны да праблемы чалавечага шчасця. «Новая зямля» заканчваецца пытаннем;
Прасторны шлях! Калі ж, калі
Ты закрасуеш на зямлі
I злучыш нашы ўсе дарогі?
Падзеі ў творы разгортваюцца няспешна, знешняе жыццё лесніковай сям'і мае ў сабе мала драматызму, дынамікі. Яно запоўнена штодзённай працай, бытавымі клопатамі. Сапраўднымі падзеямі ў ім становяцца пераезд на новае месца, падгляд пчол, рамонт старога чоўна і г. д.
Сюжэт паэмы звязаны з гадавым каляндарным цыклам жыцця селяніна: вясну змяняе лета, прыходзіць восень, потым зіма. У адпаведнасці з парой года паказваецца працоўная дзейнасць герояў, найбольш важныя святы, якія таксама ўключаны ў гадавы цыкл — вялікдзень, спас, каляды. З гэтага «замкнёнага кола» выбіваецца толькі прадгісторыя Міхалавай сям'і (раздзел «На першай гаспадарцы») і часткі, у якіх гаворка ідзе пра смерць ляснічага, куплю зямлі.
У паэме няшмат герояў, аднак аўтар здолеў паказаць жыццё селяніна ва ўсіх яго ўзаемасувязях — светапоглядных, духоўных, маральных, побытавых. Паказаць будні і святы, працу і адпачынак, радасць і гора, сувязь з мінулым і памкненне ў будучыню. «Новую зямлю» справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца мінулага стагоддзя.
Праўдзіва, псіхалагічна глыбока раскрыты ў паэме вобразы галоўных герояў Міхала, Антося, Ганны, сумленных, дбайных, руплівых працаўнікоў. Сярод дзіцячых вобразаў найбольш ярка паказаны Костусь, хлопчык з чыстай паэтычнай душой.
Дзякуючы майстэрству Якуба Коласа адным-двума трапнымі штрышкамі абмаляваць чалавечы характар запамінаюцца вобразы другога і трэцяга плану — дзеда Юркі, Хадыкі, аб'ездчыка «Памдзея» і інш.
Павольнае, ціхае жыццё сям'і лесніка напоўнена ўнутраным драматызмам. Сумленныя, працавітыя, гаспадарлівыя, разумныя людзі апынуліся ў залежным становішчы. Не дабрабыт, спакой у многім звязаны з настроем пана ляснічага.
Прыніжанасць свайго становішча асабліва адчувае Міхал, бо ён служыць лесніком, яго ганьбіць і бэсціць пан. «Ды будзь ты тры разы праклята і служба панская і ласка, і доля вечная падпаска!» — падобныя думкі ўвесь час снуюць у галаве героя. Таму Міхал шукае выйсце. Менавіта яму светлым маяком у будучыні бачыцца свая зямля, свой кут.
Зямля не зменіць і не здрадзіць
Зямля паможа і дарадзіць,
Зямля дасць волі, дасць і сілы,
Зямля паслужыць да магілы,
Зямля дзяцей тваіх не кіне,
Зямля — аснова ўсёй айчыне, —
да такой высновы прыходзіць герой твора.
У якасці платы за лесніковую службу Міхал мае хату і кавалак зямлі. Сям'я яго, дзякуючы працы і дарослых, і дзяцей-падлеткаў, матэрыяльна забяспечаная. Актыўнасць лесніковай сямейкі за сталом («Раніца ў нядзельку») гэта актыўнасць людзей не згаладалых, а занятых фізічнай працай. Кожны з іх, за выключэннем хіба самых малых, што і сядзяць пакуль асобна, да стала прыйшоў з лесу, з поля, з рэчкі. Ядуць яны і ў ахвоту, і уволю. Міхала турбуе не кавалак хлеба, а няпэўнасць, што вісіць над ім і сям'ёй: пан можа «ў кожную хвіліну ...пагнаць, як скаціну». Міхал баіцца страціць службу, бо пераканаўся, што знайсці іншую няпроста. З-за гэтага, пакутуючы душой, герой не адзін год церпіць несправядлівасць і прыніжэнне. I чым цяжэй яму на панскай службе, тым мацней жаданне вярнуцца да сялянскай працы, стаць гаспадаром.
Якуб Колас вельмі добра ведаў псіхалогію селяніна, паказваючы імкненне Міхала займець свой кут. Для шчасця яго герою трэба не так і шмат: жыць на зямлі з працы сваіх рук, нікому не кланяцца, ні перад кім не гнуцца. Аднак Міхал памірае не дасягнуўшы мэты. Тут пісьменнік не пайшоў за аўтабіяграфічным матэрыялам. Яго бацька купіў зямлю і змог пахадзіць па ёй з плугам і сяўнёй. Смерць галоўнага героя ў паэме невыпадковая. Тым самым пісьменнік падкрэсліваў ілюзорнасць спадзяванняў селяніна з дапамогай кавалка сваёй зямлі «з панскіх выпутацца пут».
Драматычнае змаганне Міхала за чалавечую годнасць і незалежнасць галоўная, але не адзіная сюжэтная лінія твора. Побач з гэтым паказваецца спасціжэнне чулай дзіцячай душой таямніц прыроды, прыгажосці і штмагалосся жыцця (раздзелы, героямі якіх з'яўляюцца дзеці).
Услед за Міхалам, Ганнай, Антосем, Костусем, Алесем паўнапраўнымі героямі паэмы паўстаюць беларуская прырода і сялянская праца. Найчасцей яны неадлучныя, бо праца на зямлі — гэта ўзаемадзеянне чалавека і прыроды:
Прыйдзі пад вечар ты на поле
I палюбуйся ім, саколе!
Ў якія роўныя шнурочкі
Цяпер пакладзены снапочкі!
I як прыгожа-слаўны бабкі!
Якія ладныя ў іх шапкі!
Шмат месца ў творы займаюць апісанні прыроды, якая падаецца шматпланава і шматбакова. Героі «Новай зямлі» жывуць у лесе, зразумела, «лясных» карцін найбольш у паэме:
Старыя хвоі і яліны
Далёка кінуўшы галіны
Глядзелі хораша, любоўна...
Альбо:
А знізу гэты лес кашлаты
Меў зелянюсенькія шаты
Лазы, чаромхі ці крушыны,
Алешын ліпкіх, верабіны.
Лес — гэта не толькі дрэвы, кусты, а і жывёлы, птушкі. Пра Не таксама не забываецца аўтар:
Цяпер глушэц, як на далоні,
Сядзіць бы шула, у заслоне
Хваёвых лапак, хвост мятлою,
Як бы любуецца сабою,
Балбоча, крэхкае і свішча...
Н Канкрэтна і вобразна, у самых розных ракурсах, у самыя розныя поры года, гадзіны сутак, надвор'е паўстаюць на старонках твора таксама луг, поле, рэчка. Прырода ў паэме выконвае розныя ідэйна-эстэтычныя функцыі. Яна з'яўляецца тым асяроддзем, у якім жывуць героі. Лес, поле, рэчка, сенажаць — без гэтага фону цяжка ўявіць Міхала, Ганну, Антося, Костуся.
Багацце, шматколернасць, прыгажосць беларускай прыроды выступае антытэзай сацыяльнай тэмы твора. Вольная, гарманічная прырода — і залежны, прыніжаны чалавек, раздолле палёў, лясоў, лугоў — і нялюбая, цяжкая служба . селяніна за кавалак хлеба.
У паэме паэтызуюцца не толькі карціны сялянскай працы (касавіца, жніво, малацьба), але і прылады, рэчы, якія акружаюць чалавека, зробленыя яго рукамі. Пад пяром пісьменніка высокай паэзіяй становяцца такія звычайныя, будзённыя з'явы, як снеданне ці вячэра, падмазванне калёс, падрыхтоўка да касьбы і г. д.
Самыя розныя мастацкія сродкі аўтар «Новай зямлі» скіраваў на тое, каб паказаць жыццё селяніна канца XIX ст. не толькі цяжкім, але і значным, поўным паэзіі і глыбокага зместу.
Сымон-музыка
Сымон-музыка, в сокращении. Краткое содержание

Частка першая
У сваёй сям'і Сымонка адчувае сябе лішнім. Бацькі яго ўвесь час папракаюць, што не такі, як усе, што «грэх адзін з ім, адно гора». Вясковыя дзеці таксама не прымаюць у свой гурт. Хлопчык палюбіў адзіноту.
На каменьчык сядзе ў збожжы,
Не схіснецца і маўчыць,
Ловіць сэрцам спеў прыгожы,
Як жытцо загаманіць,
Як зазвоняць, заіграюць
Мушкі, конікі, жучкі...
Калі крыху набралася гадкоў, Сымонка пачаў ганяць у поле жывёлу. Пасябраваў з гуртавым пастухом дзедам Курылам («Слаўны дзед, дзядок — душа, гаваркі, мастак на словы. I любіў ён малыша!»).
Аднойчы Сымонка пачуў, як гралі дудары.
Слухаў хлопчык тое гранне,
Пад сабой не чуў зямлі,
Бо ў тых зыках чаравання
Спевы ўласныя плылі,
Струны сэрца ў ім дрыжалі...
Запалонены гукамі музыкі, Сымонка забыўся і на авечак, «шкоды ў полі нарабіў», за што дасталося яму ад бацькоў і ад суседзяў. Дзед Курыла падарыў хлопчыку дудку, сэрцам адчуўшы ў ім музыку.
Калі Сымонка выходзіў у поле і пачынаў іграць («жальбу сэрца выяўляць»), серп застываў у руках жней.
Сымонка расказвае дзеду «Песню аб званах». Сярод званоў на званіцы быў адзін незвычайны, чуллівы. Струны яго ніколі не маўчалі, адгукаліся на ўсё, што было вакол, але «прарэзлівым бразгатаннем спеў яго глушылі звоны і сціхалі з насмяханнем». У няроўным змаганні «надарваўся звон чуллівы, змоўклі песень пералівы».
Курыла памёр («згас стары дзядок без болю»). Адзіны, хто горка плакаў па ім, быў Сымонка. Перад смерцю дзед аддаў свайму малому сябру скрыпку і смык — багацце, што справіў за свой доўгі век, наказваючы:
З скрыпкай збудзеш свае гора,
З ёю ты ўжо не адзін;
Скрыпка — хлеб твой і апора,
Дык шануй яе, мой сын.
Сымона са скрыпкай пачалі запрашаць на вячоркі, на яго «нават дома ...сталі йначай пазіраць». Хлопчык не вельмі ахвотна «граў «кадрылі», «кавалі»», яму быў больш блізкі «свет смутку».
Позняй восенню на авечак у полі напаў воўк, хлопчык не мог абараніць жывёлы. Бацька ў злосці прагнаў сына з хаты. Потым яго гукалі, клікалі дамоў, «ды Сымонка не вярнуўся, слыху-голасу не даў».
Частка другая
Сымонка забрыў на магілку дзеда Курылы, тут даў волю адчаю і слязам. На могілках хлопчык вырашае не вяртацца дамоў «здзек цярпець», а ісці ў свет, хоць ён бясконцы і чужы.
Блукаючы па наваколлі, Сымонка сустрэўся са старым жабраком. Дзед той быў «страшны, бледны, абарваны, жыцця пасынак, бядак». Стары прапанаваў хлопчыку ісці разам, «яго шляхам».
Шлі яны ад хаты к хаце,
З вёскі ў вёску, з краю ў край,
У сярмяжках — латка ў лаце,
З адным толькі словам — дай!
Слухаючы Сымонаву скрыпку, людзі давалі жабракам больш шчодра («Грош завёўся ў дзеда ў латах — дапамог Сымон яму...»).
Досыць хутка хлопец пераканаўся, што «дзед залішне скупават», што ён круцель і хлус. Стары вучыць Сымона: «Зверам будзь сярод звяроў, між авечачак — ягняткам» — толькі так можна жыць сярод людзей. Расказвае яму казку пра варону, якая захацела стаць арліцай, лебедзем, ды нічога ў яе не атрымалася, бо «ёй прызначан сметнік».
Ратуючыся ад навальніцы, дзед і Сымон трапілі на хутар. Выгляд хлопчыка («Загарэў, бядак, ад сонца, твар лушчыўся і ліняў, і мізерна так бясконца гэты хлопчык выглядаў!») выклікаў спачуванне ў гаспадароў. «З-за ласкавага слоўка» гаспадыні, пачутага ўпершыню, Сымонка заплакаў наўзрыд. Потым Сымон пачаў іграць на скрыпцы. Гаспадары ўражаны музыкай. Запрасілі жабракоў за стол. Сымон, граючы, заўважыў «пару ясненькіх вачок», дачку гаспадароў.
Дзеда і Сымона пусцілі начаваць у клуню. Хлопец не можа заснуць, уражаны хараством, ласкавасцю выгляду дзяўчынкі. Музыка просіцца з душы.
Ганна выходзіць на Сымонава гранне. Хлопец расказвае пра свае жыццё і казку пра непрыкметны дубок, якога крыўдзілі мацнейшыя. Дубок зрабіўся песняром.
I спяваў ён так прыўдала
У той час, як свет сціхаў,
Што аж неба замірала,
I зямля ўся замаўкала.
Злыдні ссеклі «дзіва-дрэва». Ішоў тым месцам падарожны, зрабіў з дрэва дудку і адправіўся з ёй жабраваць. Але дудка іграла ўжо не так прыгожа. Заспявае яна па-ранейшаму, калі пачуе волю.
Ганна нечакана пацалавала Сымона і знікла.
Частка трэцяя
Дзед кліча Сымона ў дарогу, але таго нідзе няма. Сымон, сагрэты чалавечай ласкавасцю, перажывае вялікае ўзрушэнне:
Ён цяпер, бы на граніцы,
...Па адзін бок — блеск дзянніцы,
Па другі — цьма, дзе ён жыў.
Ён паверыў, што можа здабыць долю. Вольны, як птушка, кіруецца ў свет.
Натрапіў на карчму Шлёмы. Убачыўшы хлопца са скрыпкай, людзі папрасілі сыграць. Насыпалі Сымону ў шапку грошай, наклалі на стол ежы за добрую музыку. Шлема прапанаваў застацца ў яго. Сымон згадзіўся. Стаў найперш хлопчыкам на паслугах: «Ён па воду, ён па дровы, ён і ў пограб і ў салаш». Перад святамі зімой Сымон «да трэціх пеўняў граў». Каб Сымон ахвотней дапамагаў на кухні, Шлема «смык і скрыпку адабраў».
Хлопец разумее, што хітры Шлема «скрыпку ўзяў у палон», каб ён не збег. Сымон думае, як вырвацца на волю. Дапамагае выпадак. Шлема і яго вялікая сям'я шукаюць батрака Яхіма з канем. Сымон вызваляе скрыпку і пакідае карчму.
На наступную раніцу ў лесе сустракае Ганну, яна збірала суніцы.
Дзяўчына запрашае яго зайсці да яе бацькоў. Сымон абяцае, але не цяпер, цяпер ён хоча «дом пабачыць». Ганна просіць на развітанне паіграць.
Частка чацвёртая
Ганна развітваецца з Сымонам. Нечакана з'яўляецца пан і пытае, хто тут нядаўна іграў. Ён загадвае Сымону ісці за ім. Ражком склікае з лесу іншых паноў-паляўнічых і просіць хлопца «паіграць, як ты іграў!».
Сымон трапіў у замак князя.
Зашчымела сэрца болем:
Зноў чыясь чужая воля,
Улада новых абцугоў!
Пасля снедання пан Галыга ўстроіў экзамен «сыну торбы і зямлі». Талентам Сымона капельмейстар здзіўлены. Хлопец просіць Галыгу навучыць чытаць ноты, той нічога не адказаў, адправіў Сымона ў сад, нагадаўшы, каб помніў, хто ён ёсць.
Замак Сымона прыгнятае. Ён задумваецца, адкуль Князёвы багацці:
Чые рукі з мазалямі
Тут зняслі свае дары?
Потам, кроўю і слязамі
Сцамантованы муры!
У парку Сымон сустракае дзеда Данілу, які ў час палявання выратаваў князю жыццё і той узяў яго вартаўніком, хоць дзеду «больш быў мілы бор палескі, родны бор».
Даніла расказвае, што ў парку адбываецца штосьці дзіўнае: «Хтось цярэбіць тут дарогу... Будзе змена, будзе змена!»
Сымон пытаецца, хто ў свеце размяркоўваў багацці і «дзяліў несправядліва». Дзед адказвае, што «на ўсё ёсць свая часіна... Ёсць у свеце розум нейчы, ён і піша ўсім законы». Сымон не згодны пакорліва чакаць:
Ой, не, дзедку: проціў сілы
Можна ставіць толькі сілу,
Калі хочаш ты ўстаць з пылу...
Дзед мудра зазначае, што хлопец у замак трапіў не па сваёй волі і сваё змаганне адклаў да пары. Просіць Сымона сыграць. Запрашае хлопца жыць да сябе, бо не любіць «псярні панскай».
Даніла знаёміць з паданнямі замка. Разам слухаюць стук сякеры ў парку. Гэты стук чутны кожную ноч, але ніколі дзед не бачыў ні зваленых дрэў, ні парубак.
Частка пятая
У замку ладзіцца банкет. Падгуляўшы князь загадвае падаць «музыку-хлапака».
Ён зайграў, і струны горка
Адклікаліся — гулі,
Аддавала іх гаворка
Гневам-крыўдаю зямлі...
Князь спытаў, што музыкай хацеў Сымон сказаць. Хлопец расказвае казку. Паміраў дуб, адна была на ім маладзенькая галінка, а на ёй жалудок. Паны спыніліся баляваць пад дубам, хвалячыся паляўнічым спрытам, збілі галінку з сынком-жолудам. Але вырасце з жолуда ў гаі дуб, «бура ўсходзіцца, завея», хто «зло-няпраўду сее, пажынае ліха». Сымон гаворыць, што князь «не мае волі-ўлады вольнай думцы даць парады».
Сымон жыў надзеяй, што паны навучаць «чытаць кнігі, ноты тыя разбіраць». Рашыўся прасіць аб гэтым Галыгу. Той нагадвае, што хлопец надта смела трымаўся з князем, што за такія штукі ў мех садзяць...
Вось затым сама прырода
Вас пускае слепаком,
Каб з вас менша была шкода.
Раз мужык — будзь мужыком, —
такі прысуд пана капельмейстра.
Сымону стала ў замку невыносна, душа прасіла волі. Князь выпадкова быў забіты, у замку пасяліўся страх. У навальнічную ноч дзед Даніла і Сымон пакідаюць замак.
Ганна чакае Сымона, яна вырасла ў вельмі прыгожую дзяўчыну. Маці раіць дачцы выкінуць музыку з галавы («Ён— вандроўнік, ён — жабрак, сам без хлеба, сам без хаты...»), згадвае гаспадарскага сына Кандрата.
Дамянік пабіўся з хлопцамі на заклад «сэрца Ганны паланіць», але праз нейкі час сам усур'ёз закахаўся. Ідзе да варажбіткі, каб тая дапамагла ў бядзе. Варажбітка адмовілася, бо паміж ім і дзяўчынай «хтось мілейшы ёй стаіць», з якім разлучыць толькі смерць. Дамянік не паверыў:
— Чмуціш ты і лжэш старая:
Гвалтам я яе вазьму!
Ён падпільнаваў Ганну ў полі. Дзяўчына кінулася ўцякаць, упала ў яміну, што яе ўратавала. Позна ноччу Ганну знайшлі непрытомнай.
Сымон развітаўся з дзедам Данілам і пайшоў да Ганны. Каля хаты сустрэў журботную Ганніну маці. Жанчына расказвае пра сваё гора:
Наша Ганна навек хвора!
Збіла краску, бы марозам, —
Памяшаўся яе розум.
Сымон просіць паказаць дзяўчыну.
Ён глядзіць ёй пільна ў вочы,
Бы увесь жар, агонь цішы,
Перанесці ў мыслі хоча
Яе зломанай душы.
Ганна ўпала ў глыбокі сон. Сымон сядзіць ля яе. Потым бярэ скрыпку. Дзяўчына прачынаецца, пазнае Сымона, але яе поўніць страх. Пад светлую Сымонаву казку яна зноў заснула. Узыходзіць сонца і асвятляе спакойную, з усмешкай на вуснах Ганну.
Пайшоў Сымон сваёй пуцінай...
Панёс ён людзям песень дар...
Рука ў руку з ім і з ахвотай
Дзяўчына мілая ішла...
I не кранала іх журбота,
Не засмучала іх імгла.
Мастацкія асаблівасці
Над паэмай «Сымон-музыка» Якуб Колас пачаў працаваць у 1911 г., знаходзячыся ў астрозе. Першы варыянт паэмы быў закончаны ў 1918 г., другі, датаваны 1923 г., аказаўся згубленым. У 1925 г. паэт зрабіў трэцюю рэдакцыю твора.
«Сымон-музыка» займае адметнае месца ў нашай літаратуры, літаратуры традыцыйна сялянскай, вясковай. Героем яе з'яўляецца мастак, музыка-самародак, для якога шырокі навакольны свет — гэта свет гукаў, таемных чароўных вобразаў. Пісьменнік даследуе працэс творчасці, паказвае нараджэнне майстра.
Пазначаныя вялікім талентам асобы заўсёды выключэнне. У іх сваё жыццё, часта далёкае ад таго, якім жывуць людзі звычайныя. Пра адметнасць творцы гаварыў Янка Купала вобразамі Гусляра (паэма «Курган») і Данілкі (драма «Раскіданае гняздо»), Гэтую адметнасць падкрэслівалі песняры новага часу Язэп Пушча (паэма «Сады вятроў»), Максім Танк (паэма «Люцыян Таполя»).
У паэме Якуба Коласа многія сітуацыі пераклікаюцца з творамі Купалы. Так, яго музыку таксама прымушае князь весяліць сваіх гасцей. Сымон грае на скрыпцы, а пасля пераводзіць гукі музыкі на словы, выказваючы блізкую да Гусляровай думку:
Князь магутны, асвячоны,
Скарбы ў князя незлічоны;
Аднаго ж і князь не можа,
...Князь не мае волі-ўлады
Вольнай думцы даць парады.
Думка ходзіць, дзе захоча:
Ад зямлі да зор і сонца
Няма думкам забаронцы.
Думка праўду кажа ў вочы
I вялікім і малому —
Гора будзе твайму дому!
Князь не карае музыку за дзёрзкасць так, як гэта адбываецца ў паэме Купалы. Сымон пакараны па-іншаму, больш цывілізаванымі сродкамі: менавіта пасля балю пан Галыга адмаўляе яму ў навучэнні нотнай грамаце («Вось затым сама прырода вас пускае слепаком, каб з вас менша была шкода»).
Узростам, паводзінамі Сымон блізкі Данілку («Раскіданае гняздо»). Данілка таксама быццам лішні ў сям'і, адзіны яго занятак і інтарэс — скрыпачка, якую ён майструе на працягу амаль усяго дзеяння. Купала не паказвае, што хлопчыка ўшчуваюць і «выхоўваюць» так, як Сымонку. Аднак пра многае гаворыць згадка ў творы, што першую Данілкаву скрыпачку бацька пасек.
Якуб Колас раскрывае складаныя ўзаемаадносіны мастака і народа. Неразуменне, нават непрыманне таго асяроддзя, дзе нарадзіўся, Сымон будзе адчуваць не толькі ў дзяцінстве. Так, дзед Даніла не разумее, навошта хлопцу навука.
Кінь ты, хлопча, абэцадлы!
Лепей плюнь на іх, эге ж!
Кнігі розум сушаць, падлы:
У сухоты ты ўпадзеш! —
гаворыць ён Сымону. Маці наказвае Ганне «пільнавацца» не вандроўніка, жабрака, а «гаспадарскага сына».
У сваёй масе народ не дарос пакуль да разумення Сымонавай музыкі, яму патрэбны «кадрылі», «кавалі». Сымона ж вабіла іншае. Яшчэ жывучы з бацькамі,
Біў ён больш на лад маркотны,
Дзе пакутаю зямлі
Аддаваўся спеў гаротны,
Слёзы жаласці цяклі,
I дзе чуўся жаль, уціскі,
Крыўда, гора бедака...
Проста весяліць сваім граннем п'яных сялян у Шлёмавай карчме ці выпешчаных паноў і паненак у Князевым замку Сымон, ніці душы якога злучалі «гук пярунаў з немым голасам цішы», не хацеў.
Разам з тым Сымон нарадзіўся ў сялянскім асяроддзі і выступае выразнікам яго інтарэсаў і памкненняў. У замку ён ні на хвіліну не забываецца «якога роду-племені»,вачыма селяніна аглядаючы і ацэньваючы багацці князя.Там, у замку, ён выразна зразумеў свае жыццёвае прызначэнне:
Песні будзе ён складаць,
Ён людзей дабром атуліць,
Каб палёгку людзям даць.
Сімвалічнай з'яўляецца сцэна ў творы, калі дзед Курыла аддае Сымонку самае дарагое, што набыў за свае доўгае жыццё, — скрыпку, а сам памірае. Дзед з'яўляецца носьбітам народнага мастацтва. Сымон, абапіраючыся на гэтае мастацтва, павінен ісці далей, дасягнуць новага, больш высокага ўзроўню і ўздымаць да яго народ. Музыка праходзіць шляхі, вядомыя таленавітым самавукам з народа — жабрацтва, карчма, панскі палац, — але ніводзін з іх яго не задавальняе, ён не адчувае сябе свабодным.
Яго шлях складаны і нязведаны, па якім ідуць адзінкі. У першапачатковым варыянце паэмы Якуб Колас паказваў, што таленавіты чалавек з народа абавязкова знойдзе свой шлях. Пазней Сымонаў лес паўстаў як шчаслівае выключэнне. Ва ўмовах паднявольнага жыцця, у штодзённай барацьбе за кавалак хлеба цяжка нарадзіцца і ацалець свабоднаму мастацтву, таму паэт пісаў:
Колькі талентаў звялося,
Колькі іх і дзе ляжыць,
Невядомых, непрызнаных,
Неаплаканых нікім,
Толькі ў полі адспяваных
Ветру посвістам глухім!
Паэма «Сымон-музыка» мае арыгінальную пабудову. У ёй арганічна пераплялося рэальнае, звычайнае, з незвычайным, рамантычна прыўзнятым. Да апошняга належыць, напрыклад, уздзеянне Сымонавай музыкі на людзей і прыроду:
Льюцца гукі ў лясной цішы
Срэбраплынным ручайком;
Лес замер, стаіць, не дыша,
Не варушачы лістком;
Прыпынілі спевы птушкі —
Скрыпцы ім не ўзяць у тон...
З дапамогай музыкі Сымон вяртае да жыцця Ганну.
Вялікая нагрузка падае ў паэме на лірычныя адступленні, у якіх гучыць як захапленне прыгажосцю роднага краю, так і роздум над самымі рознымі жыццёвымі з'явамі. Некаторыя з іх маюць форму алегарычных прытчаў, нагадваюць «казкі жыцця» Якуба Коласа.
Тры раздзелы паэмы пачынаюцца з сімвалічнай ці алегарычнай прытчы, якая звязана з лесам героя. Жыццё Сымонкі ў роднай сям'і (першы раздзел) асацыіруецца з «лістом на дрэве», які марна гіне, бо непадобны на іншых. Гісторыяй блукаючага промня аўтар гаварыў пра складанасць пошукаў творцам свайго шляху (другі раздзел). Сэнс прытчы пра агонь (пачатак чацвёртага раздзела) у тым, што мастак не можа існаваць сам па сабе, ён творыць для людзей:
Гарэў агонь, былі тут людзі,
Вянок плялі яму з галін.
Цяпер загас ён тут адзін.
Паглыбляюць змест твора ўстаўныя часткі — песня аб званах, казкі пра варону-хвальбону, заняпалы дубок, пра лілею і пташыну-песняра і інш.
Білет 14.. М багдановіч як паэт, празаік, літ. Крытык
Лірыка, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
У ранніх вершах, якія з'явіліся ў 1909 г., М. Багдановіч таксама ішоў за нашаніўскай традыцыяй. Песня паэта плакала над цяжкай доляй мужыка і роднай старонкі. Так, герой верша «З песняў беларускага мужыка» (1909) жаліцца на свае гаротнае становішча, непасільную, ад цямна да цямна, працу: «Гнусь, працую, пакуль не парвецца / Мне жыццё, як сагніўшая ніць». Як і купалаўскі мужык, ён усведамляе, што на яго працы трымаецца свет:
Адтаптаў сотні вёрст пехатом я,
Будаваў я дарогі, масты;
Ліўся пот мой, як рэзаў на ком'я
Плугам глебы сухія пласты.
Працаваў над пяском, над дрыгвою
I не мала там выцерпеў мук...
З пачуццём уласнай годнасці селянін заяўляе, што на тым свеце яму не давядзецца «гэтых чорных саромецца рук».
Калі ў першай частцы верша мужык паказваецца змучаным жыццём, то ў другой — перад намі іншы чалавек. Ён таксама прыгнечаны, заняволены, бо вымушаны ў багатых прасіць хлеба. Але ён нясе ў душы вялікую крыўду і нянавісць да тых, хто ўстанавіў і падтрымлівае несправядлівы лад. Рэвалюцыйна-вызваленчыя настроі свайго героя М. Багдановіч перадае з дапамогай сімвалічных вобразаў камення і сцяны.
Я хлеба ў багатых прасіў і маліў, —
Яны ж мне каменні давалі;
I тыя каменні між імі і мной
Сцяною вялізнаю ўсталі.
Яна ўсё вышай і вышай расце
I шмат каго дужа лякае.
Што ж будзе, як дрогне, як рухне яна?
Каго пад сабой пахавае?
Пытанні ў канцы твора — гэта свайго роду папярэджанне класу эксплуататараў.
Вялікі сыноўні боль за свой народ гучыць у вершы «Народ, Беларускі Народ!..» (1913). Аўтар гаворыць пра яго забітасць і неадукаванасць («Ты цёмны, сляпы, быццам крот»), пра абкрадзенасць душы, у якой «нават мовы няма». Заўсёды пагарджаны, і збудзіўшыся «ад грознай бяды», ён «крыкнуць не вольны «Ратуйце!», а вымушаны крычаць « Дзякуй». У гэтых радках верша — горкая аўтарская іронія. М, Багдановіч хоча адкрыць іншым вочы на становішча свайго народа. Таму твор заканчваецца страсным зваротам да сучаснікаў: «Пачуйце жа гэта, пачуйце, / Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!»
Убачыць жыццё народа, зазірнуць у Душу простага чалавека заклікае М. Багдановіч у вершы «Вы, Панове, пазіраеце далёка...» (1913). Тыя, да каго звяртаецца паэт, у даным выпадку не толькі паны, чые багацці трымаюцца і множацца працай іншых. Тут маюцца на ўвазе людзі разумовай і творчай працы, якія спецыфікай дзейнасці адасоблены ад народа і якія прэтэндуюць на ролю яго прарокаў, правадыроў, кіраўнікоў. З вышыні свайго становішча, набытых ведаў гэтыя людзі «пазіраюць далёка». Аднак, адарваныя ад народа, яны не бачаць «зорак пуцяводных». Днём, у святле сонца, зоркі не бачны, разам з тым іх можна пабачыць, зазірнуўшы ў глыбокую студню, сцвярджае паэт. Іншымі словамі, інтэлігенцыя зможа выканаць сваю прарочую місію ў тым выпадку, калі будзе жыць інтарэсамі народа.
Побач з сучаснасцю М. Багдановіча цікавіла і мінулае роднага краю. Там, у мінулым, ён шукаў прыклады, знаходзіў адказы на пытанні сучаснага жыцця («Нашых дзедаў душылі абшары лясоў...»).
Пабачаныя ў калекцыі I. Луцкевіча знакамітыя слуцкія паясы выклікалі да жыцця верш «Слуцкія ткачыхі» (1912). Аўтар сілай паэтычнага ўяўлення ўзнавіў абставіны, у якіх ткаліся паясы. Для большай эмацыянальнай напружанасці М. Багдановіч у верш увёў маладых дзяўчат. Яны «дзявочыя забыўшы сны, свае шырокія тканіны на лад персідскі
Н ткуць» (паясы, як вядома з гісторыі, ткаліся мужчынамі-рабочымі на заснаванай Міхалам Радзівілам фабрыцы). З паднявольнай працай кантрастуе прырода, ад якой ткачыхі адгароджаны сцяной («смяецца поле, зіяе неба з-за акна»).Н Побач з матывам бяспраўнасці чалавека працы («Ад родных ніў, ад роднай хаты у панскі двор дзеля красы яны, бяздольныя, узяты...») гучыць і іншы. Дзяўчаты павінны ткаць не так і не тое, што рабілі іх маці і бабулі. Васілёк, які выткала, «забыўшыся, рука, заміж персідскага узора», выступае адначасова сімвалам волі і сімвалам сваёй, роднай культуры.
У поглядах на будучыню беларускага народа М. Багдановіч быў аптымістам, верыў у адраджэнне роднага краю.Н Гэтая вера не пакідала паэта на працягу ўсяго яго кароткага, але няпростага і небясхмарнага жыцця, у самыя драматычныя перыяды, што перажывала краіна. У 1915 г., калі Беларусь была парэзана акопамі, поўнілася гулам кананады, калі дзесяткі тысяч людзей, ратуючыся ад вайны, сталі бежанцамі, М. Багдановіч напісаў:
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарках залётных агня...
(«Беларусь, твой народ дачакаецца...»)
Вера ў будучыню роднага краю гучыць у знакамітай «Пагоні», напісанай М. Багдановічам у Мінску ў 1916 г. Сімвалам неўміручасці радзімы выступае ў вершы Старадаўняя Літоўская Пагоня, якую «не разбіць, не спыніць, не стрымаць».
Змест твора ўскладняецца актуальнай для беларусаў ва ўсе часы праблемай рэнегацтва і прыстасавальніцтва. Разважаючы, куды імчаць «ваякі на грозных канях», паэт выказвае наступнае меркаванне:
Мо яны, Беларусь, панясліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон ?
Лірычны герой верша гатовы «ўмерці» за «Маці-Краіну». Ён лічыць патрэбным нагадаць адступнікам пра радзіму, звяртаецца да Пагоні:
Біце ў сэрцьі іх — біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць.
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...
Пра адраджэнне Беларусі М. Багдановіч гаварыў у «Санеце» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...», 1911), дзе сімвалам роднага краю з'яўляецца насенне. Яно праляжала ў гаршку «колькі тысяч год», але «збудзілася і буйна ўскаласіла парой вясновай збожжа на раллі».
Родная зямля была для паэта не толькі крыніцай творчага натхнення (тут ён знаходзіў тэмы і вобразы, з маленства жывучы ў рускамоўным асяроддзі, далёка ад бацькаўшчыны, пісаў на мове свайго народа). Радзіма поўніла хворага М. Багдановіча жыццёвай сілай, была для яго гаючай жывой вадой. У вершы «Калі зваліў дужы Геракл у пыл Антэя...» (1910), выкарыстаўшы прыём паралелізму (першая страфа — гісторыя міфічнага Антэя, якому давала сілу маці Гея, багіня зямлі), М. Багдановіч згадвае ўласныя стасункі з бацькаўшчынай:
Паломаны жыццём, чакаючы магілы,
Радзімая зямля, прынікнуў я к табе,
I бодрасць ты ўліла ў слабеючыя жылы,
Зварушыла маёй душы драмаўшай сілы,
I месца ў ёй з тых пор няма ўжо больш жальбе.
Вершы «Летапісец», «Перапісчык», «Кніга» з'яўляюцца часткай цыкла «Старая Беларусь», які змешчаны ў зборніку «Вянок». Гэтыя творы звязаны паміж сабой праблемна. Летапісанне, перапісванне старажытных рукапісаў — з'ява культуры мінулых вякоў. Паэт гаворыць пра адказнасць і важнасць справы летапісца: расказаць", што дзеелася ў даўнія гады, што думалі, чаго жадалі людзі, «за што змагаліся, як баранілі веру». Летапісец павінен быць аб'ектыўным, каб узнавіць «ўсю праўду пра жыццё ў наш і пройшлы час». Дзякуючы працы летапісцаў мы ведаем гісторыю свайго народа, гісторыю чалавечай цывілізацыі («Летапісец», 1912). Побач з летапісцам, які ў «манастырскіх мурах» спісвае «усё ад слова і да слова з даўнейшых граматак», занатоўвае тыя падзеі, сведкам якіх быў сам, М. Багдановіч ставіць перапісчыка.
На чыстым аркушы, прад вузенькім акном,
Прыгожа літары выводзіць ён пяром,
Устаўляючы паміж іх чорнымі радамі
Чырвоную страку; усякімі цвятамі,
Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў
I птах нявіданых, спляценнем завіткоў
Ён пакрашае скрозь...
(«Перапісчык», 1912)
Паэту важна, каб летапіс не толькі даносіў дыханне мінулых стагоддзяў, але і выклікаў эстэтычнае пачуццё. I ў жыцці, і ў мастацтве М. Багдановіч праўду не адлучаў ад прыгажосці, «красы». Аднак героі яго вершаў, летапісец і перапісчык, працуючы над рукапісам, пільнуюцца чагосьці аднаго.
Арганічна яднае змест і форму — твор летапісца і перапісчыка — кніга. Беручы ў рукі Псалтыр, лірычны герой спачатку любуецца знешнім выглядам старажытнай кнігі:
Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
I воску з ладанам прыемны пах пачуў.
(«Кніга», 1912)
Потым ён атрымлівае душэўнае задавальненне ад зместу «псальмы слічнай» (прыгожай царкоўнай песні). Дзяк Гапон, які згадваецца ў апошняй страфе верша, «кнігу гэтую... дзеля душы спісаў у месцы Ваўкавыску». Ён, такім чынам, выступае ў ролі перапісчыка, аднак адрозніваецца ад героя вышэй згаданага верша. Гапон не проста перапісаў «псальмы», а далучыўся да іх душой, прапусціў праз сэрца.
Усе тры творы напісаны александрыйскім вершам — антычнай формай радка (у славянскіх літаратурах — гэта шасцістопны ямб з цэзурай пасля трэцяй стапы). Зварот да такога вершаванага памеру не з'яўляецца выпадковым. Доўгі дванаццаціскладовы радок падкрэслівае значнасць і велічнасць справы, якую робяць летапісец і перапісчык.
М. Багдановіч надаваў вялікую ўвагу паэтычнаму майстэрству, форме твара. У праграмным вершы «Песняру» (1910), дзе выяўляюцца эстэтычныя погляды паэта, гучыць думка пра вялікую, карпатлівую працу над творам. «Брата маладога», песняра, М. Багдановіч папярэджвае, што слабы верш не закране чалавечае сэрца, што
Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба з цярпеннем.
Як ударыш ты ім, — ён, як звон, зазвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменняў.
Праз усё свае жыццё М. Багдановіч нёс веру, што адроджаная беларуская літаратура ўздымецца да ўзроўню мастацкіх дасягненняў сусветнай культуры і панясе «свой дар» іншым народам. Творчасць М. Багдановіча сінтэзавала ў сабе два полюсы: фальклорную традыцыю свайго народа і класічную, напрацаваную тысячагоддзямі культурную спадчыну чалавецтва. Як ніхто ў нацыянальнай літаратуры пачатку стагоддзя, ён смела звяртаўся да класічных жанраў, форм, памераў — санета, трыялета, рандо, актавы, пентаметра, александрыйскага верша, верша ў прозе, верлібра і г. д. Узбагачаў, рабіў больш разнастайнай беларускую паэзію і прозу, а побач з гэтым даказваў мастацкай практыкай, што родная мова, багатая, гнуткая, патрапіць любой форме.
Трыялетам, васьмірадковым вершам, напісаным у адпаведнасці з жорсткай схемай, паэт мог перадаць самыя розныя жыццёвыя з'явы. Так, у трыялеце «С. Палуяну» М. Багдановіч гаворыць пра трагічны лёс свайго сучасніка — крытыка, публіцыста, празаіка С. Палуяна, які ў дваццацігадовым узросце, не вытрымаўшы жыццёвых нягод, застрэліўся. Ён называе прычыны, што прывялі актыўнага нашаніўца да трагічнага фінала:
Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
Хоць свет і людны, і шырокі, —
Ты быў, як месяц, адзінокі.
Красу, і светласць, і прастор
Шукаў — і, ад усіх далёкі,
Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
Даследчыкі адзначаюць выключную меладычнасць, музыкальнасць паэзіі М. Багдановіча. Не дзіўна, што да вершаў паэта звярталіся кампазітары («Раманс», «Пагоня», «Па-над белым пухам вішняў...», «Маладыя гады...», «Лявоніха», «Ізноў пабачыў я сялібы...»). Уражвае таксама насычанасць твораў фарбамі, гарманічнасць ужытай пісьменнікам каляровай гамы:
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
(«Зімой»)
«Верш «Зімовая дарога» напісаны ў літаральным сэнсе «святлом» — усімі яго адценнямі і пералівамі — залаціста-срэбнага, імгліста-сіняга, халаднавата-стальнога, якія пранізваюць прастору зіхоткім ззяннем, ствараючы ўражанне казачнасці, нерэальнасці: «Брызгі золата ў небе блішчаць», «Маркотныя месяца рожкі //Праз марозную мглу зіхацяць», «Поле нікне ў срэбным тумане, // Снег блішчыць, як халодная сталь», — зазначае Т. Чабан.
Паэтычна, тонка, запамінальна М. Багдановіч мог перадаць і бадзёрасць марознай зімовай ночы («Зімой», «Зімовая дарога») і сцішанасць позняга летняга вечара («Вечар на захадзе ў попеле тушыць...»), і сумна-узнёслую песню закаханага сэрца, якому наканавана жыць у разлуцы з дарагім чалавекам («Раманс»), і многае-многае іншае, з чаго складаецца жыццё людзей.
Варункі асабістага жыцця афарбавалі інтымную лірыку М. Багдановіча ў журботна -сумныя, часам нават трагічныя таны. На пачатку XX стагоддзя яшчэ невылечныя сухоты, на што быў хворы паэт, рабілі праблематычным стварэнне ўласнай сям'і, не давалі магчымасці па-сапраўднаму выявіцца нават самому пачуццю кахання. Разлука, ростань — лейтматыў многіх вершаў інтымнай лірыкі. У «Рамансе» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю...») прычыны, чаму закаханыя павінны расстацца, не называюцца. «Пэўна, ўжо доля такая у нас», — гаворыць паэт. Разлучаныя няласкавым лесам людзі знаходзяцца далёка адзін ад другога, іх «пагляды» можа злучыць толькі зорка. Каханне ў вершы М. Багдановіча — высокае, адухоўленае пачуццё, сімвалам якога з'яўляецца зорка Венера. Калі «зямля», чалавечы лес, не дазваляе закаханым быць разам, то «неба» (ідэальнае, духоўнае) злучае іх.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў Далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, — у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...
М. Багдановіч быў невылечна хворы, бачыў смерць блізкіх людзей (маці, другой жонкі Адама Ягоравіча, сястрычкі...), таму ён рана ўсвядоміў непазбежнасць смерці. Аднак гэта не прынесла ў яго паэзію меладраматызму, слязлівай пачуццёвасці. У многіх вершах паэт выяўляе імкненне да паўнаты жыцця.
Жывеш не вечна, чалавек, —
Перажыві ж у момант век!
Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два пайшло! —
заклікае паэт у вершы «Жывеш не вечна, чалавек.. .» (1911). Поўным прыгажосці, светлай радасці паўстае жыццё ў творах «Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак» (1915—1916), «Прывет табе, жыццё на волі!» (1913), «Маладыя гады» (1915—1916) і інш.
Выйшаў з хаты.
Ціха спіць надворак.
Наплывае радасць, з ёю — сум.
Не злічыць у небе ясных зорак,
Не злічыць у сэрцы светлых дум.
Шмат зазнаў я горычы з нудою,
Што шчаміла, мучыла, пякла...
Ўсё ужо прайшло, сплыло вадою, —
Моладасць не знікла, не прайшла!
(«Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак...»)
Роздум над лесам чалавека і народа ў вершы «Мяжы» (1914) скіроўваецца ў нечаканае агульнафіласофскае рэчышча. Люд, які «моцнымі рукамі стварыў усе багацтвы на зямлі», галодны і абдзёрты. Прычыну гэтага аўтар бачыць у адасобленасці людзей, у падазронасці і недаверы адзін да другога:
...А чалавек .
Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век,
Хаваўся ў іх, як ліс у норы,
I жыў пужліва сам — адзін,
Дрыжачы, як лісцё асін,
Зласлівы, бессардэчны, хцівы,
Такі здрадлівы,
Для ўсіх чужы, зусім чужы.
М. Багдановіч гаворыць таксама пра размежаванасць народаў, што прыводзіць да войнаў:
Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі
Гараць, як дзікае хаценне,
На гасударстваў рубяжы.
Глядзі: паўсюль мяжы.
Калі Купала, Бядуля, Колас у вершах пра вайну паказалі жахлівыя карціны разбурэння, смерці, людскога гора, то М. Багдановіч пісаў пра чалавечую адасобленасць, падзеленасць, нагадваў пра агульнасць лесу жыхароў планеты Зямля.
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Дазор?»
(«Я хацеў бы спаткацца...», 1915)
Творчасць М. Багдановіча — своеасаблівы «пашпарт на інтэлігентнасць» (I. Франко) беларускай літаратуры. Шырокі, абагульнена-філасофскі погляд на жыццё, на чалавека, на лес народа, прысутнічае ў многіх творах пісьменніка.
«Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што сотні народаў праз тысячы год сабіралі ў скарбніцу светавой культуры. Але занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, — гэта яшчэ горш: гэта значна глуміць народную душу. Да таго ж адны жабракі могуць праз усё жыццё толькі браць. Трэба ж і нам, беручы чужое, калі-нікалі даць нешта сваё», — пісаў М. Багдановіч у артыкуле «Забыты шлях» (1915). Паэт свядома арыентаваўся на вобразны лад, паэтыку фальклора, адчуваючы яго як жывую і плённую культурна-нацыянальную традыцыю.
Да вуснай народнай творчасці М. Багдановіч звяртаўся на працягу ўсіх дзесяці гадоў літаратурнай дзейнасці. А пачаткам тут сталі вершы, якія склалі вельмі арыгінальны цыкл «У зачарованым царстве». «Зачарованае царства» — гэта царства міфічных істот, створаных фантазіяй і ўяўленнем народа — лесуна, вадзяніка, падвея, змяінага цара і г.д. «У нацыянальнай міфалогіі Багдановіч... не шукае яркай экзотыкі, таямнічага, незвычайнага каларыту, а падкрэслівае якраз нешта супрацьлеглае, «непаэтычнае» — паныласць, маркоту, здранцвенне, упадак сіл: «сумны, маркотны лясун», «сівавусы, згорблены», дрэмлючы між ціны вадзянік... калісьці жывое, поўнае сіл, а цяпер нібы зачарованае некім царства, дзе «ўсё навокал сном адвечным спіць», — адзначала Т. Чабан.
Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
I гадамі грэюся — сплю на дне ракі.
Твар травой аблутаны, быццам павуцінай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.
Над вадой ля берага ціха спіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, —
I усё навокала сном адвечным спіць.
(«Вадзянік», 1909)
Узноўленыя М. Багдановічам вобразы міфічных істот увасабляюць старажытнае, «антычнае», мінулае Беларусі, памяць пра якое засталася ў паданнях і легендах.
З пачаткам першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у баях, быў паранены. Пасля шпіталю накіраваны ў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраград (1916). Камісаваны ў сувязі з хваробай у 1918 г. у Смаленску. Працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда», з якой у 1919 г. пераехаў спачатку ў Мінск, потым у Вільню. У выніку заходу Польшчай Вільні застаўся пад акупацыяй. Працаваў у Беларускай гімназіі. За сувязь з камуністамі трапіў у Лукішскую турму (1922). 3 кастрычніка 1923 г. жыў у БССР. Працаваў выкладчыкам роднай мовы і літаратуры ў розных навучальных установах. З 1928 г. займаўся навуковай працай у Інбелкульце і БАН.
У 1930 г. арыштаваны па справе так званага Саюза вызвалення Беларусь і высланы на 5 гадоў у Вятку (Кіраўск). У. 1935 г. пераехаў у пасёлак Пясочня (Калужская вобл.), бо вярнуцца на радзіму ўлады не дазволілі. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры.
М. Гарэцкі — аўтар першай «Гісторыі беларускай літаратуры» (1920). Напісаў раманы «Віленскія камунары», «Камароўская хроніка» (твор застаўся незакончаным).
Выступаў як даследчык літаратуры і мовы, як крытык.
У канцы 1937 г. М. Гарэцкі быў арыштаваны другі раз. На пачатку лютага 1938 г. расстраляны ў Вязьме. Справа па абвінавачанні адменена Вярхоўным судом БССР у 1957 г. У 1959 г. М. Гарэцкі поўнасцю рэабілітаваны.
Білет 17.. Творчасць з бядулі. Апавяданні і аповесць” салавей”
Бондар, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Бондар
Дванаццацігоднікі
Тры крыжыкі
«Стары Даніла славіўся на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзілі з яго рук моцныя, гладкія і вельмі зграбныя». На кірмашах іх ахвотна куплялі людзі, і бондар з жонкай жылі ў дастатку.
Мэтай яго жыцця былі не заробкі, а сама праца. «Майструючы... ён забываў аб ядзе, аб сне. Нікому, апрача жонкі, не можна было глядзець, як ён працуе». Аўдоцця, жонка, была яго ценем, яна любіла ўсё, што любіў муж, і ганіла тое, што яму не падабалася.
На суседзяў Даніла глядзеў, «як на няўдалыя цабэркі з крывых, нязграбных клёпак». Ім было не дадзена спазцігнуць вялікую таямніцу, якую ведаў ён. Бондар і жадаў бы выказаць вясковаму люду ўсё, што было ў яго на душы, але быў упэўнены, што яны гэтага не зразумеюць, пачнуць смяяцца. I стары майстра нёс пакуту маўчання.
Пані з маёнтка захацела мець посуд, зроблены «залатымі рукамі» (так вяскоўцы празвалі бондара). Заказ пані Даніла ўспрыняў як шчаслівы і даўно чаканы выпадак, пасланы самім лёсам. Нарэшце яго майстэрства, яго працу змогуць ацаніць па-сапраўднаму.
Прыступаючы да працы, ніколі так стары Даніла адмыслова не вастрыў інструмент, так прыдзірліва і доўга не выбіраў дрэва, так старанна не абрабляў дошкі... «Гэта былі не вёдры, не начоўкі, не лыжкі, а дзіўны сон пекных форм. Гэта былі ажыццёўленыя мары Данілавага сэрца. Гэта было тое, дзеля чаго варта і жыць, і пакутваць».
На санках Даніла і Аўдоцця павезлі посуд у двор пані. Раз за разам яны спыняліся, каб здзьмухнуць з вырабаў сняжынкі. Ля паніных пакояў іх сустрэла плойма крыклівых вераб'ёў і адзін «шэры падшывалец апаганіў чысценькі бялюткі цабэрак». Майстра і яго жонка акамянелі. Спрабуючы вострым сцізорыкам выскрабці пасудзіну, Даніла не заўважыў, калі падышла эканомка. Яна загадала ўсё адвезці на кухню. Пані ж не захацела глянуць на Данілаву «песню», заплаціла яму не таргуючыся.
Грошы абражаны бондар кінуў на ганку, але Аўдоцця іх непрыкметна для мужа падняла. Дамоў яны вярталіся, як з пахавання. «Пані, сама гэтага не разумеючы, бязлітасна плюнула чалавеку ў самую душу... Памерлі яго мары, якімі ён цешыўся ўсё жыццё».
Пасля гэтага Даніла закінуў бондарскую справу. Раней зусім абыякавы да гарэлкі, валяўся цэлымі днямі п'яны ў карчме пад сталом. Аўдоцця цярпела голад, холад і нікому не жалілася. Загаласіла, заплакала заўсёды маўклівая бондарава жонка толькі, калі мёртвага Данілу паклалі ў шурпатую нязграбную труну. Яе гора і крыўда выліваліся ў «прыгожыя словы сумных прычытанняў», аж суседкі дзівіліся.
Людзі гаварылі, што калі б Даніла каго з іх навучыў сваёй справе, той бы век яго ўспамінаў добрым словам, а то ён ад пані пахвалы чакаў. Хутка за Данілам памерла і Аўдоцця. Па ёй ніхто не галасіў, бо «была яна адна-адзінокая».
Дванаццацігоднікі, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Бондар
Дванаццацігоднікі
Тры крыжыкі
Больш за сто гадоў воддаль тракта стаяла невялікая вёска Такарышча. Яна «славілася на ўсю ваколіцу найлепшым збожжам — чыстым і ядраным, найлепшай жывёлай і добрым! тканінамі». Восенню, калі з поля ўжо ўсё было сабрана, на кірмашах за такароўскія тавары між гаспадарамі пачыналіся спрэчкі, а часам нават і бойкі. Суседнія вёскі зайздросцілі такароўцам і не любілі іх, стараліся чым-небудзь дапячы. «Дапячы» ж было вельмі проста: нават калі заможнага гаспадара называлі «кутнікам», чалавек ніякавеў, аж шкада на яго было глядзець.
Зямля Такароўшчыны належала пану Магдановічу. Вельмі даўно продак-пан аддаў дзікую пустку сялянам у арэнду на дванаццаць гадоў. Арандатары шчыра ўзяліся за працу: апрацавалі зямлю, пабудавалі хаты, пасадзілі сады. Кожныя дванаццаць гадоў кантракт аднаўляўся, і як падыходзіў гэты час, такароўцы хмурнелі, непакоіліся, старайся ўсяляк дагадзіць пану. Калі грозная хмара з такароўскага неба мінала, пан Магдановіч падпісваў патрэбныя паперы, жыццё вёскі ўваходзіла ў звыклыя спакойныя берагі. Ужо некалькі разоў абнаўляліся будынкі, мяняліся пакаленні гаспадароў-паноў і сялян-арандатараў. За вёскай з'явіўся свой могільнік.
Аднак тое, чаго такароўцы баяліся цэлае стагоддзе, урэшце здарылася. Маладому пану спадабаўся апрацаваны мужыцкімі рукамі кавалак зямлі і ён не працягнуў кантракт. Вяскоўцы спачатку прасілі пана, потым падалі на яго ў суд. Суд цягнуўся два гады і нямала каштаваў такароўцам, але выйграў яго пан Магдановіч. Такароўцы вымушаны былі пакінуць родны кут. Праз некалькі дзён апусцелую вёску нехта падпаліў. Шукаць падпальшчыка пан не стаў.
Стары Лявон наадрэз адмовіўся ехаць у свет. «Я тут радзіўся, я тут і памру!» — заявіў ён дзецям і ўнукам. Узяў старога селянін з суседняй вёскі. Праз год з Лявонавай дапамогай гаспадарка гэтага чалавека прыкметна паправілася, і ўжо кожны ў вёсцы меў бы за шчасце трымаць такога работніка. З часам былы такаровец рабіўся ўсё больш маўклівым і панурым, людзі пачалі яго баяцца, лічылі чараўніком. Яшчэ праз год ён раптам загаварыў, стаў вясёлым, пачаў хадзіць на роднае папялішча.
На былой такароўскай зямлі пачалося будаўніцтва. «Адразу ставілі некалькі будынкаў: ток, пуню, хлеў, хату для парабкаў, хату для гаспадара... на панскі манер». На будоўлю пайшоў працаваць і сямідзесяцігадовы Лявон. Старога любілі ўсе: і пан, і майстар, і рабочыя. Сілу ён меў не па ўзросту.
Новы фальварак пан назваў Магданоўшчынай. Ён загадаў ачысціць зямлю і заараць яе на зіму. Пасля таго, як ад былой Такароўшчыны засталіся толькі могілкі, Лявон зноў зрабіўся маўклівым і суровым.
Глухімі восеньскімі начамі новы фальварак зіхацеў агнямі. На баль у Магданоўшчыну з'язджаліся госці з усёй ваколіцы. Аднойчы, у самы разгар панскай гульні, будынак загарэўся. Быў моцны вецер і за нейкую гадзіну ад фальварка «засталіся такія самыя знакі, як ад былой вёскі Такароўшчына».
Назаўтра Лявон, згорблены, слабы, нібы пастарэлы за ноч на цэлых дваццаць гадоў, паўшоў да пана і прызнаўся, што гэта ён падпаліў. «Усе гэтыя апошнія гады злосць на цябе трымала мае сілы... Во гэтымі каравымі рукамі я яшчэ хацеў задушыць пана, але ўстрымаўся: не хацеў паганіць свае чэсныя мазолістыя рукі панскай нячыстай крывёю...»
Як слугі скручвалі вяроўкамі рукі і ногі, стары не бараніўся. З яго мутных вачэй капалі слёзы.
Тры крыжыкі, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Бондар
Дванаццацігоднікі
Тры крыжыкі
Тры крыжыкі складалі ўсю «навуку і пісьменнасць» Янкі Гарбача. Такі няхітры подпіс пакідаў непісьменны селянін на ўсіх паперах раней і пры новым часе. Свае тры крыжыкі Янка пазнаваў сярод многіх іншых, «як пазнае сваю касу, пугу ці свой воз паміж іншымі такімі ж прыладамі гаспадаркі». Шмат поту яны яму каштуюць кожны раз, як даводзіцца распісвацца. «Ён сапе ў бараду, вочы пільна наставіць у паперу, цэліцца доўга-доўга і пачынае выводзіць крыжыкі, нібы будыніну будуе». Апошнім часам гэта рабіць яму даводзілася часта, бо Янка Гарбач пачаў хадзіць на сходы і выступаць там з прамовамі.
Аднойчы вясковы настаўнік прапанаваў селяніну «кінуць, нарэшце, свой магільнік», навучыцца чытаць і пісаць. Спачатку Янку стала шкада сваіх крыжыкаў, так ён з імі зжыўся. Потым ён пачаў шукаць у думках «усе нявыгады сваёй цемнаты»: колькі ён папер пападпісваў, не ведаючы, што там выкладзена, не раз чухаў патыліцу, сварыўся і судзіўся. I Янка Гарбач паабяцаў настаўніку, што прыйдзе да яго вучыцца.
Вяртаўся дахаты селянін «абноўленым чалавекам. Ён адчуваў сябе як бы пад акном цікавых палацаў, дзе чорныя літары на белай паперы аблягчаюць чалавеку жыццё».
Мастацкія асаблівасці
Пачынаў З. Бядуля з лірычных імпрэсій, з вершаў у прозе, але досыць хутка звярнуўся да сюжэтнага апавядання. Для ранніх твораў пісьменніка характэрна эмацыяльная насычанасць, рамантычная прыўзнятасць, лірызм, рытмізаванасць апавядальнай плыні. «...Бядулю не можна прылічыць да сялянскіх пісьменнікаў. У іх (творах. — Т.Г.) не гаворыць селянін. Гэта хутчэй, як і Гарун, інтэлігенцкі пісьменнік, які стаіць, аднак, вельмі блізка да сялянскіх. Агульны накірунак нашаніўскае эры зрабіў і на Бядулю свой магутны ўплыў», — адзначаў у 1927 г. Ігнат Дварчанін.
У апавяданнях 3. Бядуля схіляецца пераважна да рэалістычных сродкаў узнаўлення жыцця. Яго творам уласціва мастацкае спалучэнне падзейнасці з пачуццёва багатым унутраным светам чалавека. Пісьменнік пазбягае апісальнасці, паказваючы асноўнае ў характары, паводзінах героя.
Не аднойчы З. Бядуля звяртаўся да тэмы мастака і мастацтва. У апавяданні «Бондар» (1920) творцам, сапраўдным майстрам выступае чалавек, які робіць начоўкі, вёдры, цэбры, бочкі і іншыя падобныя да іх патрэбныя ў гаспадарцы рэчы. Тым самым аўтар паэтызаваў народнае мастацтва, сцвярджаў, што творчай можа стаць кожная карысная справа. 3 цёплым і мяккім гумарам, але глыбока паважаючы Данілу, апісвае З. Бядуля яго пачуцці і думкі, яго выгляд у час працы. «Ці ж можна апавядаць аб тым, як ён пераглядаў, перамацваў рукамі, пробаваў на язык палены, дошкі і звычайныя кавалкі дрэва, як ён іх сушыў, як з імі няньчыўся, каб стварыць з іх новае хараство, каб у іх душу пераліць».
Сяляне, вяскоўцы, якія ахвотна набывалі Данілавы вырабы, ацанілі яго талент, назваўшы майстра «залатыя рукі». Аднак бондару здавалася, што яны не могуць па-сапраўднаму зразумець прыгажосць, будуць смяяцца з яго захопленасці працэсам нараджэння рэчаў. Ён чакаў, што нехта іншы, больш культурны і спакушаны ў мастацтве, ацэніць яго майстэрства. I такога чалавека Даніла ўбачыў у дваровай пані. У зроблены для пані посуд бондар уклаў не толькі ўсё свае ўменне, але і душу.
У двары стары майстра перажыў крушэнне ўсіх мар і спадзяванняў. Іх пахавала пані абыякавасцю да яго «песні душы» — «бялюткіх, як пена марская, як малако, гучных, як шкло, пасудзін», «зграбных, лёгкіх, як бы жывых».
Апавяданнем «Бондар» пісьменнік гаварыў пра абыякавасць пануючага класа да народнай культуры і народнага мастацтва.
Уплыў «нашаніўскай эры», пра што пісаў І. Дварчанін, выявіўся ў звароце 3. Бядулі да жыцця працоўнага чалавека, у паказе нядолі народа. Гэта тэма гучала і ў творах паслякастрычніцкага перыяду. Так, падзеі мінулага ўзнаўляюцца ў апавяданні «Дванаццацігоднікі» (1921). Галоўны герой твора, стары селянін, натура актыўная, дзейсная, валявая. З усіх такароўцаў, якіх выгнаў з абжытага дзядамі і прадзедамі кутка пан, на папялішчы роднай вёскі застаўся толькі ён, каб адпомсціць.
Аўтар апраўдвае ўчынак Лявона. Яго помста пану — гэта пакаранне зла, несправядлівасці. Спаліўшы фальварак, стары зрабіў з панам тое, што той зрабіў з такароўцамі: разарыў, знішчыў нажытае дабро. Гэта ў творы даводзіцца наступным параўнаннем: «...Агністы аграмадны язык так лізануў новы хутар Магданоўшчыну, што ад яго засталіся такія самыя знакі, як ад былой вёскі Такароўшчыны». Разам з тым нянавісць, злосць, гаворыць З. Бядуля, ненатуральныя для душы селяніна-працаўніка пачуцці. Лявон невыпадкова параўноўвае помсту, што доўгія гады насіў у сабе, з гадзінай. Паказальна і тое, што стары адмовіўся ад першапачатковага намеру задушыць пана.
Крыўда і нянавісць у Лявона да пана такія вялікія, што на нейкі час вяртаюць яму маладосць і сілу. «А здароўе ў яго было такое, што ўсе проста дзівіліся. Бывала, падыме сам такое бервяно, што і малады не патрапіў бы падняць. А якія вясёлыя байкі ён баяў пры гэтым, ажно ўсе рабочыя покатам са смеху каціліся», — адзначае аўтар. Калі ж селянін здзейсніў задуманае, сіла жыццёвая яго пакінула, за адну ноч ён пастарэў на дваццаць гадоў.
Многія апавяданні З. Бядулі афарбоўвае мяккі гумар, што надае творам адметнасць і своеасаблівасць. У «Дванаццацігодніках» развіццю драматычных падзей папярэднічае досыць шырокая экспазіцыя. Апавядаючы пра жыццё-быццё працавітых і руплівых такароўцаў, аўтар не аднойчы звяртаецца да камічных сродкаў. Напрыклад: «...Гандляры пускаліся навыперадкі ў Такароўшчыну ў асеннія даждлівыя раніцы і нават па начах. Кожны з іх хацеў быць першым, кожны хацеў сабе загарнуць смятану такароўскай працы і заўсёды канчалася тым, што ў адну любую раніцу ў Такароўшчыне пачынаўся такі шум, такі гармідар, ажно з ваколічных вёсак прыбягалі сюды, як на пажар. Гэта, як наўмысне, усе гандляры з'язджаліся разам, і каля кожнай хаты стаялі пяць-шэсць фурманак. Тут зноў бароды і пэйсы ляцець як птушкі, па вуліцы, і сінякі на тварах цвілі, як васількі».
Нескладанае па зместу і думцы апавяданне «Тры крыжыкі» (1925) цалкам трымаецца на ўменні пісьменніка ўбачыць камічнае ў звычайнай жыццёвай з'яве. Зноў жа, пасміхаецца са свайго героя, непісьменнага селяніна, З. Бядуля нязлосна. Пры апісанні таго, як ставіў Янка Гарбач свае тры крыжыкі, камічны эфект ствараецца параўнаннем «працы» над паперай са звыклай працай на полі. «Як сахою па раллі, водзіць ён пяром па паперы. Доўга майструе, пакуль стануць крыжыкі ў радочку — адзін за адным, як жывюханькія... Шмат поту яны яму каштуюць кожны раз». Выклікае усмешку нечаканае супастаўленне знешняга выгляду героя з яго дзейнасцю і родам занятку. Настаўнік, які прапанаваў Янку вучыцца, у апавяданні характарызуецца наступным чынам: «Тры гады ён жыве вось у гэтай глушы. Увесь свой час змагаецца з вясковай цемрай. Ад пастаяннага змагання з яго маршчыністага твару не зыходзіць выраз неспакою, напружанасці і натхнёнай жывасці. Вочы ў яго вострыя, пранікаючыя, бародка — клінам, увесь ён тонкі і худы. Нібы верацяном вострым, гатоў ён у любую хвіліну пранізваць думкі вясковых людзей, каб асвятляць іх, каб рассейваць павуціну старых забабонаў».
Білет 25. Творчасць цеткі(алаізы пашкевіч). Паэзія, проза.
Паэзія, в сокращении. Краткое содержание.
Все произведения в сокращении этого автора
Паэзія
Прысяга над крывавымі разорамі
Невялікая па аб'ёму паэтычная спадчына Цёткі тэматычна і жанрава досыць разнастайная. Цётка магла быць глыбока лірычнай, унутрана засяроджанай, бачыць хараство прыроды, сумаваць па роднай старонцы. У іншых яе вершах чуваць шум буры, якая сімвалізуе народную рэвалюцыю, гучыць палкі заклік да змагання.
Вершы «Хрэст на свабоду», «Вера беларуса», «Мора», «Добрыя весці», «Суседзям у няволі» з'явіліся як водгук на падзеі першай рускай пралетарскай рэвалюцыі. Напісаныя ў 1905—1906 гг. творы выяўляюць адчуванні паэткі ў сувязі з развіццём рэвалюцыйных падзей.
«Хрэст на свабоду», самы ранні па часе напісання сярод названых твораў, распаўсюджваўся як пракламацыя. У ім знайшлі адбітак рэальныя падзеі — расстрэл мірнай дэманстрацыі ў студзені 1905 г., называюцца канкрэтныя гістарычныя асобы.
У Пецярбурзе змерлі людзі: Ім прашылі куляй грудзі, Бо то з песняй і алтарам Пайшлі з папом перад царам.
А цар сыпнуў, як бы з неба Тысяч куляў...
Цётка паказала, як рушылася вера ў добрага цара, канчалася народнае цярпенне.
Дурняў хрысцяць на свабоду
Цар навуку даў народу.
Выступаючы за свабоду і роўнасць ўсіх народаў, паэтка не забывалася на свой.
Веру, братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На свет божы шырэй глянем,
Век напіша нам закон.
У гэтых радках верша «Вера беларуса» адлюстраваны спадзяванні, якія ўскладвала Цётка на рэвалюцыю. Рэвалюцыя, даўшы моцны штуршок нацыянальнаму адраджэнню, мелася прынесці вялікія змены ў гістарычным лесе беларусаў. Аўтар гаворыць, што народ чакае іх і гатоў змагацца за новае, людскае жыццё:
Мы не з гіпсу, мы — з камення,
Мы — з жалеза, мы — са сталі,
Нас кавалі ў пламенні,
Каб мацнейшымі мы сталі.
Цяпер, братцы, мы з граніту,
Душа наша з дынаміту,
Рука цвёрда, грудзь акута.
Заканчваецца верш заклікам «парваць пута!» «Мора» мае падзагаловак «Рэвалюцыя народная», тым самым Цётка падкрэслівала адназначнасць прачытання сімвалічных вобразаў у творы — мора, смока, бога, бітвы і інш. Праз апісанне мора паэтка перадавала ўздым, напал рэвалюцыйных падзей:
...Цяпер бурна, страшна мора!
Хваля поўна дзікіх дум.
Мора вуглем цяпер стала,
Мора з дна цяпер гарыць,
Мора скалы пазрывала,
Мора хоча горы змыць.
Мора парушыла «святы сон» бога (цара): «...трон дрыжыць, не спяць прарокі, бог склікае святы сход». Сышліся дзве сілы — народ і царызм.
Бой пачаўся. Войска бога
Залпам паліць ў горды хвіль...
Растуць сілы мора злога,
У размаху відзен гарт;
Не адступяць войскі бога...
Бой пачаўся не на жарт.
Цётка паэтызуе і ўзвышае рэвалюцыю:
Такі бой вякамі жджэцца,
Такі бой гігантаў дасць,
У такім бою толькі грэцца,
У такім бою толькі пасць.
Як і ў вершы «Мора», у «Добрых весцях» выявіліся адчуванні паэткі ў самы пік рэвалюцыйнага змагання. Народ узняўся, рашуча і смела пайшоў на барыкады.
I матка сына даць нам гатова,
I жонка мужа вышле ў агонь —
піша Цётка. Перамога над царызмам здавалася магчымай і блізкай:
...Нясуцца весці
Ужо граюць маршы там на ўсходзе;
Над кожнай хатай, у кожным месцы
Шчабечуць птушкі нам а свабодзе.
Разам з тым паэтка разумела, што змаганне будзе нялёгкае («Важну афяру прыйдзецца даць»), каб «на небе сонца шчасця» узышло, «патрэбна хмары прагнаць».
Верш «Суседзям у няволі» іншы па праблематыцы і пафасу. Рэвалюцыя пацярпела паражэнне, ідзе расправа над яе ўдзельнікамі. Таму лірычная гераіня «ад сваіх хат, ад сваіх ніў», нясе «слязу і стогн», нясе «нагаек царскіх звон».
На радзіме ноч, братоў яе катуюць.
Звяртаючыся да суседзяў, яна заклікае быць разам, працягнуць руку яе народу:
Мы вам родны. Праўду знайце:
Ці у долі, ці ў нядолі —
З вамі станем ў адным полі,
Рука ў руку з вашым братам
За свабоду перад катам.
Любоўю да свайго народа і роднай зямлі прасякнуты вершы «Мае думкі» і «3 чужыны».
Паэтка хацела б «зярном пшаніцы... упасць на ніўкі вёскі» з тым, каб у простага люду быў «хлеб смачнейшы трошкі». Хацела «рэчкай быстрай аббегчы родны край». Аднак на гэтай спакойнай лірычнай інтанацыі страсная парывістая натура Цёткі доўга ўтрымацца не можа. Яе рэчка пачынае «агнём кіпець у дне», хоча дастаць хваляй да неба, «украсці сонца, ізноў спусціцца й больш света людзям даць». У «Маіх думках» гучыць водгулле нядаўняй рэвалюцыі. Абярнуўшыся ветрам, лірычная гераіня твора праляціць над светам, закруціцца «цёмным віхрам» і як крэсівам стукнецца ў зоры. Зоркі і месяц пакліча на суд, бо
У нас цёмна, край наш хмурны,
Ад цямноты людзі спяць.
Я там біўся, я там віўся,
Я ім хаты паламаў,
А ўсё ж такі не дабіўся,
Каб народ свой голас даў!..
У апошніх радках верша — няспраўджаныя рэвалюцыяй надзеі на адраджэнне народа.
Жыццё на чужыне зведалі па тых ці іншых прычынах многія беларускія пісьменнікі як далёкага мінулага, так і даўняга. Тэму тугі па роднай старонцы можна назваць скразной у літаратуры XX ст. Пачынала яе палітычная эмігрантка Алаіза Пашкевіч.
I душна, і цесна, і сэрца самлела
Мне тут на чужыне, здалёк ад сваіх...
— скардзіцца паэтка ў вершы «З чужыны». Яна гатова птушкай, «расінкай на хмары» ляцець туды, «дзе пацеркай
белай Вілля прабягае, дзе Вільня між гораў гняздо сабе ўе». Вобраз радзімы, які носіць у сэрцы паэтка, не толькі лясы, дарогі, палеткі, але і «бледныя твары», пануры спрацаваны люд са смуткам у вачах. Усім ім аўтар верша жадае, «каб жыць... было ў гэтым годзе лягчэй».
істотных змен у жыцці. У апавяданні яны ўвасоблены ў вобразах сыноў Мацея — рабочага, салдата і парабка. Цётка разумела, што рэвалюцыя патрабуе ахвяр, змаганне за сацыяльную справядлівасць лёгкім не бывае. Таму Мацей бачыць поўныя крыві разоры...
Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» распаўсюджвалася ў якасці пракламацыі.
Прысяга над крывавымі разорамі, в сокращении. Краткое содержание.
Все произведения в сокращении этого автора
Паэзія
Прысяга над крывавымі разорамі
Цёплым асеннім днём «ледзьве-ледзьве поўз стары Мацей у поле». Тры яго сыны былі не дома і ён не спраўляўся без дапамогі на сваім вузкім кліне зямлі. Адпрацаваўшы багатым суседзям за даўгі, ён першы дзень выйшаў сеяць.
Знясілены, стомлены заснуў.
Сніў ён, што сабралася многа народу на яго полі. Усе крычалі: «Вузка! Цесна! Мала!» Мацей таксама «стаіць пасярод гэтага народу».
Выбягае сусед Астап і мацней за Мацея крычыць: «А скуль узяць?»
Народ паказваае на нівы, лясы, палі.
Астап пярэчыць, што гэта казённае, дворнае, не дадуць яго, няма права.
«3 цьмы народу» выходзяць тры сыны Мацея: «парабак дворны, салдат і работнік пецярбургскі і становяцца на кален! і прысягаюць громка, ясна, паволі:
— Мы дамо! Мы — сіла! Мы — права!»
Потым Мацею здаецца, што ўсё спавіў туман: толькі разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні... I раздаецца ціха ясны голас:
— Мы — сіла! Мы — права!..»
Мастацкія асаблівасці
Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» надрукавана ў № 1 «Нашай долі», першай легальнай беларускай газеты. Алегарычным сном старога Мацея Цётка давала адказ на адно з асноўных пытанняў жыцця народа — пытанне пра зямлю. Аддаць зямлю селяніну — гэтага чакала ад рэвалюцыі вёска, ідучы на змаганне з царызмам. Цётка называла тыя сілы, якія, аб'яднаўшыся, змогуць дамагчыся
Білет16. Проза. Апавяданні, аповесць”дзве душы”м.гарэцки
Роднае карэнне, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Роднае карэнне
Ціхая плынь
Літоўскі хутарок
Студэнт-медык Архіп Лінкевіч атрымаў ліст з дому. Чытаючы ліст, ён і злаваў, і смяяўся. Бацькі пісалі пра дзіўныя справы, што адбываюцца ў новай хаце. «Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, а тым часам як яны непарушна-мёртвыя ў жыцці... Усё ідзе шпарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скранеш... Сумна, сумна», — разважае Архіп. Ён вырашае кінуць справы ў горадзе і паехаць да бацькоў.
Едучы з балаголам дамоў, Лінкевіч убачыў у полі незразумелыя агні. Разгадку гэтай з'явы пачуў на наступны дзень: «нейкія шэльмы» ноччу ў полі папалілі бароны.
Сын і бацька пайшлі начаваць у новую хату. Архіпу сняцца страшныя і дзіўныя сны. Пачалася навальніца і маланка патрапіла ў сенцы, хата занялася полымем. Лінкевічы выскачылі праз акно.
Бацька цешыцца сынам: «малады, вучоны, прыгожы і добры такі. Сам земскі, сам к яму з рукою здароўкацца першы падыходзіць. I мужыкоў, сваіх людзей, сынок не цураецца, земляка, калі трэба, усюды абароніць і чужога не скрыўдзіць...» Сын з ім працуе плячо ў плячо на сенажаці. Архіпу добра ў вёсцы, аднак яго не пакідаюць думкі пра «незразумелае, таемнае, страшнае, незямное».
На станцыю Архіпа падвозіць дзед Яхім. Па дарозе на коней напалі ваўкі, але, падбягаючы да самых калёс фурманкі, толькі сярдзіта бліскалі вачамі, нікога не чапалі. Дзед тлумачыць студэнту, што ваўкам сутаргай пазаціскала зяпы, таму ўсё так абышлося. Стары і яго спадарожнік гавораць пра незразумелыя ў жыцці выпадкі, якія з часам тлумачацца. Яхім наказвае Архіпу: «...Чытай, галубец, у кніжках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі... А другое: часцей у роднае гняздзечка залятай, дык не будзе так яно здавацца табе страшным... Адным енкам ды стагнаннем бядзе людзей не паможаш... Помні, што каб другога вызваляць, трэба самому крэпкім быць...»
Ціхая плынь, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Роднае карэнне
Ціхая плынь
Літоўскі хутарок
У раздзеле «Забыты край» апісваецца сучаснасць і мінулае вёскі Асмолава, якая «прытулілася... пры вялікім некалі шляху з Вялікага княства Літоўскага на Масковію». Побач. з ім знаходзіцца Лугвенева, шырока вядомае ў сівой мінуўшчыне». Гэты населены пункт таксама прыйшоў у заняпад. Нават гаспадар, князь, амаль забыўся на яго. Кіпіць жыццё толькі ля князёвага бровара. «Тое, што блізка Лугвенева з яго корчмамі і броварам, — губіць асмолаўцаў.
Стары «літоўскі» шлях можа пасведчыць, колькі замёрзла на ім нядбалых спіртавозаў... Бацька Дняпро можа пасведчыць, колькі залілося іх на пераправе... А тыя асмолаўцы возяць а возяць князёў спірт, болей а болей нялюдзеюць і хаваюцца самі ў сабе». Чакаюць людзі «нейкага дзіва — ці то аб зямлі, ці то аб волі».
У раздзеле «Герой гісторыі» паказваецца вёска летам, калі ўсе на полі ці на лузе заняты працай, і дома застаюцца ні на што не вартыя старыя і малеча. Потым аўтар заглядае ў «хату гаротнага мужыка-беларуса». Там на земляной падлозе сядзіць заплаканы хлопчык. Маці, «...не маючы большых дзетак-нянек», зачыніла яго «і сышла на дзень-год у поле жаць авёс». Хлопчык плача. «Безвыходнасць страшная і пакора лесу апошняя, крайняя — чуецца ў тым плачу...»
Так праходзяць першыя гады жыцця героя аповесці Хомкі.
«Горкая прамудрасць». Позняй восенню Хомку аддалі ў школу. Хомкаў бацька Юрка, звычайна ціхі і спакойны чалавек, калі выпіваў, станавіўся як вар'ят. Яго ў вёсцы пабойваліся, таму настаўнік Хомку прыняў. Але навука хлопчыку не даецца. У школу завітаў «айцец благачынны». Хомка перад ім зусім аканфузіўся: не змог ні чытаць, ні паўтарыць «Царю небесный», не ведаў, хто такі «скворушка». Хлопчыку сказалі прыходзіць у школу на наступны год.
Асмолаўскі настаўнік, былы унтэр-афіцэр, змагаецца з ненавіснымі словамі, на якія ніяк не забудуцца яго вучні, — як, дык, хай, няма, дабрыдзень, казаў і інш. За ўжытыя «простыя» словы, як пакаранне, ён дае вучням насіць бірку, драўляны брусочак. Найбольш цярпеў ад біркі Хомка, якому ніяк не забываліся свае словы. З-за яе ў Хомкі настаўнік забраў кніжкі, г. зн. выгнаў са школы.
«Школа жыцця». Па бацькоўскай лініі ў родзе Хомкі было нямала «слаўных выпівак», але ён не пераносіў нават гарэлачнага духу. Хлопчык мучыцца, дапамагаючы бацьку вазіць бочкі са спіртам.
Позняй ноччу бацька з сынам стукаюцца ў хату ў заезным двары. Там поўна вознікаў. Раніцай той, з кім спаў застуджаны Хомка на печы, шукае церассядзельнік і не знаходзіць. Абшчупваюць Хомку. «Бацька глядзеў, як каменны, гаспадыня глядзела з жалем, дзед той, добранькі вознік, глядзеў з крыўдаю, і ўсе вознікі глядзелі з паганаю цікавасцю на беднага хлопчыка». Падазрэнне падае на бацьку... Церассядзельнік знаходзяць на дварэ. Хлопчык «ведае, што ўвечары бацька нап'ецца на станцыі, дамоў нічога не прывязе, бо нічога не заробяць пасля той выпіўкі. Бацька будзе злосны, будзе крычаць, біць коні…»
«Млявыя сненні». Хомка пасе гаспадарскіх коней і засынае. Сняцца яму самыя розныя выпадкі і здарэнні жыцця: школа, калядны вечар, бацька, кабыла, якую нядаўна купілі, ашчаджваючы на ўсім. Бацька кабылу скалечыў, б'ючы калом за наравістасць. I плача ў сне Хомка не над маці, якую таксама жорстка б'е бацька, а над жывёлай.
Будзіць хлопчыка гаспадар, стукнуўшы «грабільнішчам са злою раз'юшанасцю» па разамлелым прыспаным целе.
«Кірмашовыя прыемнасці». Хомка збіраецца з гаспадаровым сынам на кірмаш. Хлопцу няма чаго адзець, бо бацька «не справіў яму нават штаноў «з чортавай кожы». Пабачыўшы роспач парабка (той горка плакаў, схаваўшыся ў пуні), гаспадар даў яму свае новыя штаны, наказваючы іх шанаваць. Боты Хомку даў Пятрок, сын гаспадара.
У Лугвеневе на кірмашы Хомка незаўважна застаўся адзін. Прыглянулася яму просценька адзетая дзяўчына з Гарадца. Хлопец пачаставаў Ганутку салодкай вадой, пернікамі. Пачалася бойка гарадчан з асмолаўцамі, у баку ад якой не мог застацца і Хомка. Шукаючы пасля бойкі Ганутку, ён выпадкова пачуў словы гарадчанскага хлопца: «Батрак... Хварсіць у чужых ботах і ў гнілым брылі». Дзяўчына слухала і смяялася. Але востры «гнеў хутка задыміўся цяжкім прыгнётам, роспаччу і злосцю да ўсяго на свеце — так, як бывала і ў яго дзеда і ў бацькі, алкаголікаў». Хлопцы знайшлі Хомку і ўпаілі нейкаю бурдою. Усю дарогу назад у Асмолава п'яныя Хомка з Петраком поўзалі па траве, смяяліся, крычалі.
«Парогі». Пачалася вайна. «Тужлівасць і нуда запанавала ў хатах. Зацяглая і безнадзейная вайна, як хмара, навісла кожнаму...» Хомка рупіўся на чужой гаспадарцы і за сябе, і за Петрака, і за старога. Як забралі адзінага сына, гаспадар махнуў на ўсё рукой. Да прызыўнога ўзросту Хомку не хапала два гады, але яму раптам прынеслі павестку. Бацька хадзіў у воласць, ды нічога там не дабіўся.
Стары развітаўся з батраком як некалі з родным сынам. Два дні прабыў Хомка дома. Потым пачалася армейская муштра, якая выбівала ўсе пачуцці. Праз некалькі тыдняў навабранцаў адправілі на фронт. Перад першым боем у акопе хлопцу сніцца родная хата, як бацька рэжа авечку.
Хомку забіла яшчэ перад атакай ад разрыву снарада.
Літоўскі хутарок, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Ганец прынёс вестку аб пачатку вайны і загад гаспадару хутарка Яну Шымкунасу ехаць з канем у гміну для патрэб мабілізацыі.
Ля хутарка на горцы стаіць паўбатарэя. Салдаты жартуюць з дочкамі Шымкунаса, дапамагаюць гаспадару зносіць снапы. Увечары салдаты гасцююць у хаце літоўца.
Чакаецца бой. Ноччу прыходзяць салдаты (ужо іншыя) ламаць вароты, дзверы на будоўлю бліндажоў. Старому абяцаюць заплаціць. Усё руйнуецца. Цэлы дзень ідзе бой. Немцы адступілі. Шмат забітых і параненых.
На нейкі час хутарок застаўся ў тыле. Праз месяц становіцца вядомым, што рускае войска адступае. Міма роднай хаты праходзіць сын Шымкунаса Блажыс. Ён раіць блізкім выкапаць за дваром яму, накрыць тоўстым бярвеннем з зямлёй і ў час бою хавацца там.
Пасля бою хутарок занялі немцы.
У Янавай хаце сядзяць нямецкія пехацінцы, п'юць кофе. Іх праганяе дзяншчык, бо кватэра патрэбна афіцэрам. Гаспадарам загадваюць пакінуць хату.
Праз два тыдні рускае войска перайшло ў наступленне. У сценах хаты Шымкунаса меціны ад куль. Не чуваць вясёлых галасоў Янавых дачок. Монцю немцы павялі нібы капаць акопы, а Ядвіська ляжыць хворая, непрытомная.
Нягледзячы на строгі загад мірных жыхароў не чапаць і за ўсё плаціць, салдаты грабяць хутаркі. У Яна паламалі калодкі, шукаючы мёд, выбіраюць з ямаў бульбу. З палону разам з іншымі дзяўчатамі і маладымі жанчынамі вярнулася Монця. «Сляды мук, перажытага сораму і гвалту адбіліся страшным выглядам на твары».
Зноў з боем адступае войска. Хутарок ужо нельга пазнаць. Палова будоўлі згарэла, страха ў хаце прабіта. Ян сядзіць на шкле ад пабітага акна. Вяртаюцца дамоў з хатулямі Монця і Ядвіся, не паспеўшы на машыну. Апошнія рускія салдаты пакідаюць хутарок.
«Адзадзі і справа гудзіць глухая, асцерванелая, нястрыманая кананада».
Мастацкія асаблівасці
Герой многіх твораў М. Гарэцкага інтэлігент у першым пакаленні. Ён выйшаў з вёскі, набыў ці набывае адукацыю, але не забываецца на той свет, у якім нарадзіўся. Гэта чалавек перадавых поглядаў, заклапочаны лесам народа, гатовы працаваць на яго карысць.
У Архіпа Лінкевіча, героя апавядання «Роднае карэнне» (1913), не ўзнікае непаразуменняў з роднымі людзьмі і з аднавяскоўцамі. «Люба тут. Люба у вечар цёплы, і ціхі, і добра-пагодлівы снапы вазіць. Люба раніцай у рацэ, у рацэ з вадою лёгкаю, не дужа халоднаю пакупацца... А ў ранні ў святы дзень устаць і ў лес пайсці... а потым — у царкву, у госці пайсці, а вечарком, скрыпку ўзяўшы, на вуліцы пад хатай пасядзець..,», — такія думкі і пачуцці поўняць студэнта-медыка ў бацькоўскай хаце.
Аўтар падкрэслівае ў характары героя дапытлівасць, імкненне ўсё спазнаць і растлумачыць. Архіп і вучыцца ў горад падаўся, спадзеючыся пра ўсё даведацца з кніг. Аднак чым шырэй адкрываўся перад ім свет, тым больш з'яўлялася пытанняў. Архіп пераканаўся, што навука перад многімі з'явамі бяссільная. Пакуль ён малады, поўны жыццёвых сіл і «пытанні шалёныя» яго не могуць надоўга забраць у палон. Праўда, дзед Яхім папярэджвае бацьку хлопца, каб той бярог сына, прыгадваючы Зроіла Давыдзёнка, які «адурэў... ад гэтай думы заўсягдашняй».
Магчымая драма ў жыцці Архіпа Лінкевіча толькі намячаецца. Апавяданнем аўтар гаворыць пра іншае — пра сувязь, якая павінна быць у інтэлігента з народам, з вёскай, пра адчуванне свайго абавязку перад родным людам, пра неабходнасць ведання мінулага роднага краю. Без такіх каранёў згубіцца чалавек і нічога не здолее дасягнуць. Пра ўсё гэта М. Гарэцкі гаворыць голасам вёскі — сівога разумнага дзеда Яхіма.
Але зусім не проста паразумецца вучонаму сыну з цёмнай, забітай маці-вёскай. Самыя шчырыя і тонкія чалавечыя пачуцці жорстка топчуцца з-за вясковай неадукаванасці, патрыярхальнасці, нежадання штосьці мяняць.
Жыццё беларускай вёскі, простага селяніна прыкоўвала ўвагу М. Гарэцкага. Выйшаўшы з гэтага асяроддзя, пісьменнік добра ведаў яго «светлыя» і «цёмныя» бакі. Любячы свой народ, хварэючы душой за яго лес, М. Гарэцкі разам з тым ніколі не ідэалізаваў вёску і селяніна. У тым, як жывуць асмолаўцы, сям'я Хомкі (аповесць «Ціхая плынь», 1917—1930) не ў малой ступені вінаваты і яны самі. Аўтар паказваў п'янства, што было досыць частай з'явай сярод спрацаваных, знявераных, страціўшых надзею на лепшае людзей, жорсткасць, сквапнасць, бруд і ўбогасць іх жылля. (Усё гэта бачаць і не прымаюць у вёсцы і героі-інтэлігенты.)
Хомка, герой аповесці, іншага жыцця не ведае, таму над нейкімі зменамі ў ім не думае. Разам з тым чыстая душа хлопца не можа пагадзіцца з п'янствам, з прыніжэннем, з жорсткасцю. Хомку балюча раніць і насміханне настаўніка над роднай мовай, і бацькава лютасць, і «здрада» Гануткі.
Значнае месца ў творы займаюць сны Хомкі, якія рэзка кантрастуюць з рэальнасцю, у якой жыве хлопчык. У снах ён шчаслівы, хоць бачыць самыя звычайныя з'явы і рэчы: пасвіць з іншымі дзецьмі коней, ловіць ракаў, назірае за маці, як тая прадзе... Са свету сноў Хомку заўсёды выводзяць грубыя воклічы дарослых — бацькі, вознікаў, гаспадара.
Пісьменнік жадаў свайму народу не нейкага незвычайнага жыцця, ён хацеў, каб «забыты край» адрадзіўся, каб людзі жылі па законах дабра, справядлівасці, прыгажосці.
Аднак жыццё яго герояў яшчэ больш пагаршаецца. Пачынаецца вайна. Якім ужо скупым было ранейшае жыццё на радасць і сонца, толькі з вайною іх стала яшчэ менш. «Людзей паменшала, дзяўчаты пасмутнелі без хлапцоў і вясёлых кірмашоў, старыя ж былі ўсе раздражнёныя і цераз сілу ўстрыманыя...», — зазначае пісьменнік.
Вайна забірае ў Хомкі не толькі лепшае, што было ў яго сумным і ціхім існаванні, але і само жыццё. Адна з аўтарскіх рэдакцый твора мела назву «За што?». Гэта назва падкрэслівала бессэнсоўнасць вайны, трагізм становішча простага працаўніка.
М. Гарэцкі на ўласным вопыце зведаў пекла вайны. Дакументальна-мастацкі твор «На імперыялістычнай вайне (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы)» (1914—1926) вынесены з гэтага пекла.В «...Пісьменны каморнік Гарэцкі («Задума»), цяпер батарэец, малюе план пазіцый, вядзе падлік патрачаных боепрыпасаў, запісвае каманды, сочыць за артылерыйскім агнём і ўдзельнічае ў баях у якасці тэлефаніста, а дзе і санітара. Пад агнём бегае шукаць і ліквідаваць пашкоджанні тэлефоннай сувязі. Але папера, але аловак заўсёды пад рукой. I ў часе бою (падлічвае расход снарадаў і адначасова фіксуе свае думкі, адчуванні, назіранні), і пасля бою, калі можна падрабязна запісаць, расказаць самому сабе на паперы, як цябе забівалі і не забілі, як забіваў ты, як людзі рабілі і робяць гэтую дзікую і недарэчную справу — вайну», — гаворыць вядомы даследчык літаратуры А. Адамовіч пра тое, як пісаліся «Запіскі»...
Дзённікавыя запісы ў творы вядуцца салдатам Лявонам Задумам, але за ім стаіць сам М. Гарэцкі. Ваенная «адысея» Задумы — наступленні і адступленні, баі, доўгія пешыя пераходы, начлегі, раненне, шпіталь, кароткая паездка дамоў, вяртанне на фронт — гэта эпізоды ваеннага жыцця пісьменніка. Дзённікі — своеасаблівы жанр літаратуры, у іх раскрываецца найперш сам аўтар, яго адносіны да рэчаіснасці. М. Гарэцкі бязлітасны рэаліст і ў дачыненні да ўласнага «я». Ён паказвае праўду чалавечых паводзін, якой бы непрыгожай, неэстэтычнай яна ні была: «— Значок, каторым адзначаюць праўдзівых герояў, — сказана было, як раздавалі георгіеўскія крыжы... Седзячы цэлы дзень у акопах, пад страшэнным абстрэлам, 4 жніўня «праўдзівыя героі» — падпрапаршчык X. і старшы феерверкер 2. — пасылалі па розных справах пад кулі ніжніх чыноў, а самі «рабілі» ў акопе і закопвалі лапатачкамі... Мы, тэлефаністы, дасталі іх за той бой, калі зазвычай далёка не па-геройску спіраліся: «Ты ідзі злучыць провад!» — «А сам» — «А ты? » «А чарод чый? » — «А я за цябе старшы: мусіш слухаць».
Вайна высвечвала ў чалавеку ўсё — і дрэннае, і добрае. Гэтае «ўсё» без ніякага прыхарошвання ці, наадварот, драматызацыі, нагнятання жахаў стала зместам запісак «На імперыялістычнай вайне».
Па сваёй прыродзе Таленту М. Гарэцкі пісьменнік-дакументаліст, ён з вялікай павагай ставіцца да жыццёвай першаасновы. Падзеі, сюжэт, героі апавяданняў ваеннай тэматыкі («Літоўскі хутарок», «Рускі», «Генерал», «На этапе») убачаны пісьменнікам у ваеннай рэчаіснасці. Пра цесную сувязь фактаў рэальнага жыцця і мастацтва ў творчасці М. Гарэцкага сведчыць апавяданне «Рускі». Гісторыю салдата, які бяздумна забіў «аўстрыяка», такога ж, як і сам, апранутага ў шынель селяніна-гаротніка, аўтар расказвае ў запісках «На імперыялістычнай вайне». Сведкам душэўных пакут Рускага стаў у шпіталі паранены Лявон Задума. У апавяданні (жанры мастацкай літаратуры) гэтая гісторыя перадаецца без ніякіх змен, толькі ад імя героя-апавядальніка. Аднак успрымаецца яна як мастацкае ўзнаўленне жыцця, героі яе — вобразы тыповыя і абагульненыя.
Храналагічна паслядоўны, «дзённікавы» паказ падзей у «Літоўскім хутарку». Безабароннасць чалавека перад тварам вайны пісьменнік раскрывае праз знешнія змены выгляду хутара і яго гаспадароў. У пачатку твора — звыклае, мірнае жыццё сям'і літоўца, у якім з радасцю прымаюць удзел салдаты: «...Касілі, вязалі і насілі снапы. Ярмашчук і Дудзік жалі, і ўсе ўвесь час смяяліся з дзяўчынкамі і вялі гутарку з панам-татулем, катораму падабалася работа салдат, іх весялосць і жарты і велічанне панам». Пасля першага бою стары гаспадар сутыкнуўся з тым, у што ніяк не хацелася верыць. Стралялі не толькі блізка ля яго хаты, але і па ёй, вакол ляжала шмат забітых. «Няма сілы падабраць. Ляжаць цэпкамі, калонамі. Бог іх ведае, ці забіты так, ці параненыя спаўзліся ў адзін груд. Трупаў не менш трох тысячаў на адной маёй пазіцыі», — чуе Шымкунас словы палкоўніка. Потым хутарок занялі немцы. Паелі ўсю жыўнасць, наглуміліся над дзяўчатамі. Пасля новага бою — стаіць разграблены, напалову спалены хутарок і ў ім яго жыхары, духоўна надламаныя, разгубленыя, але пакуль усе жывыя. А наперадзе — прыход ворага, наступленні і адступленні войска. Што чакае хутарок і яго жыхароў? Аўтар пакідае пытанне адкрытым.
Білет 19. Апавяданні м зарэцкага. Характарыстыка герояу, праблематыка
Вязьмо, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Вязьмо
Частка першая
У краіне пачынаецца калектывізацыя. Загадчык семігодкі, сакратар партячэйкі сельсавета Сымон Карызна радасны, узбуджаны, вяртаецца з раённай нарады, дзе разглядалася пытанне пра калектывізацыю. Ён у захапленні ад грандыёзнасці пастаўленых партыяй і ўладай задач, ад асабістай далучанасці да іх. Разам з Карызнам у Сівец прыязджае рабочы Зелянюк, пасланы партыйнымі органамі ў дапамогу вясковым актывістам.
Дома Карызна не затрымліваецца. З нейкага часу жонка, Марына Паўлаўна, перастала яго цікавіць. Сымон ідзе ў школу да маладой настаўніцы Веры Засуліч, дзе сустракае сакратара камсамольскай арганізацыі Віктара, аптэкара і кіраўніка драмгуртка Плакса, старога селяніна-дзівака па мянушцы Галілей. Карызна ў гаворцы пра калектывізацыю заклікае «аднавіць, распаліць» рэвалюцыйны запал, бо «рэвалюцыя не згасла, яна ўзнімаецца з новай сілай». Галілей пытаецца, супраць каго скіравана гэта рэвалюцыя. Сакратар партячэйкі тлумачыць: «Наша мэта — знішчыць кулака і разам з ім усякую эксплуатацыю чалавека чалавекам».
На наступны дзень у мястэчку збіраецца сход. На яго прыйшлі адны жанчыны. 3 дакладам выступіў малады ра-бочы-брыгадзір з Мінска Зелянюк. Жанчыны ўздымаюць шум, крык. Парадак наводзіць старшыня сельсавета, «даўгі, як вочап, калматы, як памяло», Пацяроб. Пастановы сход не прыняў ніякай.
Мястэчка падзелена невялікай рэчкай на дзве часткі: уласна Сівец і Сівалапы. Сівалапы — «праўдзівая вёска... убогая, брудная, закаржавелая ў сярэднявечным побыце». Віктар, сакратар камсамольскай ячэйкі, прыводзіць да сівалапскага селяніна Малаха Загароўскага на жыхарства Зеленюка. Робіць ён гэта з пэўнай выгадай для сябе, бо яму падабаецца дачка Загароўскага Аўгінька.
Мясцовы багацей Цімафей Міронавіч Гвардыян, які ў свой час не пашкадаваў, абабраў нават роднага брата, адчувае трывогу. Нешта рыхтуецца супраць яго. Ён ведае сваіх ворагаў, сярод якіх самы злосны Андрэй Шыбянкоў (яго надзел калісьці прыбраў да рук Гвардыян).
Жыццё ў мястэчку бурліць, ідзе адкрытая агітацыя за калектывізацыю і схаваная — супраць. Завадатарам апошняй быў Гвардыян.
У Веры Засуліч з першых дзён прыезду ў Сівец завязаліся прыязныя адносіны з жонкай Гвардыяна Матрунай Іванаўнай. Вера разумее, што сяброўства з кулачкай можа яе скампраментаваць. Аднак у настаўніцы ўсё ж не хапае рашучасці «выгнаць яе, гэтую кулацкую гідру, сказаць, каб яе духу тут не было».
Стары Галілей прыводзіць да Марыны Паўлаўны Тацяну Шыбянкову, якая кінула мужа і жыве з братам. Жанчыны пасябравалі. Марына Паўлаўна пачынае займацца грамадскай працай.
Зелянюк уцягвае ў актыўную грамадскую дзейнасць Тацяну Шыбянкову, разгледзеўшы ў маладой жанчыне дасціпнасць, тактоўнасць, уменне выслухаць, паспагадаць, арганізаваць.
«Пацяроб быў наскрозь чалавек адміністрацыйны і не любіў малімоніцца. Першая ягоная акцыя, чым ён адгукнуўся на шырокі рух рэканструкцыі, была тая, што ён на раменьчыку цераз левае плячо начапіў на сябе наган». Адчуваў ён сябе ніякавата, бо не давалі разысціся. Спыняў ваяўнічую актыўнасць старшыні сельсавета і Карызна.
Заначаваўшы ў адной з вёсак, Сымон Карызна стаў сведкам, як селянін-калгаснік усю ноч прастаяў у хляве, развітваючыся з канём. Злавіўшы сябе на «мяккім жаласлівым пачуцці», сакратар партячэйкі «ўпадае ў шалёную злосць: ...Гэта — рабства. Гэта пракляты ідыятызм патрыярхальнай вёскі. Трэба знішчыць гэта, трэба смяяцца з гэтага». Але смяяцца яму не хочацца. «У гэтую ноч адкрылася Сымону
Карызну ўся глыбіня перабудовы вёскі, увесь нявідны нутраны бок гэтага вялікага гістарычнага працэсу».
Дома Карызну чакаў ліст ад бацькоў. Блізкія людзі скардзіліся, што іх запісалі ў кулакі, абклалі цвёрдым падаткам, што збіраюцца раскулачваць, а можа, і выслаць куды-небудзь на пагібель. Прасілі парады ў сына, бо гэта з яго дапамогай сяк-так абжыліся. Пісьмо Сымон не дачытаў, адчуўшы ў душы вялікі страх. «Кулакі... Хто кулакі? Яны ці ён? Іх, старых, хворых, гатовы выслаць... А ён? Што мусіць рабіць ён? Як ён паглядзіць людзям у вочы? Што ён скажа сваім тут, што скажа партыі?» Не так даўно Карызна раіў бацькам мацаваць гаспадарку, выехаць з вёскі на хутар ці пасёлак, дасылаў грошы. Цяпер яны з сынавай дапамогай кулакі.
Ніхто ў Сіўцы: не ведаў пра радню Карызны і гэта яго крыху супакоіла. Ён прыходзіць да думкі, што «трэба працаваць з падвойнаю энергіяй... трэба давесці сваёй самаадданай працай, што ўсё гэта было выпадковае, што ён быў і ёсць праўдзівы, сумленны сябра свае партыі».
Карызна парваў свой ліст, у якім раіў бацькам «кідаць ўсё... заставацца голымі, але без ганебнае пячаткі...» Знішчыў і ліст з дому.
Склікаецца новы сход. Выступленні Карызны, Якуба Лакоты, у мінулым чырвонага партызана, зала ўспрыняла мёртвай цішынёй. Праз колькі хвілін цішыня ўзарвалася жаночым гвалтам. Потым крычаў-гаварыў Андрэй Шыбянкоў, пагражаючы кулакамі ў той бок, дзе сядзеў Гвардыян.
Зеленюкоў план правядзення сходу сарваў Пацяроб. Пасля выступлення Гвардыяна, які на словах быў «не нафпроціў калгаса», Пацяроб пачаў адкрыта пагражаць гаспадарам Сіўца. Абураныя людзі сталі пакідаць залу. У калгас падалі заявы толькі актывісты.
Зелянюк пасля сходу паставіў Карызну ў віну правал калектывізацыі ў мястэчку, бо з яго дазволу выступаў Пацяроб. Карызна разумее сваю памылку, але яго ахоплівае злосць на Зеленюка. Рабочы з горада выклікаў у сакратара партячэйкі ўсё большую непрыязнасць.
Пасля сходу Карызна ідзе да Веры Засуліч, у размовах-споведзях з якой ён звык ужо супакойвацца. Расказвае ёй пра ліст з дому. Вера абяцае нікому пра гэта не гаварыць. Яна бачыць выйсце ў такой працы, «каб было добра, каб усё было чысценька».
Частка другая
У Зеленюка ў горадзе ёсць каханая дзяўчына, якой ён піша пісьмы, паведамляючы пра ўсе падзеі местачковага жыцця. Дзяўчына гэта — дачка Сымона Карызны, Аднак Зелянюк хавае ад Стасі, што працуе ў Сіўцы.
У Сівалапах расце абурэнне «на сівецкіх «чыстых» гаспадароў», якія марудзяць з уступленнем у калгас і іншых стрымліваюць. На сходзе прымаюць рэзалюцыю пра ўтварэнне калгаса ў Сівалапах.
Галілей імкнецца зразумець для сябе: «Якая гэта ідзе рэвалюцыя? Супраць каго яна ідзе? Хто мусіць быць яе ворагам і хто прыяцелем?». Старога селяніна не задавальняюць тлумачэнні Карызны, Зеленюка, ад Пацяроба ён проста ўцякае. Назіраючы за Гвардыянам, Галілей бачыць яго разгубленасць і страх.
Марына Паўлаўна мае размову з Верай Засуліч. Вера плача, што прычынілася да сямейнай драмы жанчыны. Марына Паўлаўна не можа не верыць у яе шчырасць, адчувае да суперніцы нечаканую сімпатыю. Галілею, Тацяне Вера Засуліч не падабаецца. Марына Паўлаўна, пераканаўшыся, што з мужам не можа быць ранейшай душэўнай блізкасці, перабіраецца жыць да Шыбянковых. Праз нейкі час ёй прапануюць працу ў горадзе.
Калектывізацыя ідзе марудна. Карызна разумее, што і створаныя калгасы могуць распасціся, бо яны «збітыя на скоры поспех усялякімі, часам не зусім здаровымі спосабамі». Усе азіраюцца на цэнтр, на Сівец, а ён «стаіць да гэтага часу цвёрдаю, нязрушнаю цытадэллю». Б Стварэнне калгаса у Сівалапах, якое падтрымаў Зелянюк, Карызна называе партызаншчынай. Сівецкая грамадскасць асудзіла Карызнаў разрыў з жонкай, што адбілася на яго аўтарытэце як кіраўніка. У новым лісце бацькі пісалі, што іх раскулачылі, і нясмела прасілі ў сына грошай. I на гэты ліст сын нічога не адказаў.
На партыйным сходзе, які склікаецца ў сувязі з сівалапаўскім калгасам, Карызна абвінавачвае Зеленюка ў фракцыйнай рабоце, у групаўшчыне.
Сымон Карызна едзе ў раён да даўняга сябра і паплечніка Рачкоўскага, які займае пасаду старшыні РВК. Расказвае Рачкоўскаму пра сваю сямейную драму і пра бацькоў. На разлад з жонкай Карызнаў сябра не звярнуў ніякай увагі. А Ў дачыненні да бацькоў параіў забыцца на ўсё, «працаваць
як след, пераварочваць жыццё». На згадку Карызны, што яны праводзілі хутарызацыю, Рачкоўскі рашуча гаворыць: «Дрэнны той майстар, што, зрабіўшы якую няўдалую шкодную рэч — ці ў памылцы, ці праз недасканалае ўмельства свае, — будзе клапаціцца над ёй, будзе ахаць, охаць, енчыць, стагнаць... Добры майстар возьме і адным махам — без аніякага жалю — разаб'е ці разламае тую рэч...» Вяртаўся Карызна ад Рачкоўскага супакоены.
Праз два дні пасля Карызнавай паездкі ў горад Зеленюка перавялі працаваць у другі сельсавет.
Частка трэцяя
Раскулачваюцъ Гвардыяна і «іншых прызначаных да гэтае мэты сівецкіх гаспадароў», Пацяроб, ходзячы з наганам ад хаты да хаты, пачынае запісваць у калгас. К вечару ў мястэчку застаўся некалектывізаваным толькі стары Галілей.Старшынёй новаўтворанага калектыву «Гром рэвалюцыі»становіцца Андрэй Шыбянкоў. Сівалапаўскіх калгаснікаў далучылі да сівецкіх. .
Пасля гэтых падзей Галілей прыходзіць да высновы, што няма ніякай рэвалюцыі.
Праўленне калгаса з падачы Пацяроба прымае пастанову «пра неадкладнае абагульненне ўсяе — буйнае і дробнае, рагатае і бязрогае, працоўнае і беспрацоўнае — жывёлы... I вось пайшла па мястэчку Сіўцы ніколі не бачаная і не чутая завіруха. Сівецкія вуліцы агаласіліся плачам, праклёнамі, лаянкай». Пасыпаліся заявы аб выхадзе з калгаса.
На пашыраным пасяджэнні бюро ячэйкі Карызна праводзіць рашэнне аб высяленні кулакоў. У спіс раскулачаных уключаюцца сяляне-беднякі, якія не хочуць уступаць у калгас. Сярод іх — Малах Загароўскі. Адказным за высяленне сівалапаўскіх гаспадароў прызначаецца Віктар. Гэта помета Пацяроба і Карызны за падтрымку камсамольскім, сакратаром Зеленюка і нязгоду з іх метадамі дзейнасці,
Якуб Лакота раіць Віктару спачатку выканаць загад партыі, а потым яго абскардзіць. Камсамолец Віктар ідзе ў хату да каханай дзяўчыны абвясціць пастанову і загадаць, каб Загароўскія былі гатовы да ад'езду ва ўмоўлены час. Потым ён едзе шукаць Зеленюка.
З дапамогай сакратара райкома «высяленцаў» вяртаюць са станцыі.
У мястэчка прыязджае Стася. Яна ў вялікай крыўдзе на Зеленюка затое, што ён не паведаміў, дзе працаваў. Дзяўчына ідзе да Веры Засуліч разабрацца, ці кахае тая яе бацьку. Вера адкрываецца, што выходзіць замуж за Андрэя Шыбянкова.
Справа Карызны і Пацяроба разглядаецца на пашыраным пасяджэнні бюро райкома. Карызну ставіцца ў віну многае, нават «затойванне ад партарганізацыі сваёй сувязі з кулацкай сям'ёй і сваёй ранейшай праваапартуністычнай дзейнасці...» У канцы спрэчак выступае Рачкоўскі, называе Карызну ашуканцам і здраднікам.
Карызну і Пацяроба выключаюць з радоў партыі. Зелянюк запрашае Сымона ехаць працаваць да іх на завод. Карызна зусім выбіты з каляіны і разгублены.
Вясновым вечарам у Сіўцы адбываецца сход калгаснікаў. Якуб Лакота паказвае план забудовы мястэчка ў недалёкай будучыні. Аўтары яго — Галілей і Лакота.
Мастацкія асаблівасці
«...Заслуга аўтара «Вязьма» не толькі ў тым, што ён з гуманістычных пазіцый выкрываў у вобразе «страшнага калектывізатара» Пацяроба парушэнне прынцыпаў добраахвотнасці, незаконнае высяленне беднякоў і кулакоў, але і ў тым, што паставіў пад сумненне неабходнасць суцэльнай калектывізацыі. I зрабіў гэта не ў эмацыянальнай форме, а сюжэтна. Падобнага асвятлення тэмы ў беларускай літаратуры, здаецца, не было ні ў 30-я, ні ў пазнейшыя гады...
Зусім відавочна, што адкрыта выступіць супраць масавай калектывізацыі М. Зарэцкі не мог... Навучаны горкім вопытам (гісторыя публікацыі нарыса «Падарожжа на новую зямлю», рамана «Крывічы». — Т. Г.) пісьменнік вымушаны быў шукаць іншых прыдатных для выяўлення сваёй пазіцыі сродкаў і форм...
Карызна паўстаў супраць дабраахвотна ўтворанага калектыву аднадумцаў не толькі таму, што апошні арганізаваны без Яго асабістага ўдзелу, гэта значыць, што тут было закранута самалюбства, падрываўся ягоны аўтарытэт як партыйнага кіраўніка. Існавала яшчэ адна, болей важная прычына: Карызна абвінавачвае ініцыятараў арганізацыі малога калгаса «ў злоснай і беспрынцыпнай партызаншчыне».
«Партызаншчыны», гэта значыць імкнення сялянства да самастойнасці — вось чаго ў першую чаргу баяліся прадстаўнікі камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў асобе сіўцоўскага начальства... У падтэксце рамана выразна прачытваецца аўтарская думка: удасца вяскоўцам адстаяць свой невялічкі калгас, значыць, і ў далейшым яны змогуць самастойна вырашаць эканамічныя праблемы, жыць сваім розумам. А не ўдасца — гаспадарамі стануць тыя, хто прымусова заганяе сялянства ў калгас. Вось які глыбокі сацыяльна-філасофскі сэнс мела сюжэтная лінія ўтварэння сівалапаўцамі ўласнага калектыву.
...Гвардыян — крыху нават фельетонны кулак, а не той жорсткі, бязлітасны эксплуататар, крывасмок, якога так ахвотна жывапісалі многія паэты, празаікі, драматургі 30-х і пазнейшых гадоў. У рамане сюжэтна не паказваецца шкодніцкая дзейнасць кулакоў... хоць у дэкларацыйным плане і гаворыцца пра актыўнасць кулацкіх сіл. Пісьменнік так замаскіраваў «хітрыя, няўлоўна-таемныя спосабы» дзейнасці вясковых багацеяў, што іх не ўбачыў і чытач. У гэтым — несумненная заслуга аўтара рамана, мастака-гуманіста, які добра ўсведамляў небяспеку публічнага распальвання варожасці паміж рознымі групамі працоўнага сялянства.
Не меней істотна і тое, што ў рамане «Вязьмо» раскулачваюць і высяляюць за межы раёна не кулакоў, а «прызначаных для гэтае мэты сівецкіх гаспадароў». Недаравальна было б лічыць такую тонкую, прадуманую, змястоўную ў сэнсава-стылёвых адносінах фармуліроўку чымсьці выпадковым. Не, у гэтай фармуліроўцы — дакладная аўтарская маральная, палітычная ацэнка з'явы.
...М. Зарэцкі не апраўдвае Карызну за яго памылкі і за тыя няшчасці, якія ён прыносіў людзям, бласлаўляючы антычалавечыя акцыі Пацяроба.
...Адкуль узялася жорсткасць у Карызны, чалавека сумленнага і добрага?.. Сакратар ячэйкі, які добра ведаў партыйную этыку перыяду калектывізацыі, баяўся, што яму прыпішуць неіснуючую віну (удзел у правядзенні хутарызацыі, эканамічнай акцыі, якая падтрымлівалася ў сярэдзіне 20-х гадоў уладай. — Т. Г.) і ён не здолее апраўдацца. Вось гэты страх і штурхнуў Карызну на авантурныя дзеянні, каб прыспешыць завяршэнне пагалоўнай калектывізацыі любымі сродкамі. Менавіта страх прымусіў Карызну адмовіцца фактычна ад бацькоў, кінуць іх у цяжкія хвіліны на волю лёсу, падтрымаць Пацяроба... Тут ён сапраўды дапусціў нямала памылак, за якія і асуджае яго мастак-гуманіст.
...Трагедыя Карызны ...была ў тым, што ён паслухмяна, выконваў афіцыйныя ўстаноўкі, але ягоную працу нельга залічыць ні да маральных, ні да грамадскіх здабыткаў... Хто вінаваты ў драме героя? Ці толькі ён сам? Не! Значэнне рамана «Вязьмо» як мастацкага твора трэба бачыць у тым, што ўсім яго зместам, логікай духоўнай эвалюцыі героя, даведзенага да маральнага краху, тут паслядоўна выкрываецца антыгуманная сутнасць таталітарнага рэжыму, які поўнасцю падпарадкоўвае чалавечую асобу, здымае з сябе адказнасць і перакладае яе на паслухмяных «вінцікаў».
...Што датычыць дзівака Галілея ў «Вязьме», дык зварот М. Зарэцкага да такога вобраза ва ўмовах 30-х гадоў быў шмат у чым вымушаны: пісьменнік маскіраваў сваю пазіцыю, «дзівацтвам» персанажа ён ратаваў дарагую яму, але небяспечную ў Тагачасных абставінах думку... Галілей прагнуў пачуць ад субяседнікаў слова духоўнае, універсальнае, якое б раскрыла існасць жыцця, вытлумачыла б схаваны сэнс падзей, што адбываліся ў краіне, у вёсцы».
Білет 21. Развіцце псіхалагізму у прозе к чорнага. Раман “трэцяе пакаленне”, аповесць “лявон бушмар”
Трэцяе пакаленне, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Трэцяе пакаленне
Пошукі будучыні
Буланы
Вераснёвыя ночы
Макаркавых Волька
Частка першая
Паранены чырвонаармеец Кандрат Назарэўскі ідзе на хутар па фурманку, каб яго падвезлі да горада. Гаспадыня хутара заяўляе, што коней узялі ў абоз, а гаспадара няма дома. На здымках у хаце Назарэўскі пазнаў Толіка Скуратовіча, які дызерціраваў нядаўна з арміі. Жанчына гаворыць, што пра сына нічога не ведае. З'яўляецца гаспадар, запрагае худога і хворага каня, якога кінулі тут салдаты.
Дзяўчынка-падлетак, якая жала авёс, спытала, чаму гаспадар не запрог добрага каня, яны ж у ельніку, зусім блізка. Дзяўчынка прыгадала і сына гаспадара.
Скуратовічу нічога не застаецца, як запрэгчы свайго каня. У мястэчку спакутаваны Назарэўскі загадаў спыніцца. Гаспадар хутара заехаў у двор далёкага сваяка. У хаце быў малы хлопчык. Праз нейкі час прыйшла тая дзяўчынка, што жала авёс. Зося расказвае пра сваю службу ў Скуратовіча і пра самога гаспадара, яго сябра, панскага сырніка Стафана Сэдаса.
Кандрат пакідае Зосі свой гарадскі адрас.
Гарадок Назарэўскага быў разбураны. Васьмігадовая сястра Ірынка сказала, што бацька ў бальніцы, бо афіцэр пранізаў яго шомпалам. Жывога бацьку Назарэўскі ўжо не пабачыў.
Праз некалькі тыдняў, аправіўшыся ад раны, ён вярнуўся на службу. Сястра засталася на ўтрыманні камітэта дапамогі чырвонаармейскім сем'ям.
Толік Скуратовіч хаваецца ў лесе ад мабілізацыі. Гаспадыня ўвесь час выгаворвае Зосі за яе наіўнасць. На хутары чырвонаармейцы шукаюць збожжа. Пастушок Міхалка падзяліўся з Зосяй, што ведае месца, дзе Скуратовіч схаваў мяшкі з жытам. Калі камісар запытаў у дзяўчынкі, дзе збожжа, яна павяла туды чырвонаармейцаў. Пасля гэтага старая Скуратовічыха выгнала Зосю.
Назаўтра ноччу невядомыя забілі Зосінага бацьку і браціка, дзяўчынцы ўдалося ўцячы. Хата яе згарэла.
Быў забіты камісар прадатрада. У адну з начэй запалаў Скуратовічаў хутар. Хутка пасля пажару памерла жонка Скуратовіча.
На хутар завітаў ляснік Сцепуржынскі. Міхалка, хочучы забраць у таго сваю раменную папружку, падслухаў частку размовы гаспадара з лесніком. На раніцу Скуратовіч распачаў гаворку пра яго хворага бацьку, наказваў хлопчыку не падслухоўваць больш і маўчаць. Вечарам ён перадаў Міхалкавай сям'і сала і хлеба. «З таго часу Міхалка вельмі выразна адчуў, як змяніліся да яго Скуратовічавы дачыненні. Міхалка цяпер быў лепш адзеты і ніколі не быў галодны. Час ад часу Скуратовіч засылаў што трэба і Міхалкавай сям'і».
Пастушок пачаў сачыць за сваім гаспадаром. Пераканаўся, што Толік Скуратовіч не ў арміі, як усім гаварыў яго бацька.
Атручаны нямецкімі газамі і паранены ў гады першай сусветнай вайны, памірае Міхалкаў бацька. Малы Тварыцкі застаецца адзіным кармільцам у сям'і.
Зося на пашы сустрэла Міхалку. Узрадаваны хлопчык расказвае.ёй пра схаванае Скуратовічам у лесніка Сцепуржынскага збожжа, пра гаспадаровага сына. Зося выказвае здагадку, што Скуратовіч сам падпаліў свой хутар, каб не здаваць прадразвёрсткі. Міхалка цешыцца, што гаспадара «папатрымае ў сваіх руках», што «ён яшчэ больш будзе даваць... усяго». Зося ўгаворвае хлопчыка ісці і ўсё расказаць камісару, які шукае бандытаў. Яна ўпэўнена, што Скуратовіч забіў блізкіх ёй людзей.
У Скуратовіча з'яўляюцца думкі «прыбраць з свету» Міхалку. Пастушок высачыў, як гаспадар штосьці закопваў пад грушай-дзічкай на полі.
Скуратовіч павучае хлопчыка: «Тое, што ты маеш, людзям не паказвай, бо адбяруць. А чалавека чорная часіна заўсёды можа спасцігнуць. Астрогу і торбы не заракайся. Трымай пры сабе і свае думкі і ўсё, што маеш, бо паразяўляюць горлы і глынуць з табою разам».
Старога Скуратовіча арыштавалі. Міхалку некалькі разоў выклікалі на допыт. Скуратовіча прызналі вінаватым у пажары і бандытызме і расстралялі.
Зося прапануе Міхалку ісці з ёй у горад да Кандрата Назарэўскага. Аднак таго ў горадзе не было. Суседка расказала пра сястру Назарэўскага, якая жыве ўжо некалькі дзён на вакзале, бо дзіцячы прытулак спалілі бандыты. Зося, Міхал і чырвонаармеец, які шукае Ірынку Назарэўскую, ідуць на вакзал. Дзяўчынка сядзела пад акном пры сцяне, «тварык белы, нос завастрыўся», яна была хворая. Чырвонаармеец забірае Ірынку, каб завезці да брата.
Міхалка знайшоў сабе службу на хутары, наказаўшы праз нейкі час Зосі, што гаспадару патрэбна парабчанка. Ён марыць пра ўласную зямлю і гаспадарку.
Вёрст трыццаць ад гарадка пры дарозе стаялі дзве старыя хаціны. У адной жыў каваль, у другой — кравец. Кравец дома спатыкаўся рэдка, хадзіў па вёсках і хутарах, шыў кажухі, ведаў увесь вакольны люд.
На змярканні кравец вяртаўся з хутароў, калі яго каля лесу перапыніў чалавек; Пачаў распытваць пра чырвонаармейцаў з атрада Назарэўскага. Чалавека гэтага кравец пазнаў, той яго таксама.
Дома кравец расказаў пра сустрэчу кавалю, каваль выклікаў атрад чырвонаармейцаў. Такім чынам было арыштавана некалькі бандытаў, уцячы ўдалося толькі Толіку Скуратовічу.
Частка другая
Міхал Тварыцкі знайшоў у лесе труп чалавека і каля яго пачак новенькіх трохрублёвак. Жонцы сказаў толькі пра дзве грашовыя паперкі, што ляжалі асобна. У час следства стала вядома, што з раённага банка ўкрадзена вялікая сума грошай і што забіты, магчыма, былы панскі сырнік Сэдас, які невядома як тут апынуўся. Звярнулі ўвагу, што перакопана зямля на полі каля дзічкі, быццам нечага вакол яе шукалі. Там таксама знайшлі некалькі новенькіх трохрублёвак.
Каля Дзвюх Хат (дзе калісьці жылі каваль і кравец) пачынаецца вялікае будаўніцтва. У родныя мясціны вяртаецца Кандрат Назарэўскі і Антон Несцяровіч, былы каваль, які ўзначальвае будаўніцтва электрастанцыі. Хату кулака Сцепуржынскага заняў нехта Наўмыснік, які хутка ўладкаваўся цесляром на будоўлю. Стаўшы брыгадзірам, Наўмыснік распарадзіўся разабраць краўцову хату на апал барака.
Кравец застаўся начаваць у хаце Міхала Тварыцкага, а потым знайшоў на ўсю зіму працу на хутарах. Ад яго Зося даведалася, што Кандрат Назарэўскі стаў вялікім начальнікам.
Міхал угаворвае жонку, каб наехала да Назарэўскага і папрасіла дапамогі. Зося не згаджаецца. Пачынаецца сварка і Міхал які ўжо раз выгаворвае жонцы, што калі б яна «сабе дапамагала, а не чорт ведае каму і чаму, то бацька і брат і дагэтуль жылі б!». Тварыцкі думае пра будучыню дачкі. Ён гаворыць Зосі: «I яно, гэтае дзіця, будзе такое, як мы... Нават будзе горшае. Гэтае пакаленне не на дабро радзілася на свет. Нашы бацькі на вайне мучыліся. Мы ў вайне і калатні гадаваліся. А гэтае малое перад чым, ты думаеш, стаіць? Хіба спакойна на свеце?»
Праз гады чатыры кравец шыў першы кажух Міхалу. Жывучы ў хаце Тварыцкага, ён заўважыў, што гаспадары «не ладзяць паміж сабою».
Знайшоўшы пачак грошай, Міхал стаў сам не свой, нейкая сіла яго цягнула на тое месца. Хаваючыся ад людзей, ён не раз хадзіў у лес і аднойчы ўбачыў грошы, шмат грошай, прыхаваных у моху.
Зося заўважыла перамену ў мужавых паводзінах, не аднойчы спрабавала з ім пагаварыць, але Міхал пачынаў злавацца і крычаць. Аднойчы, калі ён, напрацаваўшыся, спаў, яна агледзела Міхалаву вопратку і знайшла завязаны ў хустачку пачак новых трохрублёвак. У яе з'явіліся падазрэнні, ці не мае муж дачынення да аграблення і забойства. Адбываецца цяжкая, але безвыніковая размова з Міхалам. Зося гаворыць: «Ты зверам робішся! У цябе душа, як у гада. Я думала, што ты паразумнееш... А ты такі самы і астаўся, як і змалку быў. Я за цябе пайшла, я шанавала ў табе працавітасць, але ў які бок ты скіроўваеш гэтую сваю працавітасць?» Міхал адапхнуў жонку і моўчкі выйшаў. «З кожным днём яны ўсё больш пачыналі ненавідзець адно аднаго... Ім было праціўна быць блізка разам. Тую работу, якая вымагала гэтай блізкасці, яны стараліся як мага хутчэй скончыць, збыць з рук... Нарэшце пачалі рабіць работу па адным».
Пасля чарговай размовы-сваркі Зося прыгразіла, што калі Міхал не пойдзе да следчага сам, то заявіць пра ўсё яна («Я з злачынцам быць не хачу, і ў маёй сям'і злачынства не будзе!»). Міхал не мог паверыць, што жонка на такое рашыцца.
Вярнуўшыся ад следчага, Зося сказала Міхалу, якое падазрэнне падае на яго. Міхал шпурнуў у жонку сякеру, параніўшы ёй плячо. Уцякаючы, пастукаў у адну з хат, каб зайшлі да Тварыцкіх. Міхала арыштавалі.
У хату Тварыцкіх зайшоў Кандрат Назарэўскі. Зося тлумачыць колішняму знаёмаму: «Я рабіла ўсё ад шчырай душы. Мне яго шкада, я плачу над ім, ён гэтулькі вынес гора з самых малых сваіх год». Яна расказвае пра жыццё Міхала на хутары Скуратовіча, Назарэўскі — пра банду Толіка Скуратовіча. Гэта яны забілі Зосінага бацьку і браціка. Назарэўскі просіць Тварыцкую пашукаць грошы.
Жанчына ператрэсла ўсю хату, клець, хлеў. У старой салдацкай целагрэйцы, якую муж не здымаў усё лета і восень, яна знайшла зашыты пачак трохрублёвак. Пасля гэтага Міхал прызнаўся, што знайшоў і схаваў дзяржаўныя грошы.
На суд сабралася вельмі шмат народу. Тварыцкаму ставяць у віну ўтойванне дзяржаўных грошай (прычым ён ведаў, што з-за гэтага ледзь не спынілася будаўніцтва каля Дзвюх Хат) і замах на жыццё жонкі. У сваім слове Міхал скардзіўся на сваё ранейшае жыццё. На «гора» і «жыццёвую забітасць» падсуднага націскаў абаронца. Грамадскім абвінаваўцам выступіў Назарэўскі: «...Што такое яго тая хвалёная забітасць і яго баязлівасць чорнага дня? ...Колькі ...прайшло год з таго часу, калі Міхала Тварыцкага пакінуў эксплаатаваць Скуратовіч? Хто яго гэты час эксплаатаваў?.. За гэты час ранейшыя парабчукі сталі інжынерамі, калгаснікамі, майстрамі. А ён стаў адшчапенцам... Нават сям'я яго, жонка, адвярнулася ад яго. Тут яшчэ адно. На сваю дарогу ён накіроўваў свае дзіця, убіваў яму ў душу жудасць перад светам...»
У час суда над Міхалам вярнуўся дамоў кравец. Не знайшоўшы хаты, пайшоў да былога свайго суседа Несцяровіча, той яму прапанаваў жыць у апусцелай хаце высланага кулака.
Зося пасля суда над мужам пераязджае на будоўлю каля Дзвюх Хат. Туды з'яўляецца і Ірына Назарэўская, якая вучылася за настаўніцу. Зося і Ірына пасябравалі.
Частка трэцяя
Наўмыснік убачыў Славу Тварыцкую і пазнаў яе, зразумеў, што дзесьці тут на будоўлі яе маці. Ужо два чалавекі маглі яго пазнаць — кравец і Тварыцкая. Ён просіць у Несцяровіча даведку і хоча пераехаць у іншае месца, аднак Несцяровіч яго не адпускае.
Кравец, які працаваў муляром, упаў з рыштавання ізламаў нагу. Гэта было падстроена Наўмыснікам. Старога адвезлі ў раённую бальніцу. Вяртаючыся з бальніцы, кравец думаў, што кватэра яго будзе занята і ўсе пра яго забыліся. Аднак некалькі чалавек, калі ён падышоў да будоўлі, яго адразу прывіталі, а ў кватэры было прыбрана і нават з'явіўся на падлозе дыванок. Стары страшэнна расчуліўся: «.. .Што я такое рабіў на свеце, што вы так да мяне... Я паўвека свайго прахадзіў па свеце, шыючы кажухі. Там было так — што зарабіў, то і сцерабіў... Там у мяне паўвека прайшло, а тут усяго некалькі месяцаў».
Несцяровіч зводзіць разам Наўмысніка і краўца. Кравец пазнае ў Наўмысніку Сцепуржынскага, кулака. Несцяровіч пакінуў былога кулака працаваць на будоўлі, а краўца папрасіў нікому нічога не расказваць, сам аднак потым пазваніў у ахову будаўніцтва.
Сярод новых рабочых з'явіўся чалавек, які любіў сядзець на адным і тым жа месцы і да ўсіх прыглядацца. Наўмыснік заўважыў яго. Чалавек, а гэта быў Толік Скуратовіч, назваўся Чарпакевічам.
У час сустрэчы ў лесе Чарпакевіч патрабуе ад Наўмысніка «матэрыялы», хоча вярнуцца туды, адкуль прыйшоў. Наўмыснік нагадвае пра хутар, які яму абяцалі за «работу». Чарпакевіч гаворыць, што сітуацыя змянілася:
«Аварыя для іх ужо не страх... За добрых кіраўнікоў іхніх можа быць прыйдзецца ўзяцца». Чарпакевіч расказвае, як атрымалася, што ён забіў Сэдаса. Падыйшоўшы да рэчкі, Наўмыснік і Чарпакевіч раптам заўважылі Тварыцкага. Ноччу яны збіраюцца ўцякаць з будоўлі да сваіх замежных гаспадароў.
Міхал, добра працуючы, адбыў свой тэрмін і прыехаў на будоўлю шукаць сям'ю, Ён адчуваў, што пачаць усё спачатку з Зосяй будзе вельмі цяжка, «яго цягла Слава і тая справа, якую ён рыхтаваў ёй». Тварыцкі прынёс дачцы Скуратовічава золата, ён яго даўно выкапаў пад грушай-дзічкай. Убачыўшы, што багацце не трэба ні Славе, ні Зосі, папрасіў, каб золата перадалі дзяржаве. «Сэрца Міхала быццам упала кудысьці ўніз. На гэты час у душы яго стала страшэнна пуста. Душа на гэты кароткі момант як бы зусім спустошылася, каб быць гатовай да напаўнення».
Тварыцкі пайшоў у лес, каб пабыць на адзіноце. Раптам ён заўважыў Толіка Скуратовіча, той ляжаў на траве, прыкрыўшы галаву рукой.
Скуратовіч наставіў на Міхала рэвальвер, але той паспеў схапіць яго за локці. За плячыма Тварыцкага «чорнай прорвай глядзела ў неба «чортава вока», туды яго паціху пасоўваў праціўнік. Але ў нейкі момант Міхал схапіў Скуратовіча «ўпоперак цела і падняў гэты страшэнны ...цяжар ...Задыхаючыся... бачачы, што сам ён пачаў ужо грузнуць у багну, сабраў апошнія сілы і кінуў Толіка Скуратовіча ў «чортава вока».
Мастацкія асаблівасці
На самым пачатку 30-х гадоў у артыкуле «Пра сваю п'есу» Кузьма Чорны падзяліўся задумай стварыць цыкл твораў, «якія, разам узятыя, павінны даць карціну развіцця чалавечага грамадства за час ад паншчыны да бяскласавага грамадства». Пісьменнік адзначаў, што «цыкл гэтых твораў будзе ісці не толькі па лініі храналогіі, а адначасова і па лініі ідыёвых (філасофскіх. — Т. Г.) катэгорый... бацькаўшчына, уласнасць, закон, сваяцтва і г. д.» Філасофская ідэя, што павінна была аб'яднаць цыкл раманаў Кузьмы Чорнага — гістарычны рух беларускага народа, чалавецтва, чалавека «ад стану, калі чалавек чалавеку воўк, да новага, калі знішчаецца і павінен знішчыцца назаўсёды той жах чалавечага жыцця, які панаваў на працягу ўсёй папярэдняй чалавечай гісторыі».
Раман «Трэцяе пакаленне» (1935) з'яўляецца часткай задуманага цыкла, ідэя яго — чалавек і гісторыя. Героі твора, а гэта тры чалавечыя пакаленні, жывуць на стыку дзвюх эпох, двух светаў. Стары свет з яго бесчалавечнымі законам! ўвасабляюць Скуратовічы, Сцепуржынскія, Сэдасы, Хурсы, «Філасофію» яго ў гаворках з Кандратам Назарэўскім, Міхалам Тварыцкім раскрывае Скуратовіч-бацька. «Вечнае ўсталяванне жыцця чалавека на зямлі» ён разумее як існаванне багатых і бедных. У кожнага з іх сваё месца: багатыя, тыя, што могуць зарабляць грошы, пакупляюць невялікія маёнткі, завядуць машыны, новыя сарты збожжа, а каля багатых і бедныя карміліся б і капейку зараблялі.
Кандрат Назарэўскі, не шкадуючы сябе, змагаецца на фронце з такім «вечным усталяваннем жыцця», змагаецца за будучыню, у якой не будзе эксплуатацыі чалавека чалавекам, не будзе нянавісці, зайздрасці, хцівасці, страху. Вобраз будучыні ў рамане Кузьмы Чорнага канкрэтызаваны — гэта лес трэцяга пакалення, лес дзяцей, Славы Тварыцкай.
Пісьменнік паказвае, што змаганне двух светаў праходзіць праз чалавечыя душы, асабліва складаным яно стала для людзей другога пакалення. Прадстаўнікі яго — Міхал і Зося — з'яўляюцца цэнтральнымі персанажамі рамана.
Характары герояў фарміраваліся ў вельмі блізкіх умовах. У дзяцінстве Міхалка і Зоська былі парабкамі ў Скуратовіча, сем'і іх жылі ў вялікай беднасці. Па-рознаму яны паводзяць сябе ў гады парабкоўства: Зося не падпала пад уплыў Скуратовічавай маралі, Міхалка, ненавідзячы свайго гаспадара, змагаючыся з ім, пачаў жыць па яго законах. Рознымі дарогамі, хоць і злучылі свае лёсы, нарадзілі дзіця, пайшлі героі ў дарослым жыцці. Зося імкнецца да новага, хоча жыць з людзьмі, яна адкрытая, даверлівая, шчырая. Міхал, як сказаў пра яго на судзе Назарэўскі, «узлюбіў душу свайго былога гаспадара Скуратовіча», ён адгароджваецца ад іншых, нікому не верыць. Будучыня для яго страшная, каб выжыць у ёй, патрэбна штосьці мець за душой — золата, грошы, гаспадарку...
Зося і Міхал будуюць розную будучыню сваёй дачцы Славе. Калі маці хоча, каб дзіця ішло па жыцці без страху, з верай у справядлівасць, то бацька вучыць Славу баяцца
ўсяго і ўсіх, бо свет і людзі неспагадлівыя, яны не працягнуць руку дапамогі, а стопчуць, знішчаць. Сімвалічнай з'яўляецца сцэна, калі дзяўчынка гуляе са шклом ад бутылью. «...Закрыла пальцамі адно вока, а да другога прыклала шкло. Свет адразу змяніўся. Ельнік стаў страшным, неба жудасным. Усё як бы закіпела, заварушылася... Здавалася, што расцярушаная на полі салома палае агнём. Дзіця адвяло шкло і глянула на свет сваімі вачыма. Усё стала звычайным».
Ствараючы раман «Трэцяе пакаленне», пісьменнік верыў у гуманізм і справядлівасць новага ладу, звязваў з ім свой ідэал пабудовы чалавечых узаемаадносін. Міхал, як носьбіт маралі старой эпохі, церпіць крах ва ўсім: яго пакідае жонка, дачка ідзе ў будучыню без страху, хата і зямля адыходзяць чужым людзям. Але самае вялікае расчараванне ён перажывае ў той момант, калі ўпэўніўся, што золата не мае ніякай улады: «На стале ляжала золата. Гэтулькі багацця! Зося холадна глядзела на гэтыя пакуначкі. Ніводзін твар не перасмыкнуўся рысай хцівасці, ні ў каго вочы не кінулі позірку сквапнасці. Як быццам бы ніхто з гэтых людзей не мае прагнасці забраць сабе ад другіх, забраць сабе аднаму... Нават кравец... Каб ён хоць крыху паказаў свае ранейшыя рысы, гэта магло б паслужыць, хоць на нейкі час, апірышчам рэштцы старых ідэалаў Міхала Тварыцкага». Але кравец не апраўдаў яго спадзяванняў, ён ужо адчуў на сабе гуманістычную скіраванасць новага грамадства і сам стаў новым чалавекам.
Новым чалавекам становіцца і Міхал Тварыцкі. Кідаючы ў багну Толіка Скуратовіча, герой адмяжоўваецца ад свайго мінулага, рашуча парывае са старым светам. Перад гэтай, заключнай у творы сцэнай, аўтар даў унутраны маналог Тварыцкага; «Твой бацька і ты, мучачы мяне, убівалі мне ў галаву, што чалавек на свеце ад веку да веку будзе рваць горла другому. I кожны павінен быць гатоў сам ірваць кожнаму горла, каб абараніцца. Выварочваючы маю дзіцячую душу, вы ўпэўнівалі мяне, што нявінныя дзеці, змучаныя і сіратлівыя, як пакалечаныя птушкі, будуць бадзяцца па пакутных дарогах... Вы гандлявалі маім маленствам і пакутамі майго абязвечанага вашым жа ўстанаўленнем бацькі! Цераз вас бачыў я сваё дзіця босым і голым на гэтых дарогах! Цераз вас я сам сябе бачу разарваным на дзве часткі!»
Наш час уносіць пэўныя карэктывы ў прачытанне рамана 30-х гадоў. На жаль, новая эпоха, пачаткам якой стала кастрычніцкая рэвалюцыя, аказалася далёкай ад ідэала. Па-іншаму мы сёння глядзім на селяніна-гаспадара і яго прывязанасць да зямлі, нежаданне ўступаць у калгас (Міхал Тварыцкі ў калгас не ўступіў), на раскулачванне, на расстрэл такіх людзей, як Скуратовіч, і г. д. Побач з Зосінай «праўдай» паўстае «праўда» Міхала, бо надта рашуча і безразважна кінулася ў новае жыццё гераіня. Жахлівае мінулае ў яе звязана з хатай, вёскай, сялянскай працай...
Да шчасліва вырашанай у «Трэцім пакаленні» праблемы будучыні пісьменнік вернецца ў раманах ваеннага часу і загучыць яна драматычна.
Білет 23. Раман а мрыя “запіскі самсона самасуя”-уклад у развіцце сатырычнай прозы
Запіскі Самсона Самасуя, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Запіскі Самсона Самасуя
Раман пачынаецца з прадмовы, у якой Самсон Самасуй расказвае пра свае паходжанне (ён з мужыкоў), прыгадвае, за што быў звольнены з працы і нават трапіў у турму (захацеў пажартаваць з новай уладай), тлумачыць, чаму ўзяўся за пяро (упэўнены, што яго жыццёвыя прыгоды зацікавяць іншых).
I.
Ад роднай хаты. Самсон збіраецца на новае месца працы. Маці просіць сына быць асцярожным, «не выкідваць фартэль, каб зноў не ўкарацілі». Бацька раіць кінуць бадзяцца па свеце і трымацца зямлі. Сын называе працу бацькоў крацінай. Гэта абразіла селяніна і ён адмаўляецца везці Самсона ў Шапялёўку. Самсон сам паспрабаваў запрэгчы кабылу, але, як аказалася, забыўся ўжо гэту «навуку». Пакпіўшы з разумніка-сына, стары Самасуй змяніў сваё рашэнне.
II.
На новым месцы. Усю ноч, пакуль бацька з сынам ехалі ў мястэчка, ліў дождж. Жыццё ў Шапялёўцы для Самсона пачалося з прасушвання вопраткі. Свой багаты гардэроб («дзве хутры, адна лісіная, другая аўчыная, дзве бекешы, шынелька вельмі пралетарскага крою... галіфэ розных колераў і фасонаў, райтузы, клёшы, спрынджыкі (апошні крык амерыканскай моды), шаравары і нават беларускія споднікі з «сеслам»...») ён развесіў на плоце заезджага двара, чым прыцягнуў увагу шматлікіх цікаўных.
Сабраўшы магчымую інфармацыю пра свайго начальніка, Самсон у сярэдзіне працоўнага дня з'явіўся ў выканком. Старшыня Сом новага служачага сустрэў досыць абыякава. Але ўжо ў час першай сустрэчы з Сомам Самасую ўдалося паказаць сваю ініцыятыўнасць. Прапановы начальніка міліцыі Какоцькі ён дапоўніў сваімі: «Неабходна... зусім пазбавіць свінняў права паказвацца на вуліцы... Апрача гэтага, неабходна зарэгістраваць у 3-дзённы тэрмін усіх сабак і кошак... у мэтах экспартных магчымасцяў».
III.
Сувязь мацнее. Самасуй адразу звярнуў увагу на маладую прыгожую машыністку і прыняў адпаведныя захады, каб ісці разам дамоў. Крэйна, так звалі дзяўчыну,падказала, што ў тым доме, дзе яна жыве, здаецца пакой.Размову з Крэйнай Самсон расцаніў як вынік сваёй «правільнай тактыкі наступу на дзявочае сэрца».
IV.
Жаўтароты птушанок. На наступны дзень на працу Самасуй ішоў з Крэйнай і яе сяброўкай Зояй, таксама вельмі сімпатычнай маладой асобай. Кіраўнік драмгуртка Шкулік паведаміў, што арганізоўваецца «грандыёзная маёўка», пералічыў яе ўдзельнікаў. Прама на вуліцы ён пачаў гарэзаваць з дзяўчатамі, што раззлавала Самсона.
V.
Вуж закаханы. Вечарам у клубе праходзіў урачысты сход прафсаюзаў. Самасуй быў абраны ў прэзідыум.Але настрой яму сапсаваў бухгалтар Лін, які падсеў да Крэйны і ўвесь час ёй нешта нашэптваў. У перапынку Самсон падслухаў на вуліцы размову бухгалтара з Крэйнай і зразумеў, што ў асобе Ліна ён мае сур'ёзнага праціўніка.
VI.
У шэрагах мяшчан. Пасля першамайскай дэманстрацыі і мітынгу шапялёўская інтэлігенцыя, нагружаная«клункамі, пакункамі, кайстрачкамі, бавульчыкамі» рушыла ў лес. Вясновая прырода вабіла вока і казытала нос, але жаданні, памкненні людзей былі скіраваны на «прынесеную матэрыю і пітво». Калі ўсе добра падмацаваліся, Самсон запрасіў Крэйну «праветрыцца па лесе» і загаварыў пра свае пачуцці і планы: «Крэйна, Крэйначка!.. Закахаўся ў цябе я — праўду кажу. Ты павінна звярнуць на мае захапленне максімум увагі. У маім каляндарным плане на сённяшні дзень вызначана два бязвінных пацалункі ад цябе...» Але замест чаканых «знакаў увагі» дзяўчына штурхнула Самасуя і некуды знікла. Паспрачаўшыся з Курыцай і Курапатай аб «нейкім мандызме», ён пайшоў шукаць Крэйну. Знайшоў яе ўжо прыцемкам: дзяўчына стаяла пад дрэвам з Лінам. З'яўленне тут бухгалтара было зусім нечаканым, бо на маёўцы яго не было. Пасля сутычкі з супернікам Самсону прыйшло ў галаву, што ён трапіў «у кіпцюры красуні-авантурніцы».
VII.
Увязаць, узгадніць трэба... Каб забыцца на маральную поўху, якую атрымаў на грунце кахання, Самасуй узяўся за працу. Апрача «непасрэдных функцый загадвання культаддзелам і кіравання дзейнасцю 80 настаўнікаў»,ён меў шмат іншых абавязкаў: «сябра РВК, старшыня т-ва«Прэч несвядомасць», т-ва «Няхай гадуюцца дзеткі», сябра праўлення т-ва прыхільнікаў «здахаты на буржуазею»,раённы інспектар працы... райліті райахова здароўя» і г.д.Самсон прысутнічаў і праводзіў сам нарады, «увязваў, узгадняў і ўрэгулёўваў пытанні з рознымі ўстановамі».
VIII.
Грамадская рошчына. За тры тыдні Самасуй наведаў усе раённыя школы і хаты-чытальні. Толькі ў дзвюх школах ён прызнаў працу здавальняючай, бо ў іх на пытанне, хто кіруе ў раёне асветай, вучні, як свядомыя байцы,далі правільны адказ. Побач з гэтым Самсон склікаў сходы сялян і «праводзіў ударную кампанію за новы быт». У выступленнях ён даводзіў, што ў сялян «няма грамадскай рошчыны», заклікаў «узняць гармідар» за новы быт. Крытычныя выступленні вяскоўцаў ён класіфікаваў як правакацыю і вылазку дробнабуржуазнай стыхіі. Селяніна Хвёдара Трайку Самасуй паабяцаў арыштаваць, як склочніка, бо пасля яго прамовы «іншыя хвасцісты» пасыпалі на галаву Самсона «розныя ганебныя інсінуацыі і запытанні».
Вярнуўшыся ў Шапялёўку, Самасуй з сумам даведаўся, што Крэйна некалькі вечароў правяла з Лінам.
Настаўнік Мамон пераконвае загадчыка культаддзела ў неабходнасці канфіскаваць у грамадзян старажытныя рэчы. Шукаючы гістарычныя каштоўнасці, давялося «павальна ператрусіць усіх грамадзян», што выклікала абурэнне. Спыніў кампанію Сом, назваў пры гэтым Самасуя «дурылам ва ўсесаюзным маштабе».
IX.
Тонкая механіка. Самасуй склікае нараду па культпрацы ў раёне і прапаноўвае ўвесці ў практыку індывідуальныя даклады сяброў прафсаюза. Першым аб сваёй грамадскай, савецкай і сямейнай дзейнасці даклад павінен быў зрабіць Лін. Узброіўшыся блакнотам, Самсон задаў яму шэраг пытанняў: «як ён праводзіць свой вольны час, дзе быў 15,18, 23 і 25 чэрвеня, якія яго адносіны да супрацоўніцы РВК т. Шуфер Крэйны, як выконвае т. Лін абавязкі перад сям'ёй». Гледзячы на збянтэжанага суперніка і чырвоную ад сораму Крэйну, Самсон у душы святкаваў перамогу. Аднак з такой формай даклада многія не пагадзіліся, рэвізор са сталіцы прапанаваў «аддаць т. Самасуя таварыскаму суду». Хтосьці выключыў святло, і ў загадчыка культаддзела запусцілі скруткам паперы. За лепшае для сябе Самасуй вырашыў пакінуць клуб.
На вуліцы ён сустрэў Ліна з Крэйнай. Бухгалтар РВК параіў Самсону жаніцца: «Вы сталі б больш супакойнымі, не рабілі б такіх дураскокаў, як сёння, а галоўнае — дурні не звяліся б на свеце!». Самасуй паабяцаў суперніку «запісаць гэта крывавымі літарамі».
X.
Смерць Мілэдзі. Старшыня саюза паляўнічых угаварыў Самсона ўзначаліць аблаву на сабак. Аперацыя была распрацавана і прадумана бліскуча. Перапалоханым страшэннай стралянінай грамадзянам нават давалі валяр'янку.Калі Самсон «у стратэгічным захапленні» бег па Бальнічнай вуліцы, на яго «накінулася нейкая жоўтая сучэнцыя і,ні слова не кажучы, пачала шкумардзіць зусім яшчэ новыя штаны». Кіраўнік аблавы трэснуў яе па мордзе і «сучэнцыя» пачала грызці яго за ногі. Ратуючыся, ён стрэліў. З дома насупраць выскачыў Лін. Убачыўшы сваю Мілэдзі мёртвай, «з нейкай даўбешкай» кінуўся на Самасуя, але той наставіў на яго стрэльбу.
У час аблавы «за сваю салідарнасць» загінула яшчэ некалькі сабак, якія не былі беспрытульнымі. Іх гаспадары падалі скаргу т. Сому і ў нарсуд. Старшыня выканкома зноў выказаў незадаволенасць Самсонавай дзейнасцю.
XI.
Душ! Лін кожны дзень на працы па некалькі разоў расказваў пра смерць Мілэдзі, што страшэнна выводзіла з сябе Самасуя. Крэйна канчаткова адмежавалася і перастала з ім размаўляць. Каб развеяць душэўны сум, Самсон вырашыў паглядзець на начную вучобу пажарнікаў. Аднак тыя, дружна сабраўшыся, не ведалі, куды ехаць і што рабіць. Самасуй накіраваў іх да дома Ліна. Пачуўшы за вокнамі жаночы голас і думаючы, што там Крэйна, ён зусім страціў над сабой кантроль: пачаў сам абліваць са шланга не толькі дах, але і сцены. Пад халодны душ трапіў і гаспадар дома, калі з кулакамі кінуўся на Самасуя. Адступіць пажарнікаў прымусіла толькі жонка Ліна, якая выскачыла з чапялой у руцэ на дапамогу мужу.
Супраць Самасуя ўзнялася сапраўдная кампанія. Т. Сом шукаў прычыну яго прыстойна звольніць. У Самсона нават з'явіліся думкі «спыніць культпрацу і ўзяцца за зямлю».
СКРУТАК ДРУГІ
I.
Жыў чалавек, жыве яго вантроба! Распачынаючы другі скрутак запісак, Самасуй адзначае, што яго пазіцыя цяпер больш-менш умацавалася. Цяпер ён «прыкметны працаўнік акруговага маштабу». У яго — добрая кватэра,сад з кветкамі. Ён называе траіх шапялёўцаў, якія аказалі на яго ўплыў. Гэта суддзя Торба (афарызмамі «з прычыны розных актуальных здарэнняў»), загадчык нардома пясняр Гарачы і настаўнік Мамон.
II.
Выраўняць лінію! Каб заваяваць страчаны аўтарытэт, Самсон вырашыў напісаць заяву на адпачынак і правесці яго ў Шапялёўцы. Адначасова ён падаў заяву ў райком аб сваім шчырым жаданні працаваць у шэрагах партыі.Хоць сакратар райкома лічыў Самасуя ідэалагічна нявытрыманым, але сказаў шукаць двух партыйцаў са стажам.Былы камбат Арахвейчык, да якога звярнуўся за рэкамендацыяй Самсон, сваім здзеклівым лістом астудзіў яго імпэт. Самасуй забраў заяву, але ад думкі ўступіць у партыю не адмовіўся. Ён пачаў акуратна хадзіць на партыйныя сходы, задаваць вялікую колькасць пытанняў дакладчыкам.
Лін з'ехаў з Шапялёўкі пасля таго, як жонка падпільнавала яго на вуліцы з Крэйнай і распачала бойку. Крэйна, уражаная ўчынкам Ліна, парушыла сцяну маўчання.
III.
Сонечная кампанія. Самасуй і настаўнік Мамон з энтузіазмам узяліся за фізкультурнае выхаванне шапялёўцаў. Першым этапам у гэтым стала сонечная кампанія, якую з радасцю падтрымала моладзь. Самсон у гурце камсамольцаў і піянераў-пераросткаў цэлымі днямі ляжаў ля рэчкі.
Стаптаныя сенажаці і пасевы ён апраўдваў тым, што рэвалюцыя не бывае без ахвяр. Сяляне арганізавалі мітынг пратэсту і запатрабавалі, каб Самасуй, як «арганізатар гэтага сусветнага глупства», сплаціў за нанесеную шкоду. Самсона гэта не спалохала. Не спыніў сонечную кампанію і новы крок пакрыўджаных гаспадароў, Яны на ШАЧ (шапялёўскую асацыяцыю чырвонаскурых) падалі ў суд.
Аднак і сонца не выгнала з Самсонавай галавы вобраз Крэйны.
IV.
Гостры гастрыт. Пачаліся дажджы і сонечная кампанія завяршылася. Самасуй блізка сышоўся з тэлефаністам Свердзелюком, які кахаў адразу пяць дзяўчат. Знаёмства Самасуя з новай тэлефаністкай закончылася тым, што дзяўчына напісала скаргу ў мясцком. Самасую давялося прасіць прабачэння «за абразу перадавой савецкай жанчыны». Свердзялюк пазнаёміў прыяцеля яшчэ з адной прыгожай дзяўчынай, Сошай-Дошай. Аднак заляцацца да яе Самсон пабойваўся, Соша-Доша лічылася нявестай сакратара райкома партыі.
Нечакана Самасуй апынуўся між жыццём і смерцю. Гаспадыня прыгатавала нейкую рыбу і кватарант «умахаў» аж тры ладныя кавалкі. Праз гадзіну ён не знаходзіў сабе месца ад болю. У бальніцы ў гэты дзень была толькі акушэрка, яна паставіла хвораму дыягназ «гостры гастрыт». Самсону не дапамаглі ні пілюлі, выпісаныя акушэркай, ні прынесеныя знаёмым селянінам «лекавыя грыбы». Самасуй развітваўся з жыццём: даваў сябру Мамону апошнія ўказанні (што рабіць з яго рэчамі, што сказаць маці), калі на парозе з'явілася Крэйна. Яна прымусіла хворага выпіць тоўчанага бярозавага вугалю, і праз некалькі хвілін боль адступіў. Самсон плакаў ад радасці і абдымаў яе калені.
V.
Вага расце. У акруговым горадзе, куды Самасуй паехаў за інструкцыямі перад новым навучальным годам, ён пабываў у тэатры і ў музеі. Гэтыя культурныя мерапрыемствы падштурхнулі яго да думкі стварыць раённы вандроўны тэатр і паказальны навукова-мастацкі музей.
У горадзе ён нечакана сустрэў Крэйну, якая нібыта прыехала да цёткі ў госці. Палкаму прыхільніку яе прыгажосці Крэйна нарэшце адказала ўзаемнасцю. Але «гостра перажыць шчасце перамогі», працягнуўшы сустрэчы з Крэйнай, Самасую не давялося. Вяртаўся з курорта т. Сом, і Самсон прыняў яго прапанову вярнуцца разам у мястэчка. Седзячы на дрогкай фурманцы, ён старанна занатоўваў кожную думку начальніка. Такая ўвага і стараннасць падначаленага дала свой плён. Старшыня РВК змяніў сваю думку пра Самасуя. Спрыяла гэтаму і Соміха, да якой вечарамі пачаў заходзіць Самсон.
Па вяртанні ў Шапялёўку Крэйна зноў адасобілася. Тлумачэнне гэтаму хутка знайшлося — вечарам на Лютнянскім шляху Самасуй убачыў яе разам з Сомам. Ён вымушаны быў з горыччу канстатаваць, што «гэту рыбу» яму будзе перамагчы вельмі цяжка.
Па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Самасуя пачаўся другі этап культурнай рэвалюцыі ў Шапялёўцы. Мястэчка ўпрыгожвалася лозунгамі, плакатамі, новымі шыльдамі на крамах і подпісамі на хатах. Старыя назвы вуліц замяняліся гучна-рэвалюцыйнымі. Самасуй прапанаваў Шапялёўку перайменаваць у Сомск, але старшыня РВК прыгразіў яму звальненнем.
VI.
Прапаганда агіды да старога. Складзены «грандыёзны план арганізацыі музея» і пачалася праца па збору экспанатаў. Было сабрана «17 пудоў чарапкоў начыння і костак першабытнага чалавека... 2 вагоны мамутавых костак». Прывезлі з маёнтка князя «30-пудовы мармуровы помнік каханаму сабаку», «вялікую каменную бабу, вагою да 80 пудоў». З Баркалабаўскага кляштара гвалтам забралі мошчы святога Лындзія, змясцілі іх у антырэлігійным аддзеле. Народ валам валіў у Шапялёўскі дзяржаўны музей імя т. Андросава (прозвішча сакратара райкома партыі. —Т.Г.). Побач са старажытнымі экспанатамі стаялі бюсты і віселі партрэты адказных шапялёўскіх асоб, у тым ліку і Самасуя.
Рэлігійнае таварыства «Божыя дзеці» ў час публічнага дыспуту моцна дыскрэдытавала арганізатараў музея. Перамагчы веруючых Самасую і Мамону дапамог былы шахцёр. Ён падняўся на сцэну і ў поўнай цішыні «вытварыў некалькі досыць гулкіх гукаў».
Не патрапіў Самсон толькі з дазволам камсамольцам «выкурыць кулака» і заняць яго хату пад клуб. Аднак Сом, нягледзячы на апошні «афронт», сказаў сакратару: «Такія людзі нам патрэбны. Часам дзірку якую заткнуць. Але яго трэба ўзяць у рукі, тады Самасуй будзе добрай прыладай для знішчэння старога».
VII.
Пякельная праца. Самасуй стаў ініцыятарам заснавання Шапялёўскага навуковага таварыства. Яго члены правялі анкетаванне жыхароў мястэчка. На нарадзе было прынята рашэнне аб выхадзе насценнай газеты. Пасля доўгіх спрэчак за газетай замацавалася дадзеная Самасуем назва «Пераможны кліч Шапялёўскага райвыканкома». Рэдагуючы газету, Самсон «з прычыны элементарнай непісьменнасці і недапушчальна грубага тону» адразу адпраўляў у архіў карэспандэнцыі, накіраваныя супраць яго асабіста і супраць т. Сома. Крытычныя закіды супраць суддзі Торбы былі апублікаваны. Услед за публікацыяй райком партыі арганізаваў грамадска-паказальны таварыскі суд, даручыўшы абвінаваўцам выступіць Самасую.
Торба лічыўся сябрам, аднак Самасуй супакоіў уласнае сумленне тым, што «дырэктыва важней за ўсё». У выступленні, выкрываючы шкодную і няправільную філасофію суддзі, ён зачытваў з блакнота Торбы афарызмы (гэты блакнот Самсон выпадкова падняў на вуліцы некалькі месяцаў назад). Спрабавала абараніць суддзю Крэйна. Яна ж і заўважыла, што блакнот пісаны рукою Самасуя (ідучы на суд, Самасуй пераблытаў кніжачкі). Але нягледзячы на гэта, суд вынес Торбе суровую вымову. «Цуглі» Самсонавай дружбы з Торбай парваліся.
VIII.
Трагладыт. Каб пазбыцца пачуцця «пякельнай незадаволенасці» пасля суда над Торбай, Самасуй заняўся навуковай і публіцыстычнай дзейнасцю. Артыкул «Як размяркоўваць свой час савецкаму працаўніку, калі ён не прысутнічае на пасяджэннях, сходах, нарадах і канферэнцыях» ён паслаў у цэнтральную газету. У другім пасланым у Акадэмію навук трактаце Самасуй сцвярджаў, што галоўным рэгулюючым навучальны год у раёне фактарам з'яўляецца свіння: «Як толькі гэту звярыну кінуць ганяць у поле,тады пачынаецца вясковы навучальны год». Асаблівую цікавасць у навуковых колах выклікаў трэці трактат, у якім апісвалася першабытная гаспадарка селяніна Трагладыта.
IX.
Пратарчака жыцця. «Гвалтоўнай ліквідацыі» Самасуевай дзейнасці ў Шапялёўцы папярэднічалі наступныя падзеі. Створаны раённы вандроўны тэатр адчуваў рэпертуарны голад. Самасуй і яго паплечнікі напісалі адну з трох п'ес. Пад моцным уражаннем гаспадаркі Трагладыта з-пад пяра Самсона і настаўніка Мамона з'явіўся пралог, у якім паказвалася жыццё людзей у даўнія часы. Ролю галоўнай гераіні даручылі нявесце сакратара райкома; дзяўчына выявіла вялікую цікавасць да мастацтва. Пралогам п'есы — голыя да пояса Самасуй і Соша-Доша станцавалі «першабытную трасуху» — шапялёўская публіка была шакіравана. Асабліва спектакль не спадабаўся сакратару. Ён забараніў працяг відовішча.
На другі дзень на пасяджэнні РВК Самасуя звольнілі з працы «за нетактоўныя паводзіны». Аднак з пастановай ён не пагадзіўся і аб'явіў галадоўку. Напалоханыя «небывалым у савецкіх умовах выбрыкам» ініцыятары Самасуевай «ліквідацыі» перапалохаліся і накіравалі яго на працу ў акругу. Там жа, высветліўшы ўсе абставіны, Самсона «перавялі на больш адказную працу, як вытрыманага, непалахлівага працаўніка, а сакратару зрабілі вымову». Соша-Доша нейкі час не ведала, каму аддаць перавагу. Але ўрэшце яе прыгожая галоўка схілілася да пляча сакратара райкома.
Мастацкія асаблівасці
Імя Андрэя Мрыя стала вядома сучаснаму чытачу ў канцы 80-х гадоў XX стагоддзя. Аднагодка М. Гарэцкага, ён прыйшоў у літаратуру на цэлае дзесяцігоддзе пазней і з'яўляецца прадстаўніком новага этапа ў нацыянальным слоўным мастацтве. У лісце да Сталіна, напісаным незадоўта да смерці, пісьменнік характарызуе сябе наступным чынам: «Заўсёды сціплы, забіты, прыціснуты жыццём і хваробамі чалавек». Аднак менавіта А. Мрый адважыўся ў сатырычным асвятленні паказаць нованароджаных гаспадароў жыцця.
«Узвышанская» публікацыя рамана «Запіскі Самсона Самасуя» (1929) была добра прынята чытачамі і крытыкай. Але хутка Сістэма адчула небяспеку, што хаваў у сабе іранічна -выкрывальніцкі смех аўтара твора. Раман падпаў пад прэсінг разноснай вульгарызатарскай крытыкі. Асобнай кнігай ён не выйшаў. Не трапіла ў друк напісаная к гэтаму часу трэцяя частка «Запісак...» (трэці скрутак, як называе часткі А. Мрый). Пісьменнік пад уздзеяннем грамадска-палітычных падзей вымушаны быў увогуле развітацца са сваім героем.
Раман «Запіскі Самсона Самасуя» належыць да нямногіх у гісторыі літаратуры сатырычных твораў. Гэта значыць, што аўтар пайшоў на свядомую дэфармацыю рэчаіснасці, звярнуўся да парадаксальных, часам нават абсурдных сітуацый і канфліктаў. Разам з тым зрушанасць жыццёвых прапорцый у творы А. Мрыя не настолькі вялікая, каб не пазнаваліся (ці пазнаваліся з цяжкасцю) час, эпоха, месца дзеяння. Раман створаны на «тарачым» матэрыяле сучаснага пісьменніку жыцця, узнаўляе тыповыя для рэчаіснасці канца 20-х пачатку 30-х гадоў рэаліі.
Так, «культурная рэвалюцыя», якую праводзіць у Шапялёўцы Самсон Самасуй, адэкватна адбівае змест многіх паслякастрычніцкіх навацый, звязаных з так званым культурным будаўніцтвам. Пачалося актыўнае перайменаванне вялікіх і малых гарадоў, населеных пунктаў, мяняліся на новыя, гучна рэвалюцыйныя, назвы вуліц; прадпрыемствам, установам, калгасам прысвойваліся імёны правадыроў і дзеячаў партыі... Такім чынам, Шапялёўка і Самасуй, як ініцыятар і арганізатар культурных змен у мястэчку, проста ідуць у нагу з часам. Жыццём падказаны пісьменніку антырэлігійная прапаганда і барацьба з перажыткамі мінулага, безліч таварыстваў і грамадскіх арганізацый, сябрам якіх павінен быў быць савецкі працоўны чалавек. Творы шапялёўскага паэта Гарачага -Пушкінзона — пародыя на літаратурныя практыкаванні маладнякоўцаў, якія прэтэндавалі на авангардную ролю ў савецкім мастацтве.
Як сведчыць у лісце «Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну» сам аўтар, вобраз Самсона Самасуя не з'яўляецца стварэннем пісьменніцкай фантазіі. Ён «спісаны» з аднаго савецкага кіраўніка. Прататыпаў мелі і некаторыя іншыя персанажы рамана.
Як і павінна быць у сатырычным творы, сярод герояў мы не сустрэнем станоўчых. Усё, што з імі адбываецца, падаецца аўтарам у камічнай форме. Праўда, смех у рамане афарбаваны па-рознаму. Так, малюючы на пачатку твора каларытную сцэну спрэчкі бацькі з сынам, альбо паказваючы выступленні сялян супраць бязглуздых Самасуевых пачынанняў і прапаноў, пісьменнік толькі ўсміхаецца. Сялянскі практыцызм, ашчаднасць, пачуццё здаровага сэнсу, клопат пра гаспадарку і палеткі для А. Мрыя не маглі быць прадметам з'едлівага, сатырычнага смеху. У дачыненні ж да тых, хто стаяў над народам, прэтэндаваў на ролю яго кіраўнікоў і настаўнікаў, смех, найчасцей, востры, выкрывальніцкі. Такую рэакцыю выклікае, напрыклад, справаздача начальніка міліцыі: «...Неабходна забараніць каровам хадзіць па тратуварах. У мястэчку каля 30 штук такіх інтэлігентных кароў, якія лічуць ніжэй свайго гонару ісці па вуліцы. Мы думаем аслухлых штрафаваць і першы раз браць у каровы 1 р., другі раз 2 р. і трэці раз 3 р.».
А. Мрый умее стварыць камічную сітуацыю, паставіўшы героя ў смешнае ці нават недарэчнае становішча («вучоная» спрэчка Курыцы, Курапаты і Самасуя, аблава на беспрытульных сабак і г.д.). Часта нават карціны прыроды ў рамане далучаны да стыхіі смеху: «Аднойчы, калі ўся прырода жаласліва скуголіла і прасіла сонца...», «Ніякае дрэва не магло быць хаўруснікам у нашым змаганні з нябесным самагонным апаратам...» Але найчасцей патрэбнага эфекту аўтар дасягае моўнымі сродкамі. Рознастылёвая мова рамана, здаецца, сама сабой выпраменьвае смех: «Некалькі разоў сядзёў я пад арыштам і карміў сваёй чырвонай кроўю блох ды іншых шасцікрылых і шасціногіх херувімаў і сарахвімаў. Ды і не магло быць інакш з маім тэмпераментам».
Мова іграе вельмі істотную ролю ў характарыстыцы галоўнага героя, выяўляючы яго малаадукаванасць, самазадаволенасць, прымітыўнасць, Гэта звязана з асаблівасцямі формы рамана (твор уяўляе сабой запіскі — апісанне персанажам уласнай дзейнасці). Самсон Самасуй не толькі гаворыць, але і думае газетна-канцылярскімі трафарэтамі і штампамі: «Газетная кампанія, узнятая супраць мяне Лінам, выклікала ультрафіялетавы настрой. Я глядзеў на белыя, бязвінныя рамоны і думаў... Ніякага выразнага адказу я ад расліны не атрымаў. Дый што мне параіла б няшчасная кветка, якая сама, мусіць, думала, як праз 2 ці 3 дні гострае джала касы дзікунскі насмяецца з прыгажосці прыроды ў імя харчова-утылітарных запатрабаванняў? »
Герой рамана — прадстаўнік народжанага новай уладай чыноўніцтва, кіраўнік раённага маштабу. Сябе ён называе сучасным і бывалым чалавекам. Шапялёўка не першае месца яго працы. Тут ён таксама не затрымаўся (дзейнасць Самасуя ў мястэчку доўжылася дзесьці чатыры-пяць месяцаў). Аднак проста зволіць яго на гэты раз не змаглі, таму рэкамендавалі на працу ў воласць. Як можна пераканацца, герой твора не толькі здолеў прыстасавацца да Сістэмы, але і выкарыстаў яе ў сваіх інтарэсах. Самасуй не проста функцыянер, «вінцік», які патрэбны, «каб часам дзірку якую заткнуць». Так, ён дзейнічае ад імя Сістэмы і па яе законах — нішчыць, кіруе, вучыць, выхоўвае, змагаецца, пры гэтым не паважае і не бачыць канкрэтнага чалавека, не лічыцца з мараллю і прыстойнасцю. Але кіруецца герой рамана карыслівай мэтай, думае толькі пра сябе. «Ат! пройдзе ўсё, а я застануся», — вось сутнасць яго жыццёвай філасофіі.
Каб «застацца», Самасуй мае ўсе шанцы — умее прыстасавацца і правільна зарыентавацца (тактыка паўступленню ў партыю), настойліва дамагацца пастаўленай мэты (каханне да Крэйны, «культурная рэвалюцыя»), надзелены абсалютнай самаўпэўненасцю і беспрынцыпнасцю (адносіны да Торбы, Ліна). I, пэўна, галоўнае, — у яго невычэрпны запас неўтаймаванай энергіі і жыццёвай сілы. Самасуй ніколі не прызнае свайго паражэння, ён здольны адраджацца, спрабаваць сябе ў новай ролі і новай справе зноў і зноў.
Выкрываючы ўчэпістага, нахрапістага, самаўпэўненага і амаральнага прыстасаванца, пісьменнік развенчваў і той лад, пры якім такія тыпы адчувалі сябе гаспадарамі жыцця.
Білет 24.. К крапіва-пісьменнік-сатырыст. Байкі і драматургія(“хто смяецца апошнім, брама неуміручасці”)
Хто смяецца апошнім, в сокращении. Краткое содержание.
Все произведения в сокращении этого автора
Хто смяецца апошнім
Брама неўміручасці
Дзеючыя асобы:
Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч — дырэктар інстытута геалогіі.
Анна Паўлаўна — яго жонка.
Чарнавус Аляксандр Пятровіч — прафесар.
Туляга Мікіта Сымонавіч — навуковы супрацоўнік.
Левановіч — сакратар парткома.
Вера — малодшы навуковы супрацоўнік.
Зёлкін —малодшы навуковы супрацоўнік.
Зіна Зёлкіна — яго жонка, сакратар.
Цёця Каця — прыбіральшчыца.
Нічыпар — дворнік.
Незнаёмая жанчына.
Чалавек у форме НКВД.
Кароткі змест:
Акт першы
(Дзеянне адбываецца ў калідоры — вестыбюлі ўстановы)'
Цёця Каця і Нічыпар гавораць пра новага дырэктара інстытута. Прыбіральшчыца расказвае, што ён «учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў». На заўвагу Нічыпара, нібыта Чарнавус не баіцца дырэктара, яна прарочыць, што Гарлахвацкі «з'есць і Чарнавуса ...як з'еў ужо Муравіцкага. Так падвядзе, што той не будзе і ведаць, адкуль што ўзялося».
Левановіч шукае супрацоўніка, які б мог прачытаць у падшэфнай часці лекцыю, расказвае Веры пра сваю працу.
Чарнавус трывожыцца, што з Масквы няма водгуку на працу, збіраецца арганізаваць новую экспедыцыю.
Перапалоханы Туляга расказвае цёці Каці, Веры і Чарнавусу, як па дарозе ў інстытут нейкі чалавек спытаў, ці не Падгаецкі ён. Тлумачыць калегам, якія іранізуюць над яго страхам, што ў Варонежы, дзе сапраўды ў гады грамадзянскай вайны ён працаваў, быў з такім прозвішчам дзянікінскі палкоўнік, вельмі падобны на Тулягу.
З'яўляецца Зёлкін і спрабуе выпытаць у цёці Каці, хто што гаварыў, прыйшоўшы на працу. Цёця Каця раіць яму глядзець за ўласнай жонкай, на што Зёлкін просіць не распускаць плёткі. Прыбіральшчыца расказвае пра перапалоханага Тулягу.
Цёця Каця дае зразумець Гарлахвацкаму, што ведае пра яго адносіны з Зіначкай. Дырэктар хоча ёй павялічыць зарплату, быццам за тое, што яна прыбірае лішнюю плошчу. Цёця Каця адказвае на гэта, што за сакрэты грошай не бярэ. Гарлахвацкі пасылае яе за папяросамі.
Заходзіць чалавек у форме НКВД, пытаецца Валодзю Пракаповіча. Разабраўшыся, дзе працуе гэты Валодзя, Гарлахвацкі адпраўляе чалавека ў форме шукаць свайго брата ў інстытут біялогіі, а не геалогіі, які знаходзіцца па вуліцы Шырокай.
Апошнія словы чуе Зёлкін. Яму карціць ведаць, чаго прыходзіў гэты чалавек. Гарлахвацкі, як бы не хочучы, адказвае: «Цікавяцца некаторымі асобамі».
Зёлкін успамінае — на Шырокай жыве Чарнавус. I тут жа дзеліцца навіной з цёцяй Кацяй, што Чарнавусам зацікавіліся адпаведныя органы. Потым ідзе з гэтым да Гарлахвацкага, называе прычыны, чаму так здарылася: Чарнавус мае за мяжой брата, збіраецца рабіць геалагічную здымку ў прыгранічным раёне, кніга, напісаная ім, шкодніцкая. На пытанне дырэктара, ці можа ён гэта даказаць, Зёлкін адказвае: «Няхай ён раней паспрабуе даказаць, што гэта няпраўда».
Ад Зёлкіна Гарлахвацкі даведваецца пра ранішняе здарэнне з Тулягам.
У кабінет да мужа з пакупкамі заяўляецца Анна Паўлаўна. Патрабуе, каб ён знайшоў такую працу, на якой бы меў машыну. Гарлахвацкі загадвае цёці Каці дапамагчы жонцы занесці дамоў пакупкі. Тэлефануе ў выдавецтва, папярэджвае пра шкодніцкі характар кнігі Чарнавуса.
Праглядаючы пошту, Гарлахвацкі знаходзіць водгук на працу Чарнавуса, дасланы з Масквы прафесарам Анікеевым. Паколькі прозвішча ў водгуку не называецца, а Гарлахвацкі, як і Чарнавус, Аляксандр Пятровіч, дырэктар вырашае, што «такая паперка» ад вядомага вучонага яму спатрэбіцца.
Чарнавус просіць сродкі на экспедыцыю. Дырэктар прымае яго вельмі ветліва. У час размовы даведваецца, што ў вучонага ёсць дачка-студэнтка. Пасля адыходу Чарнавуса ён тэлефануе ў інстытут, дзе вучыцца дзяўчына. Гарлахвацкі задаволены: «Чарнавуса ўпарадкаваў з большага. Кніга яго свету не ўбачыць, з работы яго, трэба думаць, таксама знімуць адусюль... А Гарлахвацкі не толькі з работы яго не зніме, а наадварот — найлепшы яго прыяцель, чулы і велікадушны. Павінен быць мне за гэта ўдзячны? Павінен».
Дырэктар выклікае ў кабінет Тулягу і прымушае даць згоду пісаць для яго навуковую працу.
Акт другі
Чарнавус не можа зразумець, чаму з выдавецтва вярнулі рукапіс, не дазволілі чытаць лекцыі на геафаку, нават з дачкой пачаліся непаразуменні. Цёця Каця шкадуе Чарнавуса. Вера прапануе дзейнічаць, змагацца за свае добрае імя. Вучонаму шкада на гэта часу. Вера абяцае дапамагчы разабрацца, і першае, што яна зробіць, пагутарыць з Тамарай, дачкой Чарнавуса.
Зёлкін, які, як звычайна, падслухоўвае, робіць вывад, што Вера палюбоўніца Чарнавуса. У вестыбюлі вісіць аб'ява пра выступленне Гарлахвацкага з навуковым дакладам «Новы від выкапня-жывёліны». Аб'яву заўважае Туляга, гаворыць сам сабе: «Назначаны дзень мае ганьбы. Адзін падлец будзе публічна прысвойваць сабе працу другога, а другі падлец, праклінаючы ў душы, будзе яму апладзіраваць». Уваходзіць Гарлахвацкі і пытаецца, як рухаецца праца. Туляга адказвае, што збірае матэрыял, зазначае аднак, што адкрыць новы від выкапня — занадта смелая заяўка. Пра гэта Гарлахвацкі раіць яму не турбавацца.
Чарнавуса Гарлахвацкі падбадзёрвае, заклікае не маўчаць: «Не, так нікуды не варта. Гэта сацыяльнае зло, з якім трэба змагацца. Так жа сёння вас, а заўтра мяне могуць ашальмаваць і вывесці са строю».
Левановіч шукае Веру. Цёця Каця просіць сакратара парткома заступіцца за Чарнавуса. Вера таксама просіць заняцца справай Чарнавуса. Калі заходзіць вучоны, Левановіч вітаецца з ім за руку, просіць даць пачытаць рукапіс, распытвае пра яго адносіны з дырэктарам.
Незнаёмая жанчына хоча зайсці да дырэктара. Гарлахвацкі загадвае ёй пачакаць з паўгадзінкі, а сам запрашае Зіну Зёлкіну. Да дзвярэй кабінета падыходзіць Зёлкін, дзверы замкнутыя. Незнаёмая жанчына гаворыць, што дырэктар зачыніўся з сакратаркай і не скора, відаць, вызваліцца. Зёлкін хоча паглядзець у замочную шчыліну, што робіцца ў кабінеце, жанчына смяецца з яго.
Да дзвярэй кабінета накіроўваецца Анна Паўлаўна. Незнаёмая жанчына і ёй паведамляе, з кім там зачыніўся Гарлахвацкі. Анна Паўлаўна стукае кулакамі ў дзверы, патрабуе ключ.
Пачуўшы жончын лямант, Гарлахвацкі праз акно вылазіць на вуліцу, а Тулягу прымушае залезці ў пакой і быць там.
Адчыняюцца дзверы — усе вельмі здзіўлены. Зёлкін хоча ўдарыць Тулягу. Уваходзіць з партфелем Гарлахвацкі, пытаецца, што здарылася, ушчувае Тулягу.
Калі ўсе пакідаюць кабінет, з'яўляецца Левановіч. Размова ідзе пра Чарнавуса. Гарачае заступніцтва Веры за вучонага Гарлахвацкі тлумачыць тым, што яна жыве з Чарнавусам. Левановіч здзіўлены пачутым («Натыкается на сюрпрызы, дзе іх зусім не чакаеш»). Дырэктар запрашае сакратара прыйсці паслухаць яго даклад. Лічыць, што даклад будзе пробным камнем для Чарнавуса («Магчыма, што ён паспрабуе зганьбіць маю працу і скампраментаваць мяне як вучонага. Тады мы яго і выкрыем»). Левановіч абяцае прыйсці.
Акт трэці
Карціна першая
Вера паказвае Чарнавусу артыкул «Об ошибках парторганизаций при исключении коммунистов из партии...», які з' явіўся ў «Правде». Падкрадваецца Зёлкін. Вера заўважае і прапаноўвае пачытаць, што ў газеце напісана пра яго. Зёлкін моршчыцца.
Гарлахвацкі віншуе супрацоўнікаў з выдатным дакументам, у якім «проста пальцам паказваюць на ворагаў, двурушнікаў, здраднікаў, усялякіх прахвостаў. Нам астаецца толькі руку працягнуць і за каўнер схапіць». Адвёўшы ўбок Чарнавуса, пытаецца, як настрой, абяцае пасля даклада заняцца яго справай.
Чарнавус верыць у шчырасць дырэктара, называе яго цудоўным чалавекам. Вера з нейкага часу пачала сумнявацца ў гэтым. Пытаецца ў Тулягі, што за чалавек дырэктар, які ён вучоны. Туляга з роспаччу гаворыць: «Лепш бы я памёр на той час, калі будзе чытацца гэты даклад». Чарнавус і Вера нічога не разумеюць. Дзяўчына гаворыць, што не паверыла ў сувязь Тулягі з Зіначкай. Туляга расчулены, дзякуе Веры «за чыстыя думкі».
Вера збіраецца ехаць у Маскву да прафесара Анікеева. З газетай у руках усхваляваны Туляга шукае Веру. Сутыкаецца з Левановічам. Рашаецца расказаць сакратару парткома пра Гарлахвацкага, пра тое, як дырэктар прымусіў пісаць яму даклад. Левановіч паверыў Тулягу, вырашыў сам праверыць «некаторыя факты». Туляга просіць Нічыпара знайсці якую-небудзь костку, толькі вялікую і не вельмі свежую.
Карціна другая
Гарлахвацкі чытае даклад. Нічыпар просіць дазволу паслухаць.
Пасля заканчэння дакладу Нічыпар просіць паглядзець костку, на аснове якой дырэктар адкрыў новы від выкапня-жывёліны — мамантаву свінню. Чарнавус пытаецца, да якога перыяду адносіцца знаходка. Гарлахвацкі не ведае нават перыядаў у геалогіі. Чарнавус выкрывае невуцтва Гарлахвацкага. Дырэктар згадвае водзыў аб працы «ўсім вядомага прафесара Анікеева». Левановіч іранізуе над практычным значэннем працы Гарлахвацкага.
Зёлкін у захапленні ад даклада. Просіць слова Нічыпар і здзіўляецца вучонасці дырэктара: «Гэта ж узяць тую звычайную костку, што пад нагамі валяецца, паглядзець на яе і ўгадаць, якія свінні былі мільёны год назад!» Гаворыць, што таго дырэктаравага знаёмага, які прынёс костку, і ён ведае, бо гэта. сабака Цюлік. Гарлахвацкі накідваецца на дворніка, што ён п'яны. Просіць выказацца Тулягу. Туляга называе даклад «вельмі, вельмі арыгінальным». Левановіч ставіць пытанне, як называецца адкрыты Гарлахвацкім від па-латыні.
Пачуўшы лацінскую назву «свінтус грандыёзус», Чарнавус называе дырэктара прайдзісветам і авантурыстам. Гарлахвацкі характарызуе выступленне Чарнавуса, як варожую дзейнасць.
З'яўляецца Вера. Яна выкрывае жульніцтва Гарлахвацкага з пісьмом прафесара з Масквы. Гарлахвацкі хоча пазваніць, каб Чарнавуса і Веру «зараз жа прыбралі». Левановіч не дае яму гэтага зрабіць, выступае з заключным словам: «Няхай жа веДаюць усе свінні — мамантавыя і немамантавыя: калі каторая з іх паспрабуе пакасціць у нашай савецкай навуцы, будзем біць проста па пятачку».
Гарлахвацкі раптам пачынае рагатаць і заяўляе, што ён разыграў калег, бо чытаў даклад не свой, а Тулягі. Левановіч кажа, што ён у курсе, хто з'яўляецца аўтарам «адкрыцця». Заяўляе, што ведае пра шкодніцкую дзейнасць Гарлахвацкага на Украіне.
Нічыпар кліча Цюліка і выкідае праз фортку костку.
Мастацкія асаблівасці
Сатырычная камедыя «Хто смяецца апошнім» з'явілася ў 1939 г. і прынесла Кандрату Крапіву шырокую вядомасць. Драматург стварыў запамінальныя і яркія характары-тыпы — Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, звярнуўся да падзей і канфліктаў рэчаіснасці 30-х гадоў.
П'еса пранізана гуманістычным пафасам. Аўтар заклікае верыць чалавеку, ствараць атмасферу добразычлівасці і павагі. У вырашэнні гэтай праблемы істотная роля належыць Тулягу. Калі б не разуменне з боку Веры, Чарнавуса, Левановіча, калі б не артыкулу «Правде», як выяўленне даверу партыйнага кіраўніцтва да чалавека, наўрад ці перамог бы свой страх Туляга і аказаўся здольным на мужны грамадзянскі ўчынак.
Лсобнымі, але вельмі трапнымі штрыхамі пісьменнік перадаў грамадска-палітычную атмасферу ў краіне. Так, страх Тулягі, што яго прымаюць за дзянікінскага палкоўніка, зусім не беспадстаўны. Тут выявілася не толькі рыса характару персанажа, але пошук так званых класавых ворагаў, падазронасць, недавер, што панавалі ў грамадстве. Туляга баіцца, што не дакажа, кім быў у Варонежы ў гады грамадзянскай вайны — настаўнікам ці палкоўнікам, бо адпаведных дакументаў не мае. Пра тое, што справа можа павярнуцца такім чынам, сведчыць іншая сцэна ў творы. Зёлкін без ніякіх падстаў, нават не чытаўшы яе, называе навуковую працу Чарнавуса шкодніцкай. Доказаў гэтага ў яго не пытаюцца, адваротнае павінен даказваць аўтар кнігі.
Каб зрабіць ворагам Чарнавуса, хапіла таго, што ва ўстанову зайшоў чалавек у форме НКВД. Зразумела, п'еса «Хто смяецца апошнім» — твор камедыйнага жанру, дзе гіпербала— перабольшанне — з'яўляецца частым прыёмам. Аднак тое, што адбываецца вакол вучонага — «Учора лёг спаць як чэсны савецкі грамадзянін, а сягоння ўстаў, бачу — нешта няладнае. Некаторыя знаёмыя не пазнаюць мяне, на другі бок вуліцы пераходзяць, калі сустрэнуцца», — узята пісьменнікам з рэчаіснасці 30-х гадоў.
З вышыні нашага часу кідаецца пэўная спрошчанасць вырашэння канфлікту ў творы: сумленныя прынцыповыя людзі (Левановіч, Вера, Чарнавус, да іх далучаецца і Туляга) выводзяць на чыстую ваду Гарлахвацкага. Пры гэтым значна перабольшаны магчымасці сакратара парткома, які можа «з свайго боку праверыць некаторыя факты», дакопваецца да «кіеўскага следу» Гарлахвацкага і выступае ў заключнай сцэне ў якасці грамадскага абвінаваўцы.
Кандрат Крапіва вымушаны быў аддаць даніну часу, паказаўшы Гарлахвацкага не проста прайдзісветам і авантурыстам, а шкоднікам (ён спрабаваў «разлажыць на Украіне адзін наркамат»). У сувязі з гэтым канфлікт п'есы аказаўся прывязаным да афіцыйнай ідэалогіі свайго часу: паколькі ўсюды могуць дзейнічаць замаскіраваныя ворагі, трэба класавая пільнасць.
Разам з тым нельга не заўважыць, што «варожая дзейнасць» Гарлахвацкага абмінаецца, не яна цікавіць пісьменніка. Гарлахвацкі выкрываецца ў творы як прайдзісвет, прыстасаванец, а не як злосны вораг савецкай улады. На падставе навуковых распрацовак Чарнавуса дзяржплан праекціруе будаўніцтва новых заводаў. Скампраментаваўшы вучонага, абвінаваціўшы яго ў шкодніцтве, Гарлахвацкі тым самым тармазіў развіццё эканомікі рэспублікі. Аднак пра гэта «вораг» нават не згадвае, яму трэба «прыбраць да рук» ці хоць бы нейтралізаваць Чарнавуса, каб той не раскрытыкаваў яго даклад.
П'еса заканчваецца не арыштам Гарлахвацкага, а яго маральным крахам. Усе разыходзяцца. Гарлахвацкі застаецца ў кабінеце, «стаіць... утаропіўшыся ў злашчасную костку». Нічыпар кідае костку праз фортку сабаку са словамі: «На табе тваё дабро назад!.. Праз цябе толькі непрыемнасці чалавеку! (Хітра падміргвае цёці Каці, і абое выходзяць.)»
Гарлахвацкі лоўка прыстасоўваецца да грамадска-палітычных абставін часу, прымушае іх працаваць на сябе. Ахвярамі яго круцельства становяцца сапраўдныя вучоныя, сумленныя людзі. Чарнавус таксама ахвяра, ён, як і Туляга, не можа супрацьстаяць Гарлахвацкаму, бо «гэта ж трэба кінуць працу і заняцца гэтымі бруднымі плёткамі, траціць час, трапаць нервы». Варта адзначыць, што, «прыручаючы Чарнавуса», Гарлахвацкі дзейнічае больш тонка. Калі ў дачыненні да Тулягі ім выкарыстоўваецца грубы шантаж, то гэтага вучонага ён імкнецца скампраментаваць у вачах іншых, сам жа да апошняй хвіліны разыгрывае перад Чарнавусам ролю клапатлівага кіраўніка і заступніка.
«Зблытаць карты, што свой свайго не пазнае», Гарлахвацкаму дапамагае Зёлкін. Гэта яго багатая фантазія плеткара і паклёпніка нараджае «справу» Чарнавуса. Гарлахвацкі шырока карыстаецца «паслугамі» Зёлкіна, і пры гэтым зусім не паважае малодшага навуковага супрацоўніка, не хаваючы ад яго сваіх адносін:
Зёлкін (уваходзіць). Аляксандр Пятровіч, навіна!
Гарлахвацкі. Плётка ці праўда — прызнавайцеся.
Зёлкін . За каго вы мяне лічыце ?
Гарлахвацкі. За Зёлкіна.
Зёлкін . Мне гэта нават крыўдна.
Кандрат Крапіва па-майстэрску выкарыстаў прыёмы і сродкі сатырычнага ўзнаўлення жыцця. Драматург шырока звяртаўся да падтэксту (ён прысутнічае ў рэпліках і заключным слове Левановіча ў другой карціне трэцяга акта; згадваючы мамантавую свінню і свінтуса грандыёзуса, партыйны сакратар гаворыць пра Гарлахвацкага), да іроніі, напрыклад, ацэнка Тулягам Гарлахвацкага ў першай карціне трэцяга акта, рэпліка Нічыпара ў заключнай сцэне і інш), да самахарактарыстык герояў (самараскрываецца ў п'есе Гарлахвацкі), да сітуацыі-непаразумення (выступленне Нічыпара пры абмеркаванні даклада) і г. д.
Брама неўміручасці, в сокращении. Краткое содержание.
Все произведения в сокращении этого автора
Дзеючыя асобы:
Барыс Пятровіч Дабрыян — герантолаг.
Уладзімір Фёдаравіч Абадоўскі — генетык.
Павел Антонавіч Бабровіч — эканаміст.
Клаўдзія Пятроўна Кудрыцкая — медык.
Аляксандр Паўлавіч Варакса — гуманітарнік.
Іван Кірылавіч Змітрук — фізік.
Кузьма Захаравіч Адамейка — пажылы кандыдат навук.
Генка — малодшы навуковы супрацоўнік.
Наташа — малодшы навуковы супрацоўнік.
Марына Сяргееўна— жонка Дабрыяна.
Мякішава — прафсаюзны работнік.
Сідаровіч — рабочы, ударнік камуністычнай працы.
Алена Максімаўна— калгасніца-пенсіянерка.
Дажывалаў — пенсіянер з ваенных.
Караўкін — гаспадарнік.
Васіль Дарафеевіч Торгала — нехта з былых.
Аўдоцця Сцяпанаўна Застрамілава — яго знаёмая.
Антаніна Васільеўна — сакратарка Дабрыяна.
Скараспей.
Гары Болдвін — карэспандэнт.
Шусцік — шафёр-лявак.
Васюк.
Адзін з чаргі.
«Банкір».
Антон Іванавіч.
«Мадам».
«Ён» і «Яна».
Карціна першая
(Лабараторыя Дабрыяна)
Дабрыян паведамляе «добрым людзям», што з-за любові да іх адкрыў закон неўміручасці, пра што чалавецтва марыла на працягу ўсяго свайго існавання. Тлумачыць, што дамогся гэтага, зразумеўшы механізм старэння арганізма.
Вучоныя розных спецыяльнасцей абмяркоўваюць вынікі адкрыцця. Абадоўскі, генетык, лічыць, што чалавечы род перастане абнаўляцца: «Будуць жыць старыя малпы са сваімі старымі поглядамі, звычкамі, забабонамі, ды яшчэ будуць пладзіць падобных да сябе». Бабровіч, эканаміст, выказвае трывогу, што вельмі хутка неўміручае грамадства адчуе недахоп ежы, адзення. Гуманітарнік Варакса бачыць праблемы маральна-этычнага плану, бо неўміручымі стануць толькі тыя людзі, у арганізме якіх не пачаўся незваротны працэс. Кудрыцкая гаворыць пра новую грамадскую мараль, да якой звернуцца неўміручыя.
Вучоныя прыходзяць да высновы, што неўміручасці на ўсіх не хопіць, трэба стварыць Камітэт. Дабрыян прызначаецца яго старшынёй, бо «сам заварыў неўміручую кашу».
Карціна другая
(Кватэра Дабрыяна)
Марына Сяргееўна адказвае на бясконцыя званкі. Званкі не давалі спакою і ноччу.
Марына Сяргееўна пытаецца, што будзе, калі надаесць несмяротнасць. Згадвае загінуўшага адзінага сына. Яна ўвесь час жыве з віной, што пабаялася некалі больш раджаць, а цяпер зрабіць гэта позна.
Прыходзіць Наташа і, застаўшыся ўдваіх з Дабрыянам, прапануе сябе ў «якасці вечнага спадарожніка». Яна не спяшаецца: калі наперадзе несмяротнасць, то можна пачакаць, пакуль памрэ Марына Сяргееўна. Дабрыян не згаджаецца. Наташа патрабуе ад вучонага неўміручасці, той адказвае, што не раздае яе па знаёмству.
Марына Сяргееўна паведамляе, што ля пад'езда сабраўся народ.
У кватэру прарываецца Караўкін, грэбліва тлумачыць: тыя, што стаяць, «баяцца, каб не спазніцца. Думаюць, што неўміручасць тут ужо ў пакеціках раздаюць. Па паўкіло на рыла». Караўкін абяцае карміць неўміручае грамадства, бо з'яўляецца загадчыкам базы. Просіць у Дабрыяна неўміручасці для сябе, сваіх родзічаў і знаёмых. Раззлаваны Дабрыян пасылае яго «к чортавай мацеры».
Карціна трэцяя
(Невялікая пляцоўка ў горадзе. Справа — будынак паліклінікі. У чарзе людзі з бутэлечкамі, слоікамі, каробкамі)
Голас з рэпрадуктара паведамляе, якія даведкі і аналізы павінны прадставіць тыя, хто дабіваецца неўміручасці.
Шусцік пазнае ў чарзе знаёмых яму махляроў і злодзеяў, «Банкіра», Антона Іванавіча, тыя вымушаны адысці, Васюк прадае мачу для аналізу.
Застрамілава і Торгала дамаўляюцца аб сустрэчы неўміручымі. «Калі і падвядзе якая залоза, дык па старому знаёмству за мяне яшчэ ёсць каму закінуць слова. Запісачку дадуць», — гаворыць Торгала. Торгала купляе ў Васюка мачу, бо ў сваёй колер не той.
Карціна чацвёртая
Антаніна Васільеўна і Генка прыгадваюць знаёмыя пары, якіх падзяліла неўміручасць. Сакратарка гаворыць, што па дарозе на працу Дабрыяна «ўміручыя апанавалі... Прыйшоў засопшыся, гальштук на баку, гузікі ў пінжаку павырываны. Ледзь жывы вырваўся».
Наташа паведамляе Генку, што таксам а не трапіла ў неўміручыя. Генка прапануе ёй выйсці за яго замуж. «...Народзім кучу дзяцей, дзеці —- кучу ўнукаў, унукі — кучу праўнукаў — вось табе і неўміручасць». Наташа пагражае выпусціць неўміручага пацука, на якім ставіліся доследы. Генка палохаецца: «Герастрат нейкі там храм спаліў, дык і то цэлыя вякі яго праклінаюць, а ты хочаш усё чалавецтва скарміць пацукам».
У кабінеце Дабрыяна Дажывалаў, Караўкін, Торгала, Застрамілава. Хочуць ведаць рашэнне Камітэта. Антаніна Васільеўна прыносіць карткі. Дабрыян чытае ў іх, што Застрамілава паклёпнічала на сумленных людзей, Дажывалаў звольнены за... у Торгалы мача конская. Прэтэндэнты на неўміручасць пакідаюць кабінет незадаволеныя, што «раскапалі ўсю паднаготную». Прапануюць Наташы знішчыць неўміручага пацука: «Калі не мне, дык і нікому».
У кабінет Дабрыяна заходзяць прафсаюзны работнік Мякішава і ўдарнік камуністычнай працы Сідаровіч. Віншуюць вучонага з вялікім адкрыццём і расказваюць, што цудоўных людзей «вымушаны... дзяліць на вартых і нявартых». Сідаровіч адмаўляецца ад неўміручасці: «Жыў я спакойна, працаваў, людзі мяне паважалі, і ніхто на мяне крыва не глядзеў. Буду я лепш зноў такім, як быў. I дзяцей прытулю, як раней, і жонка не будзе глядзець як на марсіяніна».
Успамінае былое сяброўства з Дабрыянам Скараспей, які раней яго не пазнаваў, адварочваўся пры сустрэчы ў другі бок. Страшэнна абражаны словамі Дабрыяна, што яго асабістая справа ўладзіцца ў агульным парадку.
Антаніна Васільеўна безвынікова спрабуе не пусціць у кабінет карэспандэнта Гары Болдвіна. Болдвін прапаноўвае Дабрыяну прадаць сваё адкрыццё. У іх бы ўсё было па Дарвіну: «Натуральны адбор: дужы выжывай, слабы памірай». Дабрыян не прымае прапанову.
Услед за карэспандэнтам прыходзіць калгасніца з просьбай зрабіць несмяротнай яе кароўку, бо «вельмі ўжо удалая». Пачуўшы адмову, заяўляе: «Прыйдзецца скардзіцца, заяву пісаць... Правіцельству. Яно разбярэцца, што ў гаспадарцы больш патрэбна — каровы ці пацукі».
Наташа гаворыць Дабрыяну, што хоча яго выратавааць. Зняць усе праблемы. Дабрыян занепакоены.
У кабінет заходзяць вучоныя. Варакса гаворыць, што «быў у розных калектывах і пераканаўся: тое, што мы прапанавалі, — несправядліва, амаральна... Бар'ер гэты прайшоў па гарадах і вёсках, па калектывах і сем'ях, падзяліў бацькоў з дзецьмі, мужоў з жонкамі, парэзаў сувязі сяброўства і кахання». Абадоўскі заклікае не забіваць смерць: «Усё жывое памірае, і ўсё аднаўляецца для новага жыцця... Смерць — гэта неабходная ўмова вечнага абнаўлення... Няхай яна жыве». Усе ўражаны словамі Абадоўскага, не прымаюць іх.
Заходзіць Наташа і кладзе на стол нежывога пацука. Гаворыць, што ўвесьчас мяняла пацукоў: адзін здохне, на яго месца садзіла другога.
Вучоныя з палёгкай уздыхаюць, хоць ім крыху шкада «залатой мары». Дабрыян сядзіць, абхапіўшы галаву рукамі.
Калі ўсе пакідаюць кабінет, Наташа паказвае Дабрыяну здаровага, жывога пацука.
Дабрыян. Што людзі скажуць? Невук. Шарлатан. Ёлупень, якога абдурыла нікчэмная дзяўчынка, якой напляваць на навуку і мой аўтарытэт.
Наташа. А навукай мы будзем займацца і далей. Спакойна, без нервознасці. Я гатова прапанаваць сябе... Не бойцеся, не ў якасці вашай вечнай спадарожніцы, а ў якасці аб'екта доследаў... Людзі няхай тым часам падумаюць, што рабіць з неўміручасцю.
Мастацкія асаблівасці
«Брама неўміручасці» названа аўтарам фантастычнай камедыяй. Раскрываючы норавы сучаснага грамадства, Кандрат Крапіва высвеціў іх ідэяй неўміручасці. Ён па-мастацку спалучыў у творы рэалістычнае ўзнаўленне жыцця з фантастычным навуковым адкрыццём.
Сатырычны смех драматурга скіраваны супраць такіх, як Караўкін, Дажывалаў, Торгала, Застрамілава — даставалаў, злодзеяў, двурушнікаў, паклёпнікаў. Няблага ўладкаваўшыся ў свеце смяротных, яны ўпэўнены, што маюць права на неўміручасць. Пра іх нязводнасць, талент ужывацца ў любую сітуацыю пісьменнік гаворыць вуснамі Дабрыяна: «Бачылі неўміручых? Стараешся для добрых людзей, а тут усякая брыдота лезе. I, чаго добрага, пралезе яшчэ... Антона Фёдаравіча падключаць, яшчэ каго-небудзь».
У «Браме неўміручасці» Кандрат Крапіва не стварыў такіх яркіх адметных характараў, як у папярэдніх камедыях «Хто смяецца апошнім» і «Мілы чалавек». Твор выклікае цікавасць іншым — узнятымі маральна-этычнымі і філасофскімі праблемамі. Драматург папярэджваў пра непрадбачаныя вынікі навуковых адкрыццяў, адказнасць вучоных перад чалавекам і чалавечай цывілізацыяй.
Білет 31. Заходнебел. Літ. 1920-1930гг.твлрчасць м танка, м васілька, м машары, п пестрака.
М танк
Лірыка, в сокращении. Краткое содержание.
Все произведения в сокращении этого автора
Лірыка
Люцыян Таполя
Каля сямідзесяці гадоў гучаў ў беларускай паэзіі голас Максіма Танка. Паэт пакінуў нашчадкам вялікую, мудрую, павучальную спадчыну, творчыя абсягі якой надзвычай шырокія. Але «песня песняў» паэта — пра радзіму, якая ўвайшла ў творчасць з першых яго радкоў. Ствараючы вобраз радзімы, Максім Танк гаварыў пра яе гісторыю і паданні, яе маляўнічыя краявіды, стагоддзі працы, мар і спадзяванняў, пра яе шчыры сумленны народ, яе спеўную мілагучную мову. Усё гэта паэту не аднойчы даводзілася абараняць.
Так, адзін з ранніх вершаў «Калі няма на свеце маёй мовы...» (1931) быў напісаны ў сувязі з выказваннем тагачаснага польскага міністра асветы, што праз дзесяць год у Польшчы (да верасня 1939 г. часткай Польшчы з'яўлялася Заходняя Беларусь) нават са свечкамі не знойдзеце ніводнага беларуса. Такія адносіны да беларускай мовы і яе носьбіта, народа, былі досыць распаўсюджанай з'явай. Паэт узяў эпіграфам да верша радок з нейкай рэакцыйнай газеты пачатку 30-х гадоў. Заяўляючы, што «Няма ніякіх беларусаў і іх мовы», аўтар радка пайшоў яшчэ далей за міністра пана Скульскага. У творы выявіўся характэрны для Танка іранічна-ацэначны падыход да з'явы, у ім гучыць не проста непагадненне, абурэнне, а знішчальны смех:
Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога, —
Дык для каго будуеце, панове,
Канцлагеры, катоўні і астрогі?
Супроць каго рыхтуеце расправы
I шыбеніцы ўзносіце пад хмары,
Штодня арганізуеце аблавы
I ўсіх арганізуеце жандараў?..
Сваю зямлю і мову абараняў народ (у баку ад змагання не застаўся, вядома, і паэт) у гады Вялікай Айчыннай вайны. Першая страфа верша «Родная мова», напісанага ў самы пік ваеннага змагання, у 1943 г., гучыць светлым, радасным гімнам неўміручаму роднаму слову:
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, —
Ты выткана, дзіўная родная мова.
У заключнай страфе родная мова сімвалізуе перамогу, адраджэнне знявечанай вайной зямлі. Паэт верыць, што яна не толькі не загіне, не скарыцца чужынцу, але зноў прашуміць вясновым дажджом, зазвініць у кожнай хаце, усміхнецца вуснамі дзіцяці.
Сустрэча з жывым народным словам для Танка заўсёды была прыемнай падзеяй. 3 «вандроўкай праз сёлы, праз край шырокі, вясёлы» не маглі зраўняцца падарожжы «ў любыя Таўрыды», у самыя экзатычныя краіны. Бо гэта вандроўка не проста ў дарагое, блізкае з дзяцінства, а, як піша паэт, — у невядомае, неадкрытае:
О, колькі яшчэ не адкрыта
Адценняў у ёй і блакіту,
Патрэбных народу, паэтам,
Каштоўнай руды, самацветаў!
(«Я гэта люблю падарожжа...» 1956)
У «Дзённіках» сустракаем Танкаў запавет самому сабе: «не быць пустазеллем на сваёй зямлі», гэта значыць, шчыра і аддана любіць яе і служыць ёй, любіць родную мову, народ, сярод якога нарадзіўся. Родная зямля для паэта была «хлебам надзённым», гэта значыць — самым дарагім, самым неабходным у жыцці. Яна — лес і жыццё паэта. Таму ў вершы «Мой хлеб надзённы» (1957) Максім Танк гаворыць:
Часамі ён горкі ад пылу быў,
Часамі салёны ад поту быў,
Часамі гарачы ад пораху быў,
Але і салодкі ад дружбы быў .
Мой хлеб надзённы.
Іншы хлеб — другая Радзіма, другая зямля паэту не патрэбны.
I не кладзіце мне хлеб другі
У кайстру, калі я ў дарогу іду,
На стол, калі я бяседу вяду,
На сэрца, калі на ім рукі складу, —
такімі радкамі заканчваецца твор.
«Прынцыповая навізна лірычнай паэзіі Танка заключалася ў тым, што ён увёў новага героя — прафесійнага рэвалюцыянера, камуніста і здолеў напоўніць гэты вобраз большым чалавечым зместам, чым яго папярэднікі і сучаснікі», — гаворыць У. Калеснік пра давераснёўскі этап творчасці паэта. Такога героя сустракаем у вершах «Спатканне», «Песня кулікоў», «Паслухайце, вясна ідзе...» і інш.
Малады вязень выглянуў ранкам у акно і ўбачыў незвычайнае: куст бэзу
Расцвіў, агнём гарыць,
Такім пахучым, мяккім, сінім;
На дрот калючы, на муры,
Як хустку, полымя ўскінуў.
Вясна, квітнеючы бэз выступаюць у творы сімвалам непадуладнай кратам і варце волі. «З вінтоўкай стражнік ноч і дзень пільнуе куст пахучы бэзу», аднак ён усё роўна цвіце. На фоне пахмурых турэмных сцен яго вясновая краса яркая, кідкая, яна як выклік тым, хто хоча знішчыць мары аб свабодзе, запалохаць змагароў. У вязняў «ад слёз сінелі вочы бэзам» — паэт не баіцца паказаць іх расчуленасць, узрушанасць. Але верш заканчваецца суровай, мужнай нотай: «I недзе хруснула ў худых руках іржавае жалеза».
Верш «На пероне» (1938) таксама напісаны М. Танкам у «давераснёўскі» перыяд і ўзнаўляе рэаліі заходнебеларускага жыцця. Пачынаецца ён апісаннем гарадскога (віленскага) перона: «Гудкі і калёс перазвон, — // Памалу цягнік пад'язджае. // Абмыла вячэрні перон У/ I песня, і мова чужая». Паэт нібыта глядзіць на родную зямлю вачыма прыехаўшых чужынцаў:
I ўсё іх дзівіла у нас:
I беднасць зямлі,
I багацце,
Палёў хараство,
I вясна,
I нашы лазовыя лапці.
Яго ж вочы, яго душа бачаць іншае, што не заўважаецца гасцямі:
На захад ідуць цягнікі —
Лён,
Жыта,
Сасна і бяроза...
Ён бачыць «чужую бацькаўшчыну», багацці якой не належаць народу, а вывозяцца чужынцамі-гаспадарамі.
«На пероне» па форме — верш-замалёўка. Аднак спакойная інтанацыя твора хавае ў сабе шчымлівы боль паэта-патрыёта за заняволеную радзіму.
Любоў да сваёй зямлі, мовы, да нялёгкай сялянскай працы Максім Танк атрымаў ў спадчыну ад родных і блізкіх людзей. Не аднойчы паэт звяртаўся да іх вобразаў у творах, з павагай і захапленнем расказваючы прабабку Улляну, дзеда Хведара, дзядзькоў Фадзея- і Ціхана, пра маці і бацьку. Талент мастака свае, асабістае рабіў тыповым, агульнапазнавальным. Так, у вершы «Рукі маці» (1951) паўстае вобраз беларускай жанчыны, сялянкі. Верш уражвае, як адзначае У. Калеснік, «буйнай метафарычнасцю, якая ўласціва лепшым давераснёўскім творам паэта, і здзіўляючай прастатой, яснасцю, даходлівасцю... Зямля і неба цалавалі гэтыя рукі — пяшчотнымі вуснамі, каласамі, спякотай, вятрамі, дажджамі... Верш задуманы і выкананы як вялікая сінекдаха: біяграфія рук з'яўляецца біяграфіяй чалавека... Наймацнейшы акцэнт перанесены ў канец верша:
Толькі заўсёды,
Як мы зберымося дамоў
I на стол пакладзе рукі маці,
Быццам ад сонца, ад іх пасвятляе ў хаце
І ў сэрцы».
Паэзія Максіма Танка цесна злучана з зямлёй, з першаасновамі сялянскага жыцця. Святымі для паэта былі спрацаваныя рукі селяніна («Рукімаці», «Мыццё бабкі Улляны»), стол, ручнік, бохан хлеба. Лірычны герой верша «Перапіска з зямлёй» атрымаў адказ толькі на адзін ліст — «напісаны плугам». Зямля адказала хлебным караваем. Іншыя пісьмы, што пісаліся пяром паэта, «смыкамі ўсіх скрыпак», «якарамі і мачтамі караблёў», «штыком і сапёрнай лапатай» і г. д., зямля пакінула без адказу. З гэтага, вядома, не вынікае, што пісьменнік лічыць нявартымі ўсе роды дзейнасці чалавека, акрамя хлебаробства, сярод якіх згадваецца і абарона айчыны ад ворага. У творы Максім Танк гаворыць пра ўзаемаадносіны чалавека з зямлёй, а зямлі, каб яна каласілася збожжам, радавала ўраджаем, патрэбны дбайныя, гаспадарскія, сялянскія рукі.
З першых крокаў у літаратуры Танк дбаў як пра змест, так і пра форму твора, прывучваючы чытача да складаных асацыятыўных вобразаў, да вершаў, у якіх адсутнічаюць традыцыйныя рыфма і рытміка. Максім Танк з'яўляецца адным з самых паслядоўных прыхільнікаў верлібра (свабоднага верша) у нацыянальнай паэзіі. Верлібрам напісаны «Рукі маці», «Мыццё бабкі Улляны», «Перапіска з зямлёй» (1964), «Гравюры Скарыны» (1988), «Просьба аб дараванні» (1988) і многія іншыя вершы. Роздумна-элегічны, з заглыбленнем у быццё, багата насычаны самым! розным! паэтычнымі сродкамі верлібр Максіма Танка безумоўны набытак сучаснай беларускай паэзіі.
Гаворачы пра гравюры Францыска Скарыны, у невялікім па памеру творы паэт змог змясціць і драматычны лёс першадрукара, і яго любоў да роднай зямлі, гуманізм, і розныя адносіны да Скарынавай спадчыны на працягу стагоддзяў, і значэнне яго дзейнасці для сучаснага грамадства, і ідэю нацыянальнага адраджэння:
Гравюры Скарыны!
Ён выразаў іх
На спаконвечным
Дрэве гісторыі
Свайго народа,
Хоць мог бы падабраць
I больш падатлівы,
I больш удзячны
Матэрыял.
I выразаў ён іх
Не штыхелем-разцом,
А промнем сонца.
Промнем сваёй веры
I любові да народа.
Таму штрых кожны
Быў такі глыбокі,
Што ні агонь,
Ні забыццё,
Ні ворагі,
Ні час
Гравюраў гэтых
Знішчыць
Не змаглі.
I сёння
Нейкая чароўная
Жыве ў іх сіла,
Якая сляпым
Вяртае зрок,
Глухім — іх слых,
Няпомнячым — іх памяць,
А без'языкім — мову.
(«Гравюры Скарыны»)
Некаторыя даследчыкі літаратуры верлібр называюць вершаванай прозай, лічаць, што такая форма, у параўнанні з паэтычнай, больш натуральна і арганічна перадае жыццё. Думаецца, слушнасць такіх разважанняў пацвярджаюць вершы М. Танка «Акамянелыя волаты», «Працягласць дня і ночы» (творы ўвайшлі ў кнігу «Збор калосся», 1989).
На нашай зямлі параскідана шмат вялікіх і малых камянёў. Некаторыя з іх лічацца незвычайнымі, надзеленымі добрай ці злой сілай. Такім камням пакланяліся нашы продкі, народная фантазія стварала легенды і паданні. М. Танк у вершы «Акамянелыя волаты» аправяргае навуковае, далёкае ад паэзіі, тлумачэнне паходжання камянёў.
Зусім не
Нейкі там
Скандынаўскі ляднік
Зямлю нашу
Сваімі валунамі
Засеяў.
Гэта — акамянелыя
Волаты спяць,
Што свой край баранілі.
Ён называе «камяні Глеба, Рагнеды, Адама, Кастуся, Багушэвіча...»
У гэтым вершы мала тропаў, адсутнічае рыфма і рытм у традыцыйным яго разуменні (як чаргаванне націскных і ненаціскных складоў). Твор быццам сапраўды напісаны той мовай, на якой звычайна гаворыць чалавек. Разам з тым з'ява рэчаіснасці паэтызуецца, ёй надаецца высокі сэнс.
Многімі вершамі М. Танк засведчыў уменне бачыць незвычайнае — прыгожае, значнае — у звычайным, будзённым. Таму і не прымае ён дом паэта з «такім бетонным ганкам», «глухімі сценамі», «непрамакаемай страхой», «шчыльна зашклёнымі вокнамі», «дзвярэй з засовамі» і «такога высокага парога». Аўтар верша «Паказваюць дом паэта...» даводзіць, што знешняе (як жыў творца) не выяўляе сутнасць (чым жыў).
Бо як бы да яго
Маглі ўсе залятаць вятры,
Усе птушкі, зоры,
Заходзіць усе дрэвы,
Кветкі, людзі,
3 якімі ён дружыў, —
ставіцца пытанне.
Сваімі творамі М. Танк імкнуўся навучыць нас бачыць у жыцці прыгожае, узвышанае. Сам ён быў вялікім творцам і вялікім адкрывальнікам таямніц, багацця, эстэтычнай напоўненасці з'яў, прадметаў роднага беларускага свету.
Люцыян Таполя, в сокращении. Краткое содержание.
Все произведения в сокращении этого автора
Лірыка
Люцыян Таполя
Паэма «Люцыян Таполя» (1946) развівае скразную ў беларускай літаратуры праблему народных талентаў. У яе аснове канфлікт народнага ўмельца, разьбяра, з саноўнікам царквы, які па законах феадальнага грамадства вёў нагляд за душамі «паствы», кантраляваў і рэгламентаваў нават мастацкую фантазію, асабіста вырашаючы, што ў ёй ад Бога,а што ад д'ябла. Д'ябальскай штукай выдалася віленскаму біскупу Сямашку мастацкая праўда. Шчыры мастак Люцыян Таполя, робячы навагоднюю батлейку, паказаў Багародзіцу падобнай да вясковай прыгажуні Тэклі, у якую сам разьбяр быў закаханы, а цара Ірада зрабіў падобным да свайго прыгонніка-пана. Мастак слухаў голас сэрца, арыентаваўся напраўду жыцця, шукаў і знайшоў святых і грэшнікаў сярод добрых і паганых людзей. Біскуп жа кіраваўся царкоўнымі догмамі, засланяўся імі ад жыцця, таму і ўбачыў у праўдзівых вобразах мастака блюзнерства і абразу божай вялікасці, парушэнне запаведзяў, свядомы паклёп на ўстаноўлены Богам парадак. Багаслоў загадаў мастаку знішчыць батлейку і пад пагрозай праклёну дзесяць гадоў не браць у рукі разца. Адлік гэтых гадоў належыць да лепшых мясцін паэмы, тут узор гуманістычнага ўспрымання плыні часу:
Дзесяць год!
За гэты тэрмін дрэва
Дзесяць раз убор зялёны зменіць,
Дзесяць пакаленняў салаўіных
Выкалыша на сваіх галінах,
Дзесяць залатых кругоў адложыць,
Як пярсцёнкаў каля сэрцавіны.
Што тады казаць пра чалавека!
Мастак пасівеў і так змяніўся за дзесяць пакутных гадоў, што нават сябры перасталі яго пазнаваць, і (помста жыцця!) крыўдзіцель біскуп Сямашка даручыў непазнанаму Люцыяну Таполі збудаваць не батлейку, а новую сапраўдную святыню.
З гэтага моманту фабула паэмы развіваецца паводле прынцыпу помста жыцця — помста мастака, як у народных казках. Назло саноўнаму артадоксу Люцыян Таполя дазволіў сабе поўную свабоду творчасці, даў выйсце пакутлівай патрэбе справядлівасці. Творчая апантанасць разьбяра падаецца Танкам як самавітае чарадзейства, выбух неспазнаных таямнічых сіл быцця:
Пад яго рукамі,
Бы ад нейкіх чараў,
Ажывала нават нежывое,
Немагчымае рабілася магчымым:
Гнуўся камень,
А з звычайнай цэглы,
Быццам з бронзы,
Паўставалі здані.
Не самой помстай, а творчым і стваральным парывам поўнілася душа мастака, ён хацеў пакінуць людзям запавет, асудзіць уціск над творчасцю. Сілы зла паказаны у вобразах хімер, падобных да паноў і духоўнікаў-езуітаў, «да айца Сямашкі». Усе яны заўзята паўзуць «па душу, па думку чалавека, што як сонца слепіць вочы ім... — чорным сілам пекла». Мастак даняў свайго крыўдзіцеля за жывое:
Дзесяць дзён хварэў Сямашка біскуп
I крычаў, каб прывялі Таполю.
На дзесяты дзень памёр світаннем.
Люцыян Таполя вымушаны быў ўсё ж уцякаць ад жывых прататыпаў сваіх хімер. Ён знік у народзе, і толькі новыя творы, што выплывалі з народных глыбінь, гаварылі пра неўміручасць таленту і мастацкай праўды, якім няма і быць не можа ні канца, ні пачатку...»
Білет 32. Паэма а куляшова “сцяг брыгады”
Сцяг брыгады, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
Сцяг брыгады
Цунамі
Варшаўскі шлях
Алесь Рыбка вымушаны пакінуць родны Мінск. Развітваецца з хатай, з цацкамі сына і дачкі. З усіх хатніх рэчаў, якія «прасілі яго па чарзе, каб забраў іх з сабою», ён узяў толькі лыжку. Сэрца, вочы героя адмаўляюцца верыць У тое, што адбываецца вакол:
З самалётаў не зводжу вачэй
I не веру, — няўжо самалёты? —
Проста з неба ляцяць на дзяцей,
Сеюць смерць кулямёты.
Далёка ад горада Рыбку перастрэў патруль і, праверыўшы дакументы, адпусціў. Алесь стаў салдатам, камісар Зарудны даручыў яму ахоўваць сцяг брыгады. Брыгада трапіла ў акружэнне.
Асядлала брыгада шашу
I засела ў мястэчку...
Хоць хацеў бы я, не апішу
Бой за ўзгорак, за рэчку.
Не апішаш, бо слоў будзе мала
Для гэткага бою, —
Як бамбіць налятала
Пасем самалётаў на хвою...
Як патронаў у нашых байцоў,
Як снарадаў не стала.
Алесь Рыбка, сарваўшы сцяг з дрэўка, выбег на вуліцу. Вакол мёртвыя байцы, бой сціх, толькі рвуцца снарады. У баку ад гарматы Рыбка ўбачыў нерухомага акрываўленага Заруднага. Камісар жывы, жывы таксама і наводчык. З усёй брыгады ацалелі толькі яны.
Безназоўны ручай прывёў акружэнцаў у леснічоўку. Камісар пачаў апраўляцца ад ранення.
З камісарам у нас
Пры сустрэчах маўклівая змова:
Аб брыгадзе ўвесь час
Між сабой не гаворым ні слова.
Аднойчы Зарудны спытаў пра сцяг, а ўбачыўшы яго, загадаў збірацца ў дарогу. Леснічыха знайшла кожнаму цывільнае адзенне. Але камісару зноў стала блага і адыход на некалькі дзён адклалі.
З чужымі дакументамі акружэнцы ідуць па занятай ворагам зямлі. Заходзяць у вёску, дзе чутны гоман і крыкі. Тут «ладзіць... вяселле Мядзведскі — прыслугач нямецкі». Пагражаючы, што выдасць брата-камуніста, ён прымушае дзяўчыну выйсці за яго замуж.
На вяселлі іграць гарманіст
Не згадзіўся, і вёска
Аб'явіла таксама байкот —
Пуста ў хаце.
Мядзведскі ўзрадаваўся нечаканым гасцям, запрашае за стол, хваліцца, што Салаўкі яго вывелі ў людзі.
I выходзіць на хату Смірноў,
Наш таварыш Зарудны:
Ты, — гаворыць, — не ў людзі пайшоў,
А ў іуды...
Грымнуў стрэл, якога байцы не чакалі, нехта выстраліў у здрадніка з натоўпу.
Новым месцам адпачынку стала хата вясёлай кабеты Лізаветы. Жанчына паведамляе Рыбку, што немцы ўжо дайшлі да Урала, упрошвае яго застацца («Будзе люба нам жыць і ў горы, будуць ціха свяціць нам зоры...»). Але раніцай Рыбка і яго таварышы пакідаюць Лізавеціну хату.
Не вытрымаў няпэўнасці Ворчык:
Можа, войска няма,
Можа, праўду ўдава мне казала…
Можа, марна ідзём праз чуму —
Не патрэбны нікому?
Рыбка, Зарудны, Ворчык праводзяць тры дні ў лесе каля прыёмніка. Слухаюць голас Левітана, спаць кладуцца пад гукі «Інтэрнацыянала». Але прыёмнік даносіць і «лязгат гусеніц», фашысцкія маршы і песні. Развітацца з лясным шалашом, прыспешвае Ворчык.
— Што сядзім, камісар палкавы?
— Крыкнуў Ворчык. — Даволі!
— Будзем гэтак сядзець, то Масквы
— Не пабачым ніколі.
Мікіта Ворчык зноў занудзіўся, таварышы здагадваюцца чаму — недалёка бацькоўскі дом. Ноччу Ворчык пакінуў Заруднага і Рыбку, прыхапіў пры гэтым ватоўку з зашытым у ёй сцягам. Байцы не могуць зразумець, дзеля чаго яму спатрэбіўся сцяг. Яны ідуць у вёску, да бацькоў Мікіты.
Дзверы адчыніў сам Ворчык. Ён расказвае таварышам, як страціў надзею выйсці з акружэння, як «абрыдла сонца, жыццё», засталося спадзяванне, што, можа, забудзецца аб бядзе ў сям'і. Аднак, калі Мікіта вярнуўся дамоў, жонкі ў жывых не было. Яна павесілася, не вытрымаўшы дамаганняў нямецкага афіцэра. У запісцы прасіла Мікіту ад-помсціць. Пра сцяг, што быў зашыты ў ватоўцы, Ворчык забыўся.
Бацьку і маці Ворчыка Зарудны і Рыбка нічога не сказам («Хай не знаюць яны ў бядзе аб злачынстве сына»). Сын таксама не трывожыў родных, навек пакідаючы хату.
Ён магілу капае сам,
Сам сабе, на лясной паляне,
Мы чакаем...
Пішам мы смяротны прысуд
Ад імя брыгады...
Нам здаецца: не лес вакол
Тут стаіць у суровым маўчанні,
А байцы з батальёнаў і рот...
Асудзіць патрабуюць яны
Чалавека без веры,
Уцякаўшага ад вайны, .
Да вышэйшае меры...
Дарога вывела да родных мясцін Алеся Рыбкі, «сэрца б'ецца, рвецца дамоў, рвецца глянуць на сына, дачку». Уяўленне Рыбкі малюе сустрэчу з самымі блізкімі людзьмі:
...Гасцінца я для дзяцей
Не прынёс, як прыносіў даўней.
Я ад кожнага вока прынёс
Родным дзецям па жмені слёз...
Рыбка не хоча прыйсці ў дом «нікчэмным, слабым жабраком», ён «сонца ў дом прынясе на штыку», прыйдзе як вызваліцель, як бацька.
У родных ваколіцах Рыбку не пазнаюць, ён чужы для сваіх крыніц і ляснога ручая. На лясной палянцы акружэнцы сустракаюць бежанцаў, якія не паспелі «уцячы на ўсход». Рыбка бачыць сына, гукае яго. Васілёк, не пазнаўшы бацьку, гаворыць пра кавалачак хлеба. Рыбка і Зарудны аддаюць хлопчыку «паўбуханкі, НЗ», усё, што ў іх засталося.
«Сёмы дзень лістапада» Алесь Рыбка сустракае ў бліндажы.
Больш чым год мінуў з тае даты, —
I са сцягам былым да сяла,
Франтавыя прысады Абудзіўшы,
Брыгада ішла.
Мастацкія асаблівасці
Паэма «Сцяг брыгады» напісана ў форме дзённіка яе галоўнага персанажа Алеся Рыбкі. Абраная форма дазваляла А. Куляшову спыняцца на асобных эпізодах, даваць іх у пераказе, стварала адчуванне непасрэднай і жывой I плыні падзей. Свой «вандроўны дзённік» Рыбка пачынае з апісання першых дзён вайны, з развітання з родным горадам, хатай, хатнімі рэчамі. У творы «ажываюць», пачынаюць гаварыць цацкі дачкі і сына. Попел спаленай вуліцы, дзе ён жыў, стукае ў сэрца і патрабуе помсты. Пачатак вайны такі нечаканы і жахлівы, што ўсё, што адбываецца, здаецца герою прывідным, немагчымым: «Што мяне палявыя дарогі вядуць — я не веру, што па іх мае босыя ногі ідуць — я не веру...»
Гэтая частка паэмы, напоўненая выключным драматызмам і трагедыйнасцю, створана на аснове асабіста перажытага. З пачаткам вайны А. Куляшоў прыехаў у Мінск, але сям'і сваёй тут ужо не застаў. Пакінуўшы ахоплены полымем горад, падаўся бежанскімі дарогамі шукаць ваенкамат. Больш года пісьменнік насіў паэму ў сабе, пачаў працаваць над ёю ў верасні 1942 г., а праз месяц «Сцяг брыгады» быў закончаны. Стварэнню вобраза Заруднага дапамагло знаёмства А. Куляшова з членам Ваеннага савета 11-й арміі камісарам I. Зуевым. «Сустрэча з гэтым разумным, яркім чалавекам, які валодаў нейкай дзіўнай якасці прыцягваць да сябе людзей, запала мне, як гавораць, у душу...Я не пісаў[партрэт Зуева, аднак сустрэча з ім не магла прайсці бясследна, яна працавала на вобраз Заруднага», —згадваў у сярэдзіне 70-х гадоў А. Куляшоў.
Асноўная праблема твора — сцвярджэнне вернасці воіна свайму абавязку перад радзімай. Менавіта на вернасць праходзяць праверку героі паэмы, сімвалам яе з'яўляецца вынесены з бою і з акружэння сцяг брыгады. Вырашаецца гэта праблема па-мастацку, праз паказ карцін народнага жыцця, раскрыццё складаных адчуванняў і перажыванняў герояў. Пашыраюць, узбагачаюць рамкі паэмнага дзеяння раздзел пра жыццё ў леснічоўцы, дзе лечыцца камісар Зарудны, а Рыбка і Ворчык дапамагаюць гаспадару ўправіцца з сенакосам, песня жней, сустрэча галоўнага героя з роднымі мясцінамі і г. д.
Алесь Рыбка, сын земляробчага народа, не можа без душэўнага болю глядзець, як нішчыцца праца селяніна:
Я іду каля жыта.
Пакасілі яго кулямёты,
Усё пакасілі,
А тупыя фашысцкія боты
Яго малацілі.
Танкі гусеніц жорнамі
Жыта пасля памалолі,
Коні потныя, чорныя
Хлеб замясілі на полі.
Кроў была ім дражджамі,
Палілі агнём і жалезам...
Карціна здратаванага жыта набывае сімвалічны сэнс. За ёй паўстае разбуранае мірнае жыццё, асновай якога была стваральная праца. У песні жней зноў узнікае вобраз жыта, ён яшчэ больш трагедызуецца, бо тое, што павінна даваць жыццё (слова жыта сутнасна блізкае слову жыць), становіцца прычынай смерці. Жнучы на замініраваным полі, каб не пакінуць дачушку без хлеба, гінуць маці і бацька, жняя і араты.
Аўтар узнавіў у творы складаную псіхалагічную калізію. На шляху герояў, калі яны выходзяць з акружэння, паўстаў бацькоўскі дом. Ворчык не вытрымаў, пакінуў таварышаў. Сваю віну перад імі ён павялічыў яшчэ тым, што, забыўшыся, прыхапіў з сабой сцяг. Зарудны і Рыбка расстрэльваюць Ворчыка як здрадніка, бо здрадзіў памяці загінуўшых таварышаў.
Сустрэчай з бацькоўскім домам выпрабоўваецца і Алесь Рыбка, аднак ён змог заціснуць свой боль. Аўтар паэмы псіхалагічна матываваў учынкі герояў. Ворчык, пачуўшы ад Лізаветы, што немцы дайшлі да Урала, страціў веру, разгубіўся. Дома чакаў яго яшчэ большы ўдар: жонка павесілася, просячы ў перадсмяротнай запісцы адпомсціць за яе. Маральна знішчаны Мікіта прымае смерць ад рук таварышаў без ніякіх скарг і нараканняў, тым самым прызнаючы сваю віну і справядлівасць пакарання.
Рыбка аказаўся не толькі больш моцны духам і вытрыманы. У гэтым учынку героя таксама выявілася жорсткасць і прамалінейнасць ваеннага часу. Нежаданне Рыбкі прыйсці у свой дом «нікчэмным, слабым жабраком» уражвае, але не пераконвае, бо пабачыць у вайну жывога бацьку і мужа было вялікім падарункам лесу, бо гэтая сустрэча магла быць апошняй.
Прыхаваная палеміка з вырашэннем А. Куляшовым праблемы салдацкага абавязку выявілася ўжо ў гады вайны. У паэме А. Твардоўскага «Васілій Цёркін» байцы не абыходзяць вёску і дом свайго таварыша, сустракаецца з сям'ёй і салдат-акружэнец у наступным вялікім творы рускага пісьменніка «Дом ля дарогі».
Сёння паўстае яшчэ адно пытанне — пра справядлівасць такога пакарання Ворчыка, пра ступень яго віны.
Білет 34. Публіцыстычная скіраванасць паэзіі 2 паловы 20ст.Паэтычная творчасць п панчанкі
Лірыка, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Лірыка
П. Панчанка адзін з самых шчырых, самых «псіхалагічных» сучасных паэтаў, ён валодаў рэдкім дарам вельмі канкрэтна, падрабязна, з увагай да дэталяў расказаць пра сябе і пра час. «Любоў да жыцця — ва ўсіх яго праявах — вось што ў вышэйшай ступені ўласціва П. Панчанку і яго востраадчувальнаму радку», — сцвярджае У. Гніламёдаў.
У 1939 г. малады П. Панчанка напісаў верш «Журавы», адгукнуўшыся ім на пачатак другой сусветнай вайны. Вайна была яшчэ далёка ад парога бацькоўскай хаты, аднак яе злавеснае дыханне паэт адчуваў. У вершы яна своеасаблівым чынам закранае і родную зямлю: туды, «дзе лютуе крывавы бог вайны», ляжыць жураўліны шлях.
Там гнёзды спалены,
Там птушаняты знішчаны,
Смяротны дым плыве над папялішчамі.
Пад залатымі сонечнымі промнямі
Не хочацца і птушкам паміраць,
I будуць доўга галасамі сумнымі
Радзіму жураўліную гукаць.
Удала знойдзены трагічны вобраз жураўлінага выраю, пранікліва-тужлівая інтанацыя, лірызм робяць твор непадуладным прайшоўшым дзесяцігоддзям.
Тое ж тычыцца і вершаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны «Краіна мая», «Кожны з нас прыпасае радзімы куток...», «Герой», «Сінія касачы», «Зварот» і многіх іншых. Паэт у творах збліжаў, ставіў побач самае запаветнае, светлае, мірнае («сінія касачы», «белагрудыя ластаўкі», «блакітны чабор») і страшнае, балючае, народжанае вайной («мёртвы попел», «дух пажарышча горкі»). Вобраз радзімы, а ён галоўны ў вершах гэтага перыяду, набываў канкрэтнасць, звязваўся з чымсьці вельмі дарагім, прыгожым, родным:
Пяць франтоў мяне пылам гарачым абсыпалі,
За вайну перамерана тысячы вёрст.
З успамінамі крочыў пад ветрамі сіплымі
I з надзеяй на студзеньскім холадзе мёрз.
I заўсёды здалёк, праз прасторы вялікія
Усміхаліся мне і дамоў мяне клікалі Сінія касачы.
Нехта бруднымі ботамі, пэўна, іх вытаптаў,
Выбіў градкі, спаліў невысокі паркан.
I не мае аздобы зямля працавітая,
I сумуе па кветках маўклівы туман.
Прыйдзе час — зноў збудуем мы хаты утульныя,
А цяпер — біць дык біць!
I за слёзы матуліны,
I за сінія касачы.
(«Сінія касачы», 1942)
Верш-балада П. Панчанкі «Герой» (1943) выразна выдзяляецца сярод твораў гераічнай тэматыкі сваёй «ачалавечанасцю». Паэт паказвае подзвіг безымяннага ўдзельніка вайны, які ахвяраваў сабой, каб іншыя з боем пайшлі наперад. Ён зрабіў гэта сам, па загаду ўласнага сумлення. Яго таварышам выпала большае ў вайне:
...Ішлі ў атаку,
Гранаты кідалі ў бліндажы,
Калолі фрыцаў, палілі танкі
I сцяг перамогі ўзнімалі ранкам
На заваёваным рубяжы.
Пра гераізм салдата П. Панчанка гаворыць без патэтыкі, напачатку нават крыху будзённа.
Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!
Мы не на пляжы, а на вайне».
I лёг на змяіныя скруткі дроту.
I дзвесце салдацкіх запыленых ботаў
Прайшлі па яго спіне.
Толькі ў апошняй страфе ўводзіцца дэталь, якая сведчыць пра пэўную выключнасць воіна — «А ён свае косці з іржавых калючак сваімі рукамі без стогну аддзёр». Аднак паэт адразу ж скіроўвае дзеянне ў іншае рэчышча, гаворыць пра боль, які адчувае, у адрозненне ад героя твора, прырода.
Зваліўся на травы, і стала балюча
I травам, і росам, і ветрам гаючым,
Што прыляцелі з валдайскіх азёр.
Праз адухаўленне роднай зямлі, яе прыроды паэт дасягнуў у творы арганічнай злучанасці гераічнага і трагічнага.
Вершы П. Панчанкі «Дзеці вайны» (1942), «Маё і тваё маленства» (1944) адкрывалі пранізліва-балючую тэму ў нашай літаратуры — абпаленага вайной дзяцінства. Да гэтай тэмы ў пасляваенны час шырока звярнуліся Р. Барадулін, Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, I. Чыгрынаў, В. Адамчык, I. Пташнікаў і іншыя пісьменнікі, у якіх дзяцінства прыпала на гады ваеннага ліхалецця. Заглядваючы ў будучыню, калі «заціхнуць бітвы, вораг будзе знішчаны», у вершы «Дзеці вайны» паэт дакладна, псіхалагічна пераканаўча паказаў светаадчуванне маленькага чалавека, яго недавер да цішыні.
Пі пах лугоў, красой гаёў любуйся!
I ўсё ж іх сэрцы задрыжаць не раз:
Ім здасца самалётам першы бусел,
Пажарам здасца першая зара.
Лагодны гром за дальняю дубровай
Напомніць ім пра жах бамбардзіровак.
I часта, часта ў чыстыя іх сны
Ўрывацца будуць галасы вайны.
Тэма вайны досыць шырока прысутнічае ў творчасці паэта наступных дзесяцігоддзяў. Вайна для П. Панчанкі — вялікая народная і асабістая трагедыя.
«Паэзія Панчанкі вядзе да людзей, да іх штодзённых спраў, жыве людскімі клопатамі і трывогамі, — адзначае В. Бечык. — Народ для паэта — жывое паняцце, увасобленае ў лёсы, характары, жывую гаворку. Паэт вядзе дыялог з пакаленнямі, шмат разоў звяртаецца да моладзі, клапатліва-ласкава гаворыць пра дзяцей, з пяшчотаю, спачуваннем і разуменнем раскрывае глыбіні сэрцаў маці, жанчыны. ...I якое багацце настрояў і адчуванняў! I крыўда, і недаўменне, і роспач, і абурэнне, і радасць, і здзіўленне... Лірыка Панчанкі вызначаецца псіхалагічнай чуйнасцю, дакладнай душэўнай мерай адчутага і сказанага, с уверанасцю свайго і агульнага...»
Своеасаблівае месца ў творчасці П. Панчанкі займае тэма прыроды. Ён быў улюбёны ў лес, луг, поле, у нашых беларускіх птушак, увогуле ва ўсё жывое, з чаго складаецца вялікі і мудры прыродны свет. Ён вучыў кожнага з нас, людзей, бачыць вакол сябе прыгажосць, паэзію, быць справядлівым і добрым, не прымаў спажывецкія адносіны да прыроды. «Не люблю я слова «пакарыцель», не люблю я слова «уладар», — гаварыў паэт. Прымаючы ў цэлым навукова-тэхнічны прагрэс, ён, аднак, папярэджваў:
Акіян і космас вывучайце
З добрым сэрцам,
А яшчэ прашу:
Пакідайце і буслу, і чайцы
Больш вады і неба на душу.
(«Не люблю я слова «пакарыцель»... 1972)
П. Панчанка адзін з першых у нашай літаратуры ўзняў голас у абарону прыроды, загаварыў пра экалагічныя праблемы.
...Дык як мы любім?
I што ратуем?
Якое заўтра ўнукам рыхтуем?
Паціху ў нас лясы высякаюць,
Таму і рэчкі перасыхаюць.
Паглядзіш — і камяк у горле:
Парадзеў і збяднеў наш бор,
I блакітную скуру здзёрлі
Дзе-нідзе з нашых рэк і азёр:
Леглі плямы мазуту і нафты,
Бруд сцякае з усіх бакоў.
Як там птушкам пяецца?
Не надта.
Як там рыбы?
Спытай рыбакоў.
Смерць лясоў для мяне непрымальна,
Як і гібель павольная рэк...
Людзі, людзі, жывіце нармальна
I пра будучы думайце век.
(«Лясы і рэкі», 1973)
Рэчаіснасць апошніх дзесяцігоддзяў мала радавала паэта. У 80—90-я гады з-пад яго пяра з'явілася шмат роздумна-трывожных, гнеўных, сатырычна-знішчальных вершаў.
У канцы 80-х гадоў значны рэзананс у жыцці грамадства атрымаў верш «Развітанне», у якім паэт гаварыў пра становішча роднай мовы і культуры, пра гістарычнае безпамяцце і нігілізм, што, як іржа, раз'ядаюць народ.
...Мы спазніліся
На сотні, напэўна, гадоў,
А можа,
На цэлае тысячагоддзе,
Мы забылі пра вольнасць
Старажытных сваіх гарадоў.
Наш цягнік адышоў,
Знікла родная мова
У народзе.
Журботна-роспачная інтанацыя змяняецца з'едліва-сатырычнай, калі аўтар згадвае кіраўнікоў розных рангаў, што адарваліся ад народных каранёў, сталі «іванамі без роду і племені».
А нашы псеўдаасветнікі,
Сабраныя на канцылярскіх сметніках,
Магутныя бюракраты
Уласным сцверджанням рады:
«Гаворыш па-руску —
Інтэрнацыяліст;
Гаворыш па-беларуску —
Нацыяліст.
Вучы дзяцей французскай,
Ангельскай, эсперанта,
Але не беларускай...
Складаныя маральна-этычныя праблемы сучаснага жыцця ўзняты ў вершы «Ратуйце нашы душы!» Паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць». Паэт гаворыць, што сучаснай моладзі не патрэбны кнігі, газеты, вершы, што «іх дзіка аглушаюць дыскатэкі, распрадалі наркотыкі аптэкі». Аднак П. Панчанка не становіцца на пазіцыю абвінаваўцы, «тупых канцылярскіх сакратаў», якімі з усіх трыбун апавешчана, што
...У моладзі раздуранасць, распешчанасць,
Гультайства, параспушчанасць, разбэшчанасць
I месца гэтай моладзі за кратамі...
Ён, не апраўдваючы маладых, страсна даводзіць, што віна ў гэтым — бацькоў, настаўнікаў, школы, ідэалогіі, дзяржавы ў цэлым.
Вы — юныя, разгубленыя ў свеце,
Загубленыя сферай і маной.
Вы Богам недагледжаныя дзеці
I вашымі бацькамі. Ды і мной.
...Не навучылі вас, не прывучылі
Ні працаваць,
Ні хлеба шкадаваць.
У кожным доме — горкія прычыны
I некаму аб дзецях бедаваць.
Ад заклікаў паветра зноў трасецца...
Але, каб выбраць лепшую з дарог,
Патрэбна мудрасць працы, Нашых сэрцаў;
Патрэбны маці, бацька, педагог.
У 80—90-я гады ў паэзіі П. Панчанкі шырока загучала сатыра. Сярод антыгерояў новага часу ён убачыў «старых знаёмых» — прыстасаванцаў, бюракратаў, падхалімаў, кар'ерыстаў, каго гнеўным сатырычным словам кляйміў і высмейваў яшчэ ў творах 50-х гадоў. Звернемся да верша 1954 г. «Стары знаёмы». У ім аўтар стварыў вобраз кіраў-ніка, які «гарэў» на працы — грымеў прамовамі. «Званіў без стомы... // Пра торф і пільнасць, пра пасуду, // Пра партвучобу і пра друк». Аднак
...Без яго ў ягоным трэсце
Рабілі посуд і мяшкі,
Жакеты, цацкі, ложкі, крэслы
I першамайскія сцяжкі.
У гады вайны ў далёкім тыле «прамовамі ён зноўку бразгаў і на паседжаннях пацеў». Пасля Перамогі «вярнуўся ў Мінск і ў міністэрстве пралез у важныя чыны». Героя твора «падхалімскае майстэрства» трымала на пасадзе моцна («Дружыў з памочнікамі ўсімі, // Начальства звычкі добра знаў»). Апошняя страфа верша, напісанага амаль паўстагоддзя назад, актуальна гучыць і сёння:
Я б не патраціў столькі слоў
На верш, каб толькі цвёрда ведаў,
Што ўжо такіх вось дармаедаў
З усіх прагналі устаноў.
Герой верша «Здарэнне ў гасцях» (1956) таксама «важны чын», «адказны таварыш». Аўтар высмейвае яго паказную далучанасць да мастацтва. Калі «стары знаёмы» час ад часу слухаў оперу, дэманструючы вышэйшаму начальству сваю «культурнасць», то «адказны таварыш» стаў кнігалюбам. «Зашкленыя, моцныя шафы да столі з радамі тамоў залатых» уразілі гасцей. Аднак лірычны герой твора заўважае, што кнігі ніхто не чытаў, што яны «стаяць проста так, для красы». У гэтым вершы пазіцыя аўтара больш актыўная і наступальная. Ён называе «важнага чына»злачынцам, які зрабіў для кніг турму:
Начамі бяссоннымі сэрцы палілі
Стваральнікі сонечных кніг
Не дзеля таго, каб вы дома пылілі
Сваёй раўнадушнасцю іх.
П. Панчанка рашуча зрываў маскі з вялікага і малога зла, выкрываў хлусню і прыстасавальніцтва. Разам з тым ён разумеў, што змаганне з негатыўным — справа вельмі нялёгкая.
...I зло, і хлусня
Хітра маскіравацца
Вучацца спрытна штодня.
Нехта і подлы, і хіжы
Клятву паўторыць тваю:
З ворагам біцца — і выжыць,
Нібы салдат у баю, —
папярэджваў паэт у вершы «Мала сказаць ненавіжу...» (1976).
Балюча рэагуючы чулай душой на ўсё, што адбывалася ў жыцці, а зла, несправядлівасці ніяк не меншала, П. Панчанка не мог не думаць над спрадвечнымі маральнымі каштоўнасцямі, над прыгажосцю ў свеце.
I вера, і вернасць, і вечнасць,
I наш паэтычны туман —
А мо гэта ўсё недарэчнасць
I нейкі сусветны падман?
I гэта крынічнасць, сунічнасць,
Вавёрка, і верас, і бор —
Зялёная сімвалічнасць,
А шчасця ў жыцці недабор.
У вершы «I вера, і вернасць, і вечнасць...», з якога ўзяты строфы, паэт паказвае маральную дэградацыю сучаснага грамадства («Няма ўжо ні мар, ні натхнення: // Ля бездані — мудры наш род...»). Ці не ад таго ўсё гэта, ставіць пытанне аўтар, што
Мы захацелі замнога
У прагнасці лютай сваёй
Ад маці-прыроды, ад Бога,
Ад крохкай натуры людской?
Выйсце пісьменнік бачыў у вяртанні да мудрых законаў агульналюдскага жыцця, якімі кіраваліся продкі. Вопыт мінулага некаму можа падацца нецікавым, як непрыгожымі — кветкі крапівы і дзядоўніка. Лірычны герой верша «Паслядоўнік» не баіцца быць старамодным, адстойваючы важкасць і значнасць традыцыйнага выхавання, традыцыйнай маралі. «Яна (маці. — Т.Г.) прывучала мяне спачуванню // I птушцы падбітай і дрэву зламанаму». Яна
...Завяшчала сумленныя сцежкі,
Бо справядлівых шануе зямля;
I не саромецца простай адзежкі,
I не саромецца мазаля.
Паўтараючы матчыну навуку, герой верша заўважае прыгажосць жыцця, адкрывае яго сэнс. Стомленая на дарогах веку душа чалавека знаходзіць радасць і супакаенне. «Як хораша быць маці паслядоўнікам!», — усклікае паэт.
Усё сваё немалое жыццё П. Панчанка быў паслядоўнікам чалавечнасці, справядлівасці, дабрыні. «Прагнасць, зайздрасць ненавісны мне, колькі імі душ людскіх знявечана. Я змякчу прысуд, калі на дне нешта засталося чалавечае», — так характарызуе сябе паэт у вершы «Гнеў і літасць» (1975).
Білет 27.я брыль-апавядальнік. Уклад у развіцце жанру празаічнай мініяцюры
галя, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Галя
Memento mori
Птушкі і гнёзды
У калгасе ідзе жніво. Галіны рукі гудуць ад стомы. Падаіўшы карову,. Галя ўкладвае спаць дачку, чарнявую Сонечку. За хутарам на жытнёвым полі гудзе трактар, і ў думках жанчына з тым чалавекам, што вядзе машыну. Перад вачыма Галі праходзіць яе жыццё. Знаёмства з Сярожам Юрачкам, які з'явіўся ў іх Гаросіцы разам з дзядзькамі-краўцамі. Нядоўгае маладое шчасце, бо Сярожа вярнуўся ў сваю вёску і яго, камсамольца, хутка арыштавала польская паліцыя. Калі ў 1939 годзе хлопец прыйшоў да Галі, тая была замужам за Міколам Хамёнкам, багатым хутаранінам.
Галя ўбачыла Сярожу Юрачку ўжо ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі ён з партызанамі прыйшоў на хутар забраць кабылу. Мікола Хамёнак адпусціў бараду, прыкідваўся хворым, каб не ісці змагацца з ворагам. Тады Галі было надта сорамна: «...Яна ўзяла з печы валёнкі і панесла іх перад сабой, каб хоць гэтак, хоць трошкі даўжэй не паказваць людзям, ад каго яна зноў зацяжарыла...» А потым слухала любы родны голас, стоячы ў сенцах, пакуль Мікола са схованкі выводзіў Каштанку.
Стары Хамёнак і свякруха памерлі адразу пасля далучэння Заходняй Беларусі. Муж Галі за нейкія махлярствы пасля вайны трапіў у астрог.
Доўга не можа заснуць жнівеньскай ноччу Галя, слухаючы, як іудзе на палетку трактар. «Вярніся ты хоць як-небудзь назад, мая харошая, мая загубленая маладосць! Вярніся, заспявай мне вясёлую песню пра чорную галку, якая яшчэ ўсё твая, зірні мне ў вочы, і я сама падпалю гэты хутар, вазьму дзяцей, пайду за табой усюды, куды скажаш!» — думае жанчына.
На раніцу Галя хоча папрасіць старшыню дапамагчы пераехаць у вёску.
А ноччу зноў будзе балець душа па незваротным.
Memento mori, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Галя
Memento mori
Птушкі і гнёзды
Бліжэйшую ад месца катастрофы ваеннага эталона вёску акружылі карнікі. Усіх жыхароў сагналі ў адрыну. Зондэрфюрэр разважыў, што спаліць — самы просты спосаб расправіцца з «бандытамі». Раптам ён заўважыў у натоўпе старога печніка і загадаў, каб таго падагналі сюды. З удзячнасці, што пячнік зрабіў выдатныя печы, зондэрфюрэр вырашыў падарыць жыццё старому. Той захацеў большага: пачаў пералічваць родных, блізкіх, суседзяў, што былі ў адрыне. Фашыст незадаволены, праз перакладчыцу пытаецца, што стары хацеў бы, мусіць, забраць адтуль усю банду.
Пячнік павярнуўся і пайшоў да варот адрыны.
«I ён згарэў — адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць. I ён жыве».
Мастацкія асаблівасці
«Лірычныя навелы Я. Брыля «нібы пранізаны сонцам, так шмат у іх сардэчнай цеплыні, трывалых вясенніх фарбаў, чароўнага абаяння маладосці, душэўнай чысціні», — пісаў яшчэ ў 50-я гады Міхась Лынькоў, радуючыся немалым ужо на той час поспехам маладзейшага паплечніка па літаратурнай справе.
Тады ж была створана і пранікнёна-задушэўная, у самых лірычных мясцінах натхнёна-прачулая, як добрая песня, «Галя» (1953)... Задумвалася гэтае ў шмат якіх адносінах тыповае для Я. Брыля савецкіх гадоў апавяданне як твор пра нягоды заходнебеларускай рэчаіснасці «за польскім часам» і прывабнасць калгаснага жыцця пры бальшавіках. Пра тыя нягоды мастак і ў «Галі», і ў некаторых ранейшых творах напісаў увогуле праўдзіва, бо ведаў іх на ўласным вопыце на ўсю глыбіню і да самых драбніц. А з калгаснай радасцю атрымалася іначай. На яе было шмат спадзяванняў, якія ў рэальным жыцці паступова развейваліся... Менавіта калгасная радасць, марай пра якую жыве брылёўская гераіня — завабліва прыгожая Галачка, праклінаючы сваё няўдалае, для яе ў вялікай ступені вымушанае жыццё на хутары, — гэтая радасць сёння ніяк не ўспрымаецца. I ўжо зусім рэжуць вуха разважанні працавітага... Галінага сына Антося пра ўласнага бацьку Мікола Хамёнку, якога бальшавікі пасадзілі за краты: «Злуйся, дурань стары, на самога сябе. Яшчэ і сыну праз цябе брыдка...»
Зразумела, гэтая дысанансная нота не была выпадковай. Яна ішла ад той ідэалагічнай устаноўкі на адлюстраванне «калгаснага шчасця»,услаўлення савецкага ладу, з якою пісалася апавяданне «Галя»... Але творчасць пісьменніка заўсёды выходзіла за межы афіцыйнай ідэалогіі... У той жа «Галі» з рэдкай і ў добрых майстроў класічнай бездакорнасцю паказаны пачуццёвы свет галоўнай гераіні, глыбокая чалавечая драма жанчыны, вясковай прыгажуні... Яна горача і безаглядна пакахала аднаго, а мусіла з-за розных прычын, сярод якіх і Галіна залішняя даверлівасць, звязаць свой лёс з іншым, з нялюбым...
Тонкі псіхалагічны аналіз, які з'яўляецца характэрнай прыкметай лепшых твораў Я. Брыля, дазволіў пісьменніку па-майстэрску ўзнавіць і асэнсаваць тыя эмацыйныя буры, што сатрасаюць душу пастарэлай ужо Галі, якой з каханым «калісьці цёпла было стаяць і на снезе», а цяпер, без яго, «холадна ўжо і на летняй расе».
Так, многае, вельмі многае страціла Галя на пакручастай жыццёвай дарозе. Але ніяк не можа яна забыць загубленую маладосць, сваё першае, ужо даўно для яе страчанае, каханне, свайго бясконца любага і цяпер Сярожку. Ён начамі працуе на трактары і ягоным гудзеннем, для звычайнага ўспрымання прыкра-надаедлівым, а для Брылёўскай гераіні поўным кранальнай музыкі, абуджае ў Галі высокае хваляванне, горкую радасць і пакутны, шчымліва-журботны боль ад усведамлення, што былое не вяртаецца, некалі зробленыя памылкі не паддаюцца выпраўленню...»
Д. Бугаёў. Служэнне Беларусі
«Калі Я. Брыль выношваў і пісаў апавяданне «Memento Mori» (1958), ні ён, ні літаратура не мелі яшчэ таго мноства фактаў, што прыйшло з кнігай «Я з вогненнай вёскі»... Не адразу скарыстаў ён для творчасці пачуты ад М. Васілька расказ пра смерць іх агульнага друга Данілы Скварнюка. Трагічная смерць блізкага сябра ўзрушыла яго і не давала спакою...
У сэнсе характару пячнік мог бы быць родным братам гераіні апавядання «Маці». Узровень духоўнага жыцця і маральныя стымулы паводзін у яго тыпова народныя, высокія... Вось у разгар карнай аперацыі яго вылучылі з натоўпу і падагналі да зондэрфюрэра: «Бледны, без шапкі на лысіне, аброслы сівеючай шчэццю, ён упёрся ў немца скамянелымі вачыма і маўчаў. Толькі бяскроўныя губы перасмыкаліся, як ад нязбытнага жадання гаварыць».
Партрэт гэты тонка падрыхтоўвае аб'яўленне выключнага ў звычайным, духоўнага ў будзённым, высокага ў непрыгожым... Пячнік жахаецца тут без страху за сябе: яго вочы скамянелі, а бяскроўныя губы змоўклі, бо жахлівыя падзеі не месцяцца ў яго душы... Для печніка трагедыя не толькі ва ўласнай смерці, трагедыя — у дапушчальнасці вось такой бязвіннай масавай смерці...
Са стану скамянеласці печніка выводзіць жэст ласкі і пытанні зондэрфюрэра. Дыялог з печніком — ядро кампазіцыі твора. У ходзе гэтага дыялога адбываецца канфрантацыя двух ідэалаў жыцця, дзвюх сістэм духоўных каштоўнасцей, двух характараў... Удзельнічаюць у ім двое размоўцаў і пасрэдніца — перакладчыца, фройляйн Вэра, «істота ў скураным паліто і белай вязанай хустцы», што, звяртаючыся да шэфа, выклікала на твар «крывое падабенства службова-інтымнай усмешкі». Яна хоча зрабіць выказванні зондэрфюрэра больш зразумелымі печніку, спрошчвае іх, каменціруе, нешта ўстаўляе ад сябе... Інтэрпрэтацыя перакладчыцы не збліжае пазіцыі размоўцаў, а яшчэ больш падкрэслівае іх несумяшчальнасць...
Тое, што перакладчыца як-ніяк зямлячка, а заняла пазіцыю ворага, аказалася апошняю кропляй, якая вызваліла ў печніку сілы здранцвелай душы: «Пад чорнай навіссю броваў ажылі нарэшце вочы. Губы зусім перасталі дрыжаць. Нібыта не сваю, незвычайным жэстам узняў галаву»...
Назва «Memento Mori» узята з антычнай культуры. Старажытнаму рымляніну ці грэку гэты афарызм напамінаў, што сапраўдны чалавек павінен, як гаварыў Арыстоцель, «пагарджаць жыццём», памятаючы, што не ва ўсіх абставінах яно жаданае... Жыццё рода вышэй жыцця індывіда, жыццё народа вышэй жыцця воінаў і цара — так думаў антычны чалавек, складваючы афарызм пра памяць смерці...
Па-рознаму тлумачаць выслоўе «помні пра смерць» даследчыкі твора Я. Брыля. Для гэтага ёсць падставы: прыгаданы аўтарам афарызм, як і водзіцца, у розных кантэкстах можа мяняць сэнс, намякаць раз на незваротнасць жыцця, а другі — на немінучасць смерці. Памяць пра смерць можа адводзіць ад спакусы рабіць памылкі, перасцерагаючы, што не хопіць часу на адкупленне віны — жыццё кароткае... Памяць пра смерць можа і амнісціраваць: усё роўна памрэш, святым ці грэшным... У апавяданні Я. Брыля дзейнічае першы з названых кантэкстаў, памяць пра смерць злучае героя з лесам продкаў, з іх наказамі жыць і паміраць па-людску».
Птушкі і гнёзды, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Галя
Memento mori
Птушкі і гнёзды
Раман пачынаецца словамі аўтара пра планету Зямля, мінулую вайну і яе асэнсаванне ў літаратуры.
Сцюдзёны вырай
Аповесць першая «Хлопцы, настаў наш час...»
Палонны Алесь Руневіч у шарэнзе штрафнікоў ляжыць на пляцы. Пасля «гімнастыкі», муштры з поўзаннем, уставаннем, паданнем, вахман Шранк гоніць падапечных з песняй на абед. На месяц у штрафкампані Руневіч трапіў з маёнтка. Палонных упраўляючы вельмі дрэнна карміў і аднойчы яны адмовіліся выходзіць на работу. Бунт быў хутка падаўлены, а Алекс, так звалі немцы Руневіча, як падбухторшчык, трапіў зноў у лагер, у адгароджаную яго частку, дзе знаходзіліся парушальнікі.
Палонныя польскай арміі, сярод якіх побач з палякамі было нямала беларусаў і ўкраінцаў, лічыліся ў лагеры ветэранамі, іх прыгналі ў верасні 1939 г. Потым з'явілася невялікая група англійскіх маракоў, некалькі сотняў галандцаў. Урэшце за калючы дрот у пустыя баракі паплыла шматтысячная французская рака — самі «гаспадары», французы, і жыхары заморскіх калоній — мараканцы, арабы, негры. К лету 1940 г. лагер нагадваў шматмоўны, рознакаляровы чалавечы мурашнік, куды былі сагнаны рэшткі армій захопленых Гітлерам краін.
Падарожжа ў найлепшае
Шчымлівая мелодыя неапалітанскай песні «Палома», якую выконвае аркестр польскага марскога флоту, што амаль у поўным складзе трапіў у палон, вяртае Алеся Руневіча ў мірны час. У памяці юнака ў вобразах, карцінах, колерах паўстае мінулае — нядаўняе, у казарме польскай арміі, і больш аддаленае, звязанае з родным светам. Асобныя, не злучаныя паміж сабой моманты першых гадоў жыцця, паўднёвы прыморскі горад, дзе Руневіч нарадзіўся, пераезду вёску. Дзіцячыя радасці і засмучэнні, вялікая дзіцячая трагедыя — смерць бацькі.
Ява прыходзіць за сном
Пасля штрафкампані Руневіча, Мішку Веніка, знаёмага Алесю па працы ў маёнтку, і яшчэ аднаго палоннага-беларуса зноў адпраўляюць да баўэраў (гаспадароў. — ТТ.). Да. Косава, іх новага месцажыхарства, яны едуць у суправаджэнні вахмана цягніком. Пад крыкі, п'яныя песні нямецкіх салдат, якія, як і ўся Германія, жывуць трыумфам перамог, Алесь успамінае свой пачатак вайны.
Перакананы «талстовец», улюбёны ў чалавечнасць, дабро, справядлівасць, Руневіч увогуле не прымаў казарму з яе муштрой, тупасцю. Але ціха адбыць свой тэрмін у войску яму не давялося, вайна прымусіла ўзяць у рукі зброю, каб забіваць. Гарнізон Руневіча, акружаны амаль з першых гадзін пасля нападу Германіі на Польшчу, «тры тыдні... сцякаў крывёй у няроўным баі». Кулямётчык Алесь Руневіч быў сярод апошніх, хто стаў з салдата палонным.
Польскім салдатам ён сябе не адчуваў, як і большасць мабілізаваных беларусаў. Аднак, скажа ён самому сабе пазней, «біліся мы... не толькі за тую часовую, санацыйную Польшчу, якая была нам мачыхай, але і за Польшчу вечную — за народ, за яго жыццё, на якое абрынуўся вораг не проста дзяржаў, але ж народаў».
Трагічны для Польшчы і салдат яе арміі верасень 1939 г. прынёс даўно чаканую жыхарамі Заходняй Беларусі радасць: «Яны.— бяздомнікі і пасынкі ў чужой дзяржаве — зноў далучыліся да савецкай Радзімы».
Рослага, моцнага з выгляду Алеся на плошчы ў мястэчку адразу ж ухапіў за рукаў стары немец і павёў палоннага на гаспадарку сына. Гаспадыня, поўная спакойная мутэр, пасадзіла Руневіча за стол разам з дзецьмі. Заўважыўшы, што ён галодны, прапанавала накладваць ежу самому. Руневіч размаўляў па-нямецку і Камраты (прозвішча гаспадароў. — Т.Г.) закідалі яго самымі рознымі, сур'ёзнымі і недарэчнымі пытаннямі. Але калі гаспадыня спытала, чаму палякі не паддаліся адразу, без бою, пачаўшы даводзіць, што фюрэр не хоча вайны, у руках Алеся адразу пацяжэла лыжка і вячэра падалася нясмачнай.
У бараку, куды на ноч збіралі палонных, што працавалі на гаспадарках немцаў, Руневіча чакаў сюрпрыз. Ён сустрэў свайго сябра, якога ведаў яшчэ па службе ў войску. У першую ж ноч, лежачы побач на нарах, Уладзік Бутрым паведаў пра намер уцячы з палону. Алесь жыў гэтай думкай яшчэ да штрафкампані.
Да палонных беларусаў немцы ставіліся інакш, чым да палякаў ці французаў, У верасні 1939 г. заходнія беларусы сталі грамадзянамі СССР, а Германію і Савецкую краіну звязваў пакт аб ненападзе. Беларусы былі сабраны ў асобныя каманды і працавалі на гаспадарках. Ім абяцалася хуткае вяртанне на Радзіму. Палонныя атрымлівалі ад родных і блізкіх пісьмы і нават пасылкі. Сувязь з родным домам меў к гэтаму часу і Руневіч.
Хлеб надзённы і рэха гадоў
«Ідэі нацысцкай звышчалавечнасці ўбіваліся ва ўсе мазгі да метадычнай нудоты настойліва... Алесь адчуў іх у сям'і сваіх новых гаспадароў». Шаснаццацігадовы Курт спачатку захацеў на палонным вучыцца стрыгчы, потым.загадаў яму пачысціць боты. Гаспадыню вельмі здзівіла, што Алекс два разы не паслухаў яе сына. Як ні тлумачыў Руневіч свой учынак, мутэр так нічога і не зразумела. Гаспадынін свёкар пры сустрэчах хваліўся сынам-салдатам, які «рабіў Полен унд Франкрайх капут», які «пойдзе і на Англію. Яна павінна быць таксама пакарана».
Сярод дарослых у доме Камратаў здаваўся Руневічу людскім батрак гер Ракаў. Ён не прымаў вайну і фашызм, пра што не аднойчы гаварыў з палонным, калі яны заставаліся ўдвух у полі. Але гэты ўдумлівы, разважлівы чалавек быў спаралізаваны страхам. «Бунту ягонай душы быў... А ў шаравата-бляклых, стомленых вачах ужо да самай смерці затаіўся ніцы сум, добра такі прыпраўлены страхам.»
У другім лісце, які адшукаў Руневіча на чужыне, брат і маці прасілі яго нічога самому не прадпрымаць, бо дома клапоцяцца аб вяртанні Алеся на Радзіму. Гэтае пісьмо блытала карты, таму што прызначаны дзень уцёкаў быў блізка.
Руневіч успомніў, як некалі Толя прыняў нечаканае рашэнне кінуць вучобу ў гімназіі — пасля арышту батрака Івана трэба было дапамагаць маці па гаспадарцы. Алесю вельмі хацелася вучыцца, было крыўдна, аднак ён падпарадкаваўся рашэнню старэйшага брата. Праз гады зразумеў, чаму Толя тады меў рацыю. Можа, і цяпер брат прадбачыць тое, што пакуль не разумее ён, Алесь?
Жаданне быць на волі перамагло, Руневіч з Бутрымам нават рашылі выправіцца ў дарогу раней.
Як зацвілі верасы
«Усё гэта было — і ўпартае жалеза кратаў, якія ім удалося ўсё ж такі знізу сарваць з гваздоў і адагнуць уверх, каб праціснуцца; і дрот, палякі яны падграбліся... і першы след на сыраватай мякаці дарожнага пяску... і казытлівыя каласы пад расстаўленымі, як да лёту, рукамі...» Вопыт сведчыў, што ўцякаць лепш утрох. Але трэцяга таварыша Руневіч і Бутрым сабе не змаглі падабраць. Услед за імі за краты палезлі нечакана двое палонных, як на здзек, найгоршыя з тых, каго можна было ўзяць. Дапамогшы Алесю і Уладзіку спаражніць торбачку з сухарамі, Зданевіч і Іванюк пачалі пагаворваць пра вяртанне ў няволю. У адну з начэй Руневіч і Бутрым непрыкметна пакінулі гэтых ненадзейных людзей.
На пятнаццаты дзень ушчэнт знясіленыя голадам і дарогай уцекачы рызыкнулі зайсці на хутар. Гаспадар яго страшэнна перапалохаўся, але гаспадыня, «пажылая, дзябёлая фрау», вынесла хлеба. Потым, дагнаўшы палонных з кавалачкам сала і гуркамі ў руках, жанчына сказала: «Увесь свет — адзін дом. Ідзіце здаровы. Няхай вашы мамы не плачуць... Няхай і Эрых мой вернецца. Ён не хацеў, ой не хацеў ісці!..»
Другі раз хлопцам таксама пашанцавала натрапіць на чулую спагадлівую душу, дзяўчынку Стасю, дачку немкі і паляка.
Акрамя голаду і стомы ўцекачоў даймаў дождж, а з ім холад. Уладзік застудзіўся і моцна кашляў. На трэцім хутары Бутрыма і Руневіча здалі немцам. Пакуль з'явіліся салдаты, «маладая, лёгкая, у кароткай цёмнай сукенцы фрау» разыгрывала перад стомленымі хлопцамі ролю гасцінна-вясёлай гаспадыні.
Круг замыкаецца
Пасля допыту ў горадзе Руневіча і Бутрыма адправілі ў ` турму, памясцілі ў камеры-адзіночкі. Там ноччу ў снах, днём ва ўспамінах прыходзіць да Алеся «вобраз... яго заплаканай маці». З далечыні гадоў сын спасцігае мацярынскую любоў і ўласную неправату, часам нават жорсткасць у адносінах да самага дарагога чалавека. Алесь у думках абяцае маці вярнуцца і ўсё «зрабіць, каб яна адпачыла ад слёз, ад пакутаў сваіх, ад беспрасветнай працы...»
Праз некалькі дзён цягнік вёз уцекачоў у лагер, дзе іх чакала ўжо знаёмая Руневічу штрафкампані.
Гнёзды за дымам
Аповесць другая
Зацішша ў чэрвені
Немец Грубэр здае пакоі самым розным людзям, сярод іх — Алесь Руневіч з новым сябрам Андрэем Мазальком.
Нам трэба воля
Палонных, чые родныя жылі ў Савецкім Саюзе, зноў «рыхтуюць» для адпраўкі дамоў, які ўжо раз перапісваючы і запаўняючы анкеты. У лагеры ў гэты час з'яўляюцца антысавецкі настроеныя «эмігранты», галоўным сярод іх выступае пан Самацэвіч. Ён шукае сапраўдных беларусаў, агітуючы пры гэтым за «вольныя работы» ў Нямеччыне. Руневіч пазнаў пана Самацэвіча, да вайны ён спраўна гандляваў лёнам.
Сярод палонных Алесь сустрэў Сяргея Крушыну, заходнебеларускага паэта і земляка. Той тлумачыць Руневічу, што, каб іх вяртання можна было патрабаваць, палонныя павінны стаць савецкімі грамадзянамі.
На другі дзень з лагера Руневіча адправілі на завод крыштальнага шкла. У параўнанні з тым, што палоннаму давялося пабачыць, на новым месцы ўмовы працы, жыллё, ежа былі добрыя. Алесь наладзіў у штубе (бараку. —- Т.Г.) вучобу.
Немцы прымушаюць беларусаў «ісці на волю», г. зн. з палонных стаць рабочымі на прадпрыемствах і гаспадарках Германіі. Арбайтскаманда, у якой знаходзіўся Руневіч, рашуча адмовілася ад «волі», патрабуючы вяртання на Радзіму. Алесь, прыклаўшы да ранкі на назе соль і такім чынам «захварэўшы», вярнуўся ў лагер, каб параіцца з Крушынам, што рабіць у гэтай сітуацыі,
«Звальненнем» палонных займаліся немец Лёмаз і «настаяшчы беларус» пан Самацэвіч, якога ў лагеры празвалі Бязменам. Бязмен ажыццяўляе таксама цэнзуру пошты.
Крушына, які працаваў на пошце, дапамагаў палонным аформіць і даслаць у савецкае паўпрэдства паперы на грамадзянства. Да гэтай справы быў хутка прыцягнуты і Руневіч. Нейкі час ён таксама працуе на пошце ў лагеры, але ўрэшце вымушаны «звольніцца» як і Крушына, і другі яго памочнік Печка.
Было гэта ці не?
Руневіч і Мазалёк знялі кватэру ў Грубэра пасля таго, як пажылі ў бараку. За час адсутнасці Руневіча склад арбайтскаманды істотна змяніўся і не ў лепшы бок. «Галоўны дзень кожнага тыдня — пятніца, зарплата. Тады ўжо ў «інтэрнаце» цэлую ноч не выключалася святло, стаяла п'яная ад піва і карцёжнага азарту лаянка. А ўранні п'яныя гулякі выпаўзалі з накуранай, непрыбранай, поўнай мух адрыны...»
Інжынеру завода спатрэбіліся рабочыя, каб перацягнуць на кватэры раяль. Так Руневіч пазнаёміўся з маладой прыгожай чэшкай Іржынкай, якая моцна запала ў сэрца хлопца. Ён успамінае свае дзіцячыя і юнацкія захапленні. Пра жанчыну Руневіч думае заўсёды светла і чыста.
Пасля аазіса
Алесь у чужым цывільным касцюме едзе ў консульскі аддзел паўпрэдства (да гэтага там пабываў Мазалёк). У кабінеце таварыша Зябліка, які гутарыў з Алесем, ён убачыў два партрэты. Леніна Руневіч пазнаў адразу, потым пазнаў і другога. «І адчуў сябе, як і пад Леніным, радасна і... няёмка. Больш — няёмка. Нават — пасля — да холаду сцішнавата... Сталін...
Як гэты вобраз прымераць да самага высокага, да самага прыгожага — да чалавечнасці?..» Прыгадалася шматсупярэчлівага, незразумелага і невытлумачальнага, што было звязана з імем Сталіна. Чуў Алесь пра безліч «ворагаў народа», «польскіх шпіёнаў», якія раптам з'явіліся ў савецкай краіны. Рэпрэсаваны быў родны брат Руневіча, як і калісьці не захацеў ехаць з бацькавай сям'ёй у «буржуйскую Польшчу», бясследна з.ніклі вясковыя камуністы-падпольшчыкі, якія ратаваліся ў СССР ад польскай дэфензівы.
Шчасліва вярнуўшыся з рызыкоўнай паездкі, стомлены бяссоннай ноччу і трывогай Руневіч заснуў. Разбудзіў яго Крушына паведамленнем, што «Масква нарэшце ударыла».
Роднае гора
Некалькі першых дзён нямецкае радыё пра падзеі на Усходзе маўчала. «„..Усе немцы, з якімі хлопцы сутыкаліся, або маўчалі панура, прыціснутыя грознай невядомасцю, або нават паддобрываліся да іх, нявольнікаў, прадстаўнікоў той сілы, якая там, на Усходзе, вырашае і вырашыць штосьці неверагоднае, небывала страшнае...» Але хутка грымнуў трыумф: паведамлялася, што «ўсе атакі рускіх адбіты і нямецкія войскі пайшлі ў наступленне. У доказ — назвы захопленых гарадоў. Неверагодна! Брэст, Беласток, Мінск, Львоў, Каўнас... У доказ — чорныя стрэлкі на картах... што лезуць у сэрца ржавым жалезам — з кожным днём, з кожнай зводкай — глыбей і глыбей... У доказ — кадры кінахронікі». Нядзельным адвячоркам Руневіч і Мазалёк трапілі ў кінатэатр. «Па родным блакіце паўзлі белыя аблокі з папялістымі донцамі, а пад імі — сіва-зялёнай сталлю хваляваліся жытнія нівы... Так ён іх бачыў, Алесь, хоць хроніка была не каляровая...Ах, Беларусь, Беларусь!.. У летнім пыле гасцінцаў бясконца, нахабна, пад маршавы бяздушны свіст, закасаўшы рукавы, як разнікі, і пазнімаўшы каскі, як на вясёлых манеўрах, ідуць, ідуць, зубаскаляць і топчуць падкутымі ботамі вахманы... Ужо і нашай крывёю крывавыя «звышчалавекі», «заваёўнікі свету»!.. Гараць нявінныя хаты. Галосяць маці, плача дзетвара. Пне праца і хлеб... А ў рэдкім сасонніку, каля пакінутых ці перавернутых гармат, ляжаць... валяюцца трупамі хлопцы і дзядзькі, уткнуўшыся хто тварам, хто астрыжанай патыліцай у стаптаную, глыбокую, квяцістую траву...»
Адносіны немцаў да палонных рэзка змяніліся, часта яны звяртаюцца да іх, як да ворагаў. Руневіча поўняць пытанні, даць адказ на якія ніхто не можа: «Няўжо нашы і праўда ўдарылі першыя ? I так няўдала... Няўжо і праўда, што хацелі ўдарыць, але не выйшла? Нас ашукалі, апярэдзілі?.. Няўжо, каб нашы першыя ўдарылі — гэта было б не ў згодзе з бальшавіцкімі ідэямі, з пачуццямі і думкамі ўсіх тых, што хочуць міру і свабоды?..»
У лагер, вызвалены ад палонных 1939—1940 гадоў, пачалі звозіць чырвонаармейцаў, і было ім, пра гэта ўжо ведалі, намнога горш, чым іх папярэднікам.
Дзе твой народ?
Руневіч і яго сябры распрацоўваюць план уцёкаў, бо іх месца там, на роднай зямлі, дзе ідзе крывавае змаганне за жыццё. Першымі ў дарогу павінны рушыць Алесь і Андрэй, праверыць шлях.
Незадоўга да прызначанага дня Руневіч сустрэў земляка. Чалавек быў незнаёмы, аднак Алесь з ім разгаварыўся і нават запрасіў на кватэру падсілкавацца. Змітрук здаўся сваім, сапраўдным, толькі разгубленым, прыціснутым палонам. I Алесь, дакараючы сябе ў думках за неасцярожнасць, параіў земляку, як можна паспрабаваць вырвацца дамоў, на Беларусь.
Руневіч і Мазалёк, пераапранутыя ў цывільнае, пад выглядам немцаў едуць цягніком. План быў разлічаны на тое, што іх гаспадары, святкуючы вялікую перамогу на Усходзе, страцілі пільнасць.
Праз тры дні ўцекачы былі ля колішняй мяжы, што падзяліла Беларусь на Заходнюю і Усходнюю. Дарога кантралявалася немцамі, таму хлопцы карыстаюцца дзіркай у калючай агароджы, якую зрабіў мясцовы люд, «пралазячы з дзяржавы ў дзяржаву... не, проста з вёскі ў вёску» да сваякоў ці знаёмых.
Ноч на прадвесні
Эпілог
Алесь Руневіч у партызанскім атрадзе, служыць у коннай разведцы. Побач з ім шмат даваенных знаёмых, сяброў, у партызанах таксама — Крушына і Змітрук, якія шчасліва выбавіліся з палону. Пра Уладзіка Бутрыма стала вядома, што ён памёр у Нямеччыне. Атрад ідзе на заданне, браць «тое мястэчка... той «славуты», «непрыступны» гарнізон... Тых арыйскіх «фогеляў», плюгавых бобікаў і гандляроў-«бязменаў», што акапаліся, абгарадзіліся тут, на нашай зямлі... як адзін з апорных пунктаў гітлерызму...»
Мастацкія асаблівасці
У аснову рамана «Птушкі і гнёзды» ляглі факты біяграфіі самога пісьменніка, перажытае, перадуманае, адчутае ім у гады ліхалецця. У прадмове да твора Я.Брыль зазначае: «Для гэтай кнігі я аддаў свайму герою многае з перажытага. Але ўсё ж яна —. «не аўтабіяграфія, а — біяграфія адной душы», расказ пра яшчэ адзін шлях да святла, пра яшчэ адно месца ў страі яго абаронцаў». I наступны момант падкрэсліваецца аўтарам: «Кніга напісана не па праву заслуг і пакут. Толькі па праву любасці да Чалавека — які ён ёсць, які ён будзе, бо павінен быць».
«Шлях да святла», іншымі словамі — пошукі маладога чалавека свайго месца ў барацьбе з фашызмам — можна вызначыць як ідэю рамана. Вайна, палон прымусілі галоўнага героя твора Алеся Руневіча перагледзець некаторыя жыццёвыя прынцыпы. Ён ішоў у армію перакананым «талстоўцам», не сумняваючыся ў слушнасці маральных імператываў свайго вялікага настаўніка. У той дзень, калі ў твар дыхнула вайна, Руневіч разгублена думае: «. ..Хутка нам трэба будзе ...Нам, і мне з усімі ўжо сёння, цяпер трэба забіваць. Чалавека. Людзей. Усіх, каго загадаюць... Нядаўна яшчэ — свабодны, самастойны, закаханы ў прыгожую праўду любасці да чалавека, начытаны вялікай, светлай праўды чалавечнасці перш за ўсё і найбольш у незраўнанага Льва Талстога, упэўнены ў шчырасці, у сіле свайго маладога пратэсту супраць усякай вайны, цяпер я — толькі механізм, бязвольны, прадугледжаны нейчым артыкулам». Іншыя думкі поўняць юнака, калі ён нагледзеўся на Германію і па яго зямлі загрукалі каваныя фашысцкія боты. Ён хоча быць дома, каб змагацца з ворагам, бо зло (фашызм) можна перамагчы толькі так. Руневіча нават мучыць сумленне, што пакуль Гітлер не напаў на СССР, ён не разумеў як след пакуты іншых людзей і народаў. Частка, у якой падаюцца падзеі лета 1941 г., мае назву «Роднае гора».
Любоў да сваёй зямлі і народа, імкненне бачыць іх вольнымі, шчаслівымі многае вызначылі ў светапогляднай арыентацыі юнака. Праз усю пакутніцкую «адысею» Алеся Руневіча праходзіць думка аб Радзіме. Яго імкненне да Беларусі такое ж глыбіннае і натуральнае, як і імкненне птушкі, якая ладзіць гняздо, выводзіць птушанят толькі на роднай зямлі. Паралель-сімвал «чалавек і птушка» падкрэсліваецца назвай рамана («Птушкі і гнёзды»), а таксама назвамі кніг («Сцюдзёны вырай» і «Гнёзды за дымам»).
Рызыкуючы жыццём, Руневіч і Бутрым уцякаюць з мястэчка і за тысячу кіламетраў, церпячы голад і холад, пераадольваючы неверагодную фізічную стомленасць, кіруюць на Бацькаўшчыну. Уцёкі закончыліся няўдачай, але гэта не адбіла жадання трапіць у родны кут.
Пасля сустрэчы з Крушынам у душы Руневіча ажыло спадзяванне вярнуцца на Радзіму легальным шляхам, і ён актыўна ўключыўся ў рызыкоўную справу па афармленні палоннымі неабходных папер для прыняцця савецкага грамадзянства. Зразумела, тады Руневіч не мог ведаць, што вяртанне палонных было не больш чым палітычнай гульнёй як з аднаго, так і з другога боку. Германіі, якая ваявала амаль з усімі еўрапейскімі дзяржавамі і збірала сілы для нападу на Савецкі Саюз, патрэбны былі рабочыя рукі. Бальшавіцкі ўрад мала цікавілі нейкія беларусы ці ўкраінцы, што адстойвалі незалежнасць чужой дзяржавы і трапілі ў палон. Калі пачнецца Вялікая Айчынная вайна і мільёны савецкіх салдат апынуцца за калючым дротам, Сталін адмовіцца ад іх, паставіць гэтых людзей па-за законам. Праз дзесяцігоддзі Я.Брыль скажа, што яму і іншым заходнебеларускім хлопцам проста пашчасціла да пачатку вайны не трапіць на Радзіму, дзе іх чакаў бы у лепшым выпадку ГУЛАГ.
У Германіі Алесь Руневіч бачыў людзей і нелюдзей. Ён заклапочаны тым, каб пры разліку з фашызмам не сустрэць падобнага на Шмітке — немца, які ненавідзіць вайну, але вымушаны падпарадкавацца загаду фюрэра, стаць салдатам. Крушына на гэта гаворыць, што «гуманнасць Алесю прыйдзецца крыху адкласці». У слушнасці слоў старэйшага таварыша Руневіч пераканаецца дома, калі нечакана адкрые: «Тут — што ні немец, то гад... Тут мы бачым фашыста — захопніка, забойцу, рабаўніка...» Гэта не ёсць вынік страты Руневічам чалавекалюбства.
«...Аўтар, абапіраючыся на ўласнае веданне, паказаў звычайны фашызм, які нараджаўся пад ухвальныя крыкі адурманеных хлуслівай прапагандай немцаў. Яны паверылі энергічнаму дэмагогу з маленькімі вусікамі, спакусіўшыся на ягоныя абяцанні забяспечыць народны дабрабыт. Платай за гэтую даверлівасць сталі незлічоныя пакуты і вялікая кроў і саміх немцаў, і многіх іншых народаў, у тым ліку нашага, беларускага... Добра прасочана ў «Птушках і гнёздах», як звычайны фашызм, напачатку і не такі ўжо для ўсіх страшны, набіраючы сілу, ператвараецца ў фашызм ваяўнічы, агрэсіўны і адкрыта бесчалавечны не толькі ў дачыненні да «ніжэйшых рас», але і да ўсяго жывога, людскага ва ўласным народзе», — слушна адзначае Д. Бугаёў.
Над творам Я.Брыль пачаў працаваць адразу па вяртанні з палону (першая дата, якая стаіць пад раманам — 1942— 1944), аднак тады твор застаўся незавершаным. Галоўнай прычынай, чаму праца аж на два дзесяцігоддзі перапынілася (раман закончаны ў 1964), было тое, што матэрыял не адпавядаў схемам і стэрэатыпам таго часу.
Раман Я. Брыля «Птушкі і гнёзды» займае своеасаблівае месца ў беларускай літаратуры. За тыя дзесяцігоддзі, што прайшлі пасля яго публікацыі, з'явілася няшмат твораў, у якіх паказваецца Германія ваеннага часу і жыццё палонных (раманы Б. Сачанкі «Чужое неба», М. Аўрамчыка «У падзямеллі»).
«Птушкі і гнёзды» маюць адметную кампазіцыю: у творы прысутнічае адначасова сучаснасць і мінулае. Мінулае — гэта жыццё Руневіча перад палонам. Яно ўзнаўляецца праз успаміны героя пра блізкіх людзей, родную вёску, прачытаныя кнігі, пра сябе самога, якім Руневіч быў ў дзяцінстве і на парозе сталасці. Вяртанні ў родны і дарагі свет заўсёды эмацыянальна афарбаваныя. За выключэннем пачатку другой кнігі, дзе пісьменнік знаёміць з немцамі-антыподамі Шмітке і Грубэрам, іншыя падзеі і персанажы ў рамане падаюцца праз успрыманне Руневіча, набываюць такім чынам суб'ектыўнасць.
Сюжэт рамана небагаты на знешняе дзеянне, аўтара цікавіць унутраны стан героя, тыя змены, якія адбываюцца ў светаадчуванні чалавека пад уздзеяннем рэчаіснасці. Прыхільнасць Я. Брыля да лірычнай прозы выявілася і ў рамане «Птушкі і гнёзды».
Білет 35. Палеская хроніка” і мележа:праблематыка, характары, моуныя асаблівасці
Людзі на балоце, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Людзі на балоце
Подых навальніцы
Завеі, снежань
Частка першая
Раздзел першы
Вёска Курані стаяла сярод балот, як на востраве, большую частку года адрэзаная ад усяго свету.
У гэту чэрвеньскую раніцу куранёўцы збіраліся на сенакос. На ганак выйшаў «хлопец з хмурнымі заспанымі вачыма, з калматай не то русявай, не то цёмнай чупрынай, з упартымі, невясёлымі губамі». Васіль не задаволены, што маці, шкадуючы яго, не пабудзіла раней. За снеданнем просіцца на балота меншы брат Васіля Валодзька, але яго пакідаюць дома ў дапамогу дзеду.
Па дарозе Васіль нагнаў фурманку Чарнушкаў. Убачыўшы на возе сваю равесніцу, задзіру Ганну, якая «у апошні час Васілю проста жыць не давала, пры кожнай сустрэчы, калі б ні трапіўся ёй — смяялася ці нават здзеквалася з яго», хлопец вырашыў абагнаць суседа. Але парвалася супонь і Дзятлікі прыехалі на сенажаць пазней за Чарнушкаў.
Гэта першы самастойны сенакос у жыцці Васіля, ён хоча выглядаць сапраўдным гаспадаром. «Усё мацней угравала. Пот мачыў цвёрдыя, двух колераў валасы, поўз на лоб, абпалены сонцам, засцілаў вочы, цёк на кволыя, яшчэ амаль дзіцячыя грудзі, прыклейваў да спіны ўшчэнт змакрэлую сарочку. Каса станавілася ўсё цяжэйшая. Рукі наліваліся ўтомаю, балелі ў локцях і плячах, слабелі, нагам было млосна». Але Васіль трываў. Гэтаму яго вучыла маці, «вучыў не багаты і не малы горкі вопыт».
Вечарам стары Чарнўшка і Васілёва маці вяртаюцца ў вёску. Васіль застаўся з Ганнай і яе меншым братам Хведзькам. Хлопец вырашыў трымацца свайго воза, але за ім прыбег Хведзька. «Нічога асаблівага не было ў гэты вечар, але памяць пра яго грэла і трывожыла іх потым многія гады». Там, на лузе,Ханна папрасіла хлопца не крыўдзіцца на яе: «Як што за язык цягне мяне — каб цябе зачапіць... Я не ад зла на цябе... А што вочы такія ў цябе — дык мне ето, папраўдзе, да спадобы! Такіх ні ў кога няма болей! I сам ты — харошы, толькі што маўклівы, унурысты. Усё адно як грэбуеш дзеўкамі ці баішся!»
Раздзелы другі, трэці
Усё лета перад. хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы маладзенькая рабіна. Нікому яна не кідалася ў вочы, пакуль не заружавела ў жнівеньскім росквіце гарачым полымем агністых гронак. Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Хлопцы гарнуліся да яе і пабойваліся, асабліва яе вострага язычка.
Гарачы жнівеньскі час быў не для кахання, але Васіль, ледзь толькі пачне гусцець поцемак, бег да жардзянага плота каля Чарнушкавага агарода. Там чакала Ганна. Нібы праз туман, даходзіла да хлопца, як жылі гэтымі днямі Курані.
У адну з восеньскіх начэй да Васіля з Ганнай падыйшлі трое з абрэзамі і прымусілі хлопца паказаць хату вясковага актывіста Ахрэма Грыбка. Грыбку нічога не зрабілі, толькі папалохалі, каб сядзеў ціха, бо перадзел зямлі атаман Маслак адмяняе. Назаўтра Васіля арыштавалі. Міліцыянеру Шабету ўнурысты, унутрана насцярожаны Дзятлік падаўся падазроным чалавекам.
Раздзел чацвёрты
Ганніну Душу поўняць самыя розныя пачуцці да Васіля: і шкадаванне, любасць да яго, і непрыязнь (спалохаўся, павёў бандытаў), і крыўда (нават не глянуў, ні слова не сказаў, калі ішоў куранёўскай вуліцай у Алешнікі), і адчуванне віны. Ганна вечарам пайшла да Хадоські, спадзеючыся пачуць, што Васіля адпусцілі. Сяброўкі дома не было, яна, ідучы назад, натрапіла на гурт моладзі. Хадоська паклікала пасядзець з імі. Прыйшоў Яўхім, сын першага куранёўскага багацея Глушака. Ён наўмысля зачапіў дзяўчыну, тая ў даўгу не засталася, высмеяўшы яго чуб, «святую мужчынскую красу». Калі Ганна паднялася ісці дамоў, Яўхім пайшоў за ёй, быў нечакана лагодны, прасіў не злаваць на яго.
Назаўтра Ганна з Хадоськай ідуць працаваць да Глушакоў, адрабляць за пазычанае вясной. Душа Хадоські трымціць ад радасці, усё, што робіцца ў Глушакоў, выклікае ў яе зачараванне і страх. «Усё адно як не Корч стары, а цар перад ёй!» — мімаволі ўсміхнулася Ганна. Яна ведае, што сяброўка сохне па Яўхіму. Ганне тут быццам не хапае паветра, такая гнятлівая атмасфера. Глушакі малоцяць. У іх — свая малатарня. Пры машыне — стары з Яўхімам, Ганна зверху падае снапы. «Пахадзіла, пабегала так — дыхаць пачала часта, засаплася, рукі, ногі, спіна наліліся цяжарам утомы... Але яна як бы і не заўважала ўтомы: не ў навіну гэта... Калі стары махнуў ёй, што падаваць ужо не трэба, Ганна ледзь магла стаяць на нагах».
За дзень змалацілі ўсё. «На другі дзень да самага вечара круцілі веялку, ссыпалі чыстае збожжа ў мяхі... Стары Корч рабіў усё разам з іншымі, і сам хвіліны не пастаяў, і другім стаяць не даў».
Усе два дні Яўхім не спускаў вачэй з Ганны, што ўрэшце заўважыў бацька, адвёў сына «за рог гумна і стукнуў па галаве лапаткай», потым, адаслаў яго падалей ад дзяўчат. Вечарам Яўхім з'явіўся зноў. Застаўшыся ўдваіх з Ганнай, палез да яе цалавацца, дзяўчына ледзь вырвалася. Закаханая ў яго Хадоська была ласкавай і падатлівай. Паабяцаўшы жаніцца, Яўхім дамогся ад яе чаго хацеў.
Раздзел пяты
Васіля з Алешнікаў на фурманцы завезлі ў Юравічы, у турму. Самае цяжкае для хлопца ў турме было «проста сядзенне, сядзенне без звычайных клопатаў, без працы». Аднойчы ён нават не вытрымаў; папрасіўся на працу. Вартавы адрэзаў: не загадана.
Прыйшла маці, расказала пра вясковыя навіны. Усхвалявала з іх Васіля адна — тое, што за Ганнай пачаў улягаць Яўхім. Праўда, маці супакоіла, што дзяўчына не надта горнецца да маладога Карча.
На другі дзень Васіля ўпершыню выклікалі працаваць. «Забыўшыся на становішча сваё, ён пілаваў з тою заўзятасцю і ахвотай, з якімі робіць чалавек, што ўзяўся за жаданы занятак. У гэты час на яго радасна было глядзець, ён нібы пахарашэў: стаяў жвавейшы, паружавеў і падабрэў». Нечакана Васілю дапамагае аднавясковец Косцік Хвост, які жыў і працаваў у мястэчку. Ён паручыўся за Васіля перад Апейкам. Старшыня валвыканкома Апейка сустрэўся з хлопцам, пагаварыў з ім, пагаварыў з начальнікам міліцыі Харчавым. Васіля адпусцілі дамоў.
Ён быў ужо блізка каля хаты, калі раптам пачуў Ганнін голас. Яна ішла з Яўхімам. «Яны ішлі асобна, не вельмі блізка адно ад аднаго... Ішлі проста як знаёмыя. I ўсё ж і гэта апаліла Васіля гарачай рэўнасцю, пякучай крыўдай...»
Пачыналася зіма.
Частка другая
Раздзел першы
На наступны дзень першым Васіля ўбачыў сусед Міканор, які ў яго адсутнасць вярнуўся з арміі. Васіль на яго пакрыўдзіўся за «арыштанта», сказанага жартам. Маці доўга давялося ўгаворваць сына, каб зайшоў да Міканора пагаманіць, бо той запрашаў, маці падтрымаў дзед Дзяніс.
У Міканора сабралася шмат аднавяскоўцаў. Прыйшлі Хоня і вясковы гарманіст Алёша Губаты запрашаць на вячоркі, з'явіўся Грыбок, з якім больш за ўсё не хацеў сустракацца Васіль, Ганнін бацька. Гаворка заходзіць пра асушэнне балота, пра добрыя землі. Ніхто не верыць, што куранёўцы нешта змогуць зрабіць. Асцярожна гавораць пра бандытаў, але Васіля не чапаюць.
У Ігнатавай хаце збіраецца сход. Выступае настаўнік з Алешнікаў: з Куранёў ходзяць у школу толькі двое з тых, хто павінен вучыцца. Пад грозным позіркам старшыні сельсавета Дубадзела ўсе паднялі рукі за тое, каб куранёўскія дзеці ішлі ў школу. З'явілася Ганна, і Васіль не мог уважліва слухаць нават тое, што цікавіла яго на сходзе, — пытанне пра падатак. Ганна нават не глянула ў той бок, дзе сядзеў Васіль, праціснулася да Хадоські і села з ёй на ложак.
З Юравіч на сход прыехаў Апейка, ён спазніўся і нейкі час ціха і непрыкметна стаяў сярод людзей. Старшыня валвыканкома выступіў з прапановай пабудаваць грэблю. Першая рэакцыя куранёўцаў — нязгода:
«— Тут і без таго: куды ні кінь — клін!.. Етаго шчэ толькі і не хапало!..
— I без таго, як уюн круцішся!
— Не мела, грэц яго, баба клопату!
— Столькі сілы ўняць! Перарвацца! Коней замучыць.
— ...Жылі, тым часам, і так! I нічога.
...Не першы раз бачыў Апейка — на добрую, карысную для сябе справу, людзі не хацелі даваць згоды». Ён пачакаў, хай нагаворацца. Спакойна павёў размову далей: «Анігадкі жылі бацькі і дзяды, як паны жылі! Душыліся дымам, пухлі з голаду, мерлі без помачы. Калі ж вельмі прыпякала, прабіваліся і цераз гэту душагубку. Ламалі калёсы, коней тапілі, самі, мусіць, тапіліся?!» Людзі пачалі думаць па-іншаму. Горача агітаваў за грэблю Міканор, нават загаварыў пра асушку балота. Праўда, хутка зразумеў, што гэта пакуль лішняе і прапанаваў утварыць на першым часе меліярацыйнае таварыства. Ніхто яго не падтрымаў.
Сход прыняў рашэнне — вясной, адсеяўшыся, рабіць грэблю. Па прапанове Апейкі старшым выбралі Міканора.
Васіль дачакаўся, пакуль Ганна выйшла ад Хадоські, павітаўся, але дзяўчына адказала няласкава, моўчкі пайшоў побач. Хутка іх дагнаў Яўхім, прыстроіўся з другога боку. Васіль адчуў сябе лішнім,
Калі вазілі галлё к грэблі, да Васілёвага воза падышоў стары Чарнушка, спытаў, чаму ён перастаў да іх заходзіць. Сказаў, каб хлопец не думаў чаго пра Ганну, яна чакае яго, а Яўхім — пустое.
Раздзел другі
Міканор рыхтуецца да будаўніцтва грэблі. Падабаецца яму калоць і складаць дровы, бачыць зімовую прыгажосць лесу, лугу. Ён на.вячорках прыглядаецца да куранёўскіх дзяўчат і вылучае сярод усіх «бялявую «канапляначку» Хадоську і Чарнушкаву Ганну... Асабліва ўпадабалася Міканору Хадоська». Але нядаўняму чырвонаармейцу, як і найлепшаму яго сябру Хоню, тут не пашчасціла.
«...I з Міканорам Канапляначка не павесялела: ішла ў кароценькім кажушку з чорным барановым каўнерыкам, у акуратных лапціках і белых анучках... быццам і слухала Міканораву гаворку, а сама — чулася —... абыякавая была». Цікавей было з вясёлай, дасціпнай Ганнай, аднак тут ён быў «не тое што трэці, а — чацвёрты лішні». Побач з ёю заўсёды тапталі снег «хмурны, насцярожаны сусед Васіль... і ганарлівы, упэўнены, нахабны Яўхім Глушак».
Шмат што Міканору паўставала ў родных Куранях не такім, як павінна быць. «Пасля мазырскага бруку... прыпяцкага вясёлага прастору — як бы сплюшчаным, затопленым гразёю, дрымотным і балюча бедным убачылася дарагое сяло. Сум зашчымеў яшчэ горш, калі ступіў на родны ганак, у сенцы — якая ж яна крывая і гнілая, бацькава хата! I цесная, і цёмная якая!..»
Міканорава душа не прымае і затхлы хатні пах, і свіней у сенцах, а то і разам з людзьмі. I лазні няма, і школы, і чытальні, і крамы. Разумее Міканор, што «і вінаваціць людзей нельга — беднасць, нішчымніца... б'юцца, як рыба аб лёд, каб скарынку хлеба, расол мець...»
Змаганне са старымі парадкамі і звычаямі Міканор пачаў са сваёй хаты. «Багі і ўсялякія святыя — от з чым ваяваць трэба». Але маці Міканор не перамог і ўрэшце, пашкадаваўшы старую, адступіў з атэістычнымі пропаведзямі. Мала хто падтрымаў Міканора ў гэтым і сярод моладзі.
Пачаліся зімовыя святы — памінанне продкаў, каляды. Хаваючыся ад сына, бацькі ўчынілі брагу, закалолі парсюка. «Мала калі выпадала Міканору столькі расчаравання, як у гэтыя дні. Колькі ні стараўся, а перадсвяточная вясёлая ліхаманка ў Куранях не толькі не ападала, а — было чутна — усё мацнела».
Марудна і нудна цягнуліся для Міканора перадкалядныя дні. У калядную ноч дзеці, падлеткі, моладзь ходзяць па хатах. Прыязджае з суседняй вёскі замужняя Міканорава сястра, збіраюцца іншыя сваякі. Маці просіць сына памаўчаць перад гасцямі пра Бога і пра святых.
На вуліцы пачынаецца бойка. Білі «чужакоў» з Глінішчаў, аднаму з хлапцоў гасцяванне ў Куранях ледзь не каштавала жыцця.
Раздзел трэці
Міканор з нецярплівасцю чакаў, калі можна будзе вывесці куранёўцаў на будаўніцтва грэблі. Цёплым майскім днём ён зыбраўся ў Алешнікі. Зайшоў на пошту, куранёўцы тры месяцы былі адрэзаны ад усяго свету. Сустрэўся з Апейкам, з сакратаром партячэйкі Гайлісам. Апейка абяцаў прасачыць, каб Алешнікі выйшлі на будаўніцтва ў адзін дзень з Куранямі.
Міканор зноў хадзіў па хатах, збіраў куранёўцаў на грэблю. Пасварыўся з Васілём, у якога «тут работы — па горла».
Куранёўцы збіраліся доўга і неахвотна. Міканор размеркаваў абавязкі. Узяўся капаць канаву сам — «рынуўся ў рудую з прозеленню твань — уехаў аж па грудзі». Але хутка яго адправілі наверх, каб увесь час людзей бачыць. Калі адпачывалі, Міканор адчуў, што настрой у людзей змяніўся, нешта ў іх скранулася. «I нашы куранёўцы не горай за другіх», — плылі думкі ў Міканора.
Амаль два тыдні дзень у дзень збіраліся куранёўцы на грэблі. Але падступіла касавіца і работа спынілася.
Раздзел чацвёрты
Ішоў жнівень. Амаль ва ўсіх куранёўцаў жыта не ўрадзіла. «Чэзлыя, рэдкія бабкі, што нядружна ўставалі пад сумныя, падобныя на ціхае галашэнне песні жанок-жней, былі як страшныя знакі марнасці, няспраўджанасці чалавечых надзей». Ганна жала разам з мачыхай. На сваёй палосцы шчыраваў Васіль з маці.
Глушакі звозілі збожжа, у іх яно ўрадзіла. На Чарнушкавай паласе Яўхім заўважыў побач з гаспадарамі Дзятлаў, што яго непрыемна ўкалола.
Ён сам не заўважыў, як захапіўся Ганнай усур'ёз. Не мог дараваць «няўклюду, галяку» Васілю, што дзяўчына хінецца да яго. Колькі ён папахадзіў за Ганнай, але нічога не змянілася. Вырашыў плюнуць на ўсё і забыцца. З'явілася леснікоўна Верачка, «лагодная, пяшчотная, радая яму». Але хутка «хвароба» вярнулася зноў, з-за гэтай ганарліўкі вечарам не сядзелася ў хаце, начамі не спалася. Яўхім вырашыў дзейнічаць рашуча — не дабіўся дабром, даб'ецца сілай.
Кладучы снапы на воз, ён убачыў, што Ганна ўзмежкам падалася да лесу. Знайшоўшы прычыну (арэшынкі нагледзеў), пайшоў праз нейкі час за ёй. Але каля лесу да яго кінулася Хадоська. Яна вельмі змянілася: «...Твар яе бляклы, нездаровы, вочы запалі, шчокі абвіслі — нібы не дзяўчына, яблыка наліўное, а чэзлая падалка». Яўхім які ўжо раз пашкадаваў, што звязаўся з ёю, «плаціў за рэдкія ўцехі... такой вялікай цярплівасцю, слухаў яе бясконцыя страхі, папрокі, на памінкі...» Хадоська з плачам, з вялікай пакутай у голасе паведаміла, што цяжарная. Яўхім адказаў, што ад яго яна не магла зацяжарыць, потым дадаў, што ў Глінішчах ёсць знахарка. I пайшоў, злосны на сябе і на Хадоську. Трывожыўся ён нядоўга. «Сама прыдбала, сама няхай і думае, як збыць».
Ганна збірала маліны. Убачыўшы Яўхіма, не здзівілася, не спалохалася. Нейкі час Яўхім абіраў ягады і ссыпаў у гладышку. Раптам абхапіў яе адной рукой за плечы, другой — за шыю. Убачыўшы поўныя нянавісці вочы, падумаў, можа і праўда пусціць, лепей па-добраму з ёй. Але загаварыла мужчынскае самалюбства.
Саўладаць з Чарнушкай ганарліўкай ён не здолеў і на гэты раз. На момант узняў руку, каб выцерці вочы, і ад болю аж заняло дыханне, так Ганна стукнула па носе.
К вечару Курані гулі пра Яўхіма і Ганну. Грозны Чарнущка пашыбаваў да дачкі, якая разам з Хадоськай корпалася на бульбянішчы. Ганна сказала, што нічога не было. Бацька паспакайнеў, пайшоў к гумну ўжо ціха.
Ганна заўважыла няшчасны Хадосьчын твар. Сяброўка адвярнулася і затрэслася ад плачу, потым моўчкі пайшла дамоў.
У той жа вечар Ганна сустрэла Васіля. Раўнівы Васіль паверыў плёткам, абазваў «багацейкай», «Карчыхай». Пакрыўджаная Ганна, каб дапячы хлопцу, сказала, што «па-добраму, па згодзе ўсё було!»
Стары Глушак, пачуўшы, пра што гудуць Курані, наляцеў на Яўхіма. Грозна крыкнуў: «Жаню!!!» Яўхім згадзіўся. Але паставіў умову: «Кеб з тым, з кім хочу!» Ён назваў Чарнушкаву Ганну.
Раздзел пяты
Некалькі дзён у Глушакоў ішла вайна. Нарэшце стары здаўся, што ў яго хату прыйдзе галадранка.
Ганна ўбачыла Глушакоў з агарода, на якім брала буракі. «Як жа адступіцца ад гэтых сватоў, ад бяды гэтай, — каб бацька зразумеў, ухваліў яе, каб мачыха не асудзіла?»
Бацька асабліва не ўгаворваў, насядала мачыха, нагадала і пра Васіля (чаго ён круціць пачаў, за вярсту аббягае?), і пра старога бацьку, і пра малога Хведзьку. «Яна потым багата разоў успамінала гэты момант, успамінала з болем і шчымлівым шкадаваннем. Думала, балела душой: як багата бяды выпадае чалавеку за іншы адзін крок».
Пераапрануўшыся, Ганна выйшла да сватоў. Назаўтра, у нядзелю, былі змовіны. «Глушакі, дзядзькі, цёткі Глушакоў пілі ў цеснай Чарнушкавай хаце самагонку, елі так упраўна, што наганялі на мачыху страх, бязладна і голасна гаманілі». Потым пачалі дамаўляцца пра вяселле. Бацька хацеў адкласці вяселле тыдні на два-тры, Яўхім настойваў, каб хутчэй. Дамовіліся гуляць праз два тыдні.
Ганна выйшла на вуліцу. «Васіль... Васіль...» — уварвалася, пранізала ўсю яе, неяк асабліва, да болю дарагое... Кончылася. Не суджано, значыцца. Бувай!.. Бывайце, грушы шапаткія, вербы ціхія, маладыя, вольныя вечары!.. Кончылася воля дзявочая — спатканні, мілаванні, развітанні!» Паўз плот хтосьці ішоў. Ганна пазнала Васіля. Была думка — выйсці, пагаварыць, памірыцца. Але не зрабіла гэтага, яны былі ўжо чужыя.
Вельмі цяжка было у той вечар і Васілю. Супакойваў сябе, што не такая яму жонка трэба, што ён пакажа сябе, стане гаспадаром, тады і Ганна пабачыць.
Частка трэцяя
Раздзел першы
Чарнушкі жывуць клопатам, як і чаго назбіраць на вяселле. «Разорыць нас вяселле етае! Толькі ж і паддавацца вельмі — сарамата! Зяць такі!..», — кажа мачыха. Чарнушка адмаўляецца купляць «гарадскую гарэлку», гаворыць пра Ганніна адзенне.
У нядзелю Чарнушкі выпраўляюцца ў Юравічы на кірмаш. Гандаль ідзе вяла, збыць авечак дапамагаюць Яўхім і Ларывон, якія таксама з'явіліся на кірмаш. Яўхім па праву жаніха забірае Ганну «пахадзіць, паглядзець, што робіцца». Дзяўчыне непрыемна, што ён чапляецца да людзей, строіць злосныя кепікі. Яўхім, Ларывон і Ганна абедаюць у Ёселевай «сталоўцы», потым ідуць у краму і жаніх купляе нявесце падарунак. Прымяраючы хустку перад люстэркам («Ах, якая квяцістая, якая вогненна-яркая, цудоўная, век такой хусткі не насіла!»), яна раптам убачыла Васілёў твар. Адразу зніклі святочная весялосць і ўзрушанасць.
Перад самым ужо ад'ездам дамоў, мех бульбы купіла «чарнявенькая, кволая дзяўчына ў кароценькім гарадскім паліто і шапачцы». Калі Чарнушка падвозіў дзяўчыне бульбу, разгаварыліся. Дзяўчына спытала Ганну, ці любіць яна жаніха. «...Кеб усе ішлі толькі тыя, што любяць, дык болей за палавіну ў дзеўках век сядзела б!.. Сцерпіцца — злюбіцца, кажуць», — гаворыць Ганна. Параска, так звалі дзяўчыну, вынесла падарунак на вяселле — кнігу. Ганна, як сама прызналася, чытаць амаль не умела.
На другую раніцу Чарнушка выправіўся купляць Ганне на кофту. Бацька, хоць для яго гэта і дорага, набраў па парадзе Ёхіма «саціны атласнай з самога Кіева».
Раздзел другі
Перад самым вяселлем прыйшла ў дом Глушака яшчэ адна непрыемнасць, чутка, што будуць рабіць перадзел зямлі. У вёсцы гэтая чутка не абышла нікога.
Хутка склікалі сход і выбралі камісію, якая павінна была перамераць нанова зямлю. Камісія знайшла лішняе ў Глушака, лесніка Міці, Пракопа. Халімон бушаваў, выліваў свой гнеў на жонцы. Раптам за маці ўступіўся меншы сын Сцяпан, ён папракнуў бацьку таксама зямлёй. Стары Глушак, не помнячы сябе ад шаленства, «даў сыну па твары. Той не зварухнуўся, слова не сказаў, толькі штосьці нядобрае, непрымірымае ўспыхнула ў незнаёмым — дарослым і самастойным — позірку». Бацька заявіў Сцяпану, што вучыцца ён больш не пойдзе, будзе дома за парабка, калі такі разумны стаў.
Стары шкадуе, што няма Маслака, інакш бы пацішэлі гарлапаны. Яўхім адказвае, што атаман можа раптам і аб'явіцца. «Яўхім так спрытна пусціў чутку, што пад поўдзень у Куранях не было чалавека, які б не ведаў, што Маслак — жывы і здаровы — аб'явіўся зноў...»
Глушак падкупляе Зайчыка, каб той уступіўся за яго на сходзе, адпраўляе Яўхіма запрасіць на вяселле Дубадзела, спадзеючыся на яго дапамогу.
Ідучы на сход, Халімон Глушак адчуваў сябе вельмі дрэнна. Увагу старога прыцягнуў незнаёмы чалавек у прэзідыуме. «Позірк быў востры, пранізлівы, нібы прабіраўся ў сярэдзіну, і такі ўпэўнены, што рабілася нядобра». З'явілася адчуванне, што ён гэтага чалавека ўжо дзесьці бачыў. Сход быў бурны, тыя, у каго знайшлі не ўлічаную зямлю, незадаволены працай камісіі. Парадак наводзіць вайсковец, які так зацікавіў Глушака, упаўнаважаны з воласці Зубрыч. Ён адказвае і на пытанні пра Маслака, заклікае «грамадзян» не баяцца «нейкага пігмея». Пасля выступлення Зубрыча куранёўцы сталі больш маўклівыя і насцярожаныя. Упаўнаважаны яўна перастараўся, заступаючыся за дзяржаўныя інтарэсы ў правядзенні землеўпарадкавання. Пачуліся прапановы пачакаць з перадзелам. Але ўскочыў «нецярплівы, ашалелы Васіль: «Чакаць, чакаць! Усё чакаць!» — крыўда, роспач і лютасць кіпелі ў яго ляманце». Сход вырашыў пачаць перадзел заўтра.
Раздзел трэці
Вяртаючыся са сходу, Васіль трывожыўся, але не шкадаваў, што не ўтрымаўся і загаварыў. Дома яго падтрымаў дзед, наказаў, каб і заўтра, пры дзяльбе, не драмаў.
Васіль прачнуўся вельмі рана. «...Жыла ў ім, цешыла і вярэдзіла душу турбота пра зямлю. Да ўчарашняга дня ён толькі марыў пра яе, а цяпер яна была ўжо ледзь не ў яго руках». Раптам прыйшла думка — узяць каня і заараць кавалак, стаць такім чынам гаспадаром.
Чым больш святлела на зямлі, тым больш мацнела ў душы Васіля трывога. Першымі заўважылі Васіля з канём і плугам на Глушаковай зямлі Ларывон і Зайчык. Ларывон хутка падаўся да сяла.
Маці прыйшла з клуначкам, прынесла есці. У гэты момант Васіль убачыў Яўхіма, але з баразны не сышоў. На падмогу сыну бег стары Глушак. Яўхім ударыў першы. Дзятліха кідалася то да аднаго, то да другога, але ашалелым мужчынам даць рады не магла. Нечакана з'явіўся Сцяпан, ён пачаў адцягваць брата ад Васіля. Дзятліха паклікала людзей, што ўжо сабраліся на полі, на дапамогу. Хлопцаў ледзь расцягнулі. Падышлі Дубадзел і Зубрыч.
Зубрыч затрымаў Васіля і Яўхіма. Дзятліку ён нагадаў пра турму, паабяцаў вярнуць яго назад і загадаў ісці дамоў, чакаць рашэння. Яўхіму ён перадаў прывітанне ад Маслака. Назваў пароль, з якім прыйдзе да Глушака чалавек, калі Яўхім ім спатрэбіцца.
На наступную раніцу Васілёва маці заўважыла на дзвярах хаты вялікі чорны крыж. Маці і дзед раяць Васілю быць асцярожным.
Яўхіма падпільнавала Хадоська. Губы яе дрыжалі, на вачах былі слёзы, але сказала цвёрда: «...Няхай табе на тым
свеце будзе так, як мне — на етым... От і ўсё мае слово! Астатняе!.. Болей не прычаплюся! Можаш не баяцца!.. I не пабачыш болей!»
Раздзел чацвёрты
Былі ў Хадоські думкі пайсці да Ганны і расказаць усё. Аднойчы нават рашылася ісці да старога Карча, «ён слухаецца бога, па-божаму жыць стараецца, няхай і рассудзіць па-божаму!.. Крыўдна. Ой, як крыўдна. Ад крыўды слёзы ўсе выплакала. А боль пякучы ў грудзях не ўціхае, не ападае». З'явілася думка пра самагубства. Успомніла пра Захарыху.
«Усё аказалася такім страшным, такім балючым, што дзіва, як выцерпела. Балела, як ніколі, нішто. Але горш за ўсё — было страшэнна брыдка, агідна, сорамна». Вярнуўшыся дамоў, «хадзіла, завіхалася, як магла», са страхам заўважыла, што ўсё больш слабее. Назаўтра бацькі выклікалі ўрача і той загадаў неадкладна везці дзяўчыну ў бальніцу. На грэблі фурманку Ігната сустрэлі Чарнушкі. Ганна падбегла да Хадоські. «Яна быццам не адразу пазнала яе, але, калі пазнала, ажыла, павекі варухнуліся трывожна, непрыхільна».
Раздзел пяты
Мачыха выпраўляе бацьку пазычыць на вяселле штаны ў Грыбка. Чарнушка раззлаваўся: «I так — чорт душу скрабе! Не да штаноў паганых, каб яны згарэлі! Тут на душы такое, а яна, грэц ёй, — штаны, латы!..»
Мачыха і дружкі ўбіраюць маладую. Убачыўшы дачку ў вянку, у вэлюме, ён, «як ніколі яшчэ, пачуў бяду... страшную, грозную». Прыязджае малады з дружынай «выкупляць» нявесту. Яўхім падарыў мачысе боты і яна рада, як дзіця.
У царкву ехалі трыма вазамі, паперадзе ішлі музыкі. Па дарозе ўграз воз маладой, Яўхім і іншыя хлопцы, правальваючыся ледзь не да пояса ў балотную твань, выцягваюць яго. Потым, на сухім, чысцілі коней, вазы, прыбіраліся самі, хлопцы «з рогатам завіхаліся каля Яўхіма: здымалі боты, выкручвалі анучы, абціралі штаны».
Самым важным момантам вянчання Ганне здаўся, калі бацюшка надзяваў Яўхімаў персцень ёй на палец, а яе персцень — Яўхіму.
Дома госці дружна накінуліся на яду. Калі сталі сварыцца прыпеўкамі сваты і дружкі, Ганна зноў убачыла Васілёвага браціка. Яна глушыла ў сабе жаданне падысці да малога. «Ледзь толькі перасталі спяваць, за сталамі зрабілася вельмі сумна. Усё было з'едзена, гарэлкі не налівалі. «Як ні пяліся, не хапіло!».— прайшло ў Ганнінай галаве».
Падзялілі каравай. Засмучоны Ганнін бацька, якога ахапіла вялікае шкадаванне да дачкі, даў маладому «бедны падарунак, на які толькі і наскраблі грошай — картовыя штаны ў пасачку». Госці ахвотна пачалі вылазіць з-за стала: наперадзе была і лепшая гарэлка, і закускі шмат.
Маладую і скрыню з пасагам вязуць у дом маладога. У хаце Глушакоў усе былі ціхія і паважныя, амаль і не гаварылі голасна. Адзін Дубадзел трымаўся вольна, аглядваў Ганну так, што ёй было няёмка. Ён, парушыўшы парадак, падняўся першым віншаваць маладых. Потым загадаў Ганне сесці паміж ім і Яўхімам. Яўхім не пярэчыў «уладзе», і Ганна не адразу, але паслухалася, перасела. Дубадзел пачаў чапіцца з гарэлкай. Ганна адмовілася піць, што не спадабалася Яўхіму. «Яшчэ не згулялі вяселля, а ўжо счапіліся, так счапіліся, што, відаць, і адзін не саступіць, і другая не паддасца».
Маладых неяк памірылі і астатак вечара прайшоў як трэба. Кладучыся спаць, Яўхім нагадаў спрэчку, але без злосці. Сказаў, што слухацца яго павінна. Ганна ўспомніла яму тое, што ўжо калісьці гаварыла: «...Са мной трэба — кеб па-добраму!»
На трэці дзень, калі вясельны тлум сціх, свякруха разбудзіла Ганну яшчэ на досвітку і загадала карміць свіней.
Куранёўцы і алешнікаўцы, што рабілі грэблю, нарэшце, сышліся. Праз дзень, у нядзелю быў мітынг, народу сабралася, як у кірмашовы дзень. З Юравіч на свята прыехалі Апейка і двое рабочых. Было весела, ігралі гармонікі. Васіль спадзяваўся ўбачыць Ганну, але ўбачыў Яўхіма.
З мітынга Васіль вяртаецца разам з Міканорам і Хонем. Ён скардзіцца, што грэблю зрабілі, а Глушак як сядзеў на зямлі, так і сядзіць. Міканор пераводзіць гаворку на Ганну, што такую дзеўку ўпусціў. У словах Васіля пачуўся такі сум, такі боль, што Міканор сумеўся.
Подых навальніцы, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Людзі на балоце
Подых навальніцы
Завеі, снежань
Частка першая
Куранёўцы зноў збіраюцца на балота. Ганна бярэ на сенакос малую Верачку. На другі дзень у дзяўчынкі паднялася тэмпература, везці ў бальніцу дзіця стары і Яўхім не палічылі патрэбным. На раніцу, калі Яўхім пайшоў запрагаць каня, было ўжо позна, Верачкі не стала.
Вестка пра смерць Ганнінай дачкі не выклікала ніякага спачування ў душы Хадоські. Пасля бальніцы яна вельмі змянілася, за тры гады, што прайшлі з таго часу, ні разу не бачылі яе ў гурце, сярод моладзі. «Божачко, злая я, злая, — каялася з адчаем яна. — Што мне рабіць, парай, памажы мне, божачко! Няма дабраты ў мяне. Не магу забыць, не магу!»
На лузе з'явілася таратайка Апейкі. Вечарам ля вогнішча адбываецца сход. У калгас уступае шэсць сем'яў. Міканор рвецца ў вёску, каб абагульніць гаспадарку, але іншыя яго спыняюць. Рашаюць разам касіць і жаць, а ўхапіўшы за добрым надвор'ем гэта, потым звесці разам жыўнасць.
Глушак шкадаваў унучку, але душа яго балела за большае, ён прадчуваў, што ўсё ідзе на звод. Аддзяліў Яўхіма, думаў, што менш у вочы будзе кідацца багацце. Але цвёрдым падаткам абклалі і яго, і сынаву гаспадарку. Глушак кінуўся да Міканора, потым у воласць да Апейкі. Нідзе не знайшоўшы паразумення, жыў у чаканні вайны. Стрымліваў гарачага Яўхіма, які не хацеў цярпець і чакаць. «Трывога перад заўтрашнім была самаю вялікаю трывогаю яго цяперашняга жыцця. Як агромністая хмара, вісела яна над Глушаком... і ўсё ж, хоць чуў яе над сабою... жыў, як і ўсе, як іншымі гадамі: араў, баранаваў, касіў. Хоць без радасці, без лёгкасці былой, стараўся, асабліва на сенакосе, гнаў сябе і падганяў другіх».
Некалькі разоў Міканор ездзіў у Юравічы па каморніка, каб адмераць калгаснікам поле, але каморніка не давалі. Аднойчы, вяртаючыся ў вёску, ён убачыў ля цагельні Васіля і Нібыто-Ігната з коньмі, папярэдзіў, што тут будзе калгаснае. Васіль на гэта сказаў, што Міканор яшчэ не ўся ўлада. Праз дзень старшыня куранёўскага калгаса даведаўся, што сусед засеяў узаранае.
Міканор плануе калгасны двор. Каб зрабіць канюшню для калгасных коней, разбірае сваё гумно.
Частка другая
Апейку ледзь не штодня даводзілася выпраўляцца ў дарогу. Як непадобная была прырода, зямля, такімі ж непадобнымі, заўважыў старшыня райвыканкома, былі і людзі. «Былі сярод заможных багацеі-кулакі, п'яўкі, што толькі і жылі з чужой крыві, з чужога поту, а былі і такія заможнікі, дзе дастатак увесь набываўся тым, што сям'я ўся — з падрослых, працавітых дзяўчат ды хлопцаў, якімі правіць суровы, бязлітасны камандзір -бацька... камандзір катаржнай каманды. Былі і такія заможнікі, у якіх адно лічылася зямлі больш, як у іншых; але як зямля тая жаўцела жоўценькім пясочкам, то заможнікі тыя праўдзіва нагадвалі голых каралёў... Не блізнятамі былі, бачыў Апейка, і тыя, каго аб'ядноўвалі адным імем — бядната... Бедныя — ад беднасці зямлі, ...ад недахвату цягла... паспрабуй, разгарніся без каня! — ад таго, што хворыя кармільцы... Былі бедныя, што век у працы, у клопаце, і бедныя, што чухаліся і то з лянотаю; былі век цвярозыя і век п'яныя».
Юравіцкі раён паслаў на станцыю першыя чырвоныя абозы — збожжа, сабранае калгаснікамі. Адзін з абозаў вёў новы сакратар райкома Башлыкоў, другі — Апейка. Калгасаў пакуль мала і яны невялікія. Але больш чым гэта турбуе Апейку, што ў калгасах мала ладу і парадку. «Багата што яшчэ невядома; і чым далей, чым шырэй разгортваецца калгаснае, тым больш гэтых загадак. Але галоўнае: як дабіцца, каб людзі стараліся, каб рабілі ад усёй душы; каб любілі і зямлю, і коней агульных, як любяць сваё, адзінае!..»
Дома Апейку чакаюць з яго паездак, часта далёкіх і доўгіх, жонка-настаўніца, сын і малая дачка.
Ідучы раніцой на працу, Апейка заўважыў на сцяне нардома аб'яву. Паведамлялася, што ў нядзелю «пачынаецца чыстка членаў і кандыдатаў партячэйкі Юравіцкага райкома партыі КП(б)Б», Прасілі ўсіх беспартыйных мястэчка Юравічы, а таксама селькораў з'явіцца і «падрыхтаваць факты пра работу і недахопы партыйцаў з ячэйкі, асабліва — кампраменціруюшчыя матэрыялы».
Апейку каля кабінета звычайна чакала чарада дзядзькоў і цётак. На гэты раз гурт школьнікаў прасіў заступіцца за настаўніка, якога нядаўна звольнілі з працы за тое, што ў гады першай сусветнай вайны быў царскім афіцэрам. Дзяцей Апейка супакоіў, але паабяцаць цвёрда, што настаўніка вернуць у школу, ён не мог. Прыйшоў Глушак Сцяпан, які парваў з бацькам-кулаком і прасіўся ў камуну. Старшыня райвыканкома не мог не паверыць у шчырасць хлопца. Вельмі ўстрывожыла Апейку гісторыя яго колішняга вучня, маладога паэта Алеся Маёвага. Маці Алеся з плачам і лямантам падала газету. Нехта «Студэнт Г-скі» называў Маёвага «нацдэмаўскім падбрэхічам», «буржуазным паслугачом», «перараджэнцам» і «адшчапенцам». Алеся выключылі з камсамола, стаяла пытанне пра адлічэнне з універсітэта. Апейка наколькі мог супакоіў жанчыну, вырашыў высветліць усё, калі паедзе ў Мінск на сесію.
Дапамагаючы сваім капаць бульбу, Ганна сустрэла на полі Васіля. Ён быў адзін, і жанчына вырашыла падысці, пераканалася, што Васіль яе кахае, як і раней.
Васіль і Ганна пачалі сустракацца. Праз нейкі час па вёсцы папаўзлі чуткі. Свякруха, даведаўшыся, узялася праклінаць нявестку. Яўхім, калі б не бацька і брат, прыбіў бы ці знявечыў жонку. Лютаваў і ад мужчынскай абразы, і ад непакорлівасці Ганны. Яна не прасілася, не плакала, моўчкі трывала боль.
Васіль з цесцем і братам жонкі быў на зрубе, калі Ларывон Бугай сказаў, што ён, пэўна ж, прывядзе ў новую хату Ганну, а не Маню. Пракоп і Пятро моўчкі падаліся дамоў.
Ганна і Васіль, не згаворваючыся, прыйшлі на ўмоўленае месца. Разумелі, што гэта апошняя сустрэча, што за кожным з іх сочаць і дома, і за домам. Ганна кліча Васіля кінуць усё і куды-небудзь з'ехаць разам. Яна ўжо рашылася («Надумалася — і пайду ...Як прападаць тут век, дак мо знайду што!..»). Ведаючы, як для Васіля гэта няпроста, сказала ціха: «Не канешне зразу рашаць. Падумай... Як надумаешся, дай знак!»
Чыстка праходзіла ў нардоме. Першым перад камісіяй і людзьмі, якіх назбіралася поўная зала, стаў сакратар райкома Башлыкоў. Пра яго гаварылі нядоўга, «камраментуючы матэрыял» зводзіўся да таго, што Башлыкоў не з усімі вітаецца і часам бывае грубым. Страсці разгарэліся вакол Апейкі. Хоць зале было «ўсё ясна» — Іван Анісімавіч «правераны народам, бальшавік», — член камісіі па чыстцы Галенчык абвінаваціў старшыню райвыканкома ў «родственнай сувязі з класава чуждымі элементамі» (родны брат Апейкі быў кулаком), у служэнні і дапамозе ім. Ён паставіў пытанне, ці можа такі чалавек займаць адказны савецкі пост і быць у партыі. Пра «класавую блізарукасць», «непрынцыповасць», «мяккацеласць» Апейкі гаварыў камсамольскі сакратар Віктар Кудравец, якога калісьці Іван Анісімавіч рэкамендаваў на працу з моладдзю, а таксама Зубрыч. Два члены камісіі — Белы і Беразоўскі — прагаласавалі супраць прапановы Галенчыка, але той паабяцаў «далажыць пра гэта вышэйстаячым інстанцыям».
Без асаблівага напалу прайшла чыстка Харчава, начальніка міліцыі. Абвінавачанні ў недаверы да людзей, у незаконных арыштах аправяргалі Башлыкоў і Галенчык.
«Ішлі дзень за днём, а Васіль усё не мог дайсці да якой-небудзь цвёрдасці. Усё нібы круцілася на раздарожжы... То ён гатоў быў ужо змірыцца з тым, што ёсць: «Як склалася, так склалася, не пераменіш...» То раптам з адчаем находзіла рашучасць: «Пайду! Кіну ўсё! Прападзі яно пропадам! Што б век за яго мучыцца!..» Набольш пёк жаль да маленькага сына. Пра Маню, жонку, не думаў, шкадавання да яе не было. Пэўнасць прыйшла, калі ўбачыў сваю палоску, маладую рунь: «Поле, бяда яго і радасць! Яго сіла і надзея яго! Быў ён з імі і астанецца з імі! 3 імі толькі і жыць яму! Не кіне ён ніколі поле гэтае, якім не нацешыўся, хату, у якой не жыў яшчэ; не кіне — каб і хацеў! Не можа кінуць; як не можа сам сябе загубіць!»
Ганна ўбачыла Васіля ў гурце людзей, калі ў Куранях паказвалі кіно. Па тым, як ён адвёў вочы, усё зразумела.
Частка трэцяя
Апейка едзе ў Мінск на сесію ЦВК, дзе павінна было гаварыцца аб калгасным будаўніцтве. У гасцініцы Апейка сустрэўся са старшынёй ЦВК Беларусі Чарвяковым. Сустрэча з ім пакінула ў душы светлы, лагодны след.
У Апейкі быў свабодны дзень і ён заняўся справай Алеся Маёвага. Зайшоў ва універсітэт, у студэнцкі інтэрнат, знайшоў яго ўрэшце на кватэры. Пагаварыўшы з Алесем, ён пераканаўся, што той не вінаваты, на яго ўзвялі паклёп. Але на душы было трывожна і горка. З Алесевай справай Апейка пайшоў да Белага, той паабяцаў разабрацца.
Апейку не даюць спакою думкі: «Чаму... абараняць цяжэй, чым абвінавачваць? Чаму... той, хто абвінавачвае, загадзя стаіць нібы вышэй? Нібы ўжо самім тым фактам, што можа абвінавачваць, нападаць, —даказвае сваю адданасць!Чаму, — адкуль гэта ўзялося? — той, хто каго-небудзь абараняе, рызыкуе нібы паказаць сваю мяккацеласць, трапіць апартуністы?»
Міканор прывёз каморніка і Гайліса. Калгаснікам па рашэнню адпаведных органаў выдзяляюць лепшую зямлю. Бурна праходзіць сход у Куранях, але згода большасці жыхароў вёскі ўжо не патрэбна, бо яны не калгаснікі. Раніцай на шляху камісіі, абараняючы свае палоскі, сталі Нібыто-Ігнат (яго, звязанага павезлі на возе ў Юравічы), Глушакі, Васіль. Васіль кінуўся да Міканора біцца.
Нібыто-Ігната Гайліс адпусціў, наказаўшы, каб гэта было «апошні раз». Глушакі вырашылі параіцца з Зубрычам. Той тлумачыць Яўхіму, што нічым дапамагчы не змог, раіць гаспадарку пераводзіць у грошы, бо ўсё будзе рэквізавана для калгасаў. «Буралом гэты не абміне нікога. Усіх захопіць... не абміне ні дужае, ні слабое дрэва. Ні кулака, ні — бедняка», — гаворыць Зубрыч.
На пахаванні Хоневай маці, на могілках, Хадоська падышла да Ганны. «Злая була я. Паганая. Божачко, якая паганая!.. Плечы Хадоські задрыжалі, галава ўпала на Ганніна плячо. — Даруй мне, Ганначко! — Няма ў мяне зла на цябе. I не було, — стрымана адказала Ганна, не зводзячы вачэй з магілкі малой».
Хадоська пагадзілася выйсці замуж за Хоню, пайшла наперакор бацьку, Нібыто-Ігнату. Але паставіла ўмову: вянчацца ў царкве і каб Хоня выйшаў з калгаса. Хоня, які столькі гадоў чакаў Хадосьчынай згоды, паабяцаў зрабіць усё так, як яна хоча. Міканор не захацеў яго зразумець, назваў дзяўчыну кулачкай, прыгразіў выключыць хлопца з камсамола.
Адкрываў сесію ЦВК Чарвякоў. Старшыня Саўнаркома Галадзед гаварыў пра тэмпы калектывізацыі. 3 думкай, што калгасны рух у «шэрагу раёнаў перарастае нашы адпаведныя органы», Апейка не пагадзіўся. Не пагадзіўся таксама, што «сяляне... нечуванай хваляю ўліваюцца ў калгасы». Гаварылася на сесіі «пра насільственную калектывізацыю», пра высяленне кулакоў, класавую пільнасць, падрыўную дзейнасць варожых элементаў, а побач з гэтым — пра недахоп кадраў, тэхнікі і самага звычайнага — адзення, абутку, гузікаў, нітак...
З сесіі Апейка вёз адчуванне, што сур'ёзная размова заменена шмат у чым святочнай, што не ведае, як зрабіць, каб «удзесяцярыць тэмпы», калі няма тэхнікі, патрэбных кадраў. «Няўжо я, праўда, не разумею чагосьці, — як мне паказвае Башлыкоў... Пагрозным успомнілася тое, што жорстка абвясціў у першы вечар ...Чарвякоў: жыццё бязлітасна адкіне ўсіх, хто не зможа ісці нага ў нагу! Нібы папярэджанне сабе чуў Апейка...»
У Юравічах Апейка праз нейкі час атрымаў пастанову, у якой «дзялілася рэспубліка па тэмпах і тэрмінах калектывізацыі на некалькі зон. ...Раён быў уключаны ў зону, дзе калектывізацыю завяршыць поўнасцю трэба было ўжо не ў два-тры гады, а за вясну, можна лічыць, за тры месяцы».
Ганне дапамагае знайсці выйсце Параска, прапанавала перайсці да яе ў школу ў Глінішчах. Да Ганнінага ўчынку ў Куранях паставіліся па-рознаму. Старыя не помнілі, каб у вёсцы калі-небудзь жонка кідала свайго чалавека, ды яшчэ такога, як Яўхім.
Васіль зноў пайшоў у Юравічы да Апейкі. Той, зычліва выслухаўшы, стаў угаворваць уступіць у калгас. Васіль вяртаўся «невясёлы, але і не з такой балючай роспаччу, як мінулы раз: нібы прывыкаў ужо да бяды».
Звонкім зімовым днём Хоня пад'ехаў з гаманою да Хадосьчынай хаты, каб адправіцца ў царкву. Хадоська глядзела стрымана, Хоня рагатаў і галёкаў, быў задаволены сваёй удачай, доляй.
Завеі, снежань, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Людзі на балоце
Подых навальніцы
Завеі, снежань
Кароткі змест:
Частка першая
Ганна ўсім, хто цікавіўся, адказвала і паказвала, што ёй жывецца добра і бесклапотна. Але глыбока ў душы жыў неспакой — Яўхім слоў на вецер не кідаў, да таго ж Ганна трэці месяц насіла ў сабе новае жыццё.
Услед за бацькамі праведаць Ганну зайшоў Міканор. «Наступным вечарам неспадзеўкі прынесла Дубадзела... Ён, пасля таго як не выбралі ў сельсавеце, уладзіўся раённым упаўнаважаным. Невялікае, але ўсё ж начальства, з партфелем ходзіць! I палёгку дасць, і прыціснуць можа... Не дарэмна частуюць ледзь не ўсюды!» Прапанаваў Ганне выйсці на ганак і сказаў, што хоча за ёй «паўхаджаваць». Калі жанчына выказала свае адносіны да яго, абазваў «кулацкай падсцілкай».
Праз дзень прыйшоў Васіль. Пажаліўся, што адабралі зямлю каля цагельні, пасеянае перааралі. Павініўся, што не пайшоў з ёю.
Яўхіма душыць злосць не толькі з-за Ганны, але і з-за калгаса, ён разумее, што жыць не дадуць, пагражае прыдушыць Міканора. Бацька стрымлівае, бо... «ў іх уласць і сіла».
У Глінішчах распаўся калгас. Ратаваць становішча прыязджаюць Апейка і Башлыкоў. У школе збіраюць сход, былыя калгаснікі ідуць на яго неахвотна. Гайліс, Параска, Апейка гавораць на сходзе з людзьмі спакойна, згадваюць непаразуменні і цяжкасці, заклікаючы ўсё пачаць спачатку. Башлыкоў прапануе глінішчанам «загладзіць віну» перад савецкай уладай «аднагалосным рашэннем аднавіць калгас». Сход ад такога рашэння адмаўляецца і Башлыкоў пачынае пагражаць сялянам, абураныя людзі разыходзяцца па хатах.
Едучы ў вазку ў раён, Башлыкоў адчувае варожасць да вяскоўцаў: «...Духата, густы, едкі дым папярос. Цяжкі дух поту, аўчын і світ. Цёмныя, з неспакойнымі ценямі абліччы. Потныя, непадатныя. Злосна ашчэраныя раты. «Няма такога права!» «Ето не па закону!..» Яму не спадабаліся выступленні Параскі (далікацтва нейкае развяла), Міканора (гаварыў без упэўненасці) і асабліва Апейкі (узор апалітычнасці, апартунізму).
Хоць была глыбокая ноч, Башлыкоў накіраваўся не на кватэру, а ў кабінет. Яго чакалі два лісты з роднага Гомеля, ад сябра і ад сястры. Пісьмо ад сястры зусім сапсавала настрой. Ніна віншавала з новым сваяком «таварышам Шэпелем». Меншы брат Барыс прападаў у дачкі нэпмана, гаспадара некалі багатай аптэкі і моднага парфумнага магазіна. «Каб раней гады два-тры! Зразумець яшчэ неяк можна было б!.. Але зрабіць такое глупства ў цяперашні час — калі ідзе такі наступ! Паставіць сябе і яго, брата, у такое становішча!» Башлыкоў не хацеў ведаць, што абранніца Барыса вельмі прыгожая, адукаваная, выхаваная дзяўчына.
Частка другая
Раніцай Башлыкоў выклікаў да сябе Апейку, каб выказаць незадаволенасць учарашнім: «Сапсавалі ў рашучы момант! Замест таго каб... наперад, туліцца да зямлі сталі. Лавіраваць! Падладжвацца». У Апейкі іншы погляд на сітуацыю ў Глінішчах. Ён лічыць, што ў першую чаргу вінавата кіраўніцтва, даўно гаварылі пра непарадкі ў калгасе, але ніхто нічым не дапамог: «Тыя людзі, якіх мы ўчора угаворвалі, прыйшлі самі ў калгас. Сярод першых... А от пабылі, паспрабавалі абяцанага і ледзь не ў адзін голас: «Не хочам!» I ўгавораў новых не паслухаліся. I ўгавораў, і пагроз!.. От што павінна трывожыць». Башлыкоў у разважаннях Апейкі бачыць «непатрэбную, проста шкодную цяпер жаласлівасць». Ён катэгарычна заяўляе: «Рэвалюцыю нельга рабіць напалавіну! I жаласць у ёй — штука небяспечная. Асабліва тут, у сяле. Дзе ў кожным жыве ўласнік!.. Дзе гэты самы мужычок і ў табе ўвесь час гаворыць!» Разышліся, як заўсёды, не задаволеныя адзін другім, нічога не даказаўшы. У Башлыкова спее рашэнне «неадкладна прыняць меры»: абмеркаваць паводзіны Апейкі на бюро, папярэдзіць акружком.
Башлыкоў даў заданне Харчаву прыняць самыя строгія меры супраць варожых элементаў, што выявіліся ў Глінішчах. Выклікаў то аднаго, то другога работніка райкома, адказных работнікаў раённых устаноў — было ў ім ліхаманкавае жаданне дзейнічаць, Вечарам правёў бюро райкома. Слухаючы сваіх памочнікаў, «іх абяцанні, ён адчуваў, што яго клопаты мала турбуюць іх. Што змен асаблівых не будзе. Гэта вярэдзіла яго, злавала».
Заняты работай, устрывожаны, раззлаваны, Башлыкоў са здзіўленнем лавіў сябе на тым, што раз-пораз успамінаў глінішчанскую незнаёмку.
На наступны дзень Башлыкоў разам з Дубадзелам і Міканорам хадзіў у Куранях па хатах, агітаваў за калгас. Зайшоў да Чарнушкаў, дзе варожа сустрэла Ганніна мачыха. У Ларывона за сталом сядзеў Яўхім. «I... ад таго, што ён бачыў, якая лютасць за гэтым і якая смеласць у вачах кулацкага выкармыша, ён адразу зразумеў, які небяспечны гэты тып. I як неабходна ўжыць належныя захады, каб яго абясшкодзіць», Зусім вывеў Башлыкова з раўнавагі Ігнат Глушак. Ён прапанаваў яму стаць старшынёй, тады пойдзе ў калгас. Ад Дубадзела Башлыкоў даведаўся, як Ігната арыштавалі за супраціўленне камісіі, што мерала зямлю пад калгас, і як Гайліс яго адпусціў. Сакратар райкома пераканаўся, што ў Алешніцкім сельсавеце кіраўніцтва не на ўзроўні, «займае апартуністычную лінію, не вядзе належнай барацьбы з антыкалгаснымі, кулацкімі праявамі». Ён прыйшоў да вываду, што Гайліса і Міканора Глушака трэба прыцягнуць да суровай адказнасці, пакараць з усёй строгасцю.
Успамінаў гнілую, цесную хату Дзятла Васіля і пякла злосць: «... Было б за што чапляцца! Быў бы не тое што рай, а было б хоць чалавечае жыццё... А то ж — беднасць, галеча, цемра, бруд, смурод. I ўсё адно — «асмеліцца трудно!»
Частка трэцяя
Башлыкоў заехаў у Глінішчы. У хаце была адна Ганна. Пераадольваючы сябе, сваю прынцыповасць, трывогу, сакратар райкома прызначыў ёй спатканне. Ганна, пагадзіўшыся, адчула віну і ніякаватасць перад Параскай. Яна чула, што Башлыкоў быццам быў неабыякавы да настаўніцы. Але Параска супакоіла: «Нічога не было... Разы тры заехаў. Увесь грэх». Ганна разумее, што яны не пара: «Што дуб і лаза... Не дацягнешся... Каб і можна було...»
У навагоднюю ноч 1930 года Башлыкоў нагадаў Апейку пра выступленне Сталіна, дзе «ўсё — па палічках раскладзена». Звыклы верыць правадыру, Апейка ўбіраў думку за думкай, пакуль не зачапіўся за радок: «У нас няма... рабскай прывязанасці селяніна да шматка зямлі... якая ёсць на Захадзе...» Гэта пярэчыла ўсяму вопыту Апейкавага жыцця, таму, што нарадзілася з незлічоных сустрэч з людзьмі. Як стрэмка, упіліся ў памяць словы Сталіна «смешнае пытанне!» Пытанне тычылася палітыкі раскулачвання. «Не менш смешным, — гаварыў далей Сталін, — здаецца другое пытанне : ці можна пусціць кулака ў калгас ?.. Нельга, бо ён з'яўляецца заклятым ворагам калгаснага руху...»
Тое ў дакладзе, што выклікала нязгоду, непаразуменне, занепакоенасць Апейкі, якраз вельмі спадабалася Башлыкову. Ён «з уцехай знаходзіў усё новыя доказы правільнасці сваіх меркаванняў... Ён, Башлыкоў, не памыляўся, бачачы небяспечную шкоду ў Апейкавых павучаннях пра «псіхалогію» і нейкі спецыяльны падыход да селяніна... Асабліва хвалявала і радавала тая частка прамовы Сталіна, дзе ён аб'яўляў аб пераходзе ад палітыкі абмежавання кулацтва як класа да раскулачвання». Башлыкоў «вычытаў» і тое, што было адкрыта не сказана, але вынікала з усяго зместу: «...Раскулачванне... мае значэнне не толькі як справядлівая дзея супраць кулака... Раскулачванне дасць адчуць іншым, што Савецкая ўлада не збіраецца доўга ўгаворваць. Не збіраецца цырымоніцца надта. Дасць адчуць не толькі кулакам, а і астатнім сялянам».
Побач з думкамі пра палітыку, калектывізацыю жыло адчуванне сустрэчы. Але радасць, нецярплівасць змянялі трывога, одум. Згадвалася нават яе становішча: школьная тэхнічка, прыбіральшчыца, ды тут жа ўзнікала нязгода. Злаваў на сябе, чаму гэта жанчына займела над ім такую ўладу...
У першую сустрэчу яны нядоўга пасядзелі ў вазку сярод поля. Потым Башлыкоў паехаў на сход у Загаллі. У наступную — ён завёз Ганну ў Нароўлю. Павячэралі ў сталоўцы.Вяртацца дамоў было позна, папрасіліся ў незнаёмую хату пераначаваць.
Калі пад'ехалі да Глінішчаў, Ганна «асмелілася на тое, што гняло і што баялася адкрыць». Сказала, што яе муж Глушак Яўхім. «Твар Башлыкова раптам вачавідкі пашарэў. Твар гэты працяла трывога». Ганна нейкі момант глядзела на яго, быццам нечага чакала. «Тады штосьці ўскінулася ў ёй. Хутка, парыўна ступіла да яго, сціснула, пацалавала. Аддала пацалунку, здалося, усю сябе». Пайшла, разумеючы, што ідзе назаўсёды.
Мастацкія асаблівасці
«Я не мог — рана ці позна — не напісаць гэтыя раманы — «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», — бо насіў іх у сабе як радасць і пакуту доўгія гады... Родная вёска, людзі, мае юнацтва — усё гэта жыло ў маім сэрцы і не давала спакою», — гаварыў I. Мележ у адным з інтэрв'ю. Спачатку была задума «напісаць аповесць пра Палессе... пра барацьбу палешукоў з прыродай» у пасляваенны час. У 1956 г. пісьменнік ужо бачыў у сваім уяўленні не аповесць, а «раман аб простых людзях беларускага Палесся». Ажыла ў творы не сучаснасць, а рэчаіснасць 20-х гадоў.
Напісаўшы ў 1960 г. «Людзі на балоце», I. Мележ зразумеў, што сказаў у рамане не ўсё, што жыло ў душы. У 1965 г. з'явіўся «Подых навальніцы», у 1976 г. — «Завеі, снежань». У архіве пісьменніка засталіся накіды, планы, асобныя сцэны і гатовыя раздзелы яшчэ двух раманаў «Палескай хронікі» — «За асакою бераг» і «Праўда вясны». У іх I. Мележ хацеў расказаць пра жыццё дарагіх яму людзей у 30-я і 40-я ваенныя гады.
«Палеская хроніка» паказвае жыццё беларускай вёскі напярэдадні і ў час правядзення калектывізацыі. У першай частцы хронікі («Людзі на балоце») паўстае звычайнае, вякамі ўсталяванае вясковае жыццё, напоўненае працай, клопатам пра кавалак хлеба. За дзесяцігоддзе, што прайшло пасля рэвалюцыі, мала што змянілася ў Куранях, якія большую частку года адасоблены, аддзелены непраходнай тванню нават ад суседніх вёсак. Гэтую нерухомасць, застыласць жыцця асабліва востра адчувае Міканор Глушак, які дзякуючы службе ў арміі пабачыў свет. Вярнуўшыся ў бацькоўскую хату, ён у многім перажывае тое, што і героі твораў М. Гарэцкага: любоў, замілаванасць родным суседнічаюць у яго сэрцы з непрыняццем, адмаўленнем.
Міканор марыць пра лазню, пра хату-чытальню, пра школу. Запаветная яго мара — адваяваць зямлі ў балота, аднак пакуль ён пры падтрымцы раённага начальства арганізаваў аднавяскоўцаў толькі на будаўніцтва грэблі. У хуткім часе грамадска -сацыяльныя падзеі паставілі яго над аднавяскоўцамі і павялі за сабой. У другім рамане Міканор узначаліў невялікі калектыў добраахвотнікаў, якія рашыліся аб'яднаць свае гаспадаркі.
Новае ў жыцці Куранёў заявіла пра сябе так уладарна і рашуча, што не абмінула ніводнага чалавека, падзяліла людзей, зблізіла непрымірымых ворагаў. Так, калі каморнік | наразае зямлю калгасу, на абарону ўласных надзелаў выйшлі побач з заможнымі Глушакамі беднякі Васіль Дзяцел і Нібыто-Ігнат. Васіль і Яўхім, якія не на жыццё, а на смерць былі шчапіліся на полі каля цагельні, хапаюць загрудкі Міканора.
Узнаўляючы падзеі калектывізацыі, I. Мележ імкнуўся «больш глыбока і без падсалоджвання паказаць гэты важны працэс», не абмінуць ні добрае, ні дрэннае, што нараджалася ў тыя гады. Не ставячы пад сумненне правамернасць правядзення калектывізацыі ў цэлым пісьменнік і паказаў трагізм чалавечых лёсаў на гістарычным зломе.
Трагедыйная сутнасць падзей, якія перажывала вёска ў канцы 20-х пачатку 30-х гадоў, асабліва выразна паказана ў творах на вобразе Васіля Дзятла. Дзве страсці, дзве любові ў гэтага персанажа — зямля і Ганна. Нейкі час, і гэта самы шчаслівы час у яго жыцці, яны суіснуюць побач. Васіль становіцца гаспадаром, узвальвае на свае не надта моцныя юнацкія плечы ўвесь сялянскі клопат. Тады ж нараджаецца глыбокае пачуццё да суседкі-равесніцы. У час спатканняў, горнучы да сябе дзяўчыну, ён думае-марыць пра зямлю. Калі Ганна выходзіць замуж, у яго застаецца адна любоў — зямля. Дзеля яе ён узяў за жонку непрыгожую, нібы век сонную Пракопаву Маню. Аднак у яго жыццё зноў уваходзіць Ганна. Васіль пастаўлены перад выбарам: зямля ці каханая жанчына — і герой выбірае першае. Аналізуючы сцэну, у якой растрывожаны Васіль ідзе на сваё поле і бачыць, як «кволыя сцяблінкі, калі стаў перад паласою, паварушыліся — нібы віталі яго, радаваліся яму», С. Андраюк зазначае, што герой ніколі не думаў пра Ганну так узвышана і паэтычна, як пра зямлю.
Ад Ганны герой адмовіўся сам^а зямлю забралі, зрабілі нічыёй. У тым жа маналогу Васіля пісьменнік паказвае, што значыць для героя свая зямля: «Аддай сваё поле, дзе кожную сцяблінку, здаецца, сагрэў бы сам! Ішоў бы ад адной да другой ды хукаў бы, каб не мерзла!.. Аддай поле — ето ўсё адно што — аддай душу! Папробуй, адарві душу!» Не, не ўласнік так разважае, а чалавек, звязаны з зямлёй малаком маці, памяццю продкаў, усім сваім жыццём.
Васілёву прывязанасць да зямлі разумее Апейка. Закліканы праводзіць калектывізацыю, ён верыць, што гэта мерапрыемства дапаможа сялянству выйсці з беспрасветнай галечы і беднасці, зробіць працу лягчэйшай і больш прадуктыўнай, бо на шырокія калгасныя палеткі прыйдуць машыны. Але ён хоча, каб на абагульненай зямлі селянін працаваў так, як і на сваёй. А гэта магчыма пры ўмове, калі чалавек не страціць сваю прывязанасць і любоў да поля і таго, што на ім расце.
Праз вобразы Васіля і іншых прадстаўнікоў сялянства (Глушакі, Нібыто-Ігнат, Чарнушкі, Хоня, Міканор і яго сям'я, Сарока і г. д.) пісьменнік паказвае працэс калектывізацыі знутры, як яна адбілася на лесе вяскоўца, на адносінах яго да зямлі, да працы, да людзей. Вобраз Апейкі асэнсоўвае тое, што адбываецца з селянінам, нясе погляд зверху і збоку.
Калектывізацыя ў любых варунках істотна закранала інтарэсы селяніна-гаспадара. Апейка не супраць цвёрдага падатку, якім абкладваліся заможныя гаспадаркі (няветліва сустрэў ён старога Глушака, калі той прыйшоў да яго са сваёй бядой), не супраць рэпрэсіўных мер адносна кулакоў. Але ён хоча, каб такія, як Васіль, самі прыйшлі ў калгас, пераканаўшыся, што там лепш, а для гэтага патрэбен час. Часу селяніну якраз і не давалася, у новае жыццё яго гналі сілай і гвалтам. Шматзначнай сцэнай завяршаецца сюжэтная лінія Васіль — Апейка ў другім рамане. Васіль прыйшоў да старшыні райвыканкома скардзіцца на самаўпраўства Міканора: забралі зямлю і нават перааралі пасеянае. Апейка ў гэты час атрымаў паперу, якая паведамляла, што калектывізацыю трэба правесці не за два-тры гады, а за тры месяцы. I Апейка ўгаворвае селяніна ўступіць у калгас, дзе ўся зямля стане яго —- гаворыць тое, што і ненавісны Дзятлу сусед Міканор. У трэцім рамане «Заве!, снежань» Апейка і Васіль не сустракаюцца. На змену ўдумліваму, разважліваму гуманісту Апейку павінны прыйсці іншыя калектывізатары. З Васілём у гэтым творы знаёміцца Башлыкоў, у хуткім часе менавіта ён будзе вырашаць лёс селяніна.
Над Апейкам хмары пачынаюць збірацца ўжо ў другім рамане. Грознае папярэджанне сакратару райвыканкома —- партыйная чыстка, дзе нявартымі годнасці камуніста былі пададзены яго чалавечнасць, прынцыповасць, інтэлігентнасць. Але тых вывадаў, што маглі яго ўратаваць, Апейка не зрабіў. У сваім заключным, вельмі кароткім выступленні, ён сказаў: «Калі я памагаў каму-небудзь з тых, у кім сумняваецца таварыш Галенчык, то таму, што лічыў, што гэтыя людзі могуць быць карысныя нам. I лічыў подлым таптаць людзей, якія хочуць жыць па-новаму... Я і далей буду рабіць так, як падказвае мне партыйнае сумленне. Не азіраючыся на выкрыкі тых, у каго кульгаюць ці разважнасць, ці, можа быць, сумленне...»
Праз лёс Алеся Маёвага мастак паказаў тое страшнае, што нараджалася ў жыцці савецкай краіны ў канцы 20-х гадоў — пошукі ворагаў, падазронасць, недавер. У творы згадваюцца беларускія пісьменнікі Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Уладзімір Дубоўка, з якіх пачыналася актыўнае цкаванне нацыянальнай інтэлігенцыі. Да інтэлігенцыі належыў і былы настаўнік Апейка.
Пасля выступлення Сталіна (раман «Завеі, снежань») спадзяванняў на шчаслівае вырашэнне лёсу старшыні райвыканкома не застаецца. Яго погляды на жыццё, адносіны да чалавека прыйшлі ў супярэчнасць з генеральнай лініяй партыі, якую, на даным этапе, выяўляе жорсткі, рашучы, прамалінейны Башлыкоў. У трэцім рамане вельмі шмат месца займаюць спрэчкі старшыні райвыканкома і сакратара райкома партыі. Апейка і Башлыкоў — гэта два супрацьлеглыя падыходы да правядзення калектывізацыі, у іх спрэчках вырашаецца лёс Васіля, лёс усяго сялянства. На жаль, абставіны грамадска-палітычнага жыцця ўздымаюць наверх не Апейку.
У дачыненні да «Палескай хронікі» можна гаварыць пра галерэю яркіх, моцных сваёй рэальнай шматграннасцю характараў. Гэта не толькі цэнтральныя героі твора — Ганна, Васіль, Яўхім,стары Глушак, Міканор, Апейка, Башлыкоў, але і героі другога, трэцяга планаў — Чарнушка, Нібыто-Ігнат, Сарока, Андрэй Руды, Хадоська, Хоня, Параска, Дубадзел і г. д. Кожны з іх — адметны, непаўторны, жывы, запамінальны. Дасягнуў гэтага пісьменнік дзякуючы глыбокаму пранікненню ў свет чалавечых адчуванняў, перажыванняў, памкненняў, выдатнаму веданню жыцця. Ствараючы характары, I. Мележ шырока звяртаецца да партрэтнай характарыстыкі і апісання знешнасці, да няўласна-простай мовы (калі голас аўтара і персанажа нібы зліваюцца), да моўнай індывідуалізацыі, да мастацкай дэталі, да сімвалічных вобразаў і інш.
Здаецца, I. Мележ пісаў пра вядомае ў літаратуры. I самі падзеі — пярэдадзень, а пасля калектывізацыя, — і людзі таго часу — сяляне з іх недаверлівасцю да новага, з іх прывязанасцю да зямлі, гаспадаркі — не аднойчы паказваліся ў творах. Традыцыйныя канфлікты, сюжэтныя лініі: любоўны трохкутнік, у якім багаты і бедны жаніх, розныя адносіны кіраўнікоў да калектывізацыі, да сялян. Аднак раманы I. Мележа наколькі традыцыйныя, настолькі і наватарскія.
Так, пісьменнік па-новаму паказвае вобраз кулака. Калі ў першай частцы хронікі ў вобразе Халімона Глушака, па-вулічнаму Карча, паслядоўна падкрэсліваецца непрыемнае і нават драпежнае ў знешнім вобліку, у характары («тхарыныя вочы, вострыя і праніклівыя», «каршуковы позірк», «груганячая постаць», панурасць, затоеная лютасць), то ў другой частцы куранёўскі багацей ужо пачынае выклікаць спачуванне. Аўтар гаворыць, як нялёгка здабывалася заможнасць, якой працай, потам, сілай яна падтрымліваецца. Улада забірае не толькі нажытае праведнымі і няправеднымі сродкамі багацце, але і права жыць на сваёй зямлі, сярод сваіх людзей. У выступленні Сталіна сказана адназначна: кулака пускаць у калгас нельга, бо ён з'яўляецца заклятым ворагам, але ж і аднаасобнікаў не пакінуць у роднай вёсцы, значыць — раскулачванне, высылка.
Шмат новага, нечаканага ў паказе сыноў Халімона Глушака Яўхіма і Сцяпана. Такіх гарачых і нястрыманых, ганарыстых людзей, як Яўхім, улада сваімі дзеяннямі штурхала на крайняе — на жорсткае супраціўленне, лютую помсту.
«Палеская хроніка» I. Мележа — мужнае, праўдзівае слова пра так званы вялікі пералом, пра калектывізацыю. А побач з гэтым — пра наш народ, працавіты, мужны, спагадлівы, таленавіты, цярплівы. Першы раман адкрываецца аўтарскім прысвячэннем «Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі».
Білет 40. “знак бяды” в быкава.асаблівасці кампазіцыі,вобразы гал. Герояу, сімволіка твора
Знак бяды, в сокращении. Краткое содержание.
Все произведения в сокращении этого автора
Знак бяды
Аблава
Аповесць пачынаецца з апісання месца, дзе стаяў хутар. Мала што тут нагадвае былую сядзібу. I на ўсім ляжыць знак няшчасця, знак даўняй бяды.
Сцепаніда, пасвячы карову Бабоўку, убачыла каля разбуранага маста немцаў, яны згружалі бярвенне. Жанчына кінулася на хутар, дзе застаўся муж. Адрамантаваны мост нёс пагрозу з'яўлення чужынцаў на хутары. Пятрок і Сцепаніда прыхоўваюць парсючка. Пятрок спадзяецца, што неяк абыйдзецца («Мы перад імі не вінаватыя. А калі з імі па-добраму, дык можа, і яны... Не з'ядуць, можа... Каб засцерагчыся ад бяды, трэба паводзіць сябе як мага абачлівей і ЦІШЭЙ...»).
Раніцай Сцепаніда пагнала на пашу Бабоўку. Пятрок нічога не паспеў зрабіць па гаспадарцы, бо прыйшлі Гуж і Каландзёнак, паліцаі. Ён чуў ад людзей, што паліцаі сноўдалі ў вёсцы, па хутарах — усталёўвалі новую ўладу. Гуж запатрабаваў пачастунку, але гарэлкі ў Багацькаў не было і ён дастаў сваю бутэльку. Вярнулася Сцепаніда, «ладзіць яешню» паліцаям яна не стала. Ведаючы жончын характар, Пятрок баяўся, што здарыцца непапраўнае: Сцепаніда раззлуе Гужа і іх арыштуюць.
Гуж загадаў хутка чакаць іх у госці і мець гарэлку, а яшчэ паведаміць пра бандытаў, калі з'явяцца на хутары.
Пасля адыходу паліцаяў Сцепаніда выгаворвае мужу, што ўстроіў частаванне. «Яны абодва з вінтоўкамі, улада іх над людзьмі вялікая, яны ўсё могуць. Але яна іх не баялася, бо не паважала іх», — гаворыць аўтар пра жанчыну.
Праз некалькі дзён на хутары з'явіліся немцы. Чужынцы трымаліся як гаспадары, ні пра што не пытаючыся ў тых людзей, што тут жылі. Багацькам загадалі вызваліць і вымыць хату.
Падвечар прыехаў афіцэр. Праз нейкі момант фельдфебель паклікаў Петрака. Афіцэр торкнуў пальцам на здымак Сталіна ў газеце, якімі была абклеена хата, і дастаў пісталет. Але выстраліў ён не ў гаспадара хаты, а ў здымак.
Сцепаніду гняце клопат, як засцерагчы ад.немцаў «кароўку, парсючка, курачак? Збажыну якую ці бульбу, можа, не возьмуць, нашто ім, але дровы папаляць... А як быць зімой? » Яна прыпазнілася прыгнаць карову, калі немцы былі на працы. Тут жа яны запатрабавалі малака. Сцепаніда цыркнула крыху ў вядро і падала. Фельдфебель загадаў даіць Бабоўку памочніку кухара. Выкрыўшы падман, ён пачаў біць Сцепаніду. На наступны дзень жанчына выдала малако на пашы. Усё той жа фельдфебель застрэліў Бабоўку.
«На дзіва сабе самой Сцепаніда не дужа ўбівалася па карове — як ні шкада ёй было Бабоўку, яна адчувала, што рушылася штось непамерна большае і што вялікая небяспека набліжалася да іх ушчыльную. Жанчына вывела з сядзібы парсючка і схавала яго пад вываратнем у барсуковай нары. Дапамагаў ёй нямы Яначка, які пасвіў вясковых кароў. Ноччу Сцепаніда кінула ў студню вінтоўку, забытую ля кухні поварам («Хай не думаюць; калі ўехалі, дык ім усё можна»).
З-за вінтоўкі на падворку, у істопцы, дзе цяпер жылі гаспадары, усё ператрэслі. Афіцэр загадаў Петраку зрабіць «клазет» і вечарам пахваліў яго за работу. Павесялелы Пятрок рашыўся папрасіць сваю скрыпку, якую, прыбіраючы ў хаце, пашкадаваў выносіць у істопку, каб не сапсавалася. Скрыпку афіцэр аддаў, але перад гэтым гаспадар больш гадзіны іграў, што вельмі раззлавала Сцепаніду.
Раптам пачуліся стрэлы. Немцы забілі Яначку, які прыбег на хутар пра нешта паведаміць Сцепанідзе.
Сцепаніда ўспомніла той дзень, калі Патапка Каландзёнак наказаў, што збіраюць камбед. У вёсцы праходзіў сход за сходам, але людзі не хацелі запісвацца ў калгас. Апошні сход сарваў Гуж. Новік, прадстаўнік акружкома, прапанаваў «раскулачыць Гужова Івана, як кулацкага падпявалу і сабатажніка». Лёс Гужа і яго сям'і вырашыўся адным голасам. За раскулачванне прагаласаваў камсамолец Васіль Ганчарык, устрымацца якому не даў Новік. Сцепаніда і Лявой Багацька галасавалі супраць.
Пятрок рашэнне камбеда не ўхваліў: «— Калі ўжо да такіх дайшла вочарадзь, дык што ж пасля будзе? Каго ж вы праз год-два будзеце раскулачваць?
— А тады, можа, не будзе каго. Усе ў калгас паўступаюць.
— Можа, і паўступаюць. Але як жа з класавай барбой? Класавая ж барба не адмяняецца?»
У той дзень Пятрок, будучы. ў горадзе, купіў скрыпку, за што Сцепаніда на яго доўга сварылася, бо дзеці засталіся без абутку.
Сцепаніда ў думках вярнулася ў гады сваёй маладосці, калі толькі пабраліся з Петраком і служылі батракамі ў пана Яхімоўскага. Усплыў у памяці вясновы дзень, калі на хутары з'явілася камісія «экспрапрыіраваць... набытак эксплуататара». З таго, што меў пан Яхімоўскі, ім выдзелілі дзве дзесяціны зямлі, карову і маладую кабылку. Радасць азмрочвалася пакутамі Яхімоўскага. Пятрок адмовіўся ісці ў валвыканком, калі дзялілі зямлю і гаспадарку пана, пайшла Сцепаніда.
Праз нейкі час пан Яхімоўскі павесіўся. Незадоўга перад гэтым Пятрок і Сцепаніда павініліся перад старым гаспадаром хутара, ён крыўды на іх не затаіў, але сказаў: «На чужым і дармовым шчасця не будзе. Мне шкада вас».
Вясной, уздзіраючы дзірван на пагорку, не вытрымала, пала кабылка. Пятрок і Сцепаніда ўскапалі дзесяціну рыдлёўкамі, пасля чаго Пятрок прывалок на пагорак і паставіў вялікі драўляны крыж, спадзеючыся, што ён «адвядзе праклён ад клятай людзьмі і богам зямлі». Нехта з вяскоўцаў назваў гэта месца Петраковай Галгофай. Але хутка крыж спілавалі вясковыя камсамольцы.
Пасля высылкі Гужа людзі пачалі запісвацца ў калгас. Сцепаніда была ў камісіі па абагульванні. У раённай газеце з'явілася заметка, што «у Слабадскіх Выселках патураюць класаваму ворагу — кулаку». Называліся прозвішчы трох гаспадароў, якія «мелі наёмную сілу» — ім дапамагалі араць, жаць, малаціць. Упаўнаважаныя з раёна і акругі патрабуюць раскулачыць выкрытых селькорам «класавых ворагаў». Сцепаніду гэта страшэнна ўзрушыла і абурыла, яна пачала крычаць на ўпаўнаважаных: «А справядлівасць не трэба? Калі ўжо да беднякоў дайшло! Дык хіба справядліва?.. Нельга, каб свае — сваіх! Ці вы ўжо здурэлі там ад навукі, не бачыце? Гэта ж усе людзі навокал бачаць, а вы...»
Сцепаніда рашыла дабірацца да Полацка, шукаць там справядлівасць. Але па дарозе з хутара яе перастрэў сын раскулачанага Гужа, забраў грошы, хлеб і загадаў вяртацца дамоў, сядзець ціха. Прыехаў з лесу Пятрок, яму таксама пагражаў Зміцер Гуж, хацеў нават забраць каня. На раніцу прыбегла Ладымірава Анютка і зайшлася ад плачу. Стралялі ноччу ва ўпаўнаважанага. Андрэя і Анціпа, братоў Анюткі, арыштавала міліцыя, Гуж уцёк. Сцепаніда зразумела, што цяпер ужо нічога не паправіш, зразумела, каго чакаў Гуж у сасонніку, калі яна бегла ў мястэчка.
У спісе «выкрыты ў ворагаў» апынулася сям'я Ладыміра, дачку якога Анютку кахаў міліцыянер, камсамолец Васіль Ганчарык. Раскулачыўшы, выслаўшы нявесту, ён застрэліўся ў сваёй хаце, на вачах трохгадовага браціка Янкі. Хлопчык з таго часу знямеў.
«I вось гэтай ноччу звёўся нешматлікі гаротны род высялкоўскіх Ганчарыкаў. Невялічкае, танклявае цела падлетка ў загорнутай на грудзях кашульцы ляжала пад тынам ля лаўкі».
Немцы пакінулі хутар. I тут жа з'явіліся паліцаі, пагнаілі Петрака вазіць пясок на дарогу. Назіраць за работай Гуж пакінуў Патапа Каландзёнка. За увесь дзень ён не дазволіў старым мужчынам ні прысесці, ні разагнуцца. «Ну і гад! — падумаў Пятрок. — Чаму яго маці не прыдушыла малога? Гэты ж горш за Гужа. 3 тым хоць пасварыцца можна, неяк апраўдацца, а гэты адразу хапаецца за вінтоўку».
Пятрок памяняў скрыпку на змеявік, змайстраваў самагонны апарат. Ён гнаў, схаваўшыся ў рове, самагонку, калі на хутары з'явіліся Гуж, Каландзёнак, Недасека. «Агентура» данесла, на што мяняў стары скрыпку. Не знайшоўшы Петрака, Гуж пакінуў на хутары Недасеку чакаць яго.
Недасека пайшоў у паліцыю з-за брата, Новіка. Служачы немцам, як ён гаварыў, ратаваў тым самым ад голаду шасцёра дзяцей. Сцепаніда пра сябе падумала, што такіх не навучыш, бо далей свайго карыта ім не дадзена бачыць. «Такія ад прыроды сляпыя да маленькага пробліску чалавечнасці, дбаюць толькі аб сабе і апраўдваюцца часам дзецьмі».
Пятрок аддаў Недасеку дзве бутэлькі самагону. Праз нейкі час з'явіўся Каландзёнак — Гуж патрабаваў яшчэ дзве. Багацька дастаў са сховішча адну, зразумеўшы ў гэты момант, што і гарэлка не выйсце — не адкупішся, не ўлагодзіш. Ноччу з'явіліся незнаёмыя паліцаі. Шукаючы гарэлкі, ператрэслі хату, пограб, збілі Сцепаніду, а Петрака, паставіўшы ля сцяны, палохалі стрэламі.
«Гэта ноч пад расстрэлам нешта зрушыла ў Петраковай свядомасці, нешта непапраўна зламала, збіла хаду яго думак са звыклага для яго кола, ён не ведаў ужо, што рабіць і куды ісці...». З недапітай бутэлькай першака ён вяртаўся з рова, калі пачуў на хутары галасы. Там яго ўжо заўважылі і ён адно выкінуў бутэльку ў кусты. Пятрок іх ужо не баяўся, ён толькі хацеў, каб хутчэй усё скончылася, і скончылася тут, на сваім падворку. Але збіўшы старога, звязаўшы рукі, яго на вяроўцы павалаклі ў мястэчка — сам ісці з хутара Пятрок наадрэз адмовіўся. «Ён знік, прапаў з гэтага свету, як і для яго прапалі гэты хутар, роў, Сцепаніда, іхнія дзеці Фенька і Федзя — прапаў цэлы свет».
Былі ў Петрака ў жыцці дзве сустрэчы... На хутар пагрэцца зайшло трое. Як зразумелі гаспадары, нейкія начальнікі. Пачалі распытвацца пра жыццё, пра парадкі ў калгасе. Сцепаніда выказала ўсё, што набалела, Петраку аж сорамна стала за жонку. Старэйшы, з вусікамі, дастаў з кішэні дзесяць рублёў і даў Сцепанідзе — на малако і лякарства хворай дачцы. Збянтэжаная Сцепаніда запытала прозвішча, каму ж доўг аддаваць. Вайсковец, які выходзіў апошнім з хаты, крадком азірнуўся і ціха сказаў: «Таварыш Чарвякоў».
Чарвякоў разгубленаму гаспадару на развітанне пажадаў багатага жыцця, прозвішча яго, Багацька, ён ужо ведаў.
А летам Пятрок выправіўся ў Мінск да Чарвякова. Арыштавалі за «ўрадзіцельства» калгаснага старшыню Лявона. Сцепаніда, не дабіўшыся праўды ні ў мястэчку, ні ў раёне, рашыла ехаць у Мінск да старшыні урада. Але сама ехаць яна не магла, нарывала нага.
Пятрок паўдня хадзіў каля Дома ўрада, не могучы і рашыцца зайсці туды, спадзяваўся, можа сустрэне Чарвякова каля будынка. Нарэшце адчыніў дзверы, спытаў у міліцыянера. Міліцыянер сказаў, што Чарвякоў памёр. Дома Пятрок абнадзеіў Сцепаніду, што ліст з подпісамі і В грошы аддаў старшыні ўрада. Жонка яму і верыла і не верыла, бо Лявон пасля арышту не вярнуўся. В Сцепаніда чула, як здзекваліся паліцаі над мужам. Ёй В было вельмі кепска, моцна балеў правы бок галавы. Круціліся думкі, за што ўзялі Петрака, чым ён не дагадзіў. Жанчына адчула, што яна «перажыла свой лес. Як і не жыла на гэтым, богам уладкаваным свеце. Усё збіралася, доўгія гады чакала, адкладвала на пасля... Перавярнулі аднаасобніцу, ладзілі калектывізацыю, думалі: зажывём пасля. Але пасля выконвалі пяцігодкі, змагаліся з класавым ворагам — усё ў нястачы, трывогах, калатнечы і неспакоі... Сцепаніда адчувала, што вайну перажыць ёй ужо не пад сілу». | Ноччу ў дзверы нехта пастукаў, назваўся сваім, але яна не адкрыла, пасля пашкадавала, бо на паліцаяў гэта было не падобна. Раніцай яна пайшла да Карнілы. Чула ад паліцаяў, што некаму спатрэбілася неразарваўшаяся бомба. Тады з Петраком яны рашылі, што тут не абышлося без Карнілы, які гроб да сябе ўсё. Сцепаніда купіла бомбу за парсючка. Потым яна пайшла ў мястэчка, спадзеючыся што-небудзь дазнацца пра Петрака. Вартавы, а гэта быў Недасека, турнуў жанчыну ад турэмнай брамкі. Каля камендатуры Сцепаніда ўгледзела настаўніка Свянткоўскага, які быў у немцаў перакладчыкам. Той, асцерагаючыся, і узяў у яе перадачу для Петрака і ціха, настойліва шапнуў, каб яна зараз жа ішла адсюль.
Вечарам Карніла прывёз бомбу і яны схавалі яе ў рове. У Сцепаніды з'явілася думка як-небудзь паспрабаваць узарваць мост, хоць так адпомсціць, бо тое, што зрабілі з ёю, з Петраком, з хутарам, дараваць яна не магла.
Як толькі пачало днець, Сцепаніда заспяшалася ў мястэчка. Яна ведала, што вярнуўся з лагера сын колішняй яе сяброўкі. Ён быў камандзірам і мог дапамагчы з бомбай. Па дарозе сустрэла Гужа і Каландзёнка, якія.вялі арыштаванага Карнілу. Яна кінулася на хутар і, надрываючыся, перахавала бомбу. Па яе прыйшлі ў той жа дзень. Сабака, які пасля смерці Яначкі прыбіўся да Багацькаў, папярэдзіў сваім брэхам Сцепаніду, і яна паспела ўскочыць у істопку, накінуць крук на прабой. Паліцаі маглі застрэліць яе праз дзверы, але Сцепаніда патрэбна была ім жывой.
Сцепаніда дастала пасудзіну з газ"ай — адзінае, што прынёс Пятрок, калі вяскоўцы разбіралі краму — і лінула на дзверы, на сцяну, падпаліла. Дзверы ламаць перасталі. Жанчына шкадавала, што там, у раўку, яе ніхто не бачыў з бомбай, «задарма прападзе яе клопат і спрахне без толку сіла, на якую яна спадзявалася».
Хутар гарэў доўга — усю ноч, дагараў у наступны дзень. Паліцаі нікога не падпускалі і самі трымаліся воддаль — баяліся выбуху.
А бомба на ўзроўку чакала свае пары.
Мастацкія асаблівасці
«Мы ўжо даўно прывыклі да высокага псіхалагічнага майстэрства ў Васіля Быкава... Гэтае уменне на поўную сілу заяўляе пра сябе і ў «Знаку бяды», асабліва ў паказе Петрака і Сцепаніды.
Па сваёй натуры Пятрок вельмі памяркоўны чалавек, «ціхі і мяккі — гэткі, якімі была большасць у Выселках: страхавіты, зважлівы, трохі набожны». Спачатку ён намагаецца неяк прыстасавацца да нечалавечых умоў фашысцкай акупацыі. Але такое, аказваецца, немагчыма... I гэты рахманы, не пазбаўлены душэўнай далікатнасці селянін прама, адкрыта выказвае паліцаям сваё абурэнне, пагарду і нянавісць.
Так, Пятрок, як і іншыя станоўчыя героі пісьменніка, — чалавек з высокім гуманістычным патэнцыялам. I таму ён урэшце не вытрымлівае і, не зважаючы на ўсю сваю памяркоўнасць, небаявітасць і схільнасць лепш саступіць, чым спрачацца, ваяваць з другімі... кідае адкрыты выклік паліцаям, выклік, які аплочвае самай вялікай на свеце цаной — сваім чалавечым жыццём.
Тое ж можна сказаць і пра Сцепаніду. Гэта жанчына таксама складанага лесу, якой выпала нялёгкае жыццё. Яна была парабчанкай, потым членам камбеда, актывісткай калгаснай справы, ударніцай у працы. У адрозненне ад ціхмяна-памяркоўнага Петрака яна вызначаецца баявітасцю свайго характару, Ёсць у Сцепаніды таксама цяга да справядлівасці, нейкае прыроднае, надзвычай натуральнае і глыбокае разуменне праўды і чалавечнасці, звычайна ўласцівае і іншым глыбінна-народным характарам, у тым ліку і Петраку.
В Вельмі добра паказаў Быкаў, як выспявае рашучасць Сцепаніды ні ў чым не паступіцца ні паліцаям, ні іх гаспадарам — гітлераўцам, як гартуецца яе ўпартасць, расце неадольная прага помсты за ўвесь здзек над чалавекам, што гавораць акупанты. Уражвае таксама поўная, абсалютная несумяшчальнасць Сцепаніды з тым ладам жыцця, што навязваюць фашысты, высокая мужнасць яе апошняга выбару — прыняць жахлівую смерць, але не паддацца нелюдзям.
...Шмат новага дае быкаўскі «Знак бяды» ў паказе ворагаў. I не так немцаў, фашыстаў, хоць і тут Быкаў дакладны і цікавы, а найбольш у паказе паліцаяў. Яны, бадай, ніколі раней не выклікалі такой пільнай увагі пісьменніка... Жорсткасць паліцаяў выразна адцяняецца праз роздум Петрака. «Хаця ім што, —- думаў Пятрок, — ім абы жорсткасць сваю спраўляць, упівацца сілай, людскую кроў піць. Без крыві засмяглі б іх глоткі. I гарэлкаю не размочаць. Не, не размочаць, Ім пасля крыві гарэлку давай, а пасля гарэлкі зноў на кроў цягне»...
Асабліва лютуе «мажны, крутаплечы», раздабрэлы на народнай бядзе Гуж, старшы паліцай... Гуж п'яны не толькі ад гарэлкі, якую пастаянна глушыць-жлукціць, але і ад улады, неабмежаванай, прынамсі ў дачыненні да мірнага насельніцтва. «...Я ж цяпер для вас — выхваляецца Гуж перад Сцепанідай, — вышэй, чым сельсавет. Вышэй, чым райком. Чым саўнарком нават. Я ж магу любога, каго хочаш стрэльнуць». I страляе, забівае бязлітасна...
Аднак Гуж, мусіць, яшчэ не самае страшнае спараджэнне прыслужніцкай псіхалогіі... Таму што Гуж яўны, закончаны і дастаткова паслядоўны вораг усяго чалавечага. I ад яго нічога іншага чакаць не даводзіцца... А вось Патап Каландзёнак і Антось Недасека больш небяспечныя, прынамсі ў тым сэнсе, што яны могуць «даваць нечаканасць». Некалі яны выдавалі сябе за людзей, прыхільнікаў новага, а ў іншых абставінах, калі ўбачылі сілу ў другіх, у фашыстаў, — падключыліся да іх сістэмы і служаць ёй гэтак жа спраўна, як і Гуж... Патап Каландзёнак — асабліва агідная і ненавісная фігура сярод усіх ворагаў, паказаных ў «Знаку бяды». Ёсць у Каландзёнка фізічная недацёпістасць. Аднак яна не выклікае спачування... а выглядае злавесна, бо спалучаецца з нейкай ідыёцкай стараннасцю. Нейкі страшны, вельмі небяспечны аўтаматызм мышлення, што ўласцівы Каландзёнку, даводзіць да абсурду любую справу, за якую ён бярэцца.
...Характэрнай асаблівасцю аповесці «Знак бяды» з'яуляецца тое, што тут вельмі ўдала даецца дынаміка часу, пераканальна паказваецца трывалая сувязь мінулага, даваеннага, і ваеннай рэчаіснасці. I якраз даваеннае жыццё дужа многа растлумачвае ў лесе герояў... «Знак бяды» ўвогуле можна назваць творам не толькі пра вайну, але і пра даваеннае жыццё беларускага сялянства. Бо... вайна не проста падсвечваецца рэчаіснасцю даваеннага часу, а цэлы выяўленчы пласт прысвячаецца той рэчаіснасці. I пласт гэты не менш значны, чым усё астатняе ў творы...
Многія сцэны, у якіх паказана даваенная рэчаіснасць, напісаны надзвычай моцна, з абвостраным гуманістычным пафасам і сапраўднай чалавечнасцю. Асабліва вылучаюцца ў гэтым плане эпізоды, прысвечаныя трагедыі Анюткі — Сцепанідзінай сяброўкі і гаротніцы, якая настойліва і шчыра цягнецца да новага жыцця...
Цікавая аповесць «Знак бяды» і тым, што тут Быкаў, зноў жа ўпершыню ў сваёй творчасці, звяртаецца да канкрэтнай гістарычнай асобы, што не толькі істотна пашырае падзейны разварот твора, але і павялічвае яго ўнутраную маштабнасць, маштабнасць праўды, гуманістычнай думкі. Гутарка ідзе пра асобу А. Р. Чарвякова — аднаго з выдатных дзеячаў нашай беларускай гісторыі. Бліскуча паказаны дэмакратызм Чарвякова праз яго адносіны да Сцепаніды і Петрака, іх сям'і. Многа значыць для нашай літаратуры гэты вобраз камуніста, чалавека трагедыйнага лёсу.
...Раздзелы пра даваеннае жыццё ў «Знаку бяды» маюць прынцыповую важнасць з розных пунктаў гледжання, у тым ліку і для ўмацавання тэндэнцый глыбіннай праўдзівасці ў асэнсаванні народнага подзвігу не толькі ў гады вайны (з гэтым у Быкава мы ўжо даўно звыкліся), але і ў нялёгкія даваенныя часы, калі Сцепанідам і Петракам трэба было многае вынесці на сваіх плячах».
Білет 28. Раман і шамякіна “ сэрца на далоні”. Маральна-этычная праблематыка, майстэрства пабудовы сюжэта
Сэрца на далоні, в сокращении. Краткое содержание.
Список произведений в сокращении этого автора
Сэрца на далоні
Сем'і сяброў, пісьменніка Кірылы Шыковіча і хірурга Антона Яраша, летам жывуць на дачы. У выхадны дзень Шыковіч запрасіў на абед Гукана, старшыню гарвыканкома. Некалькі гадоў назад яны разам напісалі кнігу пра дзейнасць падпольшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. «Хрушчоўская адліга» многае змяніла ў свядомасці грамадства, таму пісьменнік лічыў патрэбным вярнуцца да падзей мінулага і хацеў ведаць, што на гэты конт думае аўтар «гісторыі», Гукан. Аднак Яраш, таксама былы падпольшчык, выказаў сумненне, ці варта цяпер, праз семнаццаць гадоў, варушыць былое. У свой час ён не пагадзіўся з ацэнкай гарадскога падполля, дадзенай у кнізе Гуканам. Пазіцыя сябра Шыковіча здзівіла і абурыла. Яраш растлумачыў: «...Калі ты сур'ёзна хочаш заняцца нашым падполлем, вось табе мая рука... А калі ты хочаш папсаваць старому чалавеку нервы, я ў такой гульні не ўдзельнічаю».
Старшыня гарсавета на абед не прыехаў. Гаспадары дачы яго знайшлі на беразе ракі, калі адправіліся лавіць рыбу. Там Шыковіч падзяліўся сваім намерам вярнуцца да гісторыі гарадскога падполля, напісаць дакументальную аповесць. У намеры пісьменніка Гукан убачыў жаданне «прарэвізаваць рашэнне гаркома».
Пасля праведзенага на прыродзе выхаднога старшыня гарвыканкома нечакана заспаў і з'явіўся на працу пазней, чым звычайна. Ля дзвярэй чакалі наведвальнікі. Першым у кабінет Гукан запрасіў маладога, нікому невядомага архітэктара. У яго быў арыгінальны праект забудовы мікрараёна. Але і займаючыся справамі, Гукан не мог забыцца на ўчарашнюю размову з Шыковічам — не пакідала адчуванне прыкрасці. Ён папрасіў намесніка старшыні аблвыканкома разабрацца, хто адводзіў Шыковічу і Ярашу ўчастак пад дачу, матывуючы сваю цікавасць распачатай прэсе кампаніяй супраць прыватнай уласнасці.
Антона Яраша, лепшага хірурга ў горадзе, папрасіў пра кансультаваць хворых малады калега. Яраш не любіў трэцяй бальніцы з-за галоўурача. З гадоў студэнцтва закаханая ў Яраша, Тамара Гаецкая не траціла надзею дабіцца ўзаемнасці, хоць даўно ўжо мела мужа і дзяцей. Заляцанні жанчыны апошнім часам сталі зусім непрыстойнымі, і Яраш ішоў на розныя хітрыкі, каб толькі не сустрэцца з Гаецкай у бальніцы. На гэты раз кабінет галоўурача абмінуць яму не ўдалося. Сітуацыя ўскладнялася яшчэ тым, што Ярашава жонка была страшна раўнівай.
Адна з хворых аказалася даўняй знаёмай доктара. Зося Савіч у гады вайны ўратавала яго ад арышту. Увесь пасляваенны час Яраш лічыў, што Зося загінула, і не шукаў яе. Жанчыне патрэбна аперацыя на сэрцы, і Яраш пераводзіць хворую, не адкладваючы справу на заўтра, у сваю клініку, Дамоў доктар вярнуўся позна. Чакаючы мужа, Галіна Адамаўна напрыдумвала неверагоднага і закаціла яму дзікую сцэну рэўнасці. Узрушаны высвятленнем адносін з жонкай, Яраш не можа заснуць. Ён паклікаў Шыковіча (той ноччу працаваў) і расказаў сябру пра сустрэчу з Зосяй Савіч, а таксама пра сваю дзейнасць у гарадскім падполлі.
Тады Яраш працаваў пажарнікам. На прызначаную падпольшчыкамі сустрэчу ён не пайшоў, бо заўважыў пільную цікавасць да сябе агента гестапа Лотке. Зрабіўшы пэўныя захады, з Паўлам Яраш сустрэўся на наступны дзень. Таварыш па змаганню перадаў загад знішчыць начальніка гарадской паліцыі Лучынскага. Ён паведаміў, што ў горадзе пачаліся арышты, і папрасіў Антона не пакінуць сына, калі з ім і жонкай здарыцца самае кепскае. Праз тры дні Яраш даведаўся, што Павел арыштаваны. А яшчэ праз некалькі Дзён ён стаў сведкам смерці падпольшчыкаў. З вакон пажарнай Яраш бачыў, як вешалі на плошчы таварышаў. Пад уражаннем перажытага нарадзіўся план помсты. Яраш з'явіўся да Лучынскага нібыта з просьбай узяць на службу ў паліцыю. Там, у кабінеце, на вочы трапіла нагайка, якой начальнік паліцыі на плошчы ўдарыў Паўла па твары. Нагайкай падпольшчык задушыў Лучынскага.
Адыходзячы ад будынка паліцыі, Яраш сустрэў Лотке. Вопытны агент, штосьці западозрыўшы, загадаў узняць рукі. Падпольшчык кінуў гранату і асколкам параніў сабе нагу. Па шуму матораў, брэху сабак лёгка было здагадацца, што квартал акружаюць. Яраш звярнуў у завулак і нечакана апынуўся перад знаёмым домам. Тут жыў яго былы выкладчык, вядомы ў горадзе доктар Савіч. Пры немцах ён узначаліў ва ўправе аддзел барацьбы з эпідэміямі і лічыўся здраднікам. Зусім блізка чуўся брэх сабак, і Яраш пералез цераз паркан. Інтуіцыя падказвала, што тут яго не выдадуць. Дачка Савіча, Зося, схавала падпольшчыка ў пакоі нямецкага ўрача Грота, які кватараваў у іх. На тое месца, куды скокнуў паранены, дзяўчына кінула забітага труса. Галодных аўчарак, калі тыя з'явіліся ў садзе з гаспадарамі -эсэсаўцамі, след ужо не цікавіў. Праз колькі гадзін Зося правяла Яраша на гарышча, дапамагла яму дастаць з бядра асколак. Назаўтра ў сховішча падняўся доктар Савіч. Ён пазнаў свайго былога студэнта, папрасіў яго быць асцярожным, каб не наклікаць на дом бяды, і не крыўдзіць Зосю:
Выслухаўшы сябраву споведзь, Шыковіч хацеў у гэты ж дзень сустрэцца з Зосяй, аднак Яраш катэгарычна забараніў хваляваць хворую.
Сын Шыковіча Уладзіслаў крыўдзіўся на багатых бацькоў, што павінен сам зарабляць грошы і харчавацца ў сталоўцы. На прывакзальнай плошчы ён сустрэў Тараса, прыёмнага сына Яраша. Той ехаў да бацькі на Дачу. Малады Шыковіч паскардзіўся на адсутнасць грошай і голад. Аднак у рэстаране, куды хлопцы пайшлі абедаць, яго больш цікавіла выпіўка, чым ежа. Потым Славіку трапіўся графаман. Ён вельмі хацеў надрукавацца ў газеце, дзе працаваў Шыковіч-старэйшы, і шчодра пачаставаў малодшага. Потым у рэстаран яго прывяла цікавасць да студэнтаў-замежнікаў. Тут і ўзнік «міжнародны скандал»: з-за непавагі да сваёй асобы Славік абазваў маладых англічан шпіёнамі і паабяцаў скінуць на іх «задрыпаны востраў» бомбы. Прачнуўся Шыковіч у выцвярэзніку. За інцыдэнт з гасцямі народны суд вызначыў яму дзесяць сутак зняволення.
Нічога не ведаючы пра сынавы прыгоды, бацька працаваў у партархіве. Яму карцела разабрацца з доктарам Савічам. Сярод дакументаў ваеннага часу Шыковіч знайшоў цікавую запіску. Аўтар яе, камісар партызанскага атрада, непакоіўся за лес нейкага Доктара. Аднак далейшыя архіўныя пошукі нічога не праяснілі. Шыковіч вырашыў звярнуцца да жывых сведкаў. Перш-наперш ён пайшоў да Гукана. Старшыня гарвыканкома падумаў, што вядомы пісьменнік з'явіўся прасіць за сына, і памыліўся. Пагадзіўшыся, што архіў хавае шмат неразгаданага, ён параіў Шыковічу вярнуцца да сучаснасці: заняцца, напрыклад, выхаваннем сына. Зірнуўшы на субяседніка, Гукан зразумеў, што ўдарыў у самае балючае месца.
Раззлаваны і ўстрывожаны Шыковіч кінуўся ў парк, дзе, па словах Тукана, Славік падмятае дарожкі. Потым вырашыў зайсці ў рэдакцыю — там павінны былі ведаць, што натварыў сын. Аднак на працы дадаў непрыемнасці зайздросны Рагойша. Страціўшы над сабой кантроль, Шыковіч вывалак калегу за каўнер з кабінета. На разборцы ў рэдактара быў Тукала, добры знаёмы Шыковіча. Ён з'явіўся паведаміць бацьку, што Уладзіслаў звольнены з працы на кінастудыі. Учынак Тукалы Шыковіч зразумеў як страх за начальніцкае месца. Аднак рэдактар газеты да непрыемнасцей падначаленага паставіўся з разумением.
Яраш папрасіў маладую аперацыйную сястру Машу пасябраваць з Зосяй, каб падтрымаць хворую перад аперацыяй. Аднак адносіны паміж жанчынамі наладзіліся толькі пасля таго, як доктар расказаў Машы, хто такая Савіч і што яна зрабіла для яго ў гады вашы. Дзяўчыну заінтрыгавала гісторыя Тараса, сына павешанага падпольшчыка.
Машу разам з сям'ёй урачоў Майзісаў Яраш запрасіў у выхадны дзень на дачу. Дзяўчына зрабіла прыемнае ўражанне на жонку Шыковіча і на жонку Яраша, хоць у дуты Галіны Адамаўны не раз уздымалася хваля рэўнасці. Дачка Шыковіча Ірына інтуітыўна адчула ў Машы суперніцу: яна даўно была закаханая ў Тараса, але хавала свае пачуцці. У гэты дзень закончыўся тэрмін зняволення Славіка і ён таксама з'явіўся да бацькоў. У вогненна рыжай Машы ён убачыў незвычайную дзяўчыну, таму ўсяляк стараўся звярнуць на сябе яе ўвагу.
На дачу Тарас прывёз усю сваю брыгаду. Ударнікам камуністычнай працы не спадабалася піжонства Славіка. За абедам Яраш прапанаваў маладым людзям падзяліцца сваімі марамі і жаданнямі. Будучыня — камуністычнае грамадства — уяўлялася маладымі людзьмі прыгожай, справядлівай. Дзеля яе кожны быў павінен «стаць лепшым... пазбавіцца перажыткаў». Сапсаваў размову Славік, заявіўшы, што хоча паляцець у космас, «у пустату, дзе б ніхто не дапытваў і не чытаў «маралаў». Потым ён нахаміў Машы і атрымаў ад дзяўчыны аплявуху.
Шыковіч у час размовы з сынам не стрымаўся і ўдарыў яго. Праз нейкі момант бацьку стала сорамна за свой учынак і ўвогуле за паводзіны ў апошні час.
Пасля невялікай нарады-спрэчкі брыгада Тараса вырашыла ўзяць да сябе на працу Славіка. Шыковіча-старэйшага гэта ўзрадавала,
Перад аперацыяй Яраш вельмі хваляваўся, Шыковічу дазволілі прысутнічаць пры гэтым, і пісьменнік быў вельмі ўражаны відовішчам маленькага жывога сэрца на чалавечай далоні. Аднак яму хутка стала блага і ўсю аперацыю ён не бачыў. Узрушаны Шыковіч з'явіўся на пасяджэнне гаркома партыі, дзе слухалася пытанне аб выхаванні дзяцей бацькамі-камуністамі. Гукан запатрабаваў вынесці Шыковічу суровую вымову. У сваім выступленні ён назваў выклікам партыйнай этыцы нават тое, што Уладзіслаў Шыковіч працуе ў лепшай брыгадзе станкабудаўнічага завода. У патрабавальнасці Гукана сакратар гаркома Тарасаў адчуў дрэнна схаваную непрыязнасць да пісьменніка і не мог адшукаць прычыну гэтага. Партыйнае пакаранне Шыковіча хвалявала мала — ён перажываў за сына, не хацеў, каб яго выкінулі з брыгады.
Да архіўных пошукаў Шыковіч падключыў КДБ. Капітан Сербаноўскі папярэдзіў, што рэабілітаваць доктара Савіча будзе вельмі нялёгка, бо ў яго справе няма для гэтага ніводнай зачэпкі. У слушнасці слоў капітана пісьменнік упэўніўся сам, калі праз нейкі час атрымаў магчымасць пазнаёміцца з дакументамі. Ён, аднак, не звярнуў увагу, што папку расшывалі. Сербаноўскаму ўдалося адшукаць паведамленне, што Савіч меў дачыненне да рабаўніцтва аптэчнага кіёска.
Славік, трапіўшы на завод, застаўся ўсё тым «піжонам», які не хоча «рабіць так, як трэба». З-за гэтага ўспыхваюць канфлікты і спрэчкі ў брыгадзе. Разам з тым завод, адносіны паміж рабочымі хлопцу падабаюцца.
На заводзе горача і зацікаўлена абмяркоўваецца Праграма пабудовы камуністычнага грамадства. У сувязі з публікацыяй гэтага важнага партыйнага дакумента збіраецца сход працоўных. Славіка здзівіла, што ніхто пасля заканчэння змены не ўцякаў дамоў, што людзі «засяроджана, сур'ёзна, уважліва слухалі прамоўцаў. Хлопец упершыню адчуў сябе часцінкай магутнай, разумнай сілы, якая не разбурае, а стварае».
Пасля доўгіх пошукаў Кірыла Шыковіч даведаўся адрас сястры інфекцыйнай бальніцы Клаўдзіі Сухадол, якая ў гады вайны працавала з доктарам Савічам. У глухой палескай вёсцы, дзе жыла былая падпольшчыца, яе лічылі знахаркай, і мясцовае начальства чыніла ёй усякія прыкрасці. Старшыня калгаса хацеў нават, каб на знахарку раённы пракурор завёў справу. Сухадол сустрэла Шыковіча не надта ветліва. Дабра ад «прэсы», прывезенай старшынёй, яна не чакала. Аднак пачуўшы імя доктара Савіча, жанчына адразу змянілася. Яна расказала пра дзейнасць падпольнай групы, створанай у бальніцы. Пацвердзіла думку Шыковіча, што Савіча забілі не партызаны, як гэта афіцыйна лічылася, а немцы.
Шыковіч напісаў артыкул «Хто ж такі доктар Савіч?», паклаўшы ў аснову яго расказ Клаўдзіі Сухадол. Але ў друк артыкул не пусцілі. Ён выклікаў спрэчкі спачатку ў рэдакцыі газеты, потым у гаркоме партыі. Да артыкула адмоўна паставіўся Гукан. У час размовы са старшынёй гарвыканкома Тарасаву не спадабалася яго манаполія на ісціну ў дачыненні да дзейнасці.гарадскога падполля. Сакратар гаркома партыі запрасіў да сябе Шыковіча і даў яму прачытаць заяву ў органы дзяржаўнай бяспекі, напісаную Гуканам у 1945 годзе. Гэты дакумент у свой час дасталі з папкі. Гукан паведамляў пра вяртанне Зосі з Германіі, а доктара Савіча характарызаваў, як фашысцкага паслугача і правакатара. Дзякуючы гэтай заяве Зося, вызваленая з аднаго лагера, трапіла ў другі, савецкі.
Пасля аперацыі Зося Савіч нібы зноў нарадзілася на свет, страшная хвароба больш не палохала. Пакуль жанчына знаходзілася ў бальніцы, Яраш і Шыковіч «выбілі» ёй кватэру, бо пасля вяртання ў горад яна жыла на прыватнай. Зрабіць гэта вядомым у горадзе людзям было няпроста — усякія «але» знаходзіў старшыня гарвыканкома. Яраш, Шыковіч і Маша паклапаціліся таксама пра мэблю.
Маша пасля паездкі на Ярашаву дачу чакала, што нехта, Славік ці Тарас, захоча з ёй сустрэцца. Аднак хлопцы ініцыятывы не праяўлялі. Тады яна сама патэлефанавала Шыковічу і, змяніўшы голас, прызначыла спатканне. Пры сустрэчы разыграла ўсё так, нібы апынулася тут зусім выпадкова. Назаўтра радасны Славік (Маша яму спадабалася яшчэ больш) перадаў Тарасу, што ім цікавіліся. Брыгадзір, пераадолеўшы нерашучасць, патэлефанаваў Машы на працу і запрасіў яе на канцэрт. Дзяўчына адкрыла для сябе, што яна, вогненна-рыжая істота, можа падабацца хлопцам, і гарэзавала, ходзячы на спатканні і са Славікам, і з Тарасам. З першым ёй было весела, з другім — цікава. Але хутка шалапутны Шыковіч дзяўчыну раззлаваў, яна не стала з ім размаўляць нават па тэлефону. Хлопец вырашыў падпільнаваць Машу ля дома. Тады і адкрылася, што яго абранніца сустракаецца з Тарасам.
Праз дзень, прыехаўшы з Тарасам на дачу, ён запрасіў шчаслівага суперніка на паляванне і прапанаваў страляцца. Тарас адмовіўся, і гэта Шыковіч расцаніў як страх. Замацоўваючы маральную перамогу, Славік ударыў хлопца, аднак той, фізічна мацнейшы, у даўгу не застаўся.
Пра «дуэль» на поплаве Тарас расказаў прыёмнаму бацьку. Яраша вельмі здзівілі паводзіны Машы: ад «залатой сястры» такой лёгкадумнасці ён не чакаў. На лузе пабітага Славіка яны не знайшлі, і Яраш павёз Валянціну Андрэеўну ў горад. Шыковічу-бацьку вырашылі пра гэта не расказваць. Калі з'явілася маці, Славік ляжаў на канапе з мокрым ручніком на твары і шукаў у сабе нянавісць да ўсяго свету. Толькі яе чамусьці не было.
Яраш нарэшце даў дазвол пісьменніку пагаварыць з Зосяй. Мужчыны ўдваіх завіталі да яе на кватэру (жанчына жыла разам з Машай). Савіч расказала, як у іх доме цэлы тыдзень хаваўся партызанскі кіраўнік. Менавіта тады яна пераканалася, што бацька даўно ўдзельнічае ў барацьбе з акупантамі. Зося агародамі вывела дзядзьку Сажаня, так назваўся гэты чалавек, у патрэбнае месца і засталася начаваць у жонкі бургамістра. Як тлумачыў бацька, выпраўляючы яе ў небяспечнае падарожжа, так патрэбна было для канспірацыі. У тую ноч усё і здарылася. Доктар адстрэльваўся. На наступны дзень фашысты аб'явілі, што на дом доктара Савіча напалі партызаны. Хавалі доктара як важную, заслужаную асобу. Зосю нейкі час угаворвалі падпісаць ліст у газету супраць забойцаў бацькі, партызанаў. Потым яе забралі ў гестапа, дапытвалі. Праз нейкі час адправілі ў канцлагер.
Пасля бойкі з Тарасам Славіку было няпроста з'явіцца на працу. Аднак хлопцы самі зайшлі праведаць хворага, які нібыта ўпаў з матацыкла. Шыковіч не падазраваў, што гэта версія з'яўлення яго і Тарасавых сінякоў нарадзілася калектыўна, бо брыгадзір ад сяброў нічога не ўтаіў. Шыковічу даваўся яшчэ адзін шанц «стаць чалавекам».
У гэту восень, надзіва лагодную і цёплую, было шмат грыбоў. Пасля кожнага выхаднога Яраш хваліўся калегам грыбной удачай. Аднойчы Маша папрасіла ўзяць у лес яе і Зосю. Пасля некаторых ваганняў (з-за дурной жончынай рэўнасці) доктар згадзіўся. Знаходзячы баравікі, Зося радавалася, як дзіця, здалася яна Ярашу памаладзелай і прыгожай. На дачы, калі грыбнікі вярнуліся з Лесу, іх чакаў непрыемны сюрпрыз: побач з Шыковічам на лаўцы сядзела Гаецкая. Яна прыехала ў «госці» на санітарнай машыне. Пакінуўшы нязваных гасцей злоснаму Шыковічу (таго адарвалі ад працы), Яраш са сваімі спадарожніцамі вярнуўся ў горад.
Гаецкая рашыла помсціць. Яе людзі хутка даведаліся, што зрабілі для Зосі Савіч Яраш і Шыковіч. Стала вядомай нават сума грошай, якую кожны зняў з ашчаднай. кніжкі. I паляцела па горадзе брудная плётка. Да Галіны Адамаўны Гаецкая вырашыла зайсці сама. Аднак пацешыць самалюбства роспаччу жонкі Яраша ёй не ўдалося, тая выгнала ненавісную суперніцу з кабінета. Разам з тым не паверыць Гаецкай Галіна Адамаўна не змагла. У бурны сямейны канфлікт на гэты раз аказаліся ўцягнутымі дзеці. Дачка рашуча стала на бок бацькі, сын стараўся неяк супакоіць маці. Спрабаваў памірыць прыёмных бацькоў Тарас.
Жонка Шыковіча таксама атрымала пісьмо. Аднак Валянціна Андрэеўна ніколі не траціла розуму і не кідалася ў гарачку. Яна не паверыла ні ў сувязь Яраша з Зосяй, ні ў раман свайго мужа з Машай. Мужу Валянціна Андрэеўна пісьмо паказала. Параіўшыся, Шыковічы паехалі мірыць Ярашаў, што аказалася зусім няпроста.
На сесіі гарсавета Гукан спытаў у Тарасава, ці ведае ён пра інтымнае жыццё доктара Яраша. Сакратар гаркома гэту навіну пачуў ад жонкі і спачатку нават быў паверыў. Але пачуўшы яе ў другі, трэці... дзесяты раз, ён зразумеў, што хтосьці стараецца скампраментаваць вядомага чалавека. «Старую любоў Яраша з дачкой Савіча» Гукан звязаў з «прынцыповай» падаплёкай артыкула Шыковіча». Ад гэтых слоў старшыні гарвыканкома Тарасава скаланула. Ён «раптам адчуў, зразумеў: чалавек гэты варожы яму па духу, па складу думак, па адносінах да людзей — па ўсім. I нельга яму паблажліва дараваць!»
Шыковіч не сумняваўся ў патрыятызме доктара Савіча. Аднак і ён не мог растлумачыць, навошта немцам спатрэбілася з забітага падпольшчыка рабіць ахвяру партызанскай помсты. Знайсці адказ дапамог супрацоўнік КДБ Сербаноўскі. Былы следчы паліцыі Швагераў, справа якога пераглядалася, расказаў, як гестапа стала вядома пра сапраўдную дзейнасць Савіча. Маскарад з забойствам і пахаваннем доктара быў патрэбны, каб дэмаралізаваць тых, хто звязаны з падполлем. Як бы ўзняла дух людзей вестка, што шасцідзесяцігадовы доктар, кіраўнік аддзела гарадской управы вёў актыўную барацьбу з ворагам!
Пра тое, што ў справе доктара Савіча больш няма белых плям, Шыковіч хоча расказаць Зосі. Аднак Яраш, шукаючы прымірэння з жонкай, даў слова ніколі не пераступаць парог кватэры гэтай жанчыны. I ўсё ж ён згаджаецца пайсці. У кватэры, акрамя Зосі і Машы, быў яшчэ Тарас; доктар адразу пашкадаваў, што згадзіўся з прапановай сябра. Цяпер трэба было тлумачыць сітуацыю прыёмнаму сыну.
Славік праклінаў у душы тую хвіліну, калі вырашыў пазабаўляцца з «дзятлікам», кранаўшчыцай Нінкай. Апошнім часам ён ад дзяўчыны хаваўся, але яна падпільнавала Славіка ля склада і агаломшыла: «Такая цана тваім словам?.. Ведай жа: або на сябе рукі налажу, або цябе станінай прыдушу. Цяпер мне ўсё адно не жыць». Перасільваючы непрыязнь, хлопец зноў чакаў Нінку пасля змены, хадзіў з ёй у кінатэатр, дзе аднойчы сустрэў Тараса з Машай. Брыгадзір пазнаёміў дзяўчат. Славік жа бачыў толькі Машу: гаварыў, жартаваў, купляў дарагія цукеркі, шампанскае толькі дзеля яе. Нінка ўсё зразумела, і хоць ёй было вельмі балюча і горка, больш нічога не патрабавала ад Шыковіча.
Пасля публікацыі артыкула пра дзейнасць падпольнай групы ў інфекцыйнай бальніцы жывыя сведкі, на што спадзяваўся Шыковіч, тэлефон не абрывалі. I ўсё ж адзін, патрэбны, з'явіўся. Ён назваў сапраўднае імя і прозвішча Сажаня. Каб быць абсалютна ўпэўненым, Шыковіч некалькі здымкаў ваеннага часу і пазнейшых паказаў Зосі. Жанчына на іх пазнала чалавека, які хаваўся ў іхнім доме. Гэта быў Сцяпан Гукан. Да старшыні гарвыканкома пісьменнік не пайшоў. Ён вырашыў пагаварыць з першым сакратаром гаркома партыі.
Тарасаў мог яшчэ неяк зразумець паводзіны Гукана ў першыя пасляваенныя гады, калі ў грамадстве панавалі звышпільнасць і падазронасць. Але маўчанне пазней, калі «партыя пайшла да народа са словам праўды», можна было растлумачыць толькі страхам за ўласную кар'еру, пасаду, славу. Размову са старшынёй гарвыканкома сакратар гаркома закончыў тым, што не хоча яму падаваць пры сустрэчы руку, тым больш разам працаваць.
Славік вырашыў сказаць Машы пра свае пачуцці, шукаў з ёй сустрэчы. Выпадак звёў на катку, але размове перашкодзіў Яраш, які з'явіўся там з усім сямействам.
Каб не выносіць асабістую справу Уладзіслава Шыковіча на пасяджэнне камітэта камсамола, Тарас паабяцаў абмеркаваць сітуацыю ў брыгадзе. Славік убачыў у гэтым жаданне брыгадзіра паквітацца. Брыгадзір паставіў Шыковіча перад выбарам: «Калі ты сумленны перад Нінай, перад намі, —прыходзь заўтра ў брыгаду і — працуй... Калі ж ты зрабіў подласць і не маеш мужнасці прызнацца, — не прыходзь... Праўду не схаваеш. Выганім з ганьбай!» Славік не спаў усю ноч, думаў. Раніцай сказаў маці, што ў яго выхадны. Набліжаўся Новы год, і маці выправіла сына за ёлкай. У горадзе ён сустрэў Машу, яна таксама несла пушыстую елачку. На прызнанне Славіка папрасіла, каб ён выкінуў яе з галавы, яна выходзіць замуж за Тараса.
Кінуўшы ёлку, хлопец доўга і бязмэтна блукаў па горадзе. Убачыўшы каля рэдакцыі бацькаву машыну, захацеў з'ехаць, уцячы ад усіх. На шашы Славік выціскаў са старога «масквіча» максімальную хуткасць. За ім гналіся, яго лавілі... Але ў нейкі момант хлопец адчуў, што з машынай штосьці не тое, і, спалохаўшыся, міжволі націснуў на тормаз. Калі ён апрытомнеў у бальніцы, то ўбачыў над сабой родныя матчыны вочы. Валянціне Андрэеўне дапамагала Маша, яна засталася На працы пасля дзяжурства. Ратаваў хлопца, выводзіў з шоку Яраш. Праз дзень у бальніцу прышла ўся брыгада. Хлопцы папрасілі Машу перадаць Шыковічу, што яны яго чакаюць на заводзе.
Галіна Адамаўна даведалася, што муж заходзіў да Зосі. Зноў —- папрокі, слёзы, думкі пра развод і цяжкае прымірэнне. Маша патэлефанавала, калі Яраш толькі вярнуўся з працы. Зося Савіч, пакуль яны ратавалі Славіка Шыковіча, некуды з'ехала. У пісьме яна тлумачыла, што не хоча, каб у дарагога чалавека з-за яе былі непрыемнасці. Галіна Адамаўна зразумела прычыну Зосінага ад'езду: тая кахала Яраша і не хацела сваім пачуццём прычыніць яму боль. Такую ахвярнасць Галіна Адамаўна ацаніла і супакоілася. Калі дачка вярнулася з катка, то ўбачыла бацькоў за святочным сталом. Яраш прапанаваў тост за добрых людзей і думаў у гэты час пра Зосю. Дзе яна? Куды магла паехаць?
Мастацкія асаблівасці
Раман «Сэрца на далоні» (1960—1963) задумваўся і пісаўся ў час так званай хрушчоўскай адлігі, калі быў асуджаны культ асобы Сталіна, пачалася рэабілітацыя нявінных ахвяр таталітарнага рэжыму. На пачатку твора пісьменнік і журналіст Кірыла Шыковіч гаворыць: «Адбыліся такія падзеі! Пераварот у мазгах, у сэрцах». З вышыні сённяшняга часу відавочна, што ў 50—60-я гады была адкрыта толькі нейкая частка праўды пра антыгуманнасць дзяржаўнай сістэмы.
Адна з асаблівасцей таленту I. Шамякіна — падключанасць да сучаснасці. Падзеі, канфлікт у рамане самым непасрэдным чынам звязаны з жыццём савецкага грамадства напачатку 60-х гадоў. Так, героі рамана актыўна абмяркоўваюць прынятую XX з'ездам КПСС Праграму пабудовы камунізму. Брыгада Тараса называецца камуністычнай. Гэта працоўны калектыў будучыні, з'яднаны не толькі высокім прафесіяналізмам, але і маральнымі, светапогляднымі прынцыпамі. Перадавой свядомай сілай грамадства ў творы паказваецца рабочы клас, таму перавыхаванне сына інтэлігентаў Уладзіслава Шыковіча адбываецца на заводзе.
Пісьменнік выводзіць у творы кіраўнікоў старога і новага тыпу, што таксама было павевам часу. Гукан у працы бачыць толькі справу, Тарасаў імкнецца зразумець кожнага чалавека. Варта адзначыць, што супрацьпастаўленне старшыні гарвыканкома і сакратара гаркома ў I. Шамякіна не лабавое. Гукан не з'яўляецца прыстасаванцам і кар'ерыстам. Хірург Яраш на першых старонках твора характарызуе яго наступным чынам: «Нягледзячы на яго кнігу, я паважаю Гукана. Чалавек ваяваў добра і папрацаваў дай Бог кожнаму». Аднак менавіта ён настойліва і мэтанакіравана супраціўляецца той праўдзе, якую шукае Кірыла Шыковіч, непрыгожа помсціць журналісту. Гукан не адчувае ніякай віны перад Зосяй Савіч, яе загінуўшым і абылганым бацькам.
Як паказвае аўтар, Гукан з тых людзей, для каго шчырасць, удзячнасць, добразычлівасць мала што значаць. Зося, згадваючы гады вайны, адзначае: «Ён ні разу не сказаў мне дзякуй... Мне... крыўдна рабілася. Не за сябе. За яго. Фашыст Грот такі ветлівы, што бясконца, на кожным кроку: данке, данке, данке. Мне хацелася, каб наш чалавек, ды яшчэ такі кіраўнік, быў у сто, тысячу разоў больш культурны і ветлівы». Падзякаваў партызанскі камандзір толькі за віншаванне са святам Першага мая — гэта для яго было істотным і важным. Здаецца, Гукана нельга назваць палахліўцам. Сваю ваенную біяграфію ён прыгадвае ў размове з Тарасавым: «Я эвакуіраваў горад— не баяўся. Адступаў да Масквы :— не баяўся. Мяне паслалі назад у тыл — я не баяўся, не бегаў па камісіях, як другія. Ні разу не скакаў з парашутам — скочыў, у ноч, у балота, пад бокам у нямецкага гарнізона. Вадзіў людзей на аперацыі — не баяўся. Пайшоў у горад на сувязь, каб наладзіць разбітае падполле, — не баяўся». Аднак, вярнуўшыся ў партызанскі атрад, Гукан не сказаў, у каго хаваўся ў горадзе. Пасля Перамогі не толькі не назваў сваіх выратавальнікаў, а і пацвердзіў іх здрадніцтва. Прычыну такіх паводзін персанажа аўтар бачыць у ім самім. Тарасаў жорстка папракае Гукана: «Дрыжэў за сваю скуру... Дрыжэў, як апошні баязлівец. Страціць партызанскую славу, кар'еру — вось чаго ты баяўся!»
Але, выносячы на суд чытача віну персанажа, пісьменнік не хоча бачыць яго бяду. У той час вельмі мала што залежыла ад Гуканавай смеласці. Такая пазіцыя аўтара рамана таксама абумоўлена часам. Праз два з паловай дзесяцігоддзі ў аповесці «Ахвяры» (1989) I. Шамякін раскажа пра дзейнасць сталінска-берыеўскіх вартавых, што за спінамі змагароў з фашызмам «дбалі» пра патрыятызм грамадства, пакажа ахвяр іх падазронасці і пільнасці.
Сакратар гаркома партыі — кіраўнік новага тыпу, — які ўмее і думаць, і кіраваць па-новаму, паўстае цалкам станоўчым. Тарасава нельга назваць яркім запамінальным характарам. Пры абмалёўцы гэтага персанажа пераважаюць ідылічныя фарбы.
Асноўная сюжэтная лінія рамана — змаганне за добрае імя доктара Савіча, які доўгія гады лічыўся здраднікам. У эпіцэнтры гэтага змагання апынуўся пісьменнік Шыковіч, чалавек няўрымслівы і імпульсіўны. У час працы з Туканам над кнігай пярэчанняў, нязгоды ў Шыковіча не ўзнікала. Жаданне «ператрэсці» кнігу нарадзілі грамадска-палітычныя змены. Напачатку здаецца дзіўным, чаму Яраш, былы падпольшчык, які не прыняў Гуканаву кнігу, не хоча варушыць мінулае. У адрозненне ад сябра, ён добра разумее, што мінулае — гэта чалавечыя лёсы, трагедыі і драмы жывых людзей. I калі звяртацца да іх, то дзеля справядлівасці і праўды. Ён баіцца, каб перагляд падзей для некага не стаў сродкам засведчыць уласную смеласць, альбо папсаваць апаненту нервы, звесці асабістыя рахункі. Да гонару Шыковіча імкненне да праўды вяло яго ў працы над узнаўленнем гісторыі гарадскога падполля.
З новым, што пачало ўмацоўвацца ў жыцці савецкага грамадства, звязана ідэя рамана (галоўная думка). Гэта — заклік гуманна ставіцца, паважаць, верыць кожнаму чалавеку. Сімвалічная назва («Сэрца на далоні»), вобраз сэрца, які шмат разоў з'яўляецца на старонках твора, таксама працуюць на раскрыццё ідэі рамана. Спакутаванае, хворае сэрца Зосі (хвароба выклікана бязлітаснасцю вайны, жорсткасцю і помслівасцю пасляваеннага часу) лечыць доктар Яраш. Лечыць праз боль (у руках у яго скальпель). Гэтым пісьменнік гаворыць, што няпроста, з болем, пакутамі адраджалася праўда ў жыцці грамадства.
У рамане « Сэрца на далоні» арганічна спалучаны ваеннае мінулае і сучаснасць, што стане характэрным для многіх пазнейшых твораў I. Шамякіна. Пісьменнік выступіў майстрам пабудовы сюжэту, звязаўшы ў адно цэлае шмат адметных чалавечых лёсаў (сем'і Яраша і Шыковіча, Зося Савіч, Маша, Гукан, Тарасаў, Клаўдзія Сухадол, Тарас і члены яго брыгады і т.д.). Само сюжэтнае дзеянне ў творы дынамічнае і напружанае, аўтар умее не толькі зацікавіць чытача, але і заінтрыгаваць яго.
Білет 29. Развіцце у караткевічам гістарычных жанрау літ-ры
Каласы пад «сярпом тваім», в сокращении. Краткое содержание.
Все произведения в сокращении этого автора
Каласы пад "сярпом тваім"
Паром на бурнай рацэ
Кніга першая
Выйсце крыніц
Кароткі змест:
Раман пачынаецца з апісання грушы, усыпанай да апошняга пруціка «бурным бела-ружовым цветам». Але гэта магутная прыгажуня цвіла апошні год. Да яе спакваля падбіраўся Дняпро.
У Азярышчы ў сялянскай сям'і Кагутоў пяць гадоў жыве сын князя Загорскага Алесь. «Каб ведалі, як даецца зямля, каб не бэсціліся на сабаку. Аддавалі, бывала, як толькі чатыры дзіцяці. Хто на тры, а хто і на пяць год. I зусім не дапамагалі хлопскай сям'і. А потым, калі возьмуць хлопца зноў у двор — даюць мужыку пакормнае, за тое, што хлопец з'еў, і дзядзькавое, бо ўсе мы як быццам дзядзькі малому, выхоўвалі яго, розуму вучылі», — тлумачыць унукам старажытны беларускі звычай стары Кагут.
Хутка Алеся павінны забраць да бацькоў. Дзед спявае ўнукам, а найперш маладому княжычу, «таемную песню» пра белае жарабя. Хлопчык узрушаны. Ён не хоча вяртацца ў маёнтак. Дзед жорстка супыняе Алеся: «Мужыком будзеш? Не, брат, ад гэтага нам карысці мала. Ды і табе. Ты лепей добры да ўсіх будзь, хлопча».
Апошні раз Алесь выпраўляецца з хлопцамі ў начное і сустракае там Чорнага Войну.
Хлопчык не пазнаў маці і бацьку, забыўся замежныя мовы, якім вучылі яго з першых месяцаў жыцця. У пакоях ён выглядае няўклюдна, як мядзведзяня. Князь Юры Загорскі просіць прабачэння ў жонкі. На «дзядзькаванні» Алеся стары Вежа, бацька Юрыя, не настойваў, у сялянскую сям'ю адправіў сына ён сам, бо «хацеў, каб ён быў моцны, увесь ад гэтай зямлі,.. хацеў, каб з яго вырас сапраўдны пан, мацнейшы за хлопаў не толькі розумам, а і целам».
Пасля снедання бацька паказвае сыну гаспадарку — канюшні, псарню. Алесь выбірае для сябе коней і сабаку. Князь Юры гаворыць, колькімі душамі ён будзе валодаць, калі стане дарослым. Сыну гэта зусім не трэба.
Алеся вучаць размаўляць па-нямецку і па-французску, вучаць латыні, матэматыцы, гісторыі, рыторыцы, прыгожаму пісьменству. Потым — гадзіна танцаў, гадзіна верхавой язды. «Бадай, адно жалезнае, цалкам мужыцкае здароўе дазволіла Алесю вытрымаць усе гэтыя выпрабаванні».
Настаў дзень «пострыгу», калі Алесь уступаў у дарослае жыццё. Князь Юры шчодра заплаціў сям'і Кагутоў за Алесева выхаванне. Потым пасадзіў сына на Ургу і павёў вакол маёнтка. «Бацька спыніўся на высокім у рвішчы Дняпра і абвёў рукою ўсё, што вакол.
— Гэта тваё, — сказаў ён. — Твая зямля і тваё неба... I адабраць гэта ў цябе не можа ні чалавек, ні бог, ні д'ябал. Адна смерць».
Князь Юры паказаў Алесю паганскае капішча, расказаў яго гісторыю, павёў у магільню Загорскіх. Пастрыжным братам Алеся быў Мсціслаў Маеўскі. Хлопцы адзін аднаму спадабаліся. «Пастрыгалі ў мужы, каб... быў незалежны з моцнымі, братні — з роўнымі, памяркоўны і добры з ніжэйшымі».
На свята да Загорскіх з'язджаецца шляхта з усёй ваколіцы. Не з'явіўся аднак стары Вежа, — замест сябе прыслаў свайго малочнага брата Кандраці. З усіх гасцей Алесь вылучыў пані Клейну, якая гаварыла на «мужыцкай» мове і знарок шакіравала шляхту, і Раўбіча. З Раўбічам было звязана шмат таемнага, незразумелага, яшчэ калі жыў у Кагутоў.
Паміж дарослых былі і равеснікі Алеся, маладзейшыя за яго падлеткі Ядзя, дачка Клейны, Франц і Майка Раўбічы... Алесю з першай сустрэчы запала ў сэрца Майка.
Жандармскі паручнік Апалон Мусатаў адшукаў сярод гасцей Загорскіх віцэ-губернатара Ісленьева і паведаміў, што ў адной з вёсак Кроера бунт, давялося страляць і ёсць параненыя. Ісленьеў раззлаваны, што не абышлося без крыві. Са згоды Загорскіх пасылае ў вёску ўрача.
Граф Ісленьеў у маладосці быў дзекабрыстам. У размове з Юрыем Загорскім ён згадвае Мураўёва, які «ніяк не можа забыць грахі маладосці», адмовіўся ад ідэалаў юнацтва.
Кроер быў панам-самадурам, прапіваў-прагульваў багацце бацькоў. Прыгонныя нейкі час маўкліва цярпелі «свавольствы» пана: прыбавіў трэці дзень паншчыны, скараціў абед, павялічыў прынос палатна. Цярпенне скончылася, калі ён адмовіўся плаціць за агульны згон (працу звыш панскага дня). Сяляне патрабавалі «спрадвеку ўсталяванае». Аканом пачаў пагражаць і кпіць з мужыкоў. Малады спакойны селянін Корчак шпурнуў у аканома вілы, яны ўпіліся ў зямлю каля самых ног. Аканом кінуўся шукаць дапамогі, а сяляне пайшлі паліць панскія сцірты і мэндлікі.
Мусатаў прывёў вартаўнікоў-татар. Паручнік хацеў праславіцца, утаймаваўшы сялянскі бунт. Аднак ён бязглуздымі пагрозамі яшчэ больш распаліў гнеў людзей. Вартаўнікі пачалі страляць, параненым аказаўся і Корчак. Сваякі ўратавалі Корчака, схаваўшы ад арышту, і вылечылі яго. Селяніна лічылі зачыншчыкам бунту, вяртацца ў вёску яму было нельга. У душы Корчака нараджаецца вялікая нянавісць да багатых.
Да Раўбіча з'яўляецца Чорны Война, удзельнік паўстання 1831 года. За ім палюе Мусатаў, іншыя жандармы, але ён то ў адным, то ў другім месцы нагадвае пра сябе. «...Я вырашыў: паўстанне будзе жыць, пакуль буду жыць я. Павінна ж быць праўда!.. Яны думаюць, што задушылі паўстанне, а яно жыве, дваццаць год гучаць яго стрэлы».
Дзед Даніла Вежа Загорскі запрашае да сябе Алеся, каб пазнаёміць з уладаннямі, якія будуць яму належыць пасля смерці дзеда. Алесь ехаць не хоча, яго абразілі прыхамаці і капрызы старога, нежаданне бачыць людзей, якое ён не хаваў. Князь Юры, схітраваўшы, угаварыў сына ехаць.
Адбываецца няпростае знаёмства ўнука і дзеда. Нечакана стары і малады Загорскія спадабаліся адзін другому. Алесь застаецца запісваць думкі дзеда «Аб уладах зямных і незямных», глядзіць спектаклі ў тэатры старога Вежы. Даніла абяцае ўнуку пасля сваёй смерці даць вольную ўсім акцёрам, а маладой, самай таленавітай актрысе падпісвае вольную цяпер. «Дзед, зведаўшы ўнука за гэтыя дні, цяпер жахнуўся, што мог адштурхнуць яго ў першы ж дзень. Усе свае рысы, усе рысы людзей, якіх ён паважаў, ён прадчуваў у гэтым чалавеку. Вежа бачыў ва ўнуку самога сябе, толькі нязмерна палепшанага...»
Даніла Загорскі, яго бацька Акім Загорскі былі людзьмі выключнымі. Акім пакарыў сэрца імператрыцы Кацярыны Вялікай. Пражыў ён крыху больш пяцідзесяці гадоў. Даніла люта ўзненавідзеў царкву і яе служкаў, якія прычыніліся да смерці жонкі, не паважаў улады, а заадно і шляхту за прыстасавальніцтва, адсутнасць гонару. Сына Юрыя ён лічыў лёгкадумным і спешчаным. Дачку, якая без яго згоды абвянчалася з афіцэрам і ўцякла, спачатку вярнуў дамоў, наступам узяўшы манастыр, дзе яна хавалася з мужам, даў багатае прыданае і загадаў не паказвацца яму на вочы.
Бацька і маці ўзрадаваліся, што дзед Даніла і Алесь зблізіліся.
Сустрэўшы на паляванні Яраша Раўбіча, Юры Загорскі папярэдзіў, што наваколле гудзе пра Раўбічава чарадзейства, што зацікавіўся ім паручнік Мусатаў. Потым, гледзячы прама ў вочы суседу, дадаў: «Дваранскі закалат (паўстанне. — Т. Г.) — страшная штука... Трэба быць высакародным і памятаць, што імя нашаму вылюдку — Мікалай, што гверылья (змова. — Т. Г.) скончылася гулам гармат, што франдзёрства і распушчаны язык скончыцца толькі... горам для няшчаснага краю». Раўбіч наказаў Загорскаму абавязкова быць на губернскім з'ездзе дваранства.
На з'ездзе група дваран выступіла з прапановай «изъявить готовность отказаться от крепостного права над людьми...» Кроер захлынаўся злосцю, называў аўтараў прапановы «мужыцкімі дабрадзеямі», «якабінцамі». Большасцю галасоў з'езд прапанову не прыняў. Стары Вежа ўпікнуў сына, што галасаванне трэба было рыхтаваць загадзя. Ён бы прывёў дробную шляхту, «у якой ёсць галасы, але няма мужыкоў, няма нават грошай, каб паехаць у губерню».
Дзед тлумачыць Алесю, што такое «всея Великие и Малые... и Белые Русь» у тытуле рускага цара. Унук прыходзіць да вываду, што «мы жыхары Белай Русі». Стары Вежа не згаджаецца, гаворыць: «...Слова гэтае... канчаткова састарэлае.., якога ніхто не помніць. Зараз яно і наогул пад забаронай, шмат год нідзе ты яго не сустрэнеш». Алесь успомніў бацькавы словы ў магільні продкаў: «У іншых ёсць імя — у нас няма нічога, акрамя магіл». Цяпер ён ведаў, што імя ёсць, забытае, састарэлае, але ёсць.
Майка, шукаючы на каляды нячысцікаў, зазірнула праз акно ў лазню і ўбачыла там чорнага страшнага Лазніка. Калі яна спытала пра яго ў бацькі, той сумеўся. У Раўбіча не першы ўжо раз адпачываў Чорны Война.
Раўбічы едуць на каляды ў Загоршчыну. Нечакана выбраўся да сына і стары Вежа. З дарослымі гасцямі ён быў вельмі з'едлівы, потым увогуле пайшоў да дзяцей.
Алесь чытаў у дзедавай бібліятэцы «Шляхціца Завальню» Яна Баршчэўскага, калі прыйшлі да яго Кандрат і Андрэй Кагугы. Яны просяць, каб Загорскія не ехалі на святы да сваяка па лініі Антаніды Загорскай Кроера. Хлопцы пасля некаторых ваганняў паведамілі, што Корчак хоча пана забіць, а маёнтак яго спаліць.
Мусатаў высачыў Корчака. Алесь даведаўся пра гэта, калі разам з бацькам прыехаў развітацца са сваяком, бо той нечакана «памёр». Паведамленнем пра ўласную смерць Кроер збіраў на банкет суседзяў, якія забыліся ўжо і дарогу ў яго маёнтак.
На вачах у Загорскіх і Біскуповіча Кроер люта б'е Корчака. Ніхто не меў права ўмешвацца ў расправу пана над прыгонным мужыком, але Алесь не вытрымаў, вырваў акрываўлены бізун з рук вар'ята, тым самым выратаваўшы Корчака ад смерці. Непрытомнага селяніна Мусатаў загадаў жандарам везці ў Сухадол, яго чакала Сібір.
Выдаўся галодны год. Пан Юры і стары Вежа напалову спустошылі свірны, даючы пазыкі, адпусцілі мужыкоў на гадавы аброк. З абозам насеннага збожжа Алесь адпраўляецца ў Свіслач, дзе жыла цётка яго маці Тацяна Галіцкая. У святочны дзень ён пайшоў на кірмаш, здзівіўся багаццю, разнастайнасці таго, што было выстаўлена на продаж. «Краіна была багатая. Краіну чакаў голад».
На кірмашы каля сляпога лірніка адбываецца знаёмства Алеся з Кастусём Каліноўскім. Хлопцы схапіліся загрудкі, Кастусю не спадабалася, што багаты малады пан хоча аддзячыць за песню срэбным паўрублём і тым самым паставіць лірніка ў непрыемнае становішча. Выясняючы адносіны, Алесь пачуў ад незнаёмага, што ён беларус, чаму вельмі здзівіўся, бо гэта была яго тайна.
Праз год на паляванні Алесь натрапіў на параненага Войну. Яго высачыў не Мусатаў, жандар, а шпік Мікалай Буланцоў. Ён даведаўся, у якой вёсцы Война бярэ авёс для каня. Алесь аддаў згубленыя параненым пісталеты. Война ўцёк ад Мусатава, «слабы і цяжка паранены абвёў дваццаць загоншчыкаў і вырваўся з кола на кані іхняга начальніка, таго, хто яшчэ некалькі хвілін назад быў упэўнены ў перамозе».
Алесь вучыцца ў Віленскай гімназіі. У часы праўлення Мікалая Крывавага Вільня «нагадвае казарму або бальніцу». Алесь, Мсціслаў, Мацей Біскуповіч і яшчэ некалькі чалавек ствараюць «Братэрства чартапалоху і шыпшыны», чытаюць недазволеную літаратуру, спрачаюцца. Захопленыя знаёмствам з гісторыяй свайго народа (Алесь спустошыў дзеля гэтага частку дзедавай бібліятэкі), хлопцы засталіся безуважнымі да падзей руска-турэцкай вайны.
У жніўні 1855 года Алесь атрымаў ад Кастуся Каліноўскага пісьмо. Той паведамляў, што едзе паступаць у Маскву, будзе праязджаць Оршу, але заехаць да сябра магчымасці не мае. Дзед загадаў Алесю скакаць у Оршу і «цягнуць» Кастуся ў маёнтак.
Старому Вежу падабаецца шчырасць, патрыятызм, адданасць ідэі служэння радзіме ўнука і яго сябра. Але мудры стары добра ведае, з кім яны збіраюцца змагацца, хоча неяк засцерагчы юнакоў, таму кпіць з іх беларушчыны, выстаўляе ўсё гэта надуманым, штучным. Разумее, што змяніць нічога нельга. «Беларус, — з глухой іроніяй сказаў Вежа. — Сябра трызненняў майго ўнука. Што ж... Бог з табою, сыне. Хай табе доля дае шчасце».
У начной размове з Алесем Кастусь гаворыць, што не мае права на каханне — калі аддаваць за свабоду народа, то толькі сябе.
Алесь трапіў на кватэру да рэдактара «Кур'ера Віленскага» Адама-Ганорыя Кіркора. Там збіраліся людзі з самым! рознымі палітычнымі поглядамі, былі цікавыя спрэчкі і гутаркі. На гэты раз сышоўся, як сказаў гаспадар, «цвет новай віленскай грамады» — Каратынскі, Сыракомля, Манюшка, Дунін-Марцінкевіч... Ігнацій Ходзька адмаўляе права беларускага народа на сваю літаратуру і культуру. Алесь горача з ім спрачаецца.
На наступны дзень у гімназіі на вялікім перапынку Загорскага акружылі «арыстакраты». Алесь у калідоры быў адзін. Бойка пачалася, калі з прыбіральні выйшаў настаўнік гімнастыкі Крэст. Ён усё чуў. Сказаў, што не хацеў бы пе-рашкаджаць «джэльтменам» і параіў Лізагубу біць у жывот. На падмогу Алесю з'явіўся Сашка Волгін. Алесь выбіў шкло і на свіст-кліч аб дапамозе з двара кінулася ўсё «Братэрства шыпшыны і чартапалоху». Хутка бойка віравала ў розных канцах калідора, «Братэрства» падтрымалі іншыя.
Алесь не назваў дырэктару прычыну, з-за якой пачалася бойка. «Ён успомніў, што калі за «прыгон» не пахваляць яго, то за лаянку Лізагуба на ўрад... не пахваляць не толькі Лізагуба. Папячыцель, а за ім і ўсе іншыя напэўна прычэпяцца да слоў дурня, каб яшчэ мацней прышчаміць хвост палякам». Справу з бойкай замялі, бо Алесь паабяцаў дырэктару, што яго бацькі прасочаць, каб ён быў выключаны з гімназіі восьмым, пасля тых, хто на яго напаў. Загорскага прымусілі здаць раней экзамены і адправілі з Вільні.
Майка едзе на першы ў сваім жыцці баль. З Алесем усе гэтыя гады яна мала бачылася і ён здаўся чужым. Сама таго не хочучы, дзяўчына ўсё рабіла для таго, каб раззлаваць і пакрыўдзіць маладога Загорскага. Нават разгневала сваімі паводзінамі бацьку.
Лета для маладых Загорскага, Раўбічаў, Клейны, Маеўскага праходзіла весела. Яны ездзілі адзін да аднаго, асабліва вольна адчувалі сябе ў маёнтку старога Вежы.
Аднойчы Алесь заехаў за Майкай і адчуў, што пан Яраш нечым усхваляваны. У стайні Загорскі ўбачыў Мусатава, потым — Мнішака і Раткевіча (яны падавалі на з'ездзе прашэнне па адмене прыгоннага права), бацькавага аканома Выбіцкага. Жандармскага сышчыка Раўбіч запрашаў «учора» ці «заўтра», але ён з'явіўся «сёння». Перад Мусатавым Алесь разыграў сцэну куплі аканомам у Раўбіча каня, а потым выправіў яго шукаць Чорнага Войну, прыдумаўшы сустрэчу з незнаёмым, які пагражаў пісталетамі.
Яраш сабраў аднадумцаў, каб абмеркаваць план падрыхтоўкі паўстання.
Кніга другая
Сякера пры дрэве
У час святкавання каляд Кандрат Кагут паведаміў Алесю, што мужыкі спалілі Кроеравы сцірты, падбухторыў іх , Корчак, які ўцёк з катаргі. Дзеці і жонка Корчака з торбамі пайшлі ў свет — аднавяскоўцы на сходзе забралі ў сям'і палову зямлі.
Прыдняпроўе жыве ў чаканні змен. «Усе ведалі, што з трэцяга студзеня ў Пецярбургу, пад старшынствам самога імператара, засядае новы сакрэтны камітэт па сялянскай справе і што гэты камітэт рыхтуе «паступовае, без крутых і рэзкіх паваротаў вызваленне сялян».
Пра Алеся і Майку Раўбіч Мішка Якубовіч і Ілля Хаданскі распускаюць плёткі. Хаданскім кіруе рэўнасць, бо дачка Раўбіча яму падабаецца. Якубовіч выклікае Загорскага на дуэль — Загорскі, абараняючы гонар дзяўчыны, уляпіў яму поўху. Дуэль, аднак, не адбылася. Шматлікія крэдыторы Якубовіча, дачуўшыся пра яе, падалі да неадкладнага спагнання свае векселі. Але плёткі не сціхлі; шушукаліся пра сувязь маладога Загорскага з актрысай Геленай Карыцкай, якой Вежа раптам даў вольную. Раўбічы, па просьбе Майкі, перасталі прымаць Алеся Загорскага.
Алесь выступае ў дваранскім клубе з прамовай, яго аднагалосна прымаюць у члены клуба, хоць да прамовы паставіліся па-рознаму.
Мсціслаў паведаміў Алесю, што праз месяц адбудуцца заручыны Міхаліны Раўбіч з Хаданскім.
У велікодную ноч Майка адмовіла Алесю ў пацалунку. «Такое рабілі толькі, калі між людзьмі ляжала кроў сваяка, блізкага сваяка, або самага лепшага друга». Алесь вырашыў не помсціць за абразу.
Міхаліне там, у царкве, стала дрэнна. Бацька, даведаўшыся пра тое, што адбылося, чакаў выкліку на дуэль. Яго не было, і тады пан Яраш з Францам расцанілі гэта як «помсту пагардай».
Алесь заняўся справамі гаспадаркі, каб неяк прыглушыць душэўны боль. Салаўінай ноччу Алеся ў садзе адшукала Гелена, запрасіла да сябе ў пакой. Яна даўно пакахала маладзейшага за сябе Загорскага і адчувала, як яму цяпер дрэнна. Сваім каханнем Гелена вяртала Алеся да жыцця. I тут жа ўзяла ў яго слова, што ён больш ніколі не будзе з ёй.
Корчак збірае сялян, каб помсціць. Аднак за ім ідуць не вельмі ахвотна, чакаюць царскага маніфеста. З самымі надзейнымі ён абгаворвае план канкрэтных дзеянняў. За Загорскіх рашуча заступаецца Кандрат Когут. Але ён, помсцячы за Алесевы крыўды, называе Раўбіча, гаворыць, што ў таго ёсць зброя.
Алесь атрымаў ліст ад Кастуся Каліноўскага. Каліноўскі раіў аднавіць сувязь з членамі «Чартапалоху і шыпшыны», шукаць надзейных людзей.
Загорскі гаворыць Гелене, што хоча быць з ёй, шкадуе яе. Актрыса прызнаецца, што чакае дзіця. Малады князь хоча зараз жа ісці да дзеда, потым да бацькоў. Гелена спыняе яго, гаворыць пра яго каханне да Майкі. Яна збіраецца пакінуць маёнтак Вежы, бо запрашаюць у губернскі тэатр. Загорскі просіць застацца тут да нараджэння дзіцяці.
Гелена ідзе да Міхаліны Раўбіч і прымушае яе памірыцца з Загорскім. Яны сустрэліся ў карціннай галерэі. Майка, душачыся слязьмі, расказвае пра візіт Гелены Карыцкай, просіць Алеся дараваць ёй.
Загорскі едзе ў Пецярбург вучыцца. У першы дзень у горадзе ён накіроўваецца да Каліноўскага, які з братам Віктарам жыве таксама тут. Алесь запрашае Каліноўскіх і іх сяброў да сябе на вячэру. Ён хоча матэрыяльна дапамагчы таварышам, адчуваючы перад імі няёмкасць за свае багацце. Віктар Каліноўскі, захоплены гісторыяй, раіць Алесю вывучаць гуманітарныя навукі. «Значыць, вырашылі. Жаб няхай іншыя прэпарыруюць. Твая справа — пачаць змаганне за слова. Слоўнік. Пісьменства. Мова. Для ўсіх тых, што кінулі. I для ўсіх, што ў хатах без святла».
Алесь расказвае Каліноўскаму пра «Братэрства», якое не распалася, але справа па збору людзей ідзе цяжка. Ён думае, што ў Прыдняпроўі ёсць яшчэ адна арганізацыя, «нехта рыхтуе вялікі закалат». Каліноўскі знаёміць Загорскага з дзейнасцю тайнай пецярбургскай арганізацыі «Агул». Алесь уваходзіць у склад асабліва давераных членаў «Агула». Склад арганізацыі неаднародны і Каліноўскі прадбачыць магчымы раскол, бо члены яе па-рознаму ставяцца да лесу Беларусі і Літвы. Сябрамі і паплечнікамі Каліноўскага з'яўляюцца Валеры Урублеўскі, Зігмунд Серакоўскі.
На каляды Алесь вяртаецца дамоў. Гелена нарадзіла блізнят. Малады Загорскі прызнаецца дзеду, што бацька народжаных хлопчыка і дзяўчынкі ён, расказвае, як Карыцкая адмовілася стаць яго жонкай. Вежа запрашае быць хроснымі бацькам і маці немаўлятам Юрыя Загорскага і Надзею Клейну.
Восенню Алесь Загорскі, не даслухаўшы курса навук па пісьменству і гісторыі, здаў усе іспыты па гэтых дысцыплінах і абараніў кандыдацкія дысертацыі. Вялікую цікавасць сярод студэнтаў выклікала абарона гістарычнай дысертацыі «Сялянская вайна XVII стагоддзя на тэрыторыі Беларускага Прыдняпроўя. Па матэрыялах родавых архіваў тамтэйшых дваран і прыдняпроўскіх «Кронік». Алесь запісаўся на слуханне лекцый па медыцыне і філасофіі з правам наведваць, як і раней, лекцыі славеснасці, гісторыі і прыгожых мастацтваў.
На адным з вечароў Алеся знаёмяць з Тарасам Шаўчэнкам. Загорскага сябры змушаюць чытаць у прысутнасці знакамітага Кабзара свае вершы.
Пасля наладжанай студэнтамі абструкцыі прафесару Руніну, даносчыку і цемрашалу, Загорскі пакідае універсітэт. Вярнуўшыся дамоў, ён заўважыў, як змяніўся бацька. «Скончана, брат, жыццё. Не так пражылі. Яшчэ год дваццаць самоты, а там і да пані Пясэцкай у ложак... Непатрэбна ўсё гэта нікому. Ні гэтыя рэформы, калі ўся гэтая механіка патрабуе молата, ні мая гэтая мітусяніна», — гаворыць ён сыну. Ажываў Юры Загорскі толькі на паляванні. Але ў такія дні, як заўсёды, пакутавала Антаніда, жонка Загорскага, душа якой балела за ўсё жывое.
У наваколлі аб'явіўся мядзведзь, які без пары вылез з зімовай схованкі і шкодзіў людзям. У час аблавы на мядзведзя князь Юры загінуў.
Каб неяк адключыцца ад цяжкіх дум пра смерць бацькі, Алесь пачаў займацца гаспадарчымі справамі, узяўся за перабудову цукроўні. Ён замест паншчыны перавёў сваіх сялян на аброк.
Паўлюк Кагут прынёс страшную вестку, што Корчак з людзьмі пайшоў граміць Раўбіча. Алесь адзін з табуном коней паскакаў на дапамогу суседу. Падаспеў якраз у час. Раўбіч не сказаў, дзе зброя, і Корчак загадаў забіць яго. Пачуўшы конскі тупат, бунтаўшчыкі пакінулі маёнтак, але Раўбіч не ўзрадаваўся выратаванню, ён не жадаў дапамогі Загорскага ні ў чым.
Пасля смерці мужа Антаніда Загорская перастала есці. Алесь даведаўся аб гэтым, калі маці паклікала яго, каб развітацца назаўжды. Гэта была яе ахвяра, яе выкуп чалавечай жорсткасці.
Алеся забраў да сябе пастрыжны дзядзька Басак-Яроцкі, каб юнак неяк звыкся са стратай самых блізкіх людзей. Дома і ў дзеда яму ўсё нагадвала пра бацьку і маці. Басак-Яроцкі быў удзельнікам вайны на Каўказе, сустракаўся з Лермантавым.
Са шляхты, якая па самых розных прычынах не прымала адмену прыгоннага права, складваецца «Куга», прыдняпроўская мафія. Начальства на дзейнасць арганізацыі не звяртала ўвагі. Членамі «Кугі» былі Кроер, браты Таркайлы. Помсцячы «чырвонаму» Загорскаму, мафія знішчыла бурачную плантацыю. Забіла двух яго сялян. Адна з ахвяр «Кугі», Стафан Кагут, пазнаў сярод забойцаў Таркайлу і паміраючы, наказаў Кандрату адпомсціць.
Знішчэнне «залатога» бурака, смерць Стафана Кагута былі апошнімі кроплямі, што мог вытрымаць малады князь. На яго наваліліся страшэнная стома і абыякавасць. Вежа склікае «сівую раду» Прыдняпроўя, у якую ўваходзілі самыя паважаныя і самыя старыя прадстаўнікі шляхты. Алеся лечаць «небам». Праз нейкі час жыццёвыя сілы вярнуліся да юнака.
Даведаўшыся пра сувязь Таркайлаў з мафіяй, Вежа так пагаварыў з імі, што больш «Куга» нідзе не аб'яўлялася. Да таго ж аднаго з братоў забіў Кандрат Кагут.
Міхаліна Раўбіч паведаміла Алесю, што бацька прыспешвае з вяселлем. Загорскі выкраў нявесту і абвянчаўся з ёю ў царкве. Раўбіч узброіў сваіх прыхільнікаў, збіраючыся з боем забраць дачку назад. Спыняюць ваенныя дзеянні Надзея Клейна і Эвеліна Раўбіч, маці Майкі. Майка вяртаецца дамоў, бо бацьку хапіў удар. Клейна абяцае сама прывесці Загорскаму яго нявесту, калі ўсё супакоіцца і ачуняе Яраш Раўбіч.
Алесь едзе ў Маскву, дзе сустракаецца з Кастусём Каліноўскім.
Памірае Кроер.
Даведаўшыся аб патаемных спатканнях сястры з Загорскім, Франц Раўбіч выклікае Алеся на дуэль. Умовы дуэлі жорсткія. Вежа і Басак-Яроцкі рашылі пасля Алеся выклікаць на двубой Франца (калі Алесь будзе забіты) і Яраша Раўбіча. Загорскі напісаў запавет, па якому палова ўсёй рухомай і нерухомай маёмасці перадавалася пасля яго смерці панам Маеўскаму і Каліноўскаму.
У час дуэлі Франц страляе ў Алеся, але прамахваецца,Загорскі страляе ўгору. Малады Раўбіч і Загорскі мірацца.Франц абяцае ўгаварыць бацьку пагадзіцца на шлюб дачкі з Алесем.
У цэрквах чытаюць царскі маніфест аб скасаванні прыгону. Графу Ісленьеву сорамна за народжанае ў Пецярбурзе «вызваленне». Гледзячы на сумныя і суровыя твары, Алесь Загорскі думае: «Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як травы пад сярпом тваім, грубая сіла. Ну што ж, калі твая «неабходнасць» не можа даць ім палёгкі, і волі, і шчасця — тым лепей. Тады па сваёй «неабходнасці» яны стануць каласамі пад сярпом волі, радзімы, паўстання, бітвы, каласамі, якія памруць, магчыма, але памруць, каб вырасла новая рунь. Гэта будзе скора...»
Вацлаў дзеліцца з братам радасцю, што пасля чытання маніфеста Раўбіч пасварыўся з Хаданскімі. Сказаў, што меў рацыю малады Загорскі, калі вызваліў ад прыгону сваіх сялян, «не чакаючы вынікаў гэтага рабунку».
Памірае стары Даніла Кагут.
Корчак вядзе незадаволеных сялян шукаць у царкве «сапраўдную» царскую грамату. Загорскі, калі даведаўся пра гэта, скача спыніць несвоечасовы бунт. Ён спазніўся. Калі прыскакаў у Гарыпяцічы, ля царквы і на вуліцы ляжалі забітыя і параненыя. Загорскі загадвае знесці ўсіх у прастарнейшую хату, аказвае параненым, сялянам і людзям Корчака, медыцынскую дапамогу.
Алесю пагражае спачатку Корчак, потым Мусатаў. Аднак Загорскі вывеў з-пад удару людзей. Ён едзе дамоў, пад «хатні арышт», які, трывожачыся за князя, наклаў на яго Ісленьеў.
Пакуль спее паўстанне, Алесь Загорскі вылівае свае думкі пра волю і шчасце народа вершамі.
Мастацкія асаблівасці
Раман «Каласы пад сярпом тваім» займае адметнае месца не толькі сярод твораў самога пісьменніка, але і ў беларускай прозе ў цэлым. «Прызнаны майстар самых розных жанраў, — піша пра У. Караткевіча Г. Кісялёў, — ён можа лічыцца сапраўдным заснавальнікам гістарычнага рамана ў беларускай літаратуры. Былі больш ці менш трапныя спробы гістарычнага рамана і да Караткевіча... але ніхто не зрабіў у гэтых адносінах так многа, як ён, ні для кога гістарычны жанр не быў настолькі арганічным, як для яго».
Пісьменнік не аднойчы падкрэсліваў свае асаблівыя адносіны да «Каласоў пад сярпом тваім». Пэўна, тут можна правесці паралель з I. Мележам. Для У. Караткевіча «Каласы...» былі ў многім такім жа дарагім творам, як для I. Мележа «Палеская хроніка». На жаль, як і мележаўская эпапея аб гадах калектывізацыі і Вялікай Айчыннай вайны, раман пра змаганне беларусаў за волю ў сярэдзіне мінулага стагоддзя таксама застаўся незакончаным. Як адзначаюць даследчыкі творчасці пісьменніка, абапіраючыся на матэрыялы аўтарскага архіва, твор задумваўся ў трох частках. У першай пісьменнік «хацеў паказаць пярэдадзень паўстання, у другой — само паўстанне, у трэцяй — яго разгром і, відаць, вынікі». З таго, што ўяўлялася на пачатку працы над творам, напісанай аказалася толькі адна кніга.
Падзеі ў рамане заканчваюцца 1861 годам. Чытаецца ў цэрквах Найвышэйшая міласць — маніфест аб адмене прыгоннага права, сялянская маса адчувае сябе падманутай, пачынаюцца стыхійныя выступленні і бунты. Кіраўнікі, якія хутка павядуць народ на бітву, імкнуцца стрымаць сялянскі гнеў. Сімвал народнай волі — белае жарабятка — яшчэ «не стала моцным канём», але расці яму застаецца нядоўга.
Мэта выступлення сялян — утапічная: адшукаць «сапраўдны» царскі маніфест, які быццам хаваецца ад простага люду багацеямі і папамі. Чалавечай масай кіруюць хвілінныя эмоцыі і пачуцці, а то і проста цікаўнасць. Аўтар на пра»цягу апісання ўсяго шляху бунтаўшчыкоў падкрэслівае стыхійнасць іх дзеянняў.
У рамане не выглядае выпадковасцю, што вершнікам, які ўбачыўся шукальнікам царскай праўды, быў Алесь Загорскі. Герой з таго асяроддзя, якое здольна было надаць арганізаваны характар стыхійным народным выступленням, узначаліць паўстанне.
Сярод мноства праблем, узнятых у творы, можна вылучыць праблему народа і правадыроў. Вырашаецца яна У. Караткевічам па-іншаму, чым тое было прынята тагачаснай афіцыйнай ідэалогіяй. I найбольш «правільныя» крытыкі папракалі аўтара рамана ў абмежаванасці гістарычнага бачання, якое, на іх думку, выявілася ў тым, што ён «звязаў адной вяровачкай буйнога зямельнага магната Юрыя Загорскага і прыгоннага селяніна Міхала Кагута». У. Караткевічу настойліва раілі галоўным героем зрабіць не князя Загорскага, а селяніна-бунтара Корчака, увогуле звярнуцца да паказу сацыяльных «нізоў».
Падобныя заўвагі і парады пісьменнік ніяк не мог прыняць. Прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя пісьменнік разглядаў як частку нацыі, адкрыта сімпатызуючы тым з іх, хто заставаўся сынам сваёй зямлі, не губляў сувязяў з народам. Такімі з'яўляюцца Раман Ракутовіч з аповесці «Сівая легенда», Міхал Яноўскі з аповесці «Цыганскі кароль», Андрэй Свеціловіч і Надзея Яноўская з аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» і інш. У рамане «Каласы пад сярпом тваім» героі-шляхціцы выступаюць супраць прыгоннага права, а самыя дзейсныя, шчырыя, сумленныя ідуць яшчэ далей — рыхтуюць паўстанне з мэтай вызвалення роднага краю.
Адводзячы шляхце істотную ролю ў самаразвіцці беларусаў (гэта эліта, інтэлект нацыі, бо менавіта ў яе асяроддзі стваралася, пераважна дзякуючы ёй пашыралася навука, асвета, культура), пісьменнік не змяншаў і ролю народных мае у гісторыі. Яго героі-шляхціцы моцныя тады, могуць перамагчы зло, калі яны разам з народам, абапіраюцца на яго падтрымку.
У. Караткевіч імкнуўся да поўнай аб'ектыўнасці ў паказе як шляхты, так і сялянства, не ідэалізуючы ні адзін з бакоў, не спрашчаючы іх узаемаадносін. У супрацьвагу прамалінейна-схематычнаму адлюстраванню гістарычнага мінулага, што часта сустракаецца ў мастацкай і навуковай літаратуры (калі пан толькі жорсткі прыгнятальнік), аўтар рамана «Каласы пад сярпом тваім» стварае самыя розныя вобразы тых, хто стаяў над народам. Сярод іх — заўзятыя прыгоннікі Хаданскія, Кроер, Таркайлы, ліберальна настроены Юры Загорскі, вальтэр'янец стары Вежа, нязломны змагар з самадзяржаўем Чорны Война, гарачыя патрыёты беларускай зямлі Алесь Загорскі, Кастусь Каліноўскі, Мсціслаў Маеўскі... Да У. Караткевіча не было ў літаратуры такога шырокага, рознабаковага, па-мастацку пераканаўчага паказу жыцця пануючага класа. У ім ёсць усё: прыгожае і пачварнае, высокае і нізкае, вясёлае і сумнае.
У творы знайшлі адлюстраванне таксама будні і святы, надзеі, вераванні і многае іншае, з чаго складалася жыццё прац